14. Вершы аб стане душы

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

1006     ПАЭТЫЧНАЯ ДУША

 

Гасне дзень, апускаецца сонца,

Фарбы цьмянуць, ўсё шэра ўначы,

I душа пакутуе бясконца.

Як ад болю яе ўберагчы?

 

Як лягчэй перанесцi абразу?

Бо ў душу кожны плюнуць ахвоч,

Сонца шчасця заходзiць адразу,

Пачынаецца чорная ноч.

 

Цяжка жыць, як душа рэагуе,

Як чутлiвая вельмi душа,

Бо яна ўраз дакладна адчуе,

Дзе парушылась болю мяжа.

 

Мне такая душа да спадобы,

Бо танчэй можна ёй адчуваць,

Загрубiць рабiў ўпартыя спробы,

Ды пакуты ёй цяжка трываць.

 

Вельмi ўдзячны прыродзе за гэта,

Што дала мне такую душу,

Падыходзiць яна для паэта,

Бо дае нарадзiцца вершу.

 

15.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1052     ТОНКАЯ ДУША

 

Як крыўда расхвалюе цi абраза,

Смуткуе цяжка тонкая душа,

Бо стан яе змяняецца адразу,

Як скончыцца трываласцi мяжа.

 

Чаму душа чутлiвая такая?

Чаму не дазваляе абражаць?

Але душа быць можа i другая,

Яна сябе дазволiць растаптаць.

 

Адна душа асобу утварае,

А цела вельмi розным можа быць,

Як тонкая – абраз не дазваляе,

Як грубая – пакорлiва змаўчыць.

 

Таму на свеце цяжка жыць заўсёды,

Ў каго, як скрыпка, тонкая душа,

Нiякай не даруе яна шкоды,

Хоць шкода не каштуе i граша.

 

Ўсё кепскае праз час ў жыццi праходзiць,

Сканчаюцца крутыя вiражы,

I тонкая душа спакой знаходзiць,

Свет прыгажэйшы ад такой душы.

 

6.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1072     ЗАЎЖДЫ ЧАЛАВЕК

 

Мяне красой хвалюе моцна лес,

I жыта рунь, i сонейка ўзыходы,

Не можа быць, што продак з дрэва злез,

Мой продак чалавекам быў заўсёды.

 

Iснуе ў свеце безлiч ўсiх iстот,

Чаго няма ў скарбонках у прыроды!

Што нашы продкi малпы – анекдот,

Якi прыносiць надта многа шкоды.

 

У кожнага жывога ёсць душа,

Яна пачуццяў дзiўны свет стварае,

Мiж душамi трывалая мяжа,

Нiхто душы павек не памяняе.

 

Душа чужая – нiбы цёмны лес,

Але сказаць упэўнена ўсё ж мушу,

Каб чалавек калiсьцi з дрэва злез,

Такую ж, як у малпы, меў бы душу.

 

А чалавек заўжды быў чалавек,

Таму душою чутка адчуваем,

Пачуццi мелi тонкiя павек,

Таму i ненавiдзiм, i кахаем.

 

13.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1076     СВЕТ ДУШЫ

 

Ў душы у чалавека цэлы свет,

Душа i утварае чалавека,

Бо без душы няма людскiх прыкмет,

Жыццё ператварыцца ў шэраг здзекаў.

 

Раслiннае амаль жыццё iдзе,

Хоць выгляд чалавека у iстоты,

Не ведае, чаму i дзе жыве,

Жыць без душы – бясконцыя маркоты.

 

Душа якая – чалавек такi:

Даць здатна яму крылы для палёту

Або вужом паўзе ва ўсе бакi,

I ад яго чакаць магчыма шкоду.

 

Таму душу, якую Бог дае,

Рашуча не змяняе выхаванне,

Устойлiвы iмунiтэт яе,

Яго парушыць – толькi спадзяванне.

 

На выгляд мы аднолькаывя ўсе,

Ды розны свет душы прыдбалi людзi,

Каму дасць Бог душу ва ўсёй красе,

А у каго душа шчарбатай будзе.

 

13.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1092     ВЕДЫ

 

Душа непрадказальная заўжды,

Што зробiць iншым крокам – невядома:

Цi падаруе добрыя плады,

Цi будзе ад яе жадання стома.

 

Звычайна, ёсць агульны алгарытм,

I дзеяннi, як два браты, падобны,

Ды асабiсты непаўторны рытм,

Як ў невядомасць робiцца крок пробны.

 

Пашырыцца вядомага мяжа,

Няхай крок першы будзе вельмi малы,

Нiяк не супакоiцца душа,

Бо хочацца, каб вынiк быў удалы.

 

Калi душа нястомная дана,

Яна увышыню бясконца рвецца,

Але мэту ажыццявiць спаўна

Адразу вельмi рэдка удаецца.

 

У невядомасць вельмi цяжкi шлях,

Ды попыту амаль не маюць веды,

Але расце няспынна ведаў гмах,

Хоць творцаў на шляху чакаюць беды.

 

20.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1093     КАБ СМЯЯЛАСЬ ДУША

 

Душа цi засмяецца, цi заплача,

Цi ў роспачы, цi ў радасцi яна,

Гарачыня у ёй, калi удача,

Цi прамярзае ад бяды да дна.

 

Душэўны стан дакладна паўтарае,

Як камертон, здарэннi у жыццi,

Душа выдатна дзейснасць адчувае,

Чуллiвей iнсрумента не знайсцi.

 

Як хораша, калi душа спявае!

Умовы трэба добрыя ствараць,

Прыемна, як нiхто не абражае,

Самому не патрэбна крыўдаваць.

 

Нiшто душу так моцна не ўражае,

Як здрада i абразлiвы падман,

Душа ад болю ў прыцемках блукае,

Адносiны вядуць ў нязносны стан.

 

Душа смяялась толькi каб заўсёды,

Пазбегнуць непрыемных каб падзей,

Шукаць натхненне лепей у прыроды,

Прыходзiць шкода толькi ад людзей.

 

20.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1100     ТОЛЬКI АПТЫМIЗМ

 

Ад радасцi узвышаныя песнi,

Ад гора сталы смутак на душы,

Вясна не прыйдзе, доўжыцца прадвесне,

Складуцца невясёлыя вершы.

 

Душу не абысцi i не аб'ехаць,

Яна заўжды пакажа нораў свой,

Ураз на iснасць адгукнецца рэхам,

Бывае часам добрай або злой.

 

На рэчаiснасць бурна рэагуе:

Або ад гневу голасна крычыць,

Ад радасцi ў ёй шчасце завiруе,

Ад болю цiха плача i маўчыць.

 

Адчуць жыццё душа дакладна здатна,

Сапраўдны здольна стан адлюстраваць,

Пачуцце ў творы перадасць выдатна,

I толькi праўду будзе дыктаваць.

 

Хачу, каб вершы радаснымi былi,

Не трэба для паэзii трагiзм,

Каб iншым душам радасць падарылi

I выклiкалi ўзнёслы аптымiзм.

 

26.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1104     СУМНАЯ ПАРА

 

Прыемна, калi цiша i спакой,

Нiшто душу занадта не хвалюе,

Бо восенню, вядома, не вясной,

Кроў ў жылах вельмi моцна не вiруе.

 

Ды як пачуццям моцным вiраваць,

Як на вачах жывое памiрае,

Вясной заўжды прыемней назiраць,

Калi прырода радасна кахае.

 

Хоць залаты цуд восень прынясе,

Ды не на доўга: жоўты лiст спадае,

У прадсмяротнай восеньскай красе

Раслiн багата назаўжды знiкае.

 

Лiст залаты пад ногi упадзе,

I на душы ад смутку будзе стома,

Асенняя прырода у бядзе,

Свой настрой як палепшыць, невядома.

 

Бо восень – вельмі сумная пара,

I кожнага яна ў жыццi чакае,

На скронi кiне нiцi серабра,

А потым вецер рэквiем спявае.

 

29.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1106     ПАЭТЫЧНАЯ ХВАЛЯ

 

На ўзнёслай паэтычнай хвалi

Трымаю я сваю душу,

Нярэдка музы мне спявалi,

Яны спяваюць, я пiшу.

 

Пiшу, не ведаю прымусу,

Мне невядома творчых мук,

З усмешкай сустракаю музу,

Калi пачую яе стук.

 

Мы з музай вершы пiшам разам,

Таму так лёгка мне пiсаць,

З сабой паперы няма часам,

I трэба верш запамiнаць.

 

Два разы запар не спявае,

Не стане словы паўтараць,

Што не запiшаш – прападае,

Бо словы iншыя гучаць.

 

Ўжо музы розныя бывалi,

Пра разнастайнае пiшу,

На паэтычнай бурнай хвалi

Трымаць прыходзiцца душу.

 

30.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1110     ЧАРОЎНАСЦЬ ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё! Няхай канец яго суровы,

Але на свеце надта добра жыць!

Цi добрыя, цi кепскiя умовы,

Душы мажлiва радасць падарыць.

 

Тады душа смяецца i спявае,

Ў ёй вабныя агеньчыкi гараць,

Пяшчотна хтосьцi як цябе кахае,

I здатны сам калi ў адказ кахаць.

 

Ды, як няма нагоды закахацца,

Душа у цяжкiм смутку i балiць,

Бо цяжка у жыццi усталявацца,

Як вогнiшча кахання прагарыць.

 

Каханне людзям назаўжды даецца,

Яго патрэбна толькi зберагаць,

Як не збярог, то болем адгукнецца,

I шчасця больш зусiм не адшукаць.

 

Цудоўна жыць, калi душа кахае,

А як згасае палкая любоў,

Жыццё свой сэнс амаль зусiм страчае,

Чароўнасцi не будзе i слядоў.

 

4.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1111     ПАПРАШУ ПРАБАЧЭННЯ

 

Як ў сэрцы радасцi няма,

А толькi цяжкi боль няспынна,

Напэўна, ў вынiку сама

У першую чаргу павiнна.

 

Душа ў пакутах i журбе,

Бо цяжка цiсне адзiнота,

Бясконца мару аб табе,

С табой пабачыцца ахвота.

 

Бо па табе душа балiць,

Але ёй гонар замiнае,

Не ведаю, далей як быць,

Бо сэрца трапятка кахае.

 

Не буду слухаць я душу,

Хай сэрца правiльна падкажа,

Я прабачэння папрашу,

На сэрца камень больш не ляжа.

 

I я пазнала смак бяды,

З табой сустрэнусь пры нагодзе,

Бо вельмi цяжка жыць заўжды,

Як сэрца i душа не ў згодзе.

 

4.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1113     БЕРАГЧЫ САПРАЎДНАЕ

 

Нешта з вечара доўга не спiцца,

Намагаюсь заснуць, не магу,

Месяц поўны ў акно мне глядзiцца,

У душу навявае тугу.

 

Чаму месяц тугу выклiкае?

Ён, як сонейка, дорыць святло,

Ды сагрэць душу змогi не мае,

Я жадаю, каб сонца ўзышло.

 

I ў жыццi ўсё сапраўднае цэнна,

Берагчы таму трэба яго,

Ад адбiтку ў душы будзе дрэнна,

Бо падман ён, не болей таго.

 

Як каханне сапраўднае будзе,

То цяплом сагравае заўжды,

Як падман, то пячэ толькi грудзi,

Марна гiнуць ў адбiтку гады.

 

Прамень сонца зруйнуе нягоды,

I каханне сагрэе душу,

Я шчаслiвай чакаю нагоды,

Ззяе сонейка – больш не тужу.

 

6.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1120     НАЙЛЕПШЫ СТАН

 

Бясконца не бушуюць ў моры хвалi,

Сцiхае вецер, штыль пануе ўраз,

Бо хвалi ўжо сваё адбушавалi,

На свой круг ўсё вяртаецца праз час.

 

Бо стан любы працяглы, ды не вечны,

Спакой за бурай след заўжды чакаць,

Сканчаецца перыяд небяспечны,

Каб сiл на новы нацiск назбiраць.

 

Так i ў душы: пачуццi то вiруюць

Цi настае ўраз цiша i спакой,

То ў нагароду радасць падаруюць,

То адгукнуцца горкаю бядой.

 

Хвалюе радасць i хвалюе гора,

Душы спакою хочацца заўжды,

Жыццёвае бушуе вечна мора

I коцiць хвалi шчасця цi бяды.

 

Як прыйдзе штыль, душа адпачывае,

Бо для яе спакой – найлепшы стан,

Ды не надоўга: вецер павявае,

Мацнее, пачынаецца ўраган.

 

10.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1136     ДЗIЎНЫ КАМЕРТОН

 

Не трэба, каб трывожылась душа,

Ёй дастаткова нават хвалявання,

I гэта небяспечная мяжа.

Мо хопiць толькi простага чакання?

 

Душы не уласцiвы дыскамфорт,

Ўсё кепскае няшчадна прыгнятае,

Жадае, каб бясконцым быў курорт,

Бо мець пачуццяў горкiх не жадае.

 

Ёй падыходзiць радасць больш заўжды,

Яна натхненнем шчодра напаўняе,

Душы прыемна, як няма нуды,

Яна ад шчасця весела спявае.

 

Як радасцi ў жыццi зусiм няма,

Няхай хоць абыякавасць ў iм будзе,

Вясна цудоўней значна, чым зiма,

Ды шчасце не заўжды душа набудзе.

 

Душа – пачуццяў дзiўны камертон,

Яна, як скрыпка, тонка адчувае:

Залежна ёсць набытак цi урон,

Яна заплача або заспявае.

 

20.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1138     СУПЫНIЦЬ ЧАС

 

Бяжыць хуткi час, i яго не адчуць,

Таму што душа маладая,

Хоць старасцi к целу адзнакi iдуць,

Але час душы не змяняе.

 

Цудоўна i вабна узнёслы мець стан,

Не хоча юнацтва сканчацца,

Стан любы – рэальнасць, не горкi падман,

Прыемна ў жыццё закахацца.

 

Чароўна ў душы маладосць адчуваць,

Дае яна творчыя крылы,

Люблю пра каханне я вершы складаць,

Бо буду кахаць да магiлы.

 

Агонь у душы ад пачатку не згас,

Жыццё хуткаплынна праходзiць,

Але для душы супыняецца час,

Хоць цела ён здатны пашкодзiць.

 

Не ведаю, дзе будзе плоцi мяжа,

Бо часу яна падуладна,

Але маладой павек будзе душа,

Бо час супынiць яна здатна.

 

21.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1158     СУМНЫЯ ВЕРШЫ

 

Складаю вершы сумныя упарта,

Бо у жыццi шмат гора i тугi,

Як боль ў душы, заўсёды не да жарта,

I не напiшаш нават верш другi.

 

Ў маёй душы чужы боль аддаецца,

Яго я чую i аб iм пiшу,

Але не толькi, як душа смяецца,

А смутак як прыходзiць мне ў душу.

 

Заўсёды радасць з горам ў раўнавазе,

Бо процiлегласцi ўтвараюць свет,

Таму трымаць павiнен на увазе

Такi стан рэчаў ў творчасцi паэт.

 

Ад чытачоў была каб не далёкай,

Распавядала аб турботах iх,

Паэзii не трэба аднабокай,

Пра ўсё сказаць хачу ў вершах сваiх.

 

Не выкiнеш нiколi з верша слова,

Як i з жыцця не выкiнеш тугу,

Таму аб сумным ў вершах маiх мова,

Сумленным толькi ў творах быць магу.

 

30.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1171     ПРЫЕМНЫ ЧАС

 

Бывае час, што муза не спявае,

Пегаса не ўдаецца асядлаць,

Бязлiтасна з сябе Пегас скiдае,

Верш сцiплы не ўдаецца напiсаць.

 

Калi вiруюць моцныя пачуццi,

У госцi музы завiтаюць ўраз,

Прыемна песнi дзiўныя пачуць iх,

I паслухмяным зноў стае Пегас.

 

Пачуццяў шмат, i песень будзе многа,

Але, як абыякавасць ў душы,

Ў Пегаса надта цяжкая дарога,

I словы не складаюцца ў вершы.

 

Як звык ў сядле пегасавым трымацца,

Iмчышся усяму наперакор,

Прыходзiцца занадта хвалявацца,

Калi змаўкае муз цудоўны хор.

 

Хачу, бясконца музы каб спявалi,

Бо для душы прыемны ўзнёслы час,

Цудоўна быць на паэтычнай хвалi,

Няхай нясе ўдалечыню Пегас.

 

7.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1192     ЧЫСЦIНЯ ДУШЫ

 

Душу сваю патрэбна шанаваць,

Заўжды яна каб толькi зiхацела,

У адпаведнай чысцiнi трымаць,

Ёй лазня болей трэба, чым для цела.

 

Цудоўна як душу такую мець!

Падобную зусiм душы дзiцячай,

Яна другога здатна зразумець,

I добрая, не можа быць iначай.

 

Яе бясконца вабiць прыгажосць

I без аглядкi iншым давярае,

Адсутнiчае зайздрасць ў ёй i злосць,

Жыццё яе цiкавасцю здзiўляе.

 

Душы бясконца iмiдж дарагi,

Ёй ад спакусы трэба адмаўляцца,

Не браць нiколi на сябе грахi,

Бо ў чысцiнi прыемна заставацца.

 

Жыццё цудоўным надта можа быць,

Душа як будзе чыстая заўсёды,

Каб радасцi i шчасця не згубiць,

Каб не пазнаць ў адносiнах нягоды.

 

16.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1200     РОЗНЫЯ ВЕРШЫ

 

Зноў сумныя, лепей аб шчасцi вершы,

Ды шчасця ў жыццi вельмi мала.

А што чытаць тым, ў каго боль на душы,

Каго ў жыццi гора спаткала?

 

Таму заўжды сумныя вершы пiшу,

Мо сыплю яшчэ соль на рану?

Ды праўдай сагрэць хачу крыху душу,

Лепш словы казаць без падману.

 

Як толькi аб шчасцi ўсе вершы складаць,

Ад вершаў хто шчасце набудзе?

Пра долю сваю кожны хоча чытаць,

Бо розныя долi i людзi.

 

Як быў рэалiзм па-савецкi у нас,

Паэты амаль ўсе брахалi,

Але ад паэзii гэтай ураз

Шчаслiвымi людзi не сталi.

 

Таму пiшу ў вершах пра сум i тугу,

Знайшлi душы каб спадзяванне,

Але складаць iншыя вершы магу:

Пра радасць, пяшчоту, каханне.

 

19.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1206     ПУСТОЕ СПАДЗЯВАННЕ

 

Чаму сумуе зноў душа мая?

Жыццё цякло павольна i прыстойна,

Напэўна, закахаўся моцна я

I ад кахання стала неспакойна.

 

Ды не каханне ў яве, толькi сны,

Далёкай маладосцi успамiны,

Хаця, калi настане час вясны,

Душу хвалююць i цяпер жанчыны.

 

Прыемна час юнацтва ўспамiнаць,

Цудоўна, як не згасла спадзяванне,

Хоць i мiнула ўжо пара кахаць,

Ды лiрыку складаю пра каханне.

 

Нядрэнна часам i засумаваць,

Бо сум на радасць так падобны гэты!

Каб вершы пра каханне напiсаць,

Кахаць павек прысуджаны паэты.

 

Калi душа астыла i няма

У ёй куточка, каб адчуць каханне,

Верш не складзецца, бо ў душы зiма,

На поспехi пустое спадзяванне.

 

21.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1207     НЕ АДЧУВАЦЬ РАСЧАРАВАННЯ

 

Ўдалечыню прыемна углядацца,

Пазнаць каб свой жыццёвы паварот,

Таму, як цуд, чароўнае юнацтва,

Бо вызначыць у змозе лёсу ход.

 

Бясконца ў стане дзiўнага чакання,

Душа расхваляваная заўжды,

Цiкава, дзе здзяйсняецца жаданне,

Шукае кожны вабныя хады.

 

Як выбраў, зразумелай стане доля,

Ўдалечыню не трэба заглядаць,

Няма прасторы шахматнага поля,

I марна ўжо хады перабiраць.

 

Што заўтра будзе, загадзя вядома,

Дакладна справы паўтарацца зноў,

Узнёсласць ў марах замяняе стома,

Рамантыка знiкае без слядоў.

 

Жыццё каб не здавалася будзённым,

Расчаравання каб не адчуваць,

I шчасце шчодра атрымаць ў штодзённым,

Душа павiнна некага кахаць.

 

21.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1212    КАБ ЧЫТАЛI ПАЭЗIЮ

 

Калi бясконцы холад на душы,

Як для яе паганыя умовы,

Не пiшуцца прыгожыя вершы,

Не падабраць прыветлiвыя словы.

 

Каб песню пра каханне напiсаць,

Патрэбна, каб душа ад шчасця пела,

Ды слоў пяшчотных ўжо не падабраць,

Як вогнiшча ў душы перагарэла.

 

Калi няма пачуццяў у душы,

Да вершаў ў чытача не будзе веры,

Што адчуваеш, тое i пiшы,

Пачуццi апынуцца на паперы.

 

Таму, каб вершы добрыя складаць,

Не толькi трэба ведаў мець даволi,

Патрэбна i душою адчуваць,

Iнакш не будуць верш чытаць нiколi.

 

Заўжды душа павiнна ўзнёслай быць,

Пачуццi ў ёй каб моцна вiравалi,

Уплыў дакладным словам каб зрабiць,

Паэзiю каб з радасцю чыталi.

 

23.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1237     РУЖОВЫ ПОГЛЯД

 

Калi душа ад шчасця запяе,

Для суму i тугi няма прычыны,

Жыццё бясконца радасным стае,

Прыгожымi здаюцца ўсе жанчыны.

 

Калi ў душы жыве палёту стан,

Жыццё – нiбы шырокая дарога,

Не цяжка пераносiць i падман,

Бо дабрынi ў душы занадта многа.

 

Жыццё вакол – ў ружовых колерах,

Хаця яно нязменнае засталась,

Мець добра акуляры на вачах,

Жыццё ружовым каб заўжды здавалась.

 

Хаду жыцця нiколi не змянiць,

Ды погляд на яго быць iншым можа,

Жыццё ружовай фарбай аздабiць –

Адразу ўсё становiцца прыгожа.

 

Бо добра, калi радуе жыццё,

Душа ад шчасця шчыра заспявае,

Сваё адсунуць можна небыццё,

Прыемна фiласофiя такая.

 

2.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1238     АДЗIНОКАЯ ДУША

 

Даўно хачу пяшчоты i дабра,

Ды нешта яны дзесьцi заблукалi,

Мо не прыйшла для iх яшчэ пара,

Маю душу яны не адшукалi.

 

Мая душа у цемры доўгi час,

I не знасцi нiдзе ёй спачування,

Агеньчык запалаў, ды хутка згас,

Не разгарэлась вогнiшча кахання.

 

Няма кахання – ў сэрцы неспакой,

Душа нiдзе прытулку не знаходзiць.

Хто зразумее боль нястрымны мой?

Цяпла няма, а халады прыходзяць.

 

Бо адзiнота дакучае мне,

Душу знiшчаюць цяжкiя маркоты.

Калi яе пяшчотаю кране,

Калi пазбаўлюсь горкай адзiноты?

 

Сумуе адзiнокая душа,

Яна пяшчоты любай захацела,

Ды недаступна вабная мяжа,

Калi каханне мае толькi цела.

 

3.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1245     РАМАНТЫЧНАЯ ДУША

 

Рамантыка. Паэзiя. Душа.

Такiя словы разам як збяруцца,

Ўтвараецца ужо радок верша,

Каб песняй ў iншых душах адгукнуцца.

 

Ў рамантыцы iснуе прыгажосць,

Пачуццi найвышэйшага гатунку,

Бяду ў жыццi спаткаць каб не прыйшлось,

Ў рамантыцы шукайце паратунку!

 

Рамантыка патрэбна для душы,

Каб крылы адраслi, душа лятала,

Не толькi падабалiсь каб вершы,

Жыццё прывабным назаўжды каб стала.

 

Без летуценняў вельмi цяжка жыць,

Ўсё будзе абыякавым заўсёды.

Рамантыку душы як не набыць,

Адмовiцца як ад такой нагоды?

 

Калi пачуццi ўзнёслыя ў душы,

Яна бясконца рамантычнай будзе,

I звонкай песняй загучаць вершы,

Бо паэтычны густ душа набудзе.

 

6.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1247     ДОБРАЯ ПРЫКМЕТА

 

Зiма, завея, сцюжа i мароз

Не паспрыяюць тврчасцi паэта,

Ў душу натхнення холад не прынёс,

Даволi даць натхнення здатна лета.

 

Бо ад цяпла i радасць на душы,

I не гнятуць бясконцыя марозы,

Складаюцца цудоўныя вершы,

А ў сцюжу не напiшацца i прозы.

 

Душа – цiкавы вельмi iнструмент,

Бо тонка наваколле адчувае,

Дакладна дасць адказ эксперымент:

Халодная душа не пакахае.

 

Калi каханне у душу прыйдзе,

Здзяйсняецца цудоўная прыкмета:

Зiма вясну чароўную вядзе,

Хоць сцюжа, ды ў душы пануе лета.

 

Прыемна мець душэўнае цяпло,

Зiма злуецца, ды не мучыць скруха,

Калi каханне ў неба падняло,

Не стршныя мароз i завiруха.

 

7.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1295     СПАКУСА I ДУША

 

На свет зачаравана я гляджу,

Жыццё дае мне радасць i натхненне,

Бо д'яблу не прадаў сваю душу,

Не страцiў годнасць i збярог сумленне.

 

Хаця ў жыццi вялiкi шлях прайшоў,

Але з душой дзiцячаю застаўся,

I да жыцця таму збярог любоў,

Што цалкам ад спакусы адцураўся.

 

Бо для душы спакуса – як iржа,

Душу яна паволi разбурае,

Пагодзiшся – i згублена душа,

Хоць будзе яна нават залатая.

 

Бо для душы прыемней чысцiня,

Яна каштоўней значнай нагароды,

Таму чароўнасць у душы штодня,

I ад жыцця п'ю радасць асалоды.

 

Як ад спакусы брудная душа,

Не знойдзецца ў ёй прымiрэння з светам,

Не прагучыць цудоўнага верша,

З душою чыстай можна стаць паэтам.

 

25.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1296     АДЛIГА Ў ДУШЫ

 

Мароз лютуе, робiць безлiч лiха,

Бо цяжка пераносiць халады,

Але, як пачынаецца адлiга,

Лягчэй пражыць зiмою без бяды.

 

I птушка, i жывёла харч знаходзiць,

Хоць i зiма, ды добра iм цяпер,

Калi адлiга у лясы прыходзiць,

Трава даступнай стане, сытым звер.

 

Бо пройдзе сцюжа, як адлiга будзе,

Сярод зiмы адлiга – як вясна,

Цяпло прыносiць хваляванне ў грудзi,

Хаця на час, ды прыйдзе хай яна!

 

Калi ў душы бясконцыя марозы,

I сцюжа, i завеi, як зiмой,

Ад болю i тугi збягаюць слёзы,

Адлiга для спакою трэба ёй.

 

Адлiга для душы – круг ратавальны,

Другой душы цяпло каб ў холад даць,

Каб аднавiць звычайны стан нармальны,

Патрэбна iншым шчыра спачуваць.

 

25.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1344     IНСТРУМЕНТ ПАЭТА

 

Душа паэта – творчы iнструмент,

Як сэрца ад абраз пашкодзяць раны,

I настрой разбураецца ўшчэнт,

Ды iнструмент становiцца паганы.

 

Як цяжкi камень ляжа на душу,

Ўраз талент паэтычны прападае,

Радок не прыстасуецца к вершу,

Бо муза дзiўных песень не спявае.

 

Лепш мець на ўздыме творчую душу,

Ды распастраць не удаецца крылы,

Таму бясконца жаласна тужу,

Як талент гасне i не мае сiлы.

 

Спакой душы упарта берагу,

Ды не заўсёды пакарыцца мэта,

Знаходзiць слоў прыдатных не магу,

Бязглузда час мiнае для паэта.

 

Я iнструмент хачу цудоўны мець,

Каб настрой быў выдатны i чароўны,

Каб стала песнi радасныя пець,

Каб творчы шлях прыгожы быў i роўны.

 

22.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1370     ГАЛОЎНЫ КРЫТЭРЫЙ

 

Не нарадзiсь прыгожай, а шчаслiвай,

Так ў прымаўцы гавораць нездарма,

Хада жыцця няўмольна ды iмклiва:

Была краса, ды ўраз яе няма.

 

Бо твару прыгажосць i формы цела

Мiнаюць хутка, нiбы мiражы,

Ў жыццi каб шчасце вабна зiхацела,

Красу шукаць патрэбна у душы.

 

Краса душы – крытэрый найгалоўны,

Што дапаможа пару выбiраць,

Як ёсць яна, то выбар быў цудоўны,

Не прыйдзецца нiколi шкадаваць.

 

Бо цела прыгажосць мiнае з часам,

I марна нават за яе кахаць,

Краса душы павек з'яднае разам,

I здатна мора шчасця дараваць.

 

Iсцi ў жыццi каб па адной дарозе,

Пераадольваць болю вiражы,

Дапамагчы надзейна толькi ў змозе

Не цела прыгажосць – краса душы.

 

2.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1402     ГОРКА ПЛАЧА ДУША

 

Вакол амаль заўжды халодны свет,

Няшчасце толькi стала побач кружыць,

Шчаслiвых не знаходзiцца прыкмет,

Бяда кранае часта нашы душы.

 

Няшчасцi сустракаюцца ў жыццi,

З жыццёвай не зрываюцца арбiты,

Няпроста шчасце вабнае знайсцi,

Блакiт цудоўны хмарамi закрыты.

 

Папесцiць шчасце, але не заўжды,

Як сонейка, заходзiць стала ў хмары,

Сум i тугу прыносяць халады,

I асаблiва як адзiн, без пары.

 

Не трэба многа, каб шчаслiвым быць,

Каб радасць чыстай адчуваць душою,

Няшчасцi назаўсёды каб забыць,

Кахання трэба i яшчэ – спакою.

 

Нi золата не трэба, нi срэбра,

Ды зрэдку сустракаецца удача.

Чаму у свеце недахоп дабра?

Чаму душа ад болю горка плача?

 

14.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1499     ПАГАВАРЫЦЬ З ДУШОЙ

 

Час часта аддаю чароўнай спробе:

Па душам размаўляць з сваёй душой,

Цiкавае занадта маю хобi,

Нiколi мне не нудна разам з ёй.

 

Душу сваю выразна адчуваю,

За ёй прыемна вельмi мне сачыць,

Не надта суразмоўнiка шукаю,

Калi адзiн, ёсць з кiм пагаварыць.

 

Ўраз выказаць душа парады здатна,

Iх сэнс таемны цяжка ацанiць,

Душа свавольна i не падуладна,

Ды ў злагадзе мне з ёй цудоўна жыць.

 

Аднолькавае цела ад прыроды,

Ды мiж людзьмi ёсць пэўная мяжа,

Каб разумення дасягнуць i згоды,

Павiнна быць аднолькавай душа.

 

Таму, калi душа чагосьцi варта,

Яе сяброўства хочацца здабыць,

Сур'ёзна вельмi або нават жартам

Прыемна мне з душой пагаварыць.

 

4.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1517     БЕЛАЕ I ЧОРНАЕ

 

Чым можна моцна закрануць душу,

Не чорную, а белую часцiну?

Ў жаночыя як вочы пагляджу,

Ўзнiкаюць мроi светлыя няспынна.

 

Калi цудоўны настрой у жыццi,

Iснуе i бясспрэчная прычына:

Павiнна ў сэрца ў дзiўны час прыйсцi

Адзiная жаданая жанчына.

 

Таiцца шмат пачуццяў у душы,

Больш, чым зярнятак у калоссях спелых,

Каханне з iх – на першым рубяжы,

Найлепшае з усiх пачуццяў белых.

 

Гор ланцугi прыемныя заўжды,

Але iснуе вабная вяршыня,

Цi сталы, або надта малады,

У кожнага ў душы свая багiня.

 

Каханне здатна адбялiць душу,

Каб цалкам чарната у ёй прапала,

Бо ссоўвае у белы бок мяжу,

Калi красуня палка пакахала.

 

17.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1554     РОЗНЫЯ ДУШЫ

 

Вершаў хоць колькi пiшы

Або раманаў цудоўных,

Ўсё, што жыве у душы,

Не адлюструеш ўсё роўна.

 

Наша душа – як сусвет,

Мае пачуццяў багата,

Невычарпальны ў ёй свет,

Цалкам бяздонны, як атам.

 

Чорных пачуццяў ёсць шмат,

Белых пачуццяў – крынiца,

Можа, i чорным хто рад,

Белымi лепш ганарыцца.

 

Прорва – мiж iмi мяжа,

Колер душа розны мае:

Белая вабiць душа,

Шэрая часам бывае.

 

Або адна чарната,

Ноч пасяляецца ў грудзi,

Радасць ў душы цi бяда,

Розныя душы i людзi.

 

25.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1611     ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ

 

Не пра выдумкi ў вершах пiшу,

А з людзьмi аб жыццi размаўляю,

Яны мне адкрываюць душу,

Пра iх лёс свае вершы складаю.

 

Шчасце – вечная тэма мая,

Ды часцей – пра жаночыя слёзы,

Перапоўнiлась iмi Зямля,

Нiбы сокам вясновай бярозы.

 

Вельмi рэдка зрываецца з губ

«Так» – ў сям'i мае шчасце жанчына,

Амаль ў кожнай няшчасцым быў шлюб,

I гарэлка заўсёды прычына.

 

Як мужчына гарэлкi не п'е,

Iншай часам наробiць шмат шкоды,

Лёс жанчынам дабра не дае,

Шчасце iх абыходзiць заўсёды.

 

Добра шчыра з людзьмi размаўляць,

Як наросхрыст адкрыюць мне душу,

Пра каханне прыемней пiсаць,

Аб няшчасцях жанчын пiсаць мушу.

 

21.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1725     НЕ ВЕДАЕМ ДУШЫ

 

Незразумелы сум ў душы

Турбуе нас заўсёды.

Яе я слухаю ў цiшы,

Каб знаць, з якой нагоды?

 

Багата вельмi ёсць прычын,

Няпроста разабрацца.

Хвалюе мо краса жанчын,

Дзе ад яе схавацца?

 

Не ведаем сваю душу,

Амаль з ёй мы знаёмы,

Таму, напэўна, i тужу,

Душа балiць ад стомы.

 

Здараецца ў жыццi не раз,

Душа аж зарыдае,

Але, мiнае нейкi час,

I зноў яна спявае.

 

Сваёй не ведаем душы,

Ад болю што прызначыць?

Не здатны перайсцi мяжы,

Каб сутнасць ў ёй пабачыць.

 

17.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1726     МАЮ АСАЛОДУ

 

Я адзноты не цярплю,

Але яе не маю,

Калi адзiн, калi не сплю

З душою размаўляю.

 

Яна – як субяседнiк мой,

И нават без загаду,

Калi дасi заданне ёй,

Адразу дасць параду.

 

І па жыццю мяне вядзе,

Заўжды дапамагае,

Якi мне шлях пракласцi, дзе,

Ад бед засцерагае.

 

Калi настане кепскi час,

Сябе не пашкадуе,

Збярэцца з сiламi i ўраз

З бяды мяне ўратуе.

 

Душу такую добра мець,

Я дзякую Прыроду,

Мяне у змозе зразумець,

З ёй маю асалоду.

 

17.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1736     ЕДНАСЦЬ ДУШ

 

Душа заплача – сэрца забалiць,

Яны заўжды сумуюць толькi разам,

З душой балючай вельмi цяжка жыць,

Ды боль душы паволi знiкне з часам.

 

Душа заўжды галоўная з прычын,

Што навакольны свет адчуць мы ў змозе,

I што кахаем горача жанчын,

Ў жыццi iсцi каб па адной дарозе.

 

Душа ва ўсiх адметная, свая,

Ды шчасце быць з душой падобнай можа,

Душа стварае асабiстасць – «я»,

Калi падобны душы, iм прыгожа.

 

Тады, як крэмень, моцная любоў,

Магутнае сяброўства, не горш сталi,

Дакладна зразумела сутнасць слоў,

Такiх два «я» адну душу стваралi.

 

Як iснаваць у змозе еднасць душ,

То шчасце разам атрымаюць людзi,

Бо будуць сцiплай жонка, мужным муж,

Душа нi плакаць, нi балець не будзе.

 

20.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1739     ПРОЗА ЖЫЦЦЯ

 

Я ў думках крокам абыходжу лёс,

Раблю вялiкiя прыпынкi,

Цi праз гады бягу цiкавы крос,

Гляджу мiнулага карцiнкi.

 

Бо час перагартае календар

Дакладна вельмi i упарта,

Мiнулага свайго я гаспадар,

I да яго вяртацца часам варта.

 

Ва ўяўленнi – вясновыя сады,

Усмешка на каханым твары,

Iмпэт яшчэ занадта малады,

I, нiбы казачныя, мары.

 

Пунсовыя надзеi парусы,

Ў душы – бясконцая пяшчота,

I захапленне ад былой красы,

Не замiналi непагадзь i слота.

 

Не хочацца вяртацца з небыцця,

Было прыемным вандраванне,

Ўзнёсласць стала прозаю жыцця,

Яна нясе ў душу расчараванне.

 

20.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1748     РАНЫ ДУШЫ

 

Трэба ведаць: душа ёсць i цела,

Ды мiж iмi iснуе мяжа,

I пакуту, што цела сцярпела,

Не стрывае нiколi душа.

 

Яе моцна ўражае абраза,

I яна пакутуе ад ран,

Крыўда моцна змяняе адразу

Яе добры спагадлiвы стан.

 

Вельмi хутка наносiцца рана,

I святло душы згасiцца ўраз,

Ды яна зажывае пагана,

Бо працяглы спатрэбiцца час.

 

Цела хай знемагае ад болю,

Ды душу пiльна як шанаваць,

Ад жыцця мець магчыма патолю,

Душа будзе, як птушка, спяваць.

 

Калi целам магутны, як волат,

Ды душа пакутуе ад ран,

Прытулiўся магiльны ў ёй холад,

Душу мучыць ганебны падман.

 

24.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1767     НЕ МАГУ ЗНАЙСЦI

 

Шляхоў ў жыццi бяжыць даволi,

Ды лепшы як пазнаць?

Не сустракаецца нiколi,

I дзе яго шукаць?

 

Як ступiш крок – адна маркота,

I трэба уцякаць,

Мне лепшы шлях знайсцi ахвота,

Бо сiл няма чакаць.

 

Майстэрна вельмi захаваны,

Шукаеш – i няма,

Вакол ганебныя падманы.

А мо шукаць дарма?

 

Як спроба кепская здарыцца,

Душа агнём гарыць,

Хто не жадае супынiцца,

Няма калi i жыць.

 

Iмкнуся лёс знайсцi цудоўны,

Спяшаючысь бягу,

Ды шлях спаткаць прыгожы роўны

Дасюль я не магу.

 

30.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1804     НЕ ТРЭБА СЦЮЖ

 

Душу няшчадна студзiць жорсткi холад,

Калi цяпла жаданага няма,

Цi кволым будзь, цi моцным, нiбы волат,

Надзею мець на добрае дарма.

 

Пякучы холад можа быць зiмовы,

Як прыйдзецца ў дарозе заблукаць,

Душу гнятуць жахлiвыя умовы,

Бяда прыйдзе, як шлях не адшукаць.

 

Шкада, як здатна змерзнуць душа летам,

Хоць небяспекi для жыцця няма,

Таксама халады гнятуць пры гэтым,

Як быццам стаiць лютая зiма.

 

Бо лёд душы – няветлiвае слова,

Напоўнiць грудзi сцюжа ад абраз,

Калi iдзе бязглуздая размова,

Душа ад слоў ганебных змерзне ўраз.

 

Заўжды душа каб песнi пела звонка,

Не трэба ёй нi халадоў, нi сцюж,

Пртрэбна, каб была пяшчотнай жонка,

I каб заўсёды быў дастойным муж.

 

8.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1813     МАЛАДАЯ ДУША

 

Калi ўжо сталыя гады,

Але яшчэ няма спакою,

Бо вабiць прыгажосць заўжды:

Душа засталась маладою.

 

Калi не страчаны запал,

Упарта думка вядзе ў мрою,

I клiча зноў дзевяты вал:

Душа засталась маладою.

 

Калi ўсiх свечак не спалiў

I захапляешся гульнёю,

Яшчэ свайго не адлюбiў:

Душа засталась маладою.

 

Калi лятаеш, як анёл,

Заўжды над грэшнаю зямлёю,

I хочацца пяшчотных слоў:

Душа засталась маладою.

 

Калi, каханая мая,

Я быць хачу заўжды з табою,

Гадоў хоць многа маю я:

Душа засталась маладою.

 

11.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1825     КРУТЫ ПАВАРОТ

 

Радасцi – як не бывала,

Знiкла, як вогнiшча дым,

Бо для мяне, як навала,

Што ты сябруеш з другiм.

 

Грэла душу спадзяванне:

Будзе каханне у нас,

Але дарэмна чаканне,

Марна прайшоў любы час.

 

Сэрца сумуе ад болю,

Цяжка абразу схаваць,

Кепска мець горкую долю,

Каб без адказу кахаць.

 

Сэрца не церпiць наказу,

Хоча само выбiраць,

Выбрала боль i абразу,

Як мне яго ўтаймаваць?

 

Радасць жаданая знiкла,

Сэрца балiць ад бяды,

Бо да абразы не звыкла,

Лёс паварот даў круты.

 

16.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1853     ЦЯПЛО ДУШЫ

 

Зноў халады, вакол ляглi снягi,

Ды ва ўспамiнах засталося лета,

Як не было маркоты i тугi,

Душа цяплом была заўжды сагрэта.

 

Але далёка вабнае цяпло,

Аб iм iснуе згадка, i не болей,

Здаецца, што яго i не было,

Не завiтае ў госцi больш нiколi.

 

Ў душы таксама снежная зiма,

Бо вельмi цяжка перажыць абразу:

Было каханне, а цяпер няма,

Неспадзявана скончылась адразу.

 

Зусiм душы сагрэцца няма дзе,

Яна ў пакутах доўгаю зiмою.

Мо да яе вясна яшчэ прыйдзе?

Хоць холад, пра цяпло не страчу мрою.

 

Але пакуль што снегу намяло,

Душа замерзла, страцiла свабоду,

Змагаюсь за жаданае цяпло,

Мне зруйнаваць патрэбна панцыр з лёду.

 

27.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1882     АГУЛЬНЫ СУМ

 

Прыгожа ззяюць радасцю аблiчча,

I шчасце ярка свецiцца ў вачах,

Калi наперад будучыня клiча,

Калi не стаў на самастойны шлях.

 

Ды гаснуць твары светлыя с гадамi,

Як зроблен ў шлях жыццёвы першы крок,

Сустрэнецца цi бура, цi цунамi,

Жыццё рэальны дасць ганьбы урок.

 

Люблю глядзець з ахвотай людзям ў твары,

На iх шмат адбiваецца маркот,

Бо цалкам гаснуць радасцi пажары,

Упарта гасiць iх пражыты год.

 

Дзе радасць, што, як снег вясновы, знiкла?

Агеньчык у вачах заўчасна згас,

На свет глядзяць панура людзi звыкла,

Даўно мiнуў надзей чароўных час.

 

Усмешку зрэдку удаецца бачыць,

Яшчэ радзей пачуць заўзяты смех,

Агульны сум прыходзiцца адзначыць.

Няўжо народ зрабiў няўмольны грэх?

 

10.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1907     ВЫЗВАЛЯЕ ЧАС

 

Здараецца, што настрой папсуюць,

Хоць мала, хаця трохi, небагата,

Бязрадасныя днi пасля iдуць,

I свята нават будзе больш не свята.

 

Спакою i патолi не знайсцi,

Бясконца кепскi стан душу хвалюе,

Здараецца нярэдка, што ў жыццi

Увагу сваю д'ябал падаруе.

 

Але, калi мiнае нейкi час,

Няма аб кепскiм настроi ўспамiну,

Знiкаюць i туга, i боль ураз,

Душа, як i раней, пяе няспынна.

 

Таму, як настрой моцна папсуюць,

Трываць патрэбна i не мiтусiцца,

Боль пройдзе, як ў рачулцы каламуць,

Душа зноў будзе чыстай, як крынiца.

 

Бывае вельмi цяжка на душы,

Час ад цяжару цалкам вызваляе,

Жыццё бяжыць не па прамым шашы,

Душа сумуе, зноў пасля спявае.

 

22.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1993     ХМАРЫ Ў ДУШЫ

 

Зацягнулась хмарамi душа,

Хоць ў мiнулым ззяла толькi сонца,

Дапякае нудная iмжа,

I пакуты доўжацца бясконца.

 

Радасны блакiт раней быў ўдзень,

Ноччу мiгацелi шчодра зоры,

На душу цяпер лёг чорны цень,

Бо святла не здатны даць дакоры.

 

Коцяцца, як снежны ком з гары,

Ў прорву i надзея, i трыванне,

Гасне, нiбы свечка на вятры,

Некалi магутнае каханне.

 

Яно грэла ззяннем залатым,

Ды да скону пачыналiсь крокi,

Папаўзлi па небе, нiбы дым,

Першыя вялiкiя аблокi.

 

Зацягнула неба спакваля,

Цалкам згаслi радасныя мары,

Стала гразкай ад дажджоў зямля,

Чорныя ў душы гуляюць хмары.

 

19.03.1997

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz