13. Вершы аб стане грамадства

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

1208     ЧАМУ?

 

У кожнага ёсць добрыя намеры,

Як людзi толькi пачынаюць жыць,

У iншых душах чарнаты без меры.

Адкуль жа удаецца зло набыць?

 

Каб ад жыцця мець толькi асалоду,

Лепш любых палка песцiць i кахаць,

Прыносяць людзi гора, здзекi, шкоду,

Калi бязглузда прагнуць забiваць.

 

Няма сумлення або ў Бога веры?

Як можна жыць з душой такою злой?

Няпраўду кажуць: «Людзi – нiбы зверы»,

Iх спрэчкi не сканчаюцца вайной.

 

Незразумела, як паводзяць людзi,

Чаму заўсёды сiла – наш кумiр?

Мо з часам дабрыню душа набудзе,

Каб вабiў толькi моцны сталы мiр?

 

Чаму заўжды хапаемся за зброю?

Так павялось з далёкай даўнiны.

Чаму не хочам мiру i спакою?

Чаму жадаем гора i вайны?

 

21.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1324     БЕЗДУХОЎНАСЦЬ

 

Адкуль у душах столькi чарнаты?

I дзе яе набралi толькi людзi?

Як iснаваць з адзнакаю бяды?

Цi чорная душа святло набудзе?

 

Адкуль у душах пасялiлась зло?

Чаму з'явiлась сёння бездухоўнасць?

Народ што ў стан жахлiвы прывяло?

Дзе знiкла к мiласэрнасцi гатоўнасць?

 

Лiчылi атрымаць вялiкi толк,

Калi народ савецкi утваралi,

Але адзiн другому – нiбы воўк,

Працяглы час духоўнасць разбуралi.

 

З народам не лiчылiся заўжды,

Як рысы яму новыя шукалi,

Таму i ў душах столькi чарнаты,

Бо атэiзм бязбожны ўкаранялi.

 

Жаданую духоўнасць як вярнуць?

Каб кожны мiласэрным мог стаць зноўку,

Ад зносiн радасць вабную адчуць,

I не глядзець на свет падобна воўку.

 

9.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1338     КЕЛIХ ЦЯРПЕННЯ

 

Келiх цярпення, якi ты?

Доля трываць нам дана,

Слёзы ў яго ўжо налiты,

Ды не закрылi i дна.

 

Слёзы цярпення збягаюць,

Ды не напоўняць яго,

Выпрабаваннi чакаюць,

Шкода народа майго.

 

Можа той келiх дзiравы?

Слёз колькi можна нам лiць?

Як нам прайсцi ўсе навалы?

Сэрца ад суму балiць.

 

Ўсе жабракамi мы сталi,

Верыўшы ў час залаты,

Наша дабро разакралi

Тлустыя вельмi каты.

 

Слёз поўны келiх нальецца,

Кроплi на грунт збягуць ўраз,

Доля над намi смяецца.

Колькi ж цярпення у нас!

 

19.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1365     ГРАМАДСКАЯ СВЯДОМАСЦЬ

 

Заўсёды мы жывем у грамадзе,

I ад яе законаў не схавацца,

Спакою не знайсцi сабе нiдзе,

Бясконца трэба толькi хвалявацца.

 

Хаця асоба добрай здатна быць,

У грамады няма душы i цела,

Ёй дабрынi нiколi не здбыць,

Яна ў сваiх учынках ашалела.

 

Не зразумела iснасць грамады,

Пазнаць яе закон – цяжар бязмерны,

Натоўп бяздушны, жорсткi, як заўжды,

Хаця асобна кожны мiласэрны.

 

Спакой каб вабны стала захаваць,

Не нарабiць сабе бязмернай шкоды,

Не трэба словам грамаду чапаць,

Бо подласцю адклiкнецца заўсёды.

 

Грамадская свядомасць – феномен,

Ў якой належыць добра разабрацца,

Каб нарабiць рэвалюцыйных змен,

Палiтыкi маглi ёй карыстацца.

 

31.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1388     ШЭРЫ КОЛЕР

 

Бог талент даў, ды таленту замала,

Бо як яго яшчэ ажыццявiць?

Куды не лез, наўкол сцяна стаяла,

Сцяну, вядома, лобам не прабiць.

 

Не трэба талент, не патрэбны розум,

Ды сумна, што да дурасцi дайшлi,

Ад шэрасцi вялiкiя пагрозы

Для шматпакутнай бацькаўскай зямлi.

 

Ды спаконвечна шэрасць паважалi,

Як к вераб'ям яшчэ адзiн ляцiць,

Але заўжды варону з гвалтам гналi,

А белаю варонай горай быць.

 

Як розум пры табе i ёсць сумленне,

Спiну прад дурнем не жадаеш гнуць,

Не прамаўчыш, i ўраз, ў адно iмгненне,

Мацнейшыя затычкай рот заткнуць.

 

Няма надзеi i хоць кволай веры.

Куды краiну вераб'i вядуць?

Бо кепска, калi колер вабiць шэры,

Вясёлкi фарбаў тут не вызнаюць.

 

9.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1439     БЕЛАЯ ВАРОНА

 

Пiшу аб лiшнiх людзях я не першы,

Ад розуму бяда. Цi ёсць паэт,

Што не складаў на гэту тэму вершы?

Яна старая вельмi, нiбы свет.

 

Здаецца: розум жыла залатая,

Ды попыту на золата няма,

Ён iншых толькi моцна раздражняе,

Ружовую надзею мець дарма.

 

Як розум ёсць, бясконца клiча неба,

А ўсiх цiкавiць тленная зямля,

Грамадству розум быў заўжды не трэба,

Як белая варона, з iм i я.

 

Жыццё маё амаль ужо на схiле,

З маленства цяжка мне было заўжды,

Спакой, напэўна, знойдзецца ў магiле,

Ў жыццi прыносiў розум шмат бяды.

 

Цярпець хто схоча белую варону,

Цi ў неба проста так ўзляцець дадуць?

Таму ад нараджэння i да скону

Яе вароны чорныя дзяўбуць.

 

27.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1479     ГЕНАЦЫД

 

Хто з iх чытаў Экзепюры?

Iх шлях – па плоскасцi пахiлай,

Iм ў пяцьдзесят ужо вятры,

Як воўкi, выюць над магiлай.

 

Але чаму мужчыны п'юць?

Знаходзяць грошы i нагоду,

Жыццё жахлiвае вядуць

Сыны вялiкага народу.

 

Як п'юць – то толькi ад душы,

Заўжды без сэнсу i без меры,

Так саспяваюць алкашы,

Сумлення ў iх няма i веры.

 

Раней так з п'янкай не было,

Чаму заўжды пiць ёсць гатоўнасць?

Як прыпынiць такое зло,

Якому назва бездухоўнасць?

 

Сям'я ў стрэсе доўгi час,

Бо п'яны муж – раўня бандыту.

Якая будучыня ў нас,

Бо п'янка горай генацыду?

 

13.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1480     УРОКI ОРШЫ

 

Чакаем лепшага ўвесь час,

Чаканне доўгае абрыдла,

За поўных дурняў лiчаць нас,

Бо мы для кiраўнiцтва – быдла.

 

Еўропы цэнтр займаем мы,

А добра жыць няма нагоды,

Наш шлях да волi не прамы,

А побач вольныя народы.

 

Чаму да iх прыхiльны лёс,

Ды жорсткi лёс чамусьцi з намi?

Чаму заўжды нам мора слёз?

Бо доўгi час былi рабамi.

 

Як выцiснуць з сябе рабоў

I не чакаць больш манны з неба?

Нам трэба вольнымi стаць зноў,

Як продкi, стаць такiмi трэба.

 

Не стане лепей хутка ўраз,

Бо кожны год ад году горшы,

Запал да волi цалкам згас,

Забылi мы урокi Оршы.

 

14.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1512     ДЗЯВОЧЫ ГОНАР

 

Вельмi смела глядзяць на мужчын,

Сцiпла ўбок не адводзячы вочы,

Хцiвы позiрк дарослых жанчын.

Дзе падзеўся iх сорам дзявочы?

 

Надта спрошчаны iх дыялог,

Нiбы стрэл з вельмi моцнай гарматы,

Як падумаць калiсьцi хто мог,

Што ўжываць мат захочуць дзяўчаты.

 

Цыгарэта ў дзявочых губах,

Як магчыма з такой цалавацца?

А ў душы к ёй i лiтасць, i жах,

Бо знявечана брудам юнацтва.

 

Пахiснулася моцна мараль,

Крок да горшага зроблен нямалы,

Ўсе адхiленнi разам, на жаль,

Не даюць нi павагi, нi славы.

 

Што у будучым можна чакаць?

Пагуляць ў такой кожны ахвочы,

Але ў жонкi наўрад будзе браць.

Дзе падзўся iх гонар дзявочы?

 

15.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1513     ЗЛАЧЫННАЯ ДАРОГА

 

Нiбы людзi – паводзяць, як зверы,

Забiваюць дргiх. Сэнс якi?

Мо таму, што няма ў сэрцы веры?

Можа код генетычны такi?

 

Паклаў Каiн пачатак злачынны,

Забiваюць цяпер. Божа, крый!

Хаця запаведзь ведаць павiнны

Або чулi яе: «Не убiй!»

 

На скрыжалях запiсана Богам,

Ды не здатны ёй ўсе даражыць,

Бо ў душы iх нi кроплi святога.

Як з грахом цяжкiм далей iм жыць?

 

Тэрарысты вакол i салдаты,

I бандытаў бяссорамных шмат,

Забiваюць у войнах гарматы

Цi ад кiлерскiх гiнуць гранат.

 

Людзi! Хопiць! Пабойцеся Бога!

Клiч дарэмны, зноў чыняць грахi,

Бо злачынная вабiць дарога,

Пакутуе душа ад скрухi.

 

16.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1531     ЯК ПАДНЯЦЦА?

 

Упасцi лёгка, але як падняцца,

Калi гарэлка клiча, як любоў?

Даць слова разлюбiць, пасля зрывацца,

На хiбны шлях упарта крочыць зноў.

 

Гарэлка – як наркоцiкi, бясспрэчна,

I калi нехта пачынае пiць,

Жыццё праходзiць вельмi недарэчна,

Сябе яму нялёгка баранiць.

 

А заклiкае пiць людзей дзяржава,

Бюджэт каб захаваўся ад пагроз,

Бо сродкаў у яе занадта мала,

Ды у жанчын багата вельмi слёз.

 

I п'янiцы гадуюцца бясконца,

Псуецца iхнi генетычны код,

Для iх нашчадкаў не засвецiць сонца,

I люмпенам становiцца народ.

 

Упасцi лёгка, ды вось як падняцца?

Народ каб ў багне п'янства не угруз,

Кiраўнiкам за розум трэба брацца,

Каб годным быў мужчынам беларус.

 

19.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1536     ЛАМАЦЬ – НЕ БУДАВАЦЬ

 

Ламаць – не будаваць, такая думка

Пранесена фальклорам праз вякi

I цягнецца дагэтуль, нiбы гумка,

Бо зразумелы сэнс яе такi.

 

Ламаем лёгка сем'i i дзяржавы,

Але не навучылiсь будаваць,

Такi набытак не прыносiць славы,

Ды славы не жадаем мы чакаць.

 

Ламаем ўсё, што пападзе пад рукi,

Або псуем, як цяжка паламаць,

Бацькi ламаюць, дзецi i унукi,

Без працы рукi моцныя гараць.

 

Нас у Еўропе варварамi звалi,

I зразумела без праблем, чаму:

Бо ўсё бясконца з радасцю ламалi,

Канец ад нас прыходзiў усяму.

 

Будаўнiкамi камунiзму былi,

Пра вынiкi няма чаго сказаць:

Усё раскралi або разбурылi.

Калi ж пачнем, нарэшце, будаваць?

 

20.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1543     ЦЯЖКА

 

Бясконца невядомае цiкава,

Яго дакладна хочацца пазнаць,

Але першапраходцаў вельмi мала,

Крок цяжка ў невядомасць скiраваць.

 

Людзей хоць мала, думак рой багаты,

Наперад думкi новыя бягуць,

Ды мудрым цяжка, бо яны – салдаты,

Ў атаку толькi першымi iдуць.

 

Першапраходзец ў думках сваiх вольны,

Спiну не стане прад чужымi гнуць,

Другiя iх ўспрымаць не вельмi здольны,

Таму шляхоў тым думкам не даюць.

 

Заўжды разумным – сталая абраза,

Iх розум iншым замiнае жыць,

Праб'юцца iх iдэi, пэўна, з часам,

Ды аўтараў жадаюць ўсе забыць.

 

Разумных ад сiвых часоў знiшчалi,

Бо кожны з iх ў жыццё чужое лез,

Хоць цяжка, ды разумныя стваралi

Так неабходны для людзей прагрэс.

 

21.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1589     НОВЫ 1997

 

Новы дзевяноста сёмы

Над Зямлёй лунае,

Ды народ жыве у стоме,

Долю праклiнае.

 

Чаму цяжка зноў народу,

I няма надзеi?

Бо не выбраў ён свабоду,

Нiбы не умее.

 

Ўсё цяжэй жыць з кожным годам,

Колькi кепска будзе?

Чыняць здзекi над народам,

Чаму церпяць людзi?

 

Калi так трываць бясконца,

Будзе горш i далей,

Не заззяе ярка сонца,

Колькi б не трывалi.

 

Не рабiць сабе каб шкоду,

Каб мець ўдосталь хлеба,

Трэба не трываць народу,

Годнасць здабыць трэба.

 

11.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1590     ШТО ДАПАМОЖА?

 

Мы упарта працавалi,

Але вынiк ёсць якi?

Нас усiх абрабавалi,

Амаль ўсе мы жабракi.

 

Адным аўта iншамаркi

I жыццё – як у катоў,

А другi не бачыць скваркi,

Есцi поснае гатоў.

 

Нi дабра, нi дабрабыту,

Як жывёльнае, жыццё,

Хто пыхаты – вельмi сыты,

Шлях другiх – у небыццё.

 

Каго звалi раней злодзей,

Бiзнесмен ужо цяпер,

Красцi зараз стала ў модзе,

Кожны кожнаму стаў звер.

 

Хто працуе, той не можа

Канцы звецi мiж сабой.

Што цяпер нам дапаможа?

Трэба злодзеям даць бой.

 

11.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1608     ПРЫЗБЫ ЧАКАЮЦЬ

 

Дзе прызбы i лавачкi дзе?

Ў жыццi памянялася штосьцi:

Гармонiк свой спеў не вядзе,

Не клiча спаткацца кагосьцi.

 

Дзявочыя дзе галасы?

I хлопцы зусiм не спяваюць,

Прыйшлi ў вёску зараз часы,

Вячорак зусiм не гуляюць.

 

Калiсьцi гармонiк збiраў,

I песнi чароўныя плылi,

Асобным цяпер кожны стаў,

I гульбiшча гоман забылi.

 

Цяпер тэлевiзара час,

Бо цягне к сабе экран малы,

Да песень запал цалкам згас,

Бясконца iдуць серыялы.

 

I прызбы, i лаўкi стаяць,

Ды нешта на iх не сядаюць.

Цi будзе гармонiк спяваць?

I прызбы, i лаўкi чакаюць.

 

20.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1628     ТАКIЯ ГЕНЫ

 

Нiхто не чынiць людзям збоку зла,

Заўсёды яго чынiм толькi самi,

Прырода разнастайнасцi дала,

Таму ёсць i злачынцы памiж намi.

 

Зрабiў для нас хто трыццаць сёмы год?

А хто паклаў мiльёны у Айчыннай?

Бясконца церпiць праведны народ,

Хаця злачынцы кару мець павiнны.

 

Яны жывуць спакойна сярод нас,

Iх многа, не пасадзiш ўсiх за краты,

Але, калi прыходзiць iхнi час,

То лiтасцi не зробяць людзям каты.

 

Здаецца, нiбы людзi, як i мы,

Калi ўсё добра, час iдзе нармальны,

Ды да злачынства шлях у iх прамы,

Калi прыйдзе перыяд экстрымальны.

 

Злачынцы пачынаюць войны ўсе,

Рабуюць, забiваюць, робяць шкоду,

Такiя гены кожны з iх нясе,

Належаць што павек ўсяму народу.

 

26.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1640     НЕ ТРЭБА ЧАКАЦЬ

 

Няма парадку i не будзе,

Ды вонкавых няма прычын,

Не звыклi да парадку людзi,

Яго не любiць славянiн.

 

Чакаем ўсё жыццё парадку,

Чакаем доўгiя гады,

Не будзе лепшага дастатку,

Бо знiк парадак назаўжды.

 

Часамi ён мо i з'яўляўся,

Як к нам прыходзiў з-за мяжы,

Але загiнуў, не ўтрымаўся,

Нам хаос болей па душы.

 

Не трэба настальгiчных згадак,

Пустыя мары горш ўсяго,

Нам да спадобы беспарадак,

Мы самi аўтары яго.

 

Ён падыходзiць значна болей,

Што трэба нам яшчэ шукаць?

Парадак не прыйдзе нiколi,

Не трэба марнага чакаць.

 

29.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1683     НЕ БАЧНА СВЯТЛА

 

Так нечакана перад намi ўзнiк,

Хоць спадзявалiсь – будзе ўсё iначай,

Бязрадасны i жудасны тупiк,

Ў канцы яго зусiм святла не бачым.

 

Калi дакладней – i канца няма,

Бясконца ад пакут стамiлiсь людзi,

Бо прарабiлi ўсё жыццё дарма

I зразумелi: лепшага не будзе.

 

Не вельмi падабаўся ўсiм Саюз,

Але цяпер у нас свая дзяржава,

У скрусе амаль кожны беларус,

Хоць злодзеяў ўтварылася нямала.

 

Няўмольна хутка чорны час бяжыць,

Мо далей пачарнее болей значна?

Працаўнiкам цяпер як можна жыць?

Няма адказу, бо святла не бачна.

 

Iдзе ў бяздонне зараз грамада,

I колькi ўжо яна ператрывала?

Ды церпiць цiха, вось у чым бяда,

Змагацца заклiкаў ў свой час Купала.

 

9.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1713     ШТО РАБIЦЬ?

 

Шэраг успамiнаў набягае,

Доўжыцца бясконца цуду плынь,

Душу часам мёдам залiвае,

Ды часей гарчыць у ёй палын.

 

Бо дзяды пагана вельмi жылi,

Кепскi век на долю iх прыйшоў,

Бацькi нашы шчасця не здабылi,

Долю продкаў мы спаткалi зноў.

 

Войны, рэвалюцыi i голад,

Цяжкасцi цягнулiсь праз жыццё,

Вытрымаць iх здатны толькi волат,

Ўжо бацькi пайшлi у небыццё.

 

Пра жыццё, як ў казцы, iшла мова,

Спадзявалiсь: лепшы будзе час,

Але пачалась перабудова

I забрала радасць i у нас.

 

Успамiны часам набягаюць,

Сталi з кожным годам горай жыць,

Дзецi за мяжу ад зла ўцякаюць.

А што засталося нам рабiць?

 

14.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1763     НАРМАЛЬНАЕ РАЗМЕРКАВАННЕ

 

Чаму прывабны, як краса, падман,

Што, як анёлы, добрыя ўсе людзi?

Такiм яшчэ не быў нiколi стан,

Далей нiколi ўзорным ён не будзе.

 

Сцвярджэнне цалкам вольна ад абраз,

Але ў iм iснасцi адлюстраванне,

Дакладны здатны даць заўжды адказ

Закон нармальнага размеркавання.

 

Мы розныя – бясспрэчны цалкам факт:

Для аднаго ў жыццi сцяжынка бегла,

Для iншага ляжаў шырокi тракт,

Хто ў рай iдзе, а нехта крочыць ў пекла.

 

Для кожнага ў жыццi свая мараль:

Адным дабро перапаўняе грудзi,

Другiя толькi робяць зло, на жаль,

Бо розныя па вызначэнню людзi.

 

Падман салодкi: добрыя мы ўсе.

Закон дае iнакшыя умовы,

Бо падарункi ўсё ж жыццё нясе:

I кайданы, i турмы, i аковы.

 

28.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1784     ПАСЫНАК

 

Радзiма мая – мне калыска,

Нядоўга гайдала мяне,

Хоць быў ад яе вельмi блiзка,

На любай, але чужыне.

 

Хацелась вярнуцца няспынна,

Ды марнаю мара была,

Хаця для мяне Украiна

Усё, нiбы мацi, дала.

 

Але для душы немагчыма

Радзiму навекi забыць,

Бо стукае ў сэрца Радзiма,

Яе прапануе любiць.

 

I вось дачакаўся нагоды,

Жадаў доўгi час нездарма,

З Радзiмай цяпер назаўсёды,

Але грамадзянства няма.

 

Яно, можа, мне i не трэба,

Ды лепш, калi грамадзянiн,

Зямля хоць мая тут i неба,

Ды пасынак я, а не сын.

 

2.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1792     ЧУЖОЕ ГОРА

 

Па чужому гору нiхто не заплача,

Ручаём не стане ў смутку слёзы лiць,

Бо заплакаць – проста цяжкая задача:

Ад чужога гора сэрца не балiць.

 

Як ў краiнах iншых страшныя паводкi

Або смерць прыносiць людзям землятрус,

Бегла у газетах праглядаем зводкi,

I нiхто не ўздрыгне i не дзьме у вус.

 

Бралiся у войска ўсе сыны чужыя,

Каб святлом саветаў ззяў Афганiстан,

Голавы паклалi у баях другiя,

Iншых не хвалюе iхнiх родных стан.

 

I не спачування, i не дапамогi

Старым маткам, ўдовам, бядакам вайны,

Бо не трэба болей яны анi трохi,

З сваiм цяжкiм горам ўсе цяпер адны.

 

Хоць на пахаваннi хтосьцi i пануры

Вельмi артыстычна, з фарсам на мяжы,

Добрыя памiнкi клiчуць на хаўтуры,

Ўдосталь каб адведаць весялосць душы.

 

4.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1852     АДНА ЗIМА

 

Часам i здаецца, што вясна,

Ды свае законы у прыроды,

Прыляцiць як ластаўка адна,

Не змянiць нiколi ёй пагоды.

 

Прыйдзе мо кудысьцi i цяпло,

Там вясна – цудоўнае здарэнне,

Хоць i добра ў цеплыне было,

Не змяняе правiл выключэнне.

 

Нават разгубiўся Бог-Тварэц,

Што чынiлi зло бясконца людзi,

Цалкам калi злу прыйдзе канец

Або панаваць i далей будзе?

 

Калi сэрцам мяккi будзе хто,

I дабро нясе для ўсiх бясконца,

Вельмi мала, нават i нiшто,

Ён не абагрэе ўсiх, як сонца.

 

Доўжыцца халодная зiма,

Для вясны iснуюць перашкоды,

Цеплынi душы ў людзей няма,

Так цяпер ёсць, так было заўсёды.

 

27.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1866     НЕ АНЁЛЫ

 

Мы ўсе падпарадкуемся закону,

Ды вынiкi залежыць ад людзей:

Адзiн упарты праведнiк да скону,

Другi бясконца злосны лiхадзей.

 

Адны ў грамадстве правiлы маралi,

Адзiны кодэкс карны у дзяржаў,

Аднолькавымi людзi ўсе не сталi,

I кожны на свой шлях ў жыццi ставаў.

 

Адны законы – розныя жаданнi,

Таму i парушаюць людзi iх,

Хаця расказваць можна i паданнi,

Што крылы, як ў анёлаў, ёсць ва ўсiх.

 

Адзiн законы парушаць не будзе,

Iх парушае зноў i зноў другi,

Таму бяду i адчуваюць людзi,

Няма прычын пазбыцца нам скрухi.

 

Анёламi лiчыць ўсiх не патрэбна,

Падстаў такiх увогуле няма,

I многiя паводзяцца ганебна,

Таму павек спатрэбiцца турма.

 

3.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1871     МЫ ТАКIЯ

 

Унiкнуць явы хочацца заўжды,

Прыемней толькi быць ў ружовай мроi,

Няма там нi маркоты, нi бяды,

Не адчуваеш там сябе iзгоем.

 

Але ў жыццi, куды не зробiш крок,

Нiдзе дабра i радасцi не будзе,

Прыйдзецца атрымаць ганьбы урок,

Бо чорствыя, глухiя сэрцам людзi.

 

Таму к нам рэвалюцыя прыйшла,

Таму мы кветку нацыi згубiлi,

Няма дабра, i толькi мора зла

Адзiн другому цэлы час чынiлi.

 

Жыццё таму паганае у нас,

Мо стане лепей, ды зусiм нязначна,

Бо не дае надзеi нават час,

Падстаў зусiм для гэтага нябачна.

 

Пад корань высякалi розум свой,

Знiшчалi свае рукi залатыя,

К нам дабрабыт не прыйдзе i спакой,

Нiхто не вiнаваты: мы такiя.

 

5.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1872     ТАК БУДЗЕ

 

Цяжка аж да стогну, аж да болю,

Нельга ўжо жыццё перарабiць,

Немажлiва перайначыць долю,

Што яна дае, так трэба жыць.

 

Ды так жыць зусiм не да спадобы,

Бо заўсёды з стрэсам на мяжы,

Змянiць дзейснасць не паметна спробы,

I таму маркотна на душы.

 

Значна лепей ўжо у нас не будзе,

Адчынiлi дзверы для бяды,

«Лiшнiя» заўсёды будуць людзi,

Злосць заўжды на iх у грамады.

 

Бо нягодны стан яе маралi,

I адносiн вельмi кепскi стан,

Справядлiвасць «лiшнiя» шукалi,

Да вакол знаходзiлi падман.

 

Затхласць надта моцна цiсне грудзi,

Бо агiдна ўсё – куды нi кiнь,

Так заўжды было, i далей будзе,

Толькi клiнам выбiваюць клiн.

 

5.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1896      НАША ДОЛЯ

 

Хай чабан, гукнули люди,

за атамана буде.

П.Тичина

 

Крылоў ведаў непагана:

Скончыцца бядою,

Хоць чабан за атамана

Выбран грамадою.

 

Конюх будзе за шафёра,

Ведае нямала,

А матрос, хадзiў што ў мора,

Лепей генерала.

 

Нам разумныя не трэба,

Ад iх мала толку,

Калi хочуць з'есцi хлеба,

Хай бяруць рыдлёўку.

 

I таму была ў дзяржаве

Скрозь адна халтура,

Замiнала кожнай справе

Моцна дыктатура.

 

Чабаны як грамадою

Кiраваць пачалi,

Наша доля стала тою,

Што цяпер спаткалi.

 

15.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1897     СПАКУСА НАРОДА

 

Занадта жорсткiм быў прысуд,

Пачуць такi занадта шкода,

Патрэбна з'есцi солi пуд,

Пазнаць каб iснасць у народа.

 

Да часу верылася мне,

Што памяркоўны беларусы,

Што трыццаць сёмы год мiне,

Не будзе страшнай больш спакусы.

 

Але пачалася вайна,

Зноў паддалiся нiзкай мэце,

Таму нас знiшчыла яна,

Ў засценках згiнуў кожны трэцi.

 

Хоць вельмi цяжка ад журбы,

Ды вывад горкi безумоўны:

Мы ўсе амаль ў душы рабы,

Таму народ i памяркоўны.

 

Хоць жорсткi, як удар, прысуд,

Ды ён належыць беларусу,

Бо солi з'еў ужо не пуд,

I ведаю людзей спакусу.

 

16.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1915     БОЛЬ У СЭРЦЫ

 

Неверагодна, ды няма сумнення,

Што цяжкi час жыць ў грамадзе прыйшоў,

Бо страцiлi апошняе сумленне,

I людзi брэшуць горай ганчукоў.

 

А можа так было спрадвек заўсёды,

Ды толькi я маны не прымячаў?

А мо улада нарабiла шкоды,

Што ў час савецкi кожны з нас iлгаў?

 

Не могуць быць адносiны такiя,

Не спачуваем iншаму заўжды,

Усе – нiбы сляпыя i глухiя,

Другога не пазбавiм ад бяды.

 

Таму не мець зусiм прыемней зносiн

I не бываць сярод людзей нiдзе,

Няма сардэчных, ветлiвых адносiн,

Няпроста жыць цяпер у грамадзе.

 

Калi да зносiн вымушае справа,

Абразяць горка, наплююць ў душу,

Пазнаў нягод з сваiм жыццi нямала,

I боль у сэрцы доўгi час нашу.

 

25.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1918     ВЫБАРЫ

 

Чаму, як нават выбар ёсць у нас,

То толькi памiж кепскiм i паганым?

Здаралась з намi так ужо не раз,

I звыклiся з такiм ганебным станам.

 

Прыязна заклiкаюць выбiраць,

I цэлы мех даброт нам абцаюць,

А выбралi – то ўраз на нас пляваць,

Нiколi абяцанак не здяйсняюць.

 

Атрыманы народны ўжо мандат,

Не заўважаюць больш зусiм народа,

Выбраннiку свайму хаця не рад,

Але яго адклiкаць нельга, шкода.

 

Цi годных сярод нас зусiм няма?

Няўжо ваўкi ў авечай толькi шкуры?

На выбары хадзiць каб не дарма,

Хай выставяць свае кандыдатуры.

 

Мы выбары праводзiм кожны год,

Мясцовыя цi да Вярхоўнай Рады,

Стамiўся ад падману ўжо народ,

Хай годныя прыходзiлi б да ўлады.

 

26.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1927     ПАЧАТАК СКОНУ

 

Грамадства можна з дрэвам параўнаць:

Усе яго часцiны – нiбы класы,

Карэнне, ствол i крона, каб трымаць

Лiсты i кветкi для яе украсы.

 

Не могуць быць часцiны ў барацьбе,

Бо кожная часцiна дрэву трэба,

I шкоду можна нарабiць сабе

Такую, што не ўбачыць дрэва неба.

 

Мы барацьбу пачалi ў грамадзе,

Бальшавiкi абперлiся на масы,

Такога не рабiлася нiдзе,

Патрэбныя знiшчаць пачалi класы.

 

Грамадству без ўсiх класаў не пражыць,

Таму дзяржава перспектыў не мела,

Як каранi падсекчы, ўжо не быць

Больш развiццю, бо памiрае дрэва.

 

Не трэба было лепшага чакаць,

Пакiнулi ў грамадстве ствол i крону,

Бо каранi пачалi падсякаць,

Крок памылковы быў пачаткам скону.

 

31.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1930     БУДУЦЬ БЕЛАРУСЫ?

 

Адзiн, два, пяць – не валiцца, ды п'яны,

I колькi iх магчыма сустракаць?

Чаму да звычкi цягнуцца паганай,

Чаму яе не хочуць унiкаць?

 

Ад п'янства ў арганiзме iдуць змены,

I у жыццё прыходзiць шмат нягод,

Не зберагуцца ад псавання гены,

Знiкае паступова мой народ.

 

Высокароднасць без слядоў забыта,

Часцей ганебны акружае стан,

Амаль знiкае годная элiта,

Ў адносiны даўно прыйшоў падман.

 

Народ амаль зусiм не мае волi,

Рэальнасць не жадае адчуваць.

Мо годнасць больш не вернецца нiколi?

Такiм народам лёгка кiраваць.

 

I сэрца ные, нiбы на iм рана,

Ў жыццё прыйшлi нялёгкiя часы,

Калi iдзе дамоў мужчына п'яны,

Цi будуць праз гады беларусы?

 

3.01.1997

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz