23. Вершы аб смутку

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

4373     ГОРКI СЛЕД

 

Праз час з усiм прыходзiць развiтанне,

Так збудаваны нетрывалы свет,

Сыдуць ў нябыт сяброўства i каханне,

I часам нават не пакiнуць след.

 

Згарае знiчка i згасае зорка,

Не шкода мяса, засталася б косць,

Ды на душы ад смутку вельмi горка,

Што, нiбы знiчка, згасла маладосць.

 

23.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4594     АДЗIНЫ ШЛЯХ

 

Ёсць вельмi розная маркота,

Ды з часам скончыцца яна,

Як сталь, трывалая самота

Душу напоўнiла да дна,

 

Яна бясконца горка плача.

Дзе выйсце добрае шукаць?

Адзiны шлях, дзе ёсць удача:

Ўдваiх быць можна, як кахаць.

 

18.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4720     ЗДАВАЛЬНIЦЦА ВОСЕННЮ

 

У вечнасць адыходзiць, што мiне,

Па-iншаму нiколi не здарыцца.

Чаго бясконца плакаць па вясне,

Калi яна ужо не паўтарыцца?

 

Тым болей, што i лета ўжо прайшло,

На скронях рэдкi iней серабрыцца,

Цяпла менш стала, горшае святло,

I восенню патрэбна здавальнiцца.

 

5.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4730     АСЕННI СМУТАК

 

Не пладаносiць болей сад,

Не каласуе болей нiва,

Не вернеш маладосць назад,

Яна пранеслася iмклiва.

 

Сукi на дрэвах – як крыжы,

Не ззяе золата на пожнi,

Асеннi смутак на душы

Пануе сталы i апошнi.

 

7.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4765     РАКА НАПАСЦЯЎ

 

Вецер лiсцяў зрывае абрыўкi,

Дожджык сее абрыдлай мукой,

Вельмi сумна, як робiш памылкi,

На бяду, сваёй ўласнай рукой.

 

Замест цiхага, сцiплага шчасця

Нарабiла маркоты рука,

Дапякаюць бясконца напасцi,

I бяжыць iх плынь, быццам рака.

 

16.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4774     ЧАКАННЕ ЖУРАЎЛЁЎ

 

Як птушка, радасць хутка паляцела,

А я з надзеяй ёй услед гляджу,

I стома запаўняе маё цела,

Як змей, ўпаўзае сум ў маю душу.

 

Ператрываю холад i завею,

Хачу, каб днi вясновыя прыйшлi,

Ў душы каб месца не знайшлося змею,

Каб з выраю вярнулiсь жураўлi.

 

17.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4799     НАЧНАЯ ЗАВIРУХА

 

За шыбамi злуецца завiруха

Сяброўка доўгiх снежаньскiх начэй,

Як рана, у душы вiруе скруха,

Бяссонне не дае стулiць вачэй.

 

Бо думкi завялi ў часы кахання:

Квiтнелi вiшнi i была вясна...

Мне завiруха сыпле снег да рання,

Ад дум зусiм стамiлася адна.

 

24.12.2000

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz