21. Вершы аб прыгажосці прыроды. Чароўная прырода.

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

2230     IМКЛIВАЯ ВОСЕНЬ

 

Восень свае крылы распусцiла,

Хмары зацягнулi небасхiл,

Дожджыкам халодным памачыла,

Залаты дыван зямлю накрыў.

 

Iснаванне восенi чароўна,

Хоць яна жыццю раслiн – мяжа,

Вабiць прыгажосць яе ўсё роўна,

I спявае, як вясной, душа.

 

Восень мае жорсткiя законы,

Глянуць трэба ранкам у акно,

Жоўты лiст, а ўчора быў зялёны,

Змены iдуць хутка, як ў кiно.

 

Кожны дзень прыносiць асалоду,

Новых фарб iдзе iмклiвы бег,

Восень дае дзiўную нагоду

Бачыць iх, пакуль не пойдзе снег.

 

18.08.1997

 

Home Page     Змест

 

2254     ПРЫВЕТЛIВАЕ ЛЕТА

 

Разлеглiся туманы на лугi,

Да восенi iдзе, адзнака гэта,

Час светлай, але ўсё ж такi тугi,

Бо скончылась прыветлiвае лета.

 

Па летах адзначаюцца гады,

Яны – крынiца вабных успамiнаў,

Бо час, як дапякаюць халады,

След ў памяцi адметны не пакiнуў.

 

Шкада, што лета скончылася ўраз,

Хаця даймала iншы раз спякота,

Ды лета – любы, мiлы сэрцу час,

Яно каб не сканчалася, ахвота.

 

Але спадаюць жоўтыя лiсты,

На час накласцi немагчыма вета,

I, як зязюля, шпаркiя гады

Адлiчвае для нас за летам лета.

 

20.09.1997

 

Home Page     Змест

 

2274     ХУТЧЭЙ ВЯСНА

 

З дрэваў жоўты лiст злятае,

Восень на двары,

Дзень малы прыкметна тае,

Дождж, гудуць вятры.

 

Зрэдку бачна ў небе просiнь,

Хмары цэлы час,

Вельмi шпарка крочыць восень,

Светлы настрой згас.

 

Сонца ззяе, нiбы ўлетку,

Ды цяпла няма,

Восень клiча ўжо суседку,

Каб iшла зiма.

 

Перажыць час цяжкi трэба,

Хай iдзе хутчэй,

Каб было блакiтным неба,

Сонейка ярчэй.

 

6.10.1997

 

Home Page     Змест

 

2289     ЗАЛАТЫЯ КЛЁНЫ

 

Да спадобы былi мне заўсёды клёны,

Ў кучаравых шатах лiст разны зялёны,

Цень густы кiдаюць, калi прыйдзе лета,

Па душы мне клёны, iх цаню за гэта.

 

Золата увосень лiст ўплятае ў кроны,

Зачаруюць вока залатыя клёны,

Але, як мiнае восень залатая,

Смутак клён прыносiць, лiст з яго злятае.

 

Ўзiмку клён не бачны, ён – як шараговы,

Ды вясною значны, лiст раскiне новы,

Да спадобы былi мне заўсёды клёны,

Дрэвы ўсiм падобны, але ў iх ўлюбёны.

 

Больш люблю iх ўвосень, жоўты лiст спадае,

Клёны далi назву: «Восень залатая»,

Залатыя клёны – нiбы ў казцы дзiва,

Лiст зляцiць, i казка прападзе iмклiва.

 

9.10.1997

 

Home Page     Змест

 

2307     ПАЛIТРА ГОДА

 

Чорна-белая зiма,

Нiбы вугаль – дрэвы,

Iншых колераў няма,

Снег, як вата, белы.

 

Каляровая вясна,

Вабныя палеткi,

Зелянее ярына,

Ярка ззяюць кветкi.

 

Лета сцiплая рука

Кладзе фарбы хiтра,

Нiбы пэндзаль мастака,

Ёсць уся палiтра.

 

Пачынае лiст злятаць,

К сцюжы падрыхтоўка,

Дрэвы золатам гараць,

Ззяюць, як вясёлка.

 

16.10.1997

 

Home Page     Змест

 

2309     ПРАХОДЗIЦЬ ВОСЕНЬ

 

Шыбуюць хмары над зямлёй,

I сонца iх не рассувае,

Ў душы туга i неспакой,

Праходзiць восень залатая.

 

Бо скончыўся прыгожы час,

Хаця яго было даволi,

Але ён паступова згас,

I больш не вернецца нiколi.

 

Прыносiць восень безлiч дум,

I для тугi дае прычыны,

Так i ў жыццi: бясконцы сум,

Як восень прыйдзе да жанчыны.

 

I ўвосень можа быць цяпло,

Аж павуцiнне узлятае,

Ды лета бабiна прайшло,

Праходзiць восень залатая.

 

16.10.1997

 

Home Page     Змест

 

2344     ВЯРНУЛАСЯ ЛЕТА

 

Зноў вярнулася бабiна лета,

Бо няўчасна пачалась зiма,

Песня радасцi цалкам не спета,

Лета бабiна ёсць нездарма.

 

Лета бабiна – восень, не лета,

Снег прайшоў i былi халады,

Ды, калi не дасягнута мэта,

Цёплы час дапаможа заўжды.

 

Ён стварае на шчасце надзею,

Цяжка, як спадзявання няма,

Душу летняе сонца сагрэе,

Хоць здавалась трывалай зiма.

 

Ды вярнулася бабiна лета,

I заззялi дабром мiражы,

Час кароткi, ды радасны гэта,

Шчасце здатны прынесцi душы.

 

8.11.1997

 

Home Page     Змест

 

2486     АДНАЎЛЯЕЦЦА ЖЫЦЦЁ

 

Ручай вясновы што спявае,

I шэпчуцца аб чым вятры?

Што снег занадта хутка тае,

Бо грэе сонейка ўгары.

 

Зямля убор зiмы скiдае,

Пара жаданая прыйшла,

Галлё пупышкi раскрывае,

Прабiлась першая трава.

 

I кветкi раннiя усюды,

Як ў небе зорачкi, гараць,

Вясна-мастачка робiць цуды,

Жыццё ёй ў сiлах аднаўляць.

 

Ўступiла у правы прадвесне,

Зiма сыходзiць ў небыццё,

Навокал ўсё спявае песнi,

Бо аднаўляецца жыццё.

 

25.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2510     ВЯСЁЛЫЯ НОТКI

 

Вясёлыя ноткi ў душы

Заўсёды вясна выклiкае,

Знiкае заслона iмжы,

I сонца усмешкаю ззяе.

 

Хоць часам i б'юць перуны,

Калi дазваляе нагода,

Чароўную песню вясны

Бясконца спявае прырода.

 

Прыветлiвы, радасны час,

Бо дзень усмiхаецца зранку,

Вясна клiча к любасцi нас,

Каханы мiлуе каханку.

 

Пяюць салаўi i чыжы,

Паслаць каб вясне прывiтанне,

Вясёлыя ноткi душы

Даруе вясна для кахання.

 

1.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2562     ВЯСНОВЫ САД

 

Люблю глядзець на прыгажосць прысад,

Калi каля шляхоў растуць бярозкi,

Ды да спадобы больш вясновы сад,

Як зiхацяць на сонейку пялёсткi.

 

Яшчэ не распусцiлiся лiсты,

Характар кветкi маюць надта смелы,

Iмпэт iх да кахання малады,

Прыемна бачыць воку кiпень белы.

 

Нiчога няма лепей, чым вясна,

Час шчасця i натхнення у прыродзе,

Пара кахання кожнаму дана,

Вясною ўсе у злагадзе i згодзе.

 

Гучыць вясновы радасны набат,

Бо кветкi баль любвi спраўляць саспелi,

Прыгожы, нiбы цуд, вясновы сад,

Дзе дрэвы, як нявесты на вяселлi.

 

23.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2574     ГОЛАС РАСЛIН

 

Я голас кветак бездакорна чую,

I дрэвы здатны гаманiць са мной,

Ў зялёную пару цi залатую,

Як лiсце ўжо цалуецца з зямлёй.

 

Чарот мне песню радасцi спявае,

Яна не горш, чым трэлi салаўя,

Трава са мной гамонiць маладая,

Выразна, як журчанне ручая.

 

Я голас жалю здатны чуць нясмелы,

Як кветкi без патрэбы жорстка рвуць,

Як плачуць пад сякерай вострай дрэвы,

Як косы травы у пракос кладуць.

 

Бяру i боль, i радасць ад прыроды,

Мне голас падае раслiнны свет,

Спявае цi гамонiць ён заўсёды,

Яго я адчуваю, бо паэт.

 

28.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2734     ГЛЯДЗЕЦЬ НА СВЕТ

 

Свет назiраць i цэлы час здзiўляцца –

Цудоўны i прыемны Боскi дар,

Душой да прыгажосцi дакранацца,

Глядзець заўжды ў яе чароўны твар.

 

Вакол ляжаць дзiвосныя карцiны:

Лес, рэчка, далеч неба, сенажаць,

Мiж белых аблакоў палёт буслiны,

Краса у змозе сэрцу радасць даць.

 

Чаруюць гронкi спеючай рабiны,

На iх глядзець прыемна шмат разоў,

Заранак спеў i цёхкат салаўiны

Даюць натхненне сэрцу зноў i зноў.

 

Каб радасць мець, не трэба вельмi многа,

Грунтоўна каб палепшыць настрой свой,

Не трэба надзвычайнага нiчога:

Глядзець на свет з паднятай галавой.

 

14.08.1998

 

Home Page     Змест

 

2794     ЦУДОЎНЫ СЯБРА

 

Ходзiць месяц крутарогi

Следам уначы,

I нiяк не маю змогi

Ад яго ўцячы.

 

Пабягу – i ён за мною,

Потым пастаю,

Ён вiсiць над галавою,

Свецiць на зямлю.

 

Цяжка ад яго схавацца,

Хоць бяжы, хоць стой,

Будзе следам ён iмчацца,

Хоча быць са мной.

 

Месяц любы мой, цудоўны,

Мы сябры даўно,

Ён, двухрогi або поўны,

Мне глядзiць ў акно.

 

3.10.1998

 

Home Page     Змест

 

2806     ВЯСНОВАЕ ХВАЛЯВАННЕ

 

Днi лета бабіна стаяць,

Яны гатуюць лету здраду,

Хоць здатна восень хваляваць,

Туга ў душы ад лiстападу.

 

Iмклiва падаюць лiсты,

Гуляе iмi ветрык смелы,

Дыван кладзецца залаты,

Ды голыя бянтэжаць дрэвы.

 

Галлё пужае чарнатой,

Зялёныя прыемней шаты,

Гняце увосень неспакой,

Таму я восенi не рады.

 

Яшчэ ўдалечынi зiма,

Але вясну ужо чакаю,

Яе жадаю нездарма,

Бо хваляванне адчуваю.

 

9.10.1998

 

Home Page     Змест

 

2829     ЛЕПШ ВЕЧНАЗЯЛЁНЫ

 

Кладуцца залатыя дываны,

Iх восень сцеле шчодраю рукою,

Калi былi зялёнымi яны,

Iх доля жорсткай не была такою.

 

Здавалась, што абрыдла зелянець,

Бо колькi часу можна быць зялёным?

Было жаданне хутка пасталець,

Цi жоўтым стаць, цi, лепш яшчэ, чырвоным.

 

I вось прыйшла жаданая пара,

Ды прыгажосць з галiн у бруд злятае,

А вецер гонiць лiсце са двара,

Ад родных дрэў ўсё далей адмятае.

 

Хоць золата, бясспрэчна, даражэй,

Лiст залаты – украса кожнай кроны,

Пазалацеў, i падае нiжэй,

Найлепей, калi лiст вечназялёны.

 

31.10.1998

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz