10. Вершы аб каханні

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

4033     ВОСЕНЬ КАХАННЯ

 

Заўсёды непагадзь у жнiўнi,

То холад вернецца парой,

То пройдуць жудасныя лiўнi,

Зусiм iнакш было вясной.

 

Такая ж восень i ў кахання,

Але чыя у тым вiна?

Час смутку, час расчаравання

Не абяцала нам вясна.

 

31.07.2000

 

Home Page     Змест

 

4039     ДОЎГIЯ НОЧЫ

 

Як вельмi да ласкi жаданай ахвочы,

I сэрца аб ёй забалiць,

У чэрвенi надта кароткiя ночы,

Што некалi нават любiць.

 

У снежнi заўжды занядбаная праца,

Бо дзень прабягае хутчэй,

Ды часу ёсць досыць, каб палка кахацца,

Няма лепей доўгiх начэй.

 

2.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4044     ХВАЛI

 

Пачуццi хвалямi бягуць,

I можа некалi здарыцца,

Што хвалi к берагу прыйдуць,

Аб скалы каб ушчэнт разбiцца.

 

Кахаць каб моцна, трэба штыль,

Бо бура падымае хвалi,

Каб ў шэразе жыццёвых мiль

Яны душу не хвалявалi.

 

2.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4060     ТАНЧЭЙ АДЧУВАННЕ

 

Ўначы выдатна чутны кожны гук,

Бо ноч пачуццi вельмi абвастрае,

Здаецца, чутна, як снуе павук,

Або праз брук травiнка прарастае.

 

Хоць бачна надта кепска без святла,

Але танчэй затое адчуванне,

Калi да закаханых ноч прыйшла,

I бачнае, i чутнае каханне.

 

8.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4073     БЯДА

 

Слых добры – слухай песнi салаўя,

Як добры нюх, то нюхай водар ружы,

Глядзi, якая дзiўная зямля,

I пехатой iдзi, яшчэ як дужы.

 

Кахай, пакуль ў крывi гарачай рух,

Астыне кроў, i прыйдзе час суровы,

Пагоршацца i слых, i зрок, i нюх,

Але бяда, калi ў каханнi кволы.

 

12.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4078     АГЕНЬЧЫКI Ў ВАЧАХ

 

Прыемна слухаць гукi дзiўных слоў,

I адчуваць магутнасць чаравання,

Бо словы пра вялiкую любоў

Брукуюць шлях да хуткага кахання.

 

Ды ненадзейны вельмi гэты шлях,

Хаця ён здольны ўзрадаваць i ўзрушыць,

Тады гараць агеньчыкi ў вачах,

Як тоеснымi цалкам стануць душы.

 

13.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4080     РЭХА КАХАННЯ

 

Каханне – для душы заўжды уцеха,

Хоць снег на скронi кiнулi гады,

Яно далёкай маладосцi рэха,

Але гучыць магутна, як тады.

 

Прыемна мець цудоўную украсу,

Як рэха, не знiкае ў небыццё,

Яно зусiм не падуладна часу,

Каханне вечна, пакуль ёсць жыццё.

 

13.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4099     РЭСУРС КАХАННЯ

 

Сваiм каханнем можна ганарыцца,

Ды часам гонар – шлях пустых надзей,

Яшчэ каханне здатна паўтарыцца,

Але iмпэт i моц яго слабей.

 

Лёс можа стаць звычайным i суровым,

Калi на паўтарэнне выбраць курс,

Каханне будзе, як заморыш, кволым,

Бо мае яно пэўны свой рэсурс.

 

17.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4116     СТАЛАЕ ЖАДАННЕ

 

Цудоўны цвет у вiшнi быў вясной,

Але вясна пранеслась птушкай скорай,

Хоць пёк па кветках ў сэрцы неспакой,

Ды смак i водар вiшаняк не горай.

 

Здаецца маладосцi, што яна

Выключна мае права на каханне,

Ды вельмi хутка скончыцца вясна,

Смачней, як вiшня, сталае жаданне.

 

23.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4119     ХОЧАЦЦА ЛЮБIЦЬ

 

Дзявочая доля суровая часам,

Ды цяжка знайсцi ў чым вiна,

Даўно быць пара з палавiнкаю разам,

Але ўсё адна i адна.

 

Таму за саломiнку трэба хапацца,

Каб лёс свой зусiм не згубiць,

На плынi жыцця на ёй цяжка трымацца,

Ды хочацца палка любiць.

 

24.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4122     АСЕННIЯ КВЕТКI

 

Няма ужо слядоў былой багемы,

Па кветках сэрца ные ад тугi,

Бялюткiя квiтнеюць хрызантэмы,

Не замiнаюць нават iм снягi.

 

Прапалi гладыёлусы i ружы,

Вяргiнi сэрца больш не будуць грэць,

Хто у каханнi, як вясною, дужы,

Той здатны позняй восенню квiтнець.

 

24.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4132     НАДВОР'Е ДЛЯ ЗАКАХАНЫХ

 

Кусае, як сабака, злы мароз,

I вецер, як шалёны, нема вые,

Зiмовы час бяду з сабой прынёс,

Днi цяжкiя насталi i благiя.

 

Але калi каханне грэе кроў,

Надвор'е – радасць, а не перашкода,

Мароз i вецер хай лютуюць зноў,

Яны для закаханых – нагарода.

 

28.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4139     ГРЭЕ КАХАННЕ

 

Хай вецер нема вые за акном,

Дождж кроплямi балюча б'е у шыбы,

Твае пяшчоты былi дзiўным сном,

Ў адносiнах загладзiлiсь ўсе хiбы.

 

Хай непагадзь i сцюжа на двары,

I шум дажджу, i ветру завыванне,

Ды ўтульна нам, бо мы з табой сябры,

I грэе нас пяшчотнае каханне.

 

1.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4144     ШЧАСЦЕ АСАЛОДЫ

 

Залатыя валасы твае,

Разглядаю позiркам нясмелым,

Мiлы твар спакою не дае,

Вочы, як валошкi ў жыце спелым.

 

Позiрк сцiплы з радасцю лаўлю,

Для мяне ён – лепей нагароды,

Пэўна, палка я цябе люблю,

Адчуваю шчасце асалоды.

 

3.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4145     РАДАСНА I ТРЫВОЖНА

 

Бяру цябе пад руку асцярожна,

Iду з табою побач крок у крок,

I радасна адразу, i трывожна,

Па мне бяжыць кахання моцны ток.

 

Як грэе ток, ўсiм целам адчуваю,

Ды не магу нiяк яго суняць,

Бо першы раз руку тваю сцiскаю,

Трывожна, хаця радасна, кахаць.

 

3.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4154     РУЙНУЮЧЫ ЧАС

 

Аддадзена шмат намаганняў i працы,

Ды шчасця сабе не знайшоў,

Руiнамi час робiць нават палацы,

Таксама руйнуе любоў.

 

Здавалась, што моцны, трывалы падмурак,

Што будзем да скону любiць,

Згарэла цыгарка, ў руках недакурак,

I трэба яго загасiць.

 

5.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4163     АДДАНАЯ ЛЮБОЎ

 

Не ведаю, за што цябе люблю,

Але люблю аддана, тым не меней,

Перад табой я галаву схiлю

I стану без аглядкi на каленi.

 

Была вясна, цвёў бэз, iрдзеўся мак,

Асенняга ўжо дачакаўся часу,

А ты мне не гаворыш сваё «Так».

Няўжо мне ўсё жыццё чакаць адказу?

 

8.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4174     ЗАПIСКА З ЮНАЦТВА

 

Запiску у бутэльцы носiць мора,

Там людзi беды кiнулi свае,

Такая пошта надыдзе не скора,

Яе калісьці к берагу прыб'е.

 

Унукi у яе i снег на скронях,

З юнацтва пошта за душу кране,

Праз дваццаць год запiска у далонях:

Яе каханне выбрала мяне.

 

10.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4186     ПЛАТА ВЕРНАСЦЮ

 

Хоць з болем, ды без злоснасцi сачу,

Разойдуцца цi не ў жыццi дарогi?

Я вернасцю за здраду заплачу,

Нягледзячы на горкiя трывогi.

 

Ад сораму я галаву схiлю,

I ад людзей у дол схаваю вочы,

Цябе дасюль аддана я люблю,

Бо жонцы шкодзiць гонар мець дзявочы.

 

12.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4193     ВЯСНА КАХАННЯ

 

Яшчэ ў душы не змоўкла спадзяванне,

Гучыць даволi слабая струна,

Бо хочацца, каб зноў прыйшло каханне,

Але праз год вяртаецца вясна.

 

Вясной кахаюць кветкi, травы, дрэвы,

Каханнем уся поўнiцца зямля.

А як быць тым, хто сцiплы i нясмелы?

Вясна прыйдзе, цi пакахаю я?

 

13.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4223     НЯСМЕЛЫ

 

Круцiцца ад шчасця галава,

Аж не веру, хоць i бачаць вочы,

Ад таго, што побач ты прайшла,

Што пабачыў стройны стан дзявочы.

 

Адчуваю радасць i тугу,

Сэрца пачало шалёна бiцца,

Падысцi рашыцца не магу.

Цяжка як нясмеламу ўлюбiцца!

 

22.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4234     ВЯСНОВАЕ КАХАННЕ

 

Астыць сяброўства можа i любоў,

Ў душы марозы будуць i завеi,

Але вясна заўжды прыходзiць зноў,

Каб запалалi новыя надзеi.

 

Ў мiнулае адыдуць халады,

За доўгае зiмовае чаканне,

Як нагарода, вернуцца заўжды

Вясновыя сяброўства i каханне.

 

25.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4240     СЛЕД

 

Надышлi аблокi цi хмурынкi,

Iдзе дожджык або не iдзе?

Падаюць нябачныя дажджынкi,

След iх бачны толькi на вадзе.

 

Цi кахае або не кахае,

Якi будзе у кахання шлях?

Ясна, калi моцна абпякае

След ад пацалунку на губах.

 

26.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4249     КАБ СПАДАБАЦЦА

 

Лiст зялёны, пасля залаты

Выглядае нябачаным цудам,

А як ссохне, то будзе руды,

Непатрэбным становiцца брудам.

 

Прыгажэйшай не зробяць гады,

Як за дрэва бясконца трымацца,

Адрывацца патрэбна заўжды,

Каб камусьцi яшчэ спадабацца.

 

27.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4252     АПТЫЧНЫЯ ЗАКОНЫ

 

Заўсёды бачны цуд вясновай кроны,

I золата асенняга цана,

Бо сталыя аптычныя законы,

Калi ў душы бясконцая вясна.

 

А без кахання шэрым ўсё здаецца,

Снягоў вясновых крон не бачыць зрок,

Лiст залаты убачыць не ўдаецца,

Святло ператвараецца у змрок.

 

28.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4255     ВОГНIШЧА

 

Ужо пагасла вогнiшча даўно,

I на кастрышчы прысак больш не тлее,

Ды хочацца сагрэцца ўсё адно,

Хаця халодны попел не сагрэе.

 

Калi палаў, мне дакучаў агонь,

Аб полыме цудоўным маю згадку,

Хацелась бы, каб снег сышоў са скронь,

I вогнiшча раскласцi нам спачатку.

 

29.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4259     ГЛЫТКI ШЧАСЦЯ

 

Дожджык моцна б'е па парасону,

Лепей бы нiколi ён не сцiх,

На цябе гляджу, як на iкону,

Схоў цяпер адзiны на дваiх.

 

Шчыльна мне з табой стаяць цудоўна,

Шчасце п'ю я за глытком глыток,

Сэрца толькi стукае няроўна,

I па мне бяжыць кахання ток.

 

30.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4268    ВОДБЛIСКI

 

Адпалалi у душы пажары,

Ды не згас у шэразе падзей

Дзiўны водблiск ад ружовай мары,

Жыць з iм i прыемней, i святлей.

 

Больш няма на шчасце спадзявання,

Шлях жыцця суровы i круты,

Водблiскi ад першага кахання

Саграваюць сэрца праз гады.

 

2.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4318     ПРЫЦЯЖЭННЕ ЛЮБВI

 

Людзей яднае радавая кроў,

Радне мы аддаем прыярытэты,

Яшчэ мацней прыцягвае любоў,

Як Сонца свае зоркi i планеты.

 

Любоў, як прыцяжэнне да Зямлi,

Хаця радня ёй часам робiць шкоды,

Калі любоўю лёс пераплялi,

Ўлюбёным па плячы ўсе перашкоды.

 

14.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4321     ПОЗНЯЕ КАХАННЕ

 

Жыццё iдзе цi добра, цi пагана,

Лёс замянiць не ўдасца на другi,

Але як шмат яшчэ не дакахана,

То сэрца цяжка ные ад тугi.

 

Каварства тоiць доўгае чаканне,

Час пройдзе хутка, нiбы цвет садоў,

Надзею мець на позняе каханне,

Нiбы лускаць арэхi без зубоў.

 

15.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4322     ВЯСНОВАЯ ЛЮБОЎ

 

Вясна цудоўна, ды нядрэнна восень,

Хаця зiма чакае на мяжы,

Калi у сэрцы, як вясною, просiнь,

Калi, як летам, сонейка ў душы.

 

Не страшна i зiмовая завея

Пад завыванне жудасных вятроў,

Калi душу натхненнем моцна грэе

Яшчэ дасюль вясновая любоў.

 

15.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4323     IСЦI НАПЕРАД

 

Як вогнiшча кахання толькi тлее,

Хаця раней магутнае было,

Згасае нават кволая надзея,

Што з часам дасць яно яшчэ цяпло.

 

Бо полымя ужо не разгарыцца,

Есць вочы дым i ачмурае чад,

Ў каханнi цяжка каб не памылiцца,

Iсцi наперад трэба, не назад.

 

15.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4325     СКРЫЖАВАННЕ ЛЁСАЎ

 

Былi зусiм асобнымi шляхi,

I рознымi былi перакананнi,

Душа балеле цяжка ад тугi,

Ды лёс звёў разам нас на скрыжаваннi.

 

Цяпер на свет па-iншаму гляджу,

Усё навокал у цудоўным ззяннi,

Узняў да неба лёс маю душу,

Бо шчасце прыхавана у каханнi.

 

15.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4372     САЛОДКI ЎСПАМIН

 

Прыемны успамiн аб цёплым леце,

Якое непаметна адышло,

Бо для душы найлепш ўсяго на свеце

Пяшчотнае i добрае цяпло.

 

Заўжды душу хвалюе развiтанне,

Яно кiслей няспелых журавiн,

Калi было пяшчотнае каханне,

Аб iм салодкi вельмi успамiн.

 

23.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4376     ГРЭХ КАХАННЯ

 

Каханне, нiбы сонца, зiхацела,

Каб шчасце мець, павiнна быць мяжа,

Як грэх спакусы агартае цела,

Не застаецца чыстаю душа.

 

Не паглядзiш з душою бруднай ў вочы,

Кахання грэх – благое набыццё,

Як скончыцца нядоўгi час дзявочы,

Пакутаваць прыйдзецца ўсё жыццё.

 

24.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4403     СУМНАЕ КАХАННЕ

 

Зноў захмарыла, сонца не бачна,

I вэлюмам навiсла iмжа,

Хоць надвор'е змянiлась нязначна,

Ды сумуе па сонцу душа.

 

Бо прыемна цудоўнае ззянне,

Як ад хмар няма нават пагроз,

Ды становiцца сумным каханне,

Як зацягне яго вэлюм слёз.

 

29.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4406     ЗАХАД СОНЦА

 

Сонейка на захадзе не грэе,

Хоць пякло няшчадна цэлы дзень,

Небакрай цудоўна ружавее,

Але страцiў моц сваю прамень.

 

Калi здатна моцна грэць каханне,

То дарэмна нельга бавiць час,

Не прыйдзе ў жыццi другое ранне,

Скоцiцца на захад сонца ўраз.

 

29.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4407     КАХАННЕ – ПТУШКА

 

Сябе прымусiць нельга пакахаць,

Каханне прыйдзе, нiбы непазбежнасць,

Але i сiлай нельга утрымаць,

Каханню люба толькi незалежнасць.

 

Каханне – птушка, ёй няма мяжы,

I невядомы шлях яе палёту,

Але яно саспее у душы,

Калi сустрэне ласку i пяшчоту.

 

29.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4427     СТРУМЕНЬ ЛЮБВI

 

У глыбiню вачэй гляджу,

Яны – чысцюткая крынiца,

Хвалююць сэрца i душу,

Ад прагi хочацца напiцца.

 

Яе струмень ў душу бяжыць

I смела адчыняе дзверцы,

Хачу з яго бясконца пiць,

Любоў палае моцна ў сэрцы.

 

1.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4436     ПРАМЕНЬ ПЯШЧОТЫ

 

Дождж i паўнаважкая вясёлка

Неба упрыгожылi ураз,

Ды была паганай падрыхтоўка,

Бо прамень гуллiвы хутка згас.

 

I ў каханнi цяжка ад маркоты,

Знемагае сэрца ад тугi,

Як адзiн дае прамень пяшчоты,

Ды не усмiхаецца другi.

 

2.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4444     ХАЛОДНЫ ЛЁД

 

Заззяла яркае святло,

Ёсць для душы свае законы,

Каханне ранняе прыйшло,

Яно не церпiць забароны.

 

Я п'ю яго цудоўны мёд,

Менш асалоды з кожным годам,

Праз час ў душы халодны лёд

Ужо застанецца на потым.

 

3.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4452     ЦЯЖКАЕ РАЗВIТАННЕ

 

Ты для мяне быў лепш, чым нагарода,

Але сапраўдны апынуўся зух,

Агiдная i ласка, i пяшчота,

Калi яна падзелена на дзвюх.

 

Мне грэлi сэрца словы аб каханнi

I былi значна саладзей, чым мёд,

Не думала аб цяжкiм развiтаннi,

Халодным стала сэрца, нiбы лёд.

 

4.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4453     ПЕРШЫЯ КРОКI

 

Прыйшло ка мне каханне незнарок,

Iду цяпер ў нязнаную краiну,

Раблю яшчэ свой толькi першы крок,

Дзiцячы час я за спiной пакiну.

 

Юнацтва пачынаю светлы шлях,

Заходжу ў храм чароўны i высокi,

З натхненнем ў сэрцы, радасцю ў вачах

Я першыя раблю ў каханнi крокi.

 

5.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4454     ВЫСОКI ПIК

 

Цудоўны свет пачуццяў i шырокi,

Каб расказаць пра ўсе, не хопiць слоў,

Сярод iх ёсць чароўны пiк высокi,

Якому назва – чыстая любоў.

 

Пiк не заўжды на сонцы ярка ззяе,

Бо часам надыходзiць хмар вэлюм,

Тады душа, як рану, адчувае

Бясконцы i няўмольны цяжкi сум.

 

5.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4470     ЗАВIРУХА I ЗАВЕЯ

 

Закруцiла завiруха,

Замарозiла зiма,

На душы туга i скруха,

Бо каханага няма.

 

Снегам хай сячэ завея,

Ды не страшная яна,

Як каханы сэрца грэе,

А ў душы пяе вясна.

 

7.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4477     АНТЫПОД КАХАННЯ

 

Каханне, як касцёр з лаўжу, згарэла,

Здалёк не зразумець усiм: чаму?

А справа ў тым, што кволым было цела,

Дапамагчы не здолела яму.

 

Згарае платанiчнае каханне,

Хаця высокiм быў яго палёт,

Яго руйнуе палкае жаданне,

Ператварае хутка ў антыпод.

 

7.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4484     ПАРНЫ ПАЛЁТ

 

Каханне уздымае да нябёс,

Замест блакiту часам кiне ў слоту,

Заўжды ў iм прыхавана шмат пагроз

Для парнага, прыгожага палёту.

 

Ляцець iмкнулiсь, нiбы галубы,

Але iмкненнi адразнялiсь трохi,

Ды з часам боль прыходзіць ад журбы,

Бо ён разводзiць у бакi дарогi.

 

8.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4486     IСЦI ПОРУЧ

 

Знайсцi нялёгка шчасце ад патолi,

Звязаць няпроста лепшую з надзей,

Як слабка – не ўтрымаецца нiколi,

Вяроўка разарвецца, як мацней.

 

Таму стаiць бясконцае пытанне:

Як самы аптымальны шлях знайсцi,

Каб утрымаць жаданае каханне,

Каб поруч праз жыццё заўжды iсцi?

 

8.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4492     ШЧЫРА ДЗЯКУЮ

 

Прыйшоў, нарэшце, мой жаданы час,

Не скончыцца ён за адно iмгненне,

Я чэрпаю энергiю ад вас,

I п'ю, як мёд, чароўнае натхненне.

 

Прыемна зноўку адчуваць узлёт,

Ў душы гучыць прыветлiвае лета,

Лячу над лесам i над плынню вод

I вельмi шчыра дзякую за гэта.

 

9.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4493     ЧАРОЎНАЯ ДАРОГА

 

Мой раннi сум стаў позняй асалодай,

Рассеялась вячэрняя iмжа,

Прыйшло каханне з дзiўнаю пяшчотай,

Узнёслым стала цела i душа.

 

Здабыў i хваляванне, i трывогу,

Ад дум салодкiх ноччу кепска сплю,

Бо выйшаў на чароўную дарогу,

Iсцi па ёй бясконца я люблю.

 

9.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4494     ВЫСОКIЯ МРОI

 

Жынчына мрой маiх высокiх,

Я абажаў яе адну,

Яна, як на хвасце сарокi,

Прынесла мне ў душу вясну.

 

I пераблытала надвор'е,

Вясна бясконцая зiмой,

Заззяла яркае сузор'е

Высокiх, нiбы неба, мрой.

 

10.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4497     ВЯСНОВАЯ ПЕСНЯ

 

Я твой пацалунак вясновы

Ў нялёгкай здабыў барацьбе,

Ты шэпчаш чароўныя словы:

Кахаю, кахаю цябе.

 

Прыйшло к нам цудоўнае лета,

Ды ў душах квiтнеюць сады,

Вясновая песня не спета,

Няхай гучыць ў сэрцах заўжды.

 

10.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4498     СМАК КАХАННЯ

 

Смак кахання заўжды да спадобы,

Ды чамусьцi праходзiць яно,

Калi будуць празмерныя спробы,

Брыдкiм стане любое вiно.

 

Нават з сонечнага вiнаграду,

Як задужа страчаецца смак,

I ў каханнi пазнаць можна здраду,

Як заўсёды казаць толькi «так».

 

10.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4499     ХВАЛI КАХАННЯ

 

Каханне. Ў iм бальзам ёсць i атрута,

I шчасце, i маркота ад нягод,

I радасць, i вялiкая пакута,

I горкае падзенне, i узлёт.

 

Мяняецца яно заўжды, як хвалi,

То полымя гарыць, то чад i дым,

Ды хочацца ўсё роўна, каб кахалi,

I сталым, i занадта маладым.

 

10.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4500     ЖАДАНЫ

 

Пяшчотныя, моцныя рукi,

Агеньчыкi ззяюць ў вачах,

Я чую прыемныя гукi,

Як стукае сэрца ў грудзях.

 

I палкiя, смаглыя губы,

Нясцерпны запал малады,

I ты мне жаданы i любы.

Мой мiлы, спяшацца куды?

 

10.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4503     АГУЛЬНАЕ I АСАБIСТАЕ

 

Каханне зводзiць лёсы у адзiн,

Агульным стане шчасце i трывогi,

П'юць разам мёд духмяны i палын,

Трымаюцца заўжды адной дарогi.

 

Калi знаходзiць асабiсты шлях,

Як хмара, насуваюцца пагрозы,

Агеньчыкi пагаснуць у вачах,

Разыйдуцца ўбакi без жалю лёсы.

 

11.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4505     ШЛЯХ КАХАННЯ

 

Я з асалодаю гляджу

Ў цудоўны светлы твар дзявочы,

Кахання шлях ляжыць ў душу

Не цераз сэрца, а праз вочы.

 

А ў сэрцы толькi моцны стук

I цуду дзiўнага чаканне,

Без палкiх губ, пяшчотных рук

Няма сапраўднага кахання.

 

11.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4510     АТРУТА КАХАННЯ

 

У сэрцы радасць i пакута,

Ў душы i дол, i вышыня,

Кахання смачная атрута,

Я пiць яе хачу штодня.

 

I знемагаю ад пяшчоты,

Бо маладосць не утрымаць,

Крутыя лёсу павароты

Каханне здатна утвараць.

 

11.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4511     ХВАЛI КАХАННЯ

 

Магутныя хвалi кахання,

Нiхто iх яшчэ не стрымаў,

Пад моцным уплывам жадання

Дзевяты накоцiцца вал.

 

Б'юць жорска, бязлiтасна хвалi,

Загiбель прыйдзе ўсё адно,

Вялiкiя судны хавалi,

Пускалi без жалю на дно.

 

11.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4515     ЛАНЦУГI КАХАННЯ

 

Не утрымаць жаданых ланцугамi,

Пераарэ, як поле, долю плуг,

Калi iсцi ганебнымi шляхамi.

Каханне наймацнейшы з ўсiх ланцуг.

 

Калi кахання надзвычайна мала,

Дадуць яго другая цi другi,

Сустрэне нечаканая навала,

Не дапамогуць нават ланцугi.

 

12.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4523     РАЗМОВА ПРА ЛЮБОЎ

 

Хоць колькi iх заўсёды многа слоў,

Хаця яны для слыху вельмi любы,

Калi iдзе размова пра любоў,

Гавораць добра жвавасць рук i губы.

 

Ды толькi сэрца здатна зразумець,

Бо не адчуюць губы, рукi, вушы,

Чадзiць каханне будзе цi гарэць,

Цi роднымi ў каханнi стануць душы.

 

13.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4530     НЯЗГАСНЫЯ

 

Сцiрае памяць незнарок былое,

Зусiм яго, як быццам, не было,

I нават сэрцу вельмi дарагое

Няўмольны час ператварае ў тло.

 

Але жыве ў ёй першае каханне,

Калi была у кветках ўся зямля,

Нязгасныя, як палкае жаданне,

Каханнi, што адбылiся пасля.

 

13.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4531     БЕЛЫЯ ЖОРАВЫ

 

Заўжды таму ў каханнi не шанцуе,

Хто хоча ў небе жорава злавiць,

А поспех на зямлi хто папрацуе,

З рукi сiнiцу здатны пакармiць.

 

З пяшчотаю сiнiчка усмiхнецца,

З усмешкi нараджаецца любоў,

Нiколi дасягнуць не удаецца

У сiнiм небе белых жоравоў.

 

13.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4532     ЛЮБОЎНЫ ТУПIК

 

Нялёгкiя любоўныя дарогi,

Вакол iх шмат, ды па якой iсцi,

Не стукала каб сэрца ад трывогi,

Знайсцi любоў i шчасце каб ў жыццi.

 

Каго паслухаць: сэрца або розум,

Або душы няшчаснай немы крык?

Шукае выйсце вельмi цяжкi роздум,

Не трапiць у любоўны каб тупiк.

 

13.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4533     ЗАЛАТЫЯ ЯБЛЫКI

 

Залатыя яблыкi кахання,

З часам iх саспее цэлы сад,

Але хто ў знямозе ад чакання,

I зялёны яблык з'есцi рад.

 

Шлях да шчасця ежа не адкрые,

З часам яблык быў бы залаты,

Можа толькi быць дызентырыя,

З'есцi як зялёныя плады.

 

13.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4534     СВЯТОЕ

 

Каханне дзiва залатое,

Ў жыццi людзей найбольшы цуд,

Кiдаем самае святое

Без роздуму у чорны бруд.

 

Пiць кепска змалада атруту,

Святое лепш цанiць заўжды,

Бо не ачысцiцца ад бруду,

Хоць мыла ўдосталь i вады.

 

13.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4535     ГАЛОЎНЫ КРОК

 

Не адбываецца знянацку

Адказны i галоўны крок,

Не ў краме выбiраем цацку,

Прадбачыць трэба ўсё здалёк.

 

Тым болей, крокi у каханнi

Рабiць злачынна нават ўраз,

Не знемагаць каб ў шкадаваннi,

Лепш крок зрабiць праз пэўны час.

 

13.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4536     СУП

 

Раней што з'есцi, жыжку або мяса,

Як супам пачастуюць на абед,

Каб адчувалась  дзiўная украса,

Каб заставаўся прыгажосць след?

 

Як з мяса пачынаць сваё каханне,

То не да смаку будзе лыжка круп,

Бязглуздае, пустое спадзяванне,

Што з часам будзе да спадобы суп.

 

13.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4540     КАХАНАЯ

 

Заўжды гарэзе можна быць каханай,

Калi закон любы яе капрыз.

А як сябе паводзiць нежаданай,

Калi ў каханнi нават знiк абрыс?

 

Змяняць каханне здатна моцна звычкi,

Гаворыць «Так», дзе гаварыла «Не»,

Каханне, як у злодзея адмычкi,

Каханая заўсёды у цане.

 

13.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4541     РЭЧЫ I КАХАННЕ

 

Было заўжды аднолькавым каханне,

Хоць цела прыкрыў зрэбны андарак,

Бо засталося тоесным жаданне,

Як апрануў занадта модны  фрак.

 

Каханне вызначаць не здатны рэчы,

Ў каханнi iм цана не больш граша,

Бо вабяць губы, грудзi, рукi, плечы,

Ды iншае, i добрая душа.

 

13.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4542     ВЫПАДАК

 

Калi саспеў ўжо яблычак кахання,

Ды не дастаць, бо рост малы яшчэ,

То яблыню сякуць без шкадавання,

Што лёс знявечыў, сорам не пячэ.

 

А яблыня плады магла даць з часам,

Дачка бы нарадзiлась або сын,

I па жыццю iшлi з каханай разам,

Знявечыў лёсы выпадак адзiн.

 

13.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4555     СВАЯ ЧАСТКА

 

Ёсць у прыроды цяжкае заданне

Сярод другiх не меней важных спраў,

Каб падзялiць памiж людзьмi каханне,

Каб кожны сваю частку атрымаў.

 

I кожны атрымае сваю частку,

Ды з часам ў сэрцы боль пачне пячы,

Бо кожны сам завёў каханне ў пастку,

Не змог яго пяшчоту зберагчы.

 

15.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4558     ПРЫНАДА

 

Заўжды ёсць у мяне прынада,

Каб збудаваць любвi палац,

Ды зноў памылка або здрада,

Замест сапраўднасцi эрзац.

 

I на душы ад болю стома.

Мо хутка горкi час мiне?

Але дакладна невядома,

Прынаду хто маю глыне.

 

15.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4567     ЗМЕНЫ

 

Жыць доўга загадалi фаэтоны

I рэзвых троек бомы з-пад дугi,

Бо у жыцця iмклiвыя законы,

Час твар дае яму зусiм другi.

 

Ды засталiсь у дрэў такiя ж кроны,

I ранкам сонца узыходзiць зноў,

Глядзiць на месяц, як раней, ўлюбёны,

Не здатны змены закранаць любоў.

 

15.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4571     ШКОЛА КАХАННЯ

 

Памылкi можна дапускаць ў дыктоўцы,

Куды Калумб i Магелан плылi,

Ў чарчэннi i фiзiчнай падрыхтоўцы,

Ды нельга памыляцца у любвi.

 

На жаль, зусiм няма падобнай школы,

Было б занадта добра мець яе,

Ў любоўнай падрыхтоўцы кожны кволы,

Бо веды толькi вулiца дае.

 

16.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4577     КАШТОЎНАСЦI

 

Дакладна позiрк твой у сэрца б'е,

Знiшчае ўшчэнт маю былую волю,

Адначасова асалоду лье,

I ад яе цудоўную патолю.

 

Магутны позiрк сiлы мне дае,

Каб ўвышыню ляцець, гарыць жаданне,

Змянiлiся каштоўнасцi мае,

Мне не свабода трэба, а каханне.

 

17.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4595     ДАЛЁКI ФIНIШ

 

Абразлiвых, хоць пару, слоў

З душы нiяк ужо не вымеш,

Як крыўда будзе зноў i зноў,

То у кахання блiзкi фiнiш.

 

Лепш добрых слоў сказаць мiльён,

Знаходзiць прымiрэння крокi,

Працяглым будзе марафон,

I фiнiш скрыецца далёкi.

 

18.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4604     РЭХА ЛЮБВI

 

Была калiсьцi лепшая уцеха,

Ды знiкла, нiбы знiчка, праз гады,

Былой любвi, хаця малое, рэха

У сэрцы адгукаецца заўжды.

 

Калi вядуць ў былое успамiны,

Цi нагадае пра сябе вясна,

Пабачу як падобны твар дзяўчыны,

То рэхам ў сэрцы прагучыць яна.

 

20.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4617     АБЫ ШТО

 

Вядома, можна з'есцi мармелад,

Калi ў патрабаваннi знiзiць мерку,

Ды каб сапраўды быў ад ежы рад,

Лепш з'есцi шакаладную цукерку.

 

Бо настрой можна толькi папсаваць,

Як нiзкi выбраць для сябе гатунак,

Як абы-што, то лепей не кахаць,

Абы-якi не трэба пацалунак.

 

22.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4625     ПРАГА КАХАННЯ

 

Сонейка вады папiць хацела,

Апусцiла ў мора дыска край,

Хвалi захапiлi яго цела,

Нават i не крыкнула: «Бывай!»

 

Калi клiча палкае жаданне,

Прага не дае зусiм заснуць,

Як напiцца, палкае каханне

Можа ў моры цалкам патануць.

 

24.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4629     ШЛЯХ У БУДУЧЫНЮ

 

Каб не пайшлi ў мiнулае дарогi,

Дзе не асфальт, а усапмiн ляжыць,

Не упускаць патрэбна перамогi,

I ў сэрцы толькi з будучыняй жыць.

 

Не можа быць на долю нараканне,

I на душы хоць кропелька тугi,

Калi яшчэ пяшчотнае каханне

Масцiць сабой жыццёвыя шляхi.

 

25.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4630      ЦЯПЛО КАХАННЯ

 

Ранкам сонца высока, ды холад вакол,

Бо туман моцна грэць замiнае,

Не сагрэе, як вогнiшча, палка любоў,

Як цяпла для душы не хапае.

 

Даўно сонца прайшло свой спякотны зенiт

I на захад збягае паволi,

Прыгажосць ад яго атрымаў краявiд

I цяпла для кахання даволi.

 

25.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4631     АДЗIНЫ АРГУМЕНТ

 

Ўсё даруе жанчына без жалю ў жыццi:

I памылкi, i горыч блукання,

Але лiтасцi ў сэрцы яе не знайсцi,

Як не будзе падстаў для кахання.

 

Безлiч раз жыццё ставiла эксперымент,

Што каханне – лепш лепшай прынады,

Бо каханне – адзiны з усiх аргумент,

За якi ўсе даруюцца вады.

 

25.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4635     АРГУМЕНТЫ

 

Гарыць каханне, i надзея клiча,

Падставы вера добрыя дае,

Заўсёды ззяе радасць на аблiччы,

Калi сустрэну позiркi яе.

 

Тры аргументы у мяне адразу,

Як i раней, бясконца зноў i зноў,

Але яна мне не дае адказу,

Ёй трэба аргумент адзiн – любоў.

 

25.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4646     ЗМЕСТ

 

Хоць назва ззяла золатам чырвоным,

I вабiлi малюнкi, нiбы цуд,

Але чытанне скончылась праклёнам,

Бо змест у кнiзе – непатрэбны бруд.

 

Заўжды, каб выбраць годную нявесту,

Каб дружным быў сямейны экiпаж,

Уважлiва лепш прыглядацца к зместу,

I не глядзець зусiм на макiяж.

 

27.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4654     БОЛЬ У СЭРЦЫ

 

Каханне – нiбы крылы жураўля,

Дае узлёт вялiкi або малы,

Але яно бязлiтасна пасля

Кiдае з вабнай вышынi на скалы.

 

I чым вышэй палёт i саладзей,

Чым большую душы даваў патолю,

Тым драматычней вынiкi падзей,

Тым болей ад яго у сэрцы болю.

 

28.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4695     ЧАЙНАЯ РУЖА

 

Быў волат i душою дужы,

Iшоў цудоўны светлы май,

Прыдбаў куст дзiўнай чайнай ружы

I пiў заўжды духмяны чай.

 

Куст чараваў, ды хутка восень

На скронi кiнула снягi,

Куст прыгажэй стаў разоў ў восем,

Ды нюхаў водар руж другi.

 

3.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4696     МIЛЫ РАМОНАК

 

Розум сэрца пераможа

Цi пяшчотаю кране?

Хай рамонак паварожа:

Пакахаць яго цi не?

 

Ўсё здаецца простым звонку,

Ды нялёгка для душы,

Веру мiламу рамонку

I прашу: «Лепш «Так» скажы».

 

3.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4700     ПОЛЫМЯ КАХАННЯ

 

Каханню не пражыць i дня без веры,

Калi яе вялiкi недамер,

То душы, як раз'юшаныя зверы,

Каханне разбурае недавер.

 

Яно павольна галавешкай тлее,

Прыемней, калi полымем гарыць,

Таму няхай ў душы жыве надзея,

Што ўдасца веру моцную здабыць.

 

3.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4715     АПОШНI ПАЦАЛУНАК

 

Калiсьцi быў ён, як нябёс дарунак,

Цяплом нязгасным палка саграваў,

Наш першы незабыўны пацалунак,

Ты так даўно мяне не цалаваў...

 

Апошнi пацалунак быў халодны,

Не стукала у скронях болей кроў.

Мой мiлы, мой жаданы, любы, родны!

Няўжо знiкае, нiбы дым, любоў?

 

5.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4718     ЖУРАЎЛI ВЕРНУЦЦА?

 

Адпалала вогнiшча любвi,

Сумная i горкая прымета,

Адлятаюць ў вырай жураўлi,

Хоць было спякотным вельмi лета.

 

Цi увесну вернуцца яны?

Ды ў душы не гасне спадзяванне,

Што не будуць лётаць кажаны,

Што прыйдзе пяшчотнае каханне.

 

5.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4725     ЛЮБОЎНЫЯ ДАЖДЖЫ

 

Хай шчасце нетрывалае жыве,

Разбурыць вецер снежную завею,

Вазьму твае далонi у свае,

Ад холаду дыханнем адагрэю.

 

Каб сонейка заззяла, як раней,

Блакiт каб крылы распусцiў над намi,

Каб скончыўся суровы час завей,

Хай стане снег любоўнымi дажджамi.

 

6.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4728     СТАЛЫ АГОНЬ

 

У ёй не адчуваў душы,

Здавалась, што яна мяне кахае,

Ў iмгненне дагараць лаўжы,

Хаця да неба полымя шугае.

 

Агонь павiнен сталым быць,

Пагана, як палае або тлее,

Не грэе, здатны спапялiць,

А сталы назаўжды кахаць умее.

 

6.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4742     ЗНIКАЕ МЭТА

 

У душы толькi хмурнае неба,

Хоць заўжды будзе сонейка ззяць,

Пад нагамi хiстаецца глеба,

Калi лёс не даў змогi кахаць.

 

I знiкае, як зоркi ўдзень, мэта,

Няма сiл выйсце з нетраў шукаць,

Як пяшчотай душа не сагрэта,

Калi лёс не даў шчасця кахаць.

 

9.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4744     ЛАСКАВЫ ВЕТРЫК

 

Падзьме ласкавы ветрык

У мой збалелы бок,

Зайду ў кахання нетры,

Як быццам незнарок.

 

Нап'юся асалоды,

Як добрага вiна,

Не падмануць прыроды,

Бо з досведам яна.

 

9.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4745     СЛIЗКАЯ ДАРОГА

 

Адносiны без згоды,

Здавалась, што люблю,

Жадала асалоды,

Ды толькi слёзы п'ю.

 

Замучыла трывога,

Стаў пеклам дзiўны рай,

Бо слiзкая дарога,

Ад слёз бяжыць ручай.

 

9.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4746     АСЕННЯЯ ЛЮБОЎ

 

Дзiўных кветак яблынь вельмi шкода,

Адцвiлi бялюткiя, як дым,

Але так задумала прырода:

Кветкi родзяць восенню плады.

 

Бо ад кветак пройдзе асалода,

Вабiць водар i краса пладоў,

Ды не ўсiм здараецца нагода

Зведаць iх асеннюю любоў.

 

9.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4770     ЦЯЖКАЕ ПЫТАННЕ

 

У вырай адляцелi жураўлi,

Адвесцi каб зiмовую пагрозу,

Ды сцюжы i ў маю душу прыйшлi.

А як уратавацца ад марозу?

 

У чым i дзе знаходзiць супакой?

Складанае i цяжкае пытанне,

Хай жураўлi ўзялi б мяне з сабой.

Мо ў выраю знайшла б сваё каханне?

 

17.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4772     ГЛУХI КУТ

 

Калi надта пераспее слiва,

Як не з'есцi – ў смецце пападзе,

Падмануць прыроду немажлiва,

Не зрабiў яшчэ нiхто нiдзе.

 

Як праспала час свайго кахання,

То жыццё загонiць ў глухi кут,

Бо няма ратунку ад жадання,

А пасля – ад жудасных пакут.

 

17.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4773     КАХАННЕ I МАРАЛЬ

 

Мацней iдэалогiй i маралi,

Любоў яшчэ нiхто не перамог,

Бо толькi людзi правiлы стваралi,

А творца цела – сам вялiкi Бог.

 

Таму няма саромнага нiчога,

Хоць плётка, як змяя, паўзе, на жаль,

Дано жаданне палкае ад Бога.

Як сумясцiць каханне i мараль?

 

17.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4783     ШЛЯХ У ПЕКЛА

 

Была вясна, квiтнеў зялёны май,

Кахання першы чысты пацалунак,

Здавалась, што шляхi вядуць у рай,

Ды выбраў лёс зусiм другi кiрунак.

 

Прыйшоў асеннi жоўты лiстапад,

Халодная залева ў вокны секла,

Квiтнеў вясной над намi райскi сад,

Пялёсткi высцiлалi шлях у пекла.

 

21.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4806     ТРЫВОЖНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Сэрца, нiбы адкрытая рана, балiць,

Абпякае, як полымем, горам,

Без адказу трывала пяшчотна любiць,

Як змагацца у непагадзь з морам.

 

Душа стогне ў пакутах ад горкiх трывог,

Не спяшайся адказ зрабiць скорым,

Я ад шчасця трывожнага цалкам знямог.

Мо яшчэ пра любоў пагаворым?

 

25.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4815     ПIСАГI НА СЭРЦЫ

 

Ад землятрусу не знайсцi ратунку,

Квiтучыя знiшчае гарады,

Ў якiм ён распаўсюдзiцца кiрунку,

Застануцца жахлiвыя сляды.

 

Здараецца каханне, як навала,

Ад роспачы, абразы i тугi,

Як гора доўгi час душу знiшчала,

Застануцца на сэрцы пiсагi.

 

26.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4816     ЦЯЖКI СУМ

 

Гучыць ў душы кахання голас звонкi,

Здаецца, ён нiколi не мiне,

Пацвердзяць толькi белыя рамонкi,

Кахае ён пяшчотна або не.

 

Пялёсткi з часам звянуць у рамонка,

I белы не спатрэбiцца вэлюм,

Са шчасцем не адкрылася скарбонка,

Застаўся толькi горкi цяжкi сум.

 

26.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4827     ДАЛЁКI БЕРАГ

 

Як цёпла, пераходзяць рэчку ўброд,

Прыемна лашчыць тулава вадзiца,

Але узiмку, калi тонкi лёд,

Ў палонку ёсць магчымасць правалiцца.

 

Калi душа смуткуе ад нягод,

То не хапае часу для чакання,

Далёкi бераг вабiць, нiбы мёд.

Iдуць. Няма ратунку ад кахання.

 

29.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4845     ШЛЯХ ЛЮБВI

 

Я даўно прыйшла на раздарожжа,

Шмат з яго выходзiць пуцявiн.

Хто мне у каханнi дапаможа?

Не кахае нешта не адзiн.

 

Ёсць шляхi з каханнем толькi ў пекла

Або сцiплы шлях ў цудоўны рай,

Замець доўгi час зiмою секла,

Клiча ў шлях любвi зялёны май.

 

1.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4849     ДРАБIНКI ШЧАСЦЯ

 

Драбiнкi шчасця – іх занадта мала,

Шчаслiваю сябе каб адчуваць,

Я без кахання толькi цалавала,

А хочацца пяшчотна пакахаць.

 

Але вакол – маленькiя прыгоркi,

А вабiць вышыня i велiч гор,

Хачу кахання яркага, як зоркi,

Ды не знайшла пакуль яго узор.

 

1.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4850     НОВАЕ КАХАННЕ

 

Згасла, нiбы вогнiшча, любоў,

Слоў пяшчотных гаварыць не прагну,

I не бачу больш вясновых сноў,

Цягне абыякавасць у багну.

 

Растапiць ў душы халодны лёд,

Запалiць на шчасце спадзяванне,

Ўзняць душу у радасны палёт

Здатна толькi новае каханне.

 

2.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4858     ТРЭБА КАХАЦЬ

 

Калi ў душы кахання ураган,

Ўзляцець у неба сiняе ахвота,

Але, калi прачытаны раман,

Гняце бясконца цiхае балота.

 

Цудоўна адчуваць прыгожы ўзлёт,

Бо хочацца пазнаць вышынi неба,

Бо на душы тужлiва ад балот,

Таму заўжды кахаць пяшчотна трэба.

 

2.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4869     ПЕСНЯ КАХАННЯ

 

Прабегла ў трывожнай надзеi вясна,

Спякотнае скончылась лета,

Ўжо восень iдзе, я дагэтуль адна,

I песня кахання не спета.

 

Бясконца матыў яе ў сэрцы гучыць,

Ды доля са мной была злою,

А вогнiшча ў грудзях, як ўвесну, гарыць.

Знайду мо каханне зiмою?

 

4.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4873     МАГУТНАЕ КАХАННЕ

 

Мець моцныя крылы лепш, як у арлоў,

Што толку ад крыл вераб'iных?

Бо вабяць вяршынi i шапкi снягоў,

Жыць мроя не здатна ў далiнах.

 

Арлы не лятаюць у нашы краi,

Хоць клiча ў вышынi жаданне,

Вакол мiтусяцца адны вераб'i.

Зрабiць як магутным каханне?

 

5.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4874     НЕ СТРАШНЫ ПАГРОЗЫ

 

Як вецер магутны пачаў спеў журбы,

То хiляцца травы да долу,

К бярозам галлё сваё цягнуць дубы,

Вядуць аб каханнi размову.

 

Хоць цяжкi, хвалюючы час для травы,

Але расквiтнелi бярозы,

Хто палка кахае, заўсёды правы,

Каханню не страшны пагрозы.

 

5.01.2000

 

Home Page     Змест

 

4876     ПАНЦЫР ДУШЫ

 

Ужо зiма пайшла на злом,

Сезон сканчаецца суровы,

Рака набухла пад iльдом

I рве нахабныя аковы.

 

Трыванню больш няма мяжы,

Калi каханне – як атрута,

Зрывае панцыр час з душы,

Сарве, i скончыцца пакута.

 

5.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4880     НЕ ЗАБУДУ

 

Мне лёс нагароду дае,

Бясконца прывабны i любы,

Ласкавыя рукi твае,

Як кiпень, спякотныя губы.

 

Ўсё пойдзе праз час ў небыццё,

Не хоча трымаць памяць бруду,

Я радасць нясу праз жыццё,

Каханне тваё не забуду.

 

6.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4889     ХЛЕБ КАХАННЯ

 

Хто мае хлеба добрага ў дастатку,

Не хоча шчодрай быць яго рука,

Не згодны змянiць сталага парадку,

I зразумець не здатны жабрака.

 

Але жабрак таксама хоча хлеба,

А хлеб кахання вольна не ляжыць,

Таму яго украсцi толькi трэба,

Бо лёс няўмольна, як цягнiк, бяжыць.

 

8.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4905     НЕ ЗДАЕЦЦА ДУША

 

Хай вецер магутны злуецца,

I цела згiнае на дол,

Нiколi душа не здаецца,

Калi ў ёй палае любоў.

 

Бо моцныя сiлы прыроды

Нiчым немагчыма стрымаць,

Па сiлах iм ўсе перашкоды,

Бо нельга нiяк не кахаць.

 

10.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4934     СЦЕЖКА К СЭРЦУ

 

Iду з надзеяй па тваiх слядах,

Вядзе неўтаймаванае каханне,

Ў душы трывога i нястрымны страх,

Што iншаму прызначыла спатканне.

 

Я ў памяцi былое варушу,

Прыемна мне з табой заўсёды разам,

Бясконца па слядах тваiх хаджу.

Мо к сэрцу сцежка пракладзецца з часам?

 

15.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4935     ГРЭШНАЯ ЛЮБОЎ

 

Была стройнаю фiгура,

Як у травеньскiх бяроз,

А цяпер гляджу панура,

Пячэ студзеньскi мароз.

 

Травень цёплы ўспамiнаю,

Кветкi жоўтыя лугоў,

Ды да пекла, не да раю

Вядзе грэшная любоў.

 

15.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4938     ЗАВIРУХА СЛОЎ

 

Закружыла завiруха

Толькi з трох падманных слоў,

Бо заўжды iдзе праз вуха

Спадзяванне на любоў.

 

Была жартам завiруха,

Снег растаў i збег вадой,

Не любоў прыйшла, а скруха,

Апынуўся снег бядой.

 

15.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4939     ЗОРНАЕ КАХАННЕ

 

Зорак яркiя манiсты

Свецяць нам ўначы.

Як сваё каханне чыстым

Далей зберагчы?

 

Каб не стаў яго лёс чорным,

Быў заўжды ў цане,

Не хадзiць лепш полем ворным,

А па цалiне.

 

15.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4949     КЛАДКА

 

Кладка памiж берагамi

Вельмi моцнаю была,

Ды абшарпалась нагамi,

Хутка трэшчыну дала.

 

Сэрцы кладка спалучала,

Ды па ёй прайшоў другi,

Кладку плынню паламала,

Разышлiся берагi.

 

17.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4955     ПАЛОН

 

Не даюць спакою вочы,

Бо бярэ разбег вясна,

Зброяй знiшчаны дзявочай,

Проста ў сэрца б'е яна.

 

I нiдзе няма ратунку,

Ява – як дзiвосны сон,

Зброя б'е ў маiм кiрунку,

Пападаю у палон.

 

19.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4956     ВЯСНОВЫЯ ЗОРЫ

 

Ў жыццёвым хвалюючым моры

Знаходжу дакладна свой шлях,

Мне свецяць вясновыя зоры

Ў тваiх незабыўных вачах.

 

Яны – як маяк пуцяводны,

Святло льюць праз тысячы мiль,

Ты стаў цяпер блiзкi i родны,

I хвалi паклалiся ў штыль.

 

19.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4961     ЗБЕРАГЧЫ ПЯШЧОТУ

 

Палае вогнiшча кахання,

Пытанне побач з iм стаiць:

Цi хопiць на гады жадання,

Цi вельмi хутка прагарыць?

 

Не замiнаў каб дождж i вецер,

I каб душу не абпячы,

Важней ўсяго на белым свеце

Пяшчоту к любым зберагчы.

 

19.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4963     ЖОРСТКIЯ ЗАКОНЫ

 

Трывожны i бясконца цяжкi час,

Калi гнятуць сардэчныя праблемы,

Прамень надзеi замiгаў i згас,

Апошнiя квiтнеюць хрызантэмы.

 

Шчаслiваю запомнiлась вясна,

Не ведала, хто больш ў мяне ўлюбёны,

Быў цяжкi выбар i таму адна,

Каханне мае жорсткiя законы.

 

19.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4964     КАРАНI КАХАННЯ

 

Здарыцца выпадковае спатканне,

Што закране душу да глыбiнi,

Мажлiва, з яго вырасла б каханне,

Ды вiльгацi не мелi каранi.

 

Не стала явай радасная мара,

Бо не знайшлось патрэбных цёплых слоў,

Здавалась, надыходзiць ужо хмара,

Любоўны дождж чамусьцi не пайшоў.

 

20.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4965     ЗНЕМАГАЮ Ў БАРАЦЬБЕ

 

Калi ў душы запалiцца агонь,

Прыемным можа стаць i развiтанне,

Бо у далонь бяру тваю далонь,

Iнакш кранацца не дае каханне.

 

I адпускаць не хочацца цябе,

Чым гарачэй каханне – болей цноты,

Я знемагаю ў цяжкай барацьбе,

Бо iншай вельмi хочацца пяшчоты.

 

20.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4970    НЕЗНАЁМАЯ

 

Ты мяне зачаравала,

Незнаёмая амаль,

Закружыла, загайдала

I панесла памiж хваль.

 

I даверыўся я плынi,

Ўжо далёка берагi,

Хай спакой мяне пакiне,

Няма шчасця без тугi.

 

20.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4974     ДУХОЎНАЕ КАХАННЕ

 

Нi ўдзень няма спакою, нi ўначы,

Бо з мрой пабудавала сабе царства,

Хачу яго каханне зберагчы,

Не ведаю прыдатнага лякарства.

 

Духоўнае каханне – нiбы дым,

Далонямi яго злавiць хацела,

Цяпер з надзеяй думаю аб тым,

Каб у бядзе дапамагала цела.

 

21.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4977     МАГУТНЫЯ СЛОВЫ

 

Здаецца, слова – толькi кволы гук,

Ды здатна даць выдатную зарадку,

Яно дакладна, як спартыўны лук,

Пад яблычак б'е ў самую дзесятку.

 

Ёсць добрых шмат i шмат паганых слоў,

Ды не адны душу не хвалявалi,

Як словы пра адданую любоў,

Яны магутней, чым марскiя хвалi.

 

21.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4979     МУЗЫКА КАХАННЯ

 

Аб шчасцi спявала мне скрыпка вясною

На самых вышэйшых танах,

Ды восень не стала мая залатою,

Iдзе ў нiкуды горкi шлях,

 

I толькi труба моцна бухае басам.

Мо лепш i яе б не было?

Сустрэлася з горкiм, пакутлiвым часам,

З кахання засталася тло.

 

22.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4986     ПАРАДА РАМОНКАЎ

 

Разбеглiся сцежкi па долi,

Не знаю, якою пайсцi,

Дзе болей любвi i патолi,

З кiм крочыць далей па жыццi.

 

Дзе шчасця цудоўныя гронкi,

А дзе ў душу прыйдзе зiма,

Дадуць хай параду рамонкi,

Не ведаю, пэўна, сама.

 

23.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4987     ШЧАСЦЕ З ГОРАМ

 

Я па тонкай кладачцы iду,

Пада мною коцiць хвалi рэчка,

На той бок удала перайду,

Або скiне ўнiз з каханым спрэчка.

 

У кахання вельмi цяжкi лёс,

Я iду па кладцы крокам скорым,

Бо каханне – з радасцi i слёз,

Шчасце, перамешанае з горам.

 

23.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4988     СПОСАБ IСНАВАННЯ

 

Амаль няма або няма кахання,

Сям'я такая звонку, як усе,

Жыццё такое – спосаб iснавання,

Нiколi шчасця ён не прынясе.

 

Душа ў пакутах корчыцца ад болю,

Як ночы, пачарнелi зусiм днi.

Знаходзiць дзе каханне i патолю?

Засталiся яны ўдалечынi...

 

23.01.2001

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz