18. Вершы аб пачуццях душы.

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

1     РАДЗIМЕ I ЖАНЧЫНЕ

 

Знайсцi каштоўнасцi ў жыццi

Не надта лёгкая задача,

Ды, як спаткаецца удача,

У прышласць радасна iсцi.

 

Люблю чароўную красу

I не прайду нiколi мiма,

Ды значна даражэй Радзiма,

Любоў к ёй ў сэрцы я нясу.

 

Бясконца позiрк вабiць цуд:

Чаруе прыгажосць жанчыны,

Вагомей не знайсцi прычыны,

Каб шчасце мець i боль пакут.

 

Душы даруе ўзнёслы стан

Няспынна любая прырода,

Але знаходзiцца нагода:

Псуе дождж настрой цi туман.

 

Але пяю заўсёды я,

Пакуль жар сэрца не астыне,

Радзiме гiмн i гiмн жанчыне,

Для iх жыве любоў мая.

 

Бо з iмi хочацца мне быць,

Пяшчотна стала абдымацца,

Самотным не хачу застацца,

Абедзвюх буду я любiць.

 

22.09.1992

 

Home Page     Змест

 

3     СПОВЕДЗЬ

 

Я ўспамiнаю гукi мовы

I за радком пiшу радок,

Бо з забыцця прыйшлi мне словы,

Ў магутны злiлiся паток.

 

Ужо даўно з табой расстаўся,

Мая бацькоўская зямля,

Ды смутак у душы застаўся:

Сумую па Радзiме я.

 

Ты – жыватворная крынiца,

З табою сустракаюсь ў сне,

Натхнення хочацца напiцца,

I шчодра поiш ты мяне.

 

Я зноў хачу з табой сустрэцца,

Мая Радзiма, Беларусь!

Цяпло ракой ў душу пальецца,

Як да цябе я прытулюсь!

 

Заўжды я беларусам буду,

Радзiма любая мая,

Тваёй пяшчоты не забуду,

Як цуд, чароўная зямля!

 

Любоў мая i боль адразу,

З табой я сэрцам, Беларусь!

Цяпер бясконца будзем разам,

Я хутка да цябе вярнусь.

 

25.09.1992

 

Home Page     Змест

 

5     РАДЗIМА

 

Беларусь, цябе кахаю

I даўно к табе хачу!

Моцна Львоў мяне трымае,

Кажа: «Не, не адпушчу!»

 

Клiчуць родныя палеткi,

Рэкi, поплавы, лясы,

Расцвiтаюць ў душы кветкi,

Як вакол беларусы!

 

Вабiць пошчак салаўiны,

Ў жыце залатым палi,

Ў свеце лепш няма краiны,

Прыгажэй няма зямлi!

 

Беларусь – мая пяшчота,

Разам быць з табой хачу,

Калi змогу дасць нагода,

Я на крылах прылячу!

 

Раней жылi мы агульна,

Адчувалась дабрата,

На душы з табой утульна

I на сэрцы любата!

 

Хутка да цябе вярнуся,

Павек будзем разам зноў,

Я табою ганаруся,

Маё шчасце i любоў!

 

26.09.1992

 

Home Page     Змест

 

23     НАШЫ ПАЧУЦЦI

 

Пачуццi не праходзяць бокам,

А поруч у жыццi iдуць,

Раку пачуццяў крок за крокам

Ўсе асабiста пазнаюць.

 

У ёй вада быць чыстай здольна,

Таксама бруднай можа быць,

Цячы лагодна i павольна

Цi моцна у вiрах круцiць.

 

Зусiм без цяжкасцяў другому

Пачуццяў цуд магчыма даць,

Цi мора радасцi, цi стому

Мы здатны шчодра дараваць.

 

Каб талерантнымi мы былi,

Другiх маглi каб паважаць,

I блiзкiх каб мацней любiлi,

На могiлках след пабываць.

 

Бо толькi там наглядна бачна,

Што цемра ночы горай дня,

Быць добрым сэрцам лепей значна,

Ды замiнае мiтусня.

 

Жыццё кароткае такое,

Ў душы пачуццяў розных шмат,

Лепш цалкам дараваць благое,

Яно знiшчае, нiбы кат.

 

9.10.1992

 

Home Page     Змест

 

108     СПАТКАННЕ З РАДЗIМАЙ

 

Калi далёка ад Радзiмы,

Прыемна ўспомнiць край любiмы,

I дапаможа перш-наперш

Хутчэй ўсяго прыгожы верш.

 

Як ў сэрцы смутак неадольны,

I час ад спраў знайшоўся вольны,

Прыйшла каб радасць ў сэрца зноў,

След прачытаць хоць колькi слоў

 

На беларускай роднай мове,

I знойдзецца натхненне ў слове,

Мiне туга ад вабных слоў,

I радасць запануе зноў.

 

Як здзейснiцца удала мэта,

След шчыра дзякаваць паэта,

Што здатны зноў магчымасць даць

У роднай хаце пабываць.

 

Не трэба на цягнiк бiлеты,

Бо здольны цуд зрабiць паэты:

Ў душы пачуццi аднаўляць,

Каб Бацькаўшчыну адчуваць.

 

Тугу з душы верш хутка здыме,

Нiбы ў гасцях быў на Радзiме,

След ўсiм паэзiю любiць,

Часцей каб на Радзiме быць!

 

5.09.1993

 

Home Page     Змест

 

191     НАСТРОЙ I ПРЫРОДА

 

Калi поплаў у тумане,

Як вакол вiсiць iмжа,

Радасць адчуваць не ў стане

Надта тонкая душа.

 

Калi ў небе ходзяць хмары,

Вецер дзьме працяглы час,

Гаснуць залатыя мары,

Нiбы свечка ў буру, ўраз.

 

Радасць не знайсцi ад сцюжы,

Няма схованкi нiдзе,

I марнеюць вельмi душы,

Моцна непагадзь гняце.

 

Калi сонейка заззяе,

I ў блакiце небасхiл,

Душа звонка заспявае,

Паляцела б, няма крыл.

 

Не бывае настрой горкi,

Шчасце можна зберагчы,

Як заззяюць ярка зоркi

Ў чорным небе уначы.

 

Не здарэнне, не нагода

У душы будуюць храм,

А чароўная прырода

Шчодра дорыць настрой нам!

 

29.09.1993

 

Home Page     Змест

 

202     ДОБРЫ НАСТРОЙ

 

Смяецца сонейка ўгары,

Праменне пасылае,

У кожнага ў душы гарыць

Хай кропелька малая.

 

I свежы ветрык лашчыць твар,

Дождж споры льецца з неба,

Надыдзе хутка колькi хмар,

Як вiльгаць зямлi трэба.

 

Схаваюць хмары сонца шар,

I чутны грукат грому,

Дзiвосны ад прыроды дар

З душы здымае стому.

 

Дажджлiвы, ды цудоўны дзень,

Мiж луж шагаю лоўка,

Ў акенца выглянуў прамень,

Раскiнулась вясёлка.

 

Цуд дзiўны цешыць нездарма,

Хай льецца дожджык дробны,

Але зусiм праблем няма,

Бо настрой надта добры.

 

Натхненне маю ад красы,

Цудоўная пагода,

I ад яе ва ўсе часы

На сэрцы асалода!

 

3.10.1993

 

Home Page     Змест

 

260     ЗАЛАТЫ ЧАС

 

Яшчэ адзiн лiсток ў календары

Апаў, як з дрэва ўвосень лiст апошнi,

Ў жыццi асенняй прычакаў пары,

Дзе ззяла рунь, цяпер iду па пожнi.

 

Глядзеў нядаўна на красу вясны,

Ўраз лета адышло з цудоўным звонам,

Мiнулы цуд прыходзiць часам ў сны,

Iдзе зiма, пужае хуткiм сконам.

 

Але ў календары ёсць шмат лiстоў,

I светлых дзён наперадзе нямала,

Бо сэрца грэе, як вясной, любоў,

Хаця зiма халодная спаткала.

 

Сумётаў горы намялi снягi,

Здараюцца марозы i завеi,

Але ў душы зусiм няма тугi,

Каханне, як улетку, сэрца грэе.

 

Хай цягнецца суровая зiма,

I ў сцюжы на душы вiруе лета,

Падстаў для смутку горкага няма,

Высокая яшчэ ў шлях клiча мэта.

 

Хай сыпляцца з календара лiсты,

Сезон змянiла мудрая прырода,

Ды час настаў чароўны залаты,

Бо сэрца наталяе асалода.

 

30.10.1993

 

Home Page     Змест

 

279     РОСПАЧ

 

Не трэба роспачы, навошта разгубляцца,

Як вельмi цяжкiя спаткаюцца часы,

Пакуль жывы, патрэбна палка намагацца

Не страцiць радасцi жыцця, яго красы.

 

Як надта цяжка, лепей сцiпла прымiрыцца,

Вядома добра: значна горай можа быць,

Патрэбна ўраз бясспрэчна долi пакарыцца,

Хоць кепска будзе, ды ўсё роўна трэба жыць.

 

Каб супакой сабе знайсцi, забыць знявагу,

I ад пакут душу пазбавiць назаўжды,

Да чорнай зайздрасцi згасiць спаўна след прагу,

Стамляць не будуць сталай шэрасцю гады.

 

Як iснага ў жыццi занадта цi даволi,

Не трэба болей вельмi многага жадаць,

Не ўдасца цалкам захапiць ўвесь свет нiколi,

Аб жураўлi ў нябёсах лепш не шкадаваць.

 

Калi час цяжкi, непатрэбна разгубляцца,

Бо толькi з радасцю ў душы прыемна жыць,

Нiколi рукi не павiнны апускацца,

Бо шчасце можна ўпартай працаю здабыць.

 

Хутчэй каб з роспаччу здарылась развiтанне,

Каб замянiць ў душы на сонейка iмжу,

Сустрэць хутчэй патрэбна вернае каханне,

Краса жыцця i радасць вернуцца ў душу.

 

10.11.1993

 

Home Page     Змест

 

305     БЫЦЬ У ПАРЫ

 

Калi адзiн – душы жыццё нямiла,

Яна няздатна радасна спяваць,

Жыццёвая знiкае ў яе сiла

I будзе без прычыны сумаваць,

 

Бо адзiнота горай, чым атрута.

Калi каханне расцвiце ў душы,

Мiнае хутка цяжкая пакута,

I шчасце яе поўнiць без мяжы.

 

Кахання цуд! Няма чароўней дзiва,

На iм здаўна трымаецца жыццё,

Мець без яго нашчадкаў немажлiва,

Настала б немiнуча небыццё.

 

Калi спачатку Бог стварыў Адама,

Каб не прыйшла маркотная пара,

Ад адзiноты не здарылась драма,

Бог Еву для яго зрабiў з рабра.

 

Жывуць з часоў бiблейскiх людзi ў пары,

Iначай немагчыма ў свеце жыць,

Каб радасць адбiвалася на твары,

Другой паловай трэба даражыць.

 

Бо ў сэрцы горкi сум ад адзiноты,

Кахаць патрэбна, бо пусты дакор,

Мажорныя што цалкам знiклi ноты,

Бясконца у душы гучыць мiнор.

 

25.11.1993

 

Home Page     Змест

 

327     КАЙДАНЫ АДЗIНОТЫ

 

Калi знiшчае адзiнота

I выйсця добрага няма,

Ў душы ад непарадку слота

Цi студзiць холадам зiма.

 

Ад адзiноты мне пагана,

Пранеслась вабная вясна,

Душа заныла, нiбы рана,

Зноў засталася я адна.

 

Бягуць гады, як ў рэках воды,

Калi мой горкi час мiне?

Нялёгка жыць ад адзiноты,

Яна штодня пячэ мяне.

 

Сумую, быццам у няволi,

Дзе мой каханы дарагi?

Жадаю светлай шчаснай долi,

Ды замiнаюць ланцугi.

 

Хай будуць ямы на дарозе

Або, як горы, валуны,

Прайсцi свой цяжкi шлях у змозе,

Хутчэй каб скiнуць кайданы.

 

Iду, хоць часам горка плачу,

Ўпаду i падымаюсь зноў,

Бо веру: будзе ўсё iначай,

Знайду жаданую любоў!

 

4.12.1993

 

Home Page     Змест

 

332     РОЗУМ ЦI ПАЧУЦЦЕ?

 

Цудоўна быць i вопытным, i смелым,

Усе праблемы каб ляглі ля ног,

Ды кожны толькi можа стаць умелым,

Як нарабiць памылак шэраг змог.

 

Прыходзiцца прымаць ў жыццi рашэннi,

Як вопыту яшчэ зусiм няма,

Ды смеласць выяўляецца ў iмгненнi,

Бо людзi розум маюць нездарма.

 

Жыццёвы вопыт – наш халодны розум,

Пачуццi – поклiч сэрца i душы,

Ад розуму ў душы пануе проза,

Пачуццi паэтычны без мяжы.

 

Як розум робiць вабныя учынкi

I вынiк добры здатны атрымаць,

Рашэнне вопыт дорыць без замiнкi.

Але душа жадае палятаць!

 

Патрэбны розум для звычайнай прозы,

Ў паэзii пануе пачуццё,

Хаця памылкi выклiкаюць слёзы,

З пачуццяў тчэцца дзiкае жыццё.

 

Пачуццi хай даб'юцца перамогi,

Хоць розум дзiўны – моц i соль зямлi,

Пачуццi здатны пракладаць дарогi,

Яны да шчасця ўзнёслага вялi.

 

6.12.1993

 

Home Page     Змест

 

333     СПАКУСА

 

Душу благую зайздрасць, як атрута,

Каменнем цiсне, дыхаць не дае,

Няма спакою, i гняце пакута,

Як зайздрасць будзе спакушаць яе.

 

Спакуса! Дзе ляжаць яе карэннi

I для чаго ў пачуццях нам дана?

Ў душы загасiць светлыя iмгненнi

I хмары шчодра прынясе яна.

 

А зайдрасць душу цяжка развярэдзiць,

I радасцi ў жыццi амаль няма,

Бо сонейка ласкава больш не свецiць,

Здаецца, што жыццё iдзе дарма.

 

Рашуча след перамагчы спакусу,

Каб зайздрасць знiкла цалкам назаўжды,

I на душы не будзе болей грузу,

Бо ад спакусы прападуць сляды.

 

I зноўку ярка сонейка засвецiць,

Бо радасна на свеце стане жыць,

Вясёлкай шчасце зноў душу расквецiць,

Каб ад спакусы болей не тужыць.

 

Спакуса замiнала многакратна,

Яна ўплывае, як сапраўдны кат,

Ў жыццi ўсё будзе толькi на выдатна,

Калi спакусу не вярнуць назад.

 

6.12.1993

 

Home Page     Змест

 

346     РЭХА ПАЧУЦЦЯЎ

 

Нiчога не знiкае без слядоў,

Але вярнуцца можа, як уцеха,

Каб ў думках аднавiць надзею зноў,

Выразнае, як цуд, падзеi рэха.

 

Ды вельмi розным будзе яго тон,

Вясёлы цi разважлiва-сур'ёзны,

Душа – чуллiвы надта камертон,

Суддзя, хоць справядлiвы, але грозны.

 

I водгулле гучыць ў душы заўжды,

Маркотаю адкажа на маркоту,

Заплача ад няпрошанай бяды,

Пяшчотай адгукнецца на пяшчоту.

 

Iмгненна на усмешку дасць адказ,

Усмешка – для кахання запрашэнне,

Iмпэт чароўны хутка каб не згас,

I разгаралась, як агонь, натхненне.

 

Пачуццяў у душы цудоўных шмат,

Гучаць ў адказ занадта розным тонам:

Рашуча i натхненна, як набат,

Цi, як званок, лагодным дзiўным звонам.

 

Пачуццi утвараюцца ад слоў,

Што сказаны сур'ёзна або смехам,

Нiчога не знiкае без слядоў,

I водгулле гучыць выразным рэхам.

 

10.12.1993

 

Home Page     Змест

 

358     ТУРБОТА

 

Калi адзiн, няма мэты ў жыцця,

Згасаюць надта палкiя жаданнi,

Калi няма турботы адчуцця,

Жыццёвыя знiкаюць намаганнi.

 

А як ёсць турбавацца пра каго,

Жыццёвы сэнс узнёслы i высокi,

Няма як падапечнага свайго,

Бязглуздыя амаль па лёсе крокi.

 

Вялiкi цуд, як для другога жыць,

Душа ў спакоi, калi ёсць турбота,

Такiм падаркам трэба даражыць,

Даецца ён, як лёсу нагарода.

 

Каб доўжылась у радасцi жыццё,

Каханых трэба мець, сяброў i родных,

Каб аддаваць iм цалкам пачуццё,

I дзён зусiм не ведаць бестурботных.

 

Натхненне справа добрая дае,

Зрабiць прыемнасць люба для другога,

I намаганнi шчырыя твае

Адпавядаюць запаветам Бога.

 

Прыемна радасць падарыць заўжды,

Яна душы ў любых умовах трэба,

Ад чорных хмар каб не зазнаць бяды,

Блакiтным каб было бясконца неба.

 

22.12.1993

 

Home Page     Змест

 

387     УСЁ ПРОЙДЗЕ

 

Дзе сiлы ўзяць, каб гора перажыць?

Яно заўжды прыходзiць нечакана.

I як пасля на белым свеце жыць,

Калi кроватачыць на сэрцы рана?

 

Каб гора не знiкала ў небыццё,

Даўно б ўжо ад тугi сканалi людзi,

Але далей крынiцай б'е жыццё,

Падобным i ў наступным яно будзе.

 

Бо мудра змайстраваны чалавек,

Ў iм спакваля боль цяжкi аслабее,

Хоць i здавалась, што бяда павек,

Ды ў сэрцы з часам толькi квола тлее.

 

Бо ўсё мiнае, шчасце прыйдзе зноў,

Ачысцiцца ад чорнай хмары неба,

Не застанецца ад бяды слядоў,

Наперад знаць ўласцiвасць сэрца трэба.

 

Таму у горы лепей стойкiм быць,

Час, безумоўна, зарубцуе раны,

Ды гора не дае сябе забыць,

I настрой будзе зноў зусiм паганы.

 

Але i гэта гора пройдзе зноў,

I свелы час напоўнiць шчасцем грудзi,

Бяда мiнае, радасць i любоў,

Бо могуць забываць благое людзi.

 

3.11.1994

 

Home Page     Змест

 

393     СПРАВЯДЛIВАСЦЬ

 

Адвеку справядлiвасцi няма,

Раней было так, i заўсёды будзе,

I дамагацца роўнасцi дарма,

Хоць на яе i спадзявалiсь людзi.

 

Бо ад прыроды розны чалавек,

Магутны вельмi цi задужа кволы,

Няроўнасцi закладзены павек,

Аб роўнасцi гучаць пустыя словы.

 

Адным сумленне даражэй ўсяго,

Яно у iншых i не начавала,

Пражыць не можа хтосьцi без яго,

Другiм сумлення трэба вельмi мала.

 

Грамадства надта рознае заўжды,

Нiколi быць аднолькавым не можа,

Аб роўнасцi хлусня – выток бяды,

I роўным стаць зусiм не дапаможа.

 

Заўжды для ўсiх аднолькавы закон,

Адна мараль, ды розныя ўсiх вады,

Адметнасцi ўлiчыць не можа ён,

Таму за iх след прычакаць расплаты.

 

Адсюль i справядлiвасцi няма,

Адны ў дастатку i жывуць, як людзi,

А iншыя змагаюцца дарма,

Бо свет ўвесь час нясправядлiвым будзе.

 

18.11.1994

 

Home Page     Змест

 

401     ЗАЙЗДРАСЦЬ

 

У кожнага свой асабiсты лёс,

Яго не абысцi i не аб'ехаць,

Адным даруе толькi мора слёз,

Другiм жыццё – няспынная уцеха.

 

Не надта роўна лёсы дзелiць Бог,

Адным – усё, другiм – амаль нiчога,

Змянiць хоць крыху лёс нiхто не змог,

У кожнага ў жыццi свая дарога.

 

З пакорнасцю крыж несцi трэба свой,

Бо iншы крыж мог быць яшчэ цяжэйшы,

З нахiленай ў падзяке галавой

Адразу крыж становiцца лягчэйшы.

 

Спаткала доля лепшая другiх,

Iм шлях жыццёвы аздабляюць ружы,

Не дамагацца лепш мець долю iх

I зайздрасць не пускаць у свае душы.

 

Бо зайздрасць цалкам забярэ спакой,

Душу iржой, як панцырам, пакрые,

Калi прыняць з удзячнасцю лёс свой,

Душа спявае ўзнёсла, а не ные.

 

Лепш iсным задаволiцца спаўна,

Жыццё лiчыць вялiкай нагародай,

У долi стане вабнаю цана,

Калi не будзе зайздрасць перашкодай.

 

23.11.1994

 

Home Page     Змест

 

406     ПАЧУЦЦI

 

Пачуццяў шмат, яны ў душы жывуць,

I шэраг iх заўжды вялiкiм будзе,

Што генетычна продкi закладуць,

Валодаюць такiм наборам людзi.

 

Але чаго няма, таго няма,

I вымагаць больш iснага не трэба,

I нават сiлы марнаваць дарма,

Бо родзiць збожжа ўгноеная глеба.

 

Што даў Гасподзь, нiяк не памяняць,

I выхаванне справе не паможа,

Як будзе генетычны код ўплываць,

Такое ўродзiць i пачуццяў збожжа.

 

Аднолькавымi ўсе не могуць быць,

Такi закон закладзены прыродай,

Дабро камусьцi хочацца рабiць,

А хто заўсёды да людзей са шкодай.

 

Пачуццяў у людзей iснуе шмат,

Ад iх залежаць думкi i учынкi,

Мо, хтосьцi iншым стаць хацеў бы рад,

Ды звыклым шляхам крочыць без супынкi.

 

Пачуццi у душы жывуць павек

I нельга iншых атрымаць нагодай,

Пачуццi ўдасканалiць чалавек,

Калi яны закладзены прыродай.

 

26.11.1994

 

Home Page     Змест

 

414     ПАЧУЦЦI I МАЛАДОСЦЬ

 

Калi другая маладосць прыходзiць,

Яна натхненне здатна дараваць,

Ды трэцяя калi на падыхдзе,

Якiх пачуццяў ад яе чакаць?

 

Хто вельмi многа жыў, той многа бачыў,

Ды бачыць шмат, яшчэ зусiм не знаць,

Ў жыццi ўсё адбываецца iначай,

Той ведае, хто змог шмат адчуваць.

 

Пачуццi для людзей – крынiцы ведаў,

Яны штурхаюць да вялiкiх спраў,

Хто у жыццi пачуццяў мала зведаў,

Той ў маладосцi старасць сустракаў.

 

Як у другi раз маладосць спаткае,

Заклiча зноў вяршынi штурмаваць,

Зноў сонейка ў жыццi прыгожа ззяе,

Душы ад шчасця хочацца спяваць.

 

Жыццёвыя мацуюцца зноў сiлы,

Нягоды расплываюцца, як дым,

Цудоўна, чалавек як побач мiлы,

Прыемна быць бясконца маладым.

 

Калi ў душы пачуццi да кагосьцi,

Шмат можна бачыць, надта многа знаць,

Быць хораша заўсёды ў маладосцi

I старасцi нiколi не чакаць.

 

30.11.1994

 

Home Page     Змест

 

416     ТЭМАТЫКА ПАЧУЦЦЯЎ

 

Сваё я крэда не змяняю:

Што бачу – ў стане апiсаць,

Але пiшу, як адчуваю,

Каб пра пачуццi расказаць.

 

Як вершы – нiбы фотаздымкi,

Iх глянец вабiць i блiшчыць,

Чытач у змозе без затрымкi

З натуры здымак сам зрабiць.

 

Прыроды выгляд – толькi сродак,

Каб пра пачуццi расказаць,

Лепш, калi з'явiцца нагода,

Пейзаж з пачуццем параўнаць.

 

Быць можа копiя удачнай,

Ды лепей сам арыгiнал,

Пачуццяў шмат, хоць iх нябачна,

Ды кожны iх iмпэт пазнаў.

 

Мажлiва горка памылiцца,

Калi iх сутнасцi не знаць,

Патрэбна добра навучыцца

Хлусню ад праўды адразняць.

 

Каб не цярпець ў жыццi абразу,

Ў пачуццях не блукаць сваiх,

Ход правiльны знайсцi адразу,

Вучыцца лепей на другiх.

 

1.12.1994

 

Home Page     Змест

 

452     ПЛЫНЬ ПАЧУЦЦЯЎ

 

Пачуццяў у людзей – бясконцы шэраг,

Яны ў душы – як паўнаводная рака,

Аж хвалi вырываюцца на бераг,

Або ручай, якi знiкае у пясках.

 

Бывае плынь пачуццяў надта чыстай,

Заўжды халоднай i празрыстай, як крышталь,

Яна здаецца нават серабрыстай,

Ды быць не можа цэлы час такой, на жаль.

 

Вада адразу стане каламутнай,

Калi ў яе зрабiць знянацку нават крок,

Ды стане сiтуацыя пакутнай,

Як каламуццю перапоўнiцца паток.

 

Пачуццяў шэраг даў Бог чалавеку,

Ў iх кожны здатны каламуцi нарабiць,

Ды хораша для ўсiх людзей адвеку,

Як толькi плынь да iх чысценькая бяжыць.

 

Жыццё прыемным стане i цудоўным,

Калi ў пачуццях будзе толькi чысцiня,

Усё наўкол становiцца чароўным,

Пачуццi дораць для душы святло штодня.

 

Дабрэюць ад пачуццяў чыстых людзi,

Як вабiць дзiўны крышталёвы iх паток,

Цудоўна, як бясконца радасць будзе,

Каб адчуваць яе смак за глытком глыток.

 

16.12.1994

 

Home Page     Змест

 

552     НАДЗЕЙНАЯ ДУША

 

Як сэрца сум i неспакой турбуе,

I радасцi нi кропелькi няма,

Хто чула нежаданы стан адчуе?

Нiхто, калi адзiн, чакаць дарма.

 

Нярэдка горкi сум ў душу прыходзiць,

Бо цяжка жыць з самотнаю душой,

Яна нiдзе прытулку не знаходзiць,

Нягоды перажыць нялёгка ёй.

 

Як не адзiн, i крылы дасць каханне,

Хоць цяжкасцi ў каханнi могуць быць,

Душа заўжды ва ўзнёслым добрым стане,

Лягчэй ёй недарэчнасцi забыць.

 

Таму бясконца трэба намагацца

Надзейную падтрымку стала мець,

Ганебна каб ў жыццi не ашукацца,

Цябе павiнен хтосьцi разумець.

 

Нiхто не зразумее лепш каханай,

Такой падтрымкi не дадуць сябры,

Як будзе стала любая адданай,

Не прыйдзецца пазнаць благой пары.

 

Зусiм не прыйдзе ў сэрца адзiнота,

Як ёсць душа надзейная заўжды,

Сум адвядзе бясконцая пяшчота,

Каб доўжылiсь шчаслiвыя гады.

 

8.02.1995

 

Home Page     Змест

 

558     НЕ ТРЭБА АДЗIНОТЫ

 

Гнялi пакуты цёмнымi начамi

Ад адзiноты, не ад крыўды, як заўжды,

Бяссоннiца з вiльготнымi вачамi,

Без спадарожнiка жыцця iшлi гады.

 

Калi такi этап ў жыццi мiнае,

I пойдзе сум ад адзiноты ў небыццё,

Душа бясконца радасць адчувае,

Бо здатна ацанiць сямейнае жыццё.

 

Была жыццёвай нормай адзiнота,

Ды доля цяжкая, памучыўшы, прайшла,

Таму спакою вабнага ахвота,

Бо шчасце спроба адзiноты зберагла.

 

Як цяжкасцей душа не адчувала,

Без адзiноты вабным быў сямейны шлях,

Iснуючага шчасця вельмi мала,

I сум па вольнiцы паўстане, нiбы гмах.

 

Нiхто не цэнiць iснае належна

I плача горка, калi згубiць назаўжды,

Ў адносiнах стан цяжкi непазбажна

Вядзе да спрэчак, потым да бяды.

 

I будзе горка на душы ад шкоды,

Што па сваёй вiне прыйшлося нарабiць,

Няхай не будзе у жыццi нагоды

Ад адзiноты на падушку слёзы лiць.

 

14.02.1995

 

Home Page     Змест

 

590     РАДАСЦЬ ТВОРЧАСЦI

 

Не трэба нават лiру браць у рукi,

Калi спявае радасна душа,

Мелодыi чароўнай чую гукi,

Што утвараюць строфы для верша.

 

Гучыць бясконца музыка, дзе ноты –

Прыгожых слоў асобныя склады,

Цудоўней для мяне няма работы,

Шчаслiвы я ад творчасцi заўжды.

 

Жыццё падаравала досыць ведаў,

Душа чужая – мне не цёмны лес,

Багата у жыццi пачуццяў зведаў,

Таму радком ў душу другую ўлез.

 

Камусьцi вершы будуць дапамогай,

Як вопыт iм спатрэбiцца чужы,

Iшлi каб пратаптанаю дарогай,

Знаходзiлi натхненне для душы.

 

Да творчасцi нязгаснае жаданне,

Пiшу пра свет прыроды i жыццё,

Ды больш пра долю, шчасце i каханне,

Не пойдуць мае тэмы ў небыццё.

 

Мне радасна ад творчасцi заўсёды,

Цi зможа верш даць радасць чытачу?

Нiколi не адмоўлюсь ад нагоды

Браць лiру ў рукi, бо спяваць хачу!

 

2.03.1995

 

Home Page     Змест

 

626     МАЕ КОНI

 

Маладосць прамiнае iмклiва,

Iмчаць конi, свой ведаюць шлях,

Адлiвае iх золатам грыва,

I слупы мiльгацяць у вачах.

 

Я натхняюсь ад хуткага руху,

Як раней, конi шпарка бягуць,

Як адчуюць ў маiх руках пугу,

Толькi шыi прыгожыя гнуць.

 

Хоць зусiм нiкуды не спяшаюсь,

Ды натхняюсь ад шпаркай язды,

З тройкай добра яшчэ упраўляюсь,

Бо душою зусiм малады.

 

Бег каней безтурботна гуллiвы,

Толькi вецер у грывах гудзе!

Адкуль толькi бяруцца ў iх сiлы?

Не заўжды шлях прыдатны iдзе.

 

Адчуць хуткасць занадта цiкава,

I каней ўжо нiяк не спынiць,

Бо за справай зноў новая справа.

Ад уражанняў хораша жыць!

 

Мае конi бягуць без падману,

Растаюць гады ззаду, як дым,

Маладым я, вядома, не стану,

Ды яны не дадуць стаць старым.

 

15.03.1995

 

Home Page     Змест

 

655     IДУ ПА ЖЫЦЦЮ

 

Я iду па жыццю,

I не трэба зусiм мне спакою,

Бо цябе я люблю,

Мне прыемна i ўтульна з табою.

 

Ў сэрцы песня гучыць,

Як ў юнацтве, яно палка б'ецца,

Вельмi радасна жыць,

Калi доля ласкава ўсмiхнецца.

 

Радасць ў сэрцы кiпiць,

Бо каханне не згасне нiколi,

Вечна буду любiць,

Мне для шчасця кахання даволi.

 

Будзем разам iсцi,

Бо адзiная наша дарога,

Шчасце маем ў жыццi,

Бо iмпэту i радасцi многа.

 

Як настаў час кахаць,

I каханне ўрываецца ў грудзi,

Радасць можна спаткаць,

Як жаданне кахаць моцным будзе.

 

Па жыццю я iду,

А душа мая стала кахае,

Мора шчасця знайду,

Калi поплеч iдзе дарагая.

 

22.03.1995

 

Home Page     Змест

 

663     IДУ ПА ЗЯМЛI

 

Я iду па зямлi

I цяпло ад яе адчуваю,

Мае ногi прайшлi

Шлях працяглы ад краю да краю.

 

Мне цiкава iсцi,

Хоць раней прыгажосцi шмат бачыў,

Бо шанцуе ў жыццi,

I не можа здарыцца iначай.

 

Калi песцiць мэту,

Стала клiча наперад натхненне,

Ў такi шлях не пайду,

Калi ў сэрцы iснуе сумненне.

 

Я iсцi знаю дзе,

Вядзе к шчасцю бясконца дарога,

Хаця побач iдзе

I другiх пуцявiн вельмi многа.

 

Шчасце хутка знайсцi

Цуд кахання заўжды дапаможа,

Праз жыццё каб прайсцi

Разам з любай у шчасцi прыгожа.

 

Радасць ззяе ў жыццi,

I зусiм не пужаюць нягоды,

Бо прыемна iсцi,

Пульс жыцця адчуваю заўсёды.

 

24.03.1995

 

Home Page     Змест

 

679     ЯК ЗАЎЖДЫ

 

Не заўжды ў сэрца радасць прыходзiць,

Вельмi часта спаткае туга,

Каб мог ведаць, дзе моцна нашкодзяць,

У той бок не ступала б нага.

 

Ды наперад зусiм невядома,

Бо няясна, як долю пазнаць?

I дарога жыцця незнаёма,

Як найлепей яе пракладаць?

 

Шчасце любае ўсiм да спадобы,

Непатрэбна нiякай бяды,

Сустрэць лепшае робяцца спробы,

Вынiк сталы: такi, як заўжды.

 

Задае жыццё безлiч загадак,

Невядома, з якой пачынаць?

Як знайсцi iх таемны парадак?

Мо, нiколi яго не пазнаць?

 

Доля крыўду дае i абразу,

Сам на вынiк не ў стане ўплываць,

I загадка не мае адказу,

Ды не ў змозе нiхто падказаць.

 

Шмат пачуццяў ў душы быць павiнна,

Хай бягуць, як струменьчык вады,

Чарадою праходзяць няспынна,

Не змянiць iх парадку заўжды.

 

30.03.1995

 

Home Page     Змест

 

708     РАДАСЦЬ

 

Радасць сэрца спаткае калi,

Толькi шчасце яго напаўняе,

Хутка шэрыя буднi прайшлi,

I вясёлка бясконца палае.

 

Многа вабнага ёсць у жыццi,

Неабсяжная шчасця прастора,

След каханню у сэрца прыйсцi,

Бушаваць будзе радасць, як мора.

 

Разлiваецца радасць вакол

I красою душу напаўняе,

Зразумела каханай без слоў,

Што натхненне душа адчувае.

 

Моц кахання! Нябачна яго,

Ды магутнае, нiбы навала,

Яно моцна, мацней за ўсяго

Нашы сэрцы ў адно аб'яднала.

 

Я кахаю, i радасна мне,

Пульс жыцця адчуваю чуллiва,

Час чароўны ў жыццi, як у сне,

Шчасця любаго вабнае дзiва.

 

Хай каханне не згасне ў душы!

Радасць стала б'е, нiбы крынiца,

Каб ручай дзiўны бег у цiшы,

Мог бясконца для нас струменiцца.

 

9.04.1995

 

Home Page     Змест

 

716     ЦУДОЎНЫ БАЛЬ

 

Пачуццяў хор гучыць ў душы заўсёды,

Выразна чуць гук розных галасоў:

Пачуццяў, што прыносяць безлiч шкоды

I ўзнёслых цуд, каб дараваць любоў.

 

Калi пачуццi верх бяруць благiя,

То гнеўным басам у душы гучаць,

А дысканты, для сэрца дарагiя,

Цiхутка ў непрыемны час маўчаць.

 

Надзённага як не хапае хлеба,

I невядома, дзе яго знайсцi,

То дыскантаў душы зусiм не трэба,

Туга гняце бязлiтасна ў жыццi.

 

Каханне будзе жыць ў бясконцым русе,

Цудоўны баль яно ў душы вяршыць,

Калi душа не будзе ў цяжкай скрусе,

Калi яе бядой не заглушыць.

 

Калi жыццё праходзiць безтурботна,

Кахання цуд магчыма адчуваць,

Яно ў душу ўрываецца ахвотна,

Таму ў юнацтве радасна кахаць.

 

Як радасцi не знойдзецца у долi,

I голасу пяшчоты не чуваць,

Душу каханне не кране нiколi,

Не да таго, каб ёй яшчэ кахаць.

 

12.04.1995

 

Home Page     Змест

 

768     ПАЧУЦЦI I СПАКОЙ

 

Няма спакою i не будзе,

Якi спакой, пакуль жывы?

Пачуццi расхвалююць грудзi,

Пад iх уплывам вечна мы.

 

Нянавiсць мучыць цi каханне,

Цi боль, цi радасць без мяжы,

Цi адзiноты адчуванне,

Пачуццяў безлiч у душы.

 

I нiкуды ад iх не дзецца,

Пачуццi ёсць само жыццё,

Ад iх пазбыцца удаецца,

Калi сустрэне небыццё.

 

Пакуль жывы, няма спакою,

Iначай як бы мы жылi?

Бо з неспакойнаю душою

Жыццё адчутна на зямлi.

 

Бо без турбот i хвалявання

Ў душы працяглая зiма,

А без пяшчотнага кахання

На свеце нават жыць дарма.

 

Няма спакою i не трэба,

Не след зусiм яго шукаць,

Душы патрэбна, нiбы хлеба,

I ненавiдзець, i кахаць.

 

27.04.1995

 

Home Page     Змест

 

851     РАДАСЦЬ ПРАЦЫ

 

Жыццё i праца крочуць поплеч,

Без працы немажлiва жыць,

Але яшчэ патрэбны поклiч,

Каб добра справы ўсе рабiць.

 

Цудоўна зробленая справа

Прыносiць радасць у жыццi,

Як здзейснiць спраў такiх нямала,

Прыемна па жыццю iсцi.

 

Прыносiць шчасце справа можа,

Хаця цаны ў ёй на пятак,

Прыемна працаваць прыгожа,

Як ў справе скончаны мастак.

 

Як справа зроблена выдатна,

Хоць трэба многа сiл аддаць,

Але душа за вынiк здатна

Задавальненне атрымаць.

 

Люблю выдатную работу,

Бо да спадобы вельмi мне,

I маю працаваць ахвоту,

Каб здольнасцi аддаць свае.

 

Жаль, калi вынiк працы – гадасць,

Хаця здавалась, што мастак.

Мо, непатрэбна людзям радасць,

Што робяць справы абы як?

 

2.06.1995

 

Home Page     Змест

 

856     НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ДНI

 

Днi хуткаплынныя бягуць,

Нясуцца, нiбы ў Лету воды,

I немагчыма час адчуць,

Днi крочаць без слядоў заўсёды.

 

Каб час надзейна супынiць,

Жыцця падзеi помнiць трэба,

Каб незвычайнае зрабiць,

Рамантыка каб звала ў неба.

 

Бо без пачуццяў у душы

Вясёлкi колер не адзначыць,

Днi прабягаюць у цiшы,

Iх шэрасць толькi можна бачыць.

 

Як цераз край пачуцце б'е,

Душа напоўнiцца натхненнем,

Цуд надзвычайнасцi дае

Павек нязгасным стаць iмгненнем.

 

Хоць днi праходзяць чарадой,

Iх шмат, нiбы сняжынак ў замець,

Як шчасце адчуваў душой,

Дзён дзiўных не забудзе памяць.

 

Каб надта не спяшалiсь днi,

Мець трэба сэнс жыцця i мэту,

Каб не знiкалi, як ў агнi,

Павольнай плынню беглi ў Лету.

 

4.06.1995

 

Home Page     Змест

 

873     МАЛАДОСЦЬ

 

Нягледзячы, пражыта колькi,

Чаруе маладосць заўжды,

Яна – не вабны выгляд толькi

I не па пашпарту гады.

 

Калi цудоўнае няспынна

Ў натоўпе здатны вылучаць,

У сэрцы тоiцца прычына,

Бо не прайшла пара кахаць.

 

Гадоў прожыта вельмi многа,

Ды не прыйшоў ў душу спакой,

Бо не змянiлася нiчога,

Душа засталась маладой.

 

Сярод цудоўных тайн прыроды

Iснуе маладосцi дар,

Калi заўжды, без перашкоды,

Ёсць здольнасць пiць любвi нектар.

 

Як ад звычайнасцi чароўнасць

Ёсць здольнасць адразняць яшчэ,

То маладосць зусiм не ўмоўнасць,

Агнём краса душу пячэ.

 

Юнацтва ў сэрцы захавалась,

Бушуе полымя ў душы,

I з любай маладосцю старасць

Не ведае благой мяжы.

 

14.06.1995

 

Home Page     Змест

 

876     ЖЫЦЦЁ I IСНАВАННЕ

 

За днямi ночы, за начамi днi,

Як быццам ў зменах сутнасць iснавання,

Ды радасцi не знойдзецца анi

Ў бясконцасцi такога чаргавання.

 

Пачуццi нам для радасцi даны,

Душу натхненнем шчодра асвятляюць,

Даруюць шчасце у жыццi яны,

Ад iх няспынна вабнага чакаюць.

 

Пачуццi здатны сэнс жыццю надаць

I здольны мэту ўзнёслую паставiць.

Так хораша пяшчотна пакахаць,

Каб радасць шчодра для душы прыбавiць!

 

А як прыемна сонца сустракаць,

Калi прырода спiць яшчэ на золку!

Цяпло ў душы чароўнае пазнаць,

Адчуць у ёй прыгожую вясёлку.

 

Пачуццi асвятляюць ўсё жыццё,

Бо iснасць яго ў лепшы бок змяняюць,

I пры жыццi магчыма небыццё,

Пачуццяў душы як не адчуваюць.

 

Хай чарадою днi бягуць ўвесь час,

Пачуццi здатны кепскi настрой зрушыць,

Зрабiць жыццё каб з iснавання ўраз,

Каханнем напраўляць патрэбна душы.

 

16.06.1995

 

Home Page     Змест

 

928     ЦЯЖКАЕ РАШЭННЕ

 

Нялёгка, калi лёс загонiць ў кут,

Не вызначыць, куды з яго падацца,

Хай будзе горай, але болей тут

Сiл не знайсцi, далей каб заставацца.

 

Здавалась мне, што ён мяне кахаў,

I спадзявалась: вабным шчасце будзе,

Ды дёс няшчасны i мяне спаткаў,

I боль няшчадна разрывае грудзi.

 

Ад гора душа плача доўгi час,

Напяты нервы, як цецiвы лука,

Агонь кахання паступова згас,

Замест пяшчоты засталася мука.

 

У роспачы i смутку цяжка жыць,

Але рашэнне мiмаволi спее,

Няпроста канчатковы лёс рашыць,

Ад страху нават сэрца часам млее.

 

Але бясконца ў стоме цяжка быць,

I ланцугi павiнны разарвацца,

Свабоду для душы хачу здабыць,

Ганебна вельмi мне ў кутку трымацца.

 

Далей стамляць я не магу душу,

Хоць многiя каштоўнасцi страчаю,

Ды перайшла жаданую мяжу,

За ёй выразна волю адчуваю.

 

13.07.1995

 

Home Page     Змест

 

932     ПIШУ ПРА ПАЧУЦЦI

 

Прастор шырокi у майго верша,

Ў iм ўсiх бакоў жыцця адлюстраванне,

Ды тэмы дзве прыемныя: душа

I трапяткое палкае каханне.

 

Я пра пачуццi верш люблю пiсаць

I рэпартажных вершаў не складаю,

Душу людскую хочацца пазнаць,

Так сапраўды пiшу, як адчуваю.

 

Ўнiкаю ў сферу тонкую заўжды,

Упэўнены, што здатны разабрацца,

Мой аргумент – пражытыя гады

I намаганне ведаў не цурацца.

 

Карысць мо атрымаюць чытачы,

Калi здарыцца час занадта цяжкi,

Як чорна на душы, нiбы ўначы,

Дадуць iм вершы доказ вельмi важкi.

 

Нiколi вершаваны рэпартаж

Я не рабiў i далей не збiраюсь,

Пачуццi не памацаць, як мiраж,

Ды зразумець iх сутнасць намагаюсь.

 

Ёсць безлiч тэм, як зорак уначы,

Але мяне пачуццяў дзiва вабiць,

Ацэняць з часам думкi чытачы,

Бо вершы надрукую дзесьцi, мабыць.

 

15.07.1995

 

Home Page     Змест

 

957     АДЧУВАЮ РАДАСЦЬ

 

Пачаў складаць я вельмi позна вершы,

Дарэмна час свой змарнаваў, на жаль,

Ды нечакана напiсаў верш першы,

Верш нараджаўся кожны дзень амаль.

 

Iх штучна выклiкаць не намагаўся,

Яны гучалi выразна ў душы,

Iмгненна за аловак я хапаўся,

Гучаць радкi – не разважай, пiшы!

 

Не раз казаў сабе, што хопiць, баста!

Але радкi спакою не даюць,

Яны гучаць ў душы даволi часта,

Не дазваляюць iншы раз заснуць.

 

У сталыя гады не пачынаюць,

Час на мiнулых лаўрах спачываць,

Але, як музы радасна спяваюць,

Ў любым узросце можна пачынаць.

 

Паклiкала паэзii дарога,

Акрэсленых пакуль не маю меж,

Ды вершаў склаў ўжо дастаткова многа,

Цяпер бяру i тысячны рубеж.

 

На тысячным пакуль не супынюся,

I далей ёсць намер складаць вершы,

Ахвотна любай справе аддаюся,

Бо радасць адчуваю на душы.

 

27.07.1995

 

Home Page     Змест

 

963     ЗОРНЫ ЧАС

 

Далей чым, тым мiлей на свеце жыць,

Напэўна, што душою не старэю,

А, мо, таму, што хутка час бяжыць,

I кожны момант ацанiць умею?

 

Цудоўна, як жыццё заўжды любiць,

Хаця яно праносiцца iмклiва,

I свята кожны дзень сабе дарыць,

Ўсе запар днi падобныя на дзiва.

 

Цiкава, калi сэрца грэе жар,

Хоць скронi, як туман ў лагу, сiвыя,

Яны няздатны пагасiць пажар,

Палае ён, i полымя аж вые.

 

Як за плячыма ёсць багаж гадоў,

А сэрца – як ў далёкай маладосцi,

Душа кахаць бясконца хоча зноў,

Спакою не знайсцi ад прыгажосцi.

 

Калi ўзрост сталы, ясна ўсё наўкол,

Нi таямнiц няма, анi сакрэтаў,

Таму мой зорны час цяпер прыйшоў,

Каханне трэба для душы паэтаў.

 

Калi агонь палае у душы,

Яго гасiць не трэба намагацца,

Каханнем насычаю я вершы,

Каб iншым не прыйшлося памыляцца.

 

29.07.1995

 

Home Page     Змест

 

964     НАТХНЕННЕ

 

Паволi сонца паднялося,

I на зямлю лёг доўгi цень,

Пяшчотна шэпчацца калоссе,

Цудоўны пачынаўся дзень.

 

Душу мне ранак растрывожыў,

Вакол чароўная краса,

Ад фарб вясёлкавых прыгожа,

Ўжо колер залаты аўса.

 

Свае галоўкi павярнулi

Сланечнiкi, стаяць ўдваiх,

У вочы сонцу зазiрнулi,

I нiбы сонца ззяе ў iх.

 

Бярозкi воддаль маладыя

Туман ўпрыгожыў серабром,

А побач сосны залатыя

Душу напоўнiлi дабром.

 

Мне назiраць прыемна ранак,

Шчаслiвых птушак слухаць спеў,

Зязюль, сарок, шчыглоў, заранак,

Якi гучыць ў каронах дрэў.

 

Цудоўны дзень, як быццам казка,

Ад шчасця хочацца спяваць,

Як на прыроду глянуць з ласкай,

Натхненне можна атрымаць.

 

29.07.1995

 

Home Page     Змест

 

995     СПАКУСА

 

Нялёгка ад спакусы утрымацца,

Яна вартуе кожнага наўкол,

Бясконца трэба з ёй ў жыццi змагацца,

Цi гэта п'янства будзе, цi любоў.

 

Спакой душы спакуса разбурае,

Свабодным быць нiколi не дае,

I цалкам сабе волю пакарае,

Вялiкая магутнасць у яе.

 

Жыць са спакусай – нiбы на вулкане,

Яна iдзе занадта смела ў бой,

Забрудзiць ў цяжкай здрадзе цi ў падмане,

I зробiць нешта кепскае з табой.

 

Як быць рабом не хочацца ў спакусы,

Рабiць насутрач непатрэбна крок,

Парассцiлае вабныя абрусы,

Расслабiшся – прымай ганьбы урок.

 

Бо даражэй ўсяго ў жыццi свабода,

Ўсiм здатна радасць шчодра дараваць,

I нават, калi з'явiцца нагода,

Заўжды спакусу трэба адкiдаць.

 

Не утрымаюць ад яе прымусы,

Каб на карысць пайшоў ганьбы урок

I вызвалiцца хутка ад спакусы,

Зрабiць самому трэба першы крок.

 

13.08.1995

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz