11. Вершы аб радасці і смутку

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

6053     ПЫТАННЕ

 

Я радасць п'ю з глыбiнь тваiх крынiц,

Цi будуць жвава бiць яны заўсёды?

 

 

6079     РАДАСЦЬ ПРАЦЭСУ

 

Хоць вабiць, як вясна, жаданы фiнiш,

Дабег, нарэшце. Ну, а што далей?

 

 

6286     УЗНЁСЛАСЦЬ

 

Калi пяе ад радасцi душа,

Не здатна настрой сапсаваць iмжа.

 

Home Page     Змест

 

6361     НЕ АДСТАВАЦЬ

 

Бяжыць даволi хутка час,

Каб радасць мець, патрэбна бегчы разам.

 

 

6434     РАДАСЦЬ АД БЯДЫ

 

Калi б не жвавы нацiск ветру,

Не чулi б, як гамонiць гай.

 

 

6488     ПАРАЖЭННЕ

 

Не дала плён за шчасце барацьба,

Цяпер гняце душэўная журба.

 

Home Page     Змест

 

6525     РАДАСЦЬ РУХУ

 

Зацвiце вялiкая вада,

Як зусiм яе пазбавiць плынi.

 

 

6689     ЗМАГАЦЦА З ПРЫЧЫНАЙ

 

Каб не мець тугi пачварнай,

Трэба вынiшчаць выток.

 

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz