16. Вершы аб успамінах

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

7     РЭЧКА ДЗЯЦIНСТВА

 

Я не забуду цябе, Сож!

З табой яшчэ не развiтаўся,

Часцей маю душу трывож,

Ты ў маёй памяцi застаўся.

 

Карцiн цудоўных карагод

Iмчыцца, як ў калейдаскопе,

Было шмат радасных прыгод,

На ўсё жыццё ўспамiнаў хопiць.

 

Заплюшчу вочы: плынь вады

Ласкава ў прамянях iскрыцца,

З табою гавару заўжды

I не магу нагаманiцца.

 

Тут ногi босыя мае

Па сцежках беглi на рыбалку,

Крануў за сэрца ты мяне,

Я палюбiў цябе, Сож, змалку.

 

Вакол азёры i ляскi,

Як срэбра, твае воды льюцца,

I плёсаў жоўтыя пяскi,

Як золата, здалёк здаюцца.

 

Цячэ празрыстая вада,

Ў нябыт мае адносiць мары,

Прыйшла Чарнобыля бяда,

Ў душы ад успамiнаў хмары.

 

27.09.1992

 

Home Page     Змест

 

19     СУНIЦЫ

 

Прыроды дзiўны цуд i яркi,

Выток натхнення i красы,

Даруе шчодрыя падаркi,

Але найлепшы з iх – лясы.

 

Ў iх невычэрпныя крынiцы,

Што могуць радасць дараваць,

Прыходзiць чэрвень, i сунiцы

Пачнуць паляны аздабляць.

 

Дзень ясны, сонейка ў зенiце,

Ды зоркi полымем гараць!

Бо на зялёным аксамiце

Сунiцы спелыя ляжаць,

 

Як неба ноччу, без падману,

Ды яно ў лесе, на зямлi,

Сунiцы смела на паляну

Начнымi зоркамi ляглi.

 

Гады ляцяць, як ў коле спiцы,

Ўпляцецца часам лес у сны:

Збiраем спелыя сунiцы,

Кiдаем чырвань у збаны.

 

Ў сваё чароўнае маленства

Не раз у думках завiтаў,

Ў вачах сунiцы – як шаленства,

Цудоўна, што я iх збiраў!

 

4.10.1992

 

Home Page     Змест

 

21     ЛЕС

 

У памяцi зноў аднаўляю

Пасляваенныя гады,

З пяшчотай iх успамiнаю,

Хоць цяжка жыць было тады.

 

Перад вачамi лес прыгожы

Вяршынi кiнуў да нябёс,

Якi раскiнуўся за Сожам,

I любай рэчкi жоўты плёс.

 

Лес родны, лес маёй старонкi!

Траншэi праз цябе прайшлi,

Акопы, дзоты i варонкi

Вакол, куды нi глянь, былi.

 

З зямелькi гiльзы выглядалi,

Як сведкi жудаснай вайны,

I боль, i смутак выклiкалi

Ў душы бязлiтасна яны.

 

Гады прабеглi маладыя,

Расталi, як вясной снягi,

А мае сосны залатыя

Ўспамiн даруюць дарагi.

 

Вечназялёны i прыгожы

Лес, я палонны сталы твой!

Сцяной раскiнуўся за Сожам,

У думках добра мне з табой.

 

7.10.1992

 

Home Page     Змест

 

131     ПОМНIЦЬ КАХАНЫХ

 

Цудоўна памяцi скарбонка,

Жыцця фрагменты ў ёй ляглi.

Ці ёсць асобная старонка

Для тых, хто любымi былi?

 

Калейдаскоп жыцця мiнае,

Кладзе узоры на шляху,

Каханне хтосьцi сустракае,

А хто празмерную тугу.

 

Багата ёсць пачуццяў розных,

Што след пакiнулi ў душы,

Ды, чым каханне, больш сур'ёзных

Няма, бо люба без мяжы.

 

Яно ў палон бярэ адразу,

Цi платанiчнае, цi не,

З адказам або без адказу

Пакiнуць след не прамiне.

 

Хай нават лёс складзецца потым,

Што месца любым ў iм няма,

Але душа готова к ўзлётам,

Каханне грэла нездарма.

 

Каханых сэрцу мець ахвота,

Але ў жыццi нямнога iх,

Не згасла каб ў душы пяшчота,

Каханых помнiць след сваiх!

 

14.09.1993

 

Home Page     Змест

 

266     ЗАЛАТОЕ ДЗIВА

 

Адмовiцца мне цяжка ад былога,

Яно, як сон, само ў душу плыве,

Пачуццяў i цяпер занадта многа,

Але былое у душы жыве.

 

На свеце ўжо пражыта год нямала,

Але былое вабiць дух заўжды,

Яно калiсьцi мора шчасця дала,

Ад успамiну сэрцам малады.

 

Як прыйдуць сцюжа у душу i замець,

I горкiх шмат сустрэнецца гадзiн,

Дапамагае, як лякарства, памяць,

Даць шчасце здатны любы успамiн.

 

Няхай цяпер агонь ў грудзях палае,

I як бы ён цяплом душу не грэў,

Ды памяць i былое ўспамiнае:

Касцёр, якi калiсьцi прагарэў.

 

Не трэба адмаўляцца ад былога,

Былое з iсным можна параўнаць:

Цяпло iдзе як ад кастра другога,

Цi здатны ён пяшчотай саграваць?

 

Нiколi не забудзецца былое,

Хаця яно – як прывiд, нiбы дым,

Але для сэрца – дзiва залатое,

Застацца дазваляе маладым.

 

2.11.1993

 

Home Page     Змест

 

275     БУДУЧЫ ЎСПАМIН

 

Як добра ўсё, калi табе шаснаццаць!

Калi яшчэ наперадзе жыццё!

Каменнем як не трэба раскiдацца,

Час вабны, каб iшло iх набыццё.

 

Усе шляхi цудоўныя адкрыты,

Лагодна зоркi шчасця зiхацяць,

Жыццёвымi нягодамi нябiты,

I зорку з неба хочацца дастаць.

 

Як ад кахання досыць асалоды,

Душа жадае весела спяваць,

Для сварак ў любы час няма нагоды,

Надзённы хлеб не трэба здабываць.

 

Жыццё вакол вясёлкаю iграе,

Натхненне шчодра дорыць кожны дзень,

Душу пакута здрады не кранае,

Ў ёй ззяе яркi сонечны прамень.

 

I музыка мажроная няспынна

Гучыць, каб ў сэрцы быў салодкi мёд,

Цудоўная жыццёвая карцiна:

Пачаўся самастойны ўраз палёт.

 

Цанi жыццё, калi табе шаснаццаць!

Так добра можа быць яшчэ калi?

Заўжды з пяшчотай будуць ўспамiнацца

Гады юнацтва, што даўно прайшлi.

 

7.11.1993

 

Home Page     Змест

 

287     ЧАРОЎНЫ ЭТАЛОН

 

Я першае каханне ўспамiнаю

I грукат сэрца палкага майго,

Гадоў прамчалась шмат, але не знаю,

Чаму не адгукнулась на яго?

 

Каханне платанiчнае заўсёды

Ў душы пакiне незабыўны знак,

Не прынясе яно нiколi шкоды,

Ды адчуваць навучыць небарак.

 

Бо сэрцу нельга аддаваць загады,

Каго патрэбна любай выбiраць,

I хiбы могуць быць таму, i вады,

Ды сэрцу далей хочацца кахаць.

 

Яно ад асалоды замiрала,

Бягуць нястрымна хуткiя гады,

Ды ўспамiнаць душа не перастала,

Бо засталiся добрыя сляды.

 

Цудоўна па сабе пакiнуць памяць,

Каб на мiнулым не парос палын,

Прыемна, калi след не згубiць замець,

Цудоўны застанецца успамiн.

 

I будзе месца першаму каханню,

Яно – цудоўны эталон ў жыццi,

Складаю ўдзячнасць вабнаму выбранню,

Бо з iм прыемна па жыццю iсцi.

 

16.11.1993

 

Home Page     Змест

 

344     ВЯРТАННЕ Ў ЮНАЦТВА

 

Працяглае жыццё, як палатно,

Ды не заўсёды колер яго белы,

Бывае часам чорнае яно,

Гады бягуць, як ў моры каравелы.

 

I розныя iх вельмi парусы:

У штылi абвiсаюць, рвуцца ў буры,

Даруюць добры настрой ад красы

Або ад жаху кепскi ды пануры.

 

Напрамак свой змяняе часта лёс:

То кепская, то добрая нагода,

Душу знiшчае шэрагам пагроз

Або працягла песцiць асалода.

 

Ёсць белае i чорнае ў жыццi,

Ды белага ўсё менш прыходзiць з часам,

Жыццё пражыць – не поле перайсцi,

Ёсць месца болю, крыўдзе i абразам.

 

Праз час бясследна белае мiне,

За гарызонт знiкаюць каравелы,

Ды часам цешыць радасцю у сне

Ветразь юнацтва, як цвет вiшнi, белы.

 

Мiнуўшчыну гляджу, нiбы кiно,

Прайшла пара надзей, кахання, веры,

Жыццёвае збягае палатно,

Ветразь старэчы мае колер шэры.

 

9.12.1993

 

Home Page     Змест

 

471     ПРЫЕМНЫ ЎСПАМIН

 

Iмчыцца час, i вельмi мне цiкава,

З табой што адбылося праз гады:

Жыццё к табе адносiлась ласкава

Цi перанесцi шмат прыйшлось бяды?

 

Цябе самааддана пакахала,

I ўспамiнаю свой iмпэт заўжды,

Табе б я лiст пяшчотны напiсала,

Не ведаю зусiм, паслаць куды.

 

А час юнацтва успамiнам вабiць,

Бо радасна было на свеце жыць!

Мiнулае прыгадваць позна, мабыць,

Ды любым сэрцу варта даражыць.

 

Таму бяжыць бясконцы цуд ўспамiнаў,

Гады ляцяць, ды думка не мiне,

Каб вiртуальны цуд мяне пакiнуў,

Не будзе ў чым спакой знаходзiць мне.

 

Было ў юнацтве вабным мiлаванне,

I буду ўспамiнаць яго павек,

Бо не прыйшло больш да мяне каханне,

Далей ты мой каханы чалавек.

 

Дае каханне мужнасць мне i сiлы,

Жыццёвы шлях ўжо да канца бяжыць,

Кахаць цябе я буду да магiлы,

Бо без кахання немажлiва жыць.

 

21.12.1994

 

Home Page     Змест

 

476     УСПАМIНЫ ДЗЯЦIНСТВА

 

Закрыю вочы i дзяцiнства бачу,

Як мацi нахiлялась нада мной,

Зямля як разрывалася ад плачу,

Калi фашыст пайшоў на нас вайной.

 

Як мацi нас ў вайну засцерагала

I сагравала ў халады сабой,

Усiх траiх жывымi захавала,

Было хоць вельмi цяжка ёй адной.

 

Як холадна i голадна мы жылi,

Бязлiтаснай была для ўсiх вайна,

Як людзi нас, бяздомных, прытулiлi,

Як горкi кубак пiць прыйшлось да дна.

 

Дамоў вялi ваенныя дарогi,

I мiрны час шмат абяцаў надзей,

Прыемна ўспомнiць шчасце перамогi

I шэраг светлых радасных падзей.

 

Цудоўна ў думках бачыць лес i рэчку,

Людзей, што поруч некалi жылi,

Ў мундзiрах бульбу, з бульбы перапечку,

Што ў рускай печы іншы раз пяклi.

 

Бягуць цяпер бясконцыя ўспамiны:

Як жылi, што здаралась, што было,

Якi цяжар спаткаўся для краiны,

Трывожнае мiнулае прайшло.

 

23.12.1994

 

Home Page     Змест

 

491     УСПАМIНЫ ЖЫЦЦЯ

 

У памяцi жыццё перабiраю,

Памылкi ў чым сур'ёзныя былi?

Жыву як, як працую, як кахаю,

У шэраг ўсе гады жыцця ляглi.

 

Ўсё роўна для жыцця, якая праца,

Была б мажлiвасць грошы зарабляць,

Галоўнае – каб моцна закахацца

I каб цябе ў адказ маглi кахаць.

 

Бо нельга жыць на свеце без кахання,

Цудоўна, як яно агнём гарыць,

Бо не зазнае доля марнавання,

Крынiцай будзе радасць ў сэрцы бiць.

 

З прыемнасцю юнацтва ўспамiнаю,

Хаця яно далёка адышло,

Ад успамiнаў асалоду маю

I на душы прыемнае цяпло.

 

Ў юнацтве ўсё цудоўна i прыгожа,

Чароўнымi пачуццi могуць быць,

Каханне паўтарыцца яшчэ можа,

Юнацтва немажлiва паўтарыць.

 

У памяцi жыццё перабiраю,

Юнацкае не страцiў пачуццё,

Не памылiўся, цвёрда адчуваю:

Сiнонiмы – каханне i жыццё.

 

28.12.1994

 

Home Page     Змест

 

512     МОЦ ЗЯМЛI

 

Не трэба адрывацца ад зямлi,

Якая змалку шчодра ўзгадавала,

Ў дзяцiнства зараз думкi завялi,

Я па Радзiме сумаваў нямала.

 

Радзiму мне прыемна ўспамiнаць,

Там любыя жыццёвыя крынiцы:

За Сожам залiўная сенажаць,

Сасновы лес, чырвоныя сунiцы.

 

Прыемны сэрцу Сожа берагi,

Рыбалка незабыўная на золку,

У кветках, нiбы дываны, лугi,

Спеў конiкаў не поплаве без змоўку.

 

Пакiнуў ўжо даўно сваю зямлю,

Шмат год не пражываю ў краi родным,

Ды па-сыноўскi я свой край люблю

I буду далей сынам яго годным.

 

Фiзiчна адарваўся ад зямлi,

Але адзiны з ёю я духоўна,

Шляхi жыцця ў чужыну прывялi,

Ў зямлю быцькоў вярнуся безумоўна.

 

З сваёй зямлёю разам назаўжды,

Дае мне сiлы вабная iдэя,

Я моцны духам, хоць прайшлi гады,

Ды не жадаю лёс спаткаць Антэя.

 

9.01.1995

 

Home Page     Змест

 

703     ПАМЯЦЬ ДЗЯЦIНСТВА

 

Дарогi пыльныя я босымi нагамi

Нямала у дзяцiнстве патаптаў,

Хадзiў палямi i лугамi, i лясамi,

I густ, i водар ад зямлi пазнаў.

 

Зямлю зазнаў я i душой сваёй, i целам,

Яна мне вельмi блiзкаю была,

У невядомы шлях я адпраўляўся смела,

Краса зямлi мяне ў палон ўзяла.

 

Якое шчасце па траве iсцi расiстай!

На сонцы дыяменты ў ёй блiшчаць,

Халодна вельмi хоць нагам ў траве срабрыстай,

К Сажу праз росны луг шляхi ляжаць.

 

Лес недалёкi, залiўныя сенажацi,

Ад iх бясконца толькi радасць меў,

Як на рыбалку бег, наказ давала мацi,

Уважлiвым каб быў, сябе глядзеў.

 

Шляхi свае я пракладаў па ўсёй акрузе,

У лесе грыбы, ягады збiраў,

Вясной галоднаю шчаўе збiраў у лузе,

Нiколi не знаходзiўся без спраў.

 

Свае шляхi пратупаў босымi нагамi,

Красу зямлi люблю усёй душой,

Дзяцiнства памяць ўраз вяртаецца часамi.

Я за дарунак вельмi ўдзячны ёй!

 

7.04.1995

 

Home Page     Змест

 

893     РЫСЫ ПАЧУЦЦЯЎ

 

Бяжыць час шпарка, быццам цягнiк скоры,

А, можа, ён праносiцца хутчэй?

Не бачу я цябе ўжо год каторы,

Ды помню мiлату тваiх вачэй.

 

Прыцягвалi мяне магнiтам вочы,

Што ў свеце быць магло яшчэ мiлей?

Глядзець у iх быў з радасцю ахвочы,

Яны – як бездань цi яшчэ глыбей.

 

Ды час iдзе, i памяць абнаўляе,

Што стала збераглося праз гады,

Але яна без жалю ачышчае

Ад любых сэрцу рысак назаўжды.

 

Прайшло жыццё, ды першае каханне

Не знiкла, прытулiлась на мяжы,

Амаль праз паўстагоддзя адчуванне

Былых страсцей прыемна для душы.

 

Бо першае для сэрца вельмi мiла

I пакiдае яркае святло,

У першым загадковая ёсць сiла,

Яно не ператворыцца у тло.

 

Амаль што знiклi з памяцi абрысы,

Iмчацца хутка шпаркiя гады,

Але пачуццяў не знiкаюць рысы,

Яны жывуць у памяцi заўжды.

 

22.06.1995

 

Home Page     Змест

 

937     ЛЮБАЯ РАКА

 

Люблю мой Сож, раку маленства,

Бо сэрца я аддаў Сажу,

Пазнаў i хваль яго шаленства,

I радасць, грэла што душу.

 

Прыгожыя ўсе ведаў плёсы

Я з залацiстага пяску,

На лузе сустракалi росы,

Ўстаць рана трэба рыбаку.

 

Сож навучыў мяне рыбачыць,

На чоўне спрытна веславаць,

Сож для мяне багата значыць,

Бо навучыў жыццё кахаць.

 

Гады мiнулi, ды ўспамiны

Трапечуць часам у душы,

Сустрэцца я даўно павiнны,

Ды не бываю на Сажы.

 

Чароўны Сож на сонцы, ў хмарах,

Не бачыў лепшую раку,

На ёй рыбачу часта ў марах

Ў закутку цiхiм хмызняку.

 

Я зведаў iншых рэк багата,

Ды Сож запаў ў маю душу,

Няма ўжо там бацькоўскай хаты,

Ды завiтаць хачу к Сажу.

 

17.07.1995

 

Home Page     Змест

 

954     НЕБЫЦЦЁ

 

Як думкi аб мiнулым пабягуць,

Іх нельга супынiць i супакоiць,

Бо здатны iрэальнае вярнуць,

Асобу здатны цэльную раздвоiць.

 

Адначасова ёсць ты i няма,

То там, то тут, нiяк не разабрацца,

I пры жыццi яшчэ душа сама

Спрабуе ў небыццё пераўтварацца.

 

Памiж жыццём i небыццём мяжа,

Ва ўяве яе проста пераходзiць,

Як ў рэчаiснасць вернецца душа,

Сапраўднае жыццё ў яе прыходзiць.

 

Калi ў мiнулым – нiбы не жывеш,

Сучаснасцi зусiм не адчуваеш,

Ўтвараецца прагалiна цi плеш,

I небыццё ўраз у жыццi зазнаеш.

 

У небыццi таксама мы ў час сну,

Ўсiм дастаткова небыццё знаёма,

Падобнае належыць i вiну,

Бо п'яны ў небыццi, i ў сэрцы стома.

 

Таму не вельмi страшна небыццё,

Калi прыходзiць час з iм сустракацца,

Але, як яшчэ доўжыцца жыццё,

Лепш ад яго да часу адмаўляцца.

 

26.07.1995

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz