14. Вершы аб стане душы

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

6029     ЖАДАННЕ АДНАЎЛЕННЯ

 

Даўно ачахлая душа

Ўсё роўна свой прамень чакае.

 

 

6057     ПЯШЧОТНАЯ АБЯЦАНКА

 

Душа – падлётак, што не выляцеў з гнязда,

Я цеплынёй сваёй яе сагрэю.

 

 

6073     ПАКУТЫ ДУШЫ

 

Самотная душа – як раненая птушка,

Час трэба ёй, каб рану загаiць.

 

Home Page     Змест

 

6082     ВЯРТАННЕ ЦЯПЛА

 

Калi ў душы намерз таўшчэзны лёд,

Цяпла шмат трэба, зноў каб адагрэцца.

 

 

6091     ЦЕРАЗ КРАЙ

 

Шмат кропель, ды апошняя – прыкметней,

Бо цераз край напоўнiць кубак i душу.

 

 

6097     ЗВЫШМАГУТНАСЦЬ

 

Колькi сiл патрэбна мець душы,

Каб стойка пераносiць адзiноту?

 

Home Page     Змест

 

6101     ПРЫЗЕМЛЕНАСЦЬ

 

Душа – як быццам птушка ў клетцы:

Ўзлятае меней, чым на крок.

 

 

6103     УЛАДА НАД БУДУЧЫНЯЙ

 

Засмяецца душа цi заплача,

Ўсё залежыць цяпер ад цябе.

 

 

6117     ВЫДАТКI IСНАГА

 

Душу i позiрк вабiць прыгажосць,

А колькi ёсць вакол непрыгажосцi.

 

Home Page     Змест

 

6119     БЯЗВЫХАДНАСЦЬ

 

Душа – як птушка, ёй палёту трэба,

Ды моцна замiнаюць ланцугi.

 

 

6124     НЕ Ў ТЫМ СУТНАСЦЬ

 

Хутка адгучала медзь аркестра:

Свята не ўтрымалася ў душы.

 

 

6129     ВIРТУАЛЬНАЯ ВОЛЯ

 

Душа, як птушка, вольная заўжды,

Ды кайданы трымаюць моцна цела.

 

Home Page     Змест

 

6133     СТРАТА ЎЗНЁСЛАГА

 

Душа – разладжаная скрыпка,

Як абыякавасць запоўнiла яе.

 

 

6142     РОЗНЫЯ ВЫНIКI

 

На мяккiх душах застаецца след,

Няма слядоў, калi душа – як камень.

 

 

6174     ЦЯЖКI ЧАС

 

Калi пачнецца грукат грому,

Душа перажывае стому.

 

Home Page     Змест

 

6199     ЖАНОЧЫ БОЛЬ

 

Быць кiнутай – найгошая абраза

З усiх магчымых кпiнаў i абраз.

 

 

6203     БЕРАГЧЫ ДУШУ

 

Любому воргану нанесцi лёгка траўму,

Але найбольш ранiмая – душа.

 

 

6237     УЗНЁСЛАСЦЬ

 

Грэе добра вогнiшча агонь,

Ды агонь душы выдатна грэе.

 

Home Page     Змест

 

6247     ЗМЕНА СТАНУ

 

Як доўга грэць, заўжды кiпiць вада,

Як дапякаць – i душы закiпаюць.

 

 

6287     УЗДЫМ ДУШЫ

 

Адчуць сябе каб вельмi маладым,

Душу разварушыць павiнен ўздым.

 

 

6307     ЧОРНЫЯ ДУШЫ

 

Чарнобыль цел стварыў чарнобыль,

Чарнобыль душ iдзе даўно.

 

Home Page     Змест

 

6338     ЧАРНАТА

 

Ад сонейка стаць скура можа чорнай.

А што у змозе пачарнiць душу?

 

 

6340     ПАКУТЫ ДУШЫ

 

Калi душа стамiлася ад ран,

I летам ляжа восеньскi туман.

 

 

6344     ГАНЕБНЫ БРУД

 

Ад бруду звонку адмывацца можна.

А як адмыцца ад яго ўнутры?

 

Home Page     Змест

 

6348     СУМНЫ ВЫНIК

 

Заўжды маланка здейснiць свой удар,

Калi душа счарнелая ад хмар.

 

 

6385     РОЗНЫ СТАН

 

Змяняецца душа заўжды, як луг:

То ў кветках ззяе, то бялее снегам.

 

 

6395     РАЗНАСТАЙНАСЦЬ

 

На выгляд тоесныя ўсе, як спарышы,

Ды свет асобны ў кожнага ў душы.

 

Home Page     Змест

 

6403     УПЛЫЎ АБСТАВIН

 

Гуллiвы настрой – не заўжды,

Той зразумее, хто ў жалобе.

 

 

6408     АСАБIСТЫ ВОПЫТ

 

Не зразумець тэарэтычна адзiноту,

Яе патрэбна паспытаць.

 

 

6482     ЛЕПШ НЯСПАННЕ

 

Турботы даюць хваляванне,

Ды горш, як заснула душа.

 

Home Page     Змест

 

 

6518     НЕБЯСПЕЧНАЯ МЯЖА

 

Калi сканчаецца цярпенне,

Ў душы вiруе раздражненне.

 

 

6558     НЯСТРЫМНАЕ IМКНЕННЕ

 

Стамiцца ў любай справе могуць рукi,

Але нястомная душа.

 

 

6570     ЦЯЖКI ЧАС

 

Душу няшчасную пячы

Бяда стараецца ўначы.

 

Home Page     Змест

 

 

6614     РЭАКЦЫЯ

 

Як плёскаюць ў душу хлуслiвы бруд,

Яна ў знямозе цяжкай ад пакут.

 

 

6657     СПРАВА ПА ДУШЫ

 

Калi прыемная ёсць справа,

I настрой ёсць, i жыць цiкава.

 

 

6729     БОЛЬ АБРАЗЫ

 

Бываюць словы горш нажа:

Ад цяжкiх ран балiць душа.

 

Home Page     Змест

 

 

6816     ЧЫСТАЯ ДУША

 

Пускаць ў душу не трэба бруд,

Каб не цярпець ёй ад пакут.

 

 

6818     НАДЗЕЙНАЯ СХОВАНКА

 

I кепскае надвор'е не зашкодзiць,

Як ёсць прытулак для душы.

 

 

6829     РАЗГУБЛЕНАСЦЬ

 

Не будзе шпак спяваць рулады,

Калi займуць шпакоўню вераб'i.

 

Home Page     Змест

 

 

6837     УЗНЁСЛАСЦЬ ДУШЫ

 

Цудоўна кладзецца пад ногi дарога,

Калi у палёце душа.

 

 

6867     БОЛЬ ДУШЫ

 

Ад спёкi трэскае зямля,

Што ж адбываецца у душах?

 

 

6878     МАСКIРОЎКА

 

Пад белым, нiбы снег, адзеннем

Быць можа чорная душа.

 

Home Page     Змест

 

 

6884     ПЕРАД БУРАЙ

 

Працяглая цiша заўсёды

Трывогу пасее ў душы.

 

 

6894     НАДЗЕЙНАЯ ПРАВЕРКА

 

Як чырвань шчокi залiвае,

Жыве сумленне у душы.

 

 

6901     ПАДСТАВА ДЛЯ ПАЛЁТУ

 

Душа ўзлятаць, як птушка, ў змозе,

Калi галiнка ёсць, дзе адпачыць.

 

Home Page     Змест

 

 

6949     РАМАНТЫКА ДУШЫ

 

Магчыма адчуваць ў душы палёт,

Як прыгажосць навокал здатны бачыць.

 

 

6952     КРОХКАЯ ДУША

 

Нязносны боль душэўных ран,

Iм загаiцца вельмi цяжка.

 

 

6988     СУМНЫ ВЫНIК

 

Шмат хвалявання i журбы

Ў душы ад цяжкай барацьбы.

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz