16. Вершы аб стане душы

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

3002     ЗАМКНУТЫ КРУГ

 

Праз жыццёвыя буры прайшоў,

Пераплыў праз глыбокiя воды,

Ды прыдатных не маю умоў,

Каб адчуць густ сапраўднай свабоды.

 

На кароткiм сяджу ланцугу,

I не бачу шырокага неба,

Знаю шмат i багата магу,

Ды нiкому нiчога не трэба.

 

Разрываю упарта ланцуг,

Пакутую ад моцнага болю,

Разарваць хачу замкнуты круг,

Каб, нарэшце, здабыць сабе волю.

 

17.02.1999

 

Home Page     Змест

 

3119     ГАЛIЗНА ДУШЫ

 

Прыкрыць мажлiва цела голае заўжды.

Як затулiць сваёй душы галiзну?

Не ў змозе вопытны, не здатны малады,

Не прыстасуеш на яе бялiзну.

 

Як цалкам прапусцiць для выхавання час

I не здабыць каштоўнасцей маралi,

Душа, як голая, ёй не прыкрыцца ўраз,

Яна такой застанецца надалей.

 

Бяда, як галiзной знявечана душа,

Дабра чакаць дарма, бо немагчыма,

Памiж дабром i злом руйнуецца мяжа,

I дабрыня заўжды праходзiць мiма.

 

19.04.1999

 

Home Page     Змест

 

3144     IНТЭЛЕКТ

 

Украсцi можна штосьцi цi набыць,

Або зрабiць сабе па спецпраекту,

Але ёсць тое, нельга што купiць,

За золата не купiш iнтэлекту.

 

Калi анёл не зачапiў крылом,

А толькi д'ябал слаў свае праклёны,

Не дапаможа нават i дыплом,

Хаця не сiнi будзе, а чырвоны.

 

Няхай для цела вельмi цяжкi шлях,

Але душа iдзе заўжды праспектам,

Затое ззяюць зорачкi ў вачах,

Калi не абдзялiў Бог iнтэлектам.

 

30.04.1999

 

Home Page     Змест

 

3170     ЗАТОЕНЫ ПАДМАН

 

Зацiшша перад страшнай бурай.

Яно – падманнае заўжды,

Бо адчуваеш нават скурай,

Што хутка прыйдзе час бяды.

 

Да урагану надта цiха,

Але душу гняце прыгнёт,

Наперадзе чакае лiха,

I лёс гатуе эшафот.

 

Амаль нязноснае чаканне,

Хай бура зробiць безлiч ран,

Ды значна горай спадзяванне,

Што лепш – затоены падман.

 

7.05.1999

 

Home Page     Змест

 

3194     ХОРАША З ВЯСНОЮ

 

Хоць восень на двары – ў душы вясна,

Цудоўны настрой доўжыцца бясконца,

Гучыць ўвесь час мажорная струна,

I ззяе, як вясной, ў блакiце сонца.

 

Прыемна мець вясну ў душы заўжды,

Калi няма сезонаў чаргавання,

Вясна усталявалась на гады,

Здарылась так ад палкага кахання.

 

Калi зусiм пяшчотнасцi няма,

То доля будзе кепскаю i злою,

Ў душы жыве халодная зiма.

Як хораша бясконца быць з вясною!

 

22.05.1999

 

Home Page     Змест

 

3222     КРУГI

 

Калi пачаць кiдаць ў ваду каменне,

Адзiн спачатку, а пасля другi,

Ўжо скончыцца даўно само здарэнне,

Ды доўгi час яшчэ iдуць кругi.

 

Калi кiдаць зняважлiвыя словы

Цi крыўды, цi абразлiвай iлжы,

Зноў вернуцца прыдатныя умовы,

Ды вельмi кепска будзе на душы.

 

Душа губляе лепшую украсу,

Калi спакой парушыць дарагi,

Заўжды багата вельмi трэба часу,

Пакуль зусiм разыдуцца кругi.

 

10.06.1999

 

Home Page     Змест

 

3462     СВАБОДНАЯ ДУША

 

Каму мiлей вялiкая зарплата,

Пiтва каб мець удосталь i яды,

I мець адзення добрага багата,

А мне свабода даражэй заўжды.

 

Гняце душу нялюбая работа,

Калi натхнення ад яе няма,

Бо ад яе душы i целу шкода,

Яна – дабраахвотная турма.

 

Няхай зусiм паганай будзе ежа,

I аб пiтве нi кроплi не тужу,

Хай будзе вельмi зрэбнаю адзежа,

Ды лепей мець свабодную душу.

 

19.11.1999

 

Home Page     Змест

 

3468     ПРАМЕНЬ ПЯШЧОТНАСЦI

 

Хай нават лёд таўшчэзны на акне,

I сцюжа будзе, як свякруха, злою,

Але, калi яго прамень кране,

Вадою лёд збягае i зiмою.

 

Калi ў душы пакуты ад бяды,

Цi не даюць спакою ёй турботы,

Душу сагрэе ласкаю заўжды

Цудоўны, як вясна, прамень пяшчоты.

 

Лёд сонейка растопiць толькi ўдзень,

Ён ноччу зноў на шыбах намярзае,

А ўзрушлiвы пяшчотнасцi прамень

Цяплом душу заўсёды сагравае.

 

24.11.1999

 

Home Page     Змест

 

3540     БОЖЫ ДАР

 

Слёзы навярнулiсь, як дажджынкi,

Для душы яны – сапраўдны дар,

А пасля пабег, нiбы са скрынкi,

Градам ачышчаючы нектар.

 

Мокры твар, пачырванелi вушы,

А сляза, нiбы крышталь, бяжыць,

Слёзы прадугледжаны, каб душы

Ад пакут i болю баранiць.

 

Дождж прайшоў, i разышлiся хмары,

I заззяў, як сонца, мiлы твар,

Слёзы – не адзнака божай кары,

Бо яны – каштоўны божы дар.

 

9.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3551     МУЗЫКА СЛОЎ

 

Цудоўная музыка слоў

Пад гук шасцiструннай гiтары

Спявае заўжды пра любоў,

Пра чыстыя светлыя мары.

 

I рэйкi мне песню пяюць,

I ветру я музыку чую,

Душа здатна песню адчуць

Праз лiру сваю залатую.

 

Прыслухаюсь: чуецца зноў

I доўга яшчэ не змаўкае

Цудоўная музыка слоў,

Што песнi упарта спявае.

 

11.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3571     ПА ДУШЫ

 

Душу прымусiць немагчыма

Быць паслухмянаю рабой,

Бо рэагуе так iмклiва,

Што я не згодны сам з сабой.

 

Дыпламатычныя задаткi

Шукаць у ёй зусiм дарма,

Аб iх не можа быць i згадкi,

Чаго няма, таго няма.

 

Душа свабоды не пакiне,

Ёй штучнай не стварыць мяжы,

I не зрабiць з яе рабынi,

Душа мая мне па душы.

 

18.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3572     ЦIКАВА

 

Ўзяў малаток i лёгка шкло разбiў,

Хаця асколкi пазбiраць прыйдзецца,

Ды пры нагодзе зноўку так рабiў,

Было цiкава. Можа шкло не б'ецца?

 

Заўжды душа другая, нiбы шкло,

На сонейку брыльянтам дзiўным ззяе,

А хмара для душы прыносiць зло,

Цудоўны настрой ўраз яно знiшчае.

 

Не трэба выпрабоўваць болем лёс,

Бо крохкая душа, як шкло, заўсёды,

Не трэба ёй прыносiць сум ад слёз,

Ўзлятае у нябёсы хай ад згоды.

 

18.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3643     ЗIМА Ў ДУШЫ

 

Вецер, снег, моцна курыць пазёмка,

Добры настрой знiшчаецца мой,

На душы ад маркоты няёмка,

Так бывае заўсёды зiмой.

 

Яшчэ горай, як лютая сцюжа

Намарозiць ў душы тоўсты лёд,

Бо пакут назбярэцца задужа,

I змарнее душа ад нягод.

 

Лепей сонца ў душы мець заўсёды,

I цудоўны вясновы настрой,

Каб ад сцюжы не мець цяжкай шкоды,

I душы не сустрэцца з зiмой.

 

19.02.2000

 

Home Page     Змест

 

3651     КРЫНIЦА ХРЫСТА

 

Ёсць калодзежаў шмат i крынiц,

Як працяглая прага здарыцца,

Не ўпадзеш перад кожнаю нiц,

Каб вады жыватворнай напiцца.

 

Шмат вытокаў, дзе з брудам вада,

Ды выток ёсць з вадой залатою,

Ля бяздоннай крынiцы Хрыста

Адпачыць заўжды можна душою.

 

Гэта светлы i радасны цуд,

Калi стома ў душы ад нягоды,

Прыгубiш вады, знiкне ў ёй бруд,

Пэўна, знiкне ужо назаўсёды.

 

21.02.2000

 

Home Page     Змест

 

3672     ВЫСОКАРОДНАЯ СТРУНА

 

Педагагiчная удача,

Ёсць у яе тады цана,

Калi ў душы ад болю плача

Высокародная струна.

 

Такое часам удаецца,

Душа такая не адна,

Калi ад радасцi смяецца

Высокародная струна.

 

Душа надзейная такая,

Заўжды пяшчотная яна,

Як пра каханне заспявае

Высокародная струна.

 

3.03.2000

 

Home Page     Змест

 

3693     ВЯСНОВАЯ ПАВОДКА

 

У паводку плынь падобна цуду,

Не бывае цуд такi штодня,

Рэчышча ачысцiцца ад бруду,

Да спадобы рэчцы чысцiня.

 

Рэчка разрывае панцыр з лёду,

I змывае хутка каламуць,

Бо паводка ёй дае нагоду

Зноў сябе магутнаю адчуць.

 

I душу ачысцiць здатны слёзы,

Як паводка моцная, яны,

Змыюць лёд i жорсткiя пагрозы,

Разарвуць пакуты кайданы.

 

12.03.2000

 

Home Page     Змест

 

3784     УПЛЫЎ

 

Калi бясконца побач прыгажосць,

Дае уплыў вялiкi яе дзiва,

Красу спаткаць каму ў жыццi прыйшлось,

Самому прыгажэйшым стаць мажлiва.

 

Чаруе, нiбы казка, маладосць,

Хоць скронi сталi ўжо даўно сiвыя,

Ды сiвiзна – зусiм нязваны госць,

Бо зноў душа i сэрца маладыя.

 

Калi прыйдзе прыгожая вясна,

I маладое прынясе жаданне,

То закранае i душу яна,

Каб ў сэрцы разгарэлася каханне.

 

22.04.2000

 

Home Page     Змест

 

3907     ДОЖДЖ ДЛЯ ДУШЫ

 

Ад спёкi жоўкнуць дрэвы i трава,

Уся прырода у знямозе плача,

Чакае, хмара каб хутчэй прыйшла,

Бо ўдзень пясок, як печ, стае гарачы.

 

Цярпенню ёсць бяспечная мяжа,

Бо без дажджу амаль усё згарэла,

Хай бы прыйшла кароткая iмжа,

Ды яшчэ лепш – працяглая залева.

 

Калi душа згарае ад тугi,

I небяспечна доўгае чаканне,

Патрэбны моцны дождж, пасля другi,

Дождж для душы – пяшчотнае каханне.

 

18.06.2000

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz