12. Вершы аб марах

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

4312     ВЯЛIКАЯ МАРА

 

Ў цудоўны, любы, мiлы сэрцу край,

На поўдзень, к мору, да вялiкай мары,

Бег чысты, як раса лугоў, ручай,

I радасць ззяла у яго на твары.

 

Але спаткаўся лёс зусiм другi,

Жаданага не адбылося цуду,

З ракой яго злучылi берагi,

Вада ў ёй была шэрая ад бруду.

 

14.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4519     ПАЛАЦ СНОЎ

 

Уяўленне малюе абы-што:

То добрая прыйдзе, то злая фея.

Не ведаеш, што выкiне лато,

Iду адпачываць у стан Марфея.

 

I далей бачу, нiбы казку, сон,

З палацу сноў выходжу зноў на ганак,

Ў сапраўдны свет мяне выводзiць ён,

Бо за акном ужо шарэе ранак.

 

12.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4644     МАРА АБ ЧОРНЫМ

 

Бягуць ў блакiце белыя аблокi,

Прыгожыя, як крылы жураўля,

Палёт у iх цудоўны i высокi,

Але ад спёкi трэскае зямля.

 

Быць шэрай, нават чорнай, можа хмара,

Маланкi бiць, грымець няшчадна гром,

Ды вабiць, як вясёлка, аб ёй мара,

Каб толькi пралiлась хутчэй дажджом.

 

27.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4653     КАМЕННЕ САПРАЎДНАСЦI

 

Даюцца людзям крылы светлых мар,

Каб ўвышыню ляцець, гарыць iмкненне,

Але ажыццявiць цудоўны дар

Не хоча даць сапраўднасцi каменне.

 

Таму у марахжаўранка палёт,

Ды сiл няма, каб ў неба адарвацца,

Ў зямлi патрэбна корпацца, як крот,

З каменнем не ўдаецца пазмагацца.

 

28.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4668     УСМIХАЕЦЦА СОНЕЙКА

 

Ў сапраўднасцiзаснежаннае ўзлессе,

Ды ў марах ад сунiц пажар якi!

Я пабываць магу ў асеннiм лесе,

Дзе дораць неспакой баравiкi.

 

Якое шчасце мець ў дастатку мары,

Як лепшае лякарства ад бяды!

Ў сапраўднасцi у небе ходзяць хмары,

Мне ж сонейка ўсмiхаецца заўжды.

 

29.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4749     АСЕННIЯ МАТЫВЫ

 

Гнiе iржышча, дзе квiтнелi нiвы,

Счарнелi залатыя дываны,

Тужлiвыя асеннiя матывы,

I сум душы перадаюць яны.

 

Быў небасхiл блакiтны i высокi,

Абсяг стаў шэрым ад бясконцых хмар,

У марах толькi белыя аблокi,

Вясны чароўнай залацiсты твар.

 

10.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4787     РАДАСЦЬ АСАЛОДЫ

 

Блакiтным марам не стварыць мяжы,

Палёт у iх прыгожы i высокi,

I лепшыя уяўленнi душы

Узносяцца пад самыя аблокi.

 

Пасля знiкаюць, нiбы жураўлi,

Але прыносяць радасць асалоды,

Ды хочацца, каб iншыя прыйшлi,

Бо з марамi прыемней жыць заўсёды.

 

22.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4807     ЗАЛАТЫ МАЛЮНАК

 

Прыемна, як iдзеш куды жадаў,

Бо рухацца цудоўна i прывабна,

Нiколi не зрабiць сур'ёзных спраў,

Як адпраўляе лёс у шлях нахабна.

 

Бясконца будзе роспач на шляху,

Бо мроiцца зусiм другi кiрунак,

Рэальнасць здатна выклiкаць тугу,

А летуценнезалаты малюнак.

 

25.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4814     ВЯСНОВАЯ МРОЯ

 

Дагэтуль вясновую мрою

У стомленым сэрцы нашу,

Студзёнай зiмовай парою

Яна сагравае душу.

 

Вясновыя бачу карцiнкi,

Квiтнеючы радасны май,

Час кiнуў на скронi сняжынкi,

Ды мроя не кажа: «Бывай!»

 

26.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4822     ЖОРСТКI ВЫНIК

 

Сум на душы расплыўся, як туман,

I сонца шчасця затулiлi хмары,

Бо драмаю закончыўся раман,

I агалiлi сутнасць сваю мары.

 

Няма больш нi пяшчоты, нi цяпла,

Вясна ў садах абсыпала пялёсткi,

I восень з сумам да мяне прыйшла,

Ад летуцення вынiк вельмi жорсткi.

 

28.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4990     ВЯСНОВЫЯ РУЖЫ

 

Мне радасць дарыла глыбокая восень

Лiстотай сваёй залатою,

Ў мiнулым даўно павуцiнне i просiнь,

Ды я не сумую зiмою.

 

Не вернецца болей вясновае дзiва,

I замецi кружаць, i сцюжы,

Бяжыць час зiмою галопам iмклiва,

Ды ў мрояхвясновыя ружы.

 

24.01.2001

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz