26. Вершы аб творчасці

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

4001     ДЗЕНЬ ДОБРЫ

 

Двухстрофны верш. Прыйшла яго пара,

Вагомей значна кожнае ў iм слова,

Страфы дзве – думак цэлая гара,

Для iх радкоў шмат не абавязкова.

 

Ўжо тры страфы пайшлi у небыццё,

У творчасцi этап прыходзiць новы,

Двухстрофны верш пачне сваё жыццё,

Кажу: «Дзень добры, верш васьмiрадковы!»

 

22.07.2000

 

Home Page     Змест

 

4056     ВЕРЛIБР

 

Душа павiнна мець якiя фiбры,

Ў радках зусiм мелодыi не чуць,

Калi паэт працуе у верлiбры,

Дае крынiца толькi каламуць.

 

Мо аўтар гэтак яву адчувае?

Мо хтосьцi да такога стылю звык?

Ды чытача свайго не паважае,

Не прачытаць, зламаецца язык.

 

5.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4096     IДЭАЛ

 

Курыца лепш намалюе лапай,

Што мазок – адразу iдэал,

Палатно запэцкаць фарбай абы,

Так шэдэўры нараджаў Шагал.

 

Як мастак высокага гатунку

Нават свой напрамак адшукаў,

Хай пакажа здатнасць ў тым кiрунку,

Як ў свой час Да Вiнчы маляваў.

 

16.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4098     ГАЛОЎНАЕ

 

Ў жыццё прыходзяць цяжкiя мiнуты,

Аб iх паэты пiшуць зноў i зноў,

Асноўнае – не ўласныя пакуты,

Галоўнае – пачуццi чытачоў.

 

Слоў аб сабе хай будзе ў вершы мала,

Iнакш да твора прыйдзе шмат пагроз,

Галоўнае, каб публiка чытала

I бачыла у вершах ўласны лёс.

 

16.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4114     АДНОЛЬКАВАСЦЬ

 

Па-рознаму ўсе людзi бачаць свет,

У кожнага сваё адлюстраванне,

Арыгiнальны цэнiцца паэт,

Аднолькавасць – пустое спадзяванне.

 

Заўжды хай будзе кожны сам сабой,

Паэзiя ў адзiны хор сальецца,

Аднолькава як пiшуць ўсёй гурбой,

Чытач з такiх паэтаў пасмяецца.

 

22.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4121     ДАР К СПЕВАМ

 

Жаўранкi павiслi па-над полем,

Сваёй песняй славяць божы свет,

Iх натхняе дзiўнае прыволле,

I салоўка ў клетцы – не паэт.

 

Загучыць гiмн радасны заўсёды,

Песняю напоўнiцца абшар,

Як хапае для душы свабоды,

Бо у клетцы згасне к спевам дар.

 

24.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4126     САЦЫЯЛЬНЫ ЗАКАЗ

 

У творах факты добрыя, благiя,

I больш нiчога, фактаў апрача,

Як збоку засталась драматургiя,

Не зацiкавяць творы чытача.

 

Пiсьменнiк зырка ззяў, як быццам зорка,

Але пагас, як знiчка ў небе, ўраз,

Аб iм ужо не доўжыцца гаворка,

Бо сацыяльны выканаў заказ.

 

27.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4177     ДЗIЎНАЯ ПЕСНЯ

 

Паэзiя павiнна быць пявучай,

Каб горда выйсцi на чытацкi шлях,

Калi каравай будзе i рыпучай,

Яна падобна прозе, хоць ў вершах.

 

Радкi павiнны бегчы, нiбы хвалi,

I быць ў цудоўнай згодзе мiж сабой,

Каб песню яны дзiўную спявалi,

А не раўлi страшэнна, як прыбой.

 

11.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4181     МАЕ ГЕРОI

 

Мне да спадобы вiшня i сасна,

Яны – мае лiрычныя героi,

Бо вабяць кветак вiшнi белiзна

I зелянiна вечная у хвоi.

 

На другiх ролях моцныя дубы,

Чырвоныя рабiны i бярозы,

Мне з iмi адпачынак ад журбы,

Ад крыўды знемагаць няма пагрозы.

 

11.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4196     НЕ КЛАДЗЕЦЦА

 

Не кладзецца на музыку верш,

На душу не кладзецца таксама,

Хоць друкуюць, але, перш-наперш,

Такi твор для паэзii – драма.

 

Люблю сосен убор залаты,

Буралом не да густу пануры,

Шмат паэтаў, ды ўсiм не заўжды

Ўратаваць верш ўдаецца ад буры.

 

14.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4208     НЕ СВОЙ

 

Рэдакыяй загадвалi ваўкi,

А твор надрукаваць хацела сарна,

То стыль, то змест, то вобраз не такi,

Ўсе намаганнi прападалi марна.

 

Заўсёды пачынаючы паэт

Адчуе ў сродках друку дух ваўчыны,

Хоць добры твор, але не ўбачыць свет,

Зусiм не свой, другой няма прычыны.

 

17.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4209     АРБIТА ШЧАСЦЯ

 

Верш жаночы чысты i адкрыты,

Плёскаюць пачуццi цераз край,

Ён аб шчасцi, што сышло з арбiты,

Крык душы ў iм, горыч i адчай.

 

Калi шчасце ходзiць па арбiце,

I ў каханнi радасным душа,

Як валошка ў недаспелым жыце,

То няма патрэбы для верша.

 

18.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4210     БЯСКРЫЛЫ ВЕРШ

 

Не трэба вершы катаваць што сiлы,

Не пiшацца – лепш трохi пачакаць,

Ад гвалту будзе верш заўжды бяскрылы,

Ён чытача не здатны хваляваць.

 

Верш сам павiнен бегчы, як крынiца,

I радаваць вадой празрыстай свет,

Як брудная вада, лепш супынiцца,

Псуе раку паэзii паэт.

 

18.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4275     ТВОРЧАЯ КРЫНIЦА

 

Здавалась, што апошнi верш пiшу,

Што канчаткова вычарпаны тэмы,

Ды, як струмень, бягуць радкi ў душу,

Iх запiсаць зусiм няма праблемы.

 

Струмень збягае з кожнага радка,

У iм вада празрыстая iскрыцца,

Ствараецца паэзii рака,

Яшчэ не ссохла творчая крынiца.

 

4.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4319     ПУШКIНСКIЯ СЛОВЫ

 

Граматыка даўно сiвых часоў,

Як быццам добры злодзей у законе,

Як гiры на нагах, канчаткi слоў

У множным лiку i у родным склоне.

 

Яна крадзе паэзii радкi,

Для рыфм стварае цяжкiя умовы,

Лад рускай мовы быў раней такi,

Ёй волю далi пушкiнскiя словы.

 

14.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4334     П'ЯНЫ ВЕРШ

 

Калi ў душы зусiм заглухнуць фiбры,

I арытмiчна-шэрым стане свет,

Тады, напэўна, пiшуцца верлiбры,

Бо рыфм не здатны адшукаць паэт.

 

I верш пачне хiтацца, нiбы п'яны,

Чытач радкi не здольны прачытаць,

Паэт не бачыць у лухце заганы,

I далей будзе п'яны верш складаць.

 

16.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4337     ШТО БАЧУ

 

Змяняюцца няспынна поры года,

Прыходзяць з часам на свае кругi,

Дыктуе вершы мне сама прырода

Пра лiст зялёны, дожджык i снягi.

 

Пра жоўты лiст i жыта залатое,

Пра клiн, якi стварылi журавы,

Што бачу, я пiшу заўжды пра тое,

Не выдумляю тэму з галавы.

 

17.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4408     ШЭДЭЎРЫ

 

Амаль не чутна музыкi радкоў,

Са словамi хоць робяцца манеўры,

Ды, як не хопiць у паэта слоў,

Нiколi не народзяцца шэдэўры.

 

Але i хаты трэба будаваць,

Таму не шкода розуму i працы,

Каб не з шэдэўраў ўсе вянкi складаць:

Не кожны здатны будаваць палацы.

 

29.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4435     ГАНЧАРЫ

 

Дзiравых нарабiлi шмат гаршкоў,

Як склалi ў бурт – падняўся аж да неба,

Упарта круцяць круг ганчарны зноў,

Нiкому посуд з дзiркамi не трэба.

 

Стараюцца паэты-ганчары,

Ды верш вядомым стаць не мае шансу,

Бо дачакалiсь да другой пары:

З фарфору посуд трэба цi з фаянсу.

 

2.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4479     ЧАТЫРЫ РАДКI

 

Сем строф было, i шэсць было таксама,

У тры, чатыры i, тым болей, ў пяць,

I нават ў дзве ўмяшчалась панарама,

Хачу ў адной яе адлюстраваць.

 

Двухстрофны верш, змест у яго багаты,

Ды хопiць з часам чатырох радкоў,

Каб расказаць пра сцiпласць i пра вады,

Пра гора, шчасце, радасць i любоў.

 

7.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4481     ПАПЯРЭДНIК

 

У тэхнiцы, навуцы i культуры

Нiхто б вядомай постаццю не стаў,

Раней каб не заклалi ведаў муры,

Не пакарыўся б славы п'едэстал.

 

Бо без падмурку не зрабiць будовы,

I не пабачыць ззяючых вяршынь,

Як папярэднiк не заклаў асновы,

Не ў змозе адчынiцца неба сiнь.

 

7.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4485     ВЕЧНАЯ ТЭМА

 

У прозы тэмы розныя свае,

Ды для душы паэзiя – саветнiк,

Пачуццяў дождж паэзiя дае,

Не да спадобы варушыць ёй сметнiк.

 

Яна – увасабленне для красы,

Па густу ёй па душах вандраванне,

Чырвонай нiткай ў ёй праз ўсе часы

Праходзiць тэма вечная – каханне.

 

8.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4489     КАМЕНЬЧЫКI НА ДНЕ

 

Шурпатыя спачатку прыйдуць словы,

Ды хутка iх шлiфуе думкi плынь,

Застаўся водар каб ад iх мядовы,

Збег смак паганы, горкi, як палын.

 

I круцiць словы плынь, пакуль заззяюць,

Iдзе працэс цудоўны, нiбы ў сне,

I верш пашлiфаваныя складаюць

Прыгожыя каменьчыкi на дне.

 

9.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4506     НЕЦЯРПЛIВЫЯ РАДКI

 

Заўжды знайду для творчай думкi час,

Бо думка нецярплiвая не ў меру,

Радок верша каб назаўжды не згас,

Яго пакласцi трэба на паперу.

 

Збягаюць чарадою з-пад рукi,

Чакаць нi ўдзень, нi ноччу не жадаюць

Занадта нецярплiвыя радкi,

I без супынку вершы ў стос складаюць.

 

11.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4563     СНЕГ НА ДРОЦЕ

 

Далiны, рэкi i вяршынi гор,

Зiгзагамi пракладзена дарога,

Намаляваў на шкле мароз узор,

Здаецца, утварыўся ён з нiчога.

 

Таксама тчэцца з розных думак верш,

Якiя вабна кружацца ў палёце,

Знайсцi аснову трэба перш-наперш,

Збіралiсь словы каб, як снег на дроце.

 

12.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4583     ТВОРЧЫЯ КРЫНIЦЫ

 

Як прыйдзеш на сунiчную палянку,

Пад кожны кусцiк будзеш падаць нiц,

Хоць ў лесе быць ад ранку і да ранку,

Не назбiраць нiяк судка сунiц.

 

Адну бярэш – другую бачыць трэба,

Як перад кожнай рыфмай падаць нiц,

То верш, як дождж, не будзе падаць з неба,

Бо творчых не адкрыецца крынiц.

 

17.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4602     ЖАДАНЫ ПIК

 

Фiнiш быў жаданы i далёкi,

Мо галоўны фiнiш у жыццi,

Да мэты яшчэ чатыры крокi,

Ды не вельмi проста iх прайсцi.

 

На Парнас iмкнецца шмат паэтаў,

На сябе пускаць ён ўсiх не звык,

Трэба шмат упартасцi i ведаў,

Пакарыўся каб жаданы пiк.

 

19.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4634     НЕ ШТУЧНА

 

Жыццё iдзе за крокам крок,

Дзе крок апошнi, а дзе першы,

Даецца досведу урок,

Якi перакладзецца ў вершы.

 

То верш шаўковы, як трава,

То шэпча, то галосiць гучна,

Як iх стварае галава

Цiкава, але ўсё ж не штучна.

 

25.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4661     ГРОНКI СЛОЎ

 

Як на магнiт жалезныя апiлкi,

Прыцягваюцца ў вершы гронкi слоў,

Ў радках займаюць месца без памылкi,

Адносiны у iх, як у сяброў.

 

Але не ўсе сябруюць добра словы,

Падобны вельмi рыфмы перш-наперш,

Ад рытму утвараюцца умовы,

Каб песняю гучаў узнёсла верш.

 

28.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4664     ДОБРЫ ЗМЕСТ

 

К чаму прывыклi, лiчыцца ўжо норма,

Як белае адзенне для нявест,

Галоўнай стаць зусiм не здатна форма,

Бо вызначае сэнс цікавы змест.

 

Аматары працуюць i паэты,

Не кожнаму ўсе формы па плячы,

Складаюць i верлiбры, i санеты,

Ды добры змест чытаюць чытачы.

 

29.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4670     ПРЫГОЖЫЯ КАВАЛКI

 

Магутны талент, як фужэр,

Ў iм хмельнае вiно iскрыцца,

Як не прымаць бяспекi мер,

Ён можа ў друзачкi разбiцца.

 

Больш не налiць ў яго вiна,

Цудоўны быў i ў справах палкi,

Амаль што нуль цяпер цана,

Хаця прыгожыя кавалкi.

 

30.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4675     УЛАСНАЕ ПАЧУЦЦЕ

 

Душу другiх заўсёды мог адчуць я,

Жаночы верш узвышана святлей,

Таму што толькi ўласнае пачуцце

Iстотна i дакладней, i мацней.

 

Ў жаночых словах не знаходзiш прозы,

Жаночая паэзiя – як цуд,

Але душу гнятуць бясконца слёзы,

Радкi у вершах плачуць ад пакут.

 

30.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4690     СВАЕ ЗАКОНЫ

 

З iкрой чырвонай смачны бутэрброд,

Нязвыклаю ён вабiць навiзною,

Але прыйдзе пакута ад нягод,

Як бочка перапоўнiцца iкрою.

 

Нiхто цяпер не скажа добрых слоў,

Бо зайздрасць ставiць цяжкiя заслоны,

Знiкае нават кволая любоў,

У рэцэнзентаў ёсць свае законы.

 

2.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4691     ПАЭТЫЧНАЯ АТЛАНТЫДА

 

Ёсць велiч паэтычнай Атлантыды,

Яна з'явiлась спакваля i ў нас,

Ды iншыя ў пашане краявiды,

Бо не саспеў яе цудоўны час.

 

Цяпер аб ёй нi слыху, анi згадкi,

Бо затуляе дзiва пена хваль,

Яе ацэняць праз гады нашчадкi,

Бо пена замiнае ёй, на жаль.

 

2.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4707     БОГ СУДДЗЯ

 

Рэдактар у любой газеце

Сябе друкуе перш-наперш,

Таму у кошыку для смецця

Мой першы верш, мой лепшы верш.

 

Загартаваўся мой характар,

Ды ў барацьбе пустой знямог,

Бо непадсудны мой рэдактар,

Суддзя яму хай будзе Бог.

 

4.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4714     ЛIТАРАТУРНЫ ПОСПЕХ

 

У змесце справа, а не ў мове,

Шурпатых назбiраюць слоў,

Не трэба скардзiцца, панове,

Што абыходзiць вас любоў.

 

Стаiць шмат твораў на палiцах,

Нiхто лiсты не варушыў,

Лiтаратурны поспех снiцца,

А кнiгi пакрывае пыл.

 

4.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4723     ЛАД МОВЫ

 

Калi не ведаць справу палявання,

Яна – выток адчаю i пакут,

Для знаўцы – нiбы першае каханне,

Як непаўторны i дзiвосны цуд.

 

Не прыйдзе i ад верша асалоды,

Ён прагучыць трывожна, як набат,

Бо цяжкiя ўзнiкаюць перашкоды,

Калi не ведаць добра мовы лад.

 

6.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4734     ЛIРА

 

Як талент даў у рукi Бог,

Узнагародзiў дзiўнай лiрай,

Бы у аратага нарог,

Яна не можа быць няшчырай.

 

Калi ў вершах гучыць мана,

Цi гронка пахвалы кумiру,

То шэлег лiрыцы цана.

Мо лепш не браць у рукi лiру?

 

7.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4750     ЧОРНА-БЕЛЫ КОЛЕР

 

Высокi стыль паэту па душы,

Як мова пра узнёслае – то двойчы,

I лiрыкi цудоўныя вершы

Вясной ужо гучалi не аднойчы.

 

Але цяпер пачалася зiма,

Ды у прыгожай белай каралевы

Ў палiтры фарб вясёлкавых няма,

Таму i колер вершаў чорна-белы.

 

11.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4761     ДЗВЕ КРЫНIЦЫ

 

Ёсць дзве крынiцы-падарункi,

Дзе чэрпаць тэмы для верша:

Прыроды любыя малюнкi

I чалавечая душа.

 

Струмень бяжыць з iх прамянiсты,

Каб утварыць адзiн ручай,

Паток радкоў у верша чысты,

Ён славiць песняй родны край.

 

16.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4767     МАСТАЦКАЕ ПОЛЕ

 

Я на полi мастацкiм араты,

Ды ў знямозе ўвесь час ад тугi,

Пустазеллем палетак багаты,

Цi яго пакрываюць снягi.

 

Цi кiдаць або не ў глебу зерне,

Бо быльнёг затулiў небакрай?

Мо, што кiнуў, нiколi не верне,

Мне жаданы назад ураджай.

 

16.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4776     ДРУГI IНСТРУМЕНТ

 

Iгралi добра дудка i жалейка,

Прайшоў iх час, пайшлi яны на скон,

Ёсць iнструментаў новая сямейка,

I паўтарае iх магнiтафон.

 

Былы матыў нiколi не ўваскрэсне,

Хаця па iм даволi ёсць тугi,

Час новы вымагае новай песнi:

Iграе iнструмент зусiм другi.

 

19.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4803     САПРАЎДНАЕ ДЗIВА

 

Ён падобны сапраўднаму дзiву,

У паэзii лёгкi мой крок,

I таму я кладу не праз сiлу

Падагнаныя словы ў радок.

 

Мне не цяжка пiсаць, а цiкава,

Я упэўненым крокам iду,

Бо паэзiя – любая справа,

Радасць п'ю, як з крынiчкi ваду.

 

24.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4811     ДЗЕСЯТКI

 

Спрактыкаваны i выдатны,

Як сталь, трывалая рука,

Стрэл толькi ў яблычак дакладны,

Як не – блiжэй да малака.

 

У вершах рыфмы, як дзесяткi,

Вялiкi цi малы калiбр,

Калi няма аб рыфме згадкi,

То нараджаецца верлiбр.

 

26.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4848     КРЫВОЕ ЛЮСТЭРКА

 

На люстэрка гляджу з шанаваннем,

Не скажае яно адбiццё,

А дакладна, з вялiкiм стараннем,

Якiм ёсць, адбiвае жыццё.

 

Ў несумленных заўжды свая мерка,

Iм праўдзiвасць не трэба зусiм,

Яны маюць крывое люстэрка,

I хлусяць людзям творам сваiм.

 

1.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4879     ПРЫГАВОРЫ

 

Праходжу паэтычным полем,

Вакол расце адзiн быльнёг,

Гляджу у будычыню з болем,

Выдатных к ёй няма дарог.

 

I заняпад здарыцца скоры,

Бо чытача зусiм няма,

Паэты пiшуць прыгаворы,

Друкуюць, пэўна, iх дарма.

 

6.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4886     ДОРЫЦЬ ПРЫРОДА

 

Цвiлi яблынi пышна, i вiшнi цвiлi,

Луг паслаў дываны з аксамiту,

Залаты колас вырас з вясновый раллi,

Хвалi беглi па спеламу жыту.

 

Здатна ў вершы радкi мне прырода дарыць:

Лесу шум, плёскат вод, водар рання,

Каб аб светлых пачуццях я мог гаварыць,

Аб пяшчотах i шчасцi кахання.

 

7.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4893     НАМАГАННI

 

К вядомасцi паэты робяць крок,

Ўсе сiлы аддаюць, каб друкавацца,

Прыняў суровы на сябе зарок,

Сцаць супраць ветру больш не намагацца.

 

Нiхто не цэнiць вершы па красе,

Рэдактар друкавацца сам ахвочы,

Мне намаганне толькi боль нясе,

Заўсёды пырскi пападаюць ў вочы.

 

9.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4894     ЗАЛАТАЯ НIВА

 

Пэўна, мне ў жыццi паталанiла,

Бо заглянуў я за небакрай,

Маiх вершаў залатая нiва

Можа даць разлiк на ураджай.

 

Як зусiм не апублiкаваны,

Нельга гаварыць, што ты паэт,

Ратаўнiчы круг дае жаданы,

Без цэнзуры любы Internet.

 

9.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4900     ДАПАМОГА

 

Крок за крокам iду да мэты,

Ды праехацца трохi жадаю,

Хаця звык да працяглай хады.

Мо Пегаса сабе асядлаю?

 

Бо няўмольна бяжыць хуткi час,

Але б'е яшчэ вершаў крынiца,

Можа дасць дапамогу Пегас,

Да мэты не жадаю спазнiцца.

 

9.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4997     КАХАНКА

 

Зрабiць мог больш, ды здейснiў вельмi мала,

Таму прыходзiць часам сум ў душу,

Цудоўны доля шанс падаравала,

Жыву яшчэ i вершыкi пiшу.

 

Паэзiю люблю я, як каханку,

Абдымкi вельмi моцныя яе,

У цемразi ад вечара да ранку

Мне муза песнi дзiўныя пяе.

 

25.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4999    ПАЭТЫЧНАЯ ВIЗIТКА

 

Набралась вершаў нiзка немалая,

Але мой верш яшчэ не бачыў свет,

Ён чытача з надзеяю чакае,

Якi зайшоў на Web у Internet.

 

File доўгi, як на добрай шпулi нiтка,

Каб спадабаўся ад душы, хачу,

File гэты – паэтычная вiзiтка,

Цяпер яе даю я чытачу.

 

25.01.2001

 

Home Page     Змест

 

5000     ЗАДАЧА

 

Пяць тысяч. Збудаваў вялiкi гмах,

У творчасцi не ведаў перашкоды,

Ў мiнулым лёгкi i натхненны шлях,

Шлях ўзлётаў да вяршынь i асалоды.

 

Трымаў мяне ў абдымках доўга верш,

Заўжды было сяброўства памiж намi,

Цяпер мая задача, перш-наперш,

Вялiкi гмах знаёмiць з чытачамi.

 

25.01.2001

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz