12. Вершы аб рысах характару

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

6020     ГОНАР МОЦНЫХ

 

Да долу гнецца хай трава,

Нiколi дуб не стане на каленi.

 

 

6036     БАЯЦЦА ЦIХIХ

 

Зусiм нiкому гром не шкодзiць,

Хоць вельмi грозны гул яго.

 

 

6039     НЕ ПУСТОЕ СЛОВА

 

Як сталь, магутным можа слова стаць,

Калi яго пацвердзiць здатна справа.

 

Home Page     Змест

 

6048     ЦУДОЎНЫ СПАКОЙ

 

Раку бясконца хвалявалi хвалi,

А ёй да твару лепш люстэрка вод.

 

 

6107     ПЯШЧОТНАСЦЬ

 

Хоць камень мохам абрастае,

Ды лепей лашчыцца мурог.

 

 

6153     МОЦ ПЯШЧОТНАСЦI

 

Не заўжды магутнасць ёсць у сiлы,

Часам i ў пяшчотнасцi яна.

 

Home Page     Змест

 

6154     РАЗДВОЕНАСЦЬ

 

Хоць грэе, нiбы сонейка, агонь,

Ды ён адначасова спапяляе.

 

 

6196     МОЦНЫЯ СРОДКI

 

Ад шчодрай ласкi i пяшчоты

Мякчэе сэрца i душа.

 

 

6205     СIЛА СЛАБАСЦI

 

Ласкавасць ў голасе мацней,

Чым сiлай цi пагрозай прымушэнне.

 

Home Page     Змест

 

6206     СХАВАНЫЯ ВАДЫ

 

Хай рэчка будзе вельмi паўнаводнай,

Ды мелiна ўсё роўна дзесьцi ёсць.

 

 

6210     РОЗНЫЯ РЫСЫ

 

Наперадзе нахабства месца мае,

А сцiпласць прытулiлася ў канцы.

 

 

6214     ПЫХА

 

Грымяць страшэнна перуны,

Ды дождж з нябёс iдзе зусiм звычайны.

 

Home Page     Змест

 

6224     ПУСТЫЯ НАМАГАННI

 

Свiнню хоць кожны дзень руплiва мыць,

Яна нiколi не мiнае гразi.

 

 

6240     ЧЫСЦIНЯ СЦIПЛАСЦI

 

Хоць маленькая рачулка,

Ды ў ёй чыстая вада.

 

 

6241     СКРЫТНАСЦЬ

 

Смак яблыка на выгляд не пазнаць,

Пакуль не возьмеш i не паспрабуеш.

 

Home Page     Змест

 

6252     ГОДНАСЦЬ

 

Хто ведае сабе цану,

Не гне каленi i спiну.

 

 

6257     УПЭЎНЕНАСЦЬ

 

Свежы вецер трэба, без сумнення,

Калi ў добрым стане ветразi.

 

 

6268     АСЦЯРОЖНАСЦЬ

 

Як ў рэчцы круцяць моцныя вiры,

Лепш у яе нiколi не заходзiць.

 

Home Page     Змест

 

6273     ГОРДАСЦЬ

 

Нiчога – значна лепш,

Чым вельмi мала.

 

 

6289     УПАРТАСЦЬ

 

Хаця дакладна сведчыць факт,

Ды цяжка з праўдай пагадзiцца.

 

 

6322     ГОРДАСЦЬ

 

Таго, хто не згiнае галаву,

Таптаць не будуць, як траву.

 

Home Page     Змест

 

6333     КОЖНАМУ – СВАЁ

 

Заўжды мацней казырны туз,

Ды болей сцiпласцi ў шасцёркi.

 

 

6368     НЕЦЯРПЕННЕ

 

Спелы колас не чакае:

Зерне кiдае на дол.

 

 

6444     БУРЧЛIВАСЦЬ

 

Гудуць заўсёды правады,

Як нават i няма бяды.

 

Home Page     Змест

 

6446     ПРАГА ДЗЕI

 

Цудоўна адчуваць спакой,

Але прыемней думак рой.

 

 

6462     МЯЖА

 

Толькi раз адзiн страчаюць гонар,

Пасля больш яго ужо няма.

 

 

6513     ВЯЛIКАЯ КАШТОЎНАСЦЬ

 

Прыемней зведаць боль пакут,

Чым кiнуць ўласны гонар ў бруд.

 

Home Page     Змест

 

6527     НЕАБХОДНЫ ЎЗРОВЕНЬ

 

Паводка будзе, калi бераг нiзкi,

Трымаць высока трэба гонар свой.

 

 

6582     СВЕТАПОГЛЯД

 

Гляджу на свет адкрытымi вачыма,

Ружовых акуляраў не цярплю.

 

 

6584     НЕПАСРЭДНАСЦЬ

 

Асёл быў не такi дурны,

Але ён хiтрыкаў не ведаў.

 

Home Page     Змест

 

6592     ХIСТКАСЦЬ

 

Занадта лёгкi тапалiны пух,

Таму яго разносiць слабы ветрык.

 

 

6595     УПАРТАСЦЬ

 

Як вельмi наравiсты конь,

Не дапаможа нават пуга.

 

 

6607     АДКАЗ

 

Нiколi дуб нiкога не чапаў,

Ды аж гудзе, калi пачнецца вецер.

 

Home Page     Змест

 

6609     ЗОРНАЯ ХВАРОБА

 

Зоркi з пыхай глядзяць на Зямлю.

Мо яны яе нават не бачаць?

 

 

6613     НАСТОЙЛIВАСЦЬ

 

Траву каса бязлiтасна сячэ,

Яна маўчыць, але расце яшчэ.

 

 

6618     ГРОЗНЫ ВЫГЛЯД

 

Здалёк грымелi перуны,

Але бяскрыўдныя яны.

 

Home Page     Змест

 

6664     ЗАЛЕЖНАСЦЬ

 

Якi выток – такая будзе плынь,

Яе нiяк ужо не перайначыць.

 

 

6681     МЯЖА ЦЯРПЛIВАСЦI

 

Не супынiць нiколi кола,

Калi пакоцiцца з гары.

 

 

6715     ЛIСЛIВАЯ НАХАБНАСЦЬ

 

Казаў прад норкай кот, каб чула мышка:

«Мне вельмi шэры колер па душы».

 

Home Page     Змест

 

6724     НАДЗЕЙНАСЦЬ

 

Быць слова можа мяккае, як вата,

А трэба, каб было цвярдзей, чым сталь.

 

 

6744     СКРЫТНАСЦЬ

 

Калi на рэчцы рабiзна,

Не бачна нi травы, нi дна.

 

 

6765     РАШУЧАСЦЬ

 

Не змог бы плуг араць выдатна,

Калi б баяўся зруйнаваць нарог.

 

Home Page     Змест

 

6770     ПРЫХАВАНЫ ВЫБУХ

 

I на цiхай спакойнай рацэ

Бушуе вясною паводка.

 

 

6838     ВАДЫ АД ГОДНАСЦI

 

Безабаронны – як дзiця,

Бо, нiбы волат, моцнае сумленне.

 

 

6902     СПАДЧЫННАСЦЬ

 

Вожыка не трэба вiнавацiць,

Што ён коле, як яго пагладзiць.

 

Home Page     Змест

 

6962     БЕСКАРЫСНАСЦЬ

 

Узор i прыклад не навучаць,

Калi сумленне моцна спiць.

 

 

6971     САСТУПІЦЬ МОЦНЫМ

 

Арліца-восень крылы распасцерла,

Пара у вырай лету-лебедзю ляцець.

 

 

6986     АБМЕЖАВАННЕ

 

Хачу заўсёды быць самiм сабой,

Ды iншым мой iмпэт не да спадобы.

 

Home Page     Змест

 

6991     СХАВАНЫЯ ЯКАСЦI

 

I на шэрым небе знiчка

Пакiдае зыркi след.

 

 

6999     МУЖНАСЦЬ

 

I доўгi шлях сканчаецца, але,

Калi хапiла сiл трываць нягоды.

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz