20. Вершы аб шчасці

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

3211     ДЗЕВЯТЫ ВАЛ

 

Шчасце вельмi падобна на хвалi,

Бо аднолькавы надта iх стыль:

Вал дзевяты часамi ўтваралi

Цi пакорлiва клалiся ў штыль.

 

Сонца ззяе, блакiтнае неба,

Ў прамянях аж iскрыцца вада,

Нават ветру для шчасця не трэба,

Бо няпрошанай прыйдзе бяда.

 

Шчасцю добрая трэба пагода,

Каб надзейна трымаць за штурвал,

Бо ад буры здараецца шкода,

I дзевяты накоцiцца вал.

 

4.06.1999

 

Home Page     Змест

 

3257     ЧУЖОЕ ШЧАСЦЕ

 

Чужое шчасце я спаткала,

Але не трэба мне яно,

Мець толькі частку – вельмі мала,

Аб поўным мару я даўно.

 

Ды не зрабiлiсь мары явай,

Хоць немагчымае раблю,

Мець шчасце стала цяжкай справай,

Чужое шчасце не люблю.

 

Я шчасця не хачу чужога,

Ды не валодаю сваiм,

Каб не гiбець ад лёсу злога,

Патрэбна скарыстацца iм.

 

25.06.1999

 

Home Page     Змест

 

3344     ПАДКОВА ШЧАСЦЯ

 

Як конская знаходзiцца падкова,

Не трэба шчасця нейкага чакаць,

Яно заўжды прыйдзе абавязкова,

Калi яго упарта будаваць.

 

Ды шчасце цяжка збудаваць трывалым,

Не трэба нават моцны ураган,

Бо разбурыцца можа ветрам малым,

Як гэты вецер – здрада i падман.

 

Для шчасця трэба добрыя умовы,

Было каб чыстым, нiбы палатно,

Ад выпадкова знойдзенай падковы

Не стане больш прывабнае яно.

 

23.08.1999

 

Home Page     Змест

 

3361     КЛЮЧЫК АД ШЧАСЦЯ

 

Не лепшы свой жыццёвы шлях

Сама свядома выбiраю,

На рызыку сваю i страх,

Бо марна лепшага чакаю.

 

Ды розум кажа – ўжо пара,

Як не было, не будзе цуду,

На сэрцы з каменю гара,

Бо адпраўляю на пакуту.

 

Ад шчасця ключык там ляжыць,

I шлях вясёлкаю iграе,

Дзе розум, як нямы маўчыць,

А толькi сэрца выбiрае.

 

31.08.1999

 

Home Page     Змест

 

3398     ЧОРНА Ў ДУШЫ

 

Ноч ў душы чарнюткая, як сажа,

I таму блукаю па жыццi,

Ды нiхто чамусьцi не падкажа,

Шчасце як, хоць кволае, знайсцi.

 

Як дадаць да сажы фарбы белай,

Шчасця каб наблiзiлась мяжа?

Каб спакой знайшло, нарэшце, цела,

I святло пабачыла душа.

 

Ды няма жаданага спакою,

Не прыйшло чаканае святло,

Далей застаецца доля злою,

I ў душы так чорна, як было.

 

29.09.1999

 

Home Page     Змест

 

3558     ПРЫГОЖЫ МАТЫЛЁК

 

Як цуд, прыгожы вельмi ён здалёк,

Палёт яго цудоўны i iмклiвы,

Але занадта кволы матылёк,

Як схопiш – паламаеш яму крылы.

 

Таму злавiць няпроста матылька,

Здаецца, да яго ўжо сантыметры,

I што амаль бярэ яго рука,

Сядзеў, але ляцiць ужо ў паветры.

 

Жыццёвы вывучаецца урок,

Не штучны, а заўсёды натуральны,

Што шчасце – як прыгожы матылёк,

Ён добра бачны, ды недасягальны.

 

14.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3578     КОЛЕР ШЧАСЦЯ

 

Шчасце ззяе, як ў небе аблокi,

Калi iх пазалоцiць прамень,

Ўсе ў жыццi iм напоўнены крокi,

Пачынае яно новы дзень.

 

Колер шчасця, як снег свежы, – белы,

Колер ўзнёслых пачуццяў i мар,

Ды як вецер падзьме ашалелы,

Стане шэра i сумна ад хмар.

 

Ўсё змяняецца ў долi-паненкi:

Дзiўны колер чароўнай вясны,

Белы колер вясельнай сукенкi,

Стане чорным, як ноч, ля труны.

 

22.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3627     НАРОЖНЫ КАМЕНЬ

 

Аб шчасцi мара ў кожнага жыве,

Каб адшукаць яго, мар вельмi мала,

Бо само шчасце ў рукi не плыве,

Павiнна быць вагомая падстава:

 

Агульначалавечая мараль.

Хто камень не заклаў яе нарожны,

У ветразi пунсовыя, на жаль,

Не дзьме нiколi вецер спадарожны.

 

Калi маралi ўзвышанай няма,

Чакае лёс i горкi, i трывожны,

К таму прыходзiць шчасце нездарма,

З дзяцiнства камень хто заклаў нарожны.

 

12.02.2000

 

Home Page     Змест

 

3653     ШЧАСЛIВЫ ВЕРАБЕЙ

 

Арол драпежны распускае крылы,

Ахвяру каб схапiць у кiпцюры,

Палёт яго магутны ды iмклiвы,

Гняздо у стромкiх скалах на гары.

 

А верабей пад нiзкаю страхою

Зрабiў гняздо, завёў сабе сям'ю,

Ён шчасце адчувае ад спакою,

I долю толькi дзякуе сваю.

 

Каб шчасце мець, зусiм не трэба скалы

I велiчнасць драпежнiкаў арлоў,

Шчаслiвы верабей, хаця i малы,

Бо сэрца грэе у яго любоў.

 

22.02.2000

 

Home Page     Змест

 

3694     ЗВАНОЧАК ШЧАСЦЯ

 

Заспяваў ў душы званочак шчасця,

Шчодра льецца музыка без слоў,

Знiклi i нягоды, i напасцi,

Бо прыйшла пяшчотная любоў.

 

У кахання светлая прырода,

Час узнёслых  i высокiх мар,

У душы цудоўная пагода,

I блакiт бясконцы замест хмар.

 

Музыка ў душы бясконца льецца,

Радасць шчасця поўнай меркай п'ю,

Сэрца толькi незвычайна б'ецца,

Пэўна, па-сапраўднаму люблю.

 

12.03.2000

 

Home Page     Змест

 

3746     КРЫЛЫ ШЧАСЦЯ

 

Падняць ў нябёсы здатны самалёт,

Цудоўней усяго палёту чары,

Ды для душы прыемней той палёт,

Якi праходзiць ў запаветнай мары.

 

Без моцных крыл у марах не лятаць,

Бо марнае такое спадзяванне,

Патрэбна крылы, як ў арла, прыдбаць,

А iх дае натхненне ад кахання.

 

Душа, як птушка, здатна узлятаць

I пакарыць любую перашкоду,

Ды крылы трэба у душы шукаць,

Каб атрымаць ад шчасця асалоду.

 

1.04.2000

 

Home Page     Змест

 

3752     ЗДАЛЁК I ЗБЛIЗКУ

 

Шчаслiвымi здаюцца ўсе здалёк,

Мяркуецца – зусiм няма дылемы,

Няшчасны лёс знаходзiцца што крок,

Бо ёсць невырашальныя праблемы.

 

Такiя ёсць, што могуць пачакаць,

Цi нават не спатрэбяцца нiколi,

Але, калi няма каго кахаць,

То не сустрэць нiяк шчаслiвай долi.

 

Здалёк заўжды шчаслiвыя усе,

Але падводзiць не патрэбна рыску,

Бо шчасце радасць у душу нясе,

Калi яго выразна бачна зблiзку.

 

3.04.2000

 

Home Page     Змест

 

3754     СНЯЖЫНКА

 

Злавiць чароўны сонечны прамень

Старалася маленькая дзяўчынка,

Ды вельмi снежны быў зiмовы дзень,

I на далонь упала ёй сняжынка.

 

Адчулася жаданае цяпло,

Сняжынцы доля здалась залатою,

Але ў цяпле рукi таiлась зло,

Бо стала прыгажосць прастой вадою.

 

Хацелася зрабiць да шчасця крок,

Не iснавала для таго замiнкi,

Прытулак добры бачыць лепш здалёк,

Каб прыгажосць не страцiлi сняжынкi.

 

4.04.2000

 

Home Page     Змест

 

3769     СВАЯ ДОЛЯ

 

Бягу за шчасцем хутка я што сiлы,

Iмчусь упарта ўжо каторы год,

Без шчасця свет становiцца нямiлы,

Складаецца амаль з адных нягод.

 

Ды сiлы застаецца меней з часам,

А шчасце уцякае, як знарок,

Не хоча быць яно са мною разам,

I пераходзiць трэба ўжо на крок.

 

Ды крокам шчасце не дагнаць нiколi,

Лепш супынюсь i трохi пастаю,

Напэўна, не знайсцi шчаслiвай долi,

А трэба лепей шанаваць сваю.

 

10.04.2000

 

Home Page     Змест

 

3920     ШЧАСЦЕ Ў СЯМ'I

 

Доля суп заўжды гатуе з мясам,

Можна з'есцi мяса, пасля суп,

Ды затым працяглым вельмi часам

Знемагаць ад бульбы або круп.

 

Шчасце прыдбаць кожнаму ахвота,

Горш вароты адчыняць бядзе,

Iншаму калi аддана цнота,

Ў сям'i шчасце болей не прыйдзе.

 

Хай нiшчымным будзе суп спачатку,

Кепскi час адыдзе ў забыццё,

Лепш пасля ўсё ў поўным мець парадку,

Есцi мяса ўдосталь ўсё жыццё.

 

25.06.2000

 

Home Page     Змест

 

3921     ТРЫВОЖНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Ёсць трывожныя вельмi дарогi:

Без адказу красуню кахаць,

Лепш не ведаць пякельнай трывогi,

I бясхмарнага шчасця шукаць.

 

Ды бясхмарнае шчасце не трэба,

Аглядаць каб бясконца зямлю,

Душа рвецца упарта у неба,

I таму я красуню люблю.

 

Хай красуня мой клiч не адчуе,

Я узнёсласць ў каханнi цаню,

Хай трывожнае шчасце хвалюе,

Бо прыемна пазнаць вышыню.

 

25.06.2000

 

Home Page     Змест

 

3945     ШЧАСЛIВЫЯ ДНI

 

Больш цяплом не песцiць летняя пагода,

Толькi моцны вецер нема завываў,

Ўжо адшапацела жоўтая лiстота,

Бо пад ногi вецер ўсю яе паклаў.

 

Зорачак не бачна праз густыя хмары,

Непагадзь адбiлась сумам у душы,

I на клёнах згаслi дзiўныя пажары,

Золка i няўтульна ўвосень ад iмжы.

 

Восень залатая адышла паволi,

Хай бы бруд асеннi замяла зiма,

Многа дзён шчаслiвых ёсць у кожнай долi,

Ды нiколi шчасця поўнага няма.

 

7.07.2000

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz