12. Вершы аб роднай зямлі

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

2007     АСНОВА ЖЫЦЦЯ

 

Ўдалечыню плыве вада ракi,

Бягуць бясконца хуткiя аблокi,

Яны спрадвек лёс выбралi такi,

Як цуд, iх вабiць край чужы далёкi.

 

Ды застаецца ў краi шмат красы,

Адданай краю год ужо каторы:

Чароўныя зялёныя лясы

I сiнiя прыгожыя азёры.

 

Балоты, сенажацi i палi

Не здатны за мяжу перасяляцца,

Хоць вабныя далёкiя краi,

Ды доля iх на месцы заставацца.

 

Аблокi, што бягуць, i плынь вады

Бясконца робяць замкнутае кола,

Радзiма клiча iх к сабе заўжды,

Бо родная зямля – жыцця аснова.

 

23.03.1997

 

Home Page     Змест

 

2071     РАНIШНIЯ ЛУГI

 

З дыяментаў кiлiм пад нагамi,

Сонца ззяе у кроплях расы,

Ранкам добра прайсцiся лугамi,

Каб пазнаць свет сапраўднай красы.

 

Вада ў рэчцы – як быццам люстэрка,

Шэпча цiха аб нечым чарот,

Радасць чэрпаеш поўнаю меркай,

На душы асалода, як мёд.

 

Спеў птушыны лепш музыкi льецца,

Побач бачыць прыемна буслоў,

Ад красы сэрца радасна б'ецца,

Адчуваеш к Радзiме любоў.

 

Толькi добраму вучыць прырода,

Сэрцу быў каб свой край дарагi,

Калi ёсць хоць якая нагода,

Ранкам трэба пайсцi у лугi.

 

15.05.1997

 

Home Page     Змест

 

2149     СВАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Хоць цiкава фламiнга пабачыць,

Ды не кожнаму бачыць прыйшлось,

Яшчэ лепей душою адзначыць

У Айчыне сваёй прыгажосць.

 

Прыглядзецца к сваёй прыгажосцi,

Эфект дасць i яна немалы,

Мо фламiнга i бачыў з нас хтосьцi,

Ды натхненне прыносяць буслы.

 

Не спяшацца, прайсцi цiхiм крокам

Праз балоты, лясы i лугi,

I на свет паглядзець iншым вокам,

Сэрцу будзе свой край дарагi.

 

Прыгажосць, што ёсць поруч, не бачна,

Ды уважлiва як назiраць,

Лепш заморскай красы яна значна,

I душу здатна лепей натхняць.

 

20.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2180     СВЯТА ПIНСКА

 

Мо людзей не аздабляюць

Вельмi сталыя гады,

Ды iначай выглядаюць

З доўгiм векам гарады.

 

Дзевяцьсот гадоў узросту,

Ў Пiне збегла шмат вады,

Ды няма мяжы для росту,

Пiнск заўсёды малады.

 

Пiнск – палеская сталiца,

Ён сталiцай быў заўжды,

Ёсць яму чым ганарыцца,

У iм вулiцы – сады.

 

Пiнск гiсторыяй багаты,

Да яго ў пiнчан любоў,

Ды чакае яшчэ свята –

Будзе тысяча гадоў.

 

29.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2369     РОДНЫ ДОМ

 

Адведаў вёскi, гарады,

Але ад iх меў толькi стому,

Ды сэрца ёкае заўжды,

Калi вяртаюся дадому.

 

Шукаць спакой душы дарма,

Яна чужыну адчувае,

Нiчога лепш, чым дом, няма,

Заўсёды ён мяне чакае.

 

Заўжды згадаеш аб былом,

Дае такую дом нагоду,

Сагрэе ён мяне цяплом

I дасць для сэрца асалоду.

 

Мой родны кут, бацькоўскi дом!

Усёй душой к табе iмкнуся,

Сустрэнеш ты мяне дабром,

Дзе б я не быў, к табе вярнуся.

 

3.12.1997

 

Home Page     Змест

 

2440     МАЛАЯ РАДЗIМА

 

Дзе ёсць яшчэ кавалачак Зямлi,

Што лепш душы, чым узбярэжжа Крыма?

Куды б шляхi жыцця не прывялi,

Малая ўспамiнаецца Радзiма.

 

Прыемна легчы ў лузе на траву,

I назiраць блакiт i бездань неба,

Ўспамiнамi маленства я жыву,

Яны мне для натхнення надта трэба.

 

Я ад Радзiмы быў ўдалечынi,

Яна мне засталася дарагою,

Лiчыў гады, i месяцы, i днi,

Калi павек зноў буду толькi з ёю.

 

Радзiма, нiбы мацi, у людзей,

Яна адна, другой нiдзе не будзе,

Яе згадаеш ў шэразе падзей –

Натхненне шчодра напаўняе грудзi.

 

1.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2497     МЕСЦА НА ЗЯМЛI

 

Цi ёсць такое месца на Зямлi,

Каб сэрца, як паходня, моцна грэла?

Абавязкова ёсць яно, калi

Юнацкае каханне там саспела.

 

Яго нiяк нiколi не забыць,

Ўсплываюць успамiны без замiнкi,

Прыемна месца на Зямлi любiць,

Куды вядуць юнацкiя сцяжынкi.

 

Бо самае прыгожае – яно,

Хаця iначай ўсё на самай справе,

Бяжыць многасерыйнае кiно,

Усё жыццё сеанс iдзе ў уяве.

 

Няма цудоўней месца на Зямлi,

Калi шукаць – пустое спадзяванне,

Лепш, дзе гады юнацкiя прайшлi

I дзе саспела першае каханне.

 

29.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2506     МАЯ РАДЗIМА

 

Не хачу адрывацца ад роднай зямлi,

Маё сэрца з ёй моцна зраслося,

Хоць шляхi мяне ўбок ад яе адвялi,

Ды вярнуцца цяпер удалося.

 

Тут калiсьцi сцяжынкi дзяцiнства прайшлi,

Па каханай тут сэрца балела,

I юнацкiя светлыя мары былi,

Бо ад шчасця душа зiхацела.

 

Як матуля, патрэбна Айчыны зямля,

Ад яе на душы асалода,

Ды iначай складалася доля мая,

Бо такою ў той час была мода.

 

Нам радзiмаю быў ўвесь Савецкi Саюз,

Так дарэмна было спадзявацца.

Беларусь – мне Радзiма, а я – беларус,

Як ад роднай зямлi адрывацца?

 

31.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2511     ЛЮБАЯ РАДЗIМА

 

Прыемна песцiцца на моры

Сярод вялiкiх валуноў,

Нiбы каханка, вабяць горы,

Вяршынi з шапкамi снягоў.

 

Цудоўна узбярэжжа Крыма,

Яго марскiя берагi,

Але мiлей ўсяго Радзiма,

Яе балоты i лугi.

 

I рэчак гоман адмысловы,

Мурог на пляжах цi пясок,

I стогадовыя дубровы,

Лясы, што бачацца здалёк.

 

Ў жыццi усё праходзiць мiма,

Ды не забыць красу сваю,

Для сэрца любая Радзiма,

I я таму яе люблю.

 

2.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2693     ЧАРОЎНЫ РАНАК

 

Люблю рабiць насустрач сонцу крокi,

Калi яно абвесцiць новы дзень,

Калi зрабiў пунсовымi аблокi

Не бачны воку сонечны прамень.

 

Як серабро, раса ляжыць на травах,

I, нiбы сцежка, першыя сляды,

Чароўны ранак назiраць цiкава,

Хвалюе моцна сэрца ён заўжды.

 

На небе безлiч колераў ад сонца,

Удзень ужо няма такой красы,

Змяняе выгляд далягляд бясконца,

Гараць вясёлкi ў кропельках расы.

 

Люблю рабiць насустрач сонцу крокi,

Багата ранкаў мне сустрэць прыйшлось,

Зусiм не трэба ехаць ў край далёкi,

Цудоўную каб бачыць прыгажосць.

 

22.07.1998

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz