20. Вершы аб шчасці

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

20     ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ

 

Людзей цудоўная палова,

Але, як пойдзе пад вянец,

Шукаць другое трэба слова,

Былой цудоўнасцi канец.

 

Народ на выдумкi багаты,

Няма нiчога без прычын,

Такiя добрыя дзяўчаты!

Адкуль бярэцца зло жанчын?

 

Як прымаўкi народ знаходзiць,

Iснуе, пэўна, феномен,

Дзяўчаты замуж павыходзяць,

Здараецца багата змен.

 

Як хуткiя гады збягаюць,

Ды не знаходзяцца мужы,

Ужо кахання не чакаюць,

Выходзяць без агню ў душы.

 

Ды не ўкладаецца у рамкi

Ўсё iснае, ёсць свой герой,

Праз час ў паветраныя замкi

Ўваходзяць з мараю сваёй.

 

Каб шчасця не згубiць нiколi

I горкiх лёсаў не спаткаць,

Хоць ёсць выбраннiкаў даволi,

Каханых трэба выбiраць.

 

6.10.1992

 

Home Page     Змест

 

48     ШЛЯХ ДА ШЧАСЦЯ

 

Як жыць павiнен чалавек?

Ў жаданнi – к лепшаму iмкненне,

Жыве, як жылi ўсе павек,

Як можа падказаць сумленне.

 

Дабро чынi або грашы,

Тут кожны эталон свой мае,

Бо на пачуццi, што ў душы

Мараль iначай уплывае.

 

Таму няпроста зразумець

Нам часта аднаму другога,

Як сталь, цярпенне трэба мець,

Iнакш раздвоiцца дарога.

 

Жыцця калоду тусаваць

Заўжды не вельмi удаецца,

Няпроста шчасце адкаваць,

I доля горка пасмяецца.

 

Каб гонар свой не размяняць,

Не мець нягожых спрэчак дробных,

Ў сябры патрэбна падбiраць,

Такiх, як сам, сабе падобных.

 

Як добры выбар зрабiць свой,

I спроба будзе неблагая,

Спаткае шчасце i спакой,

Гармонiя ў жыццi чакае.

 

14.11.1992

 

Home Page     Змест

 

92     МАРНАЕ IМКНЕННЕ

 

Рэчка цiхая цячэ

Полем ды лугамi,

Хоча стаць шырэй яшчэ

Памiж берагамi.

 

Ёй бы бегчы праз лясы,

Не зазнаць каб шкоды,

Больш прыдбаць сабе красы,

Чыстыя мець воды.

 

Шчасце вабiць доўгi час:

Ў сонечнай далiне

Рэчышча змяняе ўраз,

Каб было лепш плынi.

 

То звяртае у бакi,

Цяжкая праграма,

Каб хутчэй прайсцi пяскi,

То бяжыць зноў прама.

 

I чакае шчасця цуд,

Яно вабiць значна,

Ды марнее ад пакут:

Лепшага нябачна.

 

Плынь магутная бяжыць,

Шчасце стала горам,

Шмат жадала рэчка жыць:

Паглынулась морам.

 

18.07.1993

 

Home Page     Змест

 

118     ДАРОГА ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё – не роўная дарога,

Што ў адной плоскасцi ляжыць,

Ёсць паваротаў вельмi многа,

То ўнiз, то ўгору пабяжыць.

 

I непатрэбна намагацца,

Была каб роўнаю заўжды,

Бо немагчыма розабрацца,

Дзе болей шчасця, дзе бяды.

 

Адкiнуць лепей цалкам пыху,

Такiм, як ёсць, ўспрымаць жыццё,

I свой жыццёвы шлях пацiху

Прайсцi з удзячным пачуццём.

 

Iсцi дарогай любай скора,

Не пераходзячы мяжы,

Каб сустракалась шчасця мора,

Гучала б музыка ў душы.

 

Сваiх шляхоў трымаюсь ўпарта,

Каб шчасце у жыццi знайсцi,

Бо памыляцца мне няварта,

Як па чужых шляхах iсцi.

 

Iду заўжды сваёй дарогай,

Яна – адзiная ў мяне,

Хаду каб скончыць перамогай,

Не адхiляюсь ад яе.

 

10.09.1993

 

Home Page     Змест

 

129     КВЕТКА ШЧАСЦЯ

 

Вабяць бясконца высокiя мары,

Цягне да сiнi нябёс,

Жорсткiя надта наносiць удары

Хутка няўрымслiвы лёс.

 

Нiбы вавёрка, у замкнутым коле,

Выйсця бясконца няма,

Пэўна, не будзе да скону нiколi,

I спадзявацца дарма.

 

Вабяць, як быццам каханне, надзеi,

Клiча к сабе iх хада,

Крочаць iнакшай дарогай падзеi,

Дорыць пакуты бяда.

 

Хай лёс спаткаўся благi i няўдалы,

Мо, вiнавата сама?

Ды, калi ў горы бясконца трывалы,

Болю, як быццам, няма.

 

Можна i ў думках, як птушка, быць вольнай,

Скiнуць аковы тугi,

Шчасце i радасць адчуць зноўку здольнай,

З любым пайсцi у лугi,

 

Каб па траве там прабегчыся ўлетку

Ў ззяннi брыльянтавых рос,

I адшукаць шчасця вабнага кветку,

Хоць нешчаслiвы мой лёс.

 

14.09.1993

 

Home Page     Змест

 

149     ДУША I ШЧАСЦЕ

 

Чаму заўжды сабе ацэнку

Даюць высокую, як гмах?

Бароняць, нiбы вока зрэнку,

Свой iмiдж i жыццёвы шлях.

 

Заўсёды кожны хоча болей

I неналежнага узяць,

Хоць мае i свайго даволi,

Замест таго, каб болей даць.

 

Як ставiцца сабе заданне

Недасягальнае заўжды,

Яно дае расчараванне,

Вядзе упарта да бяды.

 

Бо пыха зайздрасць выклiкае,

Ды шчасце адвярнецца ўбок,

Бо радасць толькi там шугае,

Дзе вельмi сцiплы кожны крок.

 

Мець лепей ўсё ў жыццi па норме,

I ёй павiнна быць мяжа,

Бо прыгажосць – не ў знешняй форме,

А як прыгожая душа.

 

Душа – адвечная сяброўка,

Не трэба ёй рабiць бяды,

Жыццё заззяе, як вясёлка,

I шчасце прыйдзе назаўжды!

 

19.09.1993

 

Home Page     Змест

 

189     ШЛЯХ ДА ШЧАСЦЯ

 

Як робiць чалавек найпершы крок,

Ён адчувае ўраз удары долi,

Жыццё суровы надае урок

I перапынку не дае нiколi.

 

Няздатна шчыра шкадаваць жыццё,

Паранiць i яшчэ насыпле солi,

Няшчасця хутка ўзнiкне пачуццё,

Лёс круцiць стала, як вавёрку ў коле.

 

Хоць шчасце здабываюць барацьбой,

Ды нельга весцi барацьбу бясконца,

Калi незадаволены сабой,

Ў душы не будзе ззяць яскрава сонца.

 

У барацьбе праходзiць доўгi час,

Хоць ёсць i пераможныя iмгненнi,

Запал магутны быў, ды хутка згас,

А разам з iм ў нябыт сышлi iмкненнi.

 

Дарыць не хоча лёс жаданых руж,

Душу трымаюць ланцугi ў няволi,

Яна ў пакутах ад трывалых сцюж,

А шчасця i пяшчоты недаволi.

 

Няшчасце стала доўжыцца павек,

Калi пайшоў уласнымi нагамi,

Хоць першы крок ступае чалавек,

Шлях шчасця ўжо закрыты ланцугамi.

 

29.09.1993

 

Home Page     Змест

 

234     ЦЫКЛЫ

 

Прыйшла чароўная вясна

I дала дзiўную нагоду:

Узрушыла душу да дна

I падарыла асалоду.

 

Ды хутка адцвiлi сады,

I болей не прыйшоў каханы,

Хоць песцiць лета цуд заўжды,

Ды ў сэрцы цяжка ныюць раны.

 

Бяжыць няўмольна хуткi час,

Ўсё iснае канец свой мае,

Не можа сум пакiнуць ўраз,

I боль адразу не растае.

 

Прабегла восень, i зiма

Прынесла сцюжы i завеi,

Былога суму больш няма,

Ў душы зноў ажылi надзеi.

 

Iдзе цыклiчна ўсё ў жыццi,

Такiя ж i ў пачуццях цыклы,

Каб страцiць шчасце i знайсцi,

Працэс бясконцы, надта звыклы.

 

Яшчэ не скончылась зiма,

Ўначы мароз занадта дужы,

Але сумнення больш няма,

Што хутка будуць песцiць ружы.

 

14.10.1993

 

Home Page     Змест

 

257     ШЧАСЛIВАЯ ВЯРБА

 

Схiлiлась над вадой вярба,

Ёй вiльгацi заўжды хапае,

I непатрэбна барацьба,

Як тым, ад спёкi хто канае.

 

Бяжыць глыбокая рака,

Вярба глядзiцца, як ў люстэрка,

I плынi добрая рука

Дарыла шчасце поўнай меркай.

 

Тужылi лiпы i дубы,

Лiст жоўты сыпалi бярозы,

Хто знемагаў ад барацьбы,

Хто плакаў, ды не беглi слёзы.

 

Ўраз восень вогкая прыйшла,

I дождж халодны лiў бясконца,

Ды ўдосталь дрэвам пiць дала,

Дождж быў мiлей, чым ззянне сонца.

 

Прабегла хуткая зiма,

Вясна ўсмiхнулася салодка

Ўсiм дрэвам, а вярбы няма,

Бо знесла моцная паводка.

 

Як шчасце песцiць цераз край,

Хай памяркоўней будзе пыха,

Бо стане пеклам любы рай,

Знайсцi любога можа лiха.

 

30.10.1993

 

Home Page     Змест

 

264     КРЫЛЫ ШЧАСЦЯ

 

Дзе шчасце, радасць i любоў?

Душа сумуе ад атруты.

Чаму бясконца зноў i зноў

Даруе доля мне пакуты?

 

Цябе кахала палка я,

Пяшчотна мiлым называла,

Была шчаслiваю сям'я,

Бо пiў яшчэ гарэлкi мала.

 

Забыў на свеце цалкам ўсё,

Я берагла цябе ад згубы,

Цяпер, як тое парасё,

Ў гразi ляжыш пад плотам, любы.

 

Няўжо, так скончыцца жыццё?

А, можа, знойдзеш яшчэ сiлы,

Сваё адновiм пачуццё

I зноў набудзем шчасця крылы?

 

Хай радасны настане час,

Сваёй сям'i не адцурайся,

Не дай прыйсцi бядзе да нас,

Прашу, мой любы, намагайся!

 

Кахаю, як раней, цябе,

Ў шчаслiвы лёс я веру цвёрда,

Ты пераможаш ў барацьбе,

Зноў па жыццю каб крочыць горда!

 

2.11.1993

 

Home Page     Змест

 

278     АДНОЛЬКАВАСЦЬ

 

Аднолькавасць заўсёды небяспечна,

Яна даруе спакваля журбу,

I людзi намагаюцца адвечна

Упартую з ёй весцi барацьбу.

 

Няспынна плынi замiнае бераг,

Няма сустрэч цiкавых для вады,

Уражанняў калi вялiкi шэраг,

Пачуццяў плынь жыве ў душы заўжды.

 

Аднолькавасць няўмольна прыгнятае,

Збядняе думкi, дзеi, пачуццi,

Старонкi-днi ўраз час перагартае,

Ды новага зусiм няма ў жыццi.

 

I на душы няўтульна i будзённа,

Узлёту i натхнення ў ёй няма,

Аднолькавасць, аднолькавасць штодзённа,

Здаецца, што жыццё iдзе дарма.

 

Як ад яе бясконцыя маркоты,

I кола суму цяжка разарваць,

Ствараць умовы трэба, каб заўсёды

Ў прыродзе разнастайнасць назiраць.

 

Якая разнастайная прырода!

Натхненне здатна дараваць спаўна,

Прыемная ў любую пару года,

Для шчасця разнастайнасць нам дана!

 

10.11.1993

 

Home Page     Змест

 

281     ДЫЛЕМЫ

 

Не трэба драматызму у жыццi,

Бо ён заўсёды прапануе шкоды.

Ды, як спакойна доўгi шлях прайсцi,

Пераадольваць лёгка перашкоды?

 

Як можна сталы даць спакой душы,

Каб не ўспрымаць пякучую абразу,

Калi яна, як вострыя нажы,

У грудзi б'е бязлiтасна адразу?

 

Заўжды дылему трэба вырашаць:

Цi гонар мець, ў дадатак непрыемнасць,

Цi гонар назаўсёды пахаваць,

Не будзе драм, ды прыйдзе духу беднасць.

 

Тым радасна i шчасна можна жыць,

Нiколi думкi хто сваёй не мае,

I што яму б не сталi гаварыць,

Як папугай, пакорна паўтарае.

 

Калi спакою хочацца ў жыццi,

Душу загнаць рашуча трэба ў клетку,

Ды цяжка па шляху жыцця iсцi,

Калi зiма ў душы пануе ўлетку.

 

Таму заўжды прыходзiцца рашаць,

Якiя лепш для шчасця выбраць схемы,

Бясконца трэба нешта выбiраць,

Вакол дылемы, ўсё жыццё дылемы...

 

13.11.1993

 

Home Page     Змест

 

291     БЫЦЬ ЗАДАВОЛЕНЫМ

 

Як хлеб сабе надзённы зарабiць

I атрымаць ад працы асалоду?

Як у сваёй сям'i каханым быць

I не знаходзiць лiшнюю прыгоду?

 

Адвечныя пытаннi так стаяць,

Не кожнаму рашаць iх удаецца,

Нялёгка долю вабную спаткаць,

Як быццам бы яна з людзей смяецца.

 

Шчаслiвы лёс нясталы госць заўжды,

Бо не хапае, нiбы птушцы, волi,

Цярпець бясконца трэба ад бяды,

Бо шчасце прыйдзе зрэдку цi нiколi.

 

Але з тым iсным трэба сцiпла жыць,

Бо выпраўляць няўдалы лёс – без толку,

Не след нi шкадаваць, анi тужыць,

Бо нельга учынiць перастаноўку.

 

Ўраз нанава магчыма скласцi верш,

Начыста перапiсваюць раманы,

Такiм даецца шчасце перш-наперш,

Хто у жыццi пакорны i рахманы.

 

Шчаслiвымi становяцца гады,

Як лёсам задаволены i ўдзячны,

Бо добры настрой прыйдзе назаўжды,

I будзе плён жыцця бясконца значны.

 

19.11.1993

 

Home Page     Змест

 

297     ШЧАСЦЕ

 

Да шчасця кожны надта ласы,

Бо вабiць, нiбы мiражы,

Каштоўней не знайсцi украсы,

Яно – дарунак для душы.

 

Ды шчасце лёгка не даецца,

Як можна любае злавiць?

Руку працягнеш – узаўецца,

I птушкай сiняю ляцiць.

 

Таму на шчасце спадзявацца

Не трэба, каб iмпэт не згас,

Яно, як сонейка, ўсмiхнецца

I шпарка пакiдае нас.

 

Пакiне, ды не назаўсёды,

Час пройдзе – завiтае зноў,

Умовы прыйдуць для нагоды,

I сэрца закране любоў.

 

Ды шчасця не занадта многа,

Багата i не можа быць,

Што ўдосталь ёсць, з таго нiчога

Не навучылiся цанiць.

 

Як птушка шчасця прыляцела,

Яе бясконца песцiць след,

Як зберагаць любоў умела,

Вакол цудоўным стане свет.

 

22.11.1993

 

Home Page     Змест

 

298     НЕ ПОЗНА

 

Няма ў душы нi шчасця, нi спакою,

Хаця магла шчаслiвай вельмi быць,

Цяпер амаль чужыя мы з табою.

Як нам магчыма шчасце аднавiць?

 

Iшла вясна, цвiло пачуцце наша,

I ўсё было квiтнеючым вакол,

Ды да краёў была паўнюткай чаша,

Ў якой бурлiла палкая любоў.

 

Жаданым быў, як цуд, вясны пачатак,

Бялюткi цвет раскiнулi сады,

Але прыходзiў ў сэрца непарадак,

I чашу напаўняў струмень бяды.

 

Адзiн другому мы не саступалi,

Каханне пачынала есцi ржа,

Канца благога нават не чакалi,

Ахаладзiлась спакваля душа.

 

З табою я прыдбала шчасця крылы,

I зноў хачу, як i раней, кахаць,

Вярнiсь ка мне, пяшчотны, любы, мiлы,

Каханне будзем пiльна зберагаць!

 

Свае памылкi выпраўляць не позна,

Прабач мяне, хутчэй вярнiсь, прашу!

Далей каб доля не карала грозна,

Каб толькi шчасце песцiла душу.

 

23.11.1993

 

Home Page     Змест

 

307     КАБ ШЧАСЦЕ ПРЫЙШЛО

 

Не загучыць нi музыка, нi песня,

Язык не скажа больш чароўных слоў,

Калi душу пакрые цалкам плесня,

Як пройдзе, нiбы дым кастра, любоў.

 

Калi няма цудоўнага кахання,

Туга знаходзiць месца у душы,

Былыя словы палкага прызнання

Цяпер здаюцца словамi iлжы.

 

Iдзе натоўп, мiльгаюць побач лёсы,

Iмкнуўся кожны чалавек кахаць,

Замест кахання многiя п'юць слёзы,

Бо лёс няздатны шчодра шчасце даць.

 

Адных нясуць, як моцных птушак, крылы,

Ў другiх агонь ў вачах даўно пагас,

Адразу бачна, хто яшчэ шчаслiвы,

А хто няшчасны цалкам сярод нас.

 

Каб шчасце мець, адзiны шлях адвечны:

Кагосьцi трэба горача кахаць,

Калi парадак ў справах ёсць сардэчных,

Натхненне можна стала зберагаць.

 

I з'явяцца цудоўныя умовы,

Каб ззяла ярка у душы святло,

Чароўныя каб загучалi словы,

Бо шчасце пажаданае прыйшло!

 

26.11.1993

 

Home Page     Змест

 

320     ШЧАСЛIВЫЯ IМГНЕННI

 

Трашчыць мароз, i дзьме халодны вецер,

I сцюжа распаўсюдзiлась вакол,

Здаецца, што прамерзла ўсё на свеце,

Чакаю, каб цяплейшы час прыйшоў.

 

Калi ў душы i холад, i пустэча,

Нялёгкi i не вельмi вабны час,

Калi з вясной адбудзецца сустрэча,

Цяплей ў душы становiцца ураз.

 

Мiне мароз, не дзьме агiдны вецер,

Расстацца вельмi хораша з зiмой,

I светлы ранак зменiць сумны вечар,

Ў душы прыемна ад вясновых мрой.

 

Не трэба мне пякучыя марозы,

Каб змерзла зноў ад сцюж душа мая,

Не трэба нават i малой пагрозы,

Чароўную вясну шаную я.

 

Вясна ў душы ад нас самiх залежна,

Яе патрэбна песцiць i ствараць,

Для цеплынi бясконца i бязмежна

Патрэбна толькi горача кахаць.

 

Каханне дасць цудоўнае натхненне,

Крынiцай радасць будзе шчодра бiць,

I не адно шчаслiвае iмгненне

Прыйдзе, каханым каб яго дарыць.

 

2.12.1993

 

Home Page     Змест

 

321     ПТУШКА ШЧАСЦЯ

 

Iмчацца днi, складаюцца ў гады,

Няўмольна часу плынь ў нябыт бяжыць,

Як шчасця не знаходзiцца, заўжды

Не вельмi вабна i на свеце жыць.

 

Чакаць не трэба доўга, а шукаць,

Дзе шчасце непазнанае ляжыць,

Бо прымаўку патрэбна добра знаць:

Вада сама пад камень не бяжыць.

 

Таму свой камень трэба варушыць,

Каб ссунуць з месца мог яго паток,

Ў жыццi шчаслiвым кожны можа быць,

Адпiць ад шчасця хоць адзiн глыток.

 

Не трэба лёс кiдаць на самацёк,

Бо ён нахабства здатны утвараць,

Каб назаўжды шчаслiвы час не ўцёк,

Патрэбна толькi горача кахаць.

 

Для шчасця кожны сам сабе каваль,

Гарачае пакуль, не след зяваць,

Праз час душа астудзiцца, на жаль,

I шчасця ўжо з яе не адкаваць.

 

Гады мiнаюць – нiбы не было,

Аб шчасцi немажлiва забываць,

Каб сiняй птушкай ўраз яно прыйшло,

Патрэбна толькi палка пакахаць.

 

2.12.1993

 

Home Page     Змест

 

334     АДКУЛЬ ШЧАСЦЕ?

 

Ў душы замоўкла скрыпка ўраз,

Звычайных песень не спявае,

Бо настрой нечакана згас.

Але чаму? Адказ шукае.

 

Чаму трывога i журба

Ў душы пачалi панаванне?

Бо з адзiнотай барацьба,

Бо разбурылася каханне.

 

Каханне – радасць у жыццi,

Дае цудоўнае натхненне,

Прыемна па жыццю iсцi

Часова хай, хаця iмгненне.

 

Калi душа жыве другiм,

То рацвiтае, нiбы ружа,

Пачуццем радасным жывым,

I сэрца не кранае сцюжа.

 

Калi каханне прыйдзе зноў,

Ў жыццi змянiцца здатна роля,

Бо ад пяшчотных цёплых слоў

Ўраз шчасцем адарае доля.

 

Зноў песнi радасна гучаць,

I скрыпка у душы спявае,

Чароўна шчасце адчуваць,

Таму, хто горача кахае.

 

6.12.1993

 

Home Page     Змест

 

337     ШЧАСЦЕ КАХАННЯ

 

Каханне сэрца радасна хвалюе,

Настаў ў жыццi цудоўны ўзнёслы час,

Цябе шчаслiвай з радасцю зраблю я,

Дай на каханне мне хутчэй адказ!

 

Калi сальюцца ў пацалунку губы,

Растае сэрца ад пяшчотных слоў,

Я стану для цябе бясконца любы,

Бо зорны час кахаць ужо прыйшоў.

 

Жыццё было к табе несправядлiва,

Кахання дзiва не прыйшлось пазнаць,

Гады бягуць, а ты не адлюбiла,

Памылку лёсу трэба выпраўляць.

 

Давай цяпер паправiм сэрца вады,

Каб шчасце незямное атрымаць,

Чароўнаму жыццю мы будзем рады,

Шчаслiвым быць – пяшчотна пакахаць.

 

Маё каханне не зазнае спаду,

Бо ў страсным сэрцы полымем гарыць,

Не адбылось нiколi каб разладу,

Ўзаемна шчасце каб маглi дарыць.

 

Ты падары мне палкае каханне,

З салодкiх губ каб пiць яго нектар,

Не гасне ў маiм сэрцы спадзяванне,

Прашу: прымi майго кахання дар.

 

8.12.1993

 

Home Page     Змест

 

353     ПЯШЧОТА

 

Шчасце – як горны ручай,

Ззяе струмень вадаспадам,

Або цяснiны адчай,

Дзе берагi стануць катам.

 

Вольнаю птушкай ляцiць

Цi паўзе жудасным змеем,

Сцюжу у змозе дарыць

Цi з iм цяплом душу грэем.

 

Вокам нябачна яно:

Штыль вабны, потым цунамi,

Кожнаму лёсам дано,

Ды ўтрымаць цяжка рукамi.

 

Каб шчасце моцным было,

Не сустракалась маркота,

Хай у адносiнах зло

Зменiць любоў i пяшчота.

 

Шчасця сцяжынка бяжыць,

Лепшай дарогi ахвота,

Iсным след лепш даражыць,

Бо можна трапiць ў балота.

 

Толькi пяшчота адна,

Можа ўтрымаць шчасце стала,

Шчасце – як ў сэрцы вясна

Кветкi павек раскiдала.

 

17.12.1993

 

Home Page     Змест

 

356     ЗБЕРАГАЦЬ ШЧАСЦЕ

 

Шчасце самi разбураем,

Хочам iншага карыць,

Вiнаватага шукаем,

Каб, хоць трохi, пасварыць.

 

Не змянiць, што адбылося,

Доля шлях такi дала,

Сварку выслухаць прыйшлося,

Але ў сэрца боль прыйшла.

 

Мо, зрабiў што недарэчна,

I пасля душа балiць,

Лепш душу не грызцi вечна,

Словы ўцехi гаварыць.

 

Бо не вернецца былое,

Радасць можна зруйнаваць,

Няхай нават залатое,

Ды не трэба ўспамiнаць.

 

Каб душа была ў спакоi,

Яе трэба шанаваць,

I ў жыццi сябе iзгоем

Непатрэбна адчуваць.

 

Добра каб было заўсёды,

Лепш аддаць душы цяпло,

Не зазнаць ў жыццi каб шкоды,

Абысцi лепш бокам зло.

 

20.12.1993

 

Home Page     Змест

 

359     УМОВА ШЧАСЦЯ

 

Сцяжынак для шчасця ў жыццi надта многа,

Таiцца ў любой перашкода.

Спаткаецца поспех ў канцы цi нiчога?

На вынiк ўплывае нагода.

 

Хто шчасце шукае ў пяшчотным каханнi,

А хтосьцi ад мiлых сябровак,

Мiнае амаль ўсё жыццё у шуканнi,

Нiяк не сустрэнецца золак.

 

Бо мала ад зносiн ў душы асалоды,

У думках пануе нязгода,

Прэтэнзiй нiколi няма у прыроды,

Шануе i песцiць прырода.

 

Сабе лепш занятак знаходзiць цiкавы,

Каб ў мроях ляцець пад нябёсы,

I шчасце прыходзiла ў сэрца ад справы,

Натхненнай i чыстай, як росы.

 

Ў любой новай справе нялёгкi пачатак,

Калi яе робiш раз першы,

Цiкавы, прыемны i вабны занятак

Для шчасця душы складаць вершы.

 

Для шчасця паэта iснуе умова,

Каб грэла душу асалода:

Павiнна яго паэтычнае слова

Прыносiць карысць для народа.

 

22.12.1993

 

Home Page     Змест

 

380     АЛГАРЫТМ ШЧАСЦЯ

 

Чаму заўжды каханне боль нясе?

Бо, дзе святло, заўсёды будуць ценi,

Пякучы боль адведалi усе,

Ён кожнага паставiў на каленi.

 

Заўсёды намагаюцца кахаць

За моц крыл жураўля, а не сiнiцу,

Хоць цяжка ў небе жураўля дастаць,

Ды бачаць ў iм жыццёвую крынiцу.

 

Таму каханне першае заўжды

У кожнага няшчаснае бывае,

Як пройдзе боль у сэрцы ад бяды,

Даступных кожны ў пару выбiрае.

 

З iмкненнем сэрца цяжка саўладаць,

Красунь кахаць упарта намагалiсь,

Ды хочацца iм прынца прычакаць,

Чакалi доўга, ды не дачакалiсь.

 

Таму, калi кахае нехта вас,

Не трэба плысцi ў моры неабсяжным,

Бо можа надысцi трывожны час,

Калi любы здавацца будзе важным.

 

Iснуе вечны шчасця алгарытм:

Не журавель у небе, а сiнiца,

Каб не парушыць свой жыццёвы рытм,

Са шчасцем па начах цудоўна спiцца.

 

15.10.1994

 

Home Page     Змест

 

395     КАХАННЕ I ШЧАСЦЕ

 

Як цудоўна i радасна жыць,

Калi ў сэрцы каханне палае!

Свет чароўны прыемна любiць,

Бо пяшчота душу напаўняе.

 

Калi стане каханне былым,

Ўсё вакол выглядае будзённа,

Час шчаслiвы знiкае, як дым,

Сум у госцi заходзiць штодзённа.

 

След да шчасця упарта iсцi,

Мара будзе пустым спадзяваннем,

Шчасця нават з агнём не знайсцi,

Бо яно непадзельна з каханнем.

 

Трэба зорку кахання шукаць,

Каб не страцiць жыццёвы кiрунак,

I пяшчотна аддана кахаць,

Бо каханне – ад бед паратунак.

 

Цуд кахання выводзiць на шлях,

Цалкам знiкнуць ў хадзе перашкоды,

I засвецiцца радасць ў вачах,

Каб пазнаць дзiўны смак асалоды.

 

Шчасце – светлы i радасны дар,

Дар цудоўны душы ад прыроды,

Як каханне запалiць пажар,

Шчасце будзе з iм побач заўсёды.

 

19.11.1994

 

Home Page     Змест

 

407     СОНЕЙКА КАХАННЯ

 

Каханне робiць кожнага шчаслiвым,

На свеце без кахання не пражыць,

Жыццё ўраз стане без яго нямiлым

I без мэты бяссэнсава бяжыць.

 

Навокал шмат людзей, ды адзiнота

Ў душы, калi каханага няма,

Задавальненне не дае работа,

Жыццё iдзе, але зусiм дарма.

 

Заўжды паганы настрой i маркотны,

Трывога ў сэрцы i бясконцы сум,

Бо цяжка, як працяглы час самотны,

Ўначы не спiцца ад нялёгкiх дум.

 

Хто адзiноты не пазнаў, не можа

Каханне адпаведна ацанiць,

Яно заўжды, як сонейка, прыгожа

I здатна цалкам ўраз жыццё змянiць.

 

Душу каханне шчодра абагрэе

I радасцi дасць цэлы вадаспад,

Каханне шчасце дараваць умее

I думы хутка вызваляе з крат.

 

Хто перажыў пакуты без кахання,

Той будзе пiльна берагчы яго,

Калi прыйшоў час шчырага прызнання,

Не трэба шчасця упускаць свайго.

 

26.11.1994

 

Home Page     Змест

 

475     ДОБРЫ НАСТРОЙ

 

Жывем сярод людзей працяглы час,

I наш настрой ад iх залежыць будзе:

Цi добрым, або горшым стане ўраз,

Заўсёды на настрой ўплываюць людзi.

 

Вакол шмат адбываецца падзей,

I людзi iх удзельнiкi заўсёды,

Ды розныя уплывы ад людзей:

Адзiн з дабром, другi наробiць шкоды.

 

Цудоўны настрой будзе не заўжды,

Бясконцыя iснуюць перашкоды,

Але унiкнуць можна ад бяды,

Калi знайсцi прыемныя нагоды.

 

Страчаць не трэба сiлы ў барацьбе,

А з iншымi пакорна пагаджацца,

Бо настрой не залежыць ад цябе,

Ад iншых трэба лепш засцерагацца.

 

Шчаслiвым у самоце нельга быць,

Мець зносiны ў людзей парыў нязгасны,

Ад зносiн добры настрой не набыць,

Калi вакол цябе народ няшчасны.

 

Пакуль што iдуць шэрыя гады,

Нясе iх хутка ў вечнасць час iмклiвы,

Шчаслiвым будзе як народ заўжды,

I настрой будзе, кожны як шчаслiвы.

 

23.12.1994

 

Home Page     Змест

 

557     СIНЯЯ ПТУШКА

 

Як стаць шчаслiвым у жыццi, я добра знаю,

Каб абсалютнае мог шчасце адчуваць,

Замала вельмi, што каханы i кахаю,

Нiколi трэба i нiчога не жадаць.

 

Бо шчасце, як заўжды, бывае птушкай сiняй,

Але нiкому не дано яе злавiць,

Здаецца: ўжо тваё, ды нечакана згiне,

На iншым месцы птушка ўжо ў красе сядзiць.

 

Калi аддаць на лоўлю шчасця цалкам сiлы,

Не дасягнуць нiяк жаданага ў жыццi,

Не заспакоiцца нiхто i да магiлы,

Хоць ўсё жыццё за сiняй птушкаю прайсцi.

 

Чым болей ёсць, тым значна болей не хапае,

Нiколi шчасця гонка к шчасцю не дае,

I марна толькi любы час жыцця сплывае,

Бязглузда трацiць сiлы кволыя свае.

 

Як надта мала ёсць, то небагата трэба,

Блiжэй адразу стане вабная мэта,

Надзея тлела каб, скарынкi хопiць хлеба,

Ў тры пальцы солi ды крынiчная вада.

 

Чым менш жадаць ў жыццi, тым болей шчасця будзе,

I птушка сiняя у рукi прыляцiць,

Ў жаданнях маюць непамерны попыт людзi.

А як маглi б цудоўна ў шчасцi вабным жыць!

 

14.02.1995

 

Home Page     Змест

 

564     МАРНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Дзе шчасце адшукаць, нiкому невядома,

Здаецца, каб па-iншаму зрабiць,

Нiколi не было б Гаморы i Садома,

I ў вабным шчасцi можна вечна жыць.

 

Як вельмі дрэнна, узнiкаюць летуценнi,

Бо так лягчэй на сэрцы ад бяды,

Хоць ў марах цешаць хай шчаслiвыя iмгненнi,

Шчаслiвым ў марах можна быць заўжды.

 

Ў цудоўных марах варыянты ўсе праходзяць,

Бясконцаю iх колькасць можа быць,

Ды нават мары выйсця к шчасцю не знаходзяць,

Таму душа няшчасная балiць.

 

Знiкае хутка мара вабная аб шчасцi,

Ад роспачы яе амаль няма,

I сустракаюць шчодра цяжкiя напасцi,

Здаецца, што жыццё iдзе дарма.

 

Каб суму ў сэрцы не было, не стаў пануры,

Не трэба шчасця марнага шукаць,

Няхай iмчацца мары мiма, як вiхуры,

Што ёсць, мацней патрэбна шанаваць.

 

Каб лёс са шчасцем не расправiўся ганебна,

Па-iншаму яго лепш успрымаць,

У марах ў лёс чужы заходзiць непатрэбна,

Лепш сваё шчасце пiльна зберагаць.

 

16.02.1995

 

Home Page     Змест

 

580     АСАЛОДА

 

Асалода жыцця, асалода!

Яна ў сэрцы трывае гады,

Калi знiкне, як дым, перашкода,

Як каханы з табой назаўжды.

 

Асалода жыцця, асалода!

Бо прыемна быць разам павек,

Як не крыўдзiць душу адзiнота,

Адчуваеш, што ты – чалавек.

 

Асалода жыцця, асалода,

Напаўняе душу кожны дзень!

Тым, хто любiць, даруе прырода

Ранкам радасным сонца прамень.

 

Асалода жыцця, асалода,

Я прачнулась, нарэшце, ад сну!

Часу марна мiнулага шкода,

Ды цяпер маю ў сэрцы вясну.

 

Асалода жыцця, асалода,

Б'е крынiцай ў душы цераз край!

Для кахання заўжды ёсць нагода,

Ты кахай, мой каханы, кахай!

 

Асалода жыцця, асалода,

Хай яна для нас радасць нясе!

Шчасце кожнага – шчасце народа,

Хай шчаслiвымi будуць усе!

 

25.02.1995

 

Home Page     Змест

 

609     НАРОЖНЫ КАМЕНЬ

 

Шчасце! Як яго шукаць?

Дзе яго вытокi?

Шлях к яму як пракладаць,

Каб ён быў шырокi?

 

Як пазнаць, дзе ён ляжыць,

Камень твой нарожны?

I дзе шлях к яму бяжыць,

Каб знайсцi мог кожны?

 

I як шлях пракласцi свой,

Каб не заблукаўся?

Як пазнаць, што гэта твой

Камень адшукаўся?

 

I на iм як збудаваць

Шчасце назаўсёды?

Каб пасля не адчуваць

Горычы нягоды.

 

Ды няпроста вырашаць

Цяжкiя задачы,

Трэба толькi пакахаць,

Не знайсцi iначай.

 

Бо каханне – компас той,

Шчасцю каб адкрыцца,

Каб знайсцi мог камень свой

I не памылiцца.

 

10.06.1995

 

Home Page     Змест

 

615     ЦУД ЖЫЦЦЯ

 

Цудоўны дар на белым свеце жыць!

Хай доля горкая i шчасце не спаткала,

Наперадзе канва жыцця ляжыць,

Узоры шчасця вышываць на ёй – нямала.

 

Няма шляхоў, каб ўбок з канвы сысцi,

Ды падабраць узор i нiткi добра можна,

Упартай працай шчасце зноў знайсцi,

Хоць невялiкае, каб не было трывожна.

 

Хоць часам кепска, ды прыемна жыць,

Само жыццё – чароўны цуд i нагарода,

Жыццём бясконца трэба даражыць,

Яно – бясцэнны дар, якi дае прырода.

 

Адносны надта шчасця стан ў жыццi,

Калi здаецца: вельмi цяжка i пагана,

Патрэбна горшы эталон знайсцi,

Без страт загоiцца адразу ў сэрцы рана.

 

Жыццё! Няхай ляцяць яго гады!

Бо шчасце – проста жыць i назiраць прыроду,

Не след у думках наклiкаць бяды,

Iмкненне лепей жыць даруе толькi шкоду.

 

Больш шчасця, чым само жыццё, няма,

Пакуль жывы яшчэ надзённым толькi хлебам,

Бо лепшага шукаць – час марнаваць дарма,

Жыць проста хораша заўжды пад сiнiм небам.

 

12.03.1995

 

Home Page     Змест

 

619     ЧАРГА ЗА ШЧАСЦЕМ

 

У жыццi чаму шчасця не маю?

Хоць за iм ў чарзе доўга стаю,

Як падыдзе чарга, ўсё чакаю,

Падсалоджваць каб долю маю.

 

Хоць не горшая я, чым другiя,

Ды яны у чарзе не стаяць.

Мо, таму, што яшчэ маладыя?

Вельмi проста iм лёс выбiраць.

 

Мне бясконца не так i не гэтак,

I таму я адна, як заўжды,

Нарадзiлi сяброўкi ўжо дзетак

I не ведаюць горкай бяды.

 

Сабе прынца знайсцi захацела,

Намагалась яго адшукаць,

Цалкам вочы усе праглядзела,

Не змагла сваю мару спаткаць.

 

Не адзiн заляцаўся мужчына,

Ганарлiвая была заўжды,

Хвалявацца цяпер ёсць прычына,

Бо бягуць, нiбы хвалi, гады.

 

Зачакалась ў чарзе, спадзяваюсь

Што падыдзе чарга да мяне.

Мо, камусьцi i я спадабаюсь

Цi кахання цуд зноў абмiне?

 

13.03.1995

 

Home Page     Змест

 

629     СВАЁ МЕСЦА

 

Для кожнага ёсць месца у жыццi,

Хоць на Зямлi багата месц прыгожых,

Нялёгка вельмi ўсё ж яго знайсцi,

Усё жыццё трывае часам пошук.

 

У iншым месцы, мо, прывабней лёс?

Дзе ты – не патрабуешся нiколi,

Ўзляцець мог ў iншым месцы да нябёс,

На сталым месцы – нiбы вецер ў полi.

 

Бяруць пад сонцам месца ў барацьбе,

Змянiць каб непрыдатныя умовы,

На горла трэба наступiць сабе,

Адкiнуць каб абрыдлы лёс суровы.

 

Спаткаецца шчаслiвы час цi не,

Сустрэнуцца знаходкi або страты,

Цi шчасце толькi бокам абмiне,

Цi будзеш iм, нiбы кароль, багаты?

 

Ды дзе вытокi шчасця адшукаць,

Каб пагасiць трывалую трывогу?

Шлях вабны можна у каго спытаць,

I як пракласцi да яго дарогу?

 

Знайсцi прыемна месца на зямлi,

Патрэбны час i моцнае цярпенне,

Душу пачуццi ў неба каб ўзнялi

I падарылi сталае натхненне.

 

15.03.1995

 

Home Page     Змест

 

652     ПАРА КАХАННЯ

 

Якi цяпер шчаслiвы я,

Бо шчасце ўзнёслае трывае!

Любоў гарачая твая

Прыемна сэрца сагравае.

 

Каханне моцнае прыйшло,

I ты сказала мне: «Кахаю!»

Яно да шчасця нас вяло,

Душой табе адпавядаю.

 

Хай не спыняецца яно,

Дае нязгасную надзею,

Адданы поўнасцю даўно,

Кахаць iначай не умею.

 

Цвiтуць вясновыя сады,

Цвет ў кронах, нiбы снег, бялее,

Каханне прынясе плады,

Як шчодра цуд яго саспее.

 

Кахання дзiўная пара

Бясконца хай нам цветам ззяе!

Душы даруе шмат дабра,

Натхненнем шчодра аздабляе,

 

Дае цудоўнае святло,

I будзе зоркай пуцяводнай.

Каханне ўзнёслае прыйшло:

Ты стала любай мне i роднай!

 

21.03.1995

 

Home Page     Змест

 

653     ШЛЯХI ЖЫЦЦЯ

 

Шлях да шчасця ў жыццi як хутчэй адшукаць?

Дзе сцяжынка к яму падыходзiць?

Як пазнаць, дзе дабром будзе лёс сустракаць,

А дзе будзе зняважлiва шкодзiць?

 

Вельмi шмат ўецца розных шляхоў у жыццi,

Невядома, як iх выбiраюць,

Па якому з шляхоў трэба сёння iсцi,

I назаўтра якi пакiдаюць?

 

Аптымальны як выбраць шлях з вабных шляхоў,

Каб не мучыла сэрца трывога,

Час шчаслiвы ў душу назаўжды каб прыйшоў?

Невядома наперад нiчога.

 

Памылковы нярэдка сустрэнецца шлях,

Ды iдуць iм упарта без стомы,

Будзе цяжка, i слёзы заззяюць ў вачах,

Не падкiнеш наперад саломы.

 

Iсцi трэба, другiя закрыты шляхi,

Немагчыма ў пачатак вярнуцца,

Каб знайсцi лепшы шлях, для душы дарагi,

Выбраць трэба прыдатны iмкнуцца.

 

Каб з пачатку прайсцi новы шлях у жыццi,

Мо, са шчасцем чакае сустрэча?

Бо, калi былым шляхам паганым iсцi

У душы будзе сталай галеча.

 

21.03.1995

 

Home Page     Змест

 

656      СЛУХАЦЬ ДУШУ

 

Памыляюсь цi проста здаецца:

У жыццi каб шчаслiвым мог стаць,

Слухаць лепш, як душа адгукнецца,

Бо ад ведаў дабра не чакаць.

 

Многа ведае хто – ганарлiвы,

Хоча шмат ў жыццi перабiраць,

Выбiраць трэба, сэрцу хто мiлы.

Нашто ведаць, каб моцна кахаць?

 

Веды робяць любога няшчасным,

Яны цiснуць сваiм цяжаром,

Як ўсё ведаць ў iмкненнi нязгасным,

Не заўжды вынiк будзе дабром.

 

Лепей шчасце мець стала, не веды,

Каб спаткаць ў жыццi болей удач,

Бо ад ведаў здараюцца беды,

Рашаць трэба шмат цяжкiх задач.

 

Навучэнне – святло, ўсiм вядома,

Ды святло можа яркае быць,

Ад святла ў вачах доўжыцца стома,

I яно жыццё здатна згубiць.

 

Ведам цяжка заўжды навучацца,

Ды цяжэй значна з ведамi жыць,

Мара клiча ўвесь час намагацца

Птушку сiнюю ў небе лавiць.

 

22.03.1995

 

Home Page     Змест

 

666     НЕ ЗГУБIЦЬ ШЧАСЦЯ

 

Калi ў душы любоў, пяшчота, вернасць,

Яны у змозе шчасцем абдарыць,

Ды трэба мець вялiкую майстэрнасць

Заўчасна шчасце цалкам не згубiць.

 

Ды часта шчасце вабнае губляюць

I клiчуць горкi смутак у душу,

Шчаслiвыя зусiм не заўважаюць

Бяспечнасцi нябачную мяжу.

 

Як добра ўсё, не адчуваюць гора,

А шчасце варта добра ацанiць.

Куды пасля дзяваць няшчасця мора,

Калi з туманам шчасце адляцiць?

 

Як шчасце стала ззяе, нiбы сонца,

Хоць i здаецца: можа лепей быць,

Як ад дабра дабра шукаць бясконца,

Наяўнасць можна спакваля згубiць.

 

Бо шчасце надта крохкае заўсёды,

Яно – як быццам кубак з хрусталю,

Кiдаць яго не след шукаць нагоды,

Бо долю можна разбурыць сваю.

 

Калi ў душы любоў, пяшчота, вернасць,

Як зрэнку вока, лепш iх зберагаць

I набываць уменне i майстэрнасць,

Каб знiкнуць шчасцю любаму не даць.

 

25.03.1995

 

Home Page     Змест

 

688     СПЯШАЦЦА ЖЫЦЬ?

 

Куды наперагонкi ўсе бяжым?

Навошта ў невядомае iмкнуцца?

Чамусьцi iсным мала даражым,

Спяшаемся ў магiле апынуцца.

 

Жыццё, як ход гадзiннiка, iдзе,

Рытм кожны утварае асабiсты,

Ды толькi шчасця не знайсцi нiдзе,

Хоць стала вабiць цуд яго квяцiсты.

 

Магчыма, i спяшаемся ў жыццi,

Бо шчасце недаступнае шукаем,

Перыяд нешчаслiвы каб прайсцi,

Падчас iмклiва бегчы пачынаем.

 

Мэты ад бегу цяжка прычакаць,

Бо не заззяе шчасце, нiбы сонца,

Замест таго, каб шчасце будаваць,

Рух ў нiкуды працягваюць бясконца.

 

Каб адшукаць хутчэй шчаслiвы лёс,

Лепш прыпынiцца, пiльна аглянуцца,

Навошта падымацца да нябёс

Або ўдалечыню за iм iмкнуцца?

 

Павольна лепей па жыццю iсцi,

Бо шчасце побач, трэба намагацца

Каля сябе яго хутчэй знайсцi,

Ў жыццi не трэба нiкуды спяшацца.

 

3.04.1995

 

Home Page     Змест

 

689     СIНЯВОКАЕ ШЧАСЦЕ

 

Адбiваецца неба ў спкойнай вадзе,

I аблокi па ёй праплываюць,

Маё шчасце жаданае хутка прыйдзе,

Мары стала яго наблiжаюць.

 

Вабяць мары, свiтае ад iх на душы,

Добра шчасце у марах пабачыць,

Не iснуе для мар забароннай мяжы,

Дзiва шчасця знайду, не iначай.

 

Шчасце грэе душу, я чакаю яго,

Сiнявокае з русай касою,

Мне на свеце яна даражэй усяго,

Ды сплыло маё шчасце з вадою.

 

Зрэдку шчасце чамусьцi чакае мяне,

Ды, нарэшце, душа закахалась,

За каханне я ўдзячны чароўнай вясне

I хачу, каб яно зберагалась.

 

Сiнявокае шчасце далёка цяпер,

Ды заўсёды яе ўспамiнаю,

Мая любая зорка, каханню павер,

Бо цябе я аддана кахаю!

 

Адбiваецца неба ў спакойнай вадзе,

I твой вобраз ў ёй бачу выразны,

Шчасце з русай касой, можа, хутка прыйдзе,

Бо iначай я буду няшчасны.

 

4.04.1995

 

Home Page     Змест

 

743     РОЗНЫЯ ШЛЯХI

 

Калi няма альтэрнатывы

I выхаду амаль няма,

Страчаюць сэнс свае матывы,

Ўсё доля вырашыць сама.

 

Але, калi ёсць ласка ў долi

I дасць мажлiвасць выбiраць,

Не намагаемся нiколi

Шляхi цяжэйшыя шукаць.

 

Бясконца вабiць шлях лягчэйшы,

Навошта ўдалечынь глядзець?

Упарта клiча, хоць хужэйшы,

Каб клопату ў жыццi не мець.

 

Калi iсцi шырокiм шляхам,

Каб сiл амаль не вытрачаць,

Зрабiць ўсё хутка, адным махам,

То шчасце цяжка атрымаць.

 

Шляхамi вузкiмi хто ходзiць,

Хоць трэба горкi пот пралiць,

Той шчасце вабнае знаходзiць,

Iначай шчасця не здабыць.

 

Як пакараць вяршынi здольны,

Iх можна штурмаваць у лоб,

Шлях непатрэбны навакольны,

Хоць прыйдзецца зрабiць шмат спроб.

 

20.04.1995

 

Home Page     Змест

 

750     БЯСКОНЦАЕ ШЧАСЦЕ

 

Няма цябе, i цяжка на душы,

Нуда гняце, працяглы час сумую.

Кахаеш ты мяне цi не, скажы,

Калi прызнанне ад цябе пачую?

 

Бо разам люба i спакойна мне,

Цудоўна, за каменнай як сцяною,

Святло пабачу у тваiм акне,

Душа перапаўняецца табою.

 

Так радасна цябе кахаць вясной!

Працяглы час жадаю я сустрэчы,

На золку толькi для цябе адной

Пiнжак накiнуць хочацца на плечы.

 

Кахаючым патрэбна быць ўдваiх,

Нiколi лiшнiх сведкаў iм не трэба,

Заўжды святым каханне будзе iх,

Бо павянчае любых хутка неба.

 

Няма пачуцця лепшага ў жыццi,

Я шчасце ад кахання адчуваю,

З каханай разам хораша iсцi

Праз ўсё жыццё, ад краю i да краю.

 

Як разам мы, б'е радасць цераз край,

Душа пяшчоту i спакой набудзе.

Каханая, мацней мяне кахай!

Няхай бясконцым наша шчасце будзе.

 

22.04.1995

 

Home Page     Змест

 

758     У ЧЫМ ШЧАСЦЕ?

 

Дзiвосна надта жыць на свеце белым!

Цудоўна нават проста iснаваць,

Прыемней адчуваць душой i целам

Жыццё, як прыйдзе ўзнёслы час кахаць.

 

Калi жывеш, адным жыццём шчаслiвы,

I дар вялiкi трэба зберагаць,

Хай час бяжыць няўмольны i iмклiвы,

Як добра, не след лепшага шукаць.

 

Бо шчасця падарыць няздатны рэчы,

Калi агонь ў грудзях амаль ачах,

Лепш золкам накiдаць пiнжак на плечы,

Ў каханай шчасце заблiшчыць ў вачах.

 

Калi глядзiш на лес, раку i неба,

А сэрца мае любую сваю,

Для шчасця болей iншага не трэба,

На поглядзе такiм заўжды стаю.

 

Каб шчасце мець, не трэба жыць для цела,

Прыемней жыць патрэбамi душы,

Знаходзiць шчасце каб душа умела,

Нi хмар каб не было ў ёй, нi iмжы.

 

Каб песнi душа радасна спявала,

Багацце непатрэбна ёй збiраць,

Яна для шчасця патрабуе мала:

Душу другую шчыра пакахаць.

 

23.04.1995

 

Home Page     Змест

 

765     ХВАЛI ШЧАСЦЯ

 

Шчасце спаткаецца, потым знiкае,

Хвалямi хутка бяжыць,

Кожны ў жыццi сваё шчасце шукае,

Бо без яго не пражыць.

 

Кожны сваёй дачакаецца хвалi,

Вечнаму штылю не быць!

Тыя, хто ветру свайго прычакалi,

Здатны i хвалю здабыць.

 

Iншаму моцныя бурныя хвалi

Лёс у жыццi можа даць,

Каб з галавою ўсяго накрывалi,

Шчасце каб спрэс адчуваць.

 

А для другiх не падымуцца хвалi,

Толькi адна рабiзна,

Шчасця вялiкага не атрымалi,

Хваля прыйшла б хоць адна.

 

Чым болей хваля – радзей прыбягала.

Што ў жыццi лепей шукаць:

Рэдка i многа цi часта i мала,

Шчасце якое пазнаць?

 

Шчасце вялiкае або малое

Хваляй прыходзiць заўжды,

Шчасце не будзе бясконца з табою,

Бо памiж хваль час бяды.

 

26.04.1995

 

Home Page     Змест

 

780     СТАРОНКI ЖЫЦЦЯ

 

Калi перагартаць жыцця старонкi,

Як шторм эмоцый ўжо ўдалечынi,

Адчуць магчыма голас рэха звонкi,

Чароўныя, як цуд, успомнiць днi.

 

Уражанняў што больш дае заўсёды?

Хоць колькi раз старонкi не гартай,

Ды лепшай не сустрэнецца нагоды

Згадаць каханне i квяцiсты май.

 

Што iншае душа лепш успрымае?

Што можа больш iмпэту даць ў жыццi?

Там толькi шчасце, дзе душа кахае,

Бо шчасця без кахання не знайсцi.

 

Запомнiць нельга кожнага выпадку,

Няздатна памяць столькi утрымаць,

Ды застаецца, што было спачатку,

Як першы раз прыйшлося цалаваць.

 

Не можа памяць адкiдаць каханне,

Хаця забудзе шэраг iншых спраў,

З каханнем немагчыма развiтанне,

Бо Бог на радасць нам каханне даў.

 

З каханнем хай усе старонкi будуць,

Прайшлi што, ёсць, чакаюць што ў жыццi,

Калi каханне любае набудуць,

Удасца шчасце вабнае знайсцi.

 

2.05.1995

 

Home Page     Змест

 

796     СТРУНА ШЧАСЦЯ

 

Не прыходзiць цяпло, не прыходзiць,

Холад моцны душу мне псуе,

I прытулак яна не знаходзiць,

Як цяпло не прыйшло у яе.

 

Бо ад сцюжы душа пакутуе

I хутчэй хоча радасць знайсцi,

Цяпло прыйдзе, адразу адчуе:

Па жыццю лягчэй стала iсцi.

 

Але цяжка мардуе чаканне,

Не завiтвае ў госцi цяпло,

Бо сагрэць можа толькi каханне,

Ды дагэтуль яно не прыйшло.

 

Зачакалась душа асалоды

I жадае каханне пазнаць,

Каб хутчэй знiклi ўсе перашкоды,

Час настаў зноў цяпло адчуваць.

 

Хай каханне мяне абагрэе,

Каб ў душы толькi радасць была,

Бо нiшто, як каханне, умее

Ўлiваць ў грудзi патокi цяпла.

 

Спадзяваюсь: сустрэну каханне,

Загучыць ў душы шчасця струна,

Расквiтнее маё адчуванне,

Красаваць дасць магчымасць вясна.

 

8.05.1995

 

Home Page     Змест

 

799     ПАДМУРАК ШЧАСЦЯ

 

Спакой i злагада, натхненне i пяшчота

Для кожнага ў жыццi павiнны быць,

Бо шчасце вабнае душы пазнаць ахвота.

Але, як сапраўды яго здабыць?

 

Памурак як знайсцi, каб будаваць заўсёды

Будынак шчасця свой без перашкод,

Не ведаць нават каб ў жыццi благой нагоды,

Непажаданых не пазнаць нягод.

 

Падмуркам моцным што ў жыццi стаць хутка можа,

Каб шчасце, сэрцу любае, здабыць?

Адна умова толькi ёсць, што дапаможа:

Кахаць самому i каханым быць.

 

Калi жыве ў душы чароўнае каханне,

Пяшчоту здатна падарыць яно,

Бясконца будзе i натхнення адчуванне,

Душы ў аблокi узлятаць дано.

 

Падмурак моцны, як каханне сталым будзе,

Да шчасця лёс вядзе сваёй рукой,

Душа пяшчоту неабходную набудзе,

Жаданыя узнёсласць i спакой.

 

Для шчасця злагада патрэбна, безумоўна,

Каб ўсё жыццё зрастаў кахання гмах,

З каханнем ў сэрцы жыць прыемна i цудоўна,

Ззяць вечна будзе радасць у вачах.

 

10.05.1995

 

Home Page     Змест

 

825     АДШУМЕЛА ВЯСНА

 

Адшумела вясна, адшумела,

Зноў каханы не стрэнуўся мой.

Мо, сама дзiўны цуд праглядзела?

Ды ў душы холад, нiбы зiмой.

 

Ўжо спякотнае лета настала,

Не знайшлося кахання вясной,

Хоць упарта з надзеяй чакала,

Бо няўтульна i горка адной.

 

Налiвае зярняткамi колас,

Каб жыцця прыгажосць адчуваць,

Хай жаданы пачуе мой голас,

Летам палка мажлiва кахаць.

 

Бо душа без кахання стамiлась,

Даць каханне мне Бога малю,

Я настойлiва, што б не здарылась,

Буду долю знаходзiць сваю.

 

Без каханага жыць нецiкава,

Ў вабны час жыццё бокам бяжыць,

Хоць цудоўнага поруч нямала,

Ды душа да яго не ляжыць.

 

Не бяда, што вясна адшумела,

Як вясною, жадаю кахаць,

Не чакаць далей буду, а смела

Сваю долю i шчасце шукаць.

 

19.05.1995

 

Home Page     Змест

 

838     УМОВА ШЧАСЦЯ

 

Душа i цела. Цела i душа.

Яны ўвесь час iснуюць толькi разам,

Ды памiж iмi ёсць заўжды мяжа,

Хаця яна нябачная адразу.

 

Збягаюцца ў душы жаданнi ўсе,

Яна дае i думкi, i парады,

Але адпавядальнасць не нясе

За вынiк, як не чуць яе загады.

 

Як ў злагадзе i цела, i душа,

То абмiнаюць грозныя напасцi,

Жыццё бяжыць, як роўная шаша,

I немiнуча абяцае шчасце.

 

Разбежнасцi у цела i душы

Прыводзяць к суму i тузе заўсёды,

Спаткаюцца крутыя вiражы,

I на шляху чакаюць перашкоды.

 

Як з целам у гармонii душа,

Жыццё, як казка вабная, прыгожа,

Калi няма мiж iмi рубяжа,

Душа з ахвотай целу дапаможа.

 

Бясконца шчасце можна адчуваць,

Як выканаць заданне можа цела,

Душы патрэбна толькi загадаць,

Чаго б яна для шчасця захацела.

 

25.05.1995

 

Home Page     Змест

 

842     ШЧАСЛIВАЯ ПАРА

 

Прыемна, як збягаюцца шляхi

Сяброўства i пяшчотнага кахання,

Знаходзiцца для сэрца дарагi,

Не стрэнецца час горкi развiтання.

 

Як ёсць ў жыццi надзейны чалавек,

Паспадзявацца на якога можна,

Ўмацуецца шчаслiвы стан павек,

Цудоўна, калi шчасцем стаў заможны.

 

Багацце не ў рэчах i не ў грашах,

Душы спакою i пяшчоты трэба,

Чароўны, нiбы цуд, кахання шлях,

На крылах шчасця узнiмае ў неба.

 

Калi сяброўства люба для душы,

Бесперашкодным разуменне будзе,

Не ўзнiкне у адносiнах мяжы,

Бо сэрцы ва ўнiсон ўздымаюць грудзi.

 

Дзiвосныя цудоўныя дары,

Душы шчаслiвай дзiўная скарбнiца,

Адзiнадумцы любыя сябры,

Заўжды якiмi можна ганарыцца.

 

Як спадзявацца можна на сябра,

Каханне будзе моцным, нiбы волат,

Спаткаецца шчаслiвая пара,

Душу нiколi не засмуцiць холад.

 

28.05.1995

 

Home Page     Змест

 

845     ПАХОДНЯ ШЧАСЦЯ

 

Радасна жыць, бо каханне прыйшло,

Сэрца адчула сапраўднае дзiва,

Нiбы ў душы загарэлась святло,

Яркасць яго узрастае iмклiва.

 

Шчасце знаходзяць заўжды ў барацьбе,

Я сярод iншых цябе адзначаю,

Вельмi прыемна глядзець на цябе,

Хуткай сустрэчы з надзеяй чакаю.

 

Страсна жадаю спаткацца з табой,

I не згасае ў душы спадзяванне,

Толькi гары не сысцiся з гарой,

Нас звядзе разам надзейна каханне.

 

Стукае ў сэрцы маiм метраном,

Чутна вялiкая сiла кахання,

Дзiўная ява здаецца мне сном,

Ў думках складаю я словы прызнання.

 

Але дагэтуль упарта маўчу

I ад кахання амаль знемагаю,

Я неадкладнай сустрэчы хачу,

Каб сказаць сцiпла: «Пяшчотна кахаю!»

 

Ў сэрца маё гаспадыняй ўвайшла,

Цалкам мяне у палон захапiла

I за сабой па жыццю павяла,

Шчасця паходню ў душы запалiла.

 

29.05.1995

 

Home Page     Змест

 

891     ПIК КАХАННЯ

 

Знаць трэба, каб здзяйснялiсь мроi,

Што сiла ў слабасцi жанчын,

I адцурацца моцнай зброi

Няма падстаў, няма прычын.

 

Лагоднай лепш быць i пяшчотнай,

Адносiн шчырых не псаваць,

Каб доля не была маркотнай,

Каб стала шчасце адчуваць.

 

Бо шчасце зруйнаваць магчыма,

I будзе скруха на душы,

А лёс цудоўны пройдзе мiма

Па iншай сцежцы цi шашы.

 

Каб быць каханай i жаданай,

Павагу любых не згубiць,

Не трэба сыпаць соль на раны,

А шчодра мiлату дарыць.

 

Шляхi жыцця звяртаюць крута,

Ды трэба сталы курс трымаць,

Каб не сустрэлася пакута,

А толькi радасць сустракаць.

 

I каб не гараваць нiколi,

Не завяло жыццё ў тупiк,

Для шчаснай i жаданай долi

Лепш пакараць кахання пiк.

 

21.06.1995

 

Home Page     Змест

 

916     ШЧАСЦЕ ЖЫЦЬ

 

Нiколi смерць нiкога не шкадуе,

Няўмольна свой збiрае ураджай,

Нiхто ад прыгавору не уратуе,

Чакай яе прыход цi зневажай.

 

Смерць прыйдзе, ўсiх аднолькавасць чакае,

Нягледзячы, хто кiм быў пры жыццi,

Бо доля для жывых дана такая,

Каб з часам апынуцца ў небыццi.

 

Таму ў жыццi iмкнуцца ўпарта трэба,

Не дабрабыт празмерны каб набыць,

А назiраць бясконца доўга неба,

Хай без багацця, ды мець шчасце жыць.

 

Абмежаваць сябе ў патрэбах трэба,

Бо шчасце – толькi ў свеце iснаваць,

Надзённага хай мала будзе хлеба,

Але жывыя могуць адчуваць.

 

Пачуццi у жывой душы вiруюць:

Любуйся прыгажосцю i кахай!

Ў жыццi пачуццi радасць падаруюць,

Калi жывы – вакол сапраўдны рай.

 

Не трэба мець багацце намагацца,

Дзеля чаго здароўе падрываць?

Лепш за жыццё настойлiва трымацца,

Каб смерцi час паволi аддаляць.

 

4.07.1995

 

Home Page     Змест

 

920     ПАТРЭБНА КАХАЦЬ

 

Да шчасця ёсць адна дарога,

Яе магчыма адшукаць,

Не трэба i шукаць нiчога,

Пяшчотна трэба пакахаць.

 

Калi жыве ў душы каханне,

Рэальнасць цяжка адчуваць,

Яно змяняе успрыманне

I здольна радасць дараваць.

 

Як быць ў ружовых акулярах,

Прыгожым стане кепскi стан,

Бо у бясконцых вабных марах,

Як праўда, бачыцца падман.

 

Каб шчасце мець, зусiм не трэба

Свет жорсткi к лепшаму змяняць,

I чорнае у хмарах неба

Каханне здатна аздабляць.

 

Каханне – шчасця шчыт надзейны,

Каб ад нягоды баранiць,

Каб зберагчы спакой сямейны,

Цудоўны стан не разбурыць.

 

Свет не парушыць навакольны,

Але, каб шчасце атрымаць,

Змянiць свой погляд кожны здольны:

Патрэбна толькi пакахаць.

 

7.07.1995

 

Home Page     Змест

 

967     ШЧАСЦЕ Ў ЖЫЦЦI

 

Так мала трэба лёсу, каб зламацца,

I цяжкi боль у сэрцы адчуваць,

Ды нават i ў жыццi расчаравацца,

Як прыйдзе час каханню памiраць.

 

Каханне радасць у жыццё прыносiць,

Як пройдзе цi зусiм яго няма,

Душа няўцешна цяжка загалосiць,

Жыццё мiнае побач i дарма.

 

Няпроста адшукаць сваё каханне,

Як ёсць яно, няпроста зберагаць,

Калi няма, павiнна быць змаганне,

Каханых каб сабе заваяваць.

 

Бо без каханых вынiкнуць праблемы,

I невядома, выйсце дзе шукаць,

Бясконца утвараюцца дылемы,

Ды iх не вельмi проста вырашаць.

 

Каб зберагчы каханне, трэба згода,

Але, калi зусiм няма яе,

Ў душу прыходзiць стала непагода,

I сэрцу больш спакою не дае.

 

Таму, каб не была няшчаснай доля,

Каханне пiльна трэба зберагаць,

I завiтае вабная патоля,

Бо стала шчасце мець – заўжды кахаць.

 

31.07.1995

 

Home Page     Змест

 

977     КУБАК ШЧАСЦЯ

 

Прайшло цвiценне, кветкi адкахалi,

I сокам налiваюцца плады,

А мы з табой яшчэ не пачыналi,

Мiнаюць марна вабныя гады.

 

Калi ў душы гарыць агонь жадання,

Ды вусны вуснаў нават не знайшлi,

То мы яшчэ далёка ад кахання,

Нiбы халодны Месяц ад Зямлi.

 

Каханне без сустрэч не дасць нiколi

Раскошы той, што можна адчуваць,

Каб у каханнi дасягнуць патолi,

Да цела цела лепей прыцiскаць.

 

Душой кахаць – прыблiзны выбар толькi.

Глыткi каб з кубка шчасця адпiваць,

Мажлiвасцей вакол iснуе колькi!

Ды сваю долю хочацца спаткаць.

 

Душу каханне часам расхвалюе,

Жаданне – толькi спроба пакахаць,

Каханне шчодра шчасцем абдаруе,

Калi пяшчотна можна цалаваць.

 

Бог даў каханне для жывой прыроды,

Каб вечна i бясконца iснаваць,

Ды не ўпрыглядку, а з агульнай згоды

Пiць з кубка шчасця, а не адпiваць.

 

5.08.1995

 

Home Page     Змест

 

981     ПЕСНI АБ ШЧАСЦI

 

Нiколi не выдумаць песнi,

Пакуль не адчуеш душой,

Што птушкi пяюць ў паднябессi,

Што шэпча чарот над ракой.

 

Чароўныя гукi прыроды,

I выгляд цудоўны яе!

Матыў рытм трымае заўсёды

I словы для рыфмы дае.

 

Прырода нiколi не здрадзiць,

Натхненне ў душу дасць маю,

Нiколi нiчым не абразiць,

Таму яе палка люблю.

 

Што крок дорыць цуды прырода,

I песня ад iх загучыць,

Iмгненна ўзнiкае нагода

Верш хутка пявучы стварыць.

 

Прырода не будзе нiколi

Бязглузда ганебна манiць,

Падорыць уволю патолi,

Магу яе любасць цанiць.

 

Шмат ёсць дабрынi у прыроды,

Прыемна яе назiраць,

Знiкаюць ў душы перашкоды,

Каб песнi аб шчасцi складаць.

 

6.08.1995

 

Home Page     Змест

 

988     ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ

 

Як кахання няма, i душу боль пячэ,

Шукаць трэба любую нагоду,

Бо пад камень ляжачы вада не цячэ,

Не падманiш нiколi прыроду.

 

Як настане пара, час саспеў пакахаць,

Да спадобы душы не ўсялякi,

Ды як доўга занадта прыйдзецца чакаць,

На бязрыб'i згадзяцца i ракi.

 

Замуж хутка выхдзяць дзяўчаты тады,

Абы замуж, не трэба каханне,

Ды такi падыход шмат гатуе бяды.

Працягнуць можа лепей чаканне?

 

Так нядобра i так немагчыма больш жыць,

Шкода з часам мiнулай нагоды,

Каб мажлiвасць была б яшчэ раз паўтарыць

«Так» казала б бясконца заўсёды.

 

Горка вельмi, жаночага шчасця няма,

Бо не мы жанiхоў выбiраем,

I таму чакаць шчасця, напэўна, дарма,

Бо душой заўжды iншых кахаем.

 

Можа шчасце i прыйдзе к жанчынам калi?

Яны доўга нагоды чакаюць.

Справядлiвасць, мо, будзе праз час на Зямлi?

Ды пакуль яшчэ нас выбiраюць.

 

10.08.1995

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz