13. Вершы аб рысах характару

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

3037     ШЧЫРАСЦЬ

 

Калi раскiне полагi туман,

Хаця маленькi i не вельмi значны,

Падобны на аптычны ён падман,

Бо далягляд амаль зусiм не бачны.

 

Цудоўна, калi сонейка было,

Бо ў прамянях наяве ўсе заганы,

Ды як яно за гарызонт зайшло,

З'яўляцца здатны шэрыя туманы.

 

Як шчыры, нiбы сонца, чалавек,

Не схлусiць i нiколi не падманiць,

Няшчыры застаецца iм павек,

Ён словамi сапраўднасць затуманiць.

 

1.03.1999

 

Home Page     Змест

 

3276     СУМНЕННЕ

 

Што лепей: мець адвечнае сумненне

Цi выбiраць высокую мэту?

Яе не пакарыць ў адно iмгненне,

Ды вельмi кепска думаць: «Не дайду».

 

Хоць не дайсцi мне да мэты нiколi,

Затое ёсць натхненне у жыццi,

Прыемна мець такую сiлу волi,

Каб без надзеi цэлы час iсцi.

 

Але iду рашуча i упарта,

Бо назаўжды сумненне перамог,

Iмкнуцца да мэты заўсёды варта,

Хоць цяжкi шлях пакут i шлях трывог.

 

1.07.1999

 

Home Page     Змест

 

3286     ЧЫСТАЯ ДУША

 

Не жадаю я лёгкага хлеба,

З неба манны не згодны чакаць,

Мне чужога нiколi не трэба,

Ды належнае след аддаваць.

 

Не магу жыць з каханай ў палацы,

Дарагiя падаркi дарыць,

Ад сумленнай i праведнай працы

Iх нiколi не ў змозе набыць.

 

Можа страчу якую уцеху,

Ды калi прыйдзе смерцi мяжа,

Буду вольны ад цяжкага грэху,

Чыстай будзе затое душа.

 

7.07.1999

 

Home Page     Змест

 

3438     ЦЯРПЛIВАСЦЬ

 

Жывёльны свет навучыць лепш навук,

Хоць i навука дапаможа зрэдку,

Цiхенечка сядзiць ў кутку павук

I тчэ упарта з павуцiны сетку.

 

Не ведае павук, што ў гэты кут

Амаль нiколi не лятаюць мухi,

Без ляманту працуе i пакут,

Не мае анi роспачы, нi скрухi.

 

Вядзе яго цярплiвасць да мэты,

Не дапаможа, як павук заплача,

Калi трываць спакойна, то заўжды

Абавязкова трапiцца удача.

 

1.11.1999

 

Home Page     Змест

 

3460     ГАНАРЛIВАЯ САСНА

 

Быў вельмi нiзкарослы лес сасновы,

Рос на пяску, ў тым не яго вiна,

Дзе лепшы грунт i добрыя умовы,

Там да нябёс узнялася сасна.

 

Глядзела на сябровак ганарлiва,

Не зведала нi скрухi, анi ран,

Ды хмары насувалiся iмклiва,

Руйнуючы пачаўся ураган.

 

Пранеслася вялiкая навала,

Лес вытрымаў такую не адну,

Але яна без жалю паламала

На трэскi ганарлiвую сасну.

 

17.11.1999

 

Home Page     Змест

 

3461     ГОНАР

 

Дубы трымаюць гонар свой высока,

З пагардаю глядзяць заўсёды ўнiз,

Iх шаты разглядзець не здатна вока,

Прад iмi, як жабрак, няшчасны хмыз.

 

Але як моцны ураган пачнецца,

А сiлы гонар баранiць няма,

I горды ў тры пагiбелi сагнецца,

Без сiлы весцi барацьбу дарма.

 

Ад грубай сiлы нiкуды не дзецца,

А саступiць патрэбна толькi ўбок,

Пакорлiва заўжды прад ветрам гнецца,

Падобна хмызу, малады дубок.

 

18.11.1999

 

Home Page     Змест

 

3465     ПУСТАЗВОН

 

Зярняткамi калi нальецца колас,

Ўгары трымаць не здатны галавы,

Пусты ад ветру падае свой голас,

Здаецца, ён ва ўсiм заўжды правы.

 

З пагардай пазiрае толькi ў неба,

I казак можа расказаць мiльён,

Ды ад яго не дачакацца хлеба,

Бо гэта – прафесiйны пустазвон.

 

Хто галавой працуе, хто рукамi,

Хто малатком адбойным, хто пяром,

Але заўсёды знойдзецца мiж намi,

Хто працаваць жадае языком.

 

22.11.1999

 

Home Page     Змест

 

3494     ДАСТАТАК I СЦIПЛАСЦЬ

 

Хвалiлась ружа, што яна заўжды

Жыве ў дастатку, ёсць даброт даволi,

Ёй прапануюць клумбы i сады,

Што, як рамонкi, не бядуе ў полi.

 

«Затое мы далёка ад бяды, –

Казалi ружы сцiплыя рамонкi, –

Не вельмi па душы нам гарады,

Палi мiлей, жаўрук у небе звонкi».

 

Рамонкi прытулiлiсь на граду,

У годнасцi iм ружы адмаўлялi,

Гаспадары з'явiлiсь, на бяду,

I ружы у букет сабе сарвалi.

 

11.12.1999

 

Home Page     Змест

 

3576     ПРЫНЦЫП ДАМIНО

 

Няма як шчасця або недаволi,

Цi, як вясновы цвет, даўно прайшло,

Той радасцi не вылучыць нiколi,

Для iншых даць у змозе толькi зло.

 

Зло у душу паселiцца ўжо стала,

Ды з часам здатна прырастаць яно,

Бо iншыя зла дадаюць нямала,

Працуе добра прынцып дамiно.

 

Як хтосьцi чынiць брыдкую абразу,

I радасцi – як быццам не было,

Бо кепскае душу злуе адразу,

Таму жыве i працвiтае зло.

 

21.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3590     ГАНЕБНЫЯ ЯКАСЦI

 

Талент i прадбачанне нялюбы,

Iншым толькi замiнаюць жыць,

Многiх давялi яны да згубы,

Бо агнём душа ад iх гарыць.

 

Якасцi такiя не шукаюць,

Хаця дар, напэўна, Богам дан,

Ды яго усё жыццё цягаюць,

Як без ручкi цяжкi чамадан.

 

Цягнеш, ад цяжару знемагаеш,

Ды жыццё дае ганьбы урок,

Калi хоць маленькi талент маеш,

Цi ў сваёй мясцовасцi прарок.

 

25.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3592     МЯЖА ПРЫТОМНАСЦI

 

Нязносны боль – як страцiцца прытомнасць,

Iначай можна боль цярпець любы,

Калi трываць боль ёсць заўжды гатоўнасць,

То можна не баяцца барацьбы.

 

Для барацьбы патрэбна толькi мужнасць,

Ды дастаткова як яе няма,

Падвесцi можна смелую садружнасць,

У вынiку – пакуты i турма.

 

Нязносны боль, амаль нечалавечы,

Што перайшоў прытомнасцi мяжу,

Хай нават цела подлы кат знявечыць,

Але не ў змозе катаваць душу.

 

25.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3598     ПЛАНКА ВЫМОГ

 

Нiколi той не памячае зла,

А зла вакол, каб бачыць, ўдосталь хопiць,

Калi яшчэ нагода не прыйшла

Або нiколi сам дабра не робiць.

 

Хто робiць сам ганебныя грахi,

Чужой вiны яму амаль не бачна,

Заўважыць нават, што грашыць другi,

Ды лiчыць: зло не шкодзiць цi нязначна.

 

Чужы грэх сум душы дае заўжды,

Як у вымог стаiць высока планка,

Бо сэрца цяжка стогне ад бяды,

Трапеча, нiбы крылы у падранка.

 

28.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3664     БЕЗ ЗМЕН

 

Жыло генiяў шмат i прарокаў,

Думак безлiч было i iдэй,

I рабiлi адважных шмат крокаў,

Каб жыццё стала лепш у людзей.

 

Хаця ёсць цягнiкi, самалёты,

I камп'ютэр ўварваўся з наш век,

Не змянiць генетычнай прыроды,

Застаецца былым чалавек.

 

Людзi злоснасць ў душы не страчаюць,

З новай зброяй магутней яна,

Забiваюць, ўвесь час забiваюць.

Чаму нам да спадобы вайна?

 

27.02.2000

 

Home Page     Змест

 

3780     БОЛЬ СПАКУСЫ

 

Хто вiнаваты больш, хто спакушае,

Або спакусу прыме ад душы?

Сярэдзiна мiж iмi залатая,

Бо не акрэслiць памiж iх мяжы.

 

Патрэбна баранiцца ад спакусы,

Настойлiва i ўпарта кожны дзень,

Не плыць па плынi, як плывуць медузы,

Бо нават вадаспад бярэ таймень.

 

Салодкую мець хочацца спакусу,

Ды ў пекла пры жыццi яна вяла,

Балiць ад нечаканага укусу,

Бо ў сотах прыхавалася пчала.

 

19.04.2000

 

Home Page     Змест

 

3799     ХВАЛЬКО

 

Свой паказаўшы залiхвацкi рог,

Няпоўны месяц вёў ўвесь час гаворкi:

Падобна сонцу ён свяцiць бы мог,

Што ён вялiкi, а малыя зоркi.

 

Што значна болей сонца будзе ён,

Калi праз тыдзень-два ўжо стане поўны,

Што болей ён, чым зорачак мiльён,

Што для Зямлi памочнiк ён галоўны.

 

Хвалька з агiдай слухала Зямля,

Хоць з iм ёй назаўжды быць трэба разам.

Зрабi спярша, хвалiся ўжо пасля,

Ды хваляцца, як месяц, людзi часам.

 

28.04.2000

 

Home Page     Змест

 

3807     КАЛIФ НА ГАДЗIНУ

 

Разлiў шырокi морам быў шалёным,

Прайсцi маглi ў iм нават караблi,

Вада сышла, i поплаў стаў зялёным,

I купкi кветак хутка расцвiлi.

 

Аб моры засталiся успамiны,

Ды поплаў кажа ўсiм пра гонар свой,

Што паважаць цяпер яго павiнны,

Паклiканы ён доляю марской.

 

Хоць выпадкова можа так здарыцца,

Што лёс за шчасце патрымацца даў,

Але бясконца нельга ганарыцца,

Калi калiфам на гадзiну стаў.

 

1.05.2000

 

Home Page     Змест

 

3813     ЛУЖЫНА

 

Дажджы iшлi працяглы час,

I стала лужына вялiкай,

Заганарылась яна ўраз,

Як возера ў прыродзе дзiкай.

 

Не перайсцi яе уброд,

Яна здавалась неабсяжнай,

Стварала безлiч перашкод,

Сябе лiчыла вельмi важнай.

 

Ды сонца моцна прыпякло,

Дно лужыны зрабiлась пылам,

Лепш не рабiць нiкому зло,

Як выпадак зрабiў шчаслiвым.

 

6.05.2000

 

Home Page     Змест

 

3827     ХМАРЫ I ЗОРКI

 

Па небе хмары чорныя блукаюць,

Але зусiм не бачна iх ўначы,

Хоць зорачкi святлом далёкiм ззяюць,

Прысутнасць iм сваю не зберагчы.

 

У чорных хмар iснуе таямнiца,

Ўначы ад iх ў душы пануе страх,

Бо лiўнем яны здатны ўраз пралiцца,

I падарожны не знаходзiць шлях.

 

Як зоркi, думкi светлыя заўсёды,

Намераў кепскiх ў iх не адшукаць,

А чорныя прызначаны для шкоды,

Iх тайны сэнс прыходзiцца хаваць.

 

15.05.2000

 

Home Page     Змест

 

3918     ЩЧОДРАСЦЬ I СКНАРЛIВАСЦЬ

 

У кожнага каштоўнасцi свае,

I падыход да справы розны нейкi,

Адзiн рубель ад шчодрасцi дае,

Скнарлiвы нiзашто не дасць капейкi.

 

Адзiн дае падтрымку у бядзе,

Ў сяброўстве у яго заўсёды вернасць,

Апошняе другi ўраз украдзе,

Не адчувае к iншым мiласэрнасць.

 

Навокал амаль шчодрасцi няма,

Яна iснуе безпадстаўна ў мары,

I спадзявацца на яе дарма,

Не дапаможа нiзавошта скнары.

 

24.06.2000

 

Home Page     Змест

 

3947     ГАНЕБНАЯ ЗДРАДА

 

Хто здрадзiў раз, той здрадзiць i другi,

Хоць верным быць даў ганарова слова,

Ўсё прыйдзе з часам на свае кругi,

Калi ў маралi кепская аснова.

 

Пыхлiвы звонку, нiбы джэнтлемен,

Ды трэба невялiкая прынада,

Загаварыў каб зноў ганебны ген,

I паступова саспявала здрада.

 

Калi ваўка удосталь накармiць,

Не страцiць ён драпежнiцкiя вады,

Хто годнасцю зусiм не даражыць,

Заўжды гатовы да ганебнай здрады.

 

7.07.2000

 

Home Page     Змест

 

3968     ВЫХАВАННЕ ЖОРСТКАСЦI

 

Ўраз кветка распусцiлась каля дома,

Каб прыгажосцю любавалiсь ўсе,

Але дакладна i даўно вядома:

Пакрасавацца не дадуць красе.

 

Смерць кветка нечаканую спаткала,

Красе перад нахабствам не ўстаяць,

Рука яе бязлiтасна зламала:

Дзяўчынцы захацелась пагуляць.

 

Нiчога мацi не сказала, шкода,

Бо ўчынак са злачынствам на мяжы,

Як пакутуе ад рукi прырода,

То жорсткасць спее змалку у душы.

 

14.07.2000

 

Home Page     Змест

 

3983     САПРАЎДНАЕ АБЛIЧЧА

 

Чалавек хавае свае вады,

Бо трымаюць ўлада i мараль,

Ды не трэба вабнай мець прынады,

Праявiлiсь каб яны, на жаль.

 

Адкрываць сапраўднае аблiчча

Здатны цi навала, цi вайна,

Бо натура да злачынства клiча,

Дзе схавана можа быць вiна.

 

Чалавек прыхоўваць здатны вады,

Але здольны красцi, гвалтаваць,

Схiльны нават да ганебнай здрады,

Рабаваць i жорстка забiваць.

 

18.07.2000

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz