17. Вершы аб творчасці

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

3013     ВЕРШАВАНЫЯ КНIГI

 

Вершы розныя могуць паэты складаць,

Браць эпiтэты i параўнаннi,

I метафары ў кожны радок устаўляць,

Яны ў вершах блукаюць, як зданi.

 

Рыфмы здатны выконваць цудоўны матыў,

Чым заблытаней, тым лепей значна,

Ды жыцця няма, толькi яго негатыў,

Бо за соснамi лесу не бачна.

 

Вершы розныя могуць паэты пiсаць,

Як цяпла ў iх няма, нiбы ў крыгi,

Iх нiколi чытач не захоча чытаць,

Пыл пакрыў вершаваныя кнiгi.

 

22.02.1999

 

Home Page     Змест

 

3027     СТАЛЫ ПАЭТ

 

З далiны можна паглядзець на свет,

А можна назiраць яго з вяршынi,

Як верш складае сталы ўжо паэт,

На з'яву позiрк вопытны ён кiне.

 

Бо розныя iснуюць чытачы,

Дарослыя i вельмi маладыя,

Паэт пачуццi здолеў зберагчы,

Часы ён зведаў гэтыя i тыя.

 

Хай маладосць прайшла, як дым кастра,

Але яна ў душы жыве, як зданi,

Калi ў паэта сталая пара,

Напiша i аб маладым каханнi.

 

26.02.1999

 

Home Page     Змест

 

3072     БАЧЫЦЬ, ЧУЦЬ, АДЧУВАЦЬ

 

Жыццё вылучае праблемы,

Дзiвуе чароўнасцю свет,

Знаходзяцца розныя тэмы,

Як бачыць душою паэт.

 

Падзей безлiч добрых i дрэнных,

I большасць iх годны верша,

Шмат вечных тэм ёсць i нязменных,

Калi добра чуе душа.

 

Жыццё падкiдае нагоды,

Таму верш не цяжка складаць,

Тэматыка будзе заўсёды,

Як здольны душой адчуваць.

 

29.03.1999

 

Home Page     Змест

 

3083     РУСКАМОЎНЫЯ ВЕРШЫ

 

Шэўчэнка свой народ любiў:

У творах бачна ў кожным слове.

Людской павагi не згубiў,

Хоць i пiсаў на рускай мове.

 

I рускамоўныя вершы

Складаць да смерцi не пакiнуў,

Бо ў iх таксама без мяжы

Любiў Радзiму Украiну.

 

Як ведае паэт шмат моў,

Выкарыстоўваць iх не шкода,

Калi ў радках гучыць любоў

Да краю, мовы i народа.

 

3.04.1999

 

Home Page     Змест

 

3148     ПЕСНI I ВЕРШЫ

 

Сабе на горла цяжка наступiць,

Калi наступiш – то таксама мала,

Каб гукi песнi цалкам заглушыць,

Душа ўвесь час употайкi спявала.

 

Бо песня у душы гучыць без слоў,

I не патрэбна нават мець гiтары,

А тэмы песень – палкая любоў

Цi любыя заўжды для сэрца мары.

 

I нараджае музыка вершы,

Iх назбiралась болей, чым праз меру,

Як песнi вырываюцца з душы,

Радкi кладуцца хутка на паперу.

 

2.05.1999

 

Home Page     Змест

 

3158     АРТЫСТЫ

 

Я не клоун вядомы цi маг,

Не гiмнаст, што ўзлятае пад неба,

Пабароць каб прастору i страх,

Ды, як iм, i мне публiка трэба.

 

Бо без публiкi што за артыст?

Лепш не ведаць прафесiю гэту,

Мець патрэбна прызнанне цi свiст,

Як глядач, чытач трэба паэту.

 

Гучыць музыка, шмат глядачоў,

На арэну выходзяць салiсты,

Ёсць павага да iх i любоў.

Мо паэты таксама артысты?

 

3.05.1999

 

Home Page     Змест

 

3304     НАТХНЕННЕ

 

Натхненне для сябе заўжды знайду,

Каб моцным быў мой паэтычны голас,

Гляджу на тую самую ваду,

Раней глядзеў ў якую Якуб Колас.

 

Над Прыпяццю цудоўныя лугi,

I, як раней, на iх ляжаць пракосы,

Хоць час цяпер iдзе зусiм другi,

Але «iдуць касцы, звiняць iх косы».

 

I, як раней, вакол стаяць лясы,

Блакiтнае такое ж паднябессе,

Заўжды натхненне прыйдзе ад красы,

Яго дае чароўнае Палессе.

 

21.07.1999

 

Home Page     Змест

 

3376     ГРЫБЫ

 

Радкi кладуцца, як грыбы у кошык,

Ды грыб бяру я не абы якi,

Заўжды iдзе не вельмi доўгi пошук,

Шукаю ў верасах баравiкi.

 

I хутка поўны кошык накладаю,

Бо падымаю баравiк што крок,

Найлепшым самым грыбам аздабляю

Апошнi свой, дванаццаты радок.

 

Галоўнае заўжды – знайсцi грыб першы,

Пасля другi знаходжу без журбы,

Заўсёды лёгка я складаю вершы,

Як быццам ў кошык кiдаю грыбы.

 

14.09.1999

 

Home Page     Змест

 

3378     ТВОРЧАЕ НАТХНЕННЕ

 

Натхненне – добры вынiк ад нагоды,

Душа – чутлiвы вельмi камертон,

Уражанняў шукаю у прыроды,

Бо iх не дасць шкло, цэгла i бетон.

 

Я з вудаю люблю сядзець ля рэчкi,

Душа адпачывае у цiшы,

Бо не iснуе там падстаў для спрэчкi,

А пiшуцца прыгожыя вершы.

 

Быць на прыродзе – сталае iмкненне,

Люблю азёры, рэкi i лугi,

Яны даюць мне тврочае натхненне,

Ад смутку пазбаўляюць i тугi.

 

15.09.1999

 

Home Page     Змест

 

3413     ПАЭТЫЧНЫ СЛЫХ

 

Я песнi родныя спяваю,

Бо паэтычны маю слых,

Сустрэчы з слухачом жадаю,

Пакуль нiхто не чуе iх.

 

Бяру амаль усе актавы,

Але няўдалы ў песень лёс,

Здабытак маю ўжо нямалы,

Ўвесь час складаю тэксты ў стос.

 

Чакаю, што прыйдзе прадвесне,

Абсяг ачысцiцца ад крыг,

I прагучыць, нарэшце, песня,

Душу каб радаваць i слых.

 

6.10.1999

 

Home Page     Змест

 

3424     ПРАСТОРА ДЛЯ ТВОРЧАСЦI

 

Насiў касцюм, калi быў iнжынер,

Ды пра адзенне скончылiсь турботы,

Мне па душы рыбацкi плашч цяпер,

I да спадобы гумавыя боты.

 

Прапрацаваў хоць вельмi шмат гадоў,

Ды радасцi не далi мне заводы,

Бо творчаму парыву зноў i зноў,

Як правiла, чынiлiсь перашкоды.

 

Цяпер сяджу я з вудаю ў цiшы,

I песнi разам з рэчкаю складаю,

Спакой i радасць маю на душы,

Для творчасцi прастора ёсць без краю.

 

16.10.1999

 

Home Page     Змест

 

3425     МОВА ПУШКIНА

 

Калi у мастака ёсць фарбаў шмат,

Карцiна будзе яркай, нiбы свята,

Калi Малевiч маляваў квадрат,

Дзве фарбы браў, бо не было б квадрата.

 

Адну як мову ведае паэт,

У працы можа вынiкаць праблема,

Адлюстраваць дакладна цяжка свет,

Не кожная у верш складзецца тэма.

 

Для рускай мовы не стварыў мяжу,

Хоць шкоды нам сусед зрабiў нямала,

Але я мовай Пушкiна пiшу,

А Пушкiн быў нашчадкам Ганiбала.

 

16.10.1999

 

Home Page     Змест

 

3430     ТВОРЧАЕ НАТХНЕННЕ

 

Кастрычнiка цудоўнае iмгненне!

Ад прыгажосцi радасць на душы,

Яно прыносiць творчае натхненне,

I пiшуцца узнёслыя вершы.

 

Бо часам сонца, як вясною, ззяе,

I жоўты лiст здаецца залатым,

Душа, як птушка, ўвышыню ўзлятае

I адчувае радасны уздым.

 

Ды, калi нудны дождж iдзе бясконца,

Знiкае добры настрой нездарма,

Бо, як ў душы не свецiць ярка сонца,

Зусiм натхнення творчага няма.

 

20.10.1999

 

Home Page     Змест

 

3445     БЕЗ ПРЫМУСУ

 

Вершы складаць – не пераносiць грузы,

Не зробiш творчай справы ў любы час,

Але калi пачуеш голас музы,

Бягуць радкi бясконца самi ўраз.

 

Ўзнiкае тэма вельмi нечакана,

Бо цяжка прадказаць наступны крок,

Фактычна вершы пiшуцца спантанна,

I рыфма фармiруе ўвесь радок.

 

Уважлiва патрэбна слухаць музу,

Яна дае натхненне для душы,

Радкi бягуць свабодна, без прымусу,

Каб сэнс набылi ў вынiку вершы.

 

9.11.1999

 

Home Page     Змест

 

3492     ШМАТГАЛОССЕ

 

Пачуць прыемна колас залаты,

Калi iх шмат, усе яны – калоссе,

Якi на ветры лепш пяе заўжды,

Каб ведаць, трэба чуць многагалоссе.

 

Мелодыя павiнна быць свая,

Па-рознаму каб толькi птушкi пелi,

Iначай не пачуеш салаўя,

Як толькi салаўiныя ёсць трэлi.

 

Калi iснуе шматгалосны свет,

Тады красы адкрыюцца сакрэты,

Вялiкiм толькi можа быць паэт,

Калi iснуюць розныя паэты.

 

10.12.1999

 

Home Page     Змест

 

3496     НЕ ШКОДА

 

Адвастрыў сваё пяро, здаецца,

Хоць майстэрству i няма мяжы,

Бо з душы бясконца песня рвецца

I ператвараецца ў вершы.

 

Пра каханне я пiшу i здраду,

Большай часткай у начной цiшы,

Вершы не напiшаш па загаду,

Толькi ад узнёсласцi ў душы.

 

Я заўжды пiшу, як ёсць нагода

Думкi у вершы ператвараць,

Нават мне нi кропелькi не шкода,

Што iх не магу надрукаваць.

 

11.12.1999

 

Home Page     Змест

 

3512     ГРАНД

 

Бяжыць плынь паўнаводная здалёк,

Бо для яе – цудоўныя умовы,

Ды i ў вялiкiх рэчак ёсць выток,

Але маленькi ён i вельмi кволы.

 

I я калiсьцi пачаткоўцам быў,

Хоць мае вершы i не друкавалi,

Ды плынi ад няўдач не разгубiў,

Яна магутна рвецца к дэльце далей.

 

Ужо лiчу, што я – не дылетант,

Бо лiчба вершаў дала мне навуку.

Тры тысячы пяцьсот! Цяпер я гранд,

Нiводны верш хоць не папаў да друку.

 

24.12.1999

 

Home Page     Змест

 

3518     ПАПУГАЙ

 

Спяваць прымусiць нельга салаўя,

Рабiць такой зусiм не трэба спробы,

Прымусiць нельга нават вераб'я,

Як песня для яго не да спадобы.

 

Для вольных птушак сэрцу любы гай,

Яны спяваюць ўзiмку там i ўлетку,

Спяе любую песню папугай,

Калi пасадзяць ў залатую клетку.

 

Есць розны погляд у людзей на свет,

Але, калi душа у iх благая,

Чужую песню запяе паэт,

Падобную на песнi папугая.

 

30.12.1999

 

Home Page     Змест

 

3519     КАЗЁЛ

 

У барана закручаныя рогi,

Такiя мець хацеў сабе казёл,

Адпачываў ад экзекуцый трохi

I пачынаў гнуць рогi зноў i зноў.

 

Хоць вабiла яго бясконца мода,

Здаваўся шчасцем барановы рог,

Ды замiнала матухна-прырода,

I мрой сваiх ажыццявiць не змог.

 

Падобным быць не трэба намагацца,

Хаця узорам будзе i герой,

У творчасцi прыемней заставацца

Не штучным, а заўжды самiм сабой.

 

31.12.1999

 

Home Page     Змест

 

3522     БЯЛЮТКI АБРУС

 

Бялюткi рассцiлаю я абрус

I розная на стол выношу стравы,

Мне паслухмяны верш, як быццам трус,

Пiшу я пра пачуццi i пра справы.

 

Люблю прыроды дзiўнай прыгажосць,

Шукаю ў з'явах скрытыя прычыны,

Хаця даўно прабегла маладосць,

Галоўны верш мой – аб красе жанчыны.

 

Трымаю моцны з музамi саюз,

Хоць я сябрук у iх ужо не першы,

Бялюткi рассцiлаю зноў абрус,

I на яго кладуцца лёгка вершы.

 

3.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3528     НЕРУШ

 

Як неруш, мае вершы дацяпер,

Для аўтара няма найлепей друга,

Каб разараць, прымаў нямала мер,

Не зведаў ён рэдактарскага плуга.

 

На нерушы ўтварылась мурава,

Я вершаў для яго ўсё больш складаю,

Пара яшчэ, напэўна, не прыйшла,

Каб радасць атрымаць ад ураджаю.

 

Зрастае лёгка неруш мой без мук,

Не разараць яго ужо сахою,

Патрэбны толькi шматнарожны плуг,

Не справiцца iначай з муравою.

 

5.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3538     НАРОГ ТАЛЕНТУ

 

Для творчай працы не патрэбна хеўра,

Бо думка – як магутная рака,

Нiколi разам не стварыць шэдэўра,

Павiнна быць адзiная рука.

 

Але, калi няма iмклiвай плынi,

Асобныя пятляюць ручаi,

То поспеху не будзе i ў памiне,

Цi дзесьцi ад узору на краi.

 

Вытокi творчай працы невядомы,

Ды, калi востры таленту нарог,

Глыбока здатны ён араць без стомы,

Яго дае, напэўна, людзям Бог.

 

9.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3547     ВЕРШ У ГАЗЕЦЕ

 

Псаваць свой iмiдж не жадаю,

Хоць я яшчэ i не паэт,

Хоць друкаванага не маю,

Не апушчуся да газет.

 

Нiводны верш няхай нiколi

Для чытача не выйдзе ў свет,

Ды не жадаю такой долi,

Каб апусцiцца да газет.

 

Хай не друкуюць мае вершы,

I марай будзе Iнтэрнет,

Упэўнены, што я не першы

Не апусцiўся да газет.

 

10.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3552     ТВОРЧЫ ПЛЁН

 

Гару прыгожых вершаў наскладаў,

Якая мае стромкiя вяршынi,

Галоўная з маiх шматлiкiх спраў

Мяне ужо нiколi не пакiне.

 

Як подых ветру, цеплыня ў душы,

Выразна словы i радкi я чую,

Дыктуе голас цiха мне вершы

Пад музыку чароўную старую.

 

Вялiзнаю становiцца гара,

На сонцы ззяюць ў снежных шапках пiкi,

Экскурсii на iх вадзiць пара,

Бо творчы плён цудоўны i вялiкi.

 

11.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3561     ЦУДОЎНЫЯ МIРАЖЫ

 

Знiкаюць вершы, нiбы мiражы,

Яшчэ адзiн, напэўна, збег у Лету,

Ён цалкам нарадзiўся у душы,

Ды не пакiнуў аб сабе i следу.

 

Уцёк, як заяц ў лес, ўжо не адзiн,

Як быццам да мяне няма даверу,

Знiкае тэкст адразу без прычын,

Калi не пакладзецца на паперу.

 

Наяве верш прыходзiць i ва сне,

Ды не схапiць яго нiяк рукамi,

Як запiсаць не удаецца мне,

Цудоўнымi мiльгае мiражамi.

 

15.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3569     МОЦНЫ ТОК

 

Бяжыць думка, як быццам няўрымслiвы ток,

Ды напружанне болей, чым ў меру,

За радком зноў упарта збягае радок

I кладзецца, як снег, на паперу.

 

Лепей вершы не чуць i радкi не пiсаць,

Не рабiць iм насустрач i кроку,

Ды прад моцным напружаннем не устаяць,

Хутчэй збавiцца трэба ад току.

 

Добры верш для душы – як ад прагi глыток,

Ласы я да яго асалоды,

Хай бясконца iдзе праз мяне моцны ток,

Вершы каб нараджалiсь заўсёды.

 

18.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3575     ПАЭТЫЧНЫ МАРАФОН

 

Iду на паэтычны марафон,

На фiнiшы хачу быць толькi першы,

Пяць тысяч вершаў – гэта не мiльён,

Але не вельмi проста скласцi вершы.

 

Запал займацца творчасцю не згас,

Бег лёгкi мой, нiбы лячу ў паветры,

Майстэрскi паказаць жадаю час,

Адлiчваю спакойна кiламетры.

 

Па графiку рэкорднаму бягу,

Для лёгкасцi Пегас дае мне крылы,

Таму бясконца бегчы я магу,

Бо творчае натхненне ёсць i сiлы.

 

20.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3577     КРЫЛЫ АНЁЛА

 

Анёл махаў мне крыламi нябачна,

Не схоча – не памаша, хоць прасi,

Ды дапамога была вельмi значнай,

Бо вецер быў бясконца ў ветразi.

 

Заўжды прыемны спадарожны вецер,

Не пераходзiў толькi каб у шквал,

Хоць не адразу, але я прыкмецiў,

Што творчы настрой мне анёл даваў.

 

Калi анёл распасцiрае крылы,

I вецер робiць бурных шмат атак,

То творчыя моц набiраюць сiлы,

Ў час ўзлёту адчуваю – стаў мастак.

 

22.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3594     ХМАРНЫЯ IМГНЕННI

 

Творчае натхненне – нiбы павуцiнка,

Нечакана хутка здатна прападаць,

Як няспадзявана пападзе дажджынка,

Павуцiнкi кволай ўжо не адшукаць.

 

Але не бясконца сонца ў небе ззяе,

Вельмi часта ходзяць зграi чорных хмар,

Вецер павуцiнку хутка абрывае,

Пустата прыходзiць замест творчых мар.

 

Каб зусiм не ведаць горкае iмгненне,

Павуцiнцы кволай не рабiць каб скон,

Каб заўжды квiтнела творчае натхненне,

Нават i дажджынкi гнаць патрэбна вон.

 

27.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3596     ПРАЗ ЧАС

 

Упарта павуцiнне тчэ павук,

Ды мух няма, працэс бязглузды гэта,

Не трэба сёння вынiк творчых рук,

Бо чытачоў амаль няма ў паэта.

 

Цяпер мы мовай грэбуем заўжды,

I лiчым, што аб ёй не будзе згадкi,

Не згiне верш, як злiтак залаты,

Праз час яшчэ ацэняць верш нашчадкi.

 

Не вечна будуць хмары над зямлёй,

Час прыйдзе – ярка сонейка заззяе,

I верш, нiкому не патрэбны, мой

З удзячнасцю мо хтосьцi пачытае.

 

28.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3599     ПЕРАПЛАЎЛЯЕЦЦА Ў ВЕРШЫ

 

Ў жыццi заўжды падзей шмат i праблем,

На iх душа i сэрца адгукалiсь,

Стваралася таму бясконцасць тэм,

Што ў строфы паэтычныя складалiсь.

 

То дождж iдзе, то спёка, то вятры,

Цi радасць адчуваеш, цi абразу,

Цi бачыш зорак прыгажосць ўгары –

Ўсё ў верш пераплаўляецца адразу.

 

Але мiлей жаданая вясна,

Душу перапаўняе хваляванне,

Знаходзiць шэраг дзiўных слоў яна,

Складалiся каб вершы пра каханне.

 

28.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3735     САКРЭТ ТВОРЧАСЦI

 

Адкрыў, нарэшце, творчасцi сакрэт,

Бо вынiк мне прыйшоў доўгачаканы,

Тады мастак сапраўдны цi паэт,

Калi працэс у творчасцi спантанны.

 

Цiкавы надта творчасцi закон,

Калi праява творчасцi здарыцца,

Яна ўзнiкае яўна, нiбы сон,

Хоць гэты сон у час няспання снiцца.

 

Ўсе бачаць сны i чуюць голас ў iх,

У творчасцi зусiм няма сакрэтаў,

Без сну у сне дыктуе голас сцiх,

Так творчасць адбываецца ў паэтаў.

 

28.03.2000

 

Home Page     Змест

 

3749     ЛЮСТЭРКА ДЛЯ ДУШЫ

 

Чарнiлам шчыльна спiсана паперка,

У вершы думак i пачуццяў свет,

Заўсёды верш – цудоўнае люстэрка,

Ў якiм сваю душу адбiў паэт.

 

Як добра адбiвае свет люстэрка,

Радкi бягуць, як вадаспады з гор,

Адбiтак свету для паэта мерка:

Якi паэт – такiм i будзе твор.

 

Ў паэтавай душы няма сакрэту,

Мiж вершам i душой няма мяжы,

Прыходзiцца душу адкрыць паэту,

Верш – дзiўнае люстэрка для душы.

 

2.04.2000

 

Home Page     Змест

 

3887     ЗАКОН ТВОРЧАСЦI

 

Паставiў надзвычайную мэту,

I да яе упарта вельмi крочыў,

Здавалась, што нiколi не дайду,

Было нялёгка, але ўсё ж не збочыў.

 

Дайшоў, iду на новы марафон,

Пачуцце ўласнай годнасцi казыча,

У творчасцi суровы ёсць закон:

Мэта заўжды наперад толькi клiча.

 

Як здань, зусiм не бачная мэта,

Таму i шлях бясконцы, да магiлы,

Не перашкода радасць цi бяда,

У творчасцi расслабiць нельга сiлы.

 

7.06.2000

 

Home Page     Змест

 

3929     ВЫСОКI СТЫЛЬ

 

Кожны дзень ёсць нейкiя праблемы,

Што душу хвалююць перш-наперш,

I таму прыходзяць самi тэмы

I ператвараюцца у верш.

 

Як струмень празрысты, бягуць словы,

Чутны iх цудоўны стройны хор,

Або шэпт даверлiвай размовы,

Ў вынiку ўзнiкае новы твор.

 

То мэта паклiча ў шлях далёкi,

То хвалюе радасць цi бяда,

Тэмы утвараюць стыль высокi,

I з душы збягаюць, як вада.

 

29.06.2000

 

Home Page     Змест

 

3931     ЧАРОЎНЫ ГОЛАС

 

Мне гукi лiры да спадобы,

Бо песцiць вуха голас муз,

Таму раблю бясконца спробы

Умацаваць лепш наш саюз.

 

I музам ўдзячны я за гэта,

Што неблагi у iх намер:

Зрабiць з аматара паэта,

Сябрую з музамi цяпер.

 

Не трэба iншага кумiра,

Ён для мяне – як лiшнi груз,

Цудоўна мне iграе лiра,

Чароўны чую голас муз.

 

30.06.2000

 

Home Page     Змест

 

3949     ТРАВЫ

 

Няскошаных траў прыгажосць,

Якiя саспелi iмклiва,

Ўсяго шмат пабачыць прыйшлось,

Ды травы – сапраўднае дзiва.

 

Садзiся на iх або ляж,

Заўжды адчуваецца ласка,

Хаця невыразны пейзаж,

Ды – нiбы дзiвосная казка.

 

На травы з натхненнем гляджу,

Як быццам iх бачу раз першы,

I радасць ўздымае душу,

Таму нараджаюцца вершы.

 

7.07.2000

 

Home Page     Змест

 

3981     ПЯТЫ СТАРТ

 

Зноў крочу я у вельмi цяжкi шлях,

Для поспеху натхненне ёсць i вера,

Каб збудаваць у пяць паверхаў гмах,

Дзе кожны верш – асобная кватэра.

 

Жыве ў кватэры кожнай мой герой,

Што ходзiць па асфальту або полем,

Заўсёды разам з iм i я душой,

Жыву яго i радасцю, i болем.

 

На старт ужо выходжу пяты раз,

Паветра набiраю болей ў грудзi,

Упэўнены, што пройдзе пэўны час,

На фiнiшы пяць тысяч вершаў будзе.

 

17.07.2000

 

Home Page     Змест

 

3995     ПАЭЗIЯ Ў ПРОЗЕ

 

Закiнуў лёс мяне ў той самы край,

Дзе тыя ж рэйкi на пуцях сышлiся,

Дзе Лабановiч зведаў зямны рай,

Як закахалась у яго Ядвiся.

 

Праходзiлi тут Коласа шляхi,

Як ў сне, i зараз Прыпяць нясе воды,

А перад ёй – прыгожыя лугi,

Як жыў тут Якуб, бачыў iх заўсёды.

 

Прыходзiла натхненне ад красы,

Што на жыццёвай трапiлась дарозе,

Пра Прыпяць i палескiя лясы

Паэзiю ён напiсаў у прозе.

 

21.07.2000

 

Home Page     Змест

 

4000     ДА ПАБАЧЭННЯ!

 

Раблю цяпер ужо апошнi крок,

Бо тысячны трохстрофны верш складаю,

Прыветлiвы дванаццаты радок,

Заўсёды ў iм выснову вызначаю.

 

З трохстрофным сустракалiсь доўгi час,

Таму туга прыходзiць часам ў грудзi,

Бо развiтацца трэба з iм ураз,

Двухстрофны добрым сябрам маiм будзе.

 

Пара прыйшла сказаць: «Бывай, на жаль,

Мы разам ўжо апошняе iмгненне,

Хоць сябравалi два гады амаль,

Дванаццаты радок, да пабачэння!»

 

22.07.2000

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz