13. Вершы аб свабодзе і незалежнасці

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

6034     ПОЎЗАЦЬ ЦI ЛЯТАЦЬ?

 

Народ без мовы – птушка без крыла.

Мо паляцiм цi вечна поўзацць будзем?

 

 

6065     МОЦ ВIРУ

 

Калi закружыць моцны вiр,

Страчаецца свабодны рух па плынi.

 

 

6135     АГIДНАСЦЬ ПРЫМУСУ

 

На выгляд ў пляшцы воцат – як вада,

Бяда прыйдзе, як пiць яго прымусяць.

 

Home Page     Змест

 

6283     НАСУПЕРАК

 

Калi на ланцугу сабака,

Ёй збегчы хочацца з двара.

 

 

6299     БАРАЦЬБIТЫ

 

Абараняць каб гонар сцяга,

Патрэбна сiла i адвага.

 

 

6316     БЯСПЕКА РАБОЎ

 

Заўжды лаяльная трава:

Скамячыцца, ды выправiцца ў змозе.

 

Home Page     Змест

 

6358     ВОЛЯ

 

Заўжды ў нябёсы птушачка ляцiць,

Калi ёй клетку адчыняюць.

 

 

6391     СУМНЫ ВЫНIК

 

Калi крутыя берагi,

Не вырвацца на волю плынi.

 

 

6402     МАРНАСЦЬ

 

Не утрымаць у прыгаршчы вады:

Яна ўсё роўна шлях на волю знойдзе.

 

Home Page     Змест

 

6447     АСЦЯРОЖНАСЦЬ

 

Каб не спаткалась небяспека,

Змагацца лепш не з дрэвам, а з травой.

 

 

6524     СПАКОЙ

 

Ад настальгii каб не мець пакут,

Не трэба пакiдаць свой родны кут.

 

 

6526     БЕЗ ВОЛI

 

Нават сабака на кароткiм ланцугу

Нiкчэмнасць адчувае i тугу.

 

Home Page     Змест

 

6569     НЯЗГАСНАЕ ЖАДАННЕ

 

Колькi ў клетцы птушку не трымай,

Ёй бясконца хочацца на волю.

 

 

6616     ПРЫГНЁТ

 

Як стане лёд на вадаёме,

Не здатны вецер хваль падняць.

 

 

6678     ЗВЫЧКА

 

Не клiча у палёт свабода,

Як крылы сцялi у народа.

 

Home Page     Змест

 

6714     ПАЖАДАННЕ

 

Мой любы, мiлы сэрцу край!

Хай хоць ўначы табе заззяюць зоры.

 

 

6842     ПАМЯРКОЎНАСЦЬ

 

Хоць на кароткiм ланцугу,

Ды ў будцы з поўнай мiскай ежы.

 

 

6854     БЛIЗКАЯ СВАБОДА

 

Не здатны утрымаць ланцуг,

Калi зусiм згнiе ашыйнiк.

 

Home Page     Змест

 

6930     АНТЫПРЫРОДНАСЦЬ

 

Не выйдзе на шчаслiвы шлях народ,

Як для яго элiту прызначаюць.

 

 

6985     ПА КАЛЯIНЕ

 

Хоць хуткiя, як стрэлы, цягнiкi,

Ды рэйкi iх пазбавiлi свабоды.

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz