14. Вершы аб стане душы

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

25     ПРЫРОДА I МЫ

 

Надвор'е рознае бывае,

I стан душы змяняе ўраз,

Прыходзiць восень залатая,

Лiст жоўты – лепшая з украс.

 

Высока ў небе сонца ззяе,

Дае натхненне i дабро,

I павуцiнне праплывае,

Ў блакiт ўплятае серабро.

 

Здараецца другая восень,

Нябёсы чорныя ад хмар,

Не выглядае нават просiнь,

Дажджы знiшчаюць чары мар.

 

I толькi смутак наганяе

Туман цi полагi iмжы,

Ды вецер воўкам завывае,

Трывога тоiцца ў душы.

 

Калi б надвор'е не змянялась,

Ўвесь час аднолькавым было,

Душой нiяк не адчувалась

Дабро дзе чынiцца, дзе зло.

 

Быць можа цудам або шкодай,

Прырода дасць дары свае,

Адзiны чалавек з прыродай,

Бо адчуваем стан яе.

 

10.10.1992

 

Home Page     Змест

 

54     ПЕРАМЕНЫ

 

Бягуць аблокi хутка i няспынна,

Вядзе iх ў небе Боская рука,

Малюецца цудоўная карцiна

Па волі незямнога мастака.

 

I для душы прыемны перамены,

Аднолькавасць – адзнака для тугi,

Для вышынi пачуццяў стымул дрэнны,

Якi заводзiць хутка ў кут глухi.

 

Калi другое кожнае iмгненне,

Таксама, як здараецца ў нябёс,

Спаткаецца цудоўнае натхненне,

Ласкавым i пяшчотным будзе лёс.

 

Уражаннi другiя стала трэба,

Каб настрой ад звычайнага не згас,

Хаця б глядзець ў красу начнога неба,

Як ў лес пайсцi не дазваляе час.

 

Здымае хутка сум з душы прырода,

Дае i суцяшэнне, i спакой,

Калi малая знойдзецца нагода,

Сустрэцца вельмi неабходна з ёй.

 

Таму душы прыемна вандраванне,

Яно чаруе моцна, як вясна,

Бясконцасць змен мацуе i каханне:

Павiнна рознай быць заўжды адна.

 

28.11.1992

 

Home Page     Змест

 

62     УСЁ ПРОЙДЗЕ

 

Як зiгзаг, бяжыць жыццёвы шлях,

Сонца свецiць ярка ў паднябессi,

Ды раптоўна хмары прыйдзе гмах,

I душа больш не спявае песнi.

 

На душы трывога i цяжар,

I знiкаюць, як туманы, мары,

Пройдзе дождж, зруйнуе сiлу хмар,

Зноў ў нябёсах чыстыя абшары.

 

Добра, як дождж пройдзе сярод дня,

I вясёлка шчасцем адгукнецца,

Хоць яна – аптычная хлусня,

Ды душы ад болю дасць сагрэцца.

 

Каб не хмары, дожджык не пайшоў,

Пра вясёлку мы б з табой не зналi,

Хай сустрэнем хмары зноў i зноў,

Каб пяшчотна, як раней, кахалi.

 

Але лепей не спаткаць бяды,

Сонца толькi ззяла б ў паднябессi,

Хмары знiклi з лёсу назаўжды,

I душа спявала ўзнёсла песнi.

 

Зменлiвая дзiўная любоў:

Запалаюць палкiя пажары,

Ды дажджы iх залiваюць зноў,

Чорныя душу бянтэжаць хмары.

 

7.12.1992

 

Home Page     Змест

 

121     МУЗЫКА ДУШЫ

 

Халодны дождж iдзе ўвесь час

I смутак у душу прыносiць,

Вядома: пачалася ўраз

Зусiм незалатая восень.

 

Чаму такi уплыў iмжы,

Калi змяняецца надвор'е?

Чаму згасае у душы

Пачуццяў яркае сузор'е?

 

Стварылiсь людзi з небыцця,

З прыродай сувязь ёсць прамая,

Як матку кволае дзiця,

Душа прыроду адчувае.

 

Прыемна вельмi назiраць

Бясконца розную прыроду,

Пачуццяў шэраг паспытаць

Заўжды дае яна нагоду.

 

Прырода здатна падарыць

Для кожнага i рытм, i ноты,

Таму i музыка гучыць

Ў душы ад выгляду прыроды.

 

Прыгожае вакол знайсцi

Патрэбна, ёсць яго нямала,

Каб радасна было ў жыццi,

Ў душы каб музыка гучала.

 

11.09.1993

 

Home Page     Змест

 

137     РАЗМОВА З ДУШОЙ

 

Як чорнае крыло ўначы

Зямлю сабою накрывае,

Спакой ў душы не зберагчы:

Няхай яна адказ трымае!

 

Ёсць вельмi розныя суды:

Бог чынiць суд i судзяць людзi,

Ды ўласны суд страшней заўжды,

Бязлiтасней ужо не будзе.

 

За дзень што добрае зрабiў?

А, можа, мог зрабiць i болей?

Цi толькi зло адно чынiў,

Хоць не жадаў чужога болю?

 

Цi выканаў усё, што мог,

Цi людзям не нанёс абразу?

Каму у справах дапамог,

Цi не было на помач часу?

 

Як вынес сам сабе прысуд,

Прызнаў сваю вiну прад Богам,

Заўжды здарыцца добры цуд:

Святлей становiцца дарога.

 

Не будзе грэх душу пячы,

Калi не прычыняць зла людзям,

К душы прыслухацца ўначы,

Размова з ёю добрай будзе.

 

16.09.1993

 

Home Page     Змест

 

140     ДУША ПАЭТА

 

Чуллiвая душа паэта,

Такi яе звычайны стан,

Яна прымушана за гэта

Пакутаваць ад цяжкiх ран.

 

З грудзей душа паэта рвецца,

Калi падставу дасць жыццё,

Яна пяшчотна адгукнецца,

Як камертон, на пачуццё.

 

Хто мае тонкую натуру,

Той больш дакладна бачыць свет,

Ад iншых душ не будзе муру,

Калi i сам ў душы паэт.

 

Як ёсць бяздонная крынiца,

Якая моцна б'е штодня,

Прыемна ўсiм з яе напiцца

Напiтку з назвай «дабрыня».

 

З душою чыстай жыць выдатна,

Заўжды гуллiвая яна,

Як iншых зразумець няздатна,

То грош такой душы цана.

 

Iснуе у жыццi пагроза

Для чыстай, як крышталь, душы,

Ды навакольная ў ёй проза

Заўжды складаецца ў вершы.

 

17.09.1993

 

Home Page     Змест

 

150     ДУША ЧАЛАВЕКА

 

Душа! Адкуль яе вытокi,

I поле iснавання дзе?

Яна ўзлятае пад аблокi

Цi ў прорву чорную вядзе.

 

Душа даецца толькi Богам

I не залежыць ад людзей,

Яна – канстанта, i нiчога

Нязменна будзе, як раней.

 

Душа – двайнiк любой асобы,

Унутранае «Я» яе,

Яна – той iнструмент асобы,

Што сувязь з Богам нам дае.

 

Заўсёды оптымум шукае,

Каб не разлiчваць на людзей,

Аўтаматычна вызначае

Учынкаў шэраг i падзей.

 

Цiкава даць душы заданне,

Хоць ёй патрэбны нейкi час,

Але, зусiм без намагання,

Яна прыдатны дасць адказ.

 

Цi добрая, або благая,

З душой нас разам стварыў Бог,

Нас наша «Я» не пакiдае,

Жыць без душы нiхто б не змог.

 

19.09.1993

 

Home Page     Змест

 

178     ДЗЕ СПАКОЙ?

 

Спакойная душа – як скрыпка,

Цудоўны кожны гук яе,

Яна – як залатая рыбка,

Што па жаданню ўсё дае.

 

Даруюць неспакой нягоды,

Душа больш ўзнёсла не пяе,

Бо адчувае перашкоды,

I сэрца метраномам б'е.

 

Спакой сагрэе, нiбы сонца,

Узнёсла з доляй жыць такой,

Хай песня доўжыцца бясконца,

Прыемны для душы спакой.

 

Не трэба буры боль нiколi,

Стыхiя гэта не мая,

Жадаю толькi палка волi,

Каб мог спяваць спакойна я.

 

Але няпроста спалучыцца,

Спакой i воля каб былi,

Спакой чароўны толькi снiцца,

А сны пра волю не прыйшлi.

 

Душа iмкнецца да спакою,

Лепш скрыпкай тонкаю гучаць,

Спяваць каб радаснай душою.

Ды дзе спакой жаданы ўзяць?

 

24.09.1993

 

Home Page     Змест

 

183     СВЯТЛО Ў ДУШЫ

 

Ўжо ранак парасплюшчыў вочы,

I блiкi сонца зiхацяць,

Прырода спiць, не надта хоча

Зноў дзень чарговы пачынаць.

 

Лiсточкi вецер не калыша,

Абсяг заслаў густы туман,

Вакол стаiць глухая цiша,

А сонца быццам бы няма.

 

Ды ўраз узняўся свежы вецер,

Туману пасмы раскiдаў,

Хоць ранак цьмяны быў, як вечар,

Ў праменнi сонейка заззяў.

 

Так i ў жыццi: заходзiць сонца,

Душа змярзае, як ўначы,

Надзею песцiць след бясконца,

Каб ёй хутчэй дапамагчы.

 

Як вецер разагнаў туманы,

Каб сонца ззяла зноў i зноў,

I сэрцу любы i жаданы

Сказаць мог пару добрых слоў,

 

Каб дух знайшоў заспакаенне,

Не змог больш ў цемрадзi тужыць,

Прыйшло жаданае натхненне.

З святлом ў душы прыемна жыць!

 

26.09.1993

 

Home Page     Змест

 

209     СПАКОЙ

 

Шукаю, напэўна, дарма,

Схавалась спакою крынiца,

Яго не было i няма,

Цудоўны спакой толькi снiцца.

 

Ён вабiць бясконца мяне,

Жаданы, прыгожы i любы,

Калi стан тугi не мiне,

Мой настрой ўраз крочыць да згубы.

 

Цярплю неспакою бяду,

I радасць знайсцi раблю спробы,

Ды шляхам маркотным iду,

Iмкнусь знайсцi шлях да спадобы.

 

Насучтрач спакою бягу,

Гарыць, як паходня, надзея,

Але адшукаць не магу,

Надзея праз час амаль тлее.

 

Збягае няўрымслiвы час,

Ў душы не згасае iмкненне,

Прыдбаць спакой марыў не раз,

Знайду: ён знiкае ў iмгненне.

 

Спакой любы добра знайсцi,

Стан вабны, жаданы i мiлы,

Калi не сустрэўся ў жыццi,

Спаткаецца ён ля магiлы.

 

6.10.1993

 

Home Page     Змест

 

221     ЗМЕНЫ

 

Вясною лiсце маладое

Было найлепшаю з украс,

Прабегла лета залатое

І колеры змянiла ўраз.

 

Лiст жоўты шчодра сыпляць дрэвы,

Прыносiць вецер халады,

Iдуць працяглыя залевы,

Такi асеннi час заўжды.

 

Паднялi дрэвы веццяў рукi,

Яны падобны на крыжы,

Зiма нясе ад сцюжы мукi,

Сум пасяляецца ў душы.

 

Лiстота iх абараняла,

Было зацiшна, як ў шатрах,

Ды любых шатаў ўжо не стала,

Стаялi на сямi вятрах.

 

Так i ў жыццi: пара прыходзiць,

Жыццёвы жоўты лiст спадзе,

У дрэваў лiст вясна народзiць,

Каханне людзям прывядзе.

 

Калi ў жыццi гнятуць маркоты,

На лёс не ставiць лепш крыжы,

Бо час мiне, i зноў заўсёды

Заззяе сонейка ў душы.

 

9.10.1993

 

Home Page     Змест

 

229     ПРЫВЕТЛIВАЕ ЛЕТА

 

Прабегла лета ўжо даўно,

Мiнае залатая восень,

Зiма пастукала ў акно,

Сняжынкi кiнула ў валоссе.

 

Хай беласнежная зiма

Марознай i завейнай будзе,

Ды страху перад ёй няма,

Бо сэрца сагравае грудзi.

 

Калi агонь ў душы гарыць,

Ад сцюжы стрэнуцца нягоды,

Ды здатна полымя дарыць

Вясну i лета назаўсёды.

 

Ў душы вясновя сады

I спеў цудоўны салаўiны,

Не адчуваецца бяды,

А толькi шчасця стан няспынны.

 

Калi душу не астудзiць,

Яна зазнае добрай долi,

Як полымя любвi гарыць,

Зiмы не стрэнецца нiколi.

 

Няхай лютуюць халады,

Як сэрца шчасцем абагрэта,

Зiма прыйшла хоць назаўжды,

Ў душы – прыветлiвае лета!

 

11.10.1993

 

Home Page     Змест

 

267     ВЯСНА Ў ДУШЫ

 

Душа замоўкла, не спявае,

Парвалiсь струны у яе,

Удары крыўды не трымае,

Таму i лiра не пяе.

 

Сцярпеў суровую абразу,

Ды струны зберагчы не змог,

Усе парвалiся адразу.

Чаму цуд дзiўны не збярог?

 

Мо, трэба не звяртаць увагi,

Душы чуллiвасць загрубiць?

Але зусiм матыў нiякi

У ёй павек не загучыць.

 

Душа рамантыка чуллiва,

Яе не трэба заглушаць,

Цудоўны голас музы – дзiва,

Каб вершам радасным гучаць.

 

Душа – як скрыпка дарагая,

Наканавана ёй спяваць,

Калi нагода ёсць такая,

Не след ў яе цвiк забiваць.

 

Каб не прыйшоў час надта грозны,

Спявала кожная струна,

I голас загучаў дзiвосны,

Ў душы павiнна быць вясна!

 

3.11.1993

 

Home Page     Змест

 

268     РАДАСЦЬ ДУШЫ

 

Паўсталi словы, нiбы цеста ад закваскi,

Ў душы радок ужо нiяк не утрымаць,

З iх можна вершы выпякаць, як быццам казкi,

Пажытак даць каб ўсiм, хто хоча яго браць.

 

Кранаць у вершах спрэчных думак не жадаю,

Што добра ведаю, аб тым сказаць хачу,

Цудоўнае святло ў тунэлi адкрываю,

Зрабiць iмкнуся асалоду чытачу.

 

Калi ў жыццi заўжды ўсё добра неадменна,

Знаходзiць ў вершах не захочацца парад,

Ды, як душа крычыць, бо ёй нясцерпна дрэнна,

Знайсцi як выйсце, кожны мець параду рад.

 

Жыццёвыя аналiзую ў вершах рэчы,

Душу ад бруду як надзейна зберагчы,

Ў бядзе другому як свае падставiць плечы.

Калi мажлiвасць ёсць, то як дапамагчы?

 

Але не вельмi часта пiшу вершы пра прыроду,

Бо ў душах многа назбiралась чарнаты,

Хачу, каб людзi не рабiлi iншым шкоду,

Не прычынялi жорсткасцю бяды.

 

Таму складаю пра пачуццi стала вершы,

I асалоду, i карысць дадуць яны,

Такiя тэмы асвятляю я не першы,

Жадаю душам радасць даць, як ад вясны.

 

3.11.1993

 

Home Page     Змест

 

300     АДЗIНОТА

 

Як доля непадобная на краскi,

Душа палае, але цяжка жыць,

Заўсёды кожны мае абавазкi,

Як iншымi бязмежна даражыць.

 

Турботы аб другiх даюць iмкненне

Жыццё аблегчыць людзям дарагiм,

Даць радасць блiзкiм, хоць адно iмгненне,

I атрымаць яе ў адказ самiм.

 

Як чалавек жыве у адзiноце,

Натхнення у жыццi амаль няма,

Магчыма аддаваць сябе рабоце,

Ды намаганнi прападуць дарма.

 

Душа сагрэць душу другую можа

I шчодра дараваць духоўны хлеб,

У адзiноце нельга жыць прыгожа,

Хоць ясны дзень, здаецца, што аслеп.

 

Як непатрэбны чалавек нiкому,

Няма за што трымацца у жыццi,

Душа паволi набывае стому,

Ў ёй глохнуць паступова пачуццi.

 

Хутчэй пакiнуць трэба адзiноту,

Хоць добра мець знаёмых i сяброў,

Але, душы каб не нанесцi шкоду,

Дасць дапамогу палкая любоў.

 

23.11.1993

 

Home Page     Змест

 

325     ПЕКЛА ЦI РАЙ?

 

Як радасць сэрца напаўняе,

Краса раскiнецца наўкол,

Прыемна вельмi сонца ззяе,

Ў душы пяшчота i любоў.

 

Шмат можна мець i быць няшчасным,

Калi жаданняў – без мяжы,

Жыццё, як сонца, будзе ясным,

Калi багацце мець душы.

 

Калi натхняе наваколле,

I шчасце льецца цераз край,

Ў душы жаданае прыволле

Стварае вабны зямны рай.

 

Калi ўсяго бясконца мала,

Жыццю цудоўнаму не рад,

Яно, як пекла, цяжкiм стала,

Душу знiшчае, нiбы кат.

 

Таму дылема ёсць заўсёды:

Рай або пекла выбiраць?

Дадасць багацце толькi шкоды,

Ў нябёсы лепш душой ўзлятаць.

 

Жыццё, як цуд, прыемным будзе,

I шчасце прыйдзе назаўжды,

Напоўнiць стала радасць грудзi,

Павек не стрэнецца бяды.

 

3.12.1993

 

Home Page     Змест

 

339     НЕСПАКОЙНАЯ ДУША

 

Як неспакойная душа, нялёгка жыць,

Яе што-небудзь не задавальняе,

Душа спакойная пакорлiва маўчыць,

Ад вад пакут зусiм не адчувае.

 

Але чаму ў душу прыходзiць неспакой?

Бо аптымальны шлях рашэння знае,

Заўжды нязгодна з фiласофiяй такой,

Што кепска рабiць справы дазваляе.

 

Таму ў жыццi iдзе бясконца барацьба,

Душа нягоды цяжкiя трывае,

Камусьцi ў справах яўна бачыцца ганьба,

Ды iншых такi стан задавальняе.

 

Цудоўна, як не ўмець, не бачыць i не чуць,

Бо раздражняць нiчым няма нагоды,

Не знойдзецца прычын спiну дадолу гнуць,

Бясконцы стан прыемнай асалоды.

 

Душа i розум – неразлучныя сябры,

Iх парытэт заўсёды вызначае,

Разумны кожны дачакаецца пары,

Калi разумным нехта ўраз аблае.

 

Таму разумным значна лепей памаўчаць,

Хай кожны, што захоча, вытварае,

Не трэба дурасцi зусiм перашкаджаць,

Сабе шлях вольна кожны выбiрае.

 

8.12.1993

 

Home Page     Змест

 

352     УЗАЕМАСУВЯЗЬ

 

Душа – як скрыпкi тонкая струна:

Абавязкова адгукнецца рэхам,

Не будзе абыякавай яна,

Заплача цi ўспрымае словы з смехам.

 

Душа – чуллiвы вельмi камертон,

Змяняецца залежна ад умовы,

Боль адчувае, калi крыўдны тон,

I радасць, калi будзе тон вясёлы.

 

Душу абраза ўзварушыць да дна,

Прыйсцi ад крыўды цяжка да спакою,

Занадта уразлiвая яна,

З душы пакуту нельга зняць рукою.

 

Душу руйнуе боль i непакой,

Ў яе такая тонкая прырода,

Калi прайграны надта важны бой,

Душу гняце бясконцая турбота.

 

Душа жыве ў бясконцай барацьбе,

Бо за навалай зноў iдзе навала,

Нiчога ёй не трэба для сябе,

А калi трэба, то занадта мала.

 

Душа – як скрыпкi тонкая струна,

Яна спрадвеку i была такою,

Не вельмi шмат жадае мець яна,

Ёй не хапае любага спакою.

 

16.12.1993

 

Home Page     Змест

 

370     НЕСПАКОЙ ДУШЫ

 

Душы дае натхненне навальнiца,

Каб ад застою не было бяды,

Ад змен заб'е цудоўная крынiца,

Каб чыстай, як раса, здабыць вады.

 

Без змен ў душы утворыцца балота,

I знiкне прыгажосць чароўных мар,

Не завiтаюць ласка i пяшчота,

Як на душы ляжыць нуды цяжар.

 

Душы патрэбна, нiбы птушцы, воля,

Бясконца мары каб ажыццяўляць,

Бо горкай i нiкчэмнай будзе доля,

Як новага ў жыццi не сустракаць.

 

Цудоўны стан душы ад навальнiцы,

Збягаюць думкi моцнаю ракой,

Каб разгадаць разынку таямнiцы,

Душы патрэбны сталы неспакой.

 

Бо у душы чароўная прырода,

У ёй гучыць бязлiтасны набат,

Ды песцiць надта шчодра асалода,

Уражанняў калi цудоўных шмат.

 

Ад навальнiцы стан прыходзiць новы,

Залева лепш, чым дробная iмжа,

Хай б'е пярун, каб лёс не быў суровы,

Спявала каб ад радасцi душа!

 

5.08.1994

 

Home Page     Змест

 

386     ДУША ЧЫТАЧА

 

Паэтаў, як у моры кропель, шмат,

Не дапаможа залатая рыбка,

Верш у адных гарланiць, як набат,

А у другiх пяшчотны, нiбы скрыпка.

 

Бывае верш пусты, як барабан,

Бо слоў без сэнсу ў iм бясконца многа,

Калi душы спаткаўся цяжкi стан,

Не знойдзецца цудоўная дарога,

 

Як нават верш прыгожы, нiбы цуд,

Чытаць яго рабiць не трэба спробы,

Калi душа рыдае ад пакут,

Любы верш будзе ёй не да спадобы.

 

Каб шчасце мець ад выгляду нябёс,

Пачуць звон ручая без перашкоды,

Як ў лесе радасць баравiк прынёс,

Рамантыкам патрэбна быць заўсёды.

 

Рамантык чуе гоман хуткiх вод

I мару здатны пачапаць рукамi,

Пачаць на крылах радасны палёт,

I цешыцца цудоўнымi радкамi.

 

Каб змог пазнаць красу i сэнс верша,

Адчуць цяпло i не сустрэць марозу,

Павiнна паэтычнай быць душа,

Iнакш чытаць патрэбна толькi прозу.

 

2.11.1994

 

Home Page     Змест

 

398     СПАЧУВАННЕ

 

Калi жыццё – як светлы прамень сонца,

I цяжкасцi на дол не будуць гнуць,

I вабны лёс ўсмiхаецца бясконца,

Здаецца, што нядрэнна ўсе жывуць.

 

Як цяжкасцей няма, чарсцвеюць душы,

Зусiм няздатны iншым спачуваць,

Як жыў ў цяпле i не адведаў сцюжы,

Чужы боль немагчыма адчуваць.

 

Як чорнае крыло бяды накрые,

Душа заплача i пачне рыдаць,

I сэрца цяжка ад пакут заные,

Другiм ў бядзе магчыма спачуваць.

 

Ў пачуццях цэнны вопыт асабiсты,

Яго патрэбна шчодра атрымаць,

Лёс цяжкi i суровы, ды iмглiсты

Цяпло у сэрца здатны дадаваць

 

Хай цяжкасцей ў жыццi амаль не будзе,

Ды кожны iх павiнен перажыць,

Каб добрымi душою былi людзi,

I каб нiколi сэрцу не астыць.

 

Галоднаму хай спачувае сыты,

Чужой бядзе патрэбна спачуваць,

Ды сэрцаў шмат глухой бранёй закрыты,

Душа счарствела, каб дапамагаць.

 

22.11.1994

 

Home Page     Змест

 

453     ЗОРНЫ ЧАС

 

Спакой! Жаданы для душы спакой!

Прыемней у жыццi няма нiчога,

Магу рашуча кiнуцца у бой,

Спакойнай каб далей была дарога.

 

Спакой уцеху дорыць для душы,

Ён – нiбы ў спёку добры дождж для нiвы,

Ў грудзях вiруе радасць без мяжы,

I кожны мiг становiцца шчаслiвы.

 

Цудоўна стала зберагаць спакой,

Бо разам з iм прыходзiць асалода,

Не трэба мне турботы нi адной,

Заўжды так не бывае, вельмi шкода.

 

Спакой, як зрэнку вока, берагу,

Бо не жадаю долю мець благую,

Дазволiць турбавацца не магу,

Ад хвалявання ўраз тугу адчую.

 

Спакойная душа заўжды пяе,

Чароўна скрыпка дзiўная iграе,

Ад горкай крыўды слёзы у яе,

I барабан трывогу адбiвае.

 

Цаню высока, нiбы скарб, спакой,

З iм радасць i пяшчоту адчуваю,

Спакойны час – час любы зорны мой,

Ды не заўжды спакой каштоўны маю.

 

16.12.1994

 

Home Page     Змест

 

456     ПРЫГАЖОСЦЬ ДУШЫ

 

Ў чым прыгажосць, хачу знайсцi прычыну,

Памiж красой i духам дзе мяжа?

Абрысы твару вылучаць жанчыну,

Але цябе – цудоўная душа.

 

Як ўсе маўчалi, праўду ты казала,

Душу не турбаваў агульны страх,

Здаралась непрыемнасцей нямала,

Ды падымаўся праўды дзiўны гмах.

 

Душа твая – як чыстыя вытокi,

Зусiм ёй не ўласцiва каламуць,

Твой розум ад благой хлуснi далёкi,

Ды хуткi i рухавы, нiбы ртуць.

 

Змагалась ўсё жыццё за справядлiвасць,

Як хобi, праўда стала для цябе,

Перамагала, але мела мiласць

Да iншых ў надта цяжкай барацьбе.

 

Карыснай людзям хочаш быць бясконца,

Каб добрае рабiць ўвесь час, штодня,

I вылучаеш цеплыню, як сонца,

Ў тваёй душы заўсёды чысцiня.

 

Калi б ў жыццi магло ўсё паўтарыцца,

Цябе б я пакахаў, каб паўтарыць:

«Твая душа, як чыстая крынiца,

Усё жыццё з яе прыемна пiць!»

 

17.12.1994

 

Home Page     Змест

 

459     ПАДАБЕНСТВА

 

У душы пачуццяў ўсiх вытокi,

Каб душу другую адчуваць,

Непатрэбна нават слоў высокiх,

I без слоў мажлiва размаўляць.

 

Бо душа патрэбна чалавеку,

Каб стварыць пачуццi для яго,

Даравана Богам ўсiм адвеку,

I таму нам даражэй ўсяго.

 

Як душа пяе адметным тонам,

Зразумела добра можа быць

Той душы, гучыць што камертонам,

З ёй заўсёды лёгка гаварыць.

 

Ды, як душы розныя збяруцца,

Iм агульнай мовы не знайсцi,

Бо дабром не ў стане адгукнуцца,

Лепш шляхамi рознымi iсцi.

 

Душу цяжка зразумець другую,

Бо вядома – кожнаму сваё,

Вельмi ясна, без праблем, адчую,

Як у iншых душах ёсць маё.

 

На душы цудоўна i прыгожа,

I без слоў бяжыць размовы нiць,

Як душа падобна, яна можа

З iншаю пяшчотна гаманiць.

 

18.12.1994

 

Home Page     Змест

 

462     ПАДЫХОДЗIЦЬ ТАКАЯ

 

Душу уважлiва я слухаю сваю,

Раблю, бясспрэчна, як яна падкажа,

Калi на ростанях у роспачы стаю,

Альтэрнатыўны добры шлях пакажа.

 

I вельмi цяжкую праблему разрашыць,

I ў роздумах заўсёды дапаможа,

З такой душой на свеце надта лёгка жыць,

Дарадчыкам цудоўным мне быць можа.

 

Калi патрэбна, ёй заданне выдаю,

Адказу неадкладна не чакаю,

Душа сумленна зробiць працу ўсю сваю,

Заўжды адказ дакладны атрымаю.

 

Але душа – занадта тонкi iнструмент

I вымагае да сябе пяшчоты,

Ад крыўды i абраз псуецца ён ушчэнт,

Не можа простай выканаць работы.

 

Сваю душу, як зрэнку вока, берагу,

Але шмат рыфаў у жыццёвым моры,

Я зберагчы яе ад болю не магу,

Прыходзiцца ёй часам быць у горы.

 

Ды ўдзячны Богу я за добрую душу,

Хоць стрэс, як хваля, адыходзiць з часам,

Сабе душы нiколi iншай не прашу,

Якая ёсць, з такою будзем разам.

 

19.12.1994

 

Home Page     Змест

 

501     СВЯТЛО ДУШЫ

 

Праменьчык сонца ў цёмны кут загляне,

Адразу надае магчымасць жыць,

Няхай ў душы, нарэшце, сонца ўстане,

Каб цеплыню кахання падарыць.

 

Без сонца цемра, быццам ў падзямеллi,

Пануе смерць, не доўжыцца жыццё,

Не вырасце нiколi нават зелле,

Паўстаць ў душы няздатна пачуццё.

 

Няхай кахання сонца не заходзiць,

Пяшчотна прамянямi зiхацiць,

Ўзаемнасць каб жаданую знаходзiць

I ў iншым сэрцы сонца запалiць.

 

Святло душы! Яно ўсiм неабходна,

Бо шчодра здатна дараваць дабро,

Ад цемры прыйдзе сцюжа верагодна,

Нянавiсць будзе панаваць i зло.

 

Душу каханне робiць залатою,

Цудоўнае для шчасця набыццё,

Душа з каханнем будзе маладою,

Каханне здатна асвятляць жыццё.

 

Калi прамень святла на час знiкае,

Душы у цемры вельмi цяжка жыць,

Няхай святло ў душы не затухае,

Каханне яркiм полымем гарыць.

 

1.01.1995

 

Home Page     Змест

 

510     НОЧ I ДЗЕНЬ

 

Душа, як скрыпка, тонкая заўсёды,

Чуллiва адчувае свет наўкол,

Ёй нарабiць багата можа шкоды

I нават пара вельмi брудных слоў.

 

I паступова ноч ў душу прыходзiць,

Святло знiкае цалкам у яе,

Ды, каб душу занадта не пашкодзiць,

I ноч запалiць зорачкi свае.

 

Ды ноч не можа доўжыцца бясконца,

Дзень надыдзе заўжды на змену ёй,

Цудоўным ранкам узыходзiць сонца,

Падорыць цеплыню душы маёй.

 

Мiнае ноч, раскiне ранак крылы,

I неба гасiць зорачкi заўжды,

Паднiмiцца дыск сонца, сэрцу мiлы,

Каб болей не трываць душы бяды.

 

Святло душы дасць добрыя умовы,

Каб людзям шчасце вабнае дарыць,

Пяшчотныя цяплом сагрэюць словы,

Каб сонейка магло ў душы свяцiць.

 

Хоць ноччу зоркi ў душах ззяюць ярка,

Ды лепей дзень хай будзе ў iх заўжды,

Бо сонца грэе, ад яго падарка

Знiкаюць крыўды горкiя сляды.

 

7.01.1995

 

Home Page     Змест

 

514     ДУША I ТВОРЧАСЦЬ

 

Душа нiяк не знойдзе супакою,

На рызыку я для яе iду,

Хадзiў па бездарожжу многа з ёю,

А, часам, i па тонкму iльду.

 

Але, як ёй магу не пакарыцца,

Як абсалютна згодны я заўжды?

Яна занадта часам ганарыцца,

Шмат нацярпеўся ад душы бяды.

 

Але душу ад бед абараняю,

Ад продкаў гэта спадчына мая,

Яе падказак з радасцю жадаю,

Душа – маё унутранае Я.

 

Яна мне i памочнiк, i дарадчык,

Таму нiколi не крыўлю душой,

Бо для яе зусiм я не загадчык,

Наадварот, згаджаюсь толькi з ёй.

 

Душа хлуснi нi кропелькi не хоча

I вымагае мне сумленным быць,

Наперад ўсё дакладна напрароча.

Ды прадказанне будзе хто любiць?

 

Паводжу так, як мне душа падкажа,

Рабiць стараюсь справы ад душы,

Як на душу радок i рыфма ляжа,

Для творчасцi амаль няма мяжы.

 

11.01.1995

 

Home Page     Змест

 

522     АДНА

 

Прыйшлося мне цяпер адной застацца,

Вакол цвiце чароўная вясна,

Няма на што занадта спадзявацца,

Бо я адна, цяпер заўжды адна.

 

Душа мая няшчадна пакутуе,

Павысахалi слёзы ў ёй да дна,

Але нiхто мой горкi плач не чуе,

Бо плачу толькi я ў тузе адна.

 

Ўначы павекi нават не змыкаю,

Не сплю, трывожыць любага мана,

Бо долю нежаданую я маю,

Кладуся спаць цяпер заўжды адна.

 

Не трэба мне сукенкi з крэпдэшыну,

Спаднiца трэба з чорнага сукна.

I як знайсцi сваю мне палавiну,

Няўжо павек застануся адна?

 

Калi да ўсiх прыходзiць радасць свята,

Я нават i не прыгублю вiна,

Мне радасцi ад свята небагата,

Бо за сталом сяджу заўжды адна.

 

Хачу, пажар ў душы каб разгарэўся,

Што холад ў ёй, ў тым не мая вiна,

Жадаю, каб каханы мне сустрэўся,

Каб не была, нарэшце, я адна.

 

16.01.1995

 

Home Page     Змест

 

542     ЗМЕНЫ Ў ДУШЫ

 

Так хораша, як радасна жывецца!

Але, ў жыццi стаiм ля той мяжы,

Як сэрца раптам болем адгукнецца,

Святло знiкае цалкам у душы.

 

Зусiм не будзе болей супакою,

Халодны вецер у грудзях гудзе,

I боль цячэ магутнаю ракою,

Як чорнай хмарай ноч ў душу прыйдзе.

 

Як ў сэрцы сум, i ноч душу знаходзiць,

Зусiм святло знiкае у яе,

Ды настрой каб занадта не пашкодзiць,

Душа запалiць зорачкi свае.

 

Але не вечна ноч ў душы блукае,

Мiнае чорны i трывожны час,

За ноччу светлы ранак наступае,

I сонейка душу сагрэе ўраз.

 

Бо хутка светлы ранак надыходзiць,

I меней боль ад крыўды i абраз,

З-за гарызонту сонейка ўзыходзiць,

Душы жаданы прымiрэння час.

 

Хоць хораша i радасна жывецца,

Ў душы адвечны дзень не можа быць,

Яна ад сонца здольна перагрэцца,

Але душу ноч здатна астудзiць.

 

30.01.1995

 

Home Page     Змест

 

550     АСНОЎНЫ IНСТЫНКТ

 

У маладосць вяртаюся упарта,

Бягуць гады, але ўсё маладзею,

Заўсёды вызначаю ўзрост, хоць жартам,

Не пашпартам, а як кахаць умею.

 

Каханне i жыццё ў адзiнстве разам,

Цудоўна жыць, калi гарыць каханне,

Бо без кахання – для душы абраза,

I не жыццё iдзе, а iснаванне.

 

Вядома, не ўвайсцi ў раку два разы,

Адна рака, ды iншая заўсёды,

Ёсць глыбiня i сэнс прывабнай фразы,

Каханне дае новыя нагоды.

 

Так створан чалавек: ў любым узросце

Жадае моцна палкага кахання,

Душа iмкнецца пакахаць кагосьцi,

Чакае часу ўзнёслага прызнання.

 

Абавязкова прыйдзе час цудоўны,

Агонь кахання апануе грудзi,

Праявiцца iнстынкт жыцця асноўны,

Ў iм сутнасць, каб жылi на свеце людзi.

 

Час дзiўны прыйдзе, расцвiце каханне,

Красой ў палон захопiць назаўсёды,

Бягуць гады, душа ў юнацкiм стане,

I для сустрэч жадае зноў нагоды.

 

5.02.1995

 

Home Page     Змест

 

574     СЛУХАЦЬ ДУШУ

 

Душа людзей! Нiхто яе не бачыў,

Ды кожны вельмi тонка адчуваў,

Бо для пачуццяў Бог душу прызначыў,

Духоўнасць для людзей ў яе заклаў.

 

Таму душа галоўная заўсёды,

Быць падуладным трэба целу ёй,

Бо можна нарабiць багата шкоды,

Як ў злагадзе не быць з душой сваёй.

 

Душа наперад ведае падзеi,

Зрабiць як лепей, можа падказаць,

Дзе спёка, дзе зiмовыя завеi

Душу цiхутка трэба папытаць.

 

Ды не заўжды душу паслухаць можна,

Хоць добрую параду ў стане даць,

Прыходзiцца паводзiць асцярожна,

Каб моцным свету праўду не сказаць.

 

Душа бунтуе, праўду казаць трэба,

Праўдзiвыя – не лепшыя шляхi,

Каб жыць, душа таксама хоча хлеба

I згодна пагадзiцца на грахi.

 

Каб вольным, нiбы птушка, было цела,

Душы свабоду ў дзеях трэба даць,

Яна як кажа, след занадта смела

Сумленна праўду горкую казаць.

 

22.02.1995

 

Home Page     Змест

 

625     ВЫХАВАННЕ ДУШЫ

 

Што ў душы, тое ў дзеяннях будзе,

Вельмi рознай душа можа быць,

Бо, якое пачуцце набудзе,

Толькi так цела будзе рабiць.

 

Як душа пра каханне спявае,

То i будзе каханне ў жыццi,

Цела радасцi цуд адчувае,

Да каханай прыемна iсцi.

 

Як пяшчота душу напаўняе,

Губы цягнуцца пацалаваць,

I рука спакваля абдымае,

Бо душа дазваляе кахаць.

 

Як душа абыякавай стане,

То бязвольнае цела заўжды,

На чароўнае нават не гляне,

Не цiкавiць нiшто праз гады.

 

Калi месца ў душы знойдзе вада,

Злочын здатны i рукi чынiць,

Цела можа нашкодзiць багата,

Бо няздольна нiкога любiць.

 

Выхаванне душы крайне трэба,

Каб мець шчасце i сталы спакой,

Для учынкаў цудоўная глеба,

Вырастаюць учынкi на ёй.

 

14.03.1995

 

Home Page     Змест

 

627     МАЯ ДУША

 

Сваю душу прыемна пазнаваць,

Калi адчуць яе удзел наяве,

Ўраз пачынаеш моцна паважаць,

Душа – памочнiк верны ў кожнай справе.

 

Яна заўжды дарадчык любы мой,

Нiчога ад мяне не вымагае,

А напаўняе думкаю жывой,

Параiць добра i дапамагае.

 

Нiякiх не iснуе ёй праблем,

Ўсё зробiць для натхнення i украсы,

Дасць безлiч варыянтаў розных схем,

I на пытаннi ўраз дае адказы.

 

З душой прыемна вельмi размаўляць,

Яна без слоў пытаннi вырашае,

I ў словы можна iх ператвараць,

Чароўныя канструкцыi стварае.

 

Уважлiва паслухаю душу,

А ёй не трэба вельмi многа часу,

Каб даць жыццё прыгожаму вершу,

Бо чую тэкст, радкi пiшу адразу.

 

Душы упарта я даю спакой,

Бо без душы што здатна зрабiць цела?

Бягуць радкi iмклiваю ракой,

Душа кiруе творчасцю умела.

 

15.03.1995

 

Home Page     Змест

 

643     ВАБНАЯ ГАРМОНIЯ

 

Не можа супакоiцца душа!

Яна – як быццам рухавiк магутны,

I рух, i голас яе целу чутны,

Яна – кiрунак целу i шаша.

 

Ўсё поўнасцю залежыць ад душы,

Якое дасць яна матываванне,

Нянавiсць прыйдзе ўраз або каханне,

Лёс будзе ў вечнай буры цi ў цiшы.

 

Душа – пачатак ўсiх спраў у жыццi,

Яна патрабаваннi целу ставiць,

Узнесцi можа або ўраз зняславiць,

Душа даруе шчодра пачуццi.

 

Душа i цела – нiбы не свае:

Яны iснуюць не заўсёды ў згодзе,

I цела пры любой малой нагодзе,

Жадае не паслухацца яе.

 

Душа жаданнi ўзнёслыя дае,

Але яна задужа вымагае,

Усё выконваць цела не жадае,

Таму на дыбкi часам i ўстае.

 

Нiколi шчасця не кранае бiч,

Ў гармонii калi душа i цела,

I як душа чагосьцi захацела,

Ўраз выканаць патрэбна яе клiч.

 

19.03.1995

 

Home Page     Змест

 

669     ВЕРШЫ I ДУША

 

Складаю верш, як радасць ў душы чую,

На ўсiх актавах запяе душа,

Абразу або крыўду як адчую,

Змаўкае песня, i няма верша.

 

Душа у смутку размаўляць не можа,

Няма гаворкi, каб яшчэ спяваць,

Ад радасцi калi ў душы прыгожа,

Упарта будзе вершы дыктаваць.

 

Для радасцi патрэбны стан спакою,

Бо творчая крынiца шчодра б'е,

Як доля для душы бывае злою,

Ураз выток заглеiцца яе.

 

Прыемна, калi радасць ёсць заўсёды,

Па струнах лiры малатком не б'юць,

Знiкаюць ўраз любыя перашкоды,

Радкi з глыбiнь крынiчанькi плывуць.

 

Хачу, бясконца каб душа спявала,

Каб не забрудзiць творчасцi выток,

Каб стала абыходзiла навала,

I вершаў моцны доўжыўся паток.

 

Спакою не адбудзецца нiколi,

Не трэба нават марнага чакаць,

Радкоў шукаць ў душы, як ветру ў полi,

Калi на лiры струны гнеўна рваць.

 

27.03.1995

 

Home Page     Змест

 

670     ПРАШУ ВЯСНУ

 

Гляджу на каляндар: вясна павiнна быць,

А холад ўсё нiяк не адпускае,

Даўно пара прыйшла, каб гнёзды птушкам вiць,

Вясна умоў прыдатных не стварае.

 

I на душы пакуль незразумелы сум,

Не ведаю, яго як пазбаўляцца,

Хачу, ад холаду хутчэй мiнуў каб глум,

Цяпло сагрэе, можна закахацца.

 

Вясна, але зiмовы холад у душы,

I сонейка не хоча паказацца,

Даўно стаю каля жаданай ўжо мяжы,

Пара вясне цудоўнай пачынацца.

 

Працяглы час надвор'я добрага няма,

Ад холаду душа мая сумуе,

Хутчэй здае сваю уладу хай зiма,

Кахання радасць сэрца хай пачуе.

 

Душа хай вельмi не сумуе i не спiць,

Каханне прыйдзе, i яна прачнецца,

Вясна заўсёды здатна вабны цуд стварыць,

Душа на поклiч iншай адгукнецца.

 

Вясна, хутчэй прыходзь ў маю душу!

Наяве каб ажыццявiлiсь мары,

Кахаць жадаю i вясну маю прашу,

Далей не засталася каб без пары.

 

27.03.1995

 

Home Page     Змест

 

676     КАХАННЕ ДАПАМОЖА

 

Як чорнай коўдрай ноч душу накрые,

Калi няма амаль зусiм надзей,

I сэрца стала ад бяссiлля ные,

След выйсце да святла шукаць хутчэй.

 

Туга i сум, i цяжкiя пакуты,

Што дапаможа, чым лячыць душу?

Бясконца нiбы закаваны ў путы,

Ды як да шчасця перайсцi мяжу?

 

Душы што ў цяжкiм стане дапаможа,

Растопiць ў ёй цяплом халодны лёд,

Святло каб ззяла ярка i прыгожа,

Каб зноў iмкнуцца ў радасны палёт?

 

Як вельмi цяжка i святла нябачна,

Душу ў бядзе каб трохi палячыць,

I боль не адчуваўся вельмi значна,

Вiно не ў меру пачынаюць пiць.

 

Каб радасць мець жаданую бясконца

I д'яблу каб душу не прадаваць,

Каб зноў ў жыццi заззяла шчасця сонца,

Патрэбна толькi моцна пакахаць.

 

Ад суму i тугi адно лякарства,

Каб шчасце мець i не пакутаваць,

Ў душы было каб весялосцi царства:

Не ненавiдзець трэба, а кахаць!

 

29.03.1995

 

Home Page     Змест

 

691     ЦУД МАЛАДОСЦI

 

Так хораша, калi ў душы каханне,

Пакуль яго агонь яшчэ гарыць,

Калi, як ў маладосцi, адчуванне,

Калi душа бадзёрая не спiць!

 

Калi красу душа пабачыць можа

I адэкватна ўраз рэагаваць,

Калi душы прыемна i прыгожа,

Каб злёгку ап'янелым адчуваць,

 

Каб здольнасць не мiнула i жаданне

Ў каханнi быць на вабнай вышынi,

Каб не прыйшло з каханнем развiтанне,

Не ўспамiнаць пасля былыя днi.

 

Няхай гады змяняюць трохi цела,

Але, калi душою малады,

Як старыцца душа не захацела,

Спаткаў цуд маладосцi назаўжды.

 

Быць можа вельмi маладое цела,

Але амаль састарылась душа,

Кахаць няздатна радасна i смела,

Цана яго ў каханнi менш граша.

 

Душа, як цуд дзiвосны, маладая

Не лiчыць ўзросту сталага гадоў,

Мiнаць пара не хоча залатая,

I, пэўна, будзе вечнаю любоў!

 

4.04.1995

 

Home Page     Змест

 

696     ХАЛОДНАЯ ДУША

 

Твая душа халодная чаму?

Каханне разагрэць яе не можа,

Не адгукнулась поклiчу майму,

Табе нiчога больш не дапаможа.

 

Чаму душа твая вясною спiць

I радасцi зямной не адчувае?

Вясна iдзе, каханне каб дарыць,

Увесну сталы лёд ў душы знiкае.

 

Хто столькi лёду у душу паклаў,

Што i вясною раставаць не хоча?

Таўшчэзны лёд адвечны холад даў,

I доля злосна над табой рагоча.

 

Вясна iдзе, растаялi снягi,

I лёд вадой празрыстаю збягае,

Калi ў душы ёсць хтосьцi дарагi,

Сваiм цяплом душу адагравае.

 

Няхай ў тваёй душы растане лёд

I возерам чароўным разальецца,

Ды песнi заспявае ў iм чарот,

Душа майму каханню адгукнецца.

 

Таму, як вечны холад у душы,

Яе вясна – прыгожае каханне,

Яна цяплом сагрэе без мяжы,

I з холадам надыдзе развiтанне.

 

6.04.1995

 

Home Page     Змест

 

713     НОЧ ДУШЫ

 

Ноч спусцiлась чорная, як вугаль,

Чарната цяпер ў душы маёй,

Шчасце хутка скрылася за вугал,

I душу знiшчае неспакой.

 

Мой каханы ад мяне паехаў,

Засталася, на бяду, адна,

Ён – мая апора i уцеха,

Мiлы i жаданы, як вясна.

 

Цяжка ў адзiноце пакутую,

Стала ноч прыйшла ў маю душу,

Ад працяглай цемры холад чую

I вярнуцца любага прашу.

 

Шчыра ўсе памылкi я дарую,

Ганарлiвасць кiну сваю ў бруд,

Абдыму, пяшчотна расцалую,

Каб нясцерпных больш не мець пакут.

 

Адзiнокай цяжка i трывожна,

Хочацца i песцiць, i кахаць,

Ноч сцярпець халодную няможна,

Цяжка ранку шэрага чакаць.

 

Хутка любы вернецца дадому,

I прыйдзе канец бядзе маёй,

Бо загоiць ў сэрцы боль i стому,

Для душы дасць радасць i спакой.

 

10.04.1995

 

Home Page     Змест

 

749     ПАЎНОЧНАЯ ЗОРКА

 

Заўсёды ззяеш ты паўночнай зоркай,

Прыгожа, ды ў душы бясконцы лёд,

З душой халоднай будзе доля горкай,

Нiколi не адбудзецца узлёт.

 

Душа зусiм жыцця не адчувае,

Яно нябачна побач прабяжыць,

Ад халадоў яна не пакахае,

З такой душою вельмi цяжка жыць.

 

Калi душа з каханнем незнаёма,

Ў ёй радасць захавалась за iмжу,

Няспынна ў ёй пануе толькi стома,

I прыйдзецца разаграваць душу.

 

Але чаму душа халоднай стала,

I айсберг хутка ў ёй пачаў расцi?

Раней, напэўна, гора атрымала,

Нiшто бясследна не мiне ў жыццi.

 

Душу касцёр кахання адагрэе,

I мары зноў адправяцца ў палёт,

Калi каханне вабнае саспее,

Растане хутка i таўшчэзны лёд.

 

Ў душы зноў ярка сонейка заззяе,

Каб шчодра шмат цяпла другiм даваць,

Гарачую душу заўжды хто мае,

Пяшчотай здатны iншых саграваць.

 

22.04.1995

 

Home Page     Змест

 

767     НАДВОР'Е ДУШЫ

 

Зноў захмарылась неба над намi,

I ўжо дожджык маленькi iдзе,

Так здарацца павiнна часамi,

Калi смутак ў душу надыдзе.

 

Ну i што, што захмурылась неба?

Ну i што, калi дожджык iмжыць?

Мо, дарэчы такая патрэба,

Каб пагодны час лепей цанiць?

 

Бо душу дождж ад бруду адмые,

Ёй чысцюткай заўжды трэба быць,

Каб усiх, хто табе дарагiя,

Мог пяшчотна i верна любiць.

 

Пройдзе дождж, i зноў сонца заззяе,

Без дажджу ўсё ад спёкi згарыць,

Дождж душу ў раўнавазе трымае,

Каб ёй радасць i шчасце дарыць.

 

Як бязхмарнае будзе надвор'е,

Памячаць надта цяжка дабро,

Хаця радасна ззяюць сузор'i,

I дзiвуе расы серабро.

 

Супярэчнасць не згубiць каханне,

Была, ёсць, далей будзе яна,

Абвастрае душы адчуванне,

Каб ўзрастала пачуцця цана.

 

26.04.1995

 

Home Page     Змест

 

775     ХВАЛЯВАННЕ ДУШЫ

 

Я пра пачуццi песень шмат спяваю,

Вязь ўзнёслых слоў настойлiва пiшу,

Радкамi памяць ўраз перапаўняю,

I вызвалiць ад iх хачу душу.

 

Штодня радкi, як шчодры дождж, спадаюць

Або iдзе асеннi лiстапад,

Вясёлкаю чароўнай ярка ззяюць,

Цудоўным фарбам я бясконца рад.

 

Ў мой лiстапад лiстоў няма зялёных,

Асеннi час майго жыцця прыйшоў,

Навокал чырвань на дубах i клёнах,

Шукаць не трэба мне прыдатных слоў.

 

Яны з душы бягуць iмгненна самi,

Каб песнi пра каханне падарыць,

I цяжкасцей амаль няма з радкамi,

Бо стала у душы матыў гучыць.

 

Спантанна на матыў радкi кладуцца,

I песня нараджаецца ў душы,

Мае пачуццi шчодра адгукнуцца,

I гулкiм рэхам загучаць вершы.

 

Прыемна складаць вершы пра каханне,

Пачуцце людзям дзiўнае дано,

Пiшу, бо адчуваю хваляванне,

Шчаслiвы тым, што ёсць ў душы яно.

 

30.04.1995

 

Home Page     Змест

 

781     ХМАРЫ

 

Навiснуць нiзка хмары над зямлёй,

I смутак у душу прыйдзе заўсёды,

Было цудоўна сонечнай парой,

А хмары стала робяць перашкоды.

 

Але не трэба хмары мне ў душы,

Хачу, каб зноў надвор'е лепшым стала,

Жадаю толькi радасць мець ў цiшы,

Не да спадобы страшная навала.

 

Прыемна, калi сонейка ўгары,

Цяплом яно пяшчотна сагравае,

Бо шле свае бясцэнныя дары,

Ад радасцi душа адпачывае.

 

Цудоўна, як краса ляжыць наўкол,

Калi няма на небе нi хмурынкi,

Як чуецца струмень пяшчотных слоў,

Iх музыка лунае без супынкi.

 

Здараецца, што хмары надыдуць,

Ды толькi каб не пачыналась буры,

Патрэбна толькi ветрыку падзьмуць

Цi iх разгоняць моцныя вiхуры.

 

Ды нельга ўсё жыццё пражыць без хмар,

Хай надыходзяць, можа, так i трэба?

Як ад кахання у душы пажар,

Хай часам моцны дождж пральецца з неба.

 

2.05.1995

 

Home Page     Змест

 

788     СВЯТА Ў ДУШЫ

 

Душа – нiбы вялiкi акiян,

Б'юць моцна штормы ў ёй i лашчаць штылi,

Душа – дысплею моцнага экран,

Пачуццi каб выразна бачны былi.

 

Пачуццяў захавана шмат ў душы,

А, можа, колькасць iх амаль бясконца?

Змяняцца здатны стан: iдуць дажджы

Цi ззяе ярка i няспынна сонца.

 

Бягуць калейдаскопам ўсе яны,

Вясёлкаю ў праменьчыках iграюць,

Душы пачуццi моцныя даны,

Яны жыццё дакладна адбiваюць.

 

Калi я адчуваю, то жыву,

Нам фраза з фiласофii вядома,

Пачуццi моцна кружаць галаву,

Нiколi з iмi не спаткае стома.

 

Чым больш пачуццяў, тым паўней жыццё,

Дае iмпэт магутны адчуванне,

Бо хораша, як прыйдзе пачуццё,

I завiтае любае каханне.

 

Каханне надзвычайнае заўжды,

Хаця пачуццяў у душы багата,

Яно як прыйдзе, доўгiя гады

Ў душы лунае радаснае свята.

 

5.05.1995

 

Home Page     Змест

 

807     БУДНI I СВЯТЫ

 

Калi буднi ёсць, чакае свята,

З адных свят жыццё не можа быць,

Будняў сустракаецца багата,

Здатна мала свят жыццё дарыць.

 

Ласкай душу свята сагравае,

Буднi не даюць амаль цяпла,

Свята для душы – калi кахае,

Буднi – як любоў зусiм прайшла.

 

Каб мець свята у душы заўсёды,

Цуд патрэбна ўпарта будаваць,

Хаця i чакаюць перашкоды,

З будняў свята радасна ствараць.

 

Каб для шчасця свята утварылась,

Трэба зайздрасць забываць i злосць,

I ператварыць нянавiсць ў мiласць,

Свята каб жаданае знайшлось.

 

Не стварыць палац чароўны ў мары,

Ў летуценнях шчасця не знайсцi,

Лепш шукаць ў сваiм каханнi чары,

Каб i ў буднi свята мець ў жыццi.

 

Цуд дзiвосны радаснае свята,

Шчасце каб бясконца адчуваць,

I святковых дзён было багата,

Трэба свята у душы ствараць.

 

14.05.1995

 

Home Page     Змест

 

814     ЗЛАГАДА З ДУШОЙ

 

Нярэдка мы сябе не разумеем,

Не можам паяснiць душэўны стан,

Бо кiраваць сабою не умеем,

На белы свет глядзiм, як праз туман.

 

Не з кожным, ды здараецца такое,

Ў дзiвосных марах узнiкае цуд,

Але фактычна робiцца благое,

Душа у цяжкай стоме ад пакут.

 

Неадпаведнасць узнiкае стала,

Дзе тоiцца забруджаны выток?

Спакус жыццё заўжды дае нямала,

Бяда, калi зрабiць насустрач крок.

 

Нiхто нiчым не замiнае звонку,

I кожны вiнаваты сам заўжды,

Хаваць спакусы лепей у скарбонку,

Пазбавiцца каб цалкам ад бяды.

 

Не трэба аддаваць душу кумiру,

Iсцi сцяжынкай лепей, чым шашой,

Цудоўней шукаць злагады i мiру

З сваёю непакорнаю душой.

 

Душы заўсёды пакарацца трэба,

Нi ў чым нiколi ёй не адмаўляць,

Бо здатна яна слухаць голас неба,

Аб шчасцi з Богам шчыра размаўляць.

 

16.05.1995

 

Home Page     Змест

 

850     МОСТ У МАЛАДОСЦЬ

 

Цалкам пасiвела галава,

Ды душа бясконца маладая,

Маладосць жаданая прайшла,

Але сталасць старасць не пускае.

 

З маладой душой цудоўна жыць,

Радасць шчодра дорыць ёй натхненне,

Шлях жыццёвы весялй бяжыць,

Песцiць шчасцем кожнае iмгненне.

 

Збеглi, нiбы снег вясной, гады,

I на выгляд састарэла цела,

Ды душой бясконца малады,

Па шляху жыцця ступаю смела.

 

Што душу зрабiла маладой?

Без праблем усiм апавядаю:

Не патух агонь нязгасны мой,

Як ў юнацтве, радасна кахаю.

 

Няхай будзе пажылы узрост,

Каб мець маладое адчуванне,

Ў маладосць будую моцны мост,

Вабны мост – чароўнае каханне.

 

Шчасце, як каханне не прайшло,

Сiвiзна пакрыла хай галовы,

Маладосць ў нябыт не аддало,

Здатны гаварыць пяшчоты словы.

 

1.06.1995

 

Home Page     Змест

 

854     КАНТРАСТЫ

 

Прыемна адчуваць ў душы цяпло,

Калi няспынна б'е яго крынiца,

Ды хмара разгарнула ўраз крыло,

Iдзе ў душу няўмольна навальнiца.

 

Нябёсы цалкам чорныя ад хмар,

I сцюжаю паўночнай пацягнула,

Знiк нават прывiд чыстых ўзнёслых мар,

Душа навалу страшную адчула.

 

Змяняецца любы стан у жыццi,

З хмар пройдзе дождж, i зноў заззяе сонца,

Павiнны смутак i журба прайсцi,

Не можа боль знiшчаць душу бясконца.

 

Каб болей цяпло любае цанiць,

Перацярпець i здзекi сцюжы ў змозе,

Любую з'яву могуць адцянiць

Кантрасты, што чакаюць на дарозе.

 

Пранеслась навальнiца i пайшла,

Душа ад смутку не зазнае шкоды,

Але ўзамен пяшчоту набыла,

Каб вылучаць цяпло без перашкоды.

 

Кантрасты неабходны для душы,

Любую якасць лепей можна бачыць,

Калi ў ёй антыподы на мяжы,

Лягчэй бяду i дзiўны цуд адзначыць.

 

4.06.1995

 

Home Page     Змест

 

867     ПРАЦА ДУШЫ

 

Паранiў палец свой з-за недагляду,

На згiбе скуру малатком садраў,

I арганiзм без ўсякага загаду

Ураз рамантаваць сябе пачаў.

 

Хто арганiзм заўжды рэгенеруе?

Нiшто само не робiцца ў жыццi,

Працэсам хто уважлiва кiруе,

Папраўка каб магла хутчэй iсцi?

 

Нам механiчна падуладна цела,

Мы здатны толькi рух ажыццяўляць,

Душа кiруе арганiзмам смела,

На ўсе сiстэмы здольна уплываць.

 

Душа нiколi не адпачывае,

Яна працуе, нiбы ЭВМ,

Залежна ад умоў ураз змяняе

У арганiзме працу ўсiх сiстэм.

 

Душа з увагай сочыць i свабодна

Рэжым у змозе лепшы адшукаць,

Няздатна думка, калi неабходна,

Праграмы жыццядзейнасцi змяняць.

 

Душа кiруе целам па праграме,

Яна ж рэгенерацыю вядзе,

I кепскае калi здарылась з намi,

Душа ўсё зробiць, каб не быць бядзе.

 

10.06.1995

 

Home Page     Змест

 

868     ДУША I СОН

 

Жыццё i сон заўсёды непадзельны,

Ў час сну ўпадае думка ў забыццё,

Але iснуе аўтамат надзейны,

Каб ў сне глыбокім доўжылась жыццё.

 

Працэсы сну дакладна невядомы,

Але праходзiць у мазгу мяжа,

Адна палова зморыцца ад стомы,

Не спiць другая. Гэта ёсць душа.

 

Душы дана чароўная праграма,

Каб дзейнасць ўсiх сiстэм ажыццяўляць,

Каб не здарылась з арганiзмам драма,

Душы бясконца трэба кiраваць.

 

У сне заўжды адпачывае цела,

Душа нiколi за жыццё не спiць,

Калi б душа хоць што не даглядзела,

То арганiзм не змог iмгнення жыць.

 

Душа кiруе ўсiм жыццём заўсёды,

Кiруе жыццяздатнасцю сiстэм,

Пераадольваць здатна перашкоды,

Выконвае работу без праблем.

 

Таму мы спаць заўжды спакойна можам,

I адпачынак мець ў начной цiшы,

Душа i зберажэ, i дапаможа,

За працу трэба дзякаваць душы.

 

11.06.1995

 

Home Page     Змест

 

884     ШАНАВАЦЬ ДУШУ

 

Калi душа стамiлась, цяжка жыць,

Кудысьцi шчасце ўраз амаль знiкае,

Жыццёвы шлях бязрадасны быжыць,

I невядомасць стала прыгнятае.

 

Як ў моцным целе кволая душа,

I ад нягод баронiцца няўмела,

Руйнуецца бяспечнасцi мяжа,

I месца не знаходзiць сабе цела.

 

I нават, як магутны вельмi дух,

Калi мяжу бяспекi пераходзiць,

Не вытрымаць душы шалёны рух,

I можна моц парушыць цi пашкодзiць.

 

Каб чалавеку пажадаць дабра,

Патрэбна шанаваць душу, не цела,

Спаткае надта цяжкая пара,

Калi душа ад болю пацярпела.

 

Хай цела пакутуе ад бяды,

Але душа боль здыме, як рукою,

З душою моцнай лёгка ў свеце жыць,

I доля нават будзе неблагою.

 

Душа каб не стамiлась ад жыцця,

Пяшчоты ёй удосталь стала трэба,

Не будзе нават болю пачуцця,

Бо ласка для душы каштоўней хлеба.

 

19.06.1995

 

Home Page     Змест

 

896     ШЧОДРАЯ ДУША

 

Душа! Яна – як iнструмент музычны:

Мажлiва лёгка ўсё на iм сыграць,

Бо голас мае цiхi або зычны,

У змозе гiмн i рэквiем ствараць.

 

Душа людская – iнструмент адзiны,

А колькi ў ёй пачуццяў можа быць!

Такiя разнастайныя карцiны,

Як толькi iх магчыма утварыць?

 

Душа i засмяецца, i заплача,

Цi радасць ў ёй трывае, цi туга,

Iмгненне – i становiцца iначай,

Заўсёды робiць змены, як мага.

 

Нянавiсць ў ёй жыве цi спачуванне,

Пяшчота, смутак, зайздрасць цi любоў,

Душы не надта лёгкае заданне

Пачуццi узнаўляць няспынна зноў.

 

Душа ўяўляе яркую вясёлку,

Пачуцце за адным адно бяжыць,

Без iх ў жыццi не адчувалi б толку.

З пачуццямi цудоўна ў свеце жыць!

 

Душа адна, ды шмат пачуццяў розных,

I можа шэраг iх яна змяшчаць:

Ласкавых i пяшчотных, сумных, грозных,

Душу за шчодрасць трэба паважаць.

 

24.06.1995

 

Home Page     Змест

 

897     НАДВОР'Е I ДУША

 

Дзень сонечны бег пачынаў прыгожа,

I зноў раптоўна добрым настрой стаў.

Якi уплыў зрабiць надвор'е можа

На стан душы i ход жыццёвых спраў!

 

Як пахмурныя днi душу душылi,

Турбота i трывога ў ёй былi,

Яны душу зусiм разварушылi,

Прыемна, што днi цяжкiя прайшлi.

 

Душэўны стан i зменлiвасць пагоды,

Чуллiвасць як магла душа набыць?

Таму, што людзi – частка ўсёй прыроды,

I па яе законах мусяць жыць.

 

Ураз душа дакладна адгукнецца

На змену ўсiх параметраў заўжды:

То сумаваць пачне, то засмяецца,

Цi ў радасцi, цi плача ад бяды.

 

Бягуць пачуццi праз душу бясконца,

Яна змяняе ад надвор'я стан:

То ярка ззяе ў ёй праменне сонца,

А часам ляжа восеньскi туман.

 

Хай стрэнецца i кепскае навор'е,

Карысна часам i пасумаваць,

Бо хутка будуць вабiць зноў сузор'i,

Заўсёды варта сцiпла пачакаць.

 

25.06.1995

 

Home Page     Змест

 

904     СПАКОЙ ДУШЫ

 

У справах шторм мне па душы заўсёды,

Хай ў марах бура выклiкае страх,

Як цяжкiя ўзнiкаюць перашкоды,

Знайсцi цiкава аптымальны шлях.

 

Ў адносiнах штыль любы да спадобы,

Хутчэй i шторм, i бура хай мiне,

Каб штыль здабыць, раблю упарта спробы,

Ды не заўжды яны пад сiлу мне.

 

Калi ў душы спакой, а ў думках бура,

Выток крынiцы творчай жвава б'е,

Прыемны подых кожнага вiхура,

I гiмн душа ад радасцi пяе.

 

Калi жыве ў душы спакой – цудоўна,

Няма зусiм пакут i горкiх мук,

Ўплывае моцны шторм заўжды адмоўна,

I валiцца любая справа з рук.

 

Што можа ў свеце быць яшчэ каштоўней,

Чым радасць ад спакою на душы?

Жыццё прывабней стане i чароўней,

Як не дайсцi да штармавой мяжы.

 

Спакой душы лепш цэннай нагароды,

Патрэбна шанаваць цудоўны час,

Iмкнуся, ад нязначнай каб прыгоды,

Шторм не падняўся, каб iмпэт не згас.

 

28.06.1995

 

Home Page     Змест

 

993     УСЁ СКАНЧАЕЦЦА

 

Як крыло вялiкай коўдры,

Зямлю крыюць воблакi,

Праз iх месяц, ледзьве жоўты,

Паглядаў ва ўсе бакi.

 

То ў прагалiны загляне,

Ярка свецiць, як лiхтар,

То саромiцца i стане

За аблокi хаваць твар.

 

Смутак у душу прыходзiць,

Гняце моцна нездарма,

Ўцехi любай не знаходзiць,

Ў небе зорачак няма.

 

Часам i ў жыццi бывае

Надта кепска ад бяды,

Душа воўкам завывае,

Ды боль скончыцца заўжды.

 

Бо, якой бы ноч не была,

Дзень настане, дасць святло,

Коўдра неба спрэс закрыла,

Ды ў душу прыйдзе цяпло.

 

Як ў душы гудзе трывога,

Трываць трэба стан такi,

Будзе светлаю дарога,

Разыдуцца воблакi.

 

13.08.1995

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz