14. Вершы аб мэце ў жыцці

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

4002     ЗАЛАТАЯ МЭТА

 

Да мэты я iду крок за крокам,

Ды яе адсуваецца  фронт,

Ужо бачу жаданае вокам,

Ды зноў чысты зусiм гарызонт.

 

Хай мэты не крануся рукою,

Ды прыемна пабачыць здалёк,

Бо здаецца мэта залатою,

Да яе зноў раблю яшчэ крок.

 

22.07.2000

 

Home Page     Змест

 

4081     НЯХАЙ

 

Няхай дарога будзе вельмi слiзкай,

Няхай  няспынна дождж халодны лье,

Няхай мэта не будзе вельмi блiзкай,

Ды радасна, калi душа пяе.

 

Як у анёла, вырастаюць крылы,

I не iснуе прыкрасцi нягод,

Iмпэту досыць i нястрымнай сiлы,

Каб да мэты дайсцi без перашкод.

 

14.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4095     МЕДНЫЯ ТРУБЫ

 

Прайшоў суровы шлях, агонь, ваду

У вынiку няма чым ганарыцца,

Не дасягнуў жаданую мэту,

Яна часамi i дагэтуль снiцца.

 

Мэта не засталась ўдалечынi,

Хоць не прайшоў праз медныя я трубы,

Ды не шкадую страчаныя днi,

Яны мне i цяпер бясконца любы.

 

16.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4353     АПОШНЯЯ ЦАЛЯ

 

Лячу праз буры доўгiя гады,

Дарэмна страцiў вельмi многа сiлы,

Ужо не болей цалi да мэты,

Трымаюць моцна у паветры крылы.

 

Стрымаў ад буры не адзiн удар,

Вятры нахабна крылы мне складалi,

Мо з часам i адкрыецца абшар,

Ды ёсць пагроза ад апошняй цалi.

 

20.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4420     КЛIЧА БАРАЦЬБА

 

Калi дасягнута мэта,

То барацьбы мiнулай шкода,

I адчуваеца бяда,

Не акрыляе асалода.

 

I перамога – як ганьба,

Такая псiхiцы прырода,

Наперад клiча барацьба,

Бо сум ад цiхага балота.

 

30.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4471     IДЭI I МАСТАЦТВА

 

Аб крылах марыў Леанарда,

Гады у пошуках прайшлi,

Хоць да мэты iшоў упарта,

Не адарваўся ад зямлi.

 

Iдэй заўсёды ёсць багата,

Бо думка птушкаю ляцiць,

Прагрэс дасць дзейнасць тэхнакрата,

Мастацтва трэба, каб зрабiць.

 

7.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4627     ДА ЗВЫЧАЙНАГА

 

К мэце iмкнемся i кахаем,

Нясе на крылах мара нас,

I незвычайнага чакаем,

Калi iдзе юнацтва час.

 

Як свечка, з часам згаснуць мары,

К мэце не хочацца iсцi,

Кахання не хвалююць чары,

Звычайным стане ўсё ў жыццi.

 

24.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4642     ВЕДЫ

 

Здараецца ў паходзе па грыбы

Апынiцца няўдалым вельмi пошук,

I неспакой ўзнiкае ад журбы,

Бо вечар, а пусты вялiкi кошык.

 

Заўсёды сутыкаемся з бядой,

Як лес не той i час зусiм не гэты,

Каб авалодаць вабнаю мэтой,

Абавязкова мець патрэбна веды.

 

26.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4782     АДКРЫТЫЯ ДЗВЕРЫ

 

Была нялёгкай да мэты дарога,

Прыйшоў, засталась працягнуць руку,

Ды, як жабрак, стаю я ля парога,

Бо дзверы апынулiсь на замку.

 

Але iсцi яшчэ не згасла змога,

Стрываю i абразу, i бяду,

Бо веру, што чакае перамога,

I дзверы я адкрытыя знайду.

 

21.12.2000

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz