15. Вершы аб стане грамадства

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

3071     ВАНДАЛЫ

 

Чаму дабра тварыць амаль не здатны?

Няўжо спрадвеку так заўжды было?

Здаецца многiм вынiк больш выдатны,

Калi без сэнсу чыняць толькi зло.

 

Зусiм прычына нават невядома,

Чаму ва ўчынках злосцi моцны шквал?

Але ў душу прыходзяць боль i стома,

Бо амаль кожны – скончаны вандал.

 

Вандалы i дарослыя, i дзецi,

Свядома чыняць зло цi незнарок.

Як можна жыць з такой душой на свеце?

Ёсць прыклады iх дзеянняў што крок.

 

29.03.1999

 

Home Page     Змест

 

3131     ВОКА ЗА ВОКА

 

На свеце кожны мае права жыць,

Ды людзi ёсць драпежныя, як зверы,

Сваё балiць, чужое не балiць:

Яны бяруць у рукi рэвальверы.

 

За вока вока, зуб за зуб аддай,

Такi закон быў у людзей спрадвеку,

Бо небяспека ад бандыцкiх зграй.

Як выжыць у грамадстве чалавеку?

 

За смерць тым самым трэба заплацiць,

Жыццё чужое людзi каб цанiлi,

Не з заклiкам, жыццё каб падарыць,

На ворага ў Айчынную хадзiлi.

 

22.04.1999

 

Home Page     Змест

 

3190     АДКУЛЬ?

 

Халодныя сэрцы i брудныя рукi

З'явiлiсь ў грамадстве адкуль?

Сустрэнешся з iмi – не будзе парукi,

Што знойдзеш ратунак ад куль.

 

Забойства за грошы – звычайная справа,

Зрабiць можна нават заказ.

Чаму небяспечным жыццё цяпер стала?

Бо кiлеры ёсць i у нас.

 

Не зналi прафесii страшнай нiколi,

Замежных не ведалi слоў.

Адкуль у людзей ў руках бруду даволi?

Чаму холад ў сэрцы прыйшоў?

 

20.05.1999

 

Home Page     Змест

 

3238     СВЕТ ДУШЫ

 

Люмпенiзацыя грамадства,

I спусташэнне у душы,

Прапала цяга да мастацтва,

Больш непатрэбныя вершы.

 

Нiчога людзi не чытаюць,

У галерэi не iдуць,

Гарэлку толькi разлiваюць,

I пагалоўна ўсюды п'юць.

 

Мо эвалюцыя адбылась?

Ў душы зусiм змянiўся свет,

Ракой гарэлка толькi б лiлась,

Мастак не трэба i паэт.

 

13.06.1999

 

Home Page     Змест

 

3258     ЭЛIТА

 

Якi народ – такая i элiта,

Бо не народзiць сокала сава,

Свiння, як дабярэцца да карыта,

Жадае з'есцi ўсё заўжды сама.

 

Бо не бязрыб'i ракi рыбай сталi,

I пачалi заўзята кiраваць,

Яны самоў без страху замянялi,

Таму не трэба поспехаў чакаць.

 

Бо гегемон прыклаў даволi спрыту,

Каб ў кiраўнiцтве мець заўжды аншлаг,

Знiшчала рэвалюцыя элiту,

Падводзiў рыску сталiнскi гулаг.

 

25.06.1999

 

Home Page     Змест

 

3270     НЕ ВЫХАВАЦЬ

 

Злачыннасць норма цi абставiн збег?

Палепшыць род людскi зрабiў Бог спробу,

Ной толькi годных выбраў у каўчэг,

Яны каб ўратавалiсь ад патопу.

 

Здавалась, справа вырашыцца ўраз,

Бо самых лепшых ў свеце адбiралi,

Але прайшоў не вельмi доўгi час,

I лепшыя злачынствы зноў ўтваралi.

 

Не удаецца выхаваць людзей,

Што створаны па падабенству Богу,

Як хтосьцi ад прыроды лiхадзей,

Не пойдзе ён у добрую дарогу.

 

28.06.1999

 

Home Page     Змест

 

3293     БЕЗДУХОЎНАСЦЬ

 

Упарта я шукаў аматараў мастацтва,

Ў прыватнасцi, паэзii сяброў,

Знайсцi хацеў сярод дарослых i юнацтва,

Але, на жаль, нiкога не знайшоў.

 

Дакладна ведаю: няма вiны паэта,

Што не чытаюць лiрыку ў наш час,

Бо горкi вынiк бальшавiцкага дэкрэта,

Што гегемонам быў рабочы клас.

 

Тых, хто паэзiю чытаў, арыштавалi,

Лес пiлаваць паслалi у гулаг,

Таму мастацтва непатрэбным будзе далей,

Вядзе у бездухоўнасць сумны шлях.

 

10.07.1999

 

Home Page     Змест

 

3396     ГОРКАЕ ЖНIВО

 

Старанна, аж з'явiлiся мазолi,

Каб знiкла ўсё без следу, як вада,

Пшанiцу, жыта i ячмень палолi,

Каб пышна разраслася лебяда.

 

Цяпер пасевы на грамадскiм полi

Нясуць адзнакi суму i бяды,

Як не старайся, але ўжо нiколi

Не вырасце пшанiцы з лебяды.

 

Таму ў бядзе любiмая Радзiма,

Як птушка, у якой адно крыло,

Шчаслiвы лёс праходзiць дзесьцi мiма,

Бо маем вельмi горкае жнiво.

 

29.09.1999

 

Home Page     Змест

 

3421     ЛЕПЕЙ НЕ СТАНЕ

 

Свет вельмi брудны i не будзе чысты,

Бо не адмыць нiколi звыклы бруд,

Свет летуценнiк бачыць прамянiсты,

Ды яваю не стане з мары цуд.

 

Заўжды iмкнулiсь ваяваць народы,

Вакол хлусня, бязлiтаснасць, падман,

Памiж людзьмi няма жаданай згоды,

Свет цяжка стогне ад крывавых ран.

 

Разумнiкi з сiвых даўнiн шукалi,

Абаранiць як ад няшчасцяў свет,

Як i было, таксама будзе далей,

Што лепей стане, не знайсцi прыкмет.

 

13.10.1999

 

Home Page     Змест

 

3499     КРУТЫЯ ПАВАРОТЫ

 

Гiсторыi крутыя павароты –

Ганебны для людзей эксперымент,

Бо ад яго няшчасцi i маркоты,

Ўсё добрае руйнуецца ушчэнт.

 

Знiкае з поля жыта i пшанiца,

А вырастае буйна лебяда,

I годнае жыццё ўжо толькi снiцца,

Пануе i нястача, i бяда.

 

На паваротах надта час суровы,

Няма святла, а бездань чарнаты,

Бо лепшыя загублены галовы,

А iншыя не варты нiкуды.

 

12.12.1999

 

Home Page     Змест

 

3504     ДУБ I СОСНЫ

 

Чаму трымаюць ураган дубы,

А сосны разбураюцца на трэскi?

Яны заўжды ўнiкаюць барацьбы,

Аб ёй не хочуць нават чуць абвесткi.

 

А барацьба прыемна для дубоў,

Яны ў змаганне кiнуцца ў iмгненне,

Бо ў сэрцах да сваёй зямлi любоў,

Трымае моцна за яе карэнне.

 

Вакол стаяць лясы, там сосен шмат,

Ды на пяску iх корань вельмi кволы,

Калi паклiча змагароў набат,

Дуб годна ураган сустрэне новы.

 

16.12.1999

 

Home Page     Змест

 

3506     ПРАСIЦЕЛЬ

 

Прасiцель – нібы каста пракажоных,

Яна уладзе замiнае жыць,

Жадае, каб было ўсё па законах,

Ды з iм нiхто не хоча гаварыць.

 

Прасiцеля аднойчы паважаюць,

Як выбiраць уладу трэба зноў,

I залатыя горы абяцаюць,

I вечную адданую любоў.

 

Ды зноў пасля зусiм не памячаюць,

Бо на чатыры выбралi гады,

Чыноўнiкi прасiцеля знiшчаюць,

Напэўна, гэтак будзе назаўжды.

 

16.12.1999

 

Home Page     Змест

 

3513     САД

 

Ссеклi сад, i яблынi, i грушы,

Што сякеры, ёй жа не шкада,

Меркавалi, будуць расцi ружы,

Вырасла сцяною лебяда.

 

Цяжкае стагоддзе Беларусi,

Лепшых сваiх страцiла сыноў,

Супынiлiсь у iмклiвым русе,

Але сад не вырастае зноў.

 

Мець нацыянальную свядомасць

Дазваляў цудоўны ў кветках сад,

Будучыня наша – невядомасць,

Не наперад крочым, а назад.

 

25.12.1999

 

Home Page     Змест

 

3529     ЧУЖЫ БОЛЬ

 

Можа iншых зусiм не кранае,

Не турбуе нiяк боль чужы,

Мая востра душа адчувае

Боль пакрыўджанай iншай душы.

 

Не мая гэта, ўпэўнены, справа,

Ды ад горкiх нязносных абраз

Да мяне надыходзiць навала,

Рэагуе душа моцна ўраз.

 

Ад чужога нясцерпнага болю

Сэрца мне пачынае пячы.

Як знаходзiць ў грамадстве патолю,

Ад пакут як душу зберагчы?

 

5.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3579     РУЖЫ НА БАЛОЦЕ

 

Не расквiтнее ружа на балоце,

Ёй трэба вельмi дбайная рука,

Яна заўжды у смутку i маркоце,

Без клопату жыве там асака.

 

Не толькi расквiтнець, а жыць не ў змозе,

Ў смярдзючай глебе выжыве наўрад,

Знайсцi прытулак хоча пры дарозе,

Хоць месца ёй – цудоўны райскi сад.

 

Не будзе кветак ў ружы, вельмi шкода,

Але, калi нядбайная рука,

Яна саджае ружы на балоце,

А ў садзе расце кепска асака.

 

22.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3580     ПЛАДЫ РЭВАЛЮЦЫI

 

Мiчурын ў пладаводстве ўзяў кiрунак,

Каб вырасцiць цудоўныя плады,

Каб смачным i прыгожым быў гатунак,

I радасць людзям мог даваць заўжды.

 

Грамадству Ленiн адшукаў ратунак,

Шчаслiвымi, лiчыў, ўсе стануць ўраз,

Элiту нiшчыў, каб стварыць гатунак

Пад назвай «гегемон» – рабочы клас.

 

Напэўна, хворым быў цi нецвярозым,

Пабачыў – цяжкай нарабiў бяды,

У вынiку ад жаху страцiў розум,

А мы жнем рэвалюцыi плады.

 

23.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3581     ЧМЕЛЬ I КАМАР

 

Чмель – добры i старанны гаспадар,

I дэмакрат быў па сваёй прыродзе,

Руплiва з кветак ён збiраў нектар,

Прыгажуном цудоўным быў ў палёце.

 

А побач з iм таўклi мак камары,

Iх зграя была моцнай, як навала,

Ахвяр чакалi, лёталi ўгары,

Чмялёў было ў акрузе вельмi мала.

 

Прыйшла правесцi выбары пара,

Камар i чмель сапернiкамi сталi,

У вынiку абралi камара,

Шмат камароў, i ўсе галасавалi.

 

23.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3587     ЗНАЙДЗIСЯ, МАМА!

 

Чаму iнстынкт заўжды высокародны?

Ён свету дан жывёльнаму павек,

Але учынак кепскi i нягодны,

Хоць мае розум, робiць чалавек.

 

Бо да дзяцей шмат у жывёл пяшчоты,

Жыццём сваiм iх здатны баранiць,

Ў сiроцкiх словах колькi ёсць маркоты:

«Знайдзiся, мама!» – як набат гучыць.

 

Ды часам у людзей няма турботы,

З уласнымi дзяцямi чыняць жах,

Неверагодна, ды ў наш час сiроты

Жывуць без ласкi пры жывых бацьках.

 

24.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3593     АПРАЧА ПАЭТАЎ

 

Ў рэальнасць мяне думкi завялi,

Хоць можа гавару i святатацтва,

Паэзii часы даўно прайшлi,

Такое непатрэбнае мастацтва.

 

Багатых шмат, а большасць – жабракi,

Абодвум класам не патрэбны веды,

Да кнiг не цягне ўжо нiхто рукi,

Як хлеб здабыць, не вучаць iх паэты.

 

Няма нi чытача, нi слухача,

Бо ў душах не агонь гарыць, а крыгi,

Зусiм нiхто, паэтаў апрача,

Чытаць не хоча паэтычнай кнiгi.

 

26.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3622     ВЯЛIКАЕ СУМНЕННЕ

 

Ў жыццё прыходзiць цяжкая бяда,

Душа ў знямозе ад хлуснi i бруду,

Бо не шануем Госпада Хрыста,

А за узор ў жыццi бярэм Iуду.

 

Таму жахлiвы у грамадства стан,

Бо срэбранiкi – вабная прынада,

Квiтнее буйна жудасны падман,

I норма ўжо – бязлiтасная здрада.

 

Iуда грэх сабе не дараваў,

Хоць позна, ды прачнулася сумленне,

Сабе сумленне кожны б хай прыдбаў,

Цi будзе так – вялiкае сумненне.

 

10.02.2000

 

Home Page     Змест

 

3625     ДЭМАКРАТЫЯ

 

Хоць вабiць дэмакратыi прынада,

Ды i яна даць здатна шмат нягод,

Не будзе светлай, нiбы дзень, улада,

Як чорны, быццам сажа, стаў народ.

 

Ў семнаццатым i трыццаць сёмым каты

Святло згасiлi, пэўна, назаўжды,

Тым самым нават да народнай ўлады

Дадалi вельмi страшнай чарнаты.

 

Стварыць не удалося ўлады слаўнай,

Яна такой, якi народ, была,

Не стане дэмакратыя сапраўднай,

Як цемра ўсюды, ды няма святла.

 

11.02.2000

 

Home Page     Змест

 

3626     ФIНIШ

 

Жыццёвы шлях – як быццам марафон,

На старце ўсе аднолькавыя разам,

На трасе сыдзе хтосьцi пад адхон,

Ды iншыя адстануць моцна з часам.

 

Надзея старту вабiць: дабягу,

Бо мроiцца заўжды ветразь пунсовы,

Бо юныя не ведаюць граху,

Яны усе – цудоўныя анёлы.

 

Ўсе к фiнiшу iмкнуцца ад душы,

Ды лёс чамусьцi не прамы, а гнуткi.

Але адкуль бяруцца алкашы?

Чаму прывабна доля прастытуткi?

 

11.02.2000

 

Home Page     Змест

 

3628     НОВАЯ МАРАЛЬ

 

На скрыжалях маральны кодэкс Бог

Нам запiсаў дакладна зразумела,

Каб хтосьцi ад нягоды не знямог,

Душу каб зберагаў сваю i цела.

 

Ды ленiнiзм вучылi шмат гадоў,

I камунiзм упарта будавалi,

Да Бога мы не збераглi любоў,

I Бiблiю нiколi не чыталi.

 

I вынiк не прымусiў нас чакаць,

Бо, як магнiт, прыцягвала грахоўнасць,

Мараль жадалi новую ствараць,

А маем у грамадстве бездухоўнасць.

 

12.02.2000

 

Home Page     Змест

 

3637     ЗНОЎКУ ГУЛАГ

 

Цяжкi боль цяпер прыходзiць ў грудзi,

Што часы такiя не прайшлi,

Бо без следу зноў знiкаюць людзi,

Як знiкаюць ў моры караблi.

 

Мроiлась: было, прайшло i баста,

Ды прыйшла нябачная рука,

Зноў iснуе жудасная каста,

Дбайныя нашчадкi вчк.

 

Кожны верыць: мая хата з краю,

Але гэта вельмi згубны шлях,

Прамаўчыць грамада – зноў чакае

Ўжо забыты сталiнскi гулаг.

 

17.02.2000

 

Home Page     Змест

 

3716     МО АДГУКНЕЦЦА?

 

Здараецца жахлiвы лёс,

Страшней, чым жудасная казка,

Ў якiм звычайна мора слёз,

Зусiм адсутнiчае ласка.

 

Ды лёс вядзе ў жыццёвы шлях,

Дзе горкi сум, няма пяшчоты,

Але надзея ёсць ў вачах,

Па iм ў жыццё iдуць сiроты.

 

Надзея тоiцца на дне,

Сваю пабачыўшы мiзэрнасць.

А мо чыю душу кране,

Мо адгукнецца мiласэрнасць?

 

22.03.2000

 

Home Page     Змест

 

3744     ВАРВАРЫ

 

Навокал шмат няшчасцяў i нягод,

А шчасце можна дзе-нiдзе адзначыць,

Зарыцца б цалкам у зямлю, як крот,

Зусiм каб свету белага не бачыць.

 

Я варварства жахлiва не люблю,

Яно ж жыве вакол, мазолiць вочы.

Адкуль прыйшло зло гэта на Зямлю,

Што кожны зруйнаваць яе ахвочы?

 

У душах зло замест высокiх мар,

Знiшчаюць ўсё, як страшнае цунамi,

Жыццё ператвараецца ў кашмар,

Бо варвары iснуюць памiж намi.

 

31.03.2000

 

Home Page     Змест

 

3755     ГРЭШНIКI

 

Грэх робiць чалавек, пасля яшчэ,

Ганебны ўчынак з часам будзе звычкай,

Ды сорам душу нават не пячэ,

Для шчасця грэх становiцца адмычкай.

 

Грэх не злачынства, i маўчыць закон,

А грэшнiкi упарта робяць шкоду,

Грахам чамусьцi не прыходзiць скон,

Ды грэшнiк ад iх мае асалоду.

 

Калiсьцi, можа, прыйдзе боскi суд,

Ды доля пры жыццi пакуль не секла,

Не верыць грэшнiк ў добры райскi цуд,

Жыццё другiх ператварае ў пекла.

 

4.04.2000

 

Home Page     Змест

 

3764     ЧОРНЫ ЦI ЗАЛАТЫ?

 

Прайшлi рамантыкi часы,

Як на траву, глядзяць на ружы,

Прагматыкам не да красы,

У iх амаль астылi душы.

 

Духоўнасць. Лёс яе якi?

Спакусы – горшыя пагрозы,

Паэзii ёсць астраўкi,

Вакол бушуе мора прозы.

 

Адбудзецца духоўны ўздым,

Каб прыгажосцi быў пакорны?

Час стане зноўку залатым,

Цi, нiбы сажа, будзе чорны?

 

7.04.2000

 

Home Page     Змест

 

3840     ТРАГЕДЫЯ

 

Калi адзiн ў дарозе заблукае,

Здарыцца можа страшная бяда,

Трагедыя наперадзе чакае,

Калi заблудзiць цалкам грамада.

 

Бо шлях тады, нiбы мiраж, умоўны,

Iдэю вырабляе правадыр,

Здавалась, к шчасцю шлях iдзе чароўны,

Ў сапраўднасцi вядзе ў крывавы вiр.

 

Мы нацярпелiсь страху i нягоды,

Iдэй бясслаўных зведалi цынiзм,

Няшчасныя савецкiя народы,

Якiя будавалi камунiзм.

 

20.05.2000

 

Home Page     Змест

 

3890     НАРОД

 

Абшар навокал зацягнуў смурод,

I цяжка дыхаць, i пагана бачыць,

Ды, як нямы, маўчыць цяпер народ,

Стан рэчаў не жадае перайначыць.

 

I не таму, што сiлаю слабы,

Па моцы скалы раздрабiць ён здольны,

Бо людзi духам сталi, як рабы,

То цалкам i народ цяпер бязвольны.

 

Народ, падобны вельмi на траву,

Бо памяркоўным нават стаў не ў меру,

Без барацьбы схiляе галаву,

Яе пакласцi згодны пад сякеру.

 

7.06.2000

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz