16. Вершы аб успамінах

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

1068     МIНУЛАЕ

 

Усё праходзiць, часам i слядоў

Нi ў рэчах, нi ў душы не пакiдае,

Збягае, нiбы плынi ручаёў,

Дым вогнiшча або сляза святая.

 

Тэхнiчны насуваецца прагрэс,

Зусiм нядаўна былi фаэтоны,

Ды новага магутны цiсне прэс,

Бягуць метро цудоўныя вагоны.

 

Але шкада ўсё ж пройдзеных дарог,

Хоць не асфальт быў, а прасёлак глейкi,

Не чутны ранкам ўжо пастушы рог,

Не чуў нiхто больш голасу жалейкi.

 

Усё прайшло, мiнулага шкада,

Ды ўспамiнаць яго прыемна часам,

Хаця ў прагрэса хуткая хада,

З мiнулым мы калiсьцi былi разам.

 

Мiнулае дае душы цяпло,

У памяцi яго мы зберагаем,

Бо звыклым вельмi доўгi час было,

Таму i настальгiю адчуваем.

 

12.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1071     НАГАДАЛА МУЗЫКА

 

Растрывожыла музыка душу маю,

I мiнулае ўраз ўспамiналась,

Як пяшчотна трымаўся за руку тваю,

I як радасна ты усмiхалась.

 

Дазваляецца ў танцы, што нельга ў жыццi,

Толькi ў мроях мажлiва iмкнуцца,

Для душы можна ў танцы уцеху знайсцi,

Выпадкова грудзей дакрануцца.

 

Бо прыемна партнёрку заўжды адчуваць,

Цуд дазволяць зрабiць толькi танцы,

Можна выбраць, якую прыемней кахаць,

Пазнаёмiцца добрыя шанцы.

 

Закружыла у танцы пад музыку нас,

Пачынаецца з танцаў каханне,

Быў прыгожым чароўны i радасны вальс,

Час пяшчоты i час мiлавання.

 

Мне прыемна юнацтва цяпер ўспамiнаць,

Як мелодыя вальса гучала,

Мы каханне у танцы змаглi адшукаць,

Радасць музыка мне нагадала.

 

13.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1089     УСПАМIНЫ

 

Успамiнаць цудоўна i прыемна,

Мiнулыя, як вiшань цвет, гады,

Бо звязаны ўспамiны неад'емна

З часамi, як быў надта малады.

 

Бясконца памяць робiць падарункi,

Дабро шукае, прапускае зло,

I бачацца чароўныя малюнкi

Таго, што у нябыт даўно пайшло.

 

Ў жыццi не толькi добрае здаралась,

Бо непрыемных шмат было часiн,

Ды праз гады ўсё кепскае змянялась,

Прыемны пра мiнулае ўспамiн.

 

Калi былое варушыць няспынна,

То сённяшняга больш ў жыццi няма,

Адзiныя як ў думках успамiны,

То маладосць, як цвет садоў, прайшла.

 

Калi душу не мучаюць ўспамiны,

Ў скарбонку хоць узрост паклаў гады,

То не пара для песнi лебядзiнай,

Для успамiнаў надта малады.

 

19.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1095     УСПАМIНЫ ПРА ВЯСНУ

 

Хоць восень – вельмi добрая пара,

Але бягуць бясконца ў небе хмары,

Не бачна, дагарае як зара,

I на усходзе не гараць пажары.

 

Лунаюць успамiны пра вясну,

Яна гасцюе ўсё часцей у мары,

Ад ўсёй душы люблю яе адну,

За прыгажосць, цяпло, дабро i чары.

 

Бясконца люба для душы вясна,

Яна даруе шчодра асалоду,

Бо ад вясны – як хмельны без вiна,

Бо дасць напiцца травеньскага мёду.

 

Для радасцi ёсць вельмi шмат прычын,

Ды не адна нiколi не адсуне

Жаданы i чароўны успамiн:

Ў душы маёй жыве вясна-красуня.

 

Наперадзе суровая зiма,

Мне сумна без вясны, як без жанчыны,

Нiколi без зiмы вясны няма,

Хай пра вясну сагрэюць успамiны.

 

23.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1179     НЕ ЗАРАСТАЦЬ БЫЛЛЁМ

 

Iду я сцежкамi ўспамiнаў у былое,

Яно заўжды, як шматсэрыйнае кiно,

Мiнулае маё для сэрца дарагое,

Не парасло яшчэ быллём ў душы яно.

 

Малюнкi многiя у памяцi страчаеш,

Але падзеi – не галоўнае ў жыццi,

Душу ўспамiнам цёплым саграваеш,

Як збераглiсь з часоў далёкiх пачуццi.

 

Прыемна ўспамiнаць юнацтва i маленства,

Жыцця цудоўныя цiкавыя гады,

Ды часу хуткага няўмольнае шаленства

Ў нябыт адкiнула ужо iх назаўжды.

 

Гады дзяцiнства i юнацтва дарагiя,

Пасляваенны i ваенны цяжкi час,

Гады галодныя былi, гады благiя,

Ды ўспамiнаць аб iх запал ў душы не згас.

 

Таму хаджу у думках сцежкамi дзяцiнства,

Салодка вельмi мне юнацтва ўспамiнаць,

Бо у мiнулымi i у будучым – адзiнства,

Быллём былое не павiнна зарастаць.

 

11.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1181     СКАРБ ПАМЯЦI

 

Не будзе спрэс усё запамiнацца,

Хаця ў жыццi бывае шмат падзей:

Здарэнняў i жыццёвых сiтуацый,

Шмат новых сустракаеца людзей.

 

Што сэрцу люба, памяць выбiрае:

Падзея цi прыемны чалавек,

Каханых асаблiва адзначае,

Каханне, што было, ў душы павек.

 

Не зразумець нам памяцi прыроды,

Адных падзей не здатны сцерцi час,

Адно запамiнаеш назаўсёды,

Другое забываецца ураз.

 

Трымаецца у памяцi, хто мiлы,

Бо немажлiва любага забыць,

Аб iм не згасне памяць да магiлы,

Хоць i сустрэчу нельга паўтарыць.

 

Скарб памяцi – вялiкая каштоўнасць,

Цудоўна успамiны захаваць,

У памяцi ёсць сталая гатоўнасць:

Згадаць i асалоду атрымаць.

 

11.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1265     АДНАВIЦЬ У ПАМЯЦI

 

Прыемна, калi ёсць што ўспамiнаць,

Калi ў жыццi пазнаць шмат удаецца,

Iнакш гады няпроста адразняць,

Бо ўсё жыццё ў адзiны год складзецца.

 

Цудоўна разнастайнае жыццё,

Калi шмат адчуваў i многа бачыў,

Iнакш жывы пазнаеш небыццё,

Жыццё такое не назваць iначай.

 

Пачуццi – скарб вялiкi для душы,

Яна забыць iх ўсё жыццё не можа,

Як на шляху сустрэлiсь вiражы,

Iх ва ўспамiнах аднавiць прыгожа.

 

Жыццё пражыць – не поле перайсцi,

Здарэннi будуць, выпадкi, прыгоды,

Прыемна мець, згадаць што у жыццi,

Цудоўна з часам ўспамiнаць заўсёды.

 

Магчыма у жыццi шчаслiвым быць,

Як ў памяцi чаму ёсць аднавiцца,

Каб радасцi нiколi не згубiць,

Мiнулым каб бясконца ганарыцца.

 

12.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1376     ЗАЛАТОЕ ДЗЯЦIНСТВА

 

Я дзяцiнства пару залатую

Буду помнiць, бо цяжка забыць,

Ў думках бачу яе, гукi чую,

Радасць здатна яна мне дарыць.

 

Як нiколi, ў дзяцiнстве свабодны,

Красой вабiць наўколiшнi свет,

Кут цяпер ўспамiнаецца родны,

Любых сэрцу багата прыкмет.

 

Мацi, бацька яшчэ маладыя,

Iдуць думкi ў мiнулае зноў,

Ў гады цяжкiя, надта благiя,

Ды да iх ў маiм сэрцы любоў.

 

Жылi цяжка i сцiпла заўсёды,

Бо прайшла праз дзяцiнства вайна,

Нарабiла багата ўсiм шкоды,

Не зчарнiла маленства яна.

 

Ўспамiнаецца тое i сёе,

Але лепшай не ўспомню красы,

Як дзяцiнства маё залатое,

Вельмi любыя сэрцу часы.

 

6.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1424     ТЭЛЕФОНЫ

 

Разгартаю кнiжку запiсную,

Хочацца чытаць старонкi зноў,

Бо мiнулы клiч, як сёння, чую:

У радках разлука i любоў.

 

Любыя для сэрца тэлефоны,

Родныя калiсьцi нумары,

Я малюсь на вас, як на iконы,

Адчуваю водар той пары.

 

Радасна пабыць у маладосцi,

Добра ўспомнiць сталыя гады,

Ўсё прайшло, ды сэрца б'ецца штосьцi,

Станаўлюсь я зноўку малады.

 

Тэлефоны! Як вас ўспамiнаю,

Узлятаю думкай ў неба я,

Час прайшоў, ды вас не забываю,

Гэта бiяграфiя мая.

 

Што ёсць лепей кнiжкi тэлефоннай,

Каб згадаць мiнулае жыццё?

Лiчбы сямiзначныя, мiльёны,

А ў душы бушуе пачуццё.

 

21.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1519     УСПАМIНЫ ЛЕТА

 

Як час жыццёвы скронi пабялiў,

Наяве вiдавочная прыкмета:

Ён восень нечакана падарыў,

I бабiна ўжо за плячыма лета.

 

Наперадзе халодная зiма,

I нельга ад яе нiдзе падзецца,

Але пакуль снягоў яшчэ няма,

Цяплом асеннiм хочацца сагрэцца.

 

Ды восенню – не летняе цяпло,

Калi бывала часам нават спёка,

Былое ва ўспамiны адышло,

Пара цяпла адсунулась далёка.

 

Пагодным днём патрэбна даражыць,

Ён здатны нагадаць былое лета,

Хоць дзень цудоўны хутка прабяжыць,

Ды восенi удзячны i за гэта.

 

Хай скронi, нiбы iней, ў серабры,

Ды часта сваё лета ўспамiнаем,

Асенняй дачакалiся пары,

Але яшчэ па-летняму кахаем.

 

17.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1606     НIБЫ ПЕСНЯ

 

Мо дваццатае лепей стагоддзе:

Тэлебачанне, транспарт, кiно?

Ды душа не заўжды з новым ў згодзе,

Ёй мiнулае лепш ўсё адно.

 

Не машыны нас вабяць, а конi,

I аб iх мы складаем вершы,

Нездарма ў старажытняй Пагонi

Белы конь, ён, як цуд, для душы.

 

Не калгаснае поле, палеткi

Ўспамiнаем ў вершах нездарма,

Гучаць словы старыя, як кветкi,

Паэтычней, напэўна, няма.

 

Не жалезныя трубы, крынiца

Вабiць чыстай празрыстай вадой,

Верш чытаеш – не будзеш журыцца,

Бо душа набывае спакой.

 

Хутка новае прыйдзе стагоддзе,

Ды бясконца мiлей для душы,

Што блiжэй да яе па прыродзе,

Каб гучалi, як песня, вершы.

 

20.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1612     БУДЗЕМ УСПАМIНАЦЬ

 

Жыццё прамчалася вiхорам,

Ўсё, што цанiў, любiў, збiраў,

Зусiм не трэба будзе скора,

Няма для прышласцi падстаў.

 

Пiсаў упарта рэфераты

З артыкулаў i мудрых кнiг,

Хоць iнфармацыяй багаты,

На крок не здзейснiў мар сваiх.

 

Бiблiятэку кнiг цудоўных

Аб тым, як вырабляюць шкло,

Аддаць мне прыйдзецца ўсё роўна,

Як быццам iх i не было.

 

Ды ёсць рыбацкае прыладдзе,

Душа мая к яму ляжыць,

Яго заўсёды буду ладзiць,

Пакуль на свеце буду жыць.

 

Жыццё пранеслася iмклiва,

Як прыйдзе час яго аддаць,

Усё, што сэрцу было мiла,

Ў iмгненне будзем ўспамiнаць.

 

22.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1724     ГАДЫ ЮНАЦТВА

 

Галлё звiсае над вадой,

Ў ёй сонейка iскрыцца,

Вакол запанаваў спакой,

Як сон чароўны снiцца.

 

Бываць прыемна ля вады,

Плынь думак набягае,

Ураз мiнулыя гады

Зноў памяць аднаўляе.

 

Гады нялёгкiя вайны,

Юнацтва, маладосцi,

Як ўспамiнаюцца яны,

Душу мне грэе штосьцi.

 

Хоць вельмi цяжка было жыць,

Ды шлях iшоў наперад,

Жыццё цяпер бягом бяжыць,

Шлях скiраваны ў нерат.

 

Ужо даўно немалады,

Не свеце жыў даволi,

Юнацтва дзiўныя гады

Мне не забыць нiколi.

 

17.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1806     СЦЯЖЫНКI ДЗЯЦIНСТВА

 

Сцяжынкi дзяцiнства у марах бягуць,

Усё жыццё iмi я крочу,

Ўспамiны маленства мне радасць даюць,

Ў дзяцiнстве бываць я ахвочы.

 

Дзяцiнства – пачатак жыцця, яго ўсход,

I свету пазнання пачатак.

Быў час паваенны, час горкiх нягод,

Ды светлых аб iм колькi згадак!

 

За рэчку хадзiў ў залiўныя лугi,

Мне лес раскiдаў свае шаты,

Час дзiўны маленства, душы дарагi,

Усё жыццё iм я багаты.

 

Сцяжынкi дзяцiнства вялi у жыццё,

Вандроўкi цяпер ў марах бачны,

Яны – дар галоўны, маё набыццё,

Iм я за навуку удзячны.

 

Сцяжынкi дзяцiнства – пачатак шляху,

Сцяжыначкi роднага краю!

Ды зараз па iм я хадзiць не магу,

З пяшчотай ў душы ўспамiнаю...

 

8.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1807     ЦIКАВЫ СПАДАРОЖНIК

 

Заўсёды шлях уражаннi дае,

Але прыемней для душы нагода,

Як доля спадарожнiка пашле,

З якiм ёсць ад размовы асалода.

 

Рытм адбiваюць колы цягнiка,

I дрэвы побач учыняюць гонкi,

Ад адзiноты сконыцца туга,

Як спадарожнiк гумар мае тонкi.

 

Цудоўна, субяседнiк як такi,

Размова пачынаецца адразу,

Сакрэты адкрываюць цягнiкi,

Цiкава, нават не прыметна часу.

 

Здараецца узнёсласць не заўжды,

Размовы з iншым весцi не ахвота,

Час цягнецца, i горка ад нуды,

Людзей хоць многа – ў сэрцы адзiнота.

 

Наперадзе чакае шлях другi,

Iх у жыццi сустрэнецца нямала,

З пяшчотай ўспамiнаюцца шляхi,

Было душы дзе ўзнёсла i цiкава.

 

9.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1832     АСАЛОДА АД УСПАМIНАЎ

 

Вяртаюся ў дзiцячыя часы,

Калi такая здарыцца нагода,

Луг ўспомню, рэчку, блiжнiя лясы,

I ў сэрцы ад пяшчоты асалода.

 

Цудоўна дзiўны ранак сустракаць,

Iсцi па лузе сцежкаю расiстай,

Прамень гуллiвы сонца назiраць,

I слухаць спевы птушкi галасiстай.

 

Слых лашчыць шэпт чароту над вадой,

Як любы ветрык хвалi разгайдае,

I месца для рыбалкi пад вярбой

З пяшчотай i натхненнем ўспамiнаю.

 

Сцяжынкамi ляснымi зноў iду,

Траншэi, гiльзы стрэляныя бачу,

Жыцця пасляваеннага бяду,

А разам з ёй – цудоўную удачу.

 

Гады маленства – лепшыя гады,

Яны – маёй душы узнагарода,

Калi да iх вяртаюся, заўжды

Ад успамiнаў ў сэрцы асалода.

 

17.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1833     НЕЗАБЫЎНАЕ ЮНАЦТВА

 

Шмат гадоў пранеслася iмклiва,

Ды юнацтва – незабыўны час,

Забываць юнацтва немажлiва,

Бо яно каштоўнае для нас.

 

У жыццi дарослым радасць рання,

I палёт на крылах ўвышыню,

Час цудоўны першага кахання,

Кожнаму як радуешся дню.

 

Вабны час бясконцага шукання,

Калi мары светлыя ў жыццi,

Клiча ў шлях на шчасце спадзяванне,

Дар цудоўны хочацца знайсцi.

 

Для душы няма чароўней стану:

Бруду – анi-нi, адна краса,

Бо не зведаў подлага падману,

Бо душою чысты, як раса.

 

Не забыць юнацтва мне нiколi,

Яно мора радасцi дало,

Але нават мора – не даволi,

Ўраз юнацтва, як мiраж, прайшло.

 

18.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1914     РЭТРАСПЕКТЫВА

 

Гляджу рэтраспектыўна на жыццё

I лепшы ў iм перыяд выбiраю:

Якое сустракалася быццё?

Мiнулае цяпер як адчуваю?

 

I лепшае з сiвых ужо гадоў –

Жахлiвае ваеннае дзяцiнства,

Хоць цяжкi шлях народ ў вайну прайшоў,

Але было цудоўнае адзiнства.

 

Калi адзiн ад цяжкасцей знямог,

Чакала ад другога дапамога,

I кожны намагаўся, як хто мог,

Таму прыйшла, нарэшце, перамога.

 

З гадамi сталi значна лепей жыць,

Але часоў адзінства вельмi шкода,

Бо кожнаму цяпер сваё балiць,

I дабрынi былой няма ў народа.

 

Ваенны i пасляваенны час,

Нядаўняя разруха i пажары,

Ён аб'яднаць быў здатны моцна нас,

Надзеi былi светлымi i мары.

 

24.12.1996

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz