16. Вершы аб пачуццях душы

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

4091     СОНЕЙКА I ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Добра, калi сонейка высока,

Ветрык спiць, не гойдае галiн,

Прыгажосць адзначыць здатна вока

I прыроды дзiўнай, i жанчын.

 

Як на захад сонейка збягае,

Вецер дзьме, ў душу прыносiць злосць,

I пачуццяў ўжо не выклiкае

Нават прыгажунi прыгажосць.

 

15.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4374     РЫСЫ НЯБАЧНАГА

 

Не бачна думка, нiбы электрон,

Яна быць можа цяжкай, нават вогкай,

Малой, або вялiкай, быццам слон,

Цi, як пушынка, радаснай i лёгкай.

 

Не бачны i пачуццi у душы,

Але яны падчас магутней сталi,

Як люстраная гладзь вады ў цiшы,

Цi грозна уздымаюцца, як хвалi.

 

24.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4529     АКIЯН ПАЧУЦЦЯЎ

 

Пачуццяў ў душы больш, чым акiян,

Як ў жнiўнi каласоў на жытнiм полi,

Любоўны пачынаецца раман,

Пачуццi прачынаюцца паволi.

 

I рэўнасць кране сэрца, i туга,

Трывога, цяжкi сум i хваляванне,

Нясе пачуццяў столькi, як мага,

Заўжды з сабою палкае каханне.

 

13.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4608     КУБАК ВЕРЫ

 

Нiбы цуд, развiвалiсь падзеi,

Мроi ў нетры мяне завялi,

Каб не страцiць апошняй надзеi,

Лепей кропку не ставiць над i.

 

Але стаўлю яе я таропка,

Бо нястрымны бяжыць хутка час,

Ў кубку веры арошняя кропка

Недавер'ем становiцца ўраз.

 

21.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4678     НЯНАВIСЦЬ I ЛЮБОЎ

 

Душа спакою для сябе шукае,

Не хоча мець пакут ад перуноў,

Нянавiсць хай пяшчотная спаткае,

Чым грубая i жорсткая любоў.

 

Ад жорскасцi нянавiсць узнiкае,

Яе як паўтараюць зноў i зноў,

Але ў душы заўсёды нараджае

Пяшчота толькi палкую любоў.

 

30.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4747     ПОПЕЛ ПАЧУЦЦЯ

 

Наперадзе халодная зiма,

Вятры, снягi i жудасныя сцюжы,

Але прытулку добрага няма,

I церпяць крыўду стомленыя душы.

 

Зруйнуецца каханне, i мароз

Душу скуе няўмольна ланцугамi,

Нiбы iльдзiнкi, стануць кроплi слёз,

Пачуцця попел занясе снягамi.

 

10.12.2000

 

 

4829     ЖАНОЧЫЯ ШЛЯХI

 

Як выбраць шлях i вызначыць напрамак,

Каб стрэлась магiстральная шаша?

Прынамсi, каб ён быў хаця б без ямак,

Пакуты каб не зведала душа.

 

Ды компаса няма з магнiтнай стрэлкай,

Тужлiвыя жаночыя шляхi,

Здавалась, рэчка гора будзе мелкай,

Яна ж бяжыць паўнюткая тугi.

 

30.12.2000

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz