1. Вершы аб адносінах паміж людзьмі

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

6163     МАГЧЫМАСЦI

 

Словы здатны мёд ў душу пакласцi

Або ўзвесцi мiж людзьмi магутны мур.

 

 

6184     АБАЧЛIВАСЦЬ

 

Ў рачулку з глейкiм дном лепш не заходзiць:

Абавязкова пойдзе каламуць.

 

 

6197     ЛЕПШ

 

Лепш на замку трымаць язык,

Чым сеяць iм насенне крыўды.

 

Home Page     Змест

 

6221     НЕ ЗАЎЖДЫ РАМАН

 

Знаёмства – непрачытаны раман,

Пачнеш чытаць, i выявiцца драма.

 

 

6227     СВАЕ

 

Змяя змяю нiколi не чапае,

Бо кожная атруты досыць мае.

 

 

6277     ДАПАМОГА

 

Ад спёкi вельмi шмат травы

Адзiнае ў цянi схавае дрэва.

 

Home Page     Змест

 

6317     УПЭЎНЕНАСЦЬ

 

Калi абутак адмысловы,

Ступiць не страшна на змяю.

 

 

6320     ШКОДА АД МАЛОГА

 

Хоць лыжка дзёгцю ў бочцы мёду,

Ды шмат агiды i смуроду.

 

 

6323     ДАСТАТКОВАСЦЬ

 

І вечны лёд збяжыць вадою,

Як атрымае шмат цяпла.

 

Home Page     Змест

 

6330     СЛОДЫЧ

 

Сэрца ад пяшчоты слодыч адчувае,

Скончыцца цукерка, што яго чакае?

 

 

6354     РАЎНАВАГА

 

Таму кацiцца здатна кола,

Што спiцы роўныя усе.

 

 

6379     МАГУТНАСЦЬ СЛОВА

 

Адно прыветлiвае слова

Змянiць у змозе ўсё жыццё.

 

Home Page     Змест

 

6380     РОЗНЫ МЕНТАЛIТЭТ

 

Аб чым бярозе хочацца шумець,

Не ў стане дуб магутны зразумець.

 

 

6389     ДАСТАТКОВАСЦЬ

 

I камень кроплямi заплача,

Калi праз меру награваць.

 

 

6398     НЕБЯСПЕЧНАЯ МЯЖА

 

Не металiчны нерв, на жаль,

I ў струнах лопаецца сталь.

 

Home Page     Змест

 

6407     ПЯШЧОТНАСЦЬ АДНОСIН

 

Касцёр пагас. Каб разгарэлiсь галавешкi,

Патрэбен вецер, а не дождж.

 

 

6422     СПАГАДА

 

Калi знiшчае лёс суровы,

Пяшчотныя па густу словы.

 

 

6429     БАРАЦЬБА

 

Хаця цудоўна зоркi ззяюць,

Iх гасiць сонейка святло.

 

Home Page     Змест

 

6442     НЕБЯСПЕКА

 

Паветраны прыгожы шарык,

Калючкi знiшчылi яго.

 

 

6458     ВЫВАД

 

Калi баiцца чалавек,

То ёсць чаго яму баяцца.

 

 

6460     НАВУКА ЖЫЦЦЯ

 

Ненадзейны сябар небяспечны,

Ён – як лодка з вельмi слабым дном.

 

Home Page     Змест

 

6514     АБ'ЯДНАННЕ

 

Хоць невялiкая рачулка,

Ды амаль разам берагi.

 

 

6515     РАЗ'ЯДНАННЕ

 

Агульная плынь у шырокай ракi,

Ды розныя вельмi яе берагi.

 

 

6520     САПРАЎДНАСЦЬ

 

Сяброў шукаюць моцных i багатых,

Няма з кiм кволым або бедным сябраваць.

 

Home Page     Змест

 

6534     ПЛАТА ЗА ТУРБОТУ

 

Каб пiць чысцюткую ваду,

Патрэбна даглядаць крынiцу.

 

 

6542     АСЦЯРОЖНАСЦЬ

 

I добрая сабака мае iклы,

Не трэба ёй занадта давяраць.

 

 

6565     РАЗБУРАНАЕ АДЗIНСТВА

 

Два берагi прыгожых мае рэчка,

Як плынь, адзiнства раздзяляе спрэчка.

 

Home Page     Змест

 

6573     ЦЯЖКАСЦI АДНОСIН

 

Напятыя, як шкура барабана,

Не могуць нервы, нiбы скрыпка, пець.

 

 

6578     ПАГРОЗА

 

Калi дажджы iдуць праз меру,

Паводка можа пагражаць.

 

 

6583     БЕЗВЫХАДНАСЦЬ

 

Як збродлiвы занадта кот,

Яму даруюць i махлярства.

 

Home Page     Змест

 

6603     ЦЯЖКIЯ СТРАТЫ

 

З каханым спрэчка – як нажы,

Што крояць лепшы скарб душы.

 

 

6605     ЦЯЖКАСЦI

 

Ў адносiнах бязрадасная слота

Душу ператварае у балота.

 

 

6637     АНТЫПОДЫ

 

Як брытва, вострая каса,

Але ў траве схаваўся камень.

 

Home Page     Змест

 

6650     РАШУЧЫЯ ЗМЕНЫ

 

Смурод працяглага застою

Толькi свежы вецер разнясе.

 

 

6666     МЁД ЦI АТРУТА?

 

Адносiны даюць багата бруду:

Нам пiць бы мёд, мы ж часам пьем атруту.

 

 

6668     БЫЦЬ ВЫШЭЙ

 

Не трэба трымаць крыўды на свiнню:

Ў яе заўсёды недахоп культуры.

 

Home Page     Змест

 

6679     ЛАГОДНАЯ РАЎНАВАГА

 

Заўсёды клiнам выбiваюць клiн,

Лепш без клiноў пяшчоту мець i згоду.

 

 

6686     ВАРОЖАЯ IСЦIНА

 

Люстэрка вiнавацiць звыклi,

Бо яно праўдзiвае заўжды.

 

 

6687     ПРАВА НА АБАРОНУ

 

Як вiнавацiць за укус змяю,

Калi ёй моцна хвост прыцiснеш ботам?

 

Home Page     Змест

 

6739     ПРАЎДА ЖЫЦЦЯ

 

Заўжды iснуюць антыподы,

Таму шмат спрэчак, мала згоды.

 

 

6834     УЗАЕМНАСЦЬ

 

Хаця пчала i забярэ нектар,

Яго карысна аддаваць для кветкi.

 

 

6844     ПАКОРНАСЦЬ I АДВАГА

 

Кладзецца у пракос трава,

Але з касой не згодны камень.

 

Home Page     Змест

 

6845     У МЕРУ

 

I лес ад ветру зашумiць,

Яму ласкавы ветрык да спадобы.

 

 

6853     НЯСТРЫМНАЯ СIЛА

 

I моцны дуб у два абхваты

Не устаiць перад пiлой.

 

 

6856     ВАБНЫ ЧАС

 

Iскрыцца, нiбы сонейка, раса,

Ды цуд згасае, як нацягнуць хмары.

 

Home Page     Змест

 

6863     УЛАСНЫ ВЫБАР

 

Што лепш: ратуючы падман

Цi праўда з горкiх цяжкiх ран?

 

 

6874     БЕЗДАПАМОЖНАСЦЬ

 

Калi iдзе шалёны лiвень,

Не дапаможа парасон.

 

 

6889     АБЫСЦI БОКАМ

 

Змяя не джалiць без прычыны,

Не трэба ёй даваць падстаў.

 

Home Page     Змест

 

6890     ЖОРСТКАСЦЬ I ЛАГОДНАСЦЬ

 

I ў мароз здараецца адлiга,

Толькi на кроткi вельмi час.

 

 

6915     НЕПАМЕТНАЕ МIНУЛАЕ

 

Калi наступiш на мазоль,

Ўсю дабрыню знiшчае боль.

 

 

6931     ДАСТАТКОВАСЦЬ

 

Не трэба цяжкi камень, каб ударыць,

Засыпле вочы дробненькi пясок.

 

Home Page     Змест

 

6939     МОЦНЫХ НЕ ЧАПАЮЦЬ

 

Безабаронная трава,

Атрутай джалiць крапiва.

 

 

6980     МОЦНЫ БАРАЦЬБIТ

 

Засумаваў па дзейнасцi шчупак:

Карась падрос i перастаў баяцца.

 

 

6984     ДАБРЫНЯ

 

Ад добрых слоў – мужней мужчына,

Жанчына – значна прыгажэй.

 

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz