1. Вершы аб адносінах памiж людзьмi

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

1067     НЕ ТРЭБА ЗЛА

 

Нiчога хай не будзе у мяне,

Злом доля за прыдбанае заплацiць,

Прыемней не знаходзiць удвайне,

Чым вабнае пасля бязглузда страцiць.

 

Калi няма – i сэрца не балiць,

Нiшто не парушае стан спакою,

I ад пакут душа не стане ныць,

Нiхто яе рабiць не будзе злою.

 

Адданых цяжка набываць сяброў,

Калi былi – падводзiлi заўсёды,

I новыя сябры чамусьцi зноў

Рабiлi досыць нежаданай шкоды.

 

Цi ёсць надзейны хоць адзiн са ста?

Заўжды сябры адданымi не былi:

Апосталы пакiнулi Хрыста

I зло за дабрыню Яму чынiлi.

 

Расчаравання болей не хачу,

Хоць хочацца сяброўства, нiбы хлеба,

Ў самотнасцi я лепей памаўчу,

Бо зла ад горкiх слоў душы не трэба.

 

11.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1077     ТРЭБА ПАСТАРАЦЦА

 

Мне хочацца зрабiць табе дабро,

Душа твая каб толькi весялiлась,

I кепскае, як дым кастра, прайшло,

Нiколi больш бяда не паўтарылась.

 

Прыемна, калi злагада у нас,

Лагодна усмiхнуцца ёсць нагода,

Жаданы вельмi i шчаслiвы час,

Калi кранае ласкай асалода.

 

Як непатрэбных цяжкасцей няма,

Цудоўнага спаткаецца нямала,

Хачу, каб не прыйшла ў душу зiма,

Аб шчасцi каб вясна заўжды спявала.

 

Не трэба штучна цяжкасцi ствараць,

Хоць памяркоўнасць – цяжкае заданне,

Лепш радасць i пяшчоту дараваць,

Чым боль душы, бо цяжкае каханне.

 

Жыцця хвiлiны трэба шкадаваць,

Яны бягуць, i больш не паўтарацца,

Пяшчотнасць лепей стала вылучаць,

Прынамсi, трэба вельмi пастарацца.

 

14.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1114     ЗБЕРАГАЦЬ НАСТРОЙ

 

Як добры настрой, можна ссунуць горы,

Любая праца у руках гарыць,

Час хуткi падуладны i прастора,

I радасна на белым свеце жыць.

 

Ды настрой як зрабiць заўсёды добрым,

Як iм магчыма плённа кiраваць?

Пазбегнуць як ў жыццi памылак дробных,

Што здатны любы настрой разбураць?

 

Псуюць бясконца настрой толькi людзi,

Часцей людзей патрэбна пазбягаць,

Працяглым вельмi настрой добрым будзе,

I радасць глыбей можна адчуваць.

 

Але патрэбны зносiны заўсёды,

Заўваг няздатны людзi дараваць,

Таму, не нарабiць сабе каб шкоды,

Памылкi iх не трэба прымячаць.

 

Калi памылкi iншых прымячаеш,

Памылку робiш цяжкую заўжды,

Ад настрою слядоў зусiм не маеш,

Не трэба клiкаць для сябе бяды.

 

6.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1124     РОЗНЫЯ СЛОВЫ

 

Цудоўныя вельмi пяшчотныя словы,

Яны – як дажджы для зямлi,

Прыемна i шчасна ад добрай размовы,

Як словы на сэрца ляглi.

 

Але ёсць паганыя кепскiя словы,

Што рэжуць, як брытваю, слых,

Яны толькi шкоду прыносiць гатовы,

Душа цяжка плача ад iх.

 

Ды могуць занадта прыемныя словы

Няветлiва так прагучаць,

Што цалкам зруйнуюць спакою умовы.

Мо лепей было б памаўчаць?

 

Здараецца, сказаны грубыя словы,

Ды радасць прыносяць ў душу,

Такiя магчымасцi розныя мовы,

Ад слоў цi смяюсь, цi тужу.

 

Каб шчасце дарыць, гаварыць трэба словы,

Ад iх каб не зведаць тугi,

Душа ляцiць ў неба ад добрай размовы,

Бо сэрцу спакой дарагi.

 

12.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1126     БУДУЦЬ ДОБРЫМI?

 

Прыемна вельмi, як ўсё скончылась дабром,

Прыхована бяда у формулу такую,

Хаця пранеслась навальнiца, i сцiх гром,

Душа з гарчынкай перамогу ўсё ж святкуе.

 

Ўсё добра скончылась, ды не прыйшоў спакой,

Бо крыўда моцна мне душу расхвалявала,

Душа з абразаю вядзе няшчадны бой,

Яна пранеслася, як чорная навала.

 

Цудоўна надта, як бясхмарным будзе шлях,

Бо для душы не толькi фiнiш – нагарода,

Вясёлкай радасць калi свецiцца ў вачах,

Ад спадарожных не прыходзiць сэрцу шкода.

 

Хай добра кепскае сканчаецца заўжды,

Ды лепей з кепскiм у жыццi не сустракацца,

Ад болю ў сэрцы не засталiсь каб сляды,

На дастатковай лепш адлегласцi трымаца.

 

Чаму ёсць звычка у людзей другiх дурыць?

Дзе дзелiсь годныя цi iх ужо не будзе?

Навошта iншым замiнаць спакойна жыць?

Мо будуць добрымi калiсьцi з часам людзi?

 

14.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1132     АДЧЫНIЦЬ НА СТУК?

 

Хоць стукаю, нiхто не адчыняе,

Яшчэ агонь надзеi не пагас.

Ды за дзвярамi мо душа глухая?

I сорам пячэ стукаць цэлы час.

 

Бо кепска, калi трэба дапамога,

Бясконца цяжка для душы прасiць,

Зрабiць насустрач крок – амаль нiчога,

Ды прагу не жадаюць пагасiць.

 

Чаму занадта душы зачарствелi

I мiласэрнасць збегла, як вада?

Чаму яны з пагардаю глядзелi,

Як завiтала к iншаму бяда?

 

Хоць сказана: дастукацца магчыма,

Ды не патрэбна ўсiм турбот тваiх,

Праходзяць абыякава ўсе мiма,

Не тычацца няшчасцi iншых iх.

 

На стук заўжды хто дзверы адчыняе?

Душа каму чуллiвая дана,

Сваю душу дабром ён напаўняе,

Расчынiць iншым як яе да дна.

 

17.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1144     ПАВАЖАЦЬ IНШАГА

 

Каб адбылось, нарэшце, прымiрэнне,

Зрабiць павiнен нехта першы крок,

Ў душы каб панавала зiхаценне,

А не халодны i няўтульны змрок.

 

Чаму каханне цяжкае бывае?

Што замiнае радасна кахаць?

Бо кожны ад другога вымагае

Больш значна, чым той здатны яму даць.

 

Зрабiць як свой адбiтак намагацца,

Другога у сябе ператвараць,

З бядой вялiкай прыйдзецца спаткацца,

Ў адносiнах дарма дабра чакаць.

 

Было каб вельмi моцнае каханне,

Нiколi не трывожыла каб злосць,

Натхняла толькi шчасця адчуванне,

Кахаць такога трэба, якi ёсць.

 

Амаль не будзе спрэчак i абразы,

I можна лёгка радасна кахаць,

Адносiны сагрэюцца адразу,

Як iншага характар паважаць.

 

24.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1147     ПЕРШЫЯ КРОПЛI

 

Упалi кроплi першыя дажджу,

I пачалась адразу навальнiца,

Расхвалявала мне яна душу,

Спакой заўжды ў жыццi нам толькi снiцца.

 

Нахабна загрымелi перуны,

Святло закрылi дажджавыя хмары,

Душу мне растрывожылi яны,

Разбiлi ўшчэнт аб блiзкiм шчасцi мары.

 

Падняўся вецер, дождж зямлю сячэ,

Гул моцны ў кронах дрэваў не сцiхае,

Ад суму сэрца ные i пячэ,

Бо навальнiцы вельмi не жадае.

 

Ў адносiнах здарыцца можа так,

Што муць дае i чыстая крынiца,

I першыя прыходзяць кроплi як,

З яе ўжо с асалодай не напiцца.

 

Заўжды каханне моцным каб было,

Вытокi каб яго ў душы не ссохлi,

Сачы, каб навальнiцы не прыйшло,

Абраз таму кiдаць не трэба кроплi.

 

25.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1199     ПАДМОГI НЕ БУДЗЕ

 

Дзе уцеху знайсцi, хто працягне руку,

Як здарыцца ў жыццi спатыкнуцца?

Хто супынiць бяду, хто падзелiць тугу,

Каб да лепшага зноўку вярнуцца?

 

Як бяда, хоць крычы, дапамогi няма,

I не чуюць цябе, як ў пустынi,

Дапамогi ў бядзе чакаць, пэўна, дарма,

Ратавальны круг хто шчыра кiне?

 

Калi добра усё, шмат заўсёды сяброў,

Як бяда нечакана застала,

Суцяшальных няма гаварыць каму слоў,

Бо сяброў ўраз становiцца мала.

 

Падабаецца ўсiм, як багаты, заўжды,

I нiчога пакуль што не трэба,

Ды адвернуцца, як стаў ахвярай бяды,

Калi просiць надзённага хлеба.

 

Так было, i так ёсць, будзе, пэўна, павек,

Што заможных сяброў любяць людзi,

А як бедным, няшчасным стаў той чалавек,

Чакаць марна – падмогi не будзе.

 

19.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1263     КАБ НЕ АБРАЗIЦЬ

 

Ты не клiч мяне, не клiч, я не вярнуся,

Бо цяпер цябе, галубку, не люблю,

Тваю здраду забываць ўвесь час iмкнуся,

Пакутую i начамi кепска сплю.

 

Ўспамiнаецца шчаслiвае каханне,

Марыў: шчасце назаўжды з табой знайду,

Стала моцным, нiбы сталь, перакананне,

Што к табе нiколi болей не прыйду.

 

Зразумець цябе пакуль што я не ў змозе,

Цяжка мне пазнаць жаночую душу,

Спадзяваўся: па адной iдзем дарозе,

Ад кахання пакутую i тужу.

 

Што разбiлася, не ўдасца сабраць разам,

Ўспамiнай цяпер, прыгожа як было.

Можа пройдзе боль нястрымна цяжкi з часам,

Каб занадта моцна сэрца не пякло?

 

Лепш няспешна i дакладна разабрацца,

Твой выбраннiк iдэал мужчын цi не?

А пасля на ўсё жыццё ўжо закахацца,

Не абразiць каб другога, як мяне.

 

12.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1313     ДАВЯРАЦЬ СЯБРОЎЦЫ?

 

Ад болю сэрца рвецца, аж шалее,

I б'ецца ад абразы, яе падранак,

Была такою добраю надзея,

Ды сонца не ўзышло, не прыйдзе ранак.

 

I шкадаваць цяпер ужо без толку,

Сама я ў кепскай справе вiнавата,

Бо з любым пазнаёмiла сяроўку,

Мне боль прыйшоў, а ёй – натхнення свята.

 

Каб не было пустое спадзяванне,

Блакiтам ззяла каб бясконца неба,

Калi прыйшло пяшчотнае каханне,

Яго дзялiць зусiм нi з кiм не трэба.

 

Каханага прыходзiлась заўсёды

Сяброўцы давяраць сваёй увiшнай,

Давер'ем нарабiла сабе шкоды,

Дзе два заўжды бывае трэцi лiшнi.

 

Ад болю сэрца цяжка каб не рвалась,

Каб зноўку не прыйшла ў душу навала,

Калi б яшчэ пяшчотна закахалась,

Сяброўцы я ужо б не давярала.

 

5.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1319     ЛIШНIЯ КАНТАКТЫ

 

Злуецца за акном завея,

I дапякаюць халады,

Але ў душы жыве надзея,

Што сцюжа будзе не заўжды.

 

Iснуюць моцныя пагрозы

Душу заўчасна астудзiць,

Навокал лютыя марозы,

Ў душу iх лепей не пусцiць.

 

Ад сцюжы цяжка ўберагацца,

Яна лютуе цэлы час,

I трэба моцна намагацца,

Агонь ў душы каб не пагас.

 

Бо зрэдку хто цяпло прыносiць,

А большай часткай халады,

Душа цяпла бясконца просiць,

Каб цяжкай не зазнаць бяды.

 

Каб перажыць жыцця завею,

Мароз ў душу не дапускаць,

Хоць не адразу, ды умею

Кантактаў лiшнiх пазбягаць.

 

7.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1354     ПАДЗЯЛIЦЦА ШЧАСЦЕМ

 

Не трэба iншым дараваць бяды,

Бо кожнаму сваёй бяды хапае,

Ды шчасця мала, але не заўжды

Яго з другiм, хто мае, раздзяляе.

 

Свайго як шчасця трохi iншым даць,

Яго яшчэ застанецца нямала,

Душы прыемна шчасце адчуваць,

Сцiхае ў ёй нястрымная навала.

 

Заўсёды шчасце можна падарыць

Ласкавым словам або усмiхнуцца,

Сяўцом прыемней, безумоўна, быць,

Чым к шчасцю асабiстаму iмкнуцца.

 

Бо не збяднее шчодрая рука,

Якая шчасце iншым адсыпае,

Мінаюць гора, смутак i туга,

Як шчасця даць рука не адмаўляе.

 

Як шчасця шмат, не шкода i з другiм

Заўсёды па-братэрску падзялiцца,

Калi душа пяе, даць трэба iм

З сваёй крынiчкi радасцi напiцца.

 

27.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1391     ДУША БАЛIЦЬ

 

Слоў апраўдання мне тваiх не трэба,

Ўсё роўна будзе сэрца боль пячы,

Я памалюсь, ратунак дасць мне неба,

Не гавары, а лепей памаўчы.

 

Як хутка спакусiўся на прынаду,

Дакладна расказаць цябе прашу?

Як дараваць магу цяпер я здраду,

Калi ганебна плюнуў мне ў душу?

 

Душа балiць, i сэрца моцна ные,

Як мне забыць абразу i тугу?

Хоць забываюць боль душы другiя,

Я дараваць чамусьцi не магу.

 

Агонь гарэў, застаўся толькi прысак,

Душа мая у цяжкай барацьбе,

Выток кахання ў ёй яшчэ не высах.

Пяшчотна так кахала я цябе!

 

Мне цяжка, плачу, вельмi разгубiлась,

Ёсць прысак, мо касцёр распалiм зноў?

Бо не хачу, каб здрада паўтарылась,

Скажы хутчэй хоць пару цёплых слоў.

 

10.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1427     БЫЛОМУ ДРУГУ

 

Цябе як бачыў – дзень здаваўся святам,

З табою добра мне было заўжды,

Паводзiў я сябе – як з родным братам,

Нiшто не прадракала мне бяды.

 

Душа ад шчасця радасна спявала,

Было сяброўства лепш любой красы,

Ды доля цябе горкая спаткала,

Прыйшлi хваробы цяжкiя часы.

 

Цяпло душы аддаў табе да донца,

Дапамагаў усiм, чым толькi мог,

Каб бачыў цуд зямлi i бачыў сонца,

Каб толькi ты жыццё сваё збярог.

 

Але, калi жыццё мяне пабiла,

Ты хлеб надзённы мог мне лёгка даць,

Тваё сумленне не загаманiла,

I д'ябал пачаў подласцi шаптаць.

 

Я золата ў свой час даваў багата,

А ты не даў мне нават серабро,

Спаткалася належная расплата:

Бо зло – спрадвеку плата за дабро.

 

21.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1449     МАТЧЫНА ЛЮБОЎ

 

Дзяцей маленькiх шчодра песцiць мацi,

Не зведалi каб горкую тугу,

Зрабiць утульнасць можна добра ў хаце,

Але з малымi цяжка у шляху.

 

Вакзал сцюдзёны, i далёка ранак,

Ад холаду амаль не грэе кроў,

Дачушка спiць, не чуўшы калыханак,

Ды грэе яе матчына любоў.

 

Без роздуму матуля куртку зняла,

Каб ёй дачушку любую накрыць,

Хаця сама ад холаду дрыжала,

Дачцы жадала радасць падарыць.

 

Гады мiнуць, дачка дарослай стане,

Падымецца, як птушка, на крыло,

Цi з цеплынёй матулi ў вочы гляне,

I цi падорыць ёй ў адказ цяпло?

 

Пяшчоты патрабуюць свае дзецi,

Ў адносiнах змяняе многа час,

Але важней ўсiх спраў на белым свеце

Без роздуму аддаць цяпло ў адказ.

 

1.04.1996

 

Home Page     Змест

 

1460     УСЁ СТРЫВАЮ

 

Не магу я табе дараваць,

Размаўляць нам зусiм недарэчы,

Ты няздатны аддана кахаць,

I жыццё маё цяжка знявечыў.

 

А якое каханне было!

Салаўiных начэй не хапала,

Ды пачуцце тваё адцвiло,

Я бяду сваю зараз спаткала.

 

Як здарыцца такое магло?

Мы намер мелi быць толькi разам,

Спадзяванне быллём парасло,

Засталася у сэрцы абраза.

 

Не збярог ты каханне, на жаль,

I маё разбурыў без аглядкi,

А здавалась, каханне – як сталь,

У жыцця ёсць такiя загадкi.

 

Дараваць я табе не магу,

Размаўляць нам цяпер недарэчы,

Я стрываю i боль, i тугу,

Хоць ад слёз дрыжаць рукi i плечы.

 

30.05.1996

 

Home Page     Змест

 

1466     КРЫЎДНЫЯ СЛОВЫ

 

Ты не кажы мне крыўдных слоў,

Мiж намi хай пануе згода,

Бо нават кепская любоў

Лепш вельмi добрага развода.

 

Якой у нас любоў была!

Ды нешта з ёй цяпер здарылась,

Чамусьцi трэшчыну дала,

Хачу, любоў каб аднавiлась.

 

Патрэбна шчыра дараваць

I вельмi чулым быць старацца,

Няпроста доўгi час кахаць,

Заўжды цяжэй, чым закахацца.

 

Каханне будзе – нiбы цуд,

Дасць радасць, шчасце i натхненне,

Як выкiнуць з яго ўвесь бруд,

Як мець пакорнасць i цярпенне.

 

Рабiць не трэба спрэчак зноў,

Бо ў спрэчках спее развiтанне,

Ты не кажы мне крыўдных слоў,

Квiтнне пышна хай каханне.

 

29.06.1996

 

Home Page     Змест

 

1505     НIБЫ КАВАЛЕРЫ

 

Мы розныя, а трэба разам быць,

Адны – з рабра, другiя толькi з глiны,

Таму i цяжка парытэт здабыць

Ў адносiнах жанчыны i мужчыны.

 

Каханне надта цяжка зберагаць,

Адрозненне яму прыносiць шкоду,

Калi нi ў чым нiколi не ўступаць,

Любая пара прыплыве к разводу.

 

Як кепска – прага iншую шукаць,

Здаецца, значна лепей будзе тая,

Ды мiражы не здатны явай стаць,

Прырода у жанчын не залатая.

 

Мужчынам iснасць лепей зразумець,

Каб бруду яшчэ болей не напiцца:

Зусiм не трэба iншай жонкi мець,

А змогу знайсцi з першай прымiрыцца.

 

Каханне вельмi цяжка зберагаць,

Ды надзвычайнай не патрэбна меры,

Адзiную пяшчотна каб кахаць:

Паводзьце сябе, нiбы кавалеры.

 

12.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1550     ДЗЯЛIЦЦА РАДАСЦЮ

 

Чаму як шчасце – толькi для сябе,

Самому мёду хочацца напiцца,

А як няшчасце – могуць даць табе,

Бо з iншым ёсць патрэба падзялiцца.

 

Аб радасцi не скажа вам нiхто,

Душа яго пяшчотаю сагрэта,

Калi душа сумуе вельмi, то

Iмкнецца iншым расказаць пра гэта.

 

I сум чужы, i цяжкая журба,

Якую выпадкова слухаць мушу,

Хоць спосабаў дапамагчы няма,

Сцякае колкiм болем ў маю душу.

 

Свой боль не здатны хто утаймаваць,

Яго другому перадаць гатовы,

Але не часта прыйдзецца чуваць

Ад iншых надта радасныя словы.

 

Лепш радасцю дзялiцца, не бядой,

У кожнага свая шкрабе за душу,

Бо вельмi некарэктна робiць той,

Чыю бяду дзялiць ў размове мушу.

 

22.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1602     ПРЫГОЖАЯ КАЗКА

 

Хай лепш будзе прыгожая казка,

Няхай будзе ганебны падман,

Ды прыемней пяшчота i ласка,

Чым сапраўдны абразлiвы стан.

 

Душа кожнага – як таямнiца,

Калi б ведалi праўду заўжды,

То не варта было б i жанiцца,

Праўда часта вядзе да бяды.

 

Няма ў рай безграхоўнай дарогi,

Зробiш крок недарэчны, другi,

Ад кiрунку адхiлiшся трохi,

Паступова збiраеш грахi.

 

Ды кiрунак калi зберагаеш,

Часам выйдзе хаця за мяжу,

Як адну толькi верна кахаеш –

Не прадаў сваю д'яблу душу.

 

Пра адхiленнi ведаць не трэба,

I не след iх ў душы варушыць,

Засталося блакiтным каб неба,

Лепш з прыгожаю казкаю жыць.

 

17.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1604     ДАРОСЛЫЯ ДЗЕЦI

 

Даўно сталi цалкам дарослымi дзецi,

Пранеслiся хутка гады,

Нiшто для бацькоў не змянiлася ў свеце,

Яны, як малыя, заўжды.

 

Пра iх не сцiхае нiколi турбота,

Каб iм толькi добра было,

Бацькам ад бяды баранiць iх ахвота,

Як трэба, то ўзяць пад крыло.

 

Iх справы бацькоўскiмi справамi сталi,

Каб шчасце хутчэй iм знайсцi,

Бацькi iх кахаюць, раней як кахалi,

Няма лепш нiчога ў жыццi.

 

I што б нi здарылась i ў шчасцi, i ў горы

Бацькоўская грэе любоў,

З душою душа зразумела гаворыць,

Дзяцей адчуваем без слоў.

 

Калi дзяцей бачыш, то сонейка свецiць,

Блiжэйшая наша радня,

Хоць самi бацькi ўжо дарослыя дзецi,

Ды ў сэрцы ад iх цеплыня.

 

18.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1605     САПРАЎДНАЯ АДЗIНОТА

 

Як ёсць к каму душою прыхiнуцца,

Хаця грызе пакута ад бяды,

У цеплынi магчыма апынуцца,

Таўшчэзныя ў душы растануць льды.

 

Прыемна, калi душы ёсць такiя,

Што змогуць зразумець i падтрымаць,

Днi пабягуць не самыя благiя,

На адзiноту цяжка наракаць.

 

Спаткаюцца сапраўдныя нягоды,

Калi былы агонь кахання згас,

Хаця няма фiзiчнай адзiноты,

Але чужыя душы доўгi час.

 

Калi ў сям'i бракуе вабнай згоды,

I сэрца горка плача ад тугi,

Спаткае час сапраўднай адзiноты,

Бо стаў чужым калiсьцi дарагi.

 

Як ёсць к каму душою прыхiлiцца,

Цудоўна шчасце адчуваць i жыць,

Бо моцна б'е любоўная крынiца,

З якой струменьчык радасцi бяжыць.

 

19.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1639     УМЕЙ КРУЦIЦЦА

 

Шляхетнасць, годнасць, розум i сумленне,

Ўсё, чым адзiн бясконца даражыць.

Другiм дано iнакшае уменне:

Круцiцца, калi добра хочаш жыць.

 

Шляхетным не прыйсцi к такому стану,

У iх заўжды сумленне – нiбы сталь.

Бо як круцiцца можна без падману?

Але падман вакол жыве, на жаль.

 

Калi шляхетны, то, як крэмень, слова,

Хто круцiцца, ў iх мяккае яно,

Заўсёды парушаецца умова,

Бо словы iх падобны на ...

 

Шляхетны i круцель iснуюць разам,

Сумленне у адных бясконца спiць,

Падман шляхетным, крыўда i абраза,

Бо толькi iх ёсць змога абкруцiць.

 

«Умей круцiцца» – формула такая,

Што здатна адным золата дарыць,

Ды для другiх яна заўжды благая:

Дурылi iх i будуць зноў дурыць.

 

29.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1649     РАДАСЦЬ АД СУСТРЭЧ

 

Здаецца, ўсе аднолькавыя людзi,

I кожны цябе здатны зразумець,

Але прыходзiць толькi боль у грудзi,

Як неабходна справу з iмi мець.

 

Гаворыш, а табе няма даверу,

Ты пра адно, а пра другое ён,

Паводзяць жорстка з iншымi не ў меру,

Для iх звярыны па душы закон.

 

Бо лiчаць, што i iншыя такiя,

Заўзятыя нягоднiкi, як сам,

Але, на шчасце, не усе благiя,

Ёсць у людзей ў адносiнах краса.

 

На жаль, шляхетных не занадта многа,

Цудоўна, што на свеце ёсць яны,

Ад iх у час надыдзе дапамога

Бясконца шчыра, шчодра, без маны.

 

Дзе падзявалiсь з добрым сэрцам людзi,

Чаму так рэдка можна iх сустрэць?

Ды радасць ад сустрэчы ў сэрцы будзе,

Як здатны спачуваць i зразумець.

 

1.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1660     СПАЧУВАННЕ

 

Хоць спачуванне – i не дапамога,

Ды не далёка ад яе мяжы,

Пакрыўджанаму сэрцу – вельмi многа,

Яно – бальзам для раненай душы.

 

Надаць не кожны здатны спачуванне,

А людзi з сэрцам, поўным дабратой,

Якiм вядома болю адчуванне,

I самi сустракалiся з бядой.

 

Саломiнка, здаецца, i малая,

Яе шукаюць, каб не патануць,

Бо спачуванне боль з душы здымае,

Як думы яе цяжкiя гнятуць.

 

Нiчога не змяняе спачуванне,

Але душа набудзе зноў спакой,

Бо ад трывог знiкае хваляванне,

Цяжар не цiсне на душу гарой.

 

Хоць спачуванне i не дапамога,

Мiнае час маркоты i бяды,

Бо прыйдзе над сабою перамога,

Мець спачуванне хочацца заўжды.

 

5.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1722     СПАКОЙНАЯ ПЛЫНЬ

 

Бяжыць жыццё спакойна, нiбы рэчка,

Якая шчодра лашчыць берагi,

Але, калi спакой разбурыць спрэчка,

Плынь моцная складаецца з тугi.

 

Бо пачынае рэчка хвалявацца,

I хвалi ў берагi няшчадна б'юць.

А як прыемна ў ёй было купацца!

Ды зараз хвалi змогi не даюць.

 

Няма блакiту, ў небе ходзяць хмары,

I ураган спрабуе з ног збiваць,

Знiкаюць, як туман, кахання чары,

Бо немагчыма ў неспакой кахаць.

 

Трываюць берагi ад буры шкоду,

Павольны бег страчае хутка плынь,

I нельга пiць кахання асалоду,

А толькi горыч, горай, чым палын.

 

Люблю, калi цячэ спакойна рэчка,

I плынь яе цалуе берагi,

Маёй душы не да спадобы спрэчка,

Пакуты не патрэбны ад тугi.

 

17.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1749     ПАДТРЫМАЕМ ЛIТАСЦЮ

 

Калi накiне доля кайданы,

З iх кiпцюроў не вырвацца нiколi,

Бо зробяць поплам цуд жыцця яны,

Навокал ёсць пакутлiвыя долi.

 

Нялёгка жыць ў пакутах доўгi час,

Зусiм няма на чым душы сагрэцца,

Хоць радасцi праменьчык цалкам згас,

Жыццё трывае, нiкуды не дзецца.

 

Ад лiтасцi прасi або малi,

Змянiць не удаецца чорнай долi,

I пекла агнём палiць на зямлi,

Гучаць малiтвы, нiбы вецер ў полi.

 

Вакол людзей няшчасных вельмi шмат,

Яны чакаюць помачы ад Бога,

Быў з iх бы кожны невыказна рад,

Калi б прыйшла людская дапамога.

 

Жахлiвыя пакуты у адных,

Iм жыць у кайданах бясконца трэба.

Мо лiтасцю мы падтрымаем iх,

Надзённага дадзiм, хоць трохi, хлеба?

 

25.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1762     ЖЫЦЦЁВАЯ ДАРОГА

 

Чужой бяды амаль не памячаем,

А колькi лёсаў ёсць заўжды благiх!

Сваёй няма – i клопату не маем,

Зусiм нас не турбуе лёс другiх.

 

Як цяжкая жыццёвая дарога

I вымашчана горкаю бядой,

Адкуль прыйдзе няшчасным дапамога?

Дзе iм сваёй душы шукаць спакой?

 

Чаму мы бессардэчныя такiя,

Як быццам мiласэрнасцi няма?

Душа адных, як воўк галодны, вые,

Ды дапамогi iм чакаць дарма.

 

I кожны сам на сам з сваёй бядою,

Куды пякельны шлях ў жыццi вядзе?

Бясконца цяжка ў грамадзе iзгою,

Яму знаходзiць дапамогу дзе?

 

Жыць вельмi кепска, ад пакуты стома,

Хоць кажуць, ў пекла шлях масцяць з надзей,

Шукаць дзе дапамогi – невядома.

А мо яна ўсё ж прыйдзе ад людзей?

 

28.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1791     ТАК ГАВАРЫ ЗАЎСЁДЫ

 

Не гавары мне горкiх слоў,

Яны па грудзях б'юць, як кулi,

Бо цяжка слухаць iх, i зноў

Яны мяне не абмiнулi.

 

Чаму бясконца кулямёт

У сэрца кулi выпускае?

Хоць сэрцу кепска ад маркот,

Але пакуль яшчэ трывае.

 

Iдзе бясконцая пальба,

Напэўна, лёс таму паганы,

Ад цяжкiх куль ў душы журба,

I ў сэрцы кроваточаць раны.

 

Лепш не страляй i пашкадуй,

Бо стрэлы для мяне – навала,

А, можа, лепей пацалуй,

Яшчэ нядаўна як бывала.

 

Замет балючых горкiх слоў,

Каб не зазнаць вялiкай шкоды,

Скажы мне словы пра любоў,

Так гавары са мной заўсёды.

 

4.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1901     СУСТРЭЦЬ ГОДНЫХ

 

Любiць сябе, другiх не паважаць –

Ад крэда iх становiцца пагана,

Такiх не да спадобы сустракаць,

Ад болю ў сэрцы кроваточаць раны.

 

Але багата сябелюбаў ёсць,

Што ўсiм даступна – iм занадта мала,

Замест дабра ў iх душах толькi злосць,

Сумленне iх нiколi не кранала.

 

Яны з грамадай ў жорсткай барацьбе,

Для iх, як быццам, i няма маралi,

Заўжды iм грэбцi хочацца к сабе,

Што пападалась, хутка ўсё хапалi.

 

Сабе бясконца, iншых iм няма,

На iх увагi нават не звяртаюць,

Такiх к сумленню заклiкаць дарма,

Яны згрызот зусiм не адчуваюць.

 

Спаткаць такiх не хочацца людзей,

Але раз-пораз iх я сустракаю.

Цiкава ведаць, годныя ёсць дзе?

Сустрэцца з iмi ад душы жадаю.

 

18.12.1996

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz