10. Вершы аб прыродзе і чалавеку

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

15     ВОСЕНЬ

 

Вясна прабегла за iмгненне,

I лета скончылася зноў,

Душа магла адчуць натхненне

I сэрца палкую любоў.

 

I восень стала на парозе,

Прапаў зялёны аксамiт,

Ды золата яна даць ў змозе,

Асеннi вабiць каларыт.

 

Ўжо хутка сцюжа завiтае,

Туманы на зямлю ляглi,

Клiн жураўлiны адлятае,

Цяпло панеслi жураўлi.

 

Асенняй позняю парою,

Калi маркота ад залеў,

Сваё адзенне залатое

Скiдаць не хочуць кроны дрэў.

 

Ды моцна вецер дзьме халодны,

Засыпаў золатам зямлю,

Для лiсця час прыйшоў смяротны,

I смутак у душу маю.

 

Хоць фарбамi чаруе восень,

Але чакаю палка зноў,

Калi вясна падорыць просiнь,

Надзею, веру i любоў.

 

2.10.1992

 

Home Page     Змест

 

16     ПРАВЕРКА ЦЯПЛОМ

 

Затрымалася вясна,

Зноў вярнулiся марозы,

Падвяла цяплом яна:

Расцвiлi ўраз абрыкосы.

 

Кволы цвет у халады,

Не ляцяць на кветкi пчолы,

Не чакаў нiхто бяды,

Але час настаў суровы.

 

Вiшня цiха спiць яшчэ,

Сон вясновы толькi снiцца,

Хай сабе мароз пячэ,

Яна сцюжы не баiцца.

 

Не паверыла вясне,

Як паўднёвыя суседкi,

Калi цяжкi час мiне,

Выкiне адразу кветкi,

 

I не зведае пакут,

Будуць лепшымi умовы,

Кроны стануць, нiбы цуд,

Iх аздобiць цвет вясновы.

 

Калi ранняю вясной

Захацяць цяплом праверыць,

Лепш пабыць яшчэ адной,

I цяплу не трэба верыць.

 

3.10.1992

 

Home Page     Змест

 

22     ЛЁС КРАСЫ

 

Заплакалi вясновыя бярозы,

Жыццё праводзiць жорсткасцi урок,

Няўцешныя з ствалоў збягаюць слёзы,

Бярозавы салодкi надта сок.

 

Патрэбна зведаць чорную часiну,

Здаўна такая доля у бяроз,

Ды не чапаюць горкую асiну,

Салодкi у яе вясновы лёс.

 

Павек высокароднасць не любiлi,

Было ёй цяжка жыць ва ўсе часы,

За смак i прыгажосць яе губiлi,

Няма альтэрнатывы для красы.

 

Яна для ўсiх была прыкметней значна,

Бо вабiць, як любоў, к сабе здалёк,

Бяроза, нiбы прыгажуня, бачна,

Бо мае смачны i салодкi сок.

 

I кожны стала да красы iмкнецца,

Сагрэлась каб астылая душа,

Ды зберагчысь красе не удаецца

Пазбегнуць цi сякеры, цi нажа.

 

Зялёны лiст, падобны ранняй рунi,

Вясной у кронах маладых бяроз,

Ад прыгажосцi плачуць прыгажунi,

Краса заўсёды вымагае слёз.

 

8.10.1992

 

Home Page     Змест

 

26     ВОБЛАКI

 

Рацыянальная прырода

Дае бясконца новы дар,

Як цуд, ў любую пару года

Феномен воблакаў i хмар.

 

То неба чыстае, як поле,

Калi яго перааруць,

То воблакаў на iм даволi,

Кудысьцi хутка ўсе бягуць.

 

То кучаравыя авечкi

Асобна купкамi стаяць,

То ў гурт збiваюцца без спрэчкi

I хутка над зямлёй ляцяць

 

Або плывуць, як быццам павы,

I невядомы iм спакой,

Нi у якой прыроднай з'явы

Няма дынамiкi такой.

 

Каб адчуваць красу прыроды,

Не трэба горад пакiдаць,

А галаву падняць, заўсёды

Каб асалоду адчуваць.

 

Каб свята кожны дзень адзначыць,

Лепш марна часу не страчаць,

Бо можна прыгажосць пабачыць,

Як неба пiльна назiраць.

 

11.10.1992

 

Home Page     Змест

 

30     СУЗОР'I I СОНЦА

 

Цудоўная ў небе сузор'яў карцiна,

Красою чаруе бясконца,

Хаця i святло вылучаюць няспынна,

Але саграваць здатна сонца.

 

Праменне ад сцюжы здымае пакуты,

Цяпло – для душы нагарода,

Яно сагравае пяшчотай усюды,

З iм разам прыходзiць свабода.

 

Як сонца заззяе, хай нават iмгненне,

Няма ў свеце лепшай нагоды,

Бо шчодра даруе ў падарак натхненне,

Мiнаюць бясследна нягоды.

 

Прыемна на свеце жыць з сонейкам разам,

I сталую мець асалоду,

Сузор'яў красу назiраць толькi з часам,

Халодную бачыць прыроду.

 

Цудоўна, як ў сэрцы пануе бясконца

Выдатнае толькi надвор'е,

Калi сагравае чароўнае сонца,

Прыемна глядзець на сузор'i!

 

Сузор'i! Краса ў iх i велiч, i сiла,

Прыемная сэрцу карцiна,

Ды доўгая ноч хутка стане нямiла,

Хай сонейка грэе няспынна!

 

19.10.1992

 

Home Page     Змест

 

40     СВЯТОЕ

 

Ветрык лашчыць скуру, дорыць асалоду,

Ў луг, у лес, на рэчку клiча мяне лёс,

Каб мець радасць ў сэрцы, ўраз знайду нагоду

Атрымаць натхненне ад красы нябёс.

 

Шчырая прырода любiць без падману,

Сэрца замiрае ад зямной красы,

Як ў хваёвым лесе выйду на паляну

Дзе баравiкi схавалiсь ў верасы.

 

Калi кветкi ў лузе лягуць дыванамi,

I вакол гудзе хор конiкаў i пчол,

Хвалi ад пяшчоты коцяць, як цунамi,

Цуд адлюстраваць мне не хапае слоў.

 

Рэчка залатая хутка iмчыць воды,

Плынь спявае песню радасцi без слоў,

Выклiкае ў сэрцы прыгажосць прыроды

Сталую пяшчоту, ласку i любоў.

 

Пагляджу на неба: ярка ззяюць зоркi,

Калi нават часам адчуваў тугу,

Хутка ад нягоды знiкне настрой горкi,

Радавацца зноў я ад красы магу.

 

Хай гады мiнаюць, сэрца маладое

Ад красы прыроды замiрае зноў,

Лес i луг, i рэчка для мяне – святое,

Да прыроды будзе вечнаю любоў!

 

9.11.1992

 

Home Page     Змест

 

61     БЕЛЫЯ РАМОНКI

 

Белыя рамонкi,

Вас здаўна люблю!

Белыя рамонкi

На лугах не рву.

 

Як настане ранне,

I праз луг iду,

Веру, што каханне

Я праз вас знайду.

 

Запытаў рамонку:

«Адкажы, як жыць,

Як прыдбаць мне жонку,

Як прываражыць?»

 

Стан прывабiў тонкi,

Белая каса,

Лепш, чым ўсе рамонкi

Дзiўная краса.

 

Мне суквеццяў гронкi

Машуць галавой,

Белыя рамонкi

Згодныя са мной.

 

Белыя рамонкi,

Як вас не любiць?

Белыя рамонкi,

З вамi добра жыць!

 

7.12.1992

 

Home Page     Змест

 

63     КРАСА I ВОЛЯ

 

Прыемна ружы назiраць,

Якi прыгожы колер маюць!

А водар iх з чым параўнаць?

Красы найлепшай не шукаюць.

 

Ды, калi кропелькi расы,

Як дыямент, на iх пялёстках,

У ружы значна больш красы,

Чым ў балерыны на падмостках.

 

Хоць палявыя кветкi ўсе

Растуць без догляду у полi,

Хоць пераваг няма ў красе,

Але жывуць яны на волi.

 

Як з ружай параўнаць, яна

Прад кветкай палявою – прыма,

Чароўнасць ружы – як вясна,

Але праходзiць воля мiма.

 

Як у турме, жывуць яны,

Пазбавiлi iх людзi волi,

Няма свабоды з даўнiны

I не прадбачыцца нiколi.

 

Няма свабоды ўсе часы,

У руж спрадвеку злая доля,

Не будзе лепей хай красы,

Але заўсёды будзе воля!

 

8.12.1992

 

Home Page     Змест

 

107     ПОЗНЯЯ ВОСЕНЬ

 

Днi позняй восенi бясконца

Ствараюць у душы мiнор,

Нiжэй хадзiць пачала сонца,

Зусiм замоўк птушыны хор.

 

Застацца лета вельмi просiць

Яшчэ зялёная трава,

Халодны вецер ўжо галосiць,

Нiбы няўцешная ўдава.

 

Заўсёды восень выклiкае

Ў душы дваiстасць пачуцця,

Бо процiлегласцi стварае

Час смерцi i пара жыцця.

 

Раслiны згiнулi памалу,

I рэквiем гучыць ў душы,

Але плады даюць падставу

Вясною радаснай ажыць.

 

Па небе вецер носiць хмары,

Па шыбах дождж халодны б'е,

I смутак, як адзнака кары,

Настрой бязлiтасна псуе.

 

У вырай птушкi адляталi,

Панеслi ў шлях з сабой цяпло,

Нiколi б радасць не пазналi,

Каб смутку ў душах не было.

 

4.09.1993

 

Home Page     Змест

 

143     ПРЫРОДА

 

Як стан прыроды зразумелы,

Яе магчыма адчуваць:

Гул ветру ў лесе, птушак спевы

Ў душы, як музыка, гучаць.

 

I гоман траў, i лiсця шолах,

I шум дажджу, i плынь ракi

Падыме таямнiцы полаг,

Прыемны вельмi стан такi.

 

Прырода надае натхненне,

I набывае сэнс жыццё,

Бо прыгажосць ў адно iмгненне

Ў душы змяняе пачуццё.

 

Заўжды на думку або ўчынак

Дае прырода iмпульс свой,

Здабыць мажлiва адпачынак

З ёй разам целам i душой.

 

Кiруе настроем прырода,

Яна – вясёлка для душы,

Хоць вельмi добрая пагода

Або нябачна даль ў iмжы.

 

Душа пяе заўжды, няйначай,

Надвор'я дрэннага няма,

Яно смяецца або плача,

I лета люба, i зiма!

 

17.09.1993

 

Home Page     Змест

 

161     СВЯТА

 

Хай хутка лiчыць днi няўмольны час,

Магчыма, iх наперадзе багата,

Але пакуль апошнi дзень не згас,

Я кожны сутракаю, нiбы свята.

 

Бо з ранкам надта бычыцца люблю,

Як зоркi гасiць першае праменне

I асвятляе росную зямлю.

Прыемнае шчаслiвае iмгненне!

 

А як здзiўляе сонца яркi шар

I дзiўныя пунсовыя аблокi!

Куды не глянь, вакол цудоўны дар:

Дзень першыя свае ступае крокi.

 

Лье на зямлю чароўнае святло,

Дае жыццю магутныя асновы,

Каб ў шчасцi яно доўжыцца магло,

Стварае неабходныя умовы.

 

На летнi дождж люблю глядзець заўжды,

Як сонейка знаходзiцца ў зенiце,

Бо дзiва утвараецца з вады:

Спадаюць ўнiз сярэбраныя нiцi!

 

I вечар назiраць з натхненнем рад,

Як захад кiне полымя на неба,

Ўзыходзяць зрокi, нiбы на парад,

Наступны дзень – маёй душы патрэба!

 

20.091993

 

Home Page     Змест

 

193     СТРУНЫ ДУШЫ

 

Вакол чароўны i прыгожы свет,

Змяняе кадры кожны дзень iмклiва,

Калi ў душы рамантык цi паэт,

Выразна бачны цуд i чутна дзiва.

 

Як нават ноччу паглядзець ў акно,

Ўсе зоркi сталi ў строй, як на парадзе,

Прыгожае бясконцае кiно

Iдзе на чорным, нiбы смоль, квадраце.

 

А як дзiвуе ў срэбных росах луг

Цi конiкаў ў спякотны поўдзень спевы!

Як цуд вялiкi, яркi сонца круг

I лужы на дарозе ад залевы.

 

Краса лугоў, палёў, лясоў i гор

Даруе шчодра досыць асалоды,

Душу заўсёды песцiць птушак хор.

Дакладна збудавана ўсё ў прыроды!

 

Шумiць ад ветру лес, пяе ручай,

I ў кронах ад лiстоты шапаценне,

Краса здымае смутак i адчай,

Даруе i пяшчоту, i натхненне.

 

Каб музыку чароўную пачуць,

Пабачыць свет цудоўны i дзiвосны,

Ў душы патрэбна струны калыхнуць,

Каб ў ёй нiколi не мiналi вёсны!

 

29.09.1993

 

Home Page     Змест

 

228     ЦВIТУЦЬ ХРЫЗАНТЭМЫ

 

Увосень наблiжалась пара сцюж,

У кветак пачалiся ўраз праблемы,

Паасыпалiсь ўраз пялёсткi з руж,

Але цвiтуць упарта хрызантэмы.

 

Шмат кветак знемагалi ад бяды,

А хрызантэмы адгукнулiсь смехам,

Трывалi надта стойка халады,

Суквеццямi злiвалiсь з белым снегам.

 

У кожнай кветкi ўласны свой сезон,

Свая для шчасця вабная гадзiна,

Каб не спаткаў яе заўчасны скон,

Яна хутчэй заўжды цвiсцi павiнна.

 

Калi мiне цудоўны зорны час,

Хай нават будзе добрая пагода,

Ды як iмпэт жыццёвы цалкам згас,

На кожным кроцы стрэне перашкода.

 

Не прыйдзецца у зорны час лiць слёз,

Як скарыстацца дзiўнаю вясною,

Але, як не даруе шчасця лёс,

Яно у змозе завiтаць зiмою.

 

Жаночы лёс няўстойлiвы такi,

Рашаць заўжды прыходзiцца дылемы,

Хоць восень шчодра кiнула снягi,

Але цвiтуць, як ўлетку, хрызантэмы!

 

11.10.1993

 

Home Page     Змест

 

245     МОЙ ЗАХАД

 

Якой чароўнасцi карцiну

На небе захад утварыў:

Дыск сонца небасхiл пакiнуў

I ярка фарбы запалiў!

 

Пунсовым колерам iграе,

Вясёлкай ў хмарах зiхацiць,

Згушчацца колер пачынае,

Чырвоным золатам гарыць!

 

За гарызонт пабег дзень шпаркi,

Яго як быццам не было,

Ды засталiся дня агаркi,

Бо захад шле яшчэ святло,

 

Каб чырвань гаснучага неба

Свяцiла нiбы праз акно,

Святло, бясспрэчна, вельмi трэба,

Як справы скончылiсь даўно.

 

Хай ранак быў у чорных хмарах,

I дзень не мог цяпла дарыць,

Ды вечар ў радасных пажарах

Чырвоным золатам гарыць!

 

Бо вабным золатам засыпаць

Яшчэ час змогу можа даць,

Любую справу можна выбраць,

Я вершы пажадаў складаць.

 

23.10.1993

 

Home Page     Змест

 

262     ЗАЛАТЫ ДОЖДЖ

 

Дождж залаты пралiўся на зямлю,

I цуд здарыўся: жыта зарунела,

Аздобiў колер радасны раллю,

Бо без дажджу жыццё пацiху тлела.

 

Калi пральецца залаты дождж слоў,

Ураз яны складаюцца у вершы,

I паўстае, як фенiкс, рунь радкоў,

А вынiк вызначае радок першы.

 

Бо след запеўцы песню вызначаць,

А потым яна ўзнёсла вольна льецца,

Туга цi радасць у радках гучаць,

Цi звонкiм ручайком радок смяецца.

 

Хай шчодра добры дождж з нябёс iдзе,

Збягае слоў цудоўная навала,

Пiшу не для сябе, а для людзей,

Хоць i самому верш складаць цiкава.

 

Бясконца льецца дожджык залаты,

Дае натхненне стала для паэта,

Бо сэрцам застаюся малады,

I долю магу дзякаваць за гэта.

 

Дождж верша на раллю пралiць хачу,

Каб даў у душах добрыя усходы,

Прыходзiла каб радасць чытачу,

Дождж льецца залаты без перашкоды.

 

1.11.1993

 

Home Page     Змест

 

308     ВЯСНОВАЕ ПРЫЗНАННЕ

 

Сонца паднялася, таюць снягi,

Бо нечакана вясна пачалася,

Быў незнаёмы мне, стаў дарагi,

Ў сэрца пяшчота цяпер палiлася.

 

Ўсё ажывае вясною ад сну,

Доўга цудоўнага часу чакалi,

З радасцю светлай сустрэлi вясну,

Бо ў дзiўны час мы з табой пакахалi.

 

Песнi каханне спявае ў душы,

Бо ўсё вакол расцвiтае ў прыродзе,

Радасць пачуцця не мае мяжы,

Ўдзячныя шчыра цудоўнай нагодзе!

 

Вабяць чароўныя гукi вясны,

Але прыемней каханага словы,

Робяць бясконца шчаслiвай яны,

Радасцю поўняцца нашы размовы.

 

Нам падарыла каханне вясна,

Сэрцы ад марнасцi ўраз абудзiла,

Душы напоўнiла шчасцем да дна,

Бо час вясновы – сапраўднае дзiва.

 

Шчасця дарунак прыйшоў назаўжды,

Бо шчасце там, дзе пануе каханне,

Радаваць шчасцем нас будуць гады,

Бо вясной любы зрабiў мне прызнанне.

 

27.11.1993

 

Home Page     Змест

 

349     ЧАРОЎНАЯ СЦЯЖЫНКА

 

Сцяжынкай выглядае лёс,

Цiкава крочыць ёю,

Iду прысадамi з бяроз,

Травою лугавою.

 

Мне ззяе сонца на шляху

Цi вецер дзьме упарты,

Змянiць напрамак не магу,

Лёс не дазволiць жарты.

 

Я крочу праз густы туман,

Мiнаю перашкоды.

Запрапануе лёс пдман

Цi радасць асалоды?

 

Iду па плынi ручая,

Заходжу на прыгоркi.

Што атрымаю, ўрэшце, я:

Салодкi лёс цi горкi?

 

Гляджу ўдалечыню нябёс,

Сцяжынка вабна ўецца,

I спадзяваюсь: любы лёс

З мяне не пасмяецца.

 

Не кiне на шляху ў бядзе,

Не стрэнецца замiнка,

Хай да кахання прывядзе

Чароўная сцяжынка!

 

13.12.1993

 

Home Page     Змест

 

362     ПРАХОДЗIЦЬ ПОРУЧ

 

Цвiтуць вясной цудоўныя сады,

Калi ў нябёсах сонейка i просiнь,

Ў прыгожы i дзiвосны час заўжды,

Не зацвiтуць нiколi яны ўвосень.

 

Не трэба дрэвам любых выбiраць,

I пошуку трывалага не трэба,

Калi настане ўзнёслы час кахаць,

Пылок ляцiць на кветкi шчодра з неба.

 

Бялее дзiўны i прыгожы цуд,

Прадуглядзела вабна ўсё прырода,

Кахаюць кветкi шчыра, без пакут,

Заўжды пануе памiж iмi згода.

 

Ды людзям як кахаць надыдзе час,

Бясконцыя ўзнiкаюць перашкоды,

Бо парам не стварыцца хутка, ўраз,

Няма жаданай, любай сэрцу, згоды.

 

Бо хочацца кахання i красы,

А лёс даруе надта шчодра гора,

Увосень зацвiтаюць верасы,

Ды снег iх засыпае вельмi скора.

 

Бясспрэчна, лепей прынца пакахаць,

Ды ад кахання часта ў душах горыч,

Бо не жадае хуткі час чакаць,

Цудоўнае ў жыццi праходзiць поруч.

 

25.12.1993

 

Home Page     Змест

 

390     ВЕЛIЧНЫ СУСВЕТ

 

Прыгажосць чароўную цаню:

Зоркi i, як вугаль, бездань неба,

З радасцю гляджу увышыню,

Мне для шчасця большага не трэба.

 

Месяц ў хмарах паказаў свой рог,

Зноў схаваў ён светлы твар ў iмгненне,

Хвалявання я стрымаць не змог,

Неба ў зорках дорыць мне натхненне.

 

Назiраю дзiўны Млечны Шлях,

Яркiя, як цытрусы, сузор'i,

Велiчны магутны Божы гмах,

Знiчкi зыркi след у чорным моры.

 

Росы апусцiлiсь на зямлю,

Сонца гасiць зоркi на усходзе,

Ночы вераснёвыя люблю,

Радасць назiраю пры нагодзе.

 

Ноччу ў неба я глядзеў не раз,

Дзiўная чароўная прырода,

Для душы карысны вельмi час,

Каб яе кранула асалода.

 

Колькi ёсць сузор'яў i планет!

Велiч не ўкладаецца ў уяве,

Калi ноччу назiраць сусвет,

Ведаеш, хто ты на самай справе.

 

11.11.1994

 

Home Page     Змест

 

434     ДА ЗОРАК!

 

Поўны месяц гладзiць на Зямлю,

Наваколле святлом залiвае,

Вераснёвыя ночы люблю,

Сябе ў космасе я адчуваю.

 

Захапляюсь шырокай ракой,

Зоркi ясна вада адбiвае,

Толькi ветрык знiшчае спакой

I з вадой зоркi разам мяшае.

 

Ўдалеч месячны шлях пабяжыць,

Плынь вады пачынае iскрыцца,

I чарот тонкай песняй гучыць,

Цуд вакол, нiбы сон дзiўны снiцца.

 

Зоркi яркiм святлом зiхацяць,

Аздабляюць красою планету,

I прыемна душой адчуваць,

Што Зямны шар часцiнка сусвету.

 

Зоркi ў верасне бачыць хачу,

Бо на сэрцы ад iх асалода,

Я да зорак у думках лячу,

Ды, на жаль, толькi ў думках, а шкода.

 

Яшчэ прыйдзе мой зоркавы час,

I да зорак удасца дабрацца,

Небяспека згарэць ёсць ураз,

Ды гатовы з зямлёй развiтацца.

 

9.12.1994

 

Home Page     Змест

 

480     ЖЫВЫЯ КВЕТКI

 

Чаму жанчыны надта любяць кветкi?

Iх пры нагодзе можна падарыць,

Душу iх не трывожыць сорам едкi,

Што ўсё жывое хоча ў свеце жыць.

 

Жывыя кветкi мне прыемна бачыць,

Як гарманiчны эталон красы,

Ды густ жанчын нiяк не перайначыць,

Таму зрывалi iх ва ўсе часы.

 

Як прыгажосць чароўная нялюба!

Бяссэнсна ў кветак забiраць жыццё,

Вянцу прыроды пагражае згуба,

Як смецце, кветкi пойдуць ў небыццё.

 

Букеты хоць жывымi называюць,

Для кветак ў небыццё гаротны шлях,

З пялёсткаў росы чыстыя збягаюць,

Як быццам слёзы на людскiх вачах.

 

Ад дзiўных кветак будзе асалода,

Калi яны квiтнеюць i расуць,

Чароўнай прыгажосцi вельмi шкода,

Ды за красу бясконца кветкi рвуць.

 

Люблю я назiраць жывыя кветкi,

Хачу ад iх натхненне адчуваць,

Хоць выпадак здарыцца можа рэдкi:

Сарву, ды лепш iх палка зберагаць.

 

25.12.1994

 

Home Page     Змест

 

489     СОНЦА Ў ДУШЫ

 

Паўстала сонца над зямлёю соннай,

Заззяла наваколле ад красы,

I стала флора цьмяная зялёнай:

Лугi пафарбавалiсь i лясы.

 

Вясёлкай дзiўнай заiскрылiсь краскi,

Няма цудоўней ранiшняй пары,

Багата разлiлось цяпла i ласкi,

Таму, што свецiць сонейка ўгары.

 

Як нечакана набягаюць хмары,

Ўжо цьмянасць больш не ўзрадуе вачэй,

Зноў радасць цешыць i ўзнiкаюць мары,

Калi засвецiць сонейка ярчэй.

 

Пад вечар, як пачнецца захад сонца,

I шэрымi ўсе фарбы стануць зноў,

Сум i туга душу гнятуць бясконца,

Знiкае i пяшчота, i любоў.

 

Спаткае ночы чорная навала,

Душа паплача горка i маўчыць,

Ды чорнае не вечна пакрывала,

Зноў сонечны праменьчык зiхацiць.

 

Заўсёды ў душах сонца няхай ззяе,

Вясёлкаю чароўнаю гарыць,

Душа ад шчасця ўвышыню ўзлятае,

Для iншых шчодра каб святло дарыць.

 

27.12.1994

 

Home Page     Змест

 

496     ЛЕПШЫ ЎРАЧ

 

Гляджу i наглядзецца не магу

На прыгажосць чароўную прыроды,

Я захапленне сэрца зберагу,

Прырода – лекi ад любой нягоды.

 

Калi турботна вельмi на душы,

Працягла трэба назiраць прыроду,

Ў самоце добра пабываць ў цiшы,

Каб вылечыць хутчэй у сэрцы шкоду.

 

Бо ад красы прыемна на душы,

Не застаецца i слядоў пагрозы,

Спантанна ўраз складаюцца вершы,

Знiкаюць без праблемы крыўды слёзы.

 

Прырода лечыць лепей урачоў,

Перамагае цалкам перашкоду,

Да прыгажосцi палкая любоў

Душу натхняе, дорыць асалоду.

 

Краса прыроды! Ёй няма мяжы,

Чаруе дух ў любую пару года,

Я ад яе цяпло нясу ў душы,

Прырода – нам ад Бога нагарода.

 

Калi ў душы нязносна боль трымаць,

Як знойдзецца нязначная нагода,

Каб дапамогу хутка атрымаць,

Лепш, чым урач, здымае боль прырода.

 

30.12.1994

 

Home Page     Змест

 

498     ПАДАРУНАК

 

Дождж iдзе, ўсё наўкол залiвае,

Разам мы па гасцiнцу бяжым,

Парасону з сабою не маем,

Захавалiсь, пад дрэвам стаiм.

 

Дуб раскiнуў шырокiя шаты,

I здаецца: дажджу больш няма,

Быццам мы дабралiся дахаты,

Ты ка мне прытулiлась сама.

 

Ад дажджу крона добра хавае,

Саграваю цяплом сваiм я,

I пяшчотна цябе абдымаю,

Сiнявокая радасць мая!

 

Хутка дождж абмыў гразь з лiстоў дуба,

Што на iх у пагоду лягла,

Без дажджу пагражала iм згуба,

Ды вада жыццё дубу дала.

 

Дождж прайшоў, сонца свецiць прыгожа,

Праз галлё пасылае цяпло,

Дождж ў каханнi хай нам дапаможа,

Каб яно i ў нас чыстым было.

 

Мы iдзем па гасцiнцу, каханне,

Як вясёлка, у сэрцах гарыць,

Дождж i дуб нам спрыялi ў прызнаннi

I каханне змаглi падарыць.

 

31.12.1994

 

Home Page     Змест

 

513     АДЧУВАННЕ ВЯСНЫ

 

Як вопраткай, зiма зямлю накрые,

Сумёты хоць бялюткiя ляглi,

Але душа ад холаду заные.

Увесну кветкi хораша цвiлi!

 

Зiма красу чароўную хавае,

Бо снегам ўсё занесена наўкол,

Душа мацней з падзякай адчувае

Да кветак i пяшчоту, i любоў.

 

Ад сонца снег збягае ручаямi,

Зямля ляжыць ў чароўнай галiзне,

Ды цуд красы адкрые прад вачамi

I расквiтнее зноўку па вясне.

 

Душа ад зiмняй спячкi зноў прачнецца,

Вясной у жылах закiпае кроў,

На прыгажосць нiяк не наглядзецца,

А прыгожосць ў душы i ёсць любоў!

 

Так i жанчыны у зiмовых шубах

Няздатны хваляванне падарыць.

Як распране вясна iх, глянуць люба,

Ў душы кахання полымя гарыць!

 

Няхай вясна цудоўная прыходзiць,

Жанчыны скiнуць вопраткi свае,

Пачуццяў палкiх шмат вясна народзiць,

Бо кроў ад iх у скронях моцна б'е!

 

10.01.1995

 

Home Page     Змест

 

518     НЕПАКОРНЫЯ СОСНЫ

 

Калi бура здарыцца, не шкодзiцца бэз,

Бо галлё яго гнуткае значна,

Але церпiць магутны няўступчывы лес,

Перад сiлай ратунку нябачна.

 

Вецер нiшчыць сукi, шапкi пышныя крон,

Выгляд лесу жахлiвы i жалкi,

Нечакана да сосен наблiзiўся скон,

Разлятаюцца трэсак кавалкi.

 

Непакорнасць не хоча цярпець ураган,

Па душы яму гнуткi i кволы,

А магутны пакуты трымае ад ран,

Лес загiнуў. Цi вырасце новы?

 

Бэз жыве, ды не iм толькi поўнiцца свет,

Бо галлё непрыгодна на дровы,

З яго зрэзаць магчыма цудоўны букет,

Ды нiкчэмна галлё для будовы.

 

Ў непакорных злятае заўжды галава,

На расправу сатрап вельмi хуткi,

Для яго любы бэз, да спадобы трава,

У пашане i кволы, i гнуткi.

 

Ды палац не збудуеш з травы i галля,

Хоць загад на будову даць грозны,

Разуменне памылкi, мо, прыйдзе пасля:

Непакорныя знiшчаны сосны.

 

14.01.1995

 

Home Page     Змест

 

524     ДАЖДЖЫ КАХАННЯ

 

Маленькi ў рове бег ручай,

Не замiналi дождж i слота,

Але к яму прыйшоў адчай,

Калi пачалася спякота.

 

Дарыць не мог ваду выток,

Бо ссаў яе сухi пясочак,

Ад сонца знемагаў паток,

Чакаў халаднаватых ночак.

 

Не мог спачыць спакойна, ў сне

Яго турботы хвалявалi,

З натхненнем ўспомнiў аб вясне,

Як па паверхнi беглi хвалi.

 

Мо, хутка цяжкi час мiне,

Плынь будзе бегчы, як ў прадвесне,

I зноў каменьчыкi на дне

Спяваць з iмпэтам будуць песнi.

 

Але пакуль вады няма,

Дажджы не падаюць таксама,

Ручай заплакаў нездарма,

Бо горш яго жыццё, чым драма.

 

Паўзе ў душу сум, як змяя,

Няма нi кроплi спадзявання,

Калi даўно, як ў ручая,

Ўжо не было дажджэй кахання.

 

17.01.1995

 

Home Page     Змест

 

568     ПРОЙДЗЕМ БУРЫ

 

Цi дождж iдзе, цi вецер вые,

Цi завiруха моцна дзьме,

Ў часы маркотныя благiя

З табой заўсёды добра мне.

 

Ты можаш даць супакаенне,

Пяшчотай здатна падтрымаць,

Шчаслiвыя жыцця iмгненнi

Ты здольна шчодра дараваць.

 

Даць здатна добрыя парады,

Каб не здарылася бяды,

I я бясконца лёсу рады,

Што побач ты са мной заўжды.

 

Як ў душах ясная пагода,

Бягуць струменьчыкi дабра,

Падчас спаткаецца нягода,

Калi прыйдзе яе пара.

 

Але прамчыцца навальнiца,

I неба чыстым будзе зноў,

Заўжды, як чыстая крынiца,

Твая надзейная любоў.

 

Цi хмарна, або ззяе сонца,

Заўсёды стала мы ўдваiх,

Хай шчасце доўжыцца бясконца,

Што буры нам, мы пройдзем iх!

 

18.02.1995

 

Home Page     Змест

 

575     ЧАРОЎНАЯ ВЯСНА

 

Вясною ззяе белы цвет чароўна,

Душа гiмн ўзнёслы радасна пяе,

I сэрца б'ецца гулка i няроўна,

Вясна пачуццяў моцных цуд дае.

 

Пара, калi кахае ўся прырода,

Як хораша увесну пакахаць!

Бо надаецца добрая нагода

Каханых палкiм сэрцам выбiраць.

 

Уважлiва вясну патрэбна слухаць,

I пiльна цуд прыроды назiраць,

Каханне здатна ўсё на свеце рухаць:

Раслiны кветкi сталi распускаць,

 

Кахання цвет раскiнуўся навокал,

Чмялi i пчолы весела гудуць,

Красою наваколле песцiць вока,

I шчасце днi вясновыя даюць.

 

Прыемна летам i зiмой цудоўна,

I восень дае дзiўныя плады,

Ды толькi ўвесну ўзнёсла i чароўна,

Ў час вабны кожны сэрцам малады.

 

Увосень дзiўны цуд пладоў для цела,

Вясною кветкi радуюць душу,

Вясна мяне пяшчотай шчодра грэла,

Таму i вершы аб вясне пiшу.

 

22.02.1995

 

Home Page     Змест

 

608     БОСКАЕ СТВАРЭННЕ

 

Якi ляжыць наўкол прыгожы свет!

Узнёслы, разнаколерны, шыкоўны!

Багата вельмi Боскiх ў iм прыкмет,

Бо вабiць вока дзiўны цуд чароўны.

 

Гляджу i наглядзецца не магу,

Бо радасць ад прыроды адчуваю,

У сэрцы яе пiльна зберагу,

I прыгажосцi лепш яе не знаю.

 

Жанчына можа прыгажэйшай быць,

Ды з часам пачынае краса вянуць

I радасць здатна не заўжды дарыць,

А на прыроду вельмi люба глянуць!

 

Яна мiлуе сэрца цэлы час,

Калi на небе ноччу зоркi ходзяць,

Як месяц ў хмарах выгляне ураз

Або на золку сонейка ўзыходзiць.

 

Зямля! Да болю родная для нас,

Прыемна людзям мець сваю планету,

Жыццё iснуе тут працяглы час,

Яе Бог выбраў з усяго сусвету.

 

Краса на кожным кроцы на Зямлi,

Яна заўжды дае душы натхненне,

Да Бога аб ёй думкi прывялi:

Зямля, бясспрэчна, Боскае стварэнне.

 

9.03.1995

 

Home Page     Змест

 

621     ТАК ХОРАША!

 

Так хораша! Каханне надышло,

Яно з вясной на крылах шыбавала,

Ў душы пяшчотай дзiўнай расцвiло

I адчуванне шчасця даравала.

 

Вакол ўсё, нiбы снегам, замяло:

Пялёсткi вiшня белыя скiдае,

Кахання шчасце мне вясной прыйшло,

Вясна – пара кахання залатая.

 

Чамусьцi зацягнулася вясна,

Зiма яе ў сваiх руках трымала,

Была зiмою доўгаю адна,

Вясна прыйшла, пяшчотна пакахала.

 

Цудоўна, што не будзе халадоў,

Што болей не гнятуць душу марозы,

Цяпер ў маёй душы цвiце любоў,

Ад адзiноты больш няма пагрозы.

 

Хачу, працяглай каб была вясна!

Няхай маё каханне не мiнае,

Я хмельная цяпер, як ад вiна,

Каханне, як на крылах, узнiмае!

 

Так хораша! Душа мая пяе!

Ад ўзнёслых нот знiкае перапона,

Няма прыемней твора для яе,

Чым гук вясельны марша Мендэльсона.

 

14.03.1995

 

Home Page     Змест

 

646     ВЯСЕННЯЯ РАДАСЦЬ

 

Высока сонца, хутка снег сыходзiць,

I птушкi зноў вяртаюцца дамоў,

Цудоўная пара жыцця прыходзiць,

Падараваць каб шчодра радасць зноў.

 

Вясна! Што для душы быць можа лепей!

Пачуццi апiсаць не хопiць слоў,

Такi прастор вясной ў блакiтным небе,

А на душы пяшчотнасць i любоў!

 

Прыемна сэрцу ад вясны заўсёды,

Ў праменнi сонца ззяе ўсё наўкол,

Няма чароўней цудаў у прыроды,

Дзiвосны вабны час ужо прыйшоў.

 

Час закаханых, час вялiкай згоды,

Заўсёды вельмi радасна кахаць!

Ды нельга вабнай упускаць нагоды,

Вясною каб каханне адчуваць.

 

Вясна душу красою расхвалюе,

Натхнення мора шчодра надае,

Вясна узнёслы стан душы даруе,

Уплыў магутны надта у яе.

 

Вясна – прыроды дзiўнай каралева,

Даць здатна шчасце сэрцу i душы,

Калi прыйшла вясна, магчыма смела

Кахаць, каб радасць зведаць без мяжы.

 

20.03.1995

 

Home Page     Змест

 

668     КАХАННЕ I ВЯСНА

 

Вясна. Каханне. Птушак пералiвы.

Душы вясною хочацца спяваць,

Бо вабны час цудоўны ды iмклiвы

Даруецца, каб песцiць i кахаць.

 

Як абмiнула палкае каханне,

Хаця вясна, ў душы вясны няма,

Вакол iдзе ў прыродзе мiлаванне,

Цвiце вясна, а на душы зiма.

 

Вясна iдзе, а на душы маркотна,

Яе гнятуць бясконца халады,

Кахаць вясною хораша i модна,

Бо ў сэрцы не павiнна быць бяды.

 

Вясну паслухай, голас яе дзiўны!

Натхненне дорыць шчодрая вясна,

Цвiценне i спеў птушак пералiўны,

Душу красой хвалюе навiна.

 

Калi прыйшло жаданае каханне,

Цудоўнае яно ў любы сезон,

Вясновае прыемней адчуванне,

Яму не пагражае хуткi скон.

 

Вясна. Каханне. Радасць i натхненне.

Душа вясною голасна пяе,

Вясна даруе палкае iмкненне

I здатнасць пакахаць душы дае.

 

26.03.1995

 

Home Page     Змест

 

685     НЕ ШУМI БОЛЕЙ, ЛЕС!

 

Лес ад ветру шумiць, аж гудзе, як прыбой,

Я прытулак ў зацiшку шукаю,

Ды зацiшку няма, i стаю пад сасной,

Сталы сум у душы адчуваю.

 

Не шумi болей, лес! Цяжка сэрца балiць,

Не знаходзiцца кроплi спакою,

Без спакою ў душы дыхаць цяжка i жыць,

Трэба ў буру стаяць пад сасною.

 

Бо прыемна, калi няма ветру амаль,

Ты пяшчотна са мной размаўляеш,

Ды здараецца вецер заўсёды, на жаль,

I ў журбе маё сэрца трымаеш.

 

Я люблю з табой быць, калi радасць наўкол,

Сонца ззяе i птушкi спяваюць,

Голас дрэў дарагi, зразумелы без слоў,

Бо з пяшчотай са мной размаўляюць.

 

Я люблю цябе, лес, i хачу з табой быць,

Але ветру i буры не трэба,

Ды яшчэ гарачэй стане сэрца любiць,

Калi будзе блакiтнае неба.

 

Мне прыемны блакiт, я люблю супакой,

Як душу цiшынёй зачаруеш,

Ад натхнення быць хораша разам з табой!

Мо, маё ты жаданне адчуеш?

 

2.04.1995

 

Home Page     Змест

 

690     НОЧ I ЗОРКI

 

Ноч прыйшла, на Зямлю зоркi ясна глядзяць,

Я люблю вераснёвае неба!

Зоркi шчыра з нябёс для мяне зiхацяць,

Большай радасцi нават не трэба!

 

Пагляджу угару, вабiць дзiўны сусвет,

Зоркi надта гуллiва маргаюць,

I бяздоннем уражвае велiчны свет,

Ды памеры бязмежжам здзiўляюць!

 

Безлiч думак iдзе ад пачуццў ў душы,

Дзе сусвету праходзiць гранiца?

Прыгажосць шчодра радасць дае без мяжы,

Ноч к канцу, ды нi кроплi не спiцца.

 

Ў вераснёвую ноч так прыемна не спаць,

Калi зоркi са мной размаўляюць!

I не хочацца ранку зусiм сустракаць,

Паступова ў iм зоркi знiкаюць.

 

Ўдзень нябачныя зоркi, ды ў небе яны,

I святло на Зямлю пасылаюць,

I пачуццi такiя ж у душы даны:

Непрыкметна, як моцна кахаюць.

 

Дзень каханне скрывае, як далеч туман,

Заўжды будзе ўдзень сцiплым каханне,

Ноч не церпiць ў каханнi хлусню i падман,

Бо ад зорак ў душы хваляванне.

 

4.04.1995

 

Home Page     Змест

 

717     НАВАЛЬНIЦА

 

З чорных хмар навальнiца iдзе не з дабром,

Цёмна, нiбы бязмесячнай ноччу,

I раз-пораз страшэнна ў нябёсах б'е гром,

Гудзе вецер i зычна рагоча.

 

Неба хмурным i жудасным стала ураз,

Ярка ў цеменi ззялi маланкi,

I святло разлiвалась ад iх кожны раз,

Але кволае, як ад падманкi.

 

I ў жыццi вельмi часта здараецца так,

Што на небе няма нi хмурынкi,

Ды пачне навальнiца шквал грозных атак,

I плыве зграя хмар без супынкi.

 

Навальнiца быць можа працяглай цi не,

Сваё свята пярун адгуляе,

Пройдзе час, i навала бясследна мiне,

Маладзiк толькi ноч асвятляе.

 

Святла мала, ды лепш хоць якое святло,

Навальнiца не будзе бясконца,

Ранак прыйдзе, душу абагрэе цяпло,

Бо заззяе ласкавае сонца.

 

Навальнiчная ноч ператворыцца ў тло,

Хмурнець неба нiколi не будзе,

Калi сонца ў душы назаўсёды ўзышло,

Доля шчасце i ласку набудзе.

 

12.04.1995

 

Home Page     Змест

 

718     ЯНА

 

Хоць красавiк iдзе, а намяло сумёты,

Як быццам снежань сёння на двары,

Так i ў жыццi: заўжды спаткаюцца маркоты,

Калi яны зусiм не да пары.

 

Калi замест цяпла душу знiшчае холад,

Бо лёс неспадзявана моцна б'е,

I нават як душой магутны, нiбы волат,

То сцюжа хутка ўразiць i яе.

 

Ад холаду ў душы магчыма баранiцца,

Хоць лёд паўстане моцнаю сцяной,

Каб хутка лёд растаў, i збегла ўраз вадзiца,

Сустрэцца трэба са сваёй вясной.

 

Калi вясна ў палон захопiць нечакана,

Хай будзе сцюжа жорсткая трываць,

Цяпло ў душу прыходзiць шчодра ад каханай,

Каб абагрэцца, трэба пакахаць.

 

Хай студзiць красавiк, як палкае каханне

Своечасова ўзняла на крыло,

Ў душы жыве вясны чароўнай адчуванне,

Хаця вакол сумёты намяло.

 

Каб не ляглi ў душу халодныя сумёты,

I доўжылась чароўная вясна,

Нiколi страту не цярпець ад цяжкай шкоды,

Знайсцiсь павiнна для душы яна.

 

12.04.1995

 

Home Page     Змест

 

720     КРАСАВIКУ – КРАСАВАЦЬ

 

Хоць красавiк ў палове, а зiма,

Яна дадала для душы маркоты,

Вясна своечасова не прыйшла,

Панамятала да кален сумёты.

 

Хоць красавiк, але цяпла няма,

Пупышкi дрэвы ўжо параспускалi,

Але яму паверылi дарма,

Бо халадоў пякучых не чакалi.

 

Шмат красавiк пяшчоты абяцаў,

Неспадзявана надышла навала,

Хоць абяцаў, ды сцюжу дараваў,

Але душа пакуты не трывала.

 

Наперад лепей цуд не абяцаць,

Расчараванне сыпле соль на рану,

Бо хораша i радасна кахаць,

Ад абяцанак як няма падману.

 

Каханне можа нешчаслiвым быць,

Замест цяпла яно ў душу дасць лёду,

Як красавiк змог снегам абдарыць,

Чакаць бязглузда травеньскага мёду.

 

Не ведаць лепш красавiцкiх снягоў,

Ў красавiку каб душы красавалi,

Не адчувалi сцюжы ланцугоў

I цiхамiрна радасна кахалi.

 

13.04.1995

 

Home Page     Змест

 

727     ВЯСНА I ВЕРШЫ

 

Паднялося сонца над зямлёй

I праменне шчодра раскiдала,

Цеплыню дало душы маёй.

Так прыгожа i прыемна стала!

 

Я люблю, калi прыйдзе цяпло,

У душу вяртаецца натхненне,

Блакiт неба вабiць i святло,

Ранку цуд заклiча ў летуценне.

 

Скончылась халодная вясна,

На парозе залатое лета,

Ад красы п'янею без вiна

Ў лепшы час жыццёвы для паэта.

 

Прыгажосць чароўная вакол,

Душа радасць стала адчувае,

I заўжды знаходзiць мора слоў,

Каб сказаць, як цэлы свет кахае.

 

Кветкi вiшнi пышна расцвiлi

Ў любы час кахання i пяшчоты,

Ўсе жыццёвы цыкл свой пачалi,

Бо другой такой няма нагоды.

 

Сонейка дае цяпло ў душу,

Не знайсцi нiякай перашкоды,

Каб радзiцца светламу вершу,

Бо вясною радасна заўсёды.

 

16.04.1995

 

Home Page     Змест

 

729     МАЯ ЛЮБОЎ

 

Прыгожа надта ўсё ў прыродзе i чароўна,

Ды ёсць у кожнага любiмчыкi свае,

Мой позiрк вабiць выгляд сосен, безумоўна,

Душа мая iм перавагу надае.

 

Святочны ўбор зялёны вабны вечна маюць,

Смалiсты водар iх душа няспынна п'е,

Мяне заўжды цудоўным шумам сустракаюць.

Люблю вас шчыра, сосны любыя мае!

 

Бо ў думкi з соснамi прыходзiць i Радзiма,

Успамiнаю сэрцу родныя краi,

Як бачу сосны, не прайду нiколi мiма,

Бо праз дзяцiнства мяне сосны правялi.

 

Мне падабаюцца вяршынi залатыя

I слёз патокi, што смалою сосны льюць,

Яны бясконца, як юначкi, маладыя,

Галлём бязлiстым ў час асеннi не гнятуць.

 

Ўгары змыкаюць сосны разам свае шаты

I прапускаюць промнi сонца праз галлё,

Як бачу сосны, ад уражанняў багаты,

Ад iх натхненне паэтычнае маё.

 

Iду з ахвотай ў лес, дзе гаспадараць сосны,

Каб зняць напружанасць трывожную з душы,

Душа ад радасцi не будзе болей злоснай,

Бягуць прыемна думкi ўзнёслыя ў цiшы.

 

16.04.1995

 

Home Page     Змест

 

731     ШТО ЛЮБЛЮ?

 

Любы майму воку

Не дамоў фасады,

А прастор шырокi

I дарог прысады.

 

Родную прыроду

Сэрцам адчуваю,

Калi ёсць нагода

Па лясах блукаю.

 

А якi чароўны

Ў кветках луг мядовы!

Пах вакол цудоўны,

Жвава гудуць пчолы.

 

На рацэ душою

Я адпачываю,

Добра вельмi з ёю,

Лепшага не знаю!

 

Ў прыгажосцi неба,

Дух перахапляе!

Што яшчэ мне трэба?

Шчасце стала маю.

 

Я люблю прыроду,

Не канапу ў залi,

Мы, сабе на шкоду,

Любiць горад сталi.

 

17.04.1995

 

Home Page     Змест

 

756     БЛАКIТ У ДУШЫ

 

Гляджу ў нябёсы, у блакiт бяздонны,

I толькi галлё сосен нада мной,

Я назiраць дзiвосны цуд нястомны,

Бо набываю радасць i спакой.

 

Прыходзяць думкi вабныя аб вечным,

Больш не турбуюць дробязi жыцця,

Лунае думка аб шляху канечным,

Пра сэнс высокi i мэту быцця.

 

Блакiт адзiны, ды краса навокал,

Ад безданi не адарваць вачэй!

На крылах думкi узляцеў высока,

Няма карцiн цудоўней i ярчэй.

 

Блакiту ў небе сонейка спрыяла,

Яно даруе для душы цяпло,

Хачу, каб ў небе вечна сонца ззяла,

Каб i ў душы нiколi не зайшло.

 

Калi цудоўны настрой у прыроды,

Спантанна добры настрой i ў душы,

Няма зусiм нiякай перашкоды

Каб слухаць яе ўзнёслыя вершы.

 

Хачу, каб настрой добры быў заўсёды,

Ў блакiт маю душу зафарбаваў,

Каб не здаралась стома ад пагоды,

Пра шчасце каб прыгожы верш складаў.

 

23.04.1995

 

Home Page     Змест

 

761     ЖАДАЮ

 

Белым цветам вясна закiпела,

Не прыпомню пары больш такой,

Калi вiшня убранне надзела

Ў адзiн дзень, нiбы з пены марской.

 

Цвет бялюткi прыемны для вока,

Цвiтуць вiшнi, спаткалi любоў,

Iх вясельныя строi далёка,

Як цуд дзiўны, бялеюць вакол.

 

Шчасце здатна вясна даць заўсёды,

Вiшня белы раскiнула цвет,

Я шукаю цудоўнай нагоды,

Каб iсцi за табой след у след.

 

Каб каханне у нас расцвiтала,

Будзем смела, як вiшнi кахаць,

Нас каханне вясною спаткала,

Радасць каб назаўжды атрымаць.

 

Бессаромна ўпрыгожылась вiшня,

Добры прыклад яна нам дае,

Я хачу, на спатканне каб выйшла,

Павучылась кахаць у яе.

 

Вiшня белая, як на вяселлi,

Быццам пена марская ў прыбой,

Я жадаю, каб мы захацелi

Па вясне абвянчацца з табой.

 

24.04.1995

 

Home Page     Змест

 

787     КАХАЦЬ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Ўсё прыгожа стварыла прырода,

Але кветкi – сама прыгажосць,

Мне згубiць красу дзiўную шкода

I хачу, каб iх рваць не прыйшлось.

 

Бо люблю, калi кветкi жывыя,

Вельмi хораша цуд назiраць,

Бо пачуццi ў душы маладыя,

Краса здатна ўраз iх выклiкаць.

 

Сярод кветак люблю палявыя,

Бо краса непрыкметная iх,

Сэрцу любыя кветкi жывыя,

Яны – мара пачуццяў маiх.

 

Замiлуюсь ад iх прыгажосцi

I натхненнем аздоблю душу,

Лягчэй стане, калi нудзiць штосьцi,

Як на кветкi жывыя гляджу.

 

Не люблю, калi кветкi зразаюць,

Не хачу купляць кветак букет,

Трупы кветак душу абражаюць,

Не жадаю зусiм кветкам бед.

 

Прыгажосцю люблю любавацца,

Прыгажосць вельмi люба пазнаць,

Бо цудоўна ў яе закахацца

I пяшчотна аддана кахаць!

 

5.05.1995

 

Home Page     Змест

 

792     УЗАЕМНАСЦЬ

 

Мяцелiца шмат снегу намяла:

Пялёсткi белых кветак ападалi,

Пара для вiшань дзiўная прайшла,

Як iм належыць, кветкi адкахалi.

 

Але каханне рознае заўжды,

Аднолькава хоць кветкi выглядалi,

Адны прынеслi добрыя плады,

Другiя без ўзаемнасцi прапалi.

 

Ў каханнi шчасце проста назiраць,

Бо звонку можна вызначыць прымету:

Плады адно каханне можа даць,

Другое – кепскi вынiк пустацвету.

 

Кахаць складана вельмi у жыццi,

Стварыць каханне могуць толькi двое,

А пару цяжка для сябе знайсцi,

Каханне каб ўтварылась неблагое.

 

Пара кахання – цяжкая пара,

Бо шчасце ад кахання мець ахвота.

Цi падаруе яно шмат дабра,

Цi боль у сэрца прыйдзе i маркота?

 

На ўсё жыццё каб моцна пакахаць,

Ў каханнi пустацвет каб не ўтвараўся,

Такую кветку трэба адшукаць,

Каб у яе ўзаемна закахаўся.

 

7.05.1995

 

Home Page     Змест

 

802     РАЙ ПРЫ ЖЫЦЦI

 

Усё змяняецца бясконца год ад году,

Праходзiць хутка цыкл жыццёы свой,

Таму што Бог стварыў Вялiкую Прыроду

Цудоўнай, ўзнёслай, дзiўнай i жывой.

 

Ўражаюць змены i душы даюць натхненне,

Бо вабiць вока любы цуд заўжды,

Патрэбна толькi мець выдатнае уменне

Знайсцi вакол Эдэмскiя сады.

 

Красою дзiўнай вабяць поплавы i поле,

Як крочыць па зямлi цудоўны май,

Сасновы лес падорыць радасцi даволi,

Душа адчуе прыгажосцi рай.

 

Сачыць цiкава, як сумуюць ўзiмку дрэвы,

Смуткуе як астылая ралля,

Вясной рунеюць iзумрудныя пасевы,

I цветам абнаўляецца зямля.

 

Iмгненна дрэвы кроны пышна раскiдаюць,

Хвалюе лiст зялёны малады,

Цудоўна кветкi белым снегам расцвiтаюць,

Каб восенню падараваць плады.

 

Прыемна вельмi назiраць прыроды цыклы,

Прырода пры жыццi даруе рай,

Каб настрой ўзнёслы быў ў душы бясконца звыклы,

Любiць патрэбна мiлы родны край.

 

11.05.1995

 

Home Page     Змест

 

806     ЦВIСЦI ДЛЯ ШЧАСЦЯ

 

Ўжо карону яблыня пачала

Ранкам ў белы колер прыбiраць,

Бо пара цудоўная настала

Строi для вяселля адзяваць.

 

Вабная красуня ў плаццi белым

З радасцю чакае ўзнёслы час,

Яблык безлiч каб на ёй саспела,

Любы ветрык завiтае ўраз.

 

Каб ўсе кветкi жвава апылiлiсь,

Пустацвету ў кроне не было,

Каб пладамi восенню налiлiсь,

Шчасце мацярынскае прыйшло.

 

Горка заставацца пустацветам,

Можа лепей i не расцвiтаць,

Цвету як не любавацца светам,

Сохнуць i дадолу ападаць?

 

Так прыемна, як кахае любы,

I калi каханне дасць плады!

Бо каханне не трывае згубы,

Ранiць болем сэрца на гады.

 

Кветкi хай для шчасця зацвiтаюць,

Пустацвету каб iм не пазнаць,

I дзяўчаты радасна кахаюць,

Калi дзiўны час прыйшоў кахаць.

 

13.05.1995

 

Home Page     Змест

 

819     КАБ ЯБЛЫНI ЦВIЛI

 

Мароз трашчыць, аж лопаюцца дрэвы,

Як зберагчы пупышкi iм свае?

А вецер спачывальныя напевы

Аб iх тузе працяглы час пяе.

 

Не вытрымалi дрэвы, смерць настала,

Iх загубiлi вецер i мароз,

Пладовых дрэў загiнула нямала,

Смерць не кранула сосен i бяроз.

 

Прыйшла вясна, i яблынi усохлi,

Стаялi мерцвякамi на мяжы,

I на дажджу кароны сумна моклi,

Як быццам бы на могiлках крыжы.

 

Але пад плотам распусцiлась дзiчка,

Не трэба пралiваць вясной ёй слёз,

Была яна яшчэ i невялiчка,

Ды ёй не страшны вецер i мароз.

 

Заўсёды далiкатная будова

Абраз няздатна знесцi i пакут,

Неасцярожна сказанае слова

Разбурыць ўшчэнт душы чароўны цуд.

 

Таму хачу, каб не прыйшлi марозы,

Нiколi ветры грозна не гулi,

Наогул, не ўзнiкалi каб пагрозы,

Вясною пышна яблынi цвiлi.

 

18.05.1995

 

Home Page     Змест

 

828     ЦIША

 

Усё сцiхла вакол, жаўрукi не пяюць,

Навальнiцы прырода чакае,

Дзiва цiшы i спёка бясконца гнятуць,

Заўжды цiша няпэўнасць стварае.

 

Цiшы вабнай не вер, хутка бура iдзе,

Яна дзесьцi зусiм недалёка,

Хаця цiша, ў вушах ад натугi гудзе,

Томiць чулае сэрца трывога.

 

Цiшу цяжка трываць, прыгнятае, як прэс,

Паратунку няздатна даць цiша,

Моцны вецер загуў, i абуджаны лес

Ўжо галлём небяспечна калыша.

 

Вецер хуткасць набраў, разгуляўся, як шквал,

I пачаўся разгул страшнай буры,

Лес, як хворы, ад болю жалобна стагнаў,

На кароны ляцелi вiхуры.

 

Замiрае жыццё, калi цiша прыйдзе,

Непатрэбна зусiм весялiцца,

Надыдзе непрыемнасць, здарыцца бядзе,

Побач тоiць яе навальнiца.

 

Цiша хай абмiне, бо яна не к дабру,

Ўзнёслы гоман лясы каб зазналi,

I заўсёды, калi паглядзець угару,

Жаўрукi звока песню спявалi.

 

21.05.1995

 

Home Page     Змест

 

840     НЕ АДКЛАДАЦЬ НА ВОСЕНЬ

 

Прыемна цешыць вока лiст зялёны,

Не засталось зiмовай больш журбы,

Стаяць у вабным iзумрудзе клёны,

Раскiнулiсь магутныя дубы.

 

Жыццё наўкол вiруе маладое,

I радасць ў сэрцы льецца цераз край,

Настала хутка лета залатое,

Ў свае правы ўступiў цудоўны май.

 

Стварылiся прыдатныя умовы

Раслiнам падымацца каб ўгару,

Прайсцi яшчэ чарговы цыкл жыццёвы

Ў чароўную i светлую пару.

 

Галоўная пара для шчасця – лета,

I выкарыстаць трэба любы час,

Пакуль у зелянiну ўсё адзета,

Бо восенню пажоўкне зелень ўраз.

 

Таму на восень адкладаць не трэба,

Што можна летам без праблем зрабiць,

Iмкнуцца жвава у вышынi неба,

Галоўны час жыцця каб не згубiць.

 

Спяшацца лепш, пакуль яшчэ зялёны,

Не трэба позняй восенi чакаць,

Хоць восенню зачырванеюць клёны,

Але мiнае любы час кахаць.

 

26.05.1995

 

Home Page     Змест

 

848     НОВЫ ДЗЕНЬ

 

Яшчэ чарговы дзень жыцця пачаўся,

I сонейка праменнем зiхацiць!

Шчаслiвы, хто дзень вабны дачакаўся,

Бо радасна на белым свеце жыць!

 

Хай цяжкiя жыццёвыя умовы,

Ды ранкам песцiць шчасця пачуццё,

Бо распачаўся новы дзень чарговы,

Не скончылась цудоўнае быццё.

 

Каб радасць цалкам напаўняла грудзi,

З крынiц прыроды шчасце трэба пiць,

Нiколi настрой сум псаваць не будзе,

Калi ручай ля ног тваiх звiнiць.

 

Душы лес не дазволiць быць у скрусе,

Ад поплаву натхненне можна мець,

I рэчка не трымае у прымусе,

Прыроды цуд прыемна зразумець.

 

Навокал толькi трэба аглянуцца

На зелень траў i на блакiт нябёс,

Каб ад маркот жыцця хутчэй ачнуцца

I не зазнаць нiколi горкiх слёз.

 

Пазычыць можна радасць у прыроды,

Як лесам або поплавам прайсцi,

Развеюцца няшчасцi i нягоды,

Дзень новы дасць натхненне у жыццi.

 

31.05.1995

 

Home Page     Змест

 

869     ПРОСЯЦЬ ВЯРТАЦЦА

 

Пасля цудоўнага быць лепшага не можа,

Спякотным летам ўспамiнаецца вясна,

Вясной дзiвоснай зацвiтуць сады прыгожа,

З усiх пор года вабiць лепшая, адна.

 

Хоць лета песцiць, у яго даброт нямала,

Зялёны колер надта любы для вачэй,

Ды для кахання адчынiць душу трывала

Вясна-красуня здатна шчыра ўсiх хутчэй.

 

Заўжды душа ад прыгажосцi стала рада,

I абуджае дзiва радасцi вясна,

Яна даруе для душы i ў буднi свята,

Пяшчотай к любым душа поўнiцца да дна.

 

Вясной чароўнай лёгка знойдуцца нагоды,

Удала каб пачаць прыгоднiцкi раман,

Не можа лета даць душы такой пагоды,

Займела хутка каб яна палёту стан.

 

Хоць лета цёплае, але пачуццi стынуць,

Душа няздатна узлятаць ў блакiт нябёс,

Пачуццi моцныя на год душу пакiнуць,

Ураз вясна змянiць у змозе горкi лёс.

 

Ўсе поры года радасць дзiўную прыносяць,

Ды запалiць каханне здольна ўраз вясна,

Жаданую вясну хутчэй вяртацца просяць,

Каханнем шчодра абдарыла каб яна.

 

12.06.1995

 

Home Page     Змест

 

899     ШЧАСЦЕ РУХУ

 

Гляджу ў раку, вада бяжыць бясконца,

Ад ветру на паверхнi рабiзна,

У кожнай хвалi б'ецца промень сонца

I залацiцца радасна да дна.

 

Аб радасцi жыцця лаза шапоча,

Аб шчасцi цiха шэпчацца чарот,

Таму глядзець я з радасцю ахвочы

У плынь бягучых ў невядомасць вод.

 

Удалечынь бягуць няспынна воды,

Iмкнецца ў незнаёмае жыццё,

У русе сутнасць iснасцi прыроды,

Калi ёсць рух – трывае развiццё.

 

Iмклiвы рух для радасцi заўсёды,

Рух толькi шчасце здатны дараваць,

Не след нiколi упускаць нагоды,

Каб новае бясконца сустракаць.

 

Душа набудзе вабнае натхненне,

Бо рух – крынiца шчасця у жыццi,

Душу чаруе кожнае iмгненне,

Калi наперад з радасцю iсцi.

 

Бягуць няспынна ў невядомасць воды,

Жыццё у незнаёмае бяжыць,

Без руху няма шчасця i свабоды,

Бо супынiцца – у балоце жыць.

 

25.06.1995

 

Home Page     Змест

 

903     СЛОВЫ I ДУША

 

Ўсход сонца. Вабiў ранак прамянiсты,

Ззяў радасны блакiт увышынi,

I небасхiл быў, нiбы шклянка, чысты,

Змен стану не чакалась анi-нi.

 

Душы прыемна, калi свецiць сонца,

Што можа быць лепш сонечнай красы!

Няздатна ласка доўжыцца бясконца,

Змяняюцца цудоўныя часы.

 

Аблокi ўраз прыплылi нечакана,

I сонейка згасiла прамянi,

Знаходзiцца, хоць дробная, загана,

Як надыходзяць пахмурныя днi.

 

Ды горай, як спаткае навальнiца,

Яна прыносiць сум i боль заўжды,

I ў час, пакуль навала супынiцца,

Для сэрца шмат здараецца бяды.

 

На настрой моцны ўплыў ствараюць словы,

Бо здатны, нiбы сонца, ярка ззяць,

Яны даруюць радасцi умовы

Цi здольнасць, як навала, абражаць.

 

Жадана, каб бясконца сонца ззяла,

Каб неба было чыстым зноў i зноў,

Душа каб зiхацела i спявала,

Каб гора не прыйшло ў яе ад слоў.

 

27.06.1995

 

Home Page     Змест

 

931     МУЗЫКА РЭЕК

 

Мне прыемна пад музыку рэек

Пазiраць безупынна ў акно,

Паралелi праводзяцца неяк,

Пейзаж вабны, як быццам кiно.

 

Бягуць хутка вiхорам малюнкi,

I дынамiку ў iх адчуваць,

Краявiды – душы падарункi,

I яна рвецца гiмны спяваць.

 

Сенажацi, лугi i прыгоркi,

Колы тэмп адбiваюць i такт,

Не пачуеш падобнай гаворкi:

Так гамонiць чыгуначны тракт.

 

Сiнь азёр сэрцу люба пабачыць

Цi над поплавам белы туман,

Цуд дзiвосны наяве адзначыць,

Бо акно цягнiка – не экран.

 

Мiльгацяць краявiды чароўна,

Шматсерыйнае бачу кiно,

Колькi б раз не глядзеў, усё роўна

Да спадобы заўсёды яно.

 

Палка клiча мяне вандраванне,

Каб жыцця пульс выразна адчуць,

I ў душы саспявае жаданне

Зноў паслухаць чыгуначны пуць.

 

14.07.1995

 

Home Page     Змест

 

940     ПРЫГАЖОСЦЬ ЖЫЦЦЯ

 

Хто па росных травах не хадзiў,

Узыходу сонца не пабачыў,

Мо, дарэмна i на свеце жыў,

Цуд не зведаў вабны, не iначай.

 

Хто не бачыў ранiшнi туман,

Як ён распаўзаецца над логам,

I бясконцы жытнi акiян,

Той не бачыў у жыццi нiчога.

 

Хто нiколi ў лесе не блукаў,

Не знаходзiў спелыя сунiцы,

I грыбоў нiколi не збiраў,

Не крануўся радасцi крынiцы.

 

Ноччу хто на зоркi не глядзеў

I не бачыў, знiчкi як спадалi,

Многае ў жыццi не зразумеў,

Ўражаннi ў душу не завiталi.

 

Хто над рэчкай золкам не сядзеў

I не чуў, аб чым чарот шапоча,

Шчасця хто рыбацкага не меў,

Лёс над тым бязлiтасна рагоча.

 

Як прыемна свет жыцця пазнаць!

Ў кнiжках пачытаць ўсё немагчыма,

Як душой прыроду адчуваць,

Прыгажосць жыцця не пройдзе мiма.

 

18.07.1995

 

Home Page     Змест

 

949     ПРЫРОДА I НАТХНЕННЕ

 

Адбiткi неба на ваду ляглi

I вабяць прыгажосцю, быццам дзiва,

Плывуць аблокi, нiбы караблi,

Але зусiм бясшумна i iмклiва.

 

Плывуць упарта, iм канца няма,

Не прапусцiць красу прыроды мушу,

Гляджу ў ваду з натхненнем нездарма,

Нябачны цуд, калi глядзець на сушу.

 

Мастацтва здольна адбiваць жыццё,

Але няма нiчога лепш прыроды,

Яе краса не пойдзе ў забыццё,

Натхненне здатна даць яна заўсёды.

 

Любiць прыроду – поўнакроўна жыць,

Яна душу бязмерна сагравае,

Жыццё крынiцай чыстай будзе бiць,

Бо прыгажосць пяшчотай напаўняе.

 

Прырода дасць натхненне для душы

На лузе, ў лесе, каля рэчкi летам,

Складуцца самi з вабных слоў вершы,

Ад прыгажосцi можна стаць паэтам.

 

Натхнення цуд – уздзеянне красы,

Падобны ён на радасную казку,

Лугi, азёры, рэкi i лясы

Душы даруюць прыгажосць i ласку.

 

22.07.1995

 

Home Page     Змест

 

951     ПАКУЛЬ ЖЫВЫ

 

Сiнь неба, ў воднай гладзi паплаўкi,

Ад марнасцi душа адпачывае,

Як з вудаю сяджу каля ракi,

I хваля паплаўкi з пяра гайдае.

 

Блакiт вады i жоўценькi пясок,

А на душы ад шчасця асалода,

Хмурынкi наблiжаюцца здалёк.

Мо для рыбалкi прыйдзе перашкода?

 

Вада бясконца радасна бяжыць,

Назад яе ўжо плынь больш не вяртае,

Мiнулае, што давялось пражыць,

За гарызонтам лёсу прападае.

 

Прыроду трэба пiльна назiраць,

Ў сваiм жыццi каб лепей разабрацца,

Калi яе рух тонка адчуваць,

Не прыйдзецца жыццём расчаравацца.

 

Бяжыць рака бясконцага жыцця,

I людзi ў ёй ўяўляюць толькi хвалi,

Цячэ рака у мора небыцця,

Якi б iнакшы фiнiш не шукалi.

 

Пакуль жывеш, глядзi у неба сiнь,

Каб адчувалась радасць асалоды,

Як здатны, добры след ў жыццi пакiнь,

Збягаюць хвалi ў мора назаўсёды.

 

23.07.1995

 

Home Page     Змест

 

966     ПРЫГАЖОСЦЬ НЕБА

 

Прастора неба нада мною,

I не ўявiць яго мяжы,

Заўжды прывабнае такое,

Прыемнасць дорыць для душы.

 

Гляджу ўдалечыню угору,

Вакол раскiнуўся блакiт,

Бясконцасць неба, нiбы ў мора,

Душу натхняе вабны вiд.

 

Душа становiцца пяшчотнай,

Знiкае стома i туга,

Пад сiнiм небам быць маркотнай

Душа не можа, прэч скруха!

 

Гляджу на белыя аблокi,

Крануў iх залаты прамень,

Iмпэт душы ад iх высокi,

Цудоўны, нiбы казка, дзень.

 

Здаецца, што даць ў змозе неба?

Амаль нiчога там няма,

Ды больш красы душы не трэба,

Гляджу ў нябёсы нездарма.

 

Каб радасць зведаць i натхненне,

Ўдзень або ў цёмную пару,

Ў мяне нязгаснае iмкненне:

Глядзець уважлiва ўгару.

 

29.07.1995

 

Home Page     Змест

 

968     РЭЧКА КЛIЧА

 

Сенажацi наўкол вабяць вока,

Прыпяць хуткiя воды нясе,

Буслы ходзяць зусiм недалёка,

Сэрцу люба ў цудоўнай красе.

 

Вельмi радасна з вудай на золку

Каля рэчкi сядзець у цiшы,

Бо рыбацкае шчасце без змоўку

Струменiцца ў лагоднай душы.

 

Ў блiзкiх зорках нябёсаў прастора,

Халадком ветрык лашчыць мне твар,

Ужо сонца падымецца скора,

Бо аблокi гараць, як пажар.

 

Здатна радасць прыносiць прырода,

Калi здольны яе успрымаць,

У душы праяснiцца пагода,

Калi сонейка ранкам спаткаць.

 

Надта моцны уплыў ад прыроды,

Ўзнёслы настрой даруецца ёй,

Дакрануся красы i заўсёды

Адчуваю пяшчоту душой.

 

Бо мiж намi не вынiкне спрэчка,

Я з прыродай быць сябрам хачу,

К сабе клiча настойлiва рэчка,

I ўзаемнасцю ёй я плачу.

 

31.07.1995

 

Home Page     Змест

 

970    ЖЫЦЦЁ I НЕБЫЦЦЁ

 

Цi сонца ззяе або сыпле снег,

Змяняецца няўрымслiва пагода,

То дождж, як развязаўся ў небе мех,

То спёка, ад якой трывае шкода.

 

Змяняе стан надвор'я настрой нам,

Але умовы для жыцця стварае,

Палям, лугам, крынiцам i лясам

Дождж у нягоду выжыць дазваляе.

 

Дакладна вельмi створана жыццё,

У прыгажосцi выгляд дасканалы,

Так не магло праходзiць развiццё,

Складанасць свету цуд яго нямалы.

 

Прыцягвае увагу сенажаць,

А колкi дрэў ды iншай дзiўнай флоры!

Хачу красу бясконца назiраць,

Блукае позiрк у зялёным моры.

 

А колькi вельмi розных ёсць iстот

Ў магутных акiянах i на сушы!

Жыве адвечна кожны Боскi род,

Стварыў Бог разам ўсе жывыя душы.

 

Такое разнастайнае жыццё!

Ў адзiнстые дзiўны шчодры дар ад Бога,

Стварыў Бог для балансу небыццё,

Ўсяму жывому да яго дарога.

 

31.07.1995

 

Home Page     Змест

 

972     ЖЫЦЦЁВЫ ЦЫКЛ

 

Аблокi! Выгляд iх чароўны

I для душы каштоўны прыз,

Усе бялюткiя, як з воўны,

I надта дзiўны iх абрыс.

 

Яны змяняюць хутка форму,

I, як вандроўнiкi, плывуць,

Як шчыльнасць перакрые норму,

То жвава хмаркамi стаюць.

 

А з хмар вясёлы дождж пральецца,

Зямлю каб ўволю напаiць,

I сонейка зноў усмiхнецца,

Каб ў пару дождж ператварыць.

 

Падымецца зноў пара ў неба,

Аблокi ўраз пачнуць гуляць,

Ды iм збiрацца ў хмары трэба,

Каб цыкл чарговы пачынаць.

 

Бясконцыя ў прыроды цыклы,

Iнакш не можа нават быць,

Здаўна парадак дзiўны звыклы,

Яго на iншы не змянiць.

 

Былi спачатку ўнукi самi,

Хаду жыцця не супынiць,

Цяпер жывуць унукi з намi,

Каб цыкл жыццёвы паўтарыць.

 

31.07.1995

 

Home Page     Змест

 

984     ЗБЕРАГАЦЬ ПРЫРОДУ

 

Чароўнае хвалюючае поруч,

Уважлiва патрэбна паглядзець,

Калi душа ў пакутах, прыйдзе помач,

I радасць зноўку будзе зiхацець.

 

Адразу здатна даць спакой прырода,

Мiне боль ў сэрцы ад яе красы,

Каб радасць мець ў любую пару года,

Наведаць трэба рэкi i лясы.

 

Плынь рэк iмгненна сэрца супакоiць,

Душа адтае ў гомане лясоў

I, як раней, аб шчасцi будзе мроiць,

I сэнс жыцця адчуць удасца зноў.

 

Сяброўка ўсiм адданая заўсёды

Ва ўсе часы прырода на зямлi,

Шляхетнасць ёсць адвеку у прыроды,

А людзi яе ўсё не набылi.

 

Як цяжка, то прырода дасць параду,

Якую выбраць з безлiчы дарог,

Прырода хутка здыме з душы ваду,

Бо у прыродзе увасоблен Бог.

 

Калi ў жыццi наўкол чакае пастка,

Прырода выйсце можа дараваць,

Бо чалавек таксама яе частка,

Прыроду пiльна трэба зберагаць.

 

9.08.1995

 

Home Page     Змест

 

986     ЗОРКI I СОНЦА

 

Прыемна ранак дзiўны сутракаць,

Праменне гасiць зоркi паступова,

Хаця прыгожа, як яны гараць,

У iх iдзе чароўная размова.

 

Халоднае ад месяца святло,

Тугу неспадзяваную прыносiць,

I хочацца, каб сонейка ўзышло,

Душа цяпла заўжды, як хлеба, просiць.

 

Вось першыя заззялi прамянi,

I радасцю душа зазiхацела,

Цудоўна ноччу, ды прыемней днi,

Бо сонейка цяплом душу сагрэла.

 

Прыемна, калi сонейка ў душы,

Бо зоркi ёй халодныя не трэба,

Цяпло дня ўсiм патрэбна без мяжы,

Хоць прыгажосць у зоркавага неба.

 

Не радуе халодная краса,

Нiколi шчасця падарыць не можа,

Хоць зоркi ў небе, на траве раса,

I холад ад яе, хаця прыгожа.

 

Але душы цяпло патрэбна мець,

Каб толькi радасць адчуваць бясконца,

Не зоркам ў ёй патрэбна зiхацець,

А каб надзейна стала грэла сонца.

 

10.08.1995

 

Home Page     Змест

 

991     ЗАРА НА ЎСХОДЗЕ

 

Запалала зара ўраз на ўсходзе

I шугае, як быццам пажар,

Шмат фарб дзiўных прырода знаходзiць,

Каб аздобiць святлом шэрасць хмар.

 

Ўсё вышэй падымаецца сонца,

Вабiць вока красой краявiд,

I змяняецца колер бясконца,

Памiж хмар ззяе вабны блакiт.

 

Прыгажосць да спадобы мне бачыць,

Ўзнёслы ўплыў ад яе адчуваць,

Радасць ранку прыемна адзначыць,

Лепш красы непатрэбна жадаць.

 

Вельмi моцны уплыў ад прыроды,

I няма яго з чым параўнаць,

Хваляванне ад шчасця заўсёды,

Калi сонейка ўсход назiраць.

 

Прамень золата кiне на неба

Або часам чырвоную медзь,

Для душы лепш натхнення не трэба,

Радасць будзе, як цуд, зiхацець.

 

Бо зара зачаруе на ўсходзе,

Лепш дарунка нама для душы!

Я iмкнуся пры кожнай нагодзе

Бачыць ўсход, каб складалiсь вершы.

 

12.08.1995

 

Home Page     Змест

 

992     ХАЛОДНАЕ СВЯТЛО

 

Зоркi згаслi, i Месяц адзiны,

Святло здатны Зямлi дараваць,

Хоць Зямлю ён калiсьцi пакiнуў,

Ёсць каму святло ў цемру даваць.

 

Ён чакае ўсход сонца заўсёды,

Згасне, як яно стане пячы,

Бо дакладна стварэнне прыроды:

Месяц ярка палае ўначы.

 

Не абрыдне нам Месяц нiколi,

Без яго немажлiва нiяк,

Бо для тых, хто ўначы ў чыстым полi,

Ён трывалы надзейны маяк.

 

Бо выдатна асветлiць дарогу,

Будзе стала ў шляху праваджаць,

За яго трэба дзякаваць Богу,

Ён напрамак дазволiць трымаць.

 

Месяц Сонца святло адбiвае,

Не сагрэе такое святло,

Ды, калi хто ўначы заблукае,

Вельмi рад, што яно надышло.

 

Не для кожнага выгляне сонца,

Хоць святло ад яго i цяпло,

Калi ноч ў душы студзiць бясконца,

Хай халоднае ззяе святло.

 

12.08.1995

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz