16. Вершы аб шчасці

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

6051     ТРЫМАЦЬ МАЦНЕЙ

 

Лёс кожнаму адрэзаў шчасця скiбу,

Ды не кожны утрымаў яе.

 

 

6066     ЦЯЖКАЕ ПЫТАННЕ

 

Сцяжынак многа i дарог,

Як выбраць тую, што вядзе да шчасця?

 

 

6072     ПАДМУРАК

 

Няшчасце зрэдку без падмурку можа быць:

На шчасцi учыняецца няшчасце.

 

Home Page     Змест

 

 

6078     РОЗНЫЯ ГАЛАСЫ

 

Спявае вельмi сцiпла скрыпка шчасця,

Ды грукае, як гром, набат бяды.

 

 

6100     ВIРТУАЛЬНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Хвалюе рэальнасць, ды думкi мiлуюць,

Спакой для душы даражэй.

 

 

6261     ВОРАГ

 

Малым або вялiкiм будзе шчасце –

Яго руйнуюць языком.

 

Home Page     Змест

 

 

6265     ДАСТАТКОВАСЦЬ

 

Для шчасця патрабуецца не шмат,

А толькi, каб кахаў жаданы.

 

 

6266     ПЛЁТКI

 

Са шчасця лепшыя сукi

Заўжды ссякаюць языкi.

 

 

6329     ПУСТОЕ СПАДЗЯВАННЕ

 

Як брудны ў будучыню шлях,

То марна iм да шчасця крочыць.

 

Home Page     Змест

 

 

6352     ЛЕТУЦЕННАЕ ШЧАСЦЕ

 

Хоць сцiпласць – рыса найвышэйшай пробы,

Ды шчасце сцiплым цяжка здабываць.

 

 

6420     ШЧАСЛIЎЦЫ

 

Для ўсiх не хопiць прыгажосцi,

Але яе прыдбае хтосьцi.

 

 

6450     УМОВА ШЧАСЦЯ

 

Каб шчасце адчуваць штодня,

Патрэбна толькi дабрыня.

 

Home Page     Змест

 

 

6457     ЖАДАННЕ ШЧАСЦЯ

 

Зрэдку свецiць месячык мiж хмар,

Лепей, каб заўсёды ззяла сонца.

 

 

6486     РАЗДАРОЖЖА

 

Няшчасце, калi мроя i рэальнасць

Абралi сабе розныя шляхi.

 

 

6487     АСАБIСТАЕ I АГУЛЬНАЕ

 

Тады шчаслiвым можа быць народ,

Як шчасце усмiхаецца жанчынам.

 

Home Page     Змест

 

 

6512     БЕЗ ЗАЙЗДРАСЦI

 

Крот пад зямлёй жыве заўжды,

I, тым не меней, ён шчаслiвы.

 

 

6523     ТРЫВОЖНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Хай хваляванне зменiцца трывогай,

Бо горай крочыць абыякавай дарогай.

 

 

6528     МАРНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Кiпела вiшня белым цветам,

Ды карты зблытаў ёй мароз.

 

Home Page     Змест

 

 

6553     ВАЖНАЕ ПЫТАННЕ

 

Вядзе да шчасця прыгажосць на твары,

Цi добры нораў i краса душы?

 

 

6561     АДЗIНСТВА

 

Асобна кожны – для бяды,

Для шчасця – разам дождж i спёка.

 

 

6568     ГАЛОЎНАЯ ЎМОВА

 

Ў каханнi вабiць прыгажосць,

Ды шчасце можа даць надзейнасць.

 

Home Page     Змест

 

 

6574     БЯДА АД ШЧАСЦЯ

 

Шмат прычын iснуе для няшчасця,

I каханне часам сярод iх.

 

 

6599     ШЧАСЦЕ

 

Прыемна жыць, калi салодкi ранак,

Такi, як вечар ўчора быў.

 

 

6615     КРОХКАЕ ШЧАСЦЕ

 

Якiм бы дзень не быў працяглы,

Ўсё роўна наступае ноч.

 

Home Page     Змест

 

 

6625     НЕЗАДАВОЛЕНАСЦЬ

 

Так не бывае, каб усё было,

Для шчасця чаго-небудзь не хапае.

 

 

6626     ПОЎНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Шчасце – калi выканалiсь мары,

Нават таямнiчых мар няма.

 

 

6645     НЯШЧАСНАЯ

 

Не шанцуе чаромхi заўжды,

Бо квiтнее ў чаромхавы холад.

 

Home Page     Змест

 

 

6663     НЕ ТУДЫ

 

Да шчасця не знаходзяцца шляхi,

Ды безлiч iх чамусьцi да тугi.

 

 

6741     НА БЕРАГ ШЧАСЦЯ

 

Палаюць на рабiнах гронкi,

Iду, хоць лёд не рэчцы тонкi.

 

 

6761     ШЧАСЦЕ

 

Хай вельмi крыўдным будзе дзень,

Галоўнае, каб быў пяшчотным вечар.

 

Home Page     Змест

 

 

6781     ВЯСТУН БЯДЫ

 

Не зазвонiць аб шчасцi набат,

Ён заўсёды вяшчае аб горы.

 

 

6814     ВIРТУАЛЬНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Летуценне не дасць асалоды для цела,

Ды ўзносiць ў нябёсы душу.

 

 

6815     IМГНЕННЕ ШЧАСЦЯ

 

Калi няма святла ад сонца,

Хай месяц часам дасць яго.

 

Home Page     Змест

 

 

6840     ШЧАСЛIВЫ ВЫПАДАК

 

I новая падкова у каня

Камусьцi адрываецца на шчасце.

 

 

6869     ПЕРАШКОДА ШЧАСЦЮ

 

Прахалоду не дасць свежы вецер,

Калі сметнiк ў яго на шляху.

 

 

6873     НЯПОЎНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Хай часам вочы выядае дым,

Ды грэе добра вогнiшча ўсё роўна.

 

Home Page     Змест

 

6886     НАСТОЙЛIВАСЦЬ

 

Каб шчасце заблукаць было не ў змозе,

Патрэбна цэлы час яго гукаць.

 

 

6892     УЛАСНЫ ВОПЫТ

 

Каб шчасце годна ацанiць,

I смак няшчасця трэба ведаць.

 

 

6919     НЕВЯДОМА ДЗЕ

 

Дзесьцi шчасце заблукала,

Што шчаслiвых вельмi мала.

 

Home Page     Змест

 

6953     ЖАРТЫ ШЧАСЦЯ

 

Не вельмi трэба верыць шчасцю,

Падманным можа быць яно.

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz