19. Вершы аб успамінах

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

2062     УСПАМIН

 

Бягуць думкi, як хуткiя конi,

Прад вачыма нямое кiно,

Ўсё мiнулае, як на далонi,

Адбылося хаця ўжо даўно.

 

На душы ад ўспамiнаў пяшчота,

Яны чыстыя, як серабро,

Бо забылася цалкам маркота,

Ўспамiнаецца толькi дабро.

 

Стромкi лес, луг квяцiсты духмяны,

Рэчка Сож, дзе рыбачыў заўжды,

Час, калi ад кахання быў п'яны,

Не закрэслiлi ў сэрцы гады.

 

Шмат чаго забываецца з часам,

Ды былое ў нябыт не пайшло,

У адзiнстве жыццё заўжды разам,

Ўсё, што будзе, i ўсё, што было.

 

5.05.1997

 

Home Page     Змест

 

2070     ЗАЎЖДЫ СЯБРЫ

 

Паводка ўсё змывае на шляху,

Хавае спрытна ўсё пад снегам замець,

Стан радасцi i горкую тугу

У змозе зберагаць бясконца памяць.

 

Гады пранеслiсь шпарка, як вятры,

Схавалiсь за жыццёвымi гарамi,

Пачуццi даўняй радаснай пары

Не здатна нават разбурыць цунамi.

 

Пасерабрыў ўжо скронi хуткi час,

Шляхi былi са шчасцем i маркотай,

Цудоўны успамiн ў душы не згас,

Юнацтва ўспамiнаецца з пяшчотай.

 

Прайшло амаль паўвека з той пары,

Як доўжылась сяброўства памiж намi,

Калi былыя стрэнуцца сябры,

То застаюцца добрымi сябрамi.

 

15.05.1997

 

Home Page     Змест

 

2316     САЛАДЗЕЙ ЗАЎЖДЫ

 

Розныя бываюць пацалункi,

Але саладзей i гарачэй

Тыя, што прыходзяць, як дарункi,

На працягу месячных начэй.

 

Праваджаеш мiлую дахаты,

I чакаеш падарунак свой

Шчасцем i пяшчотаю багаты,

Ды свiдруе сэрца неспакой.

 

Калi вусны з вуснамi сальюцца,

Зоркi загараюцца ярчэй,

Сэрцы, яе на марафоне, б'юцца

На працягу месячных начэй.

 

Пацалункi розныя бываюць,

Хоць прайшлi юнацкiя гады,

Ды нiколi iх не забываюць,

Значна саладзей яны заўжды.

 

22.10.1997

 

Home Page     Змест

 

2412     ЖЫЦЦЁВЫЯ ШЛЯХI

 

Ў жыццi бываюць розныя шляхi:

Адны заўсёды песцяць сэрца нечым,

Другiя боль прыносяць ад тугi,

Калi былi нялюбыя сустрэчы.

 

Адны даюць прыемны успамiн,

I на душы салодка, як ад мёду,

Цi горыч ад другiх горш, чым палын,

Бо у жыццi стваралi перашкоду.

 

Калi прайшоў ужо працяглы час,

У сэрцы застаецца дарагое,

Уплыў ад кепскiх успамiнаў згас,

Бо хутка забываецца благое.

 

Але не забываюцца грахi,

Аб iх заўсёды успамiн са шкодай,

Прыгадваць лепш жыццёвыя шляхi,

Якiя можна ўспомнiць з асалодай.

 

15.02.1998

 

Home Page     Змест

 

2621     ВУЛIЦА ЮНАЦТВА

 

На ёй асфальту не было нiколi,

А сцежачкi з бакоў ад босых ног,

I спарышы, як на дарозе ў полi,

Дыван зялёны утвараў мурог.

 

На ёй заўсёды пасвiлiся гусi,

Ды шмат слядоў рабiлi капыты,

I вулiца была ў бясконцым русе,

Абапал хат раскiнулiсь сады.

 

Вясной вада збягала ў каляiны,

Улетку сцежкi дзве i мурагi,

Увосень гразь была, як быццам з глiны,

Сумёты ўзiмку ставiлi снягi.

 

Асфальт даўно заўсёды пад нагамi,

Але на iм сумую часам я,

Ва ўяве – з яблынёвымi снягамi

Юнацтва вулiца цудоўная мая.

 

16.05.1998

 

Home Page     Змест

 

2681     ЦУДОЎНАЯ КНIГА

 

Гартаю цудоўную кнiгу,

Свае разглядаю гады,

Ў душы адчуваю адлiгу

У часе, як быў малады.

 

Выразна, як сёння, я бачу

Любiмай ракi берагi,

З сябрамi на ёй як рыбачу

Цi спрытна бягу ў арахi.

 

Збiраў iх заўсёды багата,

На шчасце шукаў спарышы,

Старонкi маленства – як свята,

Чароўны бальзам для душы.

 

Цудоўную кнiгу гартаю,

Каб радасны настрой здабыць,

Пяшчоту ў душы адчуваю,

Гадоў, што прайшлi, не забыць.

 

12.07.1998

 

Home Page     Змест

 

2725     УСЁ ЗБЛЫТАЛАСЬ

 

Жыццё гады ўсе спрасавала разам,

Зусiм не разабрацца: дзе якi,

Ды бачны ў гэтым хаосе адразу

Маленства надта любыя гадкi.

 

Хоць радасцi ў дзяцiнстве бачыў мала,

Ды часта ўспамiнаецца яна,

Гады майго маленства аб'яднала,

Суровая i цяжкая вайна.

 

Гады былыя у маленстве бачу,

Праходзiць iх бясконцы карагод,

Без цяжкасцi амаль заўжды адзначу,

Здарылась што ў якi ваенны год.

 

Пасля жыццё гады напрасавала,

Набраўся iх ужо вялiкi стос,

Iдуць яны iмклiва, як навала,

Ўсё зблыталась, ў гадах цяпер хаос.

 

9.08.1998

 

Home Page     Змест

 

2841     СУСТРЭЧА З МIНУЛЫМ

 

Iду па лабiрынтах сноў,

Магу ў мiнулае вяртацца,

Адчуць патухлую любоў,

Сустрэць цудоўнае юнацтва.

 

Ўсё, што далёка засталось,

У сон ўрываецца iмклiва,

Прыемна бачыць прыгажосць,

Сустрэць часоў узнёслых дзiва.

 

Вакол – будзённае жыццё,

Тым лепей, атрымаць нагоду

Вяртацца ў сне у забыццё,

Каб зведаць шчасця асалоду.

 

Iду па лабiрынтах сноў,

Хачу з мiнулым сустракацца,

Няхай яны чаруюць зноў,

Адчуць каб прыгажосць юнацтва.

 

11.11.1998

 

Home Page     Змест

 

2954     ЛЬВОЎ

 

У думках часта бачу мiлы Львоў,

Бо там жыцця праведзена палова,

Яшчэ не згасла да яго любоў,

Хоць два гады жыву ужо без Львова.

 

Сумую я без букавых лясоў,

У думках iх нiколi не пакiну,

I высечкi у кветках бачу зноў,

Куды хадзiлi часам па малiну.

 

I вулiцы яго – краса красы,

Дзiвосную, як цуд, архiтэктуру,

Пакiну ў сэрцы я на ўсе часы,

Мiж мной i Львовам не узнiкне муру.

 

Цяплом нас абагрэў, як бацька, Львоў,

Не горш, раней чым узбярэжжа Крыма,

Хоць не праходзiць да яго любоў,

Ды лепей грэе любая Радзiма.

 

26.01.1999

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz