12. Вершы аб свабодзе і незалежнасці

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

1040     ДУБ

 

Вецер дрэвы схiляе дадолу,

Не згiнаюцца толькi дубы,

Яны з ветрам ўступаюць ў размову,

Не пускаюць у сэрца журбы.

 

Мо прасцей перад ветрам схiляцца?

Але дуб, нiбы волат, стаiць,

Бо ў характары – супрацiўляцца,

Толькi крона журботна шумiць.

 

Вецер дрэвам рабiць здатны шкоду,

Ў буру можа дайсцi да бяды,

Дуб заўсёды баронiць свабоду,

Цi стары ён або малады.

 

Хаця цяжка стаяць супраць сiлы,

Ды трываюць нягоду дубы,

I таму яны ветру нямiлы,

Бо жадаюць заўжды барацьбы.

 

Моцны вецер нясе сум i холад,

Дрэвы хiляцца, цяжка трываць,

Дуб адзiны стаiць, нiбы волат,

Бо камусьцi патрэбна стаяць.

 

1.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1055     СВАБОДА

 

Дасталося дзяцiнства нявабнае мне,

Быў разуты, раздзеты, галодны,

Ўсiм нялёгка прыйшлося ў Айчыннай вайне.

Ды якi быў уздым ўсенародны!

 

Ўсе змагалiсь, народ выбiваўся iз сiл,

Ды разбiлi фашыстскага звера,

Засталось вельмi шмат невядомых магiл,

Ды палала у лепшае вера.

 

Але лепей не стала, мiнаў хуткi час,

Хаця партыя шмат абяцала,

Паступова агонь спадзявання пагас,

Веры ў лепшае – як не бывала.

 

З часам партыя ўсё ж зруйнавала Саюз,

I свабоды цяжар лёг на плечы,

Ды застаўся няшчасны, як быў, беларус,

Яшчэ болей з'явiлась галечы.

 

Мо паскудны такi дан ад Бога нам лёс?

Як жывуць у Еўропе народы!

Калькi трэба пралiць нам яшчэ горкiх слёз,

Дамагчысь каб сапраўднай свабоды?

 

7.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1146     ЗОРКI I НОЧ

 

Ноч чорнаю была, свяцiлi зоркi,

Здавалась, лепей ў свеце iх няма,

Як дзень прыйшоў, застаўся прысмак горкi,

Яскравым зоркам верылi дарма.

 

Бо ранкам зоркi вабныя не бачны,

Душу крануў бязлiтасны падман,

Хоць ноччу зоркi былi вельмi значны,

Прайшоў iх час, i сплылi, як туман.

 

Бо семдзесят гадоў вакол свяцiлi,

Лiчылi, што яны правадыры,

Таму, што самастойнасць мы згубiлi,

Яны былi для нас павадыры.

 

Чым ноч цямней, яскравей зоркi ў небе,

Ноч доўгая, ды золак надышоў,

Прайшла пара у зоркавай патрэбе,

Але народ iнакшую знайшоў.

 

Прайшла пара пустых аўтарытэтаў,

Ды не для ўсiх жыццё дало урок:

Жадаем зноў краiну мець саветаў,

У ноч да зорак робiм першы крок.

 

25.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1166     УЛАСНЫЯ КАРАБЛI

 

Жыццёвы карабель у бурным моры,

Калi плыве паўз скалы – быць бядзе,

Як добры курс не знойдзены ў прасторы,

Як кепскi капiтан яго вядзе.

 

Каб карабель трагедыi не зведаў,

Не сесцi каб на рыфы цi на мель,

Павiнен капiтан мець шэраг ведаў,

Адсутнiчаць заўжды павiнен хмель.

 

Нiколi карабель не прыйдзе ў гавань,

Калi не той кiрунак яму дан,

Як ведаў ў навiгацыi замала

Або як будзе п'яны капiтан.

 

Але ў краiне з ўладаю саветаў

Кiраўнiкамi п'янiцы былi,

Сябе не марнавалi грузам ведаў,

Таму ў тупiк краiну завялi.

 

I карабель на дно пайшоў, не шкода,

Нiколi б ў сваю гавань не дайшлi.

Цi змогуць ўсе савецкiя народы

Уласныя цяпер мець караблi?

 

1.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1292     ПАКУЛЬ МАЎЧЫЦЬ

 

Як хтосьцi пападзе у кут глухi,

З яго ён выйдзе, трапiцца нагода,

Бяда, калi спаткае лёс такi

Бадай што ўсiх, амаль ўсяго народа.

 

Чаму у нас такi ганебны стан,

Хоць маем незалежную дзяржаву?

На сэрцы у народа безлiч ран,

Як нам стварыць сваёй краiне славу?

 

Бо жабраком цяпер народ наш стаў,

Чаму бяда сустрэлась стала з намi?

Кiраўнiкi набылi капiтал,

Таварышы зрабiлiся панамi.

 

Пакралi ўсё народнае дабро,

I на народ надзелi зноўку путы,

Зла чыняць болей, чым палiтбюро,

Сабе багацце – для людзей пакуты.

 

Няўжо павек застацца можа так?

Адказу адназначнага не маю,

Народ трывае, хоць амаль жабрак,

Пакуль маўчыць, трыванне не без краю.

 

23.12.2003

 

Home Page     Змест

 

1320     БУДЗЕМ РАБАМI

 

Хай лепей будзе горш, але заўсёды

Сваю свабоду трэба зберагаць,

Бо чалавек не можа без свабоды,

Iнакш рабом патрэбна яму стаць.

 

Жывуць свабодна многiя народы,

Здабылi саю волю ў барацьбе,

Мы не жадаем дармавой свабоды,

Ярмо пакуты выбралi сабе.

 

Няўжо няшчаснай будзе наша доля?

За рэферэндум горка аж да слёз,

Няўжо не будзем вольнымi нiколi?

Няўжо для нас прыемны рабскi лёс?

 

Сабе сцяг зноўку сталiнскi вярнулi,

I пажадалi мець савецкi герб,

Спiну дарма мы пры саветах гнулi,

Зноў молат сабе выбралi i серп.

 

Калгасныя упарта вабяць гонi,

Забылi ўжо прыгонныя гады,

Адмовiлiсь ад Сцяга i Пагонi,

Далей рабамi будзем назаўжды.

 

7.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1330     ЗДАРЫЦЦА ЦУД?

 

Свабода цяплом абагрэе,

I радасць запросiць ў душу,

Я жыць без яе не умею,

Ў няволi бясконца тужу.

 

Няхай лепей буду галодны,

Не трэба мне ў клетцы хлябоў,

Хачу быць душою свабодны,

Адчуць да жыцця каб любоў.

 

Не трэба залежнай мне долi,

Бо ў жылах гарачая кроў,

Я мець не пагоджусь нiколi

Хоць сытую, долю рабоў.

 

Усё хачу, часткi мне мала,

Ў навуцы падняў цалiну,

Ды шчасце мяне не чакала,

Прад сiлай не гнуў я спiну.

 

Не гнуў, i цяпер гнуць не буду,

Мае рукапiсы ляжаць.

Здарыцца патрэбна мо цуду,

Каб вершы я мог друкаваць?

 

12.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1342     МЯЖА ГОДНАСЦI

 

Сябе каб чалавекам адчуваць,

Ад гонару хоць кепска будзе далей,

Не трэба паслаблення дазваляць,

Каб гонар надта дарагi тапталi.

 

Ды сваю годнасць цяжка зберагаць,

Шукаюць, як пазбавiць цябе волi,

Калi бязвольны – блазнам можаш стаць,

Бо годнасцi не аднавiць нiколi.

 

Сваю свабоду трэба баранiць,

I бой даваць учынкам амаральным,

Хоць ў барацьбе не вельмi лёгка жыць,

Бо нельга стан такi назваць нармальным.

 

Таму да ўступак лепей крок рабiць,

Каб для душы даць добрыя умовы,

Ды цвёрдым, нiбы сталь, патрэбна быць,

Як спрэчка у пытаннi прынцыповым.

 

Каб д'яблу не прадаць сваю душу,

Не нарабiць сабе вялiкай шкоды,

I гонару, i годнасцi мяжу

Упарта трэба баранiць заўсёды.

 

22.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1405     АЧЫШЧАЮШЧАЯ ХВАЛЯ

 

Адкуль бясконца кроплi здатны брацца:

Дождж пройдзе, скандэнсуецца туман,

Расою каб прыгожай раскiдацца,

Ды жаласны у кволых кропель стан.

 

Што кропля здатна? Толькi выпарацца,

Ды дыяментам заблiшчыць раса,

Або ў зямлю сухую усмактацца,

Карысць ад кроплi – вабная краса.

 

Але сама бясследна прападае,

I добра толькi iншым ад яе,

Ды кропля часам нават не ўяўляе,

Што здатна моц i сiлу мець свае.

 

Як толькi разам кропелькi збяруцца,

Становяцца магутнаю ракой,

А калi ў мора воды рэк сальюцца,

То шторм у змозе абудзiць прыбой.

 

Як людзям здзекi учыняюць шкоду,

То кожнага магчыма пакарыць,

Калi сабрацца усяму народу,

Магутнай хваляй нечысць можна змыць.

 

15.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1475     НЕМАЖЛIВА ЗМЯНIЦЬ

 

Змянiць сваю прыроду немажлiва,

Не трэба нават лiшняга жадаць,

Калi спачатку утварылась слiва,

Не здатна яна яблыняю стаць.

 

Таксама фiласофiя народа,

Пустая рэч яе ператварыць,

Якiя гены дала нам прырода,

Заўсёды будзем толькi так рабiць.

 

Мы не змаглi пабудаваць дзяржаву,

У рабстве мой народ ўвесь час жыве,

Ў Вялiкiм княстве здабывалi славу

Мы не сваёй краiне, а Лiтве.

 

Цяпер мы маем добрую нагоду

Дзяржаву каб, нарэшце, утварыць,

Але ментальнасць не змянiць народу,

Заўжды рабамi хочацца нам быць.

 

Гiсторыя праносiцца iмклiва,

Свае дзяржавы маюць амаль ўсе,

Але змянiць прыроду немажлiва,

Гiсторыя нам шчасця не нясе.

 

13.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1496     МЕЦЬ СВАБОДУ

 

Дабро пад прымусам. Магчыма яно?

Спачатку здаецца: магчыма,

Ды прыйдзе у вынiку зло ўсё адно,

Ёсць прыклад у нас прад вачыма.

 

Прымусiлi нас будаваць камунiзм,

Нязменна людская прырода,

Вядома, нiколi не дасць ананiзм

Нiякага добрага плода.

 

Як часта бацькi прымушаюць дзяцей

Рабiць толькi так, не iначай,

Ды ў плынi бягучых жыццёвых падзей

Пагана рашалась задача.

 

Жаданне шлях лепшы другому знайсцi –

Не трэба i песцiць спакусу,

Не станеш нiколi шчаслiвым ў жыццi,

Калi ўсё рабiць па прымусу.

 

Адзiн чалавек або ўся грамада

Не зведалi каб ў жыццi шкоду,

Каб iх абыходзiла бокам бяда,

Яны мець павiнны свабоду.

 

30.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1508     КОЖНЫ САМ

 

Жыццё бяжыць iмклiва i бясконца,

Але як настрой добры зберагчы,

Калi адным няспынна ззяе сонца,

А iншым толькi зорачкi ўначы?

 

Жывуць па-людску многiя народы,

Чаму дагэтуль гнецца беларус?

Чаму не хоча дармавой свабоды?

Чаму жаданы для яго саюз?

 

Чаму iмкнецца зруйнаваць гранiцы,

Каб зноў прыйшлi застойныя часы?

Чаму дагэтуль вельмi часта снiцца

Кавалак папяровай каўбасы?

 

Чаму чужы для сэрца гоман мiлы,

Ды занядбалi мову мы сваю?

I распрастаць чаму не хочам крылы?

Пытанняў шмат, адказаў не даю.

 

Хай кожны сам дакладна разбярэцца

I дасць адказ: увойдзем як ў хаўрус,

Цi з часам у краiне застанецца

Хаця б адзiн сапраўдны беларус?

 

14.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1524     ФАНТОМ

 

Хоць назву iншую насiла,

Бо нiбы быў саюз краiн,

Ўсё тая ж царская Расiя,

I будаваў яе грузiн.

 

I ў сне такое не прыснiцца,

Каго, спытацца, абдурыў?

Ды дзеля ўлады i амбiцый

Расiю рускi разбурыў.

 

Цяпер жадаюць ўсiм славянам

Пабудаваць агульны дом,

Зноў кажуць, што яны браты нам,

Ў былое клiча iх фантом.

 

Не ўсiм прыемны густ свабоды,

Iрвуцца у былы саюз,

Каб нарабiць ганебнай шкоды,

Ў ярмо жадае беларус.

 

Гiсторыя ганьбы не змые,

Калi саюз зноў аднавiць,

Няхай жыве сабе Расiя,

Мы незалежна будзем жыць.

 

18.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1560     НАРКАМАНIЯ НЯВОЛI

 

Час бяжыць, як вясновыя воды,

За гадамi збягаюць гады,

Мы згубiлi патрэбу свабоды,

Быць рабамi жадаем заўжды.

 

Дзвесцi год нас старанна вучылi,

Каб забылiся, што мы народ,

I, на жаль, сiндром цяжкi набылi,

Наркаманы ужо дзвесцi год.

 

Быць рабамi для нас ўжо патрэба,

Наркаманы няволi мы ўсе,

Бо залежнасцi хочам, як хлеба,

Рэферэндум яе прынясе.

 

Пра свабоду казаць раблю спробы,

Ды прыхiльнiкаў нешта няма,

Бо залежнасць – прыкмета хваробы,

Бо свабода для ўсiх, як чума.

 

Хто не хворы, такiх вельмi мала,

Зразумелы iм цяжкi падман,

Пагражае няволi навала,

Амаль кожны яе наркаман.

 

27.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1574     ГАНАРУСЯ СМЕЛЫМI

 

Вользе i Сашу

 

На грудзях маленькi сцяг

Бел-чырвона-белы,

Носяць iх, хто здолеў страх,

Хто заўсёды смелы.

 

Хто не хоча у саюз

Са сваёй дзяржавы,

Хто сапраўдны беларус,

Хоць яшчэ i малы.

 

Прыклад iншым могуць даць,

Што ў нас незаконны,

Хоць яго вакол вiдаць,

Сцяг стары зялёны.

 

Як такiя дзецi ёсць

У часы рэпрэсiй,

Боль мiне, бяда i злосць,

I прыйдзе прадвесне.

 

Ёсць маленькiя сябры

Вольнай Беларусi,

Сцяг пабачыў, з той пары

Iмi ганаруся.

 

5.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1588     ЧАГО НЯМА

 

Чаго няма, таго ужо няма,

Як не было, так i далей не будзе,

I намагацца некалькiм дарма,

Як iншага зусiм жадаюць людзi.

 

Навошта дэмакратыя для нас?

Працяглы тэрмiн мы рабамi былi,

Быць вольнымi нагоду даў нам час,

Ды рабства надта палка палюбiлi.

 

Дзяржаву сваю цяжка збудаваць,

Бо не iмкнецца наш народ да волi,

На iншых хочам ўсё жыццё араць,

I вольнымi не будзем мы нiколi.

 

Бо годнасцi няма i не было,

I мець яе не бачыцца жаданне,

Жыццё iдзе так кепска, як iшло,

Палепшыць яго – марнае чаканне.

 

Чаго няма, таго ўжо не здабыць,

З душы не выцiскаюць рабства людзi,

Як i раней, заўжды павiнна быць,

Бо вольнымi не надта хутка будзем.

 

11.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1655     СКIНУЦЬ КАЙДАНЫ

 

Каланiяльныя народы,

Iх можна проста адразнiць:

Яны пазбылiся свабоды,

I мову iм прыйшлось забыць.

 

Стваралiсь жорсткiя умовы,

Хутчэй народ каб пакарыць,

Заўсёды пачыналi з мовы,

Чужой каб мовай гаварыць.

 

Здавалась, моц якая ў мовы?

Ды, як трывалым быў прымус,

Накiнуў сам сабе аковы

Раней свабодны беларус.

 

Мы з фiнаў прыклад браць павiнны,

Як сваю волю адрадзiць,

Бо не маглi нядаўна фiны

На роднай мове гаварыць.

 

Не нарабiць сабе каб шкоды,

Пазбегнуць цяжкай каб маны,

Каланiяльныя народы

Павiнны скiнуць кайданы.

 

4.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1691     КОЖНЫ ЗА СЯБЕ

 

З моцным барацьба – пустая справа,

Але хтосьцi ўсё ж яе вядзе,

Ад яе карысцi вельмi мала,

Не было па-iншаму нiдзе.

 

Вельмi цяжка з моцнымi змагацца,

Бо, як моцны, то заўжды правы,

I дарэмна нават намагацца

Даказаць яму свае правы.

 

Аргументаў нават не патрэбна,

Моцны лепей ведае заўжды,

Праўда будзе для цябе ганебна,

Знойдзецца больш суму i бяды.

 

Так было, i далей будзе з часам:

Лбом нiколi не прабiць сцяну,

Моцныя, бясспрэчна, будуць разам,

Сваiм сцягам выбяруць ману.

 

Ведаюць стан рэчаў добра людзi,

Iх мараль: хай кожны за сябе,

Змагароў за лепшае не будзе,

Не жадаюць гiнуць ў барацьбе.

 

10.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1692     ДУМКА МАГУТНЕЙ

 

На думку не накiнуць ланцугi,

У кайданы ўзяць можна толькi цела,

А думка, хоць рэжым будзе лiхi,

Непадуладнай можа быць i смелай.

 

Але, калi на целе кайданы,

На сiле не ўтрымаецца дзяржава,

Магутней значна думка, чым яны,

I кайданоў апынiцца замала.

 

Але нiхто не хоча у турму,

Саюз Савецкi ўсе мы не любiлi,

Хоць славу i выказвалi яму,

Ды iншае на кухнях гаварылi.

 

I загадаў Саюз наш доўга жыць,

I сiлаю яго не утрымалi,

Бо немагчыма ў кайданах любiць,

Бо мы – дваiстай мастакi маралi.

 

Наглядны прыклад ўладзе даў Саюз,

Што нельга збудаваць дзяржаву сiлай,

Збудуем, калi кожны беларус

Адчуе ў сваёй думцы яе мiлай.

 

11.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1765     КЕПСКА БУДЗЕ

 

Хай будзе кепскаю яда,

Няхай не будзе алкаголю,

Як целу скруха – не бяда,

Галоўнае, што маем волю.

 

«Свабоду» чулi з-за мяжы,

Што людзi мелi там патолю,

Было нялёгка на душы,

Сацыялiзм абрыд да болю.

 

Не верылi, што прыйдзе час,

Што знiкне, бо мацней быў сталi,

Хоць так здавалась, згiнуў ўраз,

Яго зусiм не шкадавалi.

 

У памяцi яшчэ часы,

Што часам есцi нам давалi:

Кавалак сiняй каўбасы

Гарэлкай моцнай запiвалi.

 

Сацыялiзм даўно ў труне,

Яго нi кропелькi не шкода,

Ды кепска будзе, як мiне

Час любы, калi ёсць свабода.

 

29.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1829     ПЕРАМАГЧЫ ЗЛО

 

Мяне дзiвуе пэўная нязгода:

Мы з Украiнай – нiбы не браты,

Мы з ёй – галiнкi аднаго народа,

Але былi далёкiмi заўжды.

 

Старэйшага чамусьцi любiм брата,

Але ў яго другiя каранi,

Мангольскiх генаў у яго багата,

Мангол не быў нам братам анi-нi.

 

Нам з Украiнай быць бы трэба разам,

Аднолькавы у нас абодвух лёс,

Умоўна незалежныя, ды з часам

Не мiнаваць ад брата нам пагроз.

 

Васаламi сваiмi нас ён лiчыць,

Хаця дазволiў вольнымi нам быць,

Але дабра нi кропелькi не зычыць,

Жадае зноў пацiху пакарыць.

 

Чаму мы з Украiнай – як чужыя?

Сваю каб незалежнасць зберагчы,

Павiнны быць адносiны такiя,

Як у братоў, каб зло перамагчы.

 

17.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1858     ДАРЭМНЫЯ НАМАГАННI

 

Рашэнне цяжка кожнаму прымаць,

Iснуе варыянтаў вельмi многа,

Але няпроста лепшы адшукаць,

Дзе шчодрая жыццёвая дарога.

 

Нялёгка аптымальны шлях знайсцi,

Працяглы час прыходзiцца вагацца,

Не страцiць каб наяўнае ў жыццi,

Ў рашэннi цяжка каб не ашукацца.

 

Бо перад новым – генетычны страх,

Што ёсць, такiм няхай заўсёды будзе,

Бясконца цяжка выбраць новы шлях,

Бо звыклы стан змяняць баяцца людзi.

 

Не здатны баязлiвымi ўсе быць,

Рабы амаль ўсе, нам не трэба волi,

Але ментальнасць хутка не змянiць.

Свабоднымi не будзем мо нiколi?

 

Не здатны жыць свабодна без ярма,

Рабоў не вабiць воля, вельмi шкода,

I намаганнi прападуць дарма,

Пакуль свядомасць не кране народа.

 

1.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1869     ЦI ЗАЗЗЯЕ СОНЦА?

 

Ноч цягнецца бясконца, звыклiсь з ёю,

Здаецца нават часам: дзень iдзе,

Яна даўно ўжо над маёй зямлёю,

I нават добрай стала для людзей.

 

Мiльгаюць зоркi, але ззяння мала,

Бо не хапае вабнага цяпла,

Такая доля мой народ спаткала,

Яна да нас ласкавай не была.

 

Зазнаў народ багата вельмi шкоды,

Калi дзяржаўнасць страцiлi сваю.

Чаму ж мы так, як iншыя народы,

Не зберагалi родную зямлю?

 

Бо на кватэры доўгi час у брата,

I мову нам таму прыйшлось забыць,

Але свая заўсёды вабiць хата,

Гаспадаром прыемней значна быць.

 

Няўжо ноч будзе доўжыцца бясконца?

Няўжо такiмi будзем, як былi?

Нарэшце, хай заззяе ярка сонца,

I мы каб звацца ўжо маглi людзьмi!

 

5.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1898     НЕ ШКАДУЙЦЕ

 

Люди холопского звания

Хуже злых псов иногда,

Чем тяжелей наказание,

Тем им милей господа.

 

Н.Некрасов

 

Даволi доўга мы былi рабамi,

Але, калi кiруе намi раб,

То ён такi, якiя мы i самi:

Тыран занадта жорсткi i сатрап.

 

Калi народ зусiм не бачыў волi,

Калi бiзун ён ведаў i ярмо,

Не прыйдзе дэмакратыя нiколi,

Нiшто не адбываецца само.

 

Ўсё ўкараняць патрэбна толькi сiлай,

Адзiны зразумелы аргумент,

Свабода апынулася нямiлай,

Яе адразу разбурылi ўшчэнт.

 

Памiж тыранам i народам згода,

Два боты будуць параю заўжды,

Знiкае на вачах у нас свабода,

Напэўна, зноў на доўгiя гады.

 

Хоць Беларусь ад сэрца вельмi шкода,

Але здаўна народ да рабства звык,

Бяспраўе да спасобы для народа,

Таму такi патрэбны кiраўнiк.

 

16.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1903     СТРАЦIМ БЕЛАРУСЬ?

 

Зноўку збеглi вясновыя воды,

Ды i летась таксама было,

Не пазналi мы густу свабоды,

Не жадаем мы к ёй пад крыло.

 

Не iмкнемся да вольнай дарогi,

Спадабаецца ноч, а не дзень,

I не хочуць iсцi туды ногi,

Дзе святло, выбiраюць, дзе цень.

 

Продкi ведалi славу i волю,

Баранiлi ў баях гонар свой,

Выбiраем мы рабскую долю.

Як нашчадкам жыць з доляй такой?

 

Густ свабоды не зведалi. Шкода.

Ў рабства самi цяпер папаўзлi,

Няма волi – няма i народа.

Застанемся цi не на Зямлi?

 

Не жадаем мець ўласную хату,

I напрамак бярэм не туды,

Пакарымся як рускаму брату,

Беларусь страцiм мы назаўжды.

 

19.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1916     КЛIКАЛI ПАЭТЫ

 

Як боль вакол, пра радасць як пiсаць?

Куды нi глянь, усюды ўсё пагана,

I колькi можна нам пакутаваць?

Аб болю сэрца ные, нiбы рана.

 

Iдуць паслясавецкiя гады,

Стварылась незалежная дзяржава,

Але пазналi чорнай шмат бяды,

Яшчэ пазнаем цяжкасцей нямала.

 

Але ў жыццi здарылась так чаму?

Няўжо адбыцца не магло iначай?

Агульнае належыць аднаму,

А iншы стогне ад бяды i плача.

 

Пазналi горкiх вельмi шмат нягод,

Ды грамада маўчыць ўвесь час на дзiва,

Сябе няздольны баранiць народ

I будзе гiнуць цiха i маўклiва.

 

Няўжо пра шчасце мовы больш няма?

I песнi ўжо пра радасць цалкам спеты?

Паэзiя iснуе нездарма:

З кален падняцца клiкалi паэты.

 

15.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1919     ХЛУСIЦЬ ГIМН

 

Дзве сотнi год, як засталiсь без волi,

I мову з ёю страцiлi сваю,

Ды хлусiць гiмн, што наш народ нiколi

Не аддаваў захопнiкам зямлю.

 

Мая зямля, любiмая Айчына!

Чаму табе дастаўся горкi лёс,

Што ворагi гнятуць цябе няспынна,

Крывi сцякала шмат i мора слёз?

 

Зазiхацела кволая свабода,

Распаўся хутка «вольны» наш саюз,

Але нядобра для майго народа:

Свабоды не жадае беларус.

 

Узяць свабоду мы не мелi змогi,

Цяпер яна прыйшла да нас сама,

А продкi дамагалiсь перамогi,

Каб вызвалiцца з братняга ярма.

 

Нам хлусiць гiмн, што мы яшчэ нiколi

Падлеглымi рабамi не былi,

Ды запар дзвесце год не мелi волi

На любай, сэрцу дарагой зямлi.

 

26.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1920     ХМАРЫ НАД РАДЗIМАЙ

 

Сваю Радзiму хто зусiм не любiць,

Такiх назвалi туркi янычар,

Якi свабоду на Радзiме губiць,

Хаця любоў к Айчыне – Божы дар.

 

Манкуртамi iх называў Айтматаў,

Зямлю сваю як можна не любiць?

Ды сярод нас такiх яшчэ багата,

Па-руску толькi хочуць гаварыць.

 

Iм роднай мовы слухаць не ахвота,

I руская запаланiла край.

Якая ў роднай ласка i пяшчота,

Яна журчыць прыемна, як ручай!

 

Стварылiсь вельмi дзiўныя умовы,

Што годнасць не шануем мы сваю,

Таму i не жадаем роднай мовы,

Ў няволю мовай аддаем зямлю.

 

Няўжо i далей будзем янычары?

Манкурты будзем, як раней былi?

Няўжо зноў над Радзiмай будуць хмары?

Няўжо сваю свабоду аддалi?

 

26.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1977     ХВАЛI СВАБОДЫ

 

Б'юць моцна, нiбы молат, хвалi,

Шмат чыняць берагу нягод,

Ды гнеў яны заўжды хавалi,

Як пакрываў паверхню лёд.

 

Не ззяе любай волi сонца,

Хаця над лёдам вецер дзьме,

Маўчанне цягнецца бясконца,

Рух забаронены ў турме.

 

Хай нават распачнецца бура,

Ды цiша у магутных вод,

Схiляе голавы панура

Без дэмакратыi народ.

 

Хоць дапякае болем скруха,

Лядовы панцыр – як скала,

Народ без волi – нiбы муха,

Хоць крылы – нiбы у арла.

 

Але зiма мiнае з часам,

Становiцца, як вата, лёд,

I хвалi загуляюць разам,

Каб ў дзеях вольны быў народ.

 

11.03.1997

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz