17. Вершы аб філасофіі жыцця

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

1003     КОЛЕРЫ ХЛЕБА

 

Iснасцi крынiца

Ў жнiўнi вабiць вока:

Поле залацiцца,

Ўзняўся хлеб высока.

 

Поле было ворным,

Ды прыйшоў араты,

Апынулась чорным,

Каб рос хлеб багаты.

 

Восенню чырвонай

Поле зарунела,

Ды кiлiм зялёны

Снег ахутаў белы.

 

Зноў вясною жыта

З сонцам цалавалась,

I дажджом абмыта

Летам налiвалась.

 

К восенi жаўцела

Пад блакiтным небам,

I душа, i цела

Жывуць жытнiм хлебам.

 

14.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1010     НАДЗЁННЫ ХЛЕБ

 

Жывецца добра, як ёсць хлеб надзённы,

Ён чорнаю iкрою можа быць,

Яе ўжываюць нават ў дзень будзённы,

Да свята могуць лепшага здабыць.

 

Для iншага хлеб – чорная скарынка,

Ды i яе няпроста зарабiць,

Бясконца утвараецца замiнка,

З такiм надзённым хлебам цяжка жыць.

 

Хоць рознiцу заўсёды бачыць трэба,

Але несправядлiва дзелiць Бог,

I не дае аднолькавага хлеба,

Каб кожны атрымаць дастатак мог.

 

Хто лепшага ў жыццi, бясспрэчна, годны,

Такiм хлеб вельмi цяжка зарабляць,

Пранырлiвы нiколi не галодны,

Яму грахi зноў будуць адпускаць.

 

Нахабнiкi за лепшы стан заўсёды

Са сцiплымi ўступаюць ў барацьбу,

За кошт другiх каб iм пазбегнуць шкоды

I ў рай уехаць на чужым гарбу.

 

18.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1020     УМОВЫ ЖЫЦЦЯ

 

Пячэ гарачыня, дажджу нi кроплi,

Не вытрымала нават лебяда,

Ды iншых шмат раслiн ужо засохлi,

Бо там жыццё, дзе вiльгаць i вада.

 

Нязначнае адхiленнне ад нормы –

Нязваная з'яўляецца бяда,

Як дождж не пойдзе, не унiкнуць прорвы,

Ўсё ссохне, а не толькi лебяда.

 

Жыццё iснуе на Зямлi спрадвеку,

Але, калi змянiць умовы ўраз,

То фауне, ў тым лiку чалавеку,

Ўжо не пражыць у iх працяглы час.

 

Цiкавая прыродная загадка:

Як падтрымаць стабiльнасць ўсiх умоў?

Даўно б ўжо ад жыцця засталась згадка,

Каб iх Зямля не аднаўляла зноў.

 

Адказ на феномен шукаюць людзi,

Але яго дагэтуль не знайшлi,

Зямля ствараць жыццю умовы будзе,

Багата таямнiц ёсць у Зямлi.

 

22.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1024     КАХАЦЬ ЖЫЦЦЁ

 

Сонца ззяе, ў душы свята,

Добры дзень прайшоў,

Дзён наперадзе багата,

Заўтра будзе зноў.

 

Напачатку iх не лiчаць,

Бо няма турбот,

Каб прыйшлi, апошнiх клiчуць,

Кожны дзень, як год.

 

Днi каштоўней на зыходзе,

Хоць такiя ж днi,

Шлях к канцу жыццё знаходзiць,

Сохнуць каранi.

 

Толькi быў прыгожы ранак

З чыстаю расой,

Прабяжыць шмат дзён-маланак,

Прыйдзе смерць з касой.

 

Трэба днi свае бясконца

Шчасцем напаўняць,

Спакваля садзiцца сонца,

Як жыццё кахаць.

 

24.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1029     РАШАЦЬ САМОЙ

 

«Кахаць табе, дачушка, не пара,

Кахаць табе яшчэ занадта рана!»

Рашыць няпроста, на плячах гара,

Цi стаць, цi не жаданай i каханай?

 

Ўжо не адзiн касцёр кахання згас,

Пачуўшы матчын вокрык вельмi грозны,

Ў нябыт збягае прыгажосцi час,

Бо мiльгацяць ўраз, нiбы сарны, вёсны.

 

Аб вабным шанцы каб не шкадаваць,

Бязглузда гнаць з сваёй душы каханне,

Душою немагчыма кiраваць,

Занадта непасiльнае заданне.

 

Нялёгка жыць з каханнем у душы,

Якому перашкодзiла быць мацi,

Бо ў снах або ва ўяве мiражы,

Усё жыццё яны няспынна ў хаце.

 

Сама павiнна кожная рашаць,

Калi здарыцца слушная нагода:

Кахаць цi лепей трохi пачакаць,

Каб потым ўсё жыццё не грызла шкода.

 

26.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1063     ЧАМУ КЕПСКА?

 

Распавядаў мне дзед, як пры цары

Зусiм някепска у сялянстве жылi,

Ён лепшага не бачыў з той пары,

Не дачакаўся i ляжыць ў магiле.

 

Казаў мне бацька: цяжка жыць было,

Ды лепшы час быў пры вяртаннi НЭПа,

Жыццё ў чаканнi лепшага прайшло,

Часамi не было кавалка хлеба.

 

Мы зведалi савецкiя часы,

Усё жыццё былi спрэс недахопы,

За выняткам асобнай каўбасы,

Жыць лепей цэлы час рабiлi спробы.

 

Чаму мы кепска ўсё жыццё жылi?

Чаму цярпець прыходзiлася мукi?

Ў Еўропе ўсе дастатак набылi,

Як нашы дзецi будуць жыць i ўнукi?

 

Мы марна знемагалi ў барацьбе,

Далей ідзем, час сустракае горшы,

Бо не здабылi волi мы сабе,

Бо не развiлi перамогу Оршы.

 

9.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1078     АПТЫМАЛЬНАСЦЬ

 

Бясконца аптымальная прырода,

Яна не зробiць нежаданы ход,

А людзям, як здараецца нагода,

Пазбегнуць вельмi цяжка ўплыву мод.

 

Прыроды свет iснуе па законах,

Нязменныя яны мiльёны год,

Ды людзi забываюць аб мiльёнах,

Жадаюць існаваць без перашкод.

 

Iмкнемся пакарыць сабе прыроду,

У згодзе з ёю стала лепей жыць,

Але бясконца робiм толькi шкоду,

Дабром яе не можам даражыць.

 

Ды падыход пакуль не аптымальны,

Ад гвалту што у вынiку чакаць?

Адказ, вядома, просты i банальны:

Час прыгавор падпiша – памiраць.

 

Шмат сiл яшчэ у матухны-прыроды,

Ды шпарка шлях у небыццё бяжыць,

Патрэбна аптымальнасць мець заўсёды,

Бо без яе на свеце не пражыць.

 

14.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1105     ЖЫЦЬ СПАКОЙНА

 

Каб горшае без страты перажыць,

Не ўразiлi душу каб моцна словы,

Да крыўды лепш падрыхтаваным быць,

Лягчэй, калi да горшага гатовы.

 

Жыццё – не толькi радасць i спакой,

Як зменiцца жыццёвая дарога,

Душу напоўнiць сумам i журбой,

Бо вечнага няма ў жыццi нiчога.

 

Ды пройдзе час, i скончыцца бяда,

З душы спадзе i стома, i трывога,

Сплыве, нiбы вясенняя вада,

Ды трэба ведаць: гора будзе многа.

 

I лепшае нялёгка перажыць,

Як доля ўдосталь дасць – багата спросiць,

Бо вiр уцех у змозе закружыць,

Не кожны спробу славаю выносiць.

 

Як пройдзе час, i лепшае збяжыць,

Каб не адчуць, што надышла навала,

Спакойна, безтурботна трэба жыць,

Як быццам змен нiколi не бывала.

 

29.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1107     МАЛА ЦI МНОГА?

 

Цi мала трэба мець чаго, цi многа?

Усё залежыць колькi, як i дзе,

Здараецца, лепш не прыдбаць нiчога,

Бо, калi маеш, хутка быць бядзе.

 

Адразу нават цяжка разабрацца,

Мець цi не мець, «Так» гаварыць цi «Не»,

Бо невядома: з шчасцем сустракацца

Цi боль душы нiяк не абмiне.

 

Бо кажуць: «Што задужа, то не здрова»,

Палякi гэту формулу знайшлi,

Яна дапамагчы ў жыццi гатова,

Ў душу каб часы смутку не прыйшлi.

 

Ўсяго ў жыццi павiнна быць хоць трохi,

Каб залатую раўнавагу мець,

Лёс не дае наезджанай дарогi,

Няспынна каб душою зiхацець.

 

Але, калi спаткаецца навала,

Становiцца не вельмi добра жыць,

Заўжды хай гора будзе вельмі мала,

Упарта шлях да шчасця хай бяжыць.

 

1.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1108     НЕ ЗАЎЖДЫ ПРЫЕМНА

 

Бясконца ў небе толькi шэрасць, знiкла просiнь,

Ў душу прыносяць смутак халады,

Занадта хутка набiрае хаду восень,

Нясе журбы багата i нуды.

 

Вясна ў душы каханнем светлым адгукнецца,

Адчуць уздым прыемна малады,

Асенняю парой душою не сагрэцца,

Ды восень для жыцця дае плады.

 

Дзiвосна кветкi ў час вясновы выглядаюць,

I шмат вясна нясе ў душу цяпла,

Ды толькi восень з нецярпеннем ўсе чакаюць,

Цудоўныя плады каб нам дала.

 

Вакол бясконца быць не можа ўсё прыемна,

Ўвесь час мы балансуем на мяжы,

Для цела трэба як што-небудзь неад'емна,

То не заўжды прыдатна для душы.

 

Каб што прыдбаць, патрэбна ў iншым адступiцца,

Не ў змозе толькi добра быць заўжды,

Ўсё роўна, прыйдзецца, хоць крыху, замачыцца,

Каб рыбку ўдала выцягнуць з вады.

 

2.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1119     СЭНС БЫЦЦЯ

 

Няма чаго грашыць, каб гнявiць Бога,

Што людзям даў кароткае жыццё,

Яго прайсцi – вялiкая дарога,

Хаця яна iдзе у небыццё.

 

Наперадзе шлях вабны бачны воку,

К сабе ён клiча, каб сагрэць душу,

Ды лёс не дадае к жыццю нi кроку,

Бо не адсунуць фiнiшу мяжу.

 

Жывёльны свет бязмерна разнастайны,

I кожны мае свой працяг жыцця,

Не ўсе свой шлях праходзяць аднастайна,

Бо розны маюць тэрмiн развiцця.

 

Без сэнсу нарадзiцца, каб памерцi?

Але у тым вялiкi сэнс быцця:

Адзiнку, як мурашку, можна сцерцi,

Не супынiць магутнасцi жыцця!

 

Яно наўкол, яно заўжды вiруе,

Ад часу сатварэння i павек,

Гадоў прасiць дарма, Бог не пачуе,

Жыве па Божай волi чалавек.

 

10.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1123     Я – ЧАРАЎНIК

 

Я – чараўнiк, магу не вельмi многа,

Паклiкаць здатны радасць для душы,

Каб збераглась кахаць пяшчотна змога,

I пра каханне напiсаць вершы.

 

Ляцяць высока ў небе мае мары,

Ды не па сiлах iх ажыццявiць,

Ўсяго не дасягаюць мае чары,

Лёс неслухмяны цяжка пакарыць.

 

Я – чараўнiк мясцовага значэння,

Бо мне па сiлах радасць атрымаць,

Любое явай не зраблю хаценне,

Ды большага не трэба i жадаць.

 

Мець радасць у жыццi – занадта многа,

Прыемна мне ва ўсiм яе знайсцi,

Чароўная жыццёвая дарога,

Па ёй цудоўна з радасцю iсцi.

 

Я – чараўнiк, бо радасць знайсцi здольны,

Ва ўсiм, чаго кранаюсь толькi я,

Бо Божы свет чароўны навакольны,

Такая фiласофiя мая.

 

12.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1130     САПРАЎДНЫ РАЙ

 

Моцна вабiць жыццё, бо цудоўна так жыць,

Бо вышэйшай няма нагароды!

Ўсё адносна, хоць лепей заўжды можа быць,

Ды жыццё – цуд вялiкi прыроды.

 

Ад пачатку тварэння пацiху бяжыць,

Ўсё iснуе па волi Гасподняй,

Колькi ў генах закладзена, можна пражыць,

Свой этап мы праходзiм з паходняй.

 

Цяжкi шлях або лёгкi, ды радасць ў душы

Ў вандраваннi бясконца не будзе,

Лепш ў дарозе цярпець, легчы чым пад крыжы,

Ў зямлi шчасця душа не набудзе.

 

Колькi думак аб вечным жыццi не стварай,

Ды не хочацца вельмi на плаху,

Бо жыццё толькi вабны i велiчны рай,

Станем прахам, бо створаны з праху.

 

Таму з радасцю трэба этап свой прайсцi,

Каб яскрава гарэла паходня,

Бо каштоўней жыцця не iснуе ў жыццi,

Рай сапраўдны хай песцiць сягоння.

 

16.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1139     БЫЛI ЯЗЫЧНIКI

 

Хай будзе кепска, але лепей тут,

Нi пекла не iснуе, анi раю,

Прыдумалi каральны iнстытут,

Якi людзей ганебна пакарае.

 

Рэлiгii стваралi хiтруны,

Паставiць на каленi каб грамаду,

Багоў шукалi для людзй яны,

Бясконцую здабыць сабе каб ўладу.

 

Сцвярджаюць, што галоўны iхнi Бог,

Або к Яму iх лепшая дарога,

Рэлiгiю стварыць як хтосьцi змог,

Няма тады ў ёй боскага нiчога.

 

Дурманяць нас рэлiгii усе,

Дурыць людзей нi кроплi iм не шкода,

Прад намi Бог ва ўсёй сваёй красе,

Адзiны Бог – Вялiкая Прырода.

 

На свет Прырода нарадзiла нас,

Раней усе язычнiкi мы былi,

Егова спрэчкi з iмi меў ўвесь час.

Чаму сваю рэлiгiю згубiлi?

 

22.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1141    ЖЫЦЬ РАДАСНА

 

Такiя ж рэчкi, i такi ж лес будзе,

I ў небе знiчкi будуць уначы,

Ды прыйдуць жыць зусiм другiя людзi,

Бо назаўжды сябе не зберагчы.

 

Бясконца ўсё змяняецца у свеце,

Але жыццё нiколi не змянiць,

Таксама, як раней, смяюцца дзецi,

Ад ветрыку цудоўна лес шумiць.

 

Хоць ўсё мiнае, ды ўсё застаецца,

Бо кожны мае у жыццi мяжу,

Пераступiць яе не удаецца,

Не зберагчы нi цела, нi душу.

 

Сябе мы пакiдаем у нашчадках,

Працягвалась бясконца каб жыццё,

Жывем па устаноўленых парадках,

Пражыў сваё – iдзi у небыццё.

 

Любую трэба скарыстаць нагоду,

Каб час свайго жыцця не марнаваць,

Каб атрымаць ад шчасця асалоду,

Жыць з радасцю i смерцi не чакаць.

 

24.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1155     НЕ АДКЛАДАЦЬ НА ПОТЫМ

 

Нiчога нельга адкладаць на потым,

Адразу трэба ўсё ў жыццi рабiць,

Не вельмi з часам дзейнiчаць ахвота,

Ды час бяжыць, яго не паўтарыць.

 

Час новы прынясе другiя справы,

Адкладзенае не ажыццявiць,

Таму намераў добрых ёсць нямала,

Каб шлях у пекла iмi замасцiць.

 

Ўсё адкладаюць: працу i каханне,

Ды час ужо нiколi не дагнаць,

Хаця пустое цешыць спадзяванне,

Не будзе час лянiвага чакаць.

 

Калi своечасова не вучыўся

I кнiг не змог карысных прачытаць,

Як час мiнуў, але не ажанiўся,

То вельмi цяжка потым даганяць.

 

Ўсяму свой час, i трэба мець уменне,

Дарэмна каб жыцця не марнаваць,

Калi прыйшла пара збiраць каменне,

Няма чаго iх шчодра раскiдаць.

 

29.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1161     АБАВЯЗКОВАЯ ЎМОВА

 

Асеннiя якiя краявiды!

Лiсты у кронах золатам гараць,

Ды кубак шчасця поўнасцю дапiты,

Пара прыйшла ўжо хутка памiраць.

 

Але цяпер яшчэ краса якая!

Ды ёй зусiм нядоўга зiхацець,

Бо вецер кроны хутка агаляе,

I цяжка мне на галiзну глядзець.

 

Аб лiтасцi прасiць не хочуць дрэвы,

Хоць выклiкаюць смутак у душы,

У кронах iх раней жыццё кiпела,

Цяпер яны – на могiлках крыжы.

 

Увосень лiст пажоўклы ападае,

I надыходзiць час зiмовы сну,

Ды лiст сябе ў пупышках паўтарае,

Каб зелянець ў наступную вясну.

 

Жыццё – бясконца замкнутае кола,

Жыццёвы шлях праз смерць заўжды ляжыць,

Бо смерць – абавязковая умова,

Нашчадкi каб маглi жыццё здабыць.

 

1.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1163     НЯЎЖО?

 

I вось, нарэшце, прада мной Радзiма,

Тут беларускасць знiшчана ушчэнт,

Свая, наогул, мова нелюбiма,

I грэбуе ёй нават прэзiдэнт.

 

Нiхто па-беларуску не гаворыць,

Адкiнулi чырвона-белы сцяг.

Няўжо народ гiсторыю паўторыць,

Савецкi пойдзе зноў яе працяг?

 

Пагоня за свабодай не ўдалася,

Адкiнулi зноў старажытны герб,

Не па душы свабода нам прыйшлася,

Зноў пажадалi молат мець i серп.

 

Няўжо чакае доля дыназаўраў

Адметны беларускi мой народ?

Не будзе нi аркестраў, нi лiтаўраў,

Без волi нас чакае эшафот.

 

Так нашы продкi дамагалiсь волi!

Сваё жыццё паклалi ў барацьбе.

Няўжо не будзем вольнымi нiколi?

Чаму палон мы выбралi сабе?

 

1.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1178     БУДУЧАЕ I МIНУЛАЕ

 

Не трэба аб мiнулым шкадаваць,

Аб будучыне лепей хвалявацца,

Яго вяршынi трэба штурмаваць

I цяжкасцей нiколi не баяцца.

 

Ваўкоў баяцца – ў лес чаго хадзiць?

Ў мiнулым сваё шчасце не здабудзеш,

Хоць ў марах яго хочацца любiць,

Ды колькi iрэальнасць любiць будзеш?

 

Мiнулае знiкае назаўжды,

Яно не паўтараецца нiколi,

Бягуць наперад шпаркiя гады,

У будучыне iх яшчэ даволi.

 

У будучыню смела раблю крок,

Мiнулага ў жыццi зусiм не шкода,

Пускаюся у невядомы змрок,

Ды на душы пануе асалода.

 

У будучым цiкавае жыццё,

Як аб мiнулым толькi ўспамiнаеш,

Наперадзе чакае небыццё,

Хаця яшчэ жывы, ды памiраеш.

 

9.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1190     ЦIКАВЫ СВЕТ

 

Цiкавы свет, бясконца ён здзiўляе,

У iм ўсё адпаведна падышло,

I думка нават цяжка уяўляе,

Зусiм каб чаго-небудзь не было.

 

Што нi бяры, яно няўмольна трэба,

Прагрэсу прыпынiлася б хада,

У першаю чаргу патрэбна глеба

I, каб радзiла, трэба ёй вада.

 

А каб прырода не стварыла дрэва,

З чаго б пачалi людзi будаваць?

Каб не агонь, вада б не закiпела.

Каб не метал, чым сталi б мы араць?

 

Каб не цэмент, з чаго б ўсё будавалi?

Без вокан жылi б, не было каб шкла,

Жывёльны свет i мы б не пакiдалi,

Цывiлiзацыя нiколi не прыйшла.

 

Што трэба людзям, дасць Зямля заўсёды,

Пластмасу цi паперу для газет,

Ўсё ёсць для чалавека у прыроды,

Цiкавы вельмi i чароўны свет.

 

14.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1220     ЦУДЫ Ў ЖЫЦЦI

 

Такое дзiва нават не прыснiцца,

Хоць здатны сны заўсёды цуд стварыць,

Так можа у сапраўднасцi здарыцца,

Што ў думках вельмi цяжка уявiць.

 

Але жыццё упарта робiць рэчы,

Якiя шчасце могуць даць i зло,

Адны з iх да спадобы i дарэчы,

Другiх няхай бы лепей не было.

 

Хаця i добра, як навiн не будзе,

Але жыццё будзённасцю гняце,

Душа пачуццяў моцных не набудзе,

I радасць не знаходзiцца нiдзе.

 

Хоць радасцi няма, няма i гора,

Але душа згасае у цiшы,

Няхай прыходзiць лепш пачуццяў мора,

Каб вiравалi моцна у душы.

 

Калi жыццё бясконца цуд стварае,

Прыемна, горыч можна перажыць,

Без цуду доля шчасцем не заззяе,

На свеце вельмi не цiкава жыць.

 

26.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1228     ЛЕПЕЙ ПАЧАКАЦЬ

 

Бясспрэчна, значна лепей пачакаць,

Каб крок зробiць пасля ужо рашучы,

Каб не прыйшлось няўцешна шкадаваць,

Усё жыццё не лiць каб слёз гаручых.

 

I «за» i «супраць» кiнуць на вагу,

Ва ўсiм каб вельмi добра разабрацца,

Каб не спаткаць няўмольную тугу,

Адразу лепей мо расчаравацца?

 

Прымаць рашэнне не патрэбна ўраз,

Яно надзейным, безумоўна, будзе,

Калi дарадчык – вельмi доўгi час,

Ён зробiць лепей, чым параяць людзi.

 

Сем раз адмерай, ды адзiн – адрэж,

Рабiць так радзiць прымаўка заўсёды,

Iнакш душу бяда гняце без меж,

I у жыццi сустрэнуцца нягоды.

 

Найлепей аптымальнае шукаць,

За першае, што будзе, не хапацца,

Прыемней значна трохi пачакаць,

Сваiм жыццём каб потым любавацца.

 

29.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1231     АСКОМА АД ПАЭЗII

 

Калi ёсць бочка з чорнаю iкрой,

Хоць лыжкай еж, зусiм няма замiнкi,

Адносяцца з павагаю другой,

Як з маслам бутэрброд, на iм – iкрынкi.

 

Павiнна толькi ўсё у меру быць,

Бо як яно празмерным надта стане,

Нiяк былой павагi не здабыць,

Хто паважаў, той хутка перастане.

 

Таксама i у зносiнах сваiх,

Не трэба iншым дакучаць нiколi,

Лепш сцiпла памаўчаць, паслухаць iх,

Самому след не гаманiць даволi.

 

Ўсяго патрохi трэба паспытаць,

Як будзе чаго-небудзь аж замнога,

Хоць добрае, ды будуць наракаць,

Празмернае не цэнiцца нiчога.

 

Чытаць як нават добрыя вершы,

Як многа iх, то будзе толькi стома,

Замест, каб было радасна душы,

Пачнецца ад паэзii аскома.

 

30.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1258     АПОШНI КРОК

 

Ў жыццi зрабiць нялёгка першы крок,

Але, калi шлях доўжыцца па пожнi,

Святло пачне змяняць магiльны змрок,

То не лягчэй зрабiць i крок апошнi.

 

Прыйсцi занадта цяжка у жыццё,

Бо шлях цярнiсты i пралёг праз мукi,

Яшчэ цяжэйшы шлях у небыццё,

Душу пячэ нястрымны боль разлукi.

 

На свет прыходзiць цяжка чалавек,

Ды церпiць ён нягоды несвядома,

Калi надыдзе час пайсцi павек,

Душу верадзiць неспакой i стома.

 

Прыходзiць час, i трэба памiраць,

Заўжды апошнi крок жыцця – памерцi,

Лепш часам у жыццi пакутаваць,

Ды лёгкiм быў апошнi крок да смерцi.

 

Як першы крок, так i апошнi крок

Прайшлi удала i без перашкоды,

Ступiць як годна ў невядомасць змог,

Лiчы: шчаслiвым быў ў жыццi заўсёды.

 

11.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1276     ВЕДАЦЬ КНIГУ ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё пытаннi ставiць цэлы час

I вымагае слушнага адказу,

Памылка – i бяда спаткае ўраз,

Душа набудзе цяжкую абразу.

 

А плынь пытанняў моцная заўжды,

Як справiцца з магутнаю ракою?

Нiхто не хоча мець ў жыццi бяды,

Але няма шпаргалкi пад рукою.

 

Абавязкова трэба веды мець,

Вучыць не толькi школьныя навукi,

Жыцця каб кнiгу добра зразумець,

Як веды ёсць, то хутка збочаць мукi.

 

Ў адносiнах людзей – ўсё, як было:

Ад здрады горыч, радасць у каханнi,

Жыццё вялiкi надта шлях прайшло,

Ды не змянiлiсь нашы адчуваннi.

 

Адказ прыдатны для сябе каб даць,

Бяды вялiкай у жыццi не зведаць,

Патрэбна лёсы iншых вывучаць,

Каб кнiгу аб жыццi на памяць ведаць.

 

17.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1284     НЕ БЫЦЬ ЛIШНIМ

 

Сябе жахлiва лiшнiм адчуваць,

Як пагадзiцца з доляю такою?

Свой шлях ў жыццi нялёгка адшукаць,

Душы здабыць жаданага спакою.

 

Чаму прыйшоў у лёс жахлiвы стан,

I дзе таяцца брудныя вытокi?

Бо сам пайшоў клiсьцi на падман,

Рабiў ў жыццi не ў тым напрамку крокi.

 

Як будучыняй вельмi даражыць

I не шукаць уцехi i прыгоды,

То з часам не прыходзiцца тужыць,

Патрэбным будзеш для людзей заўсёды.

 

Бо трэба талерантным толькi быць,

I не прыносiць iншым боль i слёзы,

Не толькi аднаго сябе любiць,

Пячы не будуць у душы марозы.

 

Як па-братэрску iншых паважаць,

I быць не толькi для сябе увiшным,

Любоў другіх удасца адшукаць,

Не быць нiколi безнадзейна лiшнiм.

 

20.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1293     ТРЫМАЦЦА ЗА ЖЫЦЦЁ

 

Якое шчасце проста iснаваць!

Хоць доля мiласэрная, хоць злая,

Прыемна бачыць, чуць i адчуваць,

Бо далей цемра цэлы час глухая.

 

Ва ўсiх iстот нялёгкае жыццё,

Ды кожны да жыцця такi ахвочы!

Быць нечаканым можа небыццё,

Каб жыць, то з'есцi кожны нешта хоча.

 

Таму, хоць цяжка, ды прыемна жыць,

Бяда любая значна лепей смерцi,

Яе заўжды магчыма перажыць,

I з памяцi мажлiва цалкам сцерцi.

 

Каштоўней, чым жыццё, ў жыццi няма,

I за яго трымацца моцна трэба,

Чакаць рай потым можа i дарма:

Душа iдзе ў зямлю або на неба?

 

Бо ты пасля травiнкай можаш стаць,

Або лiстком на дрэве калыхаца,

Жыццё патрэбна горача кахаць

I вельмi моцна за яго трымацца.

 

23.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1335     ПАРАЎНАННЕ

 

Заснежана i коўзка на дарозе,

Сумёты па калена намяло,

Хоць сонца свецiць, ды яно не ў змозе

Даць для душы жаданае цяпло.

 

Бо дакучаюць моцныя марозы,

Адлiгi любай доўгi час няма,

I не бягуць са стрэх капёжу слёзы,

Пачалася сапраўдная зiма.

 

Злуецца вельмi моцна завiруха,

I вецер вые, як у лесе воўк,

Ў сцюдзёны час душу знiшчае скруха,

Хай снег iдзе, ды хоць бы вецер змоўк.

 

Зiма душу у холадзе трымае,

У ёй уздым натхнення цалкам згас,

Душа вясны настойлiва чакае,

Бо ад цяпла пачне спяваць ураз.

 

Вясну ў душы каб болей шанавалi,

Патрэбна зведаць халады зiмы,

Вясну зусiм не абогатваралi,

Бо не маглi б цаны ёй ведаць мы.

 

16.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1351     ЧАС

 

Змяняе хутка наваколле час,

Не здатна ўсё нязменным захавацца,

Змяняе кантыненты, клiмат, нас,

Час вымагае з часам развiтацца.

 

На час даецца ўсё, не назаўжды,

I аксiёму цвёрда помнiць трэба,

Праносяцца iмгненныя гады,

Змяняецца зямля i выгляд неба.

 

Бясконца ў часа шпаркая хада,

Ёсць iснае, ды з часам ўсё знiкае,

Збягае, нiбы талая вада,

У часу фiласофiя такая.

 

Змяняцца здольны нават i сусвет,

I зоркi з часам могуць узрывацца,

Не можа быць бясконца сталым свет,

Бо час iдзе – павiнен ён змяняцца.

 

Ўвесь час было так, будзе так павек,

Змяняць i нiшчыць – гэта часу звычка,

Жыве адно iмгненне чалавек,

Пасля знiкае хутка, нiбы знiчка.

 

26.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1358     ЗАКОН НАРМАЛЬНАГА РАЗМЕРКАВАННЯ

 

Шчасце адным – другiм гора,

Радасць каўшом цi тугу,

Лёсаў – вялiкае мора,

Выбраць сабе не магу.

 

Розныя долi бываюць,

Вабны прыцягвае лёс,

Шлях толькi лепшы шукаюць,

Каб болей шчасця прынёс.

 

Трэба упарта старацца

Лёс свой цудоўны знайсцi,

Хочацца не ашукацца,

Шчасце спаткаць у жыццi.

 

Але яго вельмi мала,

Болей пакуты i слёз,

Рэдка каму шанцавала

Горкiх унiкнуць пагроз.

 

Ўсiм шчасце даць лёс не можа,

Вельмi абмежаны ён,

Сутнасць знайсцi дапаможа

Размеркавання закон.

 

29.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1360     ФАТАЛЬНЫ ЧАС

 

Прыходзiць усяму ў жыццi канец,

Хоць колькi шляху вабнаму не вiцца,

Праз час страчае моц i маладзец,

Ссыхае паўнаводная крынiца.

 

Нiчога нельга адкладаць ў жыццi

I трэба шпаркi крок рабiць адразу,

Бо «потым» можа болей не прыйсцi,

Жыццё не мае будучага часу.

 

Цяперашнi ў жыцця заўсёды час,

У час патрэбна часам скарыстацца,

Пакуль запал душы зусiм не згас,

Павiнна хутка ўсё ажыццяўляцца.

 

Сваю прыемней цалкам песню спець,

Цанiць свой час павiнна быць уменне,

Магчымасць, несумненна, лепей мець

I назбiраць, i раскiдаць каменне.

 

Таму не трэба адкладаць любоў,

Заўжды належна час цанiць рэальны,

Што пройдзе, не вярнуцца таму зноў,

Час для жыцця няўмольны i фатальны.

 

30.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1362     ДАЛЁКI ФIНIШ

 

Хаця людзей на свеце вельмi многа,

Ў жыццi ва ўсiх адзiны алгарытм:

Ад нараджэння да труны дарога,

Для кожнага на ёй падобны рытм.

 

Ды фiнiшу упарта ўсе iмкнуцца

I ў хуткiм тэмпе да мэты бягуць,

I не знаходзяць часу азiрнуцца,

Пакуль павек з дыстанцыi сыдуць.

 

Нiколi, як жывеш, не адчуваеш,

Што для жыцця малы даецца час,

Ды хутка на абочыну збягаеш,

Дыстанцыя сканчаецца ураз.

 

Але нiхто не хоча супынiцца,

Да фiнiшу свайго бягуць заўжды,

Жыццё нiколi больш не паўтарыцца,

Ў iм, як цягнiк, праносяцца гады.

 

Не трэба бегчы, лепей iсцi крокам,

А можа нават крыху пастаяць,

Каб фiнiш нежаданы быў далёка,

Патрэбна вельмi хуткi рытм змяншаць.

 

31.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1369     СВАБОДА СЛОВА

 

Свабода слова ў сонечным бары,

Хлусiць не маюць зверы там нагоды,

А праўду, хоць ласкава гавары,

Сабе здабудзеш ворагаў заўсёды.

 

Свабода слова. Быць ёй цi не быць?

Чаму да праўды людзi не ахвочы?

Бо часта ад яе душа гарыць,

Агонь пячэ, дым выядае вочы.

 

Залежыць: трэба праўда або не?

Як да спадобы, то яна патрэбна,

Як коле вочы – праўда не ў цане,

Дакладна, ды ўспрымаецца ганебна.

 

Лiслiвасць да спадобы i мана,

Таму так камплiменты любяць людзi,

Як кубак праўды выплюхнуць да дна,

То ворагаў ад шчырасцi прыбудзе.

 

Як праўду кажаш, потым праўду зноў,

Не хочаш адмаўляцца ад свабоды,

Занадта мала будзеш мець сяброў

I вельмi многа ворагаў заўсёды.

 

2.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1372     АДЗIНЫ СЭНС

 

Жыццё пранесцi трэба праз вякi,

Выдатна каб рашыць задачу гэту,

Дзяцей павiнны мець заўжды бацькi,

Здараецца хоць безлiч пустацвету.

 

Ужо няма iстот тых на Зямлi,

Нiколi быць не можа ў цэлым свеце,

Што для сябе ратунку не знайшлi,

Каб вiду жыць, яму патрэбны дзецi.

 

Ва ўсiх iстот адзiны сэнс жыцця,

Няспынна каб рабiць наперад крокi,

Каб будучыню ўпэўнена знайсцi,

Ў нашчадках толькi сэнс жыцця высокi.

 

Заўжды было так, будзе так павек,

Сваiх нашчадкаў кожны пакiдае,

Ўвесь час упарта толькi чалавек

Бязглузда сэнс свайго жыцця шукае.

 

Не трэба марна вабны сэнс шукаць,

Не засталiсь з сапраўднага каб згадкi,

Сваiх дзяцей патрэбна шкадаваць,

Бо сэнс жыцця адзiн – твае нашчадкi.

 

3.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1374     АДЗIНСТВА I АДНОСНАСЦЬ

 

Ёсць у жыцця бязлiтасны закон:

Усё жывое к фiнiшу iмкнецца,

Iдзе бясконца згубны марафон,

Бягуць ўсе разам, нiкуды не дзецца.

 

У кожнага дыстанцыi свае,

Выдатна бачна тут адноснасць часу!

Адным жыццё кiлометры дае,

Другi на фiнiш пападзе адразу.

 

Крумкач жыве каля трохсот гадоў,

За дзень аўсянiк шлях жыцця праходзiць,

Хто фiнiшуе, старт бярэ хто зноў

I для сябе дыстанцыю знаходзiць.

 

Для кожнага свой вызначальны час,

Чакае хутка фiнiшу навала,

Дыстанцыю прабег сваю i згас,

Бо для жыцця даецца часу мала.

 

Аднолькавы для ўсiх жыццёвы цыкл,

Адны бясконца сустракаюць вёсны,

А хто адну вясну пабачыць звык,

Адзiны час для кожнага адносны.

 

4.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1406     ГУДУЦЬ ЗВАНЫ

 

Ў мiнулае мы час пераплаўляем,

Не ведаем зусiм яму цаны,

I праз жыццё, як знiчка, пралятаем,

Мiнае час – i зазвiняць званы.

 

Ды як жывем, аб звоне забываем,

Здаецца, што бясконцым будзе час,

Жыццё ўспрымалась каб сапраўдным раем,

Лепш ведаць, што яно праходзiць ўраз.

 

Не трэба нават палка намагацца

Нi золата збiраць, нi серабро,

Упарта лепей ўсё жыццё старацца

Ствараць для iншых радасць i дабро.

 

Як зла не робiш i дабра не чынiш,

Таксама хутка праляцяць гады,

Ды калi памяць добрую пакiнеш,

Магчыма жыць застацца назаўжды.

 

Хто зло прыносiць, iншым робiць здзекi,

Iмкнецца ўсiм накiнуць кайданы,

Сябе жывым хавае той навекi,

Ўжо пры жыццi па iм гудуць званы.

 

15.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1469     ЖАДАЙ ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё бяжыць iмклiва i упарта,

Зязюля ўсiм адлiчвае гады,

I нават кепска жыць заўсёды варта,

Калi ужо не надта малады.

 

Само жыццё – цудоўны скарб каштоўны,

Не след аб гэтым нават гаварыць,

Хоць кепска, к жыццю цягнуцца ўсё роўна,

Бо больш яго нiяк не паўтарыць.

 

Здаволiцца малым – i добра будзе,

Бо кожнаму дано жыццё адно,

Сябе паводзяць так бяздумна людзi,

Як быццам бы бясконцае яно.

 

Жадаць не трэба многага нiколi,

Каб зайздрасць не лiлася цераз край,

Калi заўжды наяўнага даволi,

Жыццё прывабным стане, нiбы рай.

 

Няхай жыццё праносiцца iмклiва,

Ў жыццi жыцця працяглага жадай,

I каб яно нiколi не стамiла,

Каб толькi радасць бiла цераз край.

 

7.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1476     ПАКIНУЦЬ У НАШЧАДКАХ

 

Бяжыць жыцця вялiкая рака,

I ёй няма анi канца, нi краю,

Таму што цуд чароўны ДНК

Дакладна нас ў нашчадках паўтарае.

 

Ўвесь час было i будзе так заўжды,

Нiяк не можа быць iнакшай долi,

Як адлiчыў свайго жыцця гады,

Зноў да жыцця не вернешся нiколi.

 

Наблiзiцца смяротная мяжа,

I не знайсцi спакою i патолi,

Бо разам з целам гiне i душа,

Шукай яе пасля, як ветру ў полi.

 

Жыць кожнаму прызначан нейкi час,

Хоць грэшнiкам цi праведнiкам будзеш,

Калi касцёр жыццёвы цалкам згас,

Ужо жыцця паўторна не набудзеш.

 

Пражыў сваё – становiшся зямлёй,

I аб табе у iншых толькi згадка,

Таму ствараць патрэбна iмiдж свой

I пакiдаць сябе павек ў нашчадках.

 

13.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1486     ДУШЫ ПРЫЕМНА

 

Што мiнула, вярнуць больш ужо немажлiва,

I таму няма сэнсу аб iм шкадаваць,

Бо жыццё прабягае занадта iмклiва,

Сваё месца у iм неабходна шукаць.

 

Запазнiўся – цягнiк твой жыццёвы ў дарозе,

I ад колаў не чутны зусiм перастук,

На яго хто бiлеты прыдбаць ў час не ў змозе,

Той заўсёды даволi нацерпiцца мук.

 

Цягнiкi у жыццi шукаць трэба упарта,

На супынку глухiм каб павек не сядзець,

Ў шлях цудоўны жыццёвы смялей iсцi варта,

Каб на свет навакольны ў дарозе глядзець.

 

Бо жыццё ў цягнiках не праносiцца мiма,

У вандроўках цiкава збягаюць гады,

Зведаць радасць жыцця ў хуткiм русе магчыма,

Калi радасцi больш, значна меней бяды.

 

Не вярнуць, што мiнае, ўжо болей нiколi,

Трэба рухацца, кола бяды разрываць,

Бо прыемна душы ад цудоўнай патолi,

Шчасце прыйдзе, калi ёсць магчымасць кахаць.

 

16.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1488     ШТО ВЕЧНАЕ?

 

Ўсё змяняецца ў прыроды,

Знiчкi гаснуць на ляту,

I краiны, i народы

Здатны прыпынiць хаду.

 

Як гiсторыю чытаеш,

Нават ў ёй калi не спец,

То выразна адчуваеш

Дзе пачатак – там канец.

 

Нарадзiўся хто – не вечны,

Нават як быў творца Бог,

Пункт спаткаецца канечны,

Вечна жыць нiхто не змог.

 

Людзi, горы i дзяржавы –

Iх нядоўгае жыццё,

Тэрмiн iснавання малы,

Ўсе iдуць у небыццё.

 

Так было i далей будзе,

Няма ў вечнае дарог,

Мiражы шукаюць людзi,

Вечны толькi адзiн Бог.

 

16.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1497     АДКАЗНЫ КРОК

 

Як прыйдзе час рабiць адказны крок,

То нельга нават крыху памылiцца,

Жыццё – не кепска пройдзены урок,

Яно не здатна болей паўтарыцца.

 

Таму шлях вельмi цяжка выбiраць,

Адказны крок зрабiць хто дапаможа?

Жыццё гуллiва здатна жартаваць

I часта ставiць нас на раздарожжа.

 

Куды iсцi: на горку або ў лог?

Рашэнне праглядае вельмi квола.

Як выбраць аптымальную з дарог,

Дзе супынiць сваёй фартуны кола?

 

Чаму памылак вельмi шмат заўжды,

I на фартуну не стрымаць папрокаў?

Пазбегнуць як у выбары бяды

I не рабiць адказных кепскiх крокаў?

 

Усё, што ёсць i будзе, ўжо было,

Каб шчасце не мiнула дзесьцi бокам,

Жыццё людзей знаць трэба, што прайшло,

Не памылiцца каб з адказным крокам.

 

30.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1502     ЛЕПШАЯ ДАРОГА

 

Навука незалежная заўжды,

Ўсё добра растлумачыць мае змогу,

Але, калi у ёй правёў гады,

У вынiку ўсё роўна прыйдзеш к Богу.

 

Хоць атэiзм пашырыўся, на жаль,

Ды добрага у iм няма нiчога,

Ў тэорыыi заўсёды ёсць «амаль»,

Не паяснiць якое нам без Бога.

 

Уладу як ўзялi бальшавiкi,

Яны да смерцi Бога прысудзiлi.

Ды вынiк ад судзiлiшча якi:

Грамадства бездухоўнае стварылi.

 

Калi забыты безпадстаўна Бог,

Нiколi згоды ў грамадзе не будзе,

Бо кiраваць Ён грамадою мог,

Не здатны дамагчысь парадку людзi.

 

Каб добра i заможна ў мiры жыць,

Знайсцi патрэбна лепшую дарогу:

Не Ленiна-нябожчыка любiць,

К жывому лепей прыхiнуцца Богу.

 

7.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1504     ТРЭБА ПРЫМIРЫЦЦА

 

Заўсёды з горкi у лагчыну

Бяжыць iмклiвы ручаёк,

Хаця знаходзiць ён прычыну,

Каб крута павярнуць убок.

 

Упарта коцiцца да рэчкi,

Нясе празрыстую ваду,

Хоць з берагамi чынiць спрэчкi,

Змяняе радасць на бяду.

 

Але змянiць не здатны плынi,

Каб зноў пабегчы на гару,

Хоць часам рэчышча пакiне

Плынь у вясновую пару.

 

Ручай бяжыць праз лес i поле

Цi робiць ў поплаве луку,

Даўжэй жадае быць на воле,

Але ўпадае у раку.

 

Колькi вяровачцы не вiцца,

Жыццё адлiчыць як гады,

З прысудам трэба прымiрыцца,

Канец павiнен быць заўжды.

 

10.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1507     СЕЗОНЫ ЖЫЦЦЯ

 

Яшчэ i лета не было,

Ды восень стукае у дзверы,

Што сэрцу вабнае цяпло

Так хутка скончыцца, не верыў.

 

Цяпер бяжыць жыццё з гары:

Вясна дзяцiнства, лета сталасць,

Ўжо восень крочыць па двары,

Наперадзе чакае старасць.

 

Ды восень здатна доўгай быць,

Спяшацца да зiмы не трэба,

Бо спакайней увосень жыць,

Надзённага хапае хлеба.

 

Хоць летняй радасцi няма,

Але жадаць не трэба многа,

Ўдалечынi пакуль зiма,

Чакае ў вечнасць там дарога.

 

Стралой iмчыцца вабны час,

Змяняюцца жыцця сезоны,

Прыйшоў на свет – i цiха згас,

Такiя у жыцця законы.

 

14.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1525     ХАЛОДНЫ ПОПЕЛ

 

Час павольна, нябачна збягае,

Быў нядаўна яшчэ маладым,

Мой цудоўны касцёр дагарае,

Дроў няма – паднiмаецца дым.

 

Застаецца вуголле i прысак,

Ды не здатны цяпло даць яны,

Пачынаем свой шлях ад калысак,

Ды упарта iдзем да труны.

 

Што пражыта, амаль непрыкметна,

Зруйнавў яго ўшчэнт вечны час,

Бо ад дыму зусiм неадметна,

Так жыццё прагарае у нас.

 

Круцiць час свае вечныя колы

I варушыць бясконца кастры,

Каб ствараць для гарэння умовы,

Каб паспелi згарэць да пары.

 

Час павольна, нябачна збягае,

Ў дым нястрымна руйнуе гады,

Замест дроў у кастры пакiдае

Толькi попел халодны заўжды.

 

18.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1526     УСЁ НЯЗНАЧНА

 

Жыццё напоўнiла планету,

Хоць шмат здараецца падзей,

Яны нязначны для сусвету,

А значны толькi для людзей.

 

Цi землятрус або цунамi,

Цi мiж народамi вайна,

Перажываецца ўсё намi,

Душа планеце не дана.

 

Цi вiд жыцця якi iснуе,

Або загiнуў ўжо даўно,

Зямля нiколi не адчуе,

Ёй, пэўна, сэрца не дано.

 

Для чалавека звышкаштоўна

Яго бясцэннае жыццё,

А для Зямлi заўжды ўсё роўна:

Iдзе жыццё цi небыццё.

 

Так i саму Зямлю-планету

Няўмольны час праз час кране,

Не вельмi значна для сусвету:

Яна iснуе або не.

 

18.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1578     IНАКШ НЕ МОЖА БЫЦЬ

 

Калi трох спраў ў тваiм жыццi няма:

Жыццё даць свайму сыну, дрэву, дому,

Напэўна, i на свеце жыў дарма,

Бо адчуваеш боль ў душы i стому.

 

Сын вырас у мяне, i вырас сад,

I дрэў я насадзiў ў жыццi без меры,

I дом пабудаваць заўжды б быў рад,

Ды жыў ўвесь час у гарадской кватэры.

 

Здавалась, ўсё зрабiў, што трэба мне,

Але не задатны адчуваць патолi,

I стан маёй турботы не мiне,

Бо здольны я зрабiць багата болей.

 

Ў навуцы браў вяршынi вiражы,

Ды дасягнуць не далi мне да неба,

Цяпер пiшу прыгожыя вершы,

Ды здольнасцi мае зусiм не трэба.

 

Мо нарадзiўся я ў нядобры час

Ў краiне камунiстаў i саветаў?

Таму мой талент не расцвёў i згас,

Iнакш не можа быць ў краiне гэтай.

 

7.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1581     ЧАС I СПРАВЫ

 

Не трэба намагацца, як не час,

Рабiць ў сваiм жыццi любую справу,

Заўчасна каб запал душы не згас,

Заўжды рабiць патрэбна ўсё памалу.

 

Каб на шляху ад стрэсаў не знямог,

Каб радасць атрымаць заўжды мець змогу,

Няўмольны час з бязмежнасцi дарог

Дасць здатнасць выбраць лепшую дарогу.

 

Спяшацца у жыццi няма прычын,

Жыццё рэальней, чым здаецца ў марах,

Заўчасна ў справах як зрабiць пачын,

Душа пачне блукаць у чорных хмарах.

 

Таму цярпення безлiч трэба мець

I справу прыспяшаць не намагацца,

Адразу мудрасць цяжка зразумець,

I з часам толькi можна разабрацца.

 

Як час iдзе, а руху ўсё няма,

Хоць горка плач, звяртайся хоць да неба,

Ў паспеху справа зроблена дарма,

Жаданай справы ўвогуле не трэба.

 

9.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1587     ВЕЧНАЕ КОЛА

 

Жывое прыйшло з небыцця,

Матыль або кветка рамонку,

Гартаецца кнiга жыцця,

Старонка змяняе старонку.

 

Нязменны няўрымслiвы час,

А iншае ўсё ён змяняе,

Жыццё нараджаецца ўраз,

I з часам бясследна знiкае.

 

Вясной зелянела ралля,

Жыццё набiралася сiлы,

Ды восенню – горыч былля,

Бясконцыя поруч магiлы.

 

Для кожнага – кнiга свая,

Хто год, а хто сто пражывае,

Жывое гадуе зямля,

Умовы i ежу стварае.

 

Так вечнае кола бяжыць,

Старонкi жыцця адгартае,

Хоць мала прыходзiцца жыць,

Але жыццё вечна трывае.

 

11.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1597     АДЗIН У ПОЛI НЕ ВОIН

 

Хоць часам i адзiн у полi воiн,

Але ў жыццi здараецца не так,

Бо непрыемных будзе шмат прабоiн

Ад ворагаў i шквалу iх атак.

 

Мо ў полi – так, але ў жыццi – нiколi,

I ў прымаўках хаваецца падман,

Бо загадзя падзелены ўсе ролi,

I сэрца забалiць ад цяжкiх ран.

 

Бо аднаму няма шляху наперад,

Хай воiн будзе доблесным заўжды,

Бяссорамна лёс расстаўляе нерат,

Хоць смелым i здаюцца гарады.

 

Нiколi месца не дадуць пад сонцам,

Не трэба нават дзiўны цуд чакаць,

Ад паражэнняў боль грызе бясконца,

I з часам зброю прыйдзецца складаць.

 

Калi ад аднаго залежыць справа,

Як воiн – прыйдзе свята перамог,

Як ад людзей, хоць здольнасцей нямала,

Ды не адзiн у барацьбе знямог.

 

15.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1613     ПЕРАМОГА ПРЫЙДЗЕ?

 

Хто хоча поўзаць, хто лятаць?

Iмкненне клiча i умовы,

Але патрэбна вызначаць

Абавязкова шлях жыццёвы.

 

Цi цемру выбраць, цi святло,

Блакiт нябёс, або балоты?

Каб шчасце вабнае прыйшло

I адышлi убок нягоды.

 

Або прыняць за норму бруд

I быць бясконца памяркоўным,

Не памячаць вакол пакут

I лёс лiчыць заўжды цудоўным.

 

Хто хоча вышынi нябёс

I добрай, нiбы ранак, долi,

Тым перашкоды робiць лёс

I не жадае даць патолi.

 

Прайшло жыццё у барацьбе,

Ды з паражэнняў ўся дарога,

Пытанне задаю сабе:

Калiсьцi прыйдзе перамога?

 

23.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1634     ПЕРАМОГI I ПАРАЖЭННI

 

Цудоўна як да фiнiшу дайсцi

I дасягнуць жаданай перамогi!

Прыемна мець прыхiльныя пуцi

I добрыя шчаслiвыя дарогi.

 

Ёсць перамогi – i шчаслiвы лёс,

Яшчэ не веру, сэрца моцна б'ецца,

I не стрымаць расчуленасці слёз,

Бо шчасце не заўсёды усмiхнецца.

 

Прайшоў па краю прорвы вiражы,

Дзе цяжкасцей сустрэлася нямала,

Ды радавацца можна ад душы,

Што не здарылась на шляху навала.

 

Мажлiвасцей жыццё дае мiльён,

Рэальнасцю зрабiць iх няма змогi,

Прыемна, калi будзеш чэмпiён,

Абпальваюць гаршкi не толькi богi.

 

Не прыйдзе перамога кожны раз,

Бо трэба мець прыдатныя умовы,

Энтузiязм каб спакваля не згас,

Да паражэнняў будзь заўжды гатовы.

 

28.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1652     ПАВIННЫ ЦЯРПЕЦЬ

 

Прыемна для душы спакой знайсцi,

Калi мiнаюць кпiны i нягоды,

Чароўны час здараецца ў жыццi:

Спаткае стан сапраўднай асалоды.

 

Калi спявае весела душа,

I сэрца болей не пячэ ад болю,

Змываюцца бруд чорны ды iржа,

I адчуваеш шчасце i патолю.

 

Ды не заўжды ў душы чароўны стан,

Час пройдзе – бяда стукае у грудзi:

Знявага, крыўда i прамы падман,

Бо бессаромна зло ўчыняюць людзi.

 

Цудоўна, як складаецца жыццё,

Што знешнiх зносiн з iншымi не трэба,

Сустрэнецца натхнення пачуццё,

Ў блакiце вабным толькi будзе неба.

 

Але заўжды такiх умоў няма,

Таму цярпець бруд i ману павiнны,

Не трэба баранiцца, бо дарма:

Абразы будуць, крыўды, боль i кпiны.

 

3.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1657     ХАЙ ЗДАРЫЦЦА

 

Што здарылась, павiнна здарыцца заўсёды,

Хоць чашы праславуты асiнавы кол,

Не знасцi больш нiякай iнакшай нагоды,

Бо заб'юць у вароты твае заўжды гол.

 

Гол заб'юць без праблем, хаця будзеш старацца,

Паспытаць паражэнне прыйдзецца табе,

Безумоўна, адразу магчыма здавацца,

Марна сiл каб не трацiць ў пустой барацьбе.

 

Той заўсёды правы, дзе мацнейшая сiла,

Супраць сiлы няпроста упарта стаяць,

Бо падрэжуць ўраз нават магутныя крылы

Так каротка, што болей не зможаш лятаць.

 

Ды не хочацца з сiлай нiяк пагаджацца,

Сiла ёсць, але розуму штосьцi няма,

Хто без годнасцi – здатны высока падняцца,

Так гавораць ў народзе з даўнiн нездарма.

 

Што павiнна здарыцца, хай так i здарыцца,

Не шкадую, што сiлы паклаў ў барацьбе,

Сiла iх, ды не след вельмi ёй ганарыцца,

Дараваць бы не змог я маўчанне сабе.

 

4.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1659     АБАРОНА АД МОЦНЫХ

 

Карась шукае абароны ў сома,

Бо шчупакi палююць цэлы час,

Выснова гэтай байкi ўжо выдома:

«Калi з'ядзяць, прыходзь хутчэй да нас».

 

Навошта моцным з моцнымi сварыцца?

Iм ў злагадзе бясконцай трэба жыць,

Карась не здатны сам абаранiцца,

Хай часам моцных лепей даражыць.

 

Пытаннямi няхай не дакучае,

Ад карасёў у рэчцы цесната,

Бо сом са шчупакамi адзначае

Дзень нараджэння важнага кiта.

 

Калi слабы, зусiм не маеш права

Сябе ад моцных свету баранiць,

Закон iснуе, ды яго замала,

Iм могуць лёгка моцныя круцiць.

 

Звяртаць не трэба ўвагi на законы,

Лепш бачыць iх праз пальцы, абы-як,

Бо сом не дасць нiколi абароны,

Калi палюе на цябе шчупак.

 

5.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1665     БЯГУЦЬ ГАДЫ

 

Як у гадзiннiку пясочным,

Збягаюць тыднi i гады,

У iм мы бачым вiдавочна,

Не бачна што ў жыццi заўжды.

 

Жывем, але не адчуваем,

Да фiнiшу плыве як час:

Працуем, вучымся, кахаем,

Здаецца, не кране ён нас.

 

Ды час няўмольны i бяздушны,

Пясок ў гадзiннiку бяжыць,

I вынiк будзе непарушны:

Пясок прабег – i хопiць жыць.

 

Мы адзначаем, колькi жылi,

А колькi жыць яшчэ гадоў?

I што б мы толькi не рабiлi,

Гадзiннiк не павернеш зноў.

 

Бягуць ў гадзiннiку пясчынкi,

Здаецца, ўвесь час малады,

Але наперадзе памiнкi,

Бягуць да фiнiшу гады.

 

6.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1679     УСЁ МАРНАЕ

 

Iмкнуцца ўсе наперад хутка бегчы

I непрыемных гаварыць шмат слоў.

Навошта намагацца, мо лепш легчы

Адпачываць, а потым легчы зноў?

 

Жыццё iдзе цi добра, цi пагана,

Падобнае яно на цыкл Карно:

На фiнiш позна прыбяжыш цi рана,

Для ўсiх канец адзiны ўсё адно.

 

Навошта намагацца мець багата?

Навошта свае сiлы аддаваць?

Такая ёсць у Бiблii парада,

Калi яе уважлiва чытаць.

 

Ўсё абхапiць – пустая цалкам справа,

Яно ўсё роўна пойдзе ў небыццё.

Мо лепей мець багацця вельмi мала,

Але затое доўгае жыццё?

 

Ўсё марнае, бо вельмi мала трэба,

Багацце – жыцця доўгiя гады,

Бясхмарным каб было бясконца неба,

I сонца сагравала каб заўжды.

 

8.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1682     УСЁ МIНАЕ

 

Мiне палкае жаданне,

Пройдзе скруха ад бяды,

Звяне моцнае каханне,

Здатны сцерцi ўсё гады.

 

Час iдзе, i ўсё праходзiць,

Ды iнакшае прыйдзе,

Радасць зноў душа знаходзiць,

Месца новай дасць бядзе.

 

Ўсё жыццё – як конь ў галопе,

Хутка к фiнiшу бяжыць,

Змены, як ў калейдаскопе,

Здатна шмат жыццё дарыць.

 

Дорыць, потым забiрае,

Замест шчасця – мора слёз,

Ненавiдзiць цi кахае,

Пераменны вельмi лёс.

 

Ўсё мiнае, так i будзе,

I не трэба шкадаваць,

Лёс нiколi не забудзе

Нешта iншае даваць.

 

8.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1701     У БАРАЦЬБЕ

 

Магутны духам, цяжкасцi па сiлах,

Загартаваўся моцна ў барацьбе,

Яе мне доля досыць падарыла,

Не дазваляў расслабiцца сабе.

 

Ўсё барацьба, цi будуць перамогi,

А мо байцом прыйдзецца быць заўжды?

Бо поспехаў ўвесь час няма нi трохi,

А паражэннi – доўгiя гады.

 

Але чаму здараецца такое?

Бо меў сумленне з чыстаю душой,

Не мог пайсцi на здраду i благое,

Не ахвяроўваў годнасцю сваёй.

 

Адзiн не раз iшоў к мэце упарта,

Не мог згадзiцца на прамы падман,

Бо свечак для мяне гульня не варта,

Амаль заўжды меў незалежны стан.

 

А незалежнасць ўсiм не да спадобы,

Таму мой дух ў бясконцай барацьбе,

Сумленне мае хто вышэйшай пробы,

Стварае стала цяжкасцi сабе.

 

12.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1712     МЭТА ЖЫЦЦЯ

 

Чаму прыйшла на белы свет травiнка?

Чарот аб чым шапоча ля ракi?

Чаму ляцiць у небе павуцiнка?

Таемны сэнс iх iснасцi якi?

 

Чаму губляюць лiсце ўвосень дрэвы?

Чаму працэс такi iдзе павек?

А збожжа чаму родзiць колас спелы?

Якi сэнс, што iснуе чалавек?

 

Высокi сэнс заўжды шукалi людзi,

Даўно iдэя вабная прыйшла,

Нiхто сэнс адмысловы не набудзе,

Прырода ўсiм аднолькавы дала.

 

Жывое – дзецi Матухны-Прыроды,

Усе павiнны ў белым свеце жыць,

Ды вылучаем мы сябе заўсёды,

Не трэба беспадстаўнага рабiць.

 

Не трэба фiласофстваваць бясконца,

Не зменiцца нiчога ўсё раўно,

Для ўсiх iснуе, хто жыве пад Сонцам,

Мэта жыцця адна – само яно.

 

14.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1741     ПАЭТЫЧНЫ СВЕТ

 

Я для сябе стварыў асобны свет,

Хоць ён падобны на падман аптычны,

Але, калi ў душы амаль паэт,

То вабiць свет нябачны паэтычны.

 

Жывеш ў цудоўным свеце цэлы час,

Хоць адчуваеш добра свет фiзiчны,

Ды здольны перайсцi заўсёды ўраз

У iншы свет, прыгожы i лiрычны.

 

Нягод жыццёвых ў iм зусiм няма,

Бо свет цудоўны цалкам iрэальны,

Паэтаў космас цягне нездарма:

Свет паэтычны – дзiўны свет астральны.

 

Цiкава ў вабным свеце пабываць,

Бясконца музы песнi там спяваюць,

Таму i вершы лёгка мне складаць,

Яны з душы, як белы цвет, спадаюць.

 

Адзiны для натхнення ёсць сакрэт:

Бясконца вершы каб з душы збягалi:

Стварыць патрэбна паэтычны свет,

А iншае – драбнюткiя дэталi.

 

20.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1744     НОВЫ ДЗЕНЬ

 

Мне радасна з днём кожным сустракацца,

Нясе ён невядомасць для мяне:

Цi з д'яблам толькi прыйдзецца змагацца,

Цi боская рука душу кране?

 

Хоць невядома, ўсё адно цiкава,

Хай нават чорны шлях жыцця бяжыць,

Хоць радаснага на шляху i мала,

Ды шчасце проста iснаваць i жыць.

 

Прыемна, калi сонейка ўзыходзiць,

I прывiтанне шле Зямлi сусвет,

Мне шчасце лёгка у жыццi знаходзiць,

Бо шчасце – бачыць навакольны свет.

 

Падарак шчодры – новы дзень ад Бога,

Што лепшага яшчэ ў жыццi жадаць?

Заўсёды будзе добраю дарога,

Нiколi многа як не вымагаць.

 

Святло сваё дзень новы разлiвае,

Прыемна ласку Бога адчуваць,

Пачаўся ранак – i душа спявае,

Бясконца трэба лепшага чакаць.

 

22.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1747     КАБ ШЭРАЙ ФАРБЫ НЕ БЫЛО

 

I радасць сустракаем не заўжды,

I шчасця выпадае вельмi мала,

Бягуць, як мышы, шэрыя гады,

А дзе ж вясёлка яркая прапала?

 

Юнацтва запалiла шмат надзей,

Але яны згасалi цалкам з часам,

Бо плынь жыцця, хада яго падзей

Не дазвалялi быць з надзеяй разам.

 

Чаму жыццё заводзiць ў кепскi стан?

Чаму душа, як птушка ў клетцы, б'ецца?

Бо у каханнi тоiцца падман,

Кахаць пяшчотна зрэдку удаецца.

 

Калi каханне полымем гарыць,

Вясёлкай дзiўнай свет вакол iграе,

Прыемна i на белым свеце жыць,

Бо шчасце, нiбы ружа, расцвiтае.

 

Зусiм каб шэрай фарбы не было,

Дарэмна на жыццё не наракалi,

Патрэбна, каб каханне не прайшло,

Яго, як зрэнку вока, зберагалi.

 

24.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1782     ЗАЛАТЫ КОЛАС

 

Ўсяму свой час, калi ён надыходзiць

Ссыпае зерне колас залаты,

Як не прыйшоў час – справе толькi шкодзiць,

Калi раней яе рабiць заўжды.

 

Не трэба справы пачынаць зарана:

Каханне пiць цi друкаваць вершы,

Бо выявiцца, што было пагана,

Як не з'явiлась спеласцi ў душы.

 

Жыццё бяжыць, няхай чакае справа,

Умацавацца трэба i саспець,

I саспяванне колькi б не трывала,

Жалезную цярплiвасць трэба мець.

 

Таму не трэба стрымгалоў спяшацца,

А толькi, каб запал душы не згас,

Заўжды ў жыццi не позна закахацца,

Для друкавання вершаў прыйдзе час.

 

Няхай ў душы ўсё добра саспявае,

Каб колас быў сапраўды залаты,

Як шэраг спраў наперадзе чакае,

Душою застаешся малады.

 

2.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1800     ПАМЫЛКОВЫ КРОК

 

Крок памылковы, але як вярнуцца?

Нялёгка ўсё спачатку пачынаць,

Бо ёсць магчымасць зноўку спатыкнуцца,

Паўторна бяду горкую пазнаць.

 

Жыццё дае шмат кпiнаў i урокаў,

Памылкi немажлiва выпраўляць,

Лепш не рабiць зусiм паганых крокаў.

Ды як наперад можна лёс пазнаць?

 

Што лёс нясе, не зведаць нам нiколi,

I недарэчна без падстаў чакаць,

Каб выведаць ўсе таямнiцы долi,

У невядомасць прыйдзецца шагаць.

 

Жыццё даваць ацэнку толькi здатна,

Зусiм другiх мажлiвасцей няма,

Пацвердзiць, што крок зроблен на выдатна

Цi, ўвогуле, хадзiць было дарма.

 

Наперад трэба рухацца упарта,

I не бяда, як зроблен незнарок,

Хаця рабiць яго было не варта,

Зноў памылковы, ды патрэбны крок.

 

6.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1803     УПАРТА ПЛЫЦЬ

 

Неверагодна цяжкiя умовы,

Чапляецца жывое за жыццё,

Хоць лёс немiласэрны i суровы,

Не хочацца iсцi у небыццё.

 

Бярозка цi на дасе, цi на муры,

Здаецца, што там вiльгацi няма,

Але жыве, хаця вылазiць з скуры,

I робiць намаганнi нездарма.

 

Няма ў жыццi бязвыхаднага стану,

Заўсёды выйсце можна адшукаць,

Як цяжкую нанесла доля рану,

Не трэба рук нiколi апускаць.

 

За лепшае змагацца ўпарта трэба,

I манны з неба моўчкi не чакаць,

Надзённага каб дамагчыся хлеба,

Усе шляхi патрэбна паспытаць.

 

Каб бераг шчасця дасягнуць жаданы,

Ўваходзiць трэба смела у раку,

Увагi не звяртаць на боль i раны,

Упарта плыць, каб быць на тым баку.

 

8.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1859     ЖЫЦЦЁВЫ КРУГ

 

Цудоўны час! Жыцця пачатак – ранне,

Як сонца шчодра дорыць прамянi,

Наперадзе чароўнае каханне

I для душы ўсе радасныя днi.

 

Надзея клiча здзейснiць хутка мары,

Ў жыццi няма нi гора, нi бяды,

Не гасяць радасць буры або хмары,

Павольна крочаць доўгiя гады.

 

Ўжо поўдзень, i да вечара далёка,

Але хутчэй ляцiць няўмольны час,

Хоць сонейка над галавой высока,

Ды шэраг спадзяванняў цалкам згас.

 

Хоць дзень яшчэ, ды час збягае жвава,

I захад сонца ўжо не за гарой,

Чароўнасць рання, як туман, прапала,

Прыйшлось спаткацца з чорнаю бядой.

 

Iдзе на захад сонца немiнуча,

Дзень скончыцца, ноч крылы развядзе,

Жыццёвы вечар сустракаць балюча,

Жыццёвы круг iначай не iдзе.

 

2.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1925     НЕ Ў НАГУ

 

Усё жыццё знiшчалi маё «я»,

Такiм зрабiць, як ўсе, мяне хацелi,

Другая фiласофiя мая,

I поспеху амаль зусiм не мелi.

 

Таму ўвесь час iду я не ў нагу,

I маю непрыемнасцi i кпiны,

Але iнакш я проста не магу,

Лiчу, што ў тым нi кроплi не павiнны.

 

Заўжды з агульнай думкай ў барацьбе,

Здаралась так, калi яшчэ быў малы,

Ды не шукаю лепшага сабе,

Час пацвярджае: быў я часта правы.

 

Жыццё амаль да фiнiшу прайшоў,

Ды аднадумцаў зрэдку сустракаю,

У iншых разумення не знайшоў,

I не знайду, ўжо нават не чакаю.

 

Але не адчуваю я тугу,

Iсцi наперад ёсць у мяне змога.

Не страшна, што шагаю не ў нагу,

Вядзе мяне жаданая дарога.

 

29.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1929     ВЕЧНАЕ

 

Збягаюць хуткаплынныя гады,

Няўмольна iх адлiчвае прырода,

Бо ад стварэння так было заўжды,

Няхай бягуць, нi кропелькi не шкода.

 

У кожнага жыццёвы тэрмiн свой,

Любая ў небыццё вядзе дарога,

Шлях скончыцца, i трэба стаць зямлёй,

Быў, жыў – i не застанецца нiчога.

 

Пужае смерць, як надта малады,

Але ў жыццi здараецца нагода,

Што памiраць яшчэ i не гады,

А выглядае смерць, як нагарода.

 

Жыццёвы шлях праходзяць да мяжы,

Яе не абмiнуць нiяк нiколi,

Не ўратаваць нi цела, нi душы,

Адбудзецца скон горкi згодна долi.

 

З нiчога пачынаецца жыццё,

Дзве клеткi палавыя – не багата,

Жывое пераходзiць ў небыццё,

I застаецца вечным толькi атам.

 

3.01.1997

 

Home Page     Змест

 

1933     СВАБОДА I СПАКОЙ

 

Як да мэты праз цяжкасцi iмкнуцца,

Шмат хiбаў фiласофii такой:

Бо перад кожным нiзка трэба гнуцца,

Лепш для душы свабода i спакой.

 

Хай вабны поспех вызначыць нагода,

Каб надта многа сiл не аддаваць,

Бо марна трацiць iх занадта шкода,

Свабоду i спакой каб зберагаць.

 

Няпроста зразумець, што мала трэба,

Ўсё ў свеце – марнасць марнасцей заўжды,

Дзень прыйдзе i надзённага дасць хлеба,

Бо лiшнiя iмкненнi – для бяды.

 

Як дасягнуў мэту i страцiў сiлы,

Наклiкаеш сабе яшчэ бяду,

Бо зайздрасцю падрэжуць моцна крылы.

Мо лепш зусiм не пакараць мэту?

 

А час бяжыць iмклiва ды упарта,

I каб яго дарэмна не згубiць,

Вяршынi пакараць нiяк не варта,

Свабодна i спакойна лепей жыць.

 

6.01.1997

 

Home Page     Змест

 

1938     КIДАЦЬ КАМЕНЬЧЫКI?

 

Раслi крывыя белыя бярозы,

Мiж iмi – карабельная сасна,

Цяклi не раз бярозавыя слёзы:

Над вадамi смяялася яна.

 

Iшлi гады, бярозы болей гнулiсь,

Сасна ўзнялася шапкай да нябёс,

Суседкi не чапаць яе iмкнулiсь,

Яна хвалiла свой удалы лёс.

 

I распускала погалас у лесе,

Што шмат бяроз сагнулiся ў дугу,

Нiколi iм не ўбачыць паднябессе,

Загiбель iх чакае на шляху.

 

Ды людзi завiталi ў лес з пiлою,

Убачылi прыгожую сасну,

I доля яе стала надта злою:

Больш не сустрэць ёй дзiўную вясну.

 

Каб мець спакой, ствараць не трэба хвалi,

Лепш не псаваць люстэрка у вады,

Бо тыя, што каменьчыкi кiдалi,

Спакой страчалi любы ад бяды.

 

17.01.1997

 

Home Page     Змест

 

1939     ЦI СПРАБАВАЦЬ?

 

Спытала неяк курыца варону:

«Чаму ўзлятаеш хутка да нябёс,

Няўжо ад нараджэння i да скону

Угору мне не дасць падняцца лёс?»

 

Ў адказ казала з пыхай ёй варона:

«Са мною толькi шчыра ты сябруй,

Як крылы ёсць – не дзейсна забарона,

Ляцець у паднябессе паспрабуй».

 

I курыца разбеглася што сiлы,

Ды не працяглым быў яе палёт,

Больш, чым ў вароны, былi яе крылы,

Ды ўзняцца толькi здолела на плот.

 

Нiяк не дасягнуць вялiкай славы,

Ды зведаць трэба будзе шмат нягод,

Калi надзея вабiць без падставы,

Не пакарыць маленькiх перашкод.

 

I зноў няўдалай выявiлась спроба,

Здавалась, поспех на шляху чакаў,

Душу яна скрыўджае, як хвароба,

Але змянiць не здатна стану спраў.

 

17.01.1997

 

Home Page     Змест

 

1940     НЕ ТАКI КОЛЕР

 

Расцi папала груша ў лес сасновы,

Змянiўся надта навакольны свет:

Бо ў час узнёслы радасны вясновы

На ёй палаў бялюткi вабны цвет.

 

У сосен звыклы колер быў зялёны,

Ён любы iм i надта дарагi,

I слалi грушы злобныя праклёны,

Бо выгляд у яе зусiм другi.

 

Паднялi шаты сосны над зямлёю,

На грушу падаў чорны густы цень,

I колiшняга не было спакою,

Як ноч, стаў для яе i ясны дзень.

 

Суседкi сосны радавалiсь дужа,

Нiхто сяброўскай не падаў рукi,

Вясной ужо не заквiтнела груша,

Ссыхалi спакваля яе сукi.

 

Ўсiм шэрым да спадобы колер шэры,

Свае для iх i мышы, i ваўкi,

Прыгожыя iснуюць вельмi зверы,

Ды не свае, iх колер не такi.

 

19.01.1997

 

Home Page     Змест

 

1948     ЁСЦЬ ВЫЙСЦЕ

 

З-за гор высокiх i лясоў здалёк

Далiнаю цудоўнай залатою

Бег сцiплы ды вясёлы ручаёк,

Вакол журчаў празрыстаю вадою.

 

Ды спёка пачалася незнарок,

I спеў зацiх у вельмi кволай плынi,

Вады не мог ў дастатку даць выток,

I стала сумна у сухой далiне.

 

Спякота дапякала, як пажар,

Трава пажоўкла i амаль згарэла,

Ды неба стала чорнае ад хмар,

Пачалася магутная залева.

 

Ураз прапаў знiшчаючы адчай,

Зноў iзумрудам зелянелi травы,

Пабег iмклiва, як раней, ручай,

Журчаў матыў узнёслы i цiкавы.

 

Там выйсце ёсць, дзе, думалась, няма,

Якое-небудзь, ды заўсёды будзе,

Празмерна турбаваць сябе дарма,

Ёсць выйсце, як яшчэ жывыя людзi.

 

21.02.1997

 

Home Page     Змест

 

1959     СПРЭЧКА

 

Зялёны гай бурчаў задужа

Ў спякотны доўгi летнi дзень:

«Ручай! Ты б высах, нiбы лужа,

Я ратавальны даю цень».

 

Гай доўга не чакаў адказу:

«К табе даўно прыйшла б бяда,

Ты б сухастоем стаў адразу,

Ратуе гай мая вада».

 

Была зацятай вельмi спрэчка,

Незразумела, хто правы?

Ўмяшалася суседка рэчка,

Каб не дурылi галавы:

 

«Не след абодвум ганарыцца,

Вы паглядзiце на яе:

Працуе сцiплая крынiца,

Стварае плынь i пiць дае».

 

Калi б'е моцная крынiца,

Гуллiва плынь нясе ручай,

Вада халодная iскрыцца

I зелянее побач гай.

 

23.02.1997

 

Home Page     Змест

 

1965     БЕЗ СТРАХУ

 

Ад нараджэння i да небыцця

Зярнятка гiне, але родзiць збожжа,

Суровы, ды адзiны шлях жыцця,

На iм няма нiколi раздарожжа.

 

Бягуць за днямi непаметна днi,

Дзе лес шумеў прыветлiва дзiвосны,

Стаяць адны знявечаныя пнi:

Спаткалi смерць дубы, бярозы, сосны.

 

Вакол малюнкi, годныя тугi,

Жахлiвае уражанне не сцерцi,

Але знайсцi не ўдасца шлях другi,

Жыццё адных – для iншых крок да смерцi.

 

Жыццё i смерць. Пачатак i канец.

Саюз iх вечны i занадта плённы,

Смерць – як жыцця мiнулага вянец,

Працэс звачайны i амаль будзённы.

 

З маленства смерць – страшэнная бяда,

Ад думкi нават не стрымаеш жаху,

Калi гады ўжо збеглi, як вада,

Чакаеш смерць без панiкi i страху.

 

25.02.1997

 

Home Page     Змест

 

1973     ВЫШЫНЯ

 

Вяршыняй ўпёрся да нябёс,

Раскiнуў клён навокал шаты,

Адвечны надта сцiплы лёс

Сустрэла лужына ля хаты.

 

Яна зайздросцiла галлю,

Ды дзiўная прыйшла хвiлiнка:

Прыгрэла сонейка зямлю,

I утварылась аблачынка.

 

Праносiлiсь iмклiва днi,

Нiшто не пагражала сконам,

Яна ляцела ўвышынi,

Смяялась з пыхаю над клёнам.

 

Але прыйшоў расплаты час,

I болей не было спакою,

Бялюткi колер цалкам згас,

Пужала хмара чарнатою.

 

Сустрэла i яе бяда,

Хоць ганарылась вышынёю:

Зноў збегла ў лужыну вада,

Клён узвышаўся над зямлёю.

 

5.03.1997

 

Home Page     Змест

 

1986     КРАСА I ПЛАДАНОСНАСЦЬ

 

Прыгожы вельмi залаты пясок,

Не утварае гразi, нiбы глiна,

Калi глядзець на прыгажосць здалёк,

Чароўная пясчаная далiна.

 

Ды ў золаце не утрымаць вады,

Каб нават дождж праходзiў без супынкi,

Пясок прыгожы, ды сухi заўжды,

На iм не вырастае нi травiнкi.

 

На глiне шмат ўтвараецца гразi,

Калi iдуць вялiкiя залевы,

Ды вецер ёй супутны ў ветразi,

Бо вырастаюць i кусты, i дрэвы.

 

I ззяе, нiбы iзумруд, трава,

Бо для яе цудоўная умова,

Яна на глiне з радасцю расла,

Бо вiльгацi жаданай дастаткова.

 

Блiшчыць на дрэвах i траве раса,

I кроплi ззяюць, нiбы журавiны,

Заўжды у залатым пяску краса,

Ды пладаноснасць ў непрыгожай глiны.

 

17.03.1997

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz