19. Вершы аб прыгажосці прыроды. Чароўная прырода.

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

11     КАРАЛЕВА ПРЫРОДЫ

 

Пачалась ранняя вясна,

Снягi ў палях ужо апалi,

Змянiла настрой ўраз яна:

Пупышкi дрэвы распускалi,

 

I сонца ўпэўненай хадой

Iдзе, сагрэць каб дол праменнем,

Рака напоўнiлась вадой,

Жыве прырода аднаўленнем.

 

Б'е моцна хваля ў берагi,

Чакае сейбiта палетак,

Вясна паслала на лугi

Дыван з прыгожых яркiх кветак.

 

Спадае з вiшань белы цвет,

Мятуць вясновыя завеi,

I радасць шчодра льецца ў свет,

Вясна дарыць яе умее.

 

Праменне сонца, як мастак,

Ў блакiт зафарбавала неба,

I хораша малююе так,

Што лепей колеру не трэба,

 

Ён здатны ўсiх зачараваць!

Вясна ў правы ўступае смела,

I як яе не пакахаць?

Вясна – прыроды каралева.

 

29.09.1992

 

Home Page     Змест

 

111     БЕЛАЯ ЗIМА

 

Падаў пух бялюткi за акном,

Малявалiсь дзiўныя карцiнкi,

Прыгажосць здавалась вабным сном,

Першыя паклалiся сняжынкi.

 

Лiст асеннi жоўта-залаты

Фарбаваўся дзеяннем ўрачыстым,

Ўзiмку так здараецца заўжды:

Стаў абшар адразу серабрыстым.

 

Назiраю ўзнёслае кiно:

Ў замецi акруга, як ў тумане,

Хоць праз шкло ўглядаюся ў акно,

Цуд чароўны бачу на экране.

 

Дачакалiсь радаснай пары,

Дакарэнна снег змянiў умовы,

Кроны дрэў, як снежныя шары,

Нiбы цвет на яблынях вясновы.

 

Цуд прыроды – белая зiма,

Коўзка стане, будуць лёду глыбы,

Ды маркоты на душы няма,

Калi назiраць зіму праз шыбы.

 

Бо зiма – пара благiх пагроз,

Хоць красу ад снегу адчуваю,

Будуць i сумёты, i мароз,

Я вясну з надзеяю чакаю.

 

6.09.1993

 

Home Page     Змест

 

170     ЦУД ВЯСЁЛКI

 

Гляджу на свет: што крок навокал дзiва,

На вiд чароўны хочацца глядзець,

Бясконца ўсё змяняецца iмклiва:

То ўсходаў чырвань, то зкатаў медзь.

 

Блакiт у небе або шэрасць хмары,

I ранкi пераходзяць ў вечары,

То ў небе разгараюцца пажары,

То зоркi ярка свецяцца ўгары.

 

Змянiць прырода здатна колер лоўка,

Куды нi глянуць – Боскiя дары,

Паўстане ў кожнай з'яве ўраз вясёлка,

Расквецiць наваколле ад пары:

 

Вясна-красуня, каралева года,

Iмгненна расфарбуе кiлiмы,

Вясёлкай заiграе ўся прырода,

Змяняцца будзе колер да зiмы.

 

Цудоўна летам зелень вабiць вока,

На поплавах туманаў белы дым,

Бо восень ужо недзе недалёка,

Парадаваць каб лiсцем залатым.

 

Гляджу на свет, i дзiва не мiнае,

Мне радасць ад красы прыемна мець,

Вясёлкi цуд нiколi не знiкае,

Калi на свет уважлiва глядзець.

 

22.09.1993

 

Home Page     Змест

 

175     ВЕРАСНЁВЫЯ НОЧЫ

 

Якое ў вераснi надвор'е!

Як дзень згасае залаты,

Заззяюць, як агнi, сузўр'i,

Такое неба не заўжды.

 

Як кiнуць позiрк надта зоркi,

Дзiвуе велiчны сусвет,

Натхненне выклiкаюць зоркi,

Iх кожны апiсаў паэт.

 

Чаруе ў яркiх зорках неба!

Хто мог iх дзiўна раскiдаць,

Для вечнай сталасцi як трэба,

I даць магчымасць запалаць?

 

Ды не знайсцi нiяк адказу,

Хаця б ад думак i знямог,

Страчаць не трэба нават часу,

Адказ адзiн: стварыў ўсё Бог.

 

Як цемень вераснёвай ночы

Свой полаг стане накiдаць,

Заззяюць зоркi – Бога вочы,

За намi будуць назiраць.

 

Якое ў верасне надвор'е,

Прыдумаць лепей бы не змог!

Вачамi залатых сузор'яў

На свет глядзiць пяшчотна Бог.

 

24.09.1993

 

Home Page     Змест

 

180     КРАСА ПРЫРОДЫ

 

Не апiсаць красы прыроды,

Багацця ўсiх яе праяў,

Каб не нанесцi яўнай шкоды,

Бо Бог i слоў такiх не даў.

 

Няма слоў ўзнёслых у паэта,

Не хопiць фарб у мастака

Адлюстраваць багацце гэта,

Вялiкасць Боскага вянка.

 

Як можна расказаць пра горы

I пра адгор'i дзiўных скал

Або, як ў буру, ўраз на моры

Паўстаў з вады дзевяты вал.

 

Таму бязглуздыя заняткi

У словах копii ствараць,

Лепш, чым кароткiя нататкi,

Арыгiналы назiраць.

 

I фотавершаў аб прыродзе

Складаць для чытача не след,

Бо кожны ў стане, пры нагодзе,

Пабачыць сам чароўны свет.

 

Але пачуццi ад прыроды

Знаходзяць радасны выток,

Як можна пабароць нягоды

Прырода мудры дасць урок.

 

25.09.1993

 

Home Page     Змест

 

185     ДЗIВОСНЫЯ ГАЛАСЫ

 

Шукаю шчасце у хваёвым лесе,

Калi пралескi з'явяцца вясной,

Зялёныя кароны ў паднябессi

Шумяць, гаворка доўжыцца са мной.

 

Люблю глядзець на лугавыя травы

Ў цудоўныя ранковыя часы,

Iх выгляд i чароўны, i цiкавы:

Як срэбра, ззяюць кропелькi расы.

 

Мне рэчка дорыць шчодра асалоду,

Прыемна бачыць бег iмклiвы вод,

Уважлiва я слухаю прыроду,

Спявае песнi дзiўныя чарот.

 

А як прыемна пабываць у полi,

Як час настане залатой красы!

Душы натхнення знойдзецца даволi,

Бо гiмн жыццю спяваюць каласы!

 

Цудоўныя прыгожыя iмгненнi,

Калi плыве на поплыве туман

Або па лужах дождж сячэ асеннi

I грукае, як быццам барабан.

 

Гляджу на цуд i слухаю прыроду:

Палi, лугi i рэкi, i лясы,

I сэрца адчувае асалоду,

Дзiвосныя я чую галасы!

 

27.09.1993

 

Home Page     Змест

 

224     IНЕЙ

 

Зiмовай дачакалiся пары,

Аздобiў iней ў серабро бярозы,

Цудоўныя бялюткiя махры,

Чысцюткiя, нiбы расiнак слёзы.

 

Быццам прыйшлi аблокi на зямлю

Цi ўвесну ў белых кветках вiшнi кроны,

Прыроды цуд я назiраць люблю,

Бо iней прыгажэй, чым лiст зялёны.

 

Падаравала халады зiма,

Яшчэ вясна жаданая далёка,

Ды смутку у душы зусiм няма,

Ад прыгажосцi ў ёй вiруе спёка.

 

На дзiва беласнежнае гляджу,

Бог дараваў цудоўную прыгоду,

Натхняю цудам iнею душу

I стала адчуваю асалоду.

 

Прыгрэла сонца, аслабеў мароз,

I запалалi яркiя iскрынкi,

Ляцелi, нiбы белы пух, з бяроз

Чароўныя прыгожыя сняжынкi.

 

Заўжды на прыгажосць глядзець люблю,

З бяроз звiсае вецце, нiбы стужкi,

Iскрыначкi цудоўныя лаўлю,

Яны ляцяць бясконца, быццам птушкi.

 

9.10.1993

 

Home Page     Змест

 

263     ДЗIЎНЫ ЦУД

 

Заўжды мяне хвалюе велiч мора,

Хваль чарада бяжыць ўдалечыню,

Чаруе неабсяжная прастора,

Бянтэжыць прыгажосць душу маю.

 

Грамада мора i пясок, i сонца,

Паўдзённая пячэ гарачыня,

Паўднёвы вецер спёкай дзьме бясконца,

Ды бачыць мора радасна штодня.

 

Пейзаж такi курортнiкам цiкавы,

Прахаладзiцца можна у вадзе,

Але навокал цалкам ссохлi травы,

Няма ад спёкi баранiцца дзе.

 

Заўсёды поўдзень запаветнай марай

Для адпачынку ў думкi залятаў,

Але хто жыў там, быў яго ахвярай,

Бо поўдзень мора цяжкасцей даваў.

 

У тых, хто звык да зеленi заўсёды,

Пейзаж паўднёвы выклiкаў нуду,

Мне лепей iншы краявiд прыроды,

Я на Радзiме дзiўны цуд знайду.

 

Чаруе колер радасны зялёны

I ўвосень сакавiтая трава,

Ў прыроду беларускую ўлюбёны,

Нiчога ў свеце лепш яе няма.

 

1.11.1993

 

Home Page     Змест

 

622     НЕПАЎТОРНАЯ ВЯСНА

 

Прыгожая чароўная прырода,

Ды болей вабiць дзiўная вясна,

Цудоўная пара любая года,

Але мне падабаецца адна.

 

Вакол дзяўчат было прыгожых многа,

Ды я сп'янеў, як быццам ад вiна,

I потым ўжо не заўважаў нiкога,

Мне стала падабалася адна.

 

Чаруе восень i зiма, i лета,

Але вясною толькi не да сну,

I не зусiм паганая прыкмета,

Калi жадаеш любую адну.

 

Узнёсла я сваю вясну кахаю,

Кахання цуд п'ю доўгi час да дна,

К вясне пяшчоту толькi адчуваю,

Яна мне падабаецца адна.

 

Вясна мяне цяплом ураз сагрэе,

Ёй не ўласцiвы здрада i мана,

Заўжды вясной ў душы каханне спее,

Таму мне падабаецца вясна.

 

Хачу я мець вясну ў душы заўсёды,

З гадамi больш чароўная яна.

Так добра, што iснуе у прыроды

Такая непаўторная вясна!

 

14.03.1995

 

Home Page     Змест

 

748     ЗДАТНЫ ВЁСНЫ

 

Снег на кроны завiруха раскiдала,

Красавiк настаў, цвiтуць сады,

Дрэвы ў вопратку вясельную убрала,

Бо вясна – час шчасця малады.

 

Пышна дрэвы i кусты зазелянелi,

Iм абрыдла голымi стаяць,

Бо вясельную сукенку ўздзець хацелi,

Каб лепш перад шлюбам выглядаць.

 

I стаяць ўсе, як дзяўчаты на выданнi,

Белы колер – дзiўны час кахаць,

Доўгi год у марах жылi аб каханнi,

Надта цяжка iм было чакаць.

 

I цяпер, нарэшце, час настаў кахання,

Бо вясна i месяц красавiк,

Час пяшчоты i пара для мiлавання,

На вiду кахаюць, сорам знiк.

 

Прамiнулi ўжо даўно часы благiя,

Цвiтуць дрэвы, каб зачаць плады,

Здатны вёсны дараваць часы другiя,

Даць каханне кожнаму заўжды.

 

Вабны дар даецца шчодра заўжды з неба,

Час вясновы трэба, каб кахаць,

Бо каханне – душы вабная патрэба,

Ўзнёслы час прыемней не ўпускаць.

 

21.04.1995

 

Home Page     Змест

 

752     ЦУД АБЛОКАЎ

 

Аблокамi люблю я любавацца,

Ўжо верш аб прыгажосцi iх складаў,

Ды позiркам ад iх не адарвацца.

Якiя для Зямлi Бог цуды даў!

 

Ўсё зроблена i мудра, i дакладна,

Ў трох станах можа iснаваць вада,

Жыццё iначай доўжыцца няздатна,

Яго чакала б страшная бяда.

 

Аблокi зямлю шчыльна закрываюць,

Каб сонца яе надта не пякло,

Палi дажджом жаданым абмываюць,

Каб зерне паўнаважкае расло.

 

Аблокаў цуд прыемна бачыць воку,

Яны скульптуры ў змозе ўраз ствараць,

I хоць бягуць далёка i высока,

Ды здольны радасць i натхненне даць.

 

Навуцы выклiк воблакi кiдаюць,

Законы парушаючы яе,

Як караблi, у небе праплываюць,

Дакладна межы берагуць свае.

 

Аблокамi прыемна любавацца,

Цудоўна велiч неба назiраць,

Я ў слабасцi сваёй магу прызнацца:

Гляджу ў нябёсы, настрой каб узняць.

 

22.04.1995

 

Home Page     Змест

 

785     ГУКI ПРЫРОДЫ

 

Прыроды гукi! Iх прыемна слухаць,

Чароўнейшая музыка гучыць,

У комiнах як вецер будзе дзьмухаць

Або ручай вясновы зажурчыць,

 

Цi лес сасновы зашумiць у буру,

Або чарот зашамацiць ў цiшы,

Мiж мною i прыродай няма муру,

Пяшчотнасць гукаў чуецца ў душы.

 

Гук любы, калi б'юцца ў бераг хвалi

Або на кветках загудуць чмялi,

Цудоўна птушкi песнi заспявалi,

I гукi на душу маю ляглi.

 

Гучыць узнёсла музыка заўсёды,

Яе з аркестрам можна параўнаць,

Няма чароўней музыкi прыроды,

Яе няздатны людзi паўтараць.

 

Уважлiва прыроду слухаць трэба,

Яна аркестрам зладжаным гучыць,

I зал вялiкi – сiнi купал неба

Красою здатны радасць падарыць.

 

Уважлiва я слухаю прыроду,

Яна душы натхненне здатна даць,

Таму шукаю кожную нагоду

У лесе, ў полi, ў лузе пабываць.

 

4.05.1995

 

Home Page     Змест

 

821     ЗАЛАТАЯ ПАРА

 

Што шапоча чарот, аб чым травы шумяць,

Як павольна зефiр павявае?

Што чаруе жыццё i прыемна кахаць,

Нават ветрык аб шчасцi спявае.

 

А як вецер падзьме, трэба гнуцца на дол,

Каб ад моцы яго не зламацца,

Было шчасна раней, ды час горкi прыйшоў,

Не ўдаецца пяшчотна кахацца.

 

Ператворыць ў бяду бура час дарагi,

Немiнуча гняце навальнiца,

Ў цяжкай скрусе лясы i палi, i лугi,

А каханню няма дзе тулiцца.

 

Каб каханне прыносiла радасць душы,

Ёй трывала патрэбна спакою,

Бо прыемна кахаць у чароўнай цiшы,

Калi вабны блакiт над табою.

 

Калi ўраз пажаданы вяртаецца мiр,

Свет навокал становiцца мiлы,

Сонца ззяе ласкава, i толькi зефiр

Распускае пяшчотныя крылы.

 

Кветкi вабна цвiтуць, i каханне iдзе,

Бо пылок марна з iх не злятае,

Чмель над iмi цудоўна i звонка гудзе,

Надыходзiць пара залатая.

 

19.05.1995

 

Home Page     Змест

 

871     МЭТА КАХАННЯ

 

Чароўна надта яблыня цвiце!

Красою дзiўнай вабяць яе кветкi,

Яны адкрыта кажуць аб мэце

I клiчуць цэлы свет сабе у сведкi.

 

На свет з'явiлiсь кветкi, каб кахаць,

К вяселлю строi белыя адзелi,

Кахання радасць каб хутчэй пазнаць,

Яны на пчол з надзеяю глядзелi.

 

Каб радасць мацярынства адчуваць,

Яны красу цудоўную прыдбалi,

Пара настала завязь калыхаць,

На дол пялёсткi з кветак пазляталi.

 

Кахалi кветкi, радасна цвiлi,

Ў ахвяру строi белыя аддалi,

Каб добра толькi яблыкi раслi,

Салодкiм сокам жвава налiвалi.

 

Кахання час сканчаецца заўжды,

Але бясследна кветкi не прапалi,

Бо ад кахання выраслi плады,

Увесну кветкi недарма кахалi.

 

Дзiвосна вельмi яблынi цвiтуць!

Высокая, як цуд, мэта ў каханнi,

Бо залатыя яблыкi нальюць,

I зачаруе шчасця адчуванне.

 

13.06.1995

 

Home Page     Змест

 

913     ЧАРОЎНАСЦЬ ЛЕСУ

 

Радасць трэба шукаць у жыццi,

Еду з горада, як ёсць нагода,

Бо прыемна па лесе прайсцi,

Ступiш крок – i ў душы асалода!

 

Вакол сосны галлём шалясцяць,

Мох пад ногi дыван падсцiлае,

Мiж ствалоў прамянi зiхацяць,

I душа ад пяшчоты спявае.

 

Ў малады завiтаеш сасняк,

На куп'i ззяюць зоркi бруснiцы,

I чароўна, i радасна як!

Тут сапраўднага шчасця крынiцы.

 

Для душы лес багацце дае,

Кожны выезд за горад – здарэнне,

Тайны лес адкрывае свае,

Для душы дае ўзлёт i натхненне.

 

Невядомасцю вабiць заўжды,

Так цудоўна вакол i прыгожа!

Як на сэрцы туга ад бяды,

Лес лякарствам выдатным паможа.

 

У гарах i на моры краса,

Але ў лесе прыемнасць чакае:

Водар дзiўны, як срэбра, раса,

Лес пяшчотна дабром сустракае.

 

4.07.1995

 

Home Page     Змест

 

944     ЧАРОЎНЫ ЛЕС

 

Iду па лесе, цуд вакол чароўны,

I радуе, як песня, кожны крок,

У сэрцы стук з'яўляецца няроўны,

Як малады вiтае саснячок.

 

Што нi сасонка – i краса, i дзiва,

Галлё рукамi трэба рассуваць,

Хаця яно змыкаецца iмклiва,

Ды можна грыб чарговы адшукаць.

 

Калi знянацку стрэнецца балота,

Заззяе журавiнны зоркапад,

Глядзець на зоркi яркiя ахвота,

Iх ў аксамiце з моху вельмi шмат.

 

I рэчка, дзе сцюдзёная вадзiца,

Бяжыць праз лес i весела журчыць,

Лес для душы – цудоўная крынiца,

Бясконца можа радасцi дарыць.

 

Чароўны лес – бяздонная скарбнiца,

Якая дасць i ягад, i грыбоў,

Душой да шчасця можна прытулiцца,

Таму к сабе лес клiча палка зноў.

 

Стварыла лес Вялiкая Прырода,

Удосталь каб яго дары набыць,

Як з'явiцца цудоўная нагода,

Душою ў лесе можна адпачыць.

 

20.07.1995

 

Home Page     Змест

 

945     ЯКОЕ ХАРАСТВО!

 

Якое дзiва воблакi,

Як iх на небе цэлы статак!

Куды нi глянь, ва ўсе бакi

У iх аднолькавы парадак.

 

Яны прыгожыя усе,

Няма цудоўней краявiду,

Паволi ветрык iх нясе,

Мiж iмi вабны фон з блакiту.

 

А воблакi кiдаюць цень,

Як трапiць ёсць ў яго нагода,

Хаця спякотны вельмi дзень,

Прыемна песцiць прахалода.

 

Праменi сонца зiхацяць,

I нiбы снег на небе белы,

Сумёты моцныя ляжаць,

Як ў царстві снежнай каралевы.

 

Якое ў свеце хараство!

Цудоўнае стварэнне Бога!

Такiя творы ўсе Яго,

Прыдумаць нельга лепш нiчога!

 

Прыемна неба назiраць,

Калi па iм бягуць аблокi,

Цудоўна радасць адчуваць,

Мець шчасце – сэнс жыцця высокi.

 

20.07.1995

 

Home Page     Змест

 

974     АСЕННI ЛЕС

 

Прыемны вельмi адпачынак для душы,

Асеннiм лесам як iсцi паволi,

Ў пагоду добрую або пару iмжы,

Красу лясную не забыць нiколi.

 

Хоць крочыць восень, галасiсты птушак спеў,

У вырай рана iм, яшчэ чакаюць,

На верасах пчалiны радасны напеў,

Лясныя гукi шчасцем напаўняюць.

 

Наўкол бруснiцы, нiбы iскры, зiхацяць,

Выдатна мох сабою адзабляюць,

Ад прыгажосцi звонка хочацца спяваць,

Бо побач песнi радасцi лунаюць.

 

Кара на соснах залатая шамацiць,

Ў агульны хор свой голас далучае.

Як можна восень залатую не любiць,

Хаця красу дождж часам залiвае?

 

Зусiм не трэба нi театра, нi кiно,

У тэлевiзар не хачу ўглядацца,

Ў асеннiм лесе значна лепей ўсё раўно,

Жадаю з iм, як з сябрам, сустракацца.

 

Я палка лес ў любы сезон любiў заўжды,

Асеннi лес – мая любоў давеку,

Ад прыгажосцi станаўлюся малады,

А маладосць прыемна чалавеку.

 

1.08.1995

 

Home Page     Змест

 

987     АБЛОКI

 

Аблокi ў небе – нiбы караблi,

Крынiца паэтычнага натхнення,

Зачараваны iмi я, калi

Пабачу велiч Боскага тварэння.

 

Бясконцасць форм уражанне дае,

Малюнкi можна сярод iх адзначыць,

У небе шэраг ветразёў плыве,

Iх на блакiтным фоне вабна бачыць.

 

Гляджу ў нябёсы доўгае жыццё,

Не прыпыняю цудам захапляцца,

I звычцы не прыходзiць забыццё,

Нябёсамi прыемна любавацца.

 

Шмат хараства знаходзiцца наўкол,

Але бясконца неба дынамiчна,

Я маю да дынамiкi любоў,

Бо навiзной сваёй яна нязвычна.

 

Бягуць аблокi, як за грудам груд,

Iх колер белы, сiнi або шэры,

Ўжо безлiч раз гляджу на дзiўны цуд,

Нiбы малы, здзiўляюся без меры.

 

Гляджу ўгару ва ўсе бакi кругом,

Ад прыгажосцi неба радасць маю,

Плывуць аблокi цi iмчаць бягом,

Ад iх iмпэт i шчасце адчуваю.

 

10.08.1995

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz