1. Вершы аб адносінах памiж людзьмi

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

2033     ДОБРАЕ СЛОВА

 

Безлiч раз вельмi розныя словы

Кожны чуў або сам гаварыў,

Вястуны яны крыўды суровай

Або маюць узнёслы уплыў.

 

Словы – толькi нябачныя гукi,

Але iх падзяляе мяжа,

Бо ад iх апускаюцца рукi

Цi ляцтць ў паднябессе душа.

 

Словы – лепшае ў свеце лякарства,

Калi сэрца занадта балiць,

Не патрэбна ў падарак паўцарства,

Словы добрыя лепш гаварыць.

 

Калi лёс безнадзейна жахлiвы,

На душы заўжды чорна ад хмар,

Слова добрае даць здатна сiлы

I аздобiць усмешкаю твар.

 

6.04.1997

 

Home Page     Змест

 

2039     ГОРКАЯ ПРАЎДА

 

Камплiменты прыемней заўсёды,

Чым суровай рэальнасцi бруд,

Вельмi часта шукаюць нагоды,

Каб паслухаць лiслiвасцi цуд.

 

I прыходзiць ў сапраўднасцi вера,

Запаўзе, як асеннi туман,

Хоць прыемна, павiнна быць мера,

Камплiменты – суцэльны падман.

 

Пышна пыха i выключнасць спее,

Ды пасля пераходзiць ў тугу,

I знiкае на шчасце надзея,

Ззяла што на жыццёвым шляху.

 

Лепей горкая праўда у вочы,

Бо пустая надзея – бяда,

Хто паслухаць яе неахвочы,

Пакутуюць, iх вельмi шкада.

 

16.04.1997

 

Home Page     Змест

 

2047     МЯЖА ДАВЕРУ

 

Не трэба браць сярэдняга са слоў,

Калi нанесцi моцную абразу,

А iншым словам выказаць любоў,

То лепей не становiцца адразу.

 

Не трэба браць сярэдняга са спраў,

Калi адной зрабiць занадта шкоды,

Хоць ў iншых справах вельмi добрым стаў,

Ўсё роўна кепскай не забыць нагоды.

 

Каб не верадзiць iншую душу,

Ствараць заўжды цудоўныя умовы,

Не трэба тую парушаць мяжу,

Дзе справы скрыўдзяць i абразяць словы.

 

Каб добрыя адносiны стварыць,

Не зруйнаваць памiж людзьмi даверу,

Не трэба вельмi моцна iх хвалiць,

I лаяць, калi трэба, толькi ў меру.

 

25.04.1997

 

Home Page     Змест

 

2082     ЗАЛЕЖЫЦЬ АД СТАНУ

 

Каса траву зразае жвава,

Ды камень сцiпла абыдзе,

Не вабiць гонар анi слава,

Бо ведае, што быць бядзе.

 

Заўсёды той бясконца мiлы,

Прад iм ўсе будуць гнуць спiну,

Хто гаспадар магутнай сiлы,

Бо мела моц заўжды цану.

 

Лiслiўцы ёсць i блюдалiзы,

Ад iх для слабага праклён,

Выконваць моцнага капрызы

Жадаюць, пакуль моцны ён.

 

Шмат у адносiнах падману

Ў наш час, як i ў былыя днi,

Спяваюць моцнаму асанну,

Як слабы, то крычаць: «Распнi!»

 

26.05.1997

 

Home Page     Змест

 

2085     РАЗНАСТАЙНАСЦЬ

 

На балоце не вырасце ружа,

I на клумбе мiж руж – асака,

Для пiнгвiнаў прыемная сцюжа,

Не заманiш у льды жаўрука.

 

Адным – холад, а iншым – спякота,

Выбiраць ёсць што з боскiх дароў,

Кулiк хвалiць бясконца балота,

Ды гняздо не саўе там арол.

 

Хаця вельмi падобныя людзi,

Ды мiж iмi, як прорва, мяжа,

Сэрцы розныя дадзены ў грудзi

I свая асабiста душа.

 

Таму нават падобныя словы,

Успрымаем па-iншаму мы,

Разнастайнасць стварае умовы,

Каб шукаць шлях к канфлiктам прамы.

 

28.05.1997

 

Home Page     Змест

 

2091     ЁСЦЬ ПАДАБЕНСТВА?

 

Адвеку людзi ў нейкай барацьбе,

Працэс працяглым будзе i бясконцым,

Бо хочуць месца лепшае сабе

Абавязкова захапiць пад сонцам.

 

Няўрымслiвыя ў дзеяннях сваiх,

Здаецца, што яшчэ прыдбалi мала,

Не здатны хваляваць iх лёс другiх,

Якiм пад сонцам месца не хапала.

 

Iдзе ўвесь час бясконцая вайна,

Бо ў душах толькi за сябе трывога,

I слоў пустых нiкчэмная цана,

Свая на справе ў кожнага дарога.

 

I часта адчуваюць людзi зло,

Амаль няма павагi да другога,

Ад сатварэння так заўжды было.

Цi падабенства ёсць у нас да Бога?

 

6.06.1997

 

Home Page     Змест

 

2097     АДКАЗ

 

Не трэба на грудзях трымаць змяю,

З часоў бiблейскiх правiла вядома,

Я маю фiласофiю сваю,

Мне ад чужой ў душу прыходзiць стома.

 

Адразу не пазнаць змяiны род,

Здаецца: ўсе пяшчотныя анёлы,

I толькi ад iх кпiнаў i нягод

Разбурацца прыязнасцi аковы.

 

Няхай уджалiць, я перацярплю,

I, можа, зноў пасля змяю прыгрэю,

Хаця атруты надта не люблю,

Пазнаць змяю адразу не умею.

 

Заўсёды на дабро адкажуць злом,

Спрадвек было так, пэўна, далей будзе,

Такi адказ – як ў ясным небе гром,

Але дабро ўсё роўна робяць людзi.

 

9.06.1997

 

Home Page     Змест

 

2110     ВЫНIК НАСIЛЛЯ

 

Воўк адчуваў над зайцам перавагу,

Лiчыў, што мае значна болей праў,

А заяц меў к нахабнiку знявагу,

Жадаў, каб ў пастку воўк хутчэй папаў.

 

Уводзiў рэпрэсiўныя воўк меры,

Хаця казалi, што ён, пэўна, псiх,

Ваўка у лесе ўсе баялiсь зверы,

Ён знiшчыць зайцаў абяцаў усiх.

 

Ды ў пастцы была добрая прынада,

I воўк стаў хутка футрай на каўнер,

Бясслаўна яго скончылась улада,

Ўздыхнуў свабодна ў лесе кожны звер.

 

Як сiлай здабываць сабе павагу,

Не здатны зразумець прымус народ,

Не дамагчысь наказам грозным страху,

Бо вынiк ад насiлля – антыпод.

 

27.06.1997

 

Home Page     Змест

 

2121     ДОЛЯ ПРАРОКАЎ

 

Ад розуму ўвесь час чакаеш гора,

Але прырода ўсё ж яго дала,

З iм годнасцi душа прыдбала мора,

А з ёй свабоды – нiбы у арла.

 

Ад розуму заўжды здаралiсь кпiны,

Свабоды не давалi нi на крок,

Ад годнасцi засталiся ўспамiны,

Ўсiх раздражняе, калi ты – прарок.

 

Няхай прарок мясцовага масштабу,

Але спiну ганебна вельмi гнуць,

Цябе расцiснуць, як пад колам жабу,

Або каменнем талакой паб'юць.

 

Не трэба роднай хаце i Айчыне

Прарок нiколi ад сiвых часоў,

Калi ж Радзiму назаўжды пакiне,

Знаходзiць шчодра ласку i любоў.

 

7.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2151     ЛЕПЕЙ ЦАЛIНА

 

Маленькi сцiплы ручаёк вясновы,

Журчыць пяшчотна, ветлiва вада,

Прыгрэе сонца – зменяцца умовы,

Бушуе плынь, схавана ў ёй бяда.

 

Паводка пачынаецца адразу,

Вада ламае на кавалкi лёд,

Калi ў размове выказаць абразу,

Ў душу прыходзiць час лiхiх нягод.

 

Ў адносiнах няма былой украсы,

Пяшчотных, добрых, любых сэрцу слоў,

Плывуць, як крыгi, жудасныя фразы,

I растае, як снег вясной, любоў.

 

Лепш не вяртацца болей да размовы,

Калi душу раз'юшвае яна,

Змяiнаю атрутай нiшчаць словы,

Няхай ляжыць мiж намi цалiна.

 

20.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2187     ШУКАЦЬ ВIНАВАТАГА

 

Iдзе няўмольна моцным крокам лёс,

Або занадта гладкi цi шурпаты,

Як ён бяду нязваную прынёс,

Шукаюць хто i ў чым быў вiнаваты.

 

Пункт гледжання у кожнага другi,

I цяжка ад нявернага дакору,

Абодва пакутуюць ад тугi,

Ды адчуваюць ад нягоды змору.

 

А пошук павялiчвае бяду,

Стаць трэшчына вялiкай можа прорвай,

Не дасягнуць жаданую мэту,

I доля больш ужо не будзе зорнай.

 

Не трэба вiнаватага шукаць,

Нiколi не знайшоўся ёе нi разу,

Ды пошук боль у змозе выклiкаць,

Душа не церпiць крыўду i абразу.

 

30.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2190     ЗМЕНЫ

 

Ў адносiнах – нi ценяў, нi маркот,

Была надзейнай пад нагамi глеба,

Пушысты i пяшчотны быў, як кот,

Калi яму было сяброўства трэба.

 

Ды ведалi яшчэ ў бiблейскi час:

Не класцi лепш змяю сабе на грудзi,

Нагрэецца i можа ўджалiць ўраз,

Такi характар часта маюць людзi.

 

Здавалась, будзем вечныя сябры,

Нiшто нiколi нас не раз'яднае,

Ды доўжыцца сяброўства да пары,

Пакуль змяя ад сцюжы ачуняе.

 

Больш не было прыязных цёплых слоў,

Ад жорсткасцi прыйшла у сэрца скруха,

А быў найлепшым з ўсiх маiх сяброў,

I вельмi мяккi, хоць кладзi у вуха.

 

30.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2198     БЯЗВIННЫЯ ГАЛОВЫ

 

Не шкодзiць, што невiнаваты,

Ды ў буру падаюць дубы,

Вятры, як жудасныя каты,

Прычына болю i журбы.

 

Мог быць ласкавым дужы вецер,

Ды адчуванне сiл прыйшло,

Руйнуе запар ўсё на свеце,

Рабiць яму прыемна зло.

 

Заўжды той атрымае шкоду,

Хто з ветрам ў жорсткай барацьбе,

Хоць смела баранiць свабоду,

Але шукае скон сабе.

 

Меч не сячэ галоў бязвiнных,

Ды часам ўсё iнакш iдзе,

Рабiць хоць гвалту не павiнны,

Але на плаху iх кладзе.

 

3.08.1997

 

Home Page     Змест

 

2204     НАВАЛЬНIЦА

 

Прайшоў час суровых i жорсткiх нягод,

Вятры свае крылы схавалi,

Аб нечым ласкава шапоча чарот,

Ля берага лашчацца хвалi.

 

Рассеяўся ранкам над рэчкай туман,

Настаў час чароўны спакою,

Ды вецер задзьмуў i прынёс ураган,

Аж бераг стагнаў ад прыбою.

 

Нядаўна блакiт вабна ззяў угары,

Цудоўна было i цнатлiва,

Ды чорныя хмары прыгналi вятры,

Яны беглi ў небе iмклiва.

 

Ў адносiнах лепей пяшчота заўжды,

Дадолу нялёгка хiлiцца,

Дарэмна пакуты прымаць ад бяды,

Знiкае праз час навальнiца.

 

6.08.1997

 

Home Page     Змест

 

2211     НЕ ЎПУСЦIЦЬ ШЧАСЦЕ

 

У рэчкi заўжды разам берагi,

Умовы каб стваралiся для плынi,

Каб ўбок пайшоў адзiн, пасля другi,

Разбеглася б ўся рэчка па далiне.

 

Ў паводку плынь выходзiць з берагоў,

Але вада заўжды спадае з часам,

I берагi ў адзiнстве моцным зноў,

Каб плынь была, быць неабходна разам.

 

Каб у каханнi не было тугi,

Нiколi плынi каб не разлiвацца,

Патрэбна, як i ў рэчкi берагi,

Адзiн другога назаўжды трымацца.

 

Ў адносiнах павiнна яснасць быць,

Бо невядомасць – нiбы соль на рану,

Каб шчасце, што прыйшло, не упусцiць,

Не трэба апускацца да падману.

 

9.08.1997

 

Home Page     Змест

 

2245     ШТО ПРЫМЕТНА?

 

Б'е моцнай хваляй ў цiхi бераг мора,

Ды берагу прыходзiцца маўчаць,

Да добрага звыкаюць вельмi скора,

Рабiць даброты – змея прыграваць.

 

Дабра невычарпальная крынiчка,

Адмовiць як у iм адзiны раз –

Ўжо кепска, да яго з'явiлась звычка,

I крыўдаю адплата будзе ўраз.

 

Дабро рабiць прыемна i не шкода,

Ды за яго амаль заўжды, на жаль,

Уджалiць змей, як з'явiцца нагода,

І бераг церпiць ад магутных хваль.

 

Зрабi дабро, ды вынiкi не бачны,

Прыметны вельмi i найменшы боль,

За дабрыню амаль заўжды не ўдзячны,

Абразяць, як наступiш на мазоль.

 

31.08.1997

 

Home Page     Змест

 

2299     НЕ РАЗУМЕЕМ

 

У салаўя прываблiвая трэль,

Ды карканне жахлiвае ў вароны,

Крот у зямлi, у небе журавель,

Ў iх зносiнах ўзнiкаюць перапоны.

 

Здаецца лепшым кожны сам сабе,

Каму лепш пад зямлёй, каму ў палёце,

Жыць любiць пад страхою верабей,

Шукае шчасце кулiк у балоце.

 

Агульных не знайсцi для ўсiх умоў,

У кожнага свой падыход i звычкi,

Сэнс розны у адным гучаннi слоў,

Насустрач крок не зробiм невялiчкi.

 

Па-iншаму ўсе адчуваюць свет,

Зрабiць агульным погляд не умеем,

Ў адрозненнi хаваецца сакрэт,

Што зрэдку мы другога разумеем.

 

12.10.1997

 

Home Page     Змест

 

2363     ЛЕПШ

 

Мiлы! Як за дробязь можна

Крыўду ў сэрцы затаiць?

Ў сварцы вiнаваты кожны,

Лепш зусiм яе забыць.

 

Лепш забыць i не вяртацца,

Не казаць калючых слоў,

Лепш не плакаць, а смяяцца,

Лепш не крыўда, а любоў.

 

Не цярпець лепш ад абразы,

Камплiменты лепш сказаць,

Бо цудоўна ў шчасцi разам,

Лепш ўсяго ў жыццi кахаць.

 

Мiлы! Лепей усмiхнiся,

Крыўду выкiнь, не гаруй,

Па-юнацку абдымiся,

Палка ў вусны пацалуй.

 

28.11.1997

 

Home Page     Змест

 

2374     КАМПЛIМЕНТЫ

 

Складанасцi ў адносiнах быць могуць,

Як не прайсцi бяспечную мяжу?

Бо кампрамiсы больш не дапамогуць,

Калi бруд цалкам захапiў душу.

 

Знiкае i павага, i пяшчота,

Ды спакваля руйнуецца любоў,

Мець добрых зносiн болей не ахвота,

Iх аднавiць складана будзе зноў.

 

Рэагаваць абразаю на праўду –

Даваць сваёй ганебнасцi урок,

Як з-за драбнiцы робяць мора гвалту –

Бясконца непрыстойна нiзкi крок.

 

Мо камплiменты лепш казаць заўсёды

Таму, хто зранку ўстаў не з той нагi?

Хаця хлусня прыносiць безлiч шкоды,

Ды камплiмент для сэрца дарагi.

 

5.12.1997

 

Home Page     Змест

 

2448     СПАДАРОЖНIК

 

Ў цягнiках сяброў не выбiраюць,

Як прызначыць доля, так iдзе,

Хоць красуню у купэ чакаюць,

Ды заўжды не тое пападзе.

 

Стане нецiкаваю дарога,

Як не тое лёсам нам дано,

Гаварыць не хочацца нiчога,

Моўчкi лепей назiраць ў акно.

 

А калi лёс падаруе тое,

Знiкне непрыемная мяжа,

I дарога стане залатою,

Запяе ад радасцi душа.

 

Заспяваюць песню шчасця рэйкi,

I заслона прападзе iмжы,

Спадарожнiк як не абы-нейкi,

Шлях заўсёды любы для душы.

 

3.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2452     СТАЛАЯ ТУРБОТА

 

Як аб табе каму ёсць турбавацца,

То радасней на белым свеце жыць,

Ёсць на чыё плячо абапiрацца,

I ёсць каму сваю любоў дарыць.

 

Калi адзiн – людзей хоць побач многа,

Ды кожнага турбуе шэраг спраў,

Бяжыць свая жыццёвая дарога,

Нiхто шляхоў для iншых не шукаў.

 

Калi ўдваiх – ёсць моцная надзея,

Што дапамога прыйдзе ў час заўжды,

Сустрэне нават кепская падзея,

Ды лепш абаранiцца ад бяды.

 

Калi iснуе сталая турбота,

Пяшчота назусiм ў душу прыйшла,

I ёй спяваць ад радасць ахвота,

Становiцца дух моцным, як скала.

 

6.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2464     НЯШЧЫРАЕ СЯБРОЎСТВА

 

Пяшчаная зямля не родзiць зерне,

Хаця яе старанна разараць,

Яна, што кiнуў у яе, не верне,

Не трэба нават сiлы вытрачаць.

 

Благое дрэва даць не здатна плоду,

Як нават угнаiць i палiваць,

Яно ўвесь час прыносiць толькi шкоду,

Таму адразу лепш яго ссякаць.

 

Вады не дасць паганая крынiца,

Хаця яе упарта расчышчаць,

Нiколi ў ёй вада не заiскрыцца,

Яе выгодней жвiрам засыпаць.

 

Як раптам друг становiцца няшчыры,

Шляхетнасцi ў яго не адшукаць,

Сяброўства цiсне на душу, як гiры,

З няшчырым лепш зусiм не сябраваць.

 

14.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2485     МОЦНАЕ СЯБРОЎСТВА

 

Няма да ворагаў даверу,

Давер iснуе для сяброў.

Але чаму ўвесь час не ў меру

Сябры падводзяць зноў i зноў?

 

Ды вораг годнасць сваю мае,

Бо ён з табою – праз мяжу,

Сваiх сакрэтаў не хавае,

Каб напаскудзiць у душу.

 

Сяброўства моцным не бывае,

Жалеза здатна з'есцi ржа,

Боль толькi ў сэрцы пакiдае,

Бо каразiруе душа.

 

А можа ёсць сябры на свеце,

Ды толькi доля не звяла?

Душою чыстыя, як дзецi,

Сяброўства з iмi – як скала.

 

25.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2519     ЧОРНАЯ ДУША

 

Аднойчы ўвосень для сябе неспадзявана,

Папала семечка ад яблыка ў зямлю,

Хоць глеба чорная здавалась, як загана,

Яно пакорлiва лiчыла: «Ўсё сцярплю».

 

Але вясна прыйшла знянацку нечакана,

Маленькi ў семечка праклюнуўся расток,

I яблынька расцi пачала непагана,

У садзе добры заняла сабе куток.

 

Мiналi вёсны, пакрывалi цветам крону,

Глядзела яблыня з пагардай на зямлю,

Раней малiлась на яе, як на iкону,

Казала з ўдзячнасцю зямлi: «Павек люблю».

 

Хоць чорная зямля, хлеб белы нараджае,

Бо не ўзгадуе нiву беленькi пясок,

Душа тых чорная, хто iншых абражае,

Заўжды зняважліва глядзяіць на іх здалёк.

 

4.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2556     ДАРУЙ

 

Я нахiляю прад табой каленi

I поплам пасыпаю галаву,

Хачу, каб памiж намi знiклi ценi,

Бо у трывозе доўгi час жыву.

 

Як i раней, пяшчотнае каханне

Агнём мне сэрца палiць i душу,

Бо за цябе турбуе хваляванне,

Як скарбам, я табою даражу.

 

Бясконцай не патрэбна нам маркоты,

I ценi цалкам трэба разагнаць,

Бо хочацца спакою i пяшчоты,

Каб поплам галаву не пасыпаць.

 

Ды трэба сыпаць попел, тым не меней,

Ты не сярдуй, а лепей пацалуй,

Схiляю нiзка прад табой каленi,

Прашу: велiкадушна мне даруй.

 

21.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2619     ПАДАЧКА

 

Даюць падачку, ды нiколi

Не трэба браць такой маны,

Яна пазбавiць здатна волi

I закаваць у кайданы.

 

Здаецца вабным падарунак,

Нiбы пярсцёнак залаты,

Ён – як iудзiн пацалунак,

Бо ў iм схавана шмат бяды.

 

Даюць ў падачках небагата,

Ды досыць ў кожнай ёсць пагроз,

Вялiкай вельмi будзе страта,

Бо папсавацца можа лёс.

 

Душа сцiскаецца ад болю,

Калi накiнуць ланцугi,

Не трэба вiнавацiць долю,

Сам кожны выбраў лёс такi.

 

15.05.1998

 

Home Page     Змест

 

2626     ХАЛОДНАЕ СЭРЦА

 

Пад iльдом схавалась рэчка,

Быў раней прыемным брод,

Сэрца астудзiла спрэчка,

Замiнае шчасцю лёд.

 

Няма к сэрцу падыходу,

Бо скаваў яго мароз,

Моцны холад робiць шкоду,

Лёдам сталi кроплi слёз.

 

Калi сонца ярка ззяла,

Плынь ласкаваю была,

Цяпер сэрца лёдам стала,

Пара цяжкая прыйшла.

 

Тваё сэрца адагрэю,

Касцёр палкi раскладу,

Я палiць яго умею,

Лёд ператвару ў ваду.

 

20.05.1998

 

Home Page     Змест

 

2660     НЕВIНАВАТЫ

 

Не адчуваю я сваёй вiны,

I ты амаль зусiм невiнаваты,

Не ведалi каханню мы цаны,

Ты не прыходзiш доўгi час дахаты.

 

Чаму сустрэўся нежаданы час,

Хаця было на шчасце спадзяванне?

Ты зберагчы сям'ю жадаў не раз,

Але згасала спакваля каханне.

 

А як для нас спявалi салаўi!

Здавалася, што шчасце будзе вечным,

Але не збераглi сваёй сям'i,

Каханне апынулась небяспечным.

 

Бо стала надта цяжка на душы,

Разрыву я i ты зусiм не рады,

Спаткалася нам гора без мяжы,

Але абодва мы не вiнаваты.

 

24.06.1998

 

Home Page     Змест

 

2669     ГОРКIЯ СЛОВЫ

 

Адразу бачна дзею рук,

Яна змяняе стан iмклiва,

Любое слова – слабы гук,

Але схаваная ў iм сiла.

 

Iм ўзняць магчыма да нябёс,

Цi скiнуць ў жудасную прорву,

Зрабiць цудоўным вабны лёс

Цi жабрака накiнуць торбу.

 

Слоў вастрыня – як у нажа,

Сякуць няшчадна, як сякера,

Ад iх хвалюецца душа,

Без следу можа знiкнуць вера.

 

Лепш ў сэрцы радасць запалiць,

Чым пагасiць, хаця часова,

Ад горкiх слоў душа балiць,

Бо, нiбы куля, ранiць слова.

 

1.07.1998

 

Home Page     Змест

 

2728     САГРЭЦЬ УСМЕШКАЮ

 

Калi ёсць настрой i не згасла змога,

То пад жыццёвым прэсам не журысь,

Мне не патрэбна ад цябе нiчога,

Пяшчотна i лагодна усмiхнiсь.

 

Цудоўна твар ўпрыгожвае усмешка,

Таму люблю яе я нездарма,

Яна заўжды – к людскому сэрцу сцежка,

Другiх шляхоў амаль зусiм няма.

 

Ты усмiхнiсь, нiчога не здарыцца,

А толькi стане на душы святлей,

Няхай усмешка больш не паўтарыцца,

Ды ад святла на сэрцы весялей.

 

Усмешка шчыра дорыць шчасця трохi,

Прыемна мне такi дарунак мець,

Хай нашы разыходзяцца дарогi,

Душу усмешкай хочацца сагрэць.

 

12.08.1998

 

Home Page     Змест

 

2742     МIР

 

Мiж намi мiр падобны на вайну,

Таму заўжды зараджаны гарматы,

Калi памылку зробiш хоць адну,

Бiць пачынаюць цяжкiя снарады.

 

Б'юць моцна, не шкадуючы агню,

Каб амаль ўсё навокал зруйнавалi,

Iдзе змаганне зноў за вышыню.

Бой пройдзе, а якi мiр будзе далей?

 

Натягнуты, як тонкая струна,

Або такi, як тоўстыя канаты?

Пачнецца зноў суровая вайна

Цi змоўкнуць назаўжды цяпер гарматы?

 

Паганы мiр цудоўней, чым вайна,

I мець яго патрэбна намагацца.

Але цi будзе ў тым мая вiна,

Што прыйдзецца калiсьцi памыляцца?

 

21.08.1998

 

Home Page     Змест

 

2752     РАМАНТЫЧНЫ СТАН

 

Калi гавораць без падману,

Для сэрца словы – нiбы мёд,

Хлусня заўжды – як соль на рану,

Душу пячэ халодны лёд.

 

Ды зрэдку мёд салодкi будзе,

А большай часткай – халады,

Бо часта так паводзяць людзi,

Што ў словах iх падман заўжды.

 

Падман прызначаны рахманым,

Не сохнуць здрады каранi,

Атручвае жыццё каханым,

Няма адносiн без хлуснi.

 

Здаецца, праўду кожны кажа:

Надзеi рамантычны стан!

Не мёд, а лёд на сэрца ляжа,

Бо ў словах тоiцца падман.

 

30.08.1998

 

Home Page     Змест

 

2754     ЧАПАЦЬ МОЦНАГА

 

Як люстэрка, гладкая вада,

Нiбы i няма магутнай плынi,

Нават лiст не здольна пагайдаць,

Пакуль камень нехта ў рэчку кiне.

 

Ды як вецер моцны загудзе,

Пачынаюць бiць, як молат, хвалi,

Ў наступ плынь магутная iдзе,

Каб вятры дарэмна не чапалi.

 

Памiж хваль ў люстэрцы – толькi жах,

Бо звычайны зрушаны парадак,

Моцны гул прыбою у вушах,

Нiбы заравеў вялiкi статак.

 

Прыйдзе або вернецца бяда

Да таго, хто моцнага чапае,

Як люстэрка, гладкая вада,

Але часам хвалi уздымае.

 

3.09.1998

 

Home Page     Змест

 

2765     РАСПЛАТА

 

Нiчога ад людзей не трэба браць,

Хоць вельмi мала ўзяў, хаця багата,

Бо значна болей прыйдзецца аддаць,

Чакае немiнучая расплата.

 

Падачка – як нажыўка на кручок,

Знянацку хутка хто яе глытае,

Калi пасля пацягне крыху ўбок,

Ўраз зловiцца, як рыбка залатая.

 

Не вызвалiцца ад кручка нiяк,

Дарэмныя рыўкi i намаганнi,

Што хоча зробiць з рыбкаю рыбак,

Яна ж павiнна выканаць жаданнi.

 

Залежнасцi нiколi лепш не мець,

Як паспрабуеш – стане зразумелым,

Бо праглынеш нажыўкi нават ледзь,

А расплацiцца трэба будзе целам.

 

20.09.1998

 

Home Page     Змест

 

2774     БОЛЬ АД ЗНОСIН

 

Не трэба праўду нават i шукаць,

Яе няма, а ёсць – то вельмi мала,

Праўдзiвых вельмi хочацца спаткаць,

Цi тых, дзе праўда зрэдку начавала.

 

Было заўжды так або ў нашы днi:

Ад зносiн боль, як быццам соль на рану,

Iдзе размова, ды ў ёй шмат хлуснi,

А ў абяцанках яшчэ больш падману.

 

У пастку пападаеш, як прасцяк,

Бо верыш, што гавораць праўду людзi,

Ды звыкнуць не магу к мане нiяк,

Яна мне, нiбы гiра, цiсне грудзi.

 

Каб роспачы ад слоў чужых не мець,

Ў душы была вясна каб, а не восень,

Раз назаўжды патрэбна зразумець:

Хлуснi не хочаш – не патрэбна зносiн.

 

25.09.1998

 

Home Page     Змест

 

2798     ЦЯЖКА ЗРАЗУМЕЦЬ

 

Душа балiць ад здрады i маны,

Зусiм няма спакою i патолi.

Ганебныя як скiнуць кайданы,

I дамагчыся зноў жаданай волi?

 

Хай здрадзiў, я такая не адна,

Ў жыццi заўсёды рознае бывае.

Але навошта подлая мана?

Яна душу горш здрады абражае.

 

Ў адносiнах не будзе цеплынi.

А колькi шчасця мела я адразу!

Бязрадасныя ночы, з сумам днi,

Хаця дагэтуль застаемся разам.

 

Чаму? Занадта цяжка зразумець,

Малая здрада, а падману – мора,

Замест таго, каб шчасце толькi мець,

Абое маем боль душы i гора.

 

3.10.1998

 

Home Page     Змест

 

2897     РУЖОВЫ ТУМАН

 

Знаходзiшся, як быццам у тумане,

Здаралася са мною так не раз,

Бо першае уражане падманiць,

I толькi час дасць правiльны адказ.

 

Здаецца ўсё адразу вельмi добрым,

Вялiкiм нават бачыцца здалёк,

На справе выяўляецца ўсё дробным,

Жыццёвы кепска я вучу урок.

 

Заўжды высокароднасцi чакаю,

Было раней так, ёсць так i цяпер,

Ды з часам са здзiўленнем адзначаю,

Што больш, чым трэба, зноўку быў давер.

 

Знаходжуся ў ружовым зноў тумане,

Амаль што раз душу кране iржа,

Не высветлiш адразу на экране,

Што чорная спаткалася душа.

 

2.01.1999

 

Home Page     Змест

 

2927     ПЯШЧОТНАЕ СЛОВА

 

Вельмi крохкае шчасце заўжды,

Як прыемная нават размова,

Каб пакута прыйшла ад бяды,

Дастаткова адзiнага слова.

 

Цяжка кепскi учынак зрабiць,

Каб нанесцi iмгненна абразу,

Шчасце можна у момант згубiць,

Язык зробiць няшчасным адразу.

 

Паважаць хто другога не звык,

Зробiць словам з атрутай няшчасным,

Каб не быў вельмi вострым язык,

Магло б шчасце застацца нязгасным.

 

Шчасце каб захаваць на гады,

Сказаць лепей пяшчотнае слова,

Цалкам можна пазбегнуць бяды,

Калi будзе цудоўнай размова.

 

9.01.1999

 

Home Page     Змест

 

2963     ЦЕПЛЫНЯ

 

Калi ў душу ўрываецца трывога,

Заходзiць смела ў кожны яе кут,

Сяброўская патрэбна дапамога,

Каб лёдам не зрабiлась ад пакут.

 

Душа, як воўк ў пiлiпаўку, галосiць,

Бо цяжка апынуцца у бядзе,

Яна ад болю дапамогi просiць.

Цi збочыць дапамога, цi прыйдзе?

 

А хочацца падтрымкi i спагады,

Прамень надзеi каб зусiм не згас,

Бо чалавек цяплу людскому рады,

Калi душу хвалюе горкi час.

 

Лягчэйшаю становiцца дарога,

З балота знойдзе выйсце на шашу,

Цудоўна, калi прыйдзе дапамога,

Каб цеплынёй яе сагрэць душу.

 

2.02.1999

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz