2. Вершы аб думках, разважаннях, парадах

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

6001     ЖЫЦЬ СУЧАСНЫМ

 

Не трэба горка плакаць аб мiнулым,

Лепш цалавацца горача цяпер.

 

 

6003     СПЯШАЦЦА

 

Пазнаць больш трэба i зрабiць,

Пакуль з iмпэтам сэрца б'ецца.

 

 

6006     МЕЦЬ ВЫЙСЦЕ

 

Не трэба заганяць у кут сябе,

За саламiнку каб пасля хапацца.

 

Home Page     Змест

 

6007     ПРЫЗНАЦЬ ВIНУ

 

Галоў меч вiнаватых не сячэ,

Таму баяцца не патрэбна зброi.

 

 

6008     ДАКЛАДНА ВЕДАЦЬ

 

Заходзiць небяспечна у ваду,

Бо можа апынуцца дно дрыгвою.

 

 

6015     ГЛЯДЗЕЦЬ У КОРАНЬ

 

За цудоўны яблык залацiсты

Падзяка шчырая не бачным караням.

 

Home Page     Змест

 

6016     НЕЗАСЛУЖАНАЯ СЛАВА

 

Як люстэрка, можа быць гладзь славы,

Ды яе знiшчае ветрык малы.

 

 

6021     ТРЭБА ПРАЦЯГ

 

Паставiць кропку немагчыма,

Як сказ не скончаны яшчэ.

 

 

6031     ВЕДАЦЬ ЗМЕСТ

 

Эпiлог можна ў кнiзе прачытаць,

Але i зместу прапускаць не варта.

 

Home Page     Змест

 

6032     САЛОДКIЯ ЦЯЖКАСЦI

 

Пад'ёмнiк на вяршыню завязе,

Ды пешкi пакарыць яе прывабна.

 

 

6037     ВЫНIК НЕАБАЧЛIВАСЦI

 

Здалёк здавалася шаўковаю трава,

Але у ёй схавалася каменне.

 

 

6038     ПАДМАННЫ ВЫГЛЯД

 

Аднолькава заўжды люстэка вод:

Цi мелiна ляжыць пад iм, цi бездань.

 

Home Page     Змест

 

6042     САПРАЎДНАСЦЬ У КАРЭННЯХ

 

Не зведаеш, цi добры баравiк,

Пакуль яшчэ не бачна зрэзу корню.

 

 

6068     ВЫДАТКI ВЫШЫНI

 

Заўжды сам камень коцiцца з гары,

А на гару яго занесцi трэба.

 

 

6069     ТРЫМАЦЬ НАЯЎНАЕ

 

Што маеш, лепей трэба зберагаць,

Бо страцiш – будзеш жабраком адвечным.

 

Home Page     Змест

 

6070     НАДЗЕЙНАЯ АПОРА

 

Як пад нагамi вельмi моцны дол,

То можна часам паглядзець ў нябёсы.

 

 

6071     КАБ ПАЧУЦЬ

 

Журчыць у цiшу i маленечкi ручай,

У буру нават гучны спеў не чутны.

 

 

6085     РОЗНЫЯ ГУСТЫ

 

Мiлей бярэзiнка з лiстотай залатою

Або вечназялёная сасна?

 

Home Page     Змест

 

6104     ПРЫГАЖОСЦЬ I КАРЫСНАСЦЬ

 

Бягуць аблокi – як карцiнкi,

Ды толькi хмара дасць дажджу.

 

 

6110     ДАЛЁКАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Здалёк i вогнiшча – як казка,

Ды дакрануцца нельга да агню.

 

 

6112     ВАБНЫ СПАКОЙ

 

Прыемней плысцi па спакойнай плынi,

Бяда прыйдзе, калi закруцiць вiр.

 

Home Page     Змест

 

6113     ЦЯЖКI ПАЧАТАК

 

Заўсёды цяжкi толькi першы крок,

Пасля з слядоў i сцежка пракладзецца.

 

 

6115     СТРАЧАНАЕ

 

Калi адрэзаная скiба,

Нiяк не здатны бохан цэлым стаць.

 

 

6126     КЕПСКI ВЫНIК

 

Калi стары занадта слабы конь,

Зусiм не вiнаватая дарога.

 

Home Page     Змест

 

6127     ЗМЕНА СУТНАСЦI

 

I цень быць можа да спадобы,

Як спёка не дае дыхнуць.

 

 

6130     МУДРАСЦЬ

 

Лепш прамаўчаць, як гаўкае сабака,

Каб iншыя не падымалi гвалт.

 

 

6140     УЗАЕМАСУВЯЗЬ

 

Як стогне лес – не мёд i полю,

Хай лепей сцiшацца вятры.

 

Home Page     Змест

 

6141     ПРЫЕМНАЕ

 

Як вабiць водар лiпавай прысады,

Хоць робiш круг, ёй хоча прайсцiсь.

 

 

6143     ПЕРАСЫЧАНАСЦЬ

 

I любае абрыдлым можа стаць,

Як спажываць яго ўвесь час праз меру.

 

 

6146     ПАВАГА IНШЫХ

 

Не трэба каламуцiць ручая:

Нiжэй па плынi хтосьцi мае смагу.

 

Home Page     Змест

 

6150     ПРАДВЫЗНАЧЭННЕ

 

Прырода вымагае пэўных дзей,

I падмануць яе нiколi немагчыма.

 

 

6156     ВIДАВОЧНЫ ВЫНIК

 

Як назбiралась шмат страшэнных хмар,

Абавязкова будзе навальнiца.

 

 

6161     ЗАЛОГ КАНЦА

 

Хай зроблены пакуль што першы крок,

Але калiсьцi скончыцца дарога.

 

Home Page     Змест

 

6177     ДАЛЕЙ – ГОРАЙ

 

Калi разбеглiся шляхi,

Час павялiчвае адлегласць памiж iмi.

 

 

6178     ЧЫСТЫ БРУД

 

Занадта брудна можна наслядзiць

I вельмi чыстымi нагамi.

 

 

6179     ПЕРАЎВАСАБЛЕННЕ

 

Як вугаль, чорная зямля,

Ды родзiць хлеб, падобна снегу, белы.

 

Home Page     Змест

 

6180     ХУТКАБЕЖНАСЦЬ

 

Краса падобна кветцы ружы:

Падорыць радасць – знiкне назаўжды.

 

 

6181     НАТХНЕННЕ

 

I цяжкая дарога будзе лёгкай,

Як побач чутны пошчак салаўя.

 

 

6185     МIРАЖ

 

Iмкненне генералам стаць – пустое,

Не трэба столькi генералаў, як салдат.

 

Home Page     Змест

 

6193     ВЫНIК

 

Устойлiвы заўсёды стан,

Калi надзейная апора.

 

 

6195     НА ВЫБАР

 

Мо, лепш ружовы мець падман,

Чым надта чорную сапраўднасць?

 

 

6202     ЛЕПШ МЯККАСЦЬ

 

Прыемна крочыць па траве,

Бо жорстка пад нагамi на асфальце.

 

Home Page     Змест

 

6211     ГАЛОЎНАЕ

 

Ручай вясновы хоць вялiкi,

Ды знiкне, бо вытока не прыдбаў.

 

 

6212     ВЯСНОВАЯ ПАМЫЛКА

 

I цёрн цвiце падобна слiве,

Ды вельмi даўкi смак пладоў.

 

 

6213     РОЗНЫЯ ШЛЯХI

 

Трывожны ўзнёслы шлях наперад,

Спакойны i засмучаны – назад.

 

Home Page     Змест

 

6216     СIЛА НА СIЛУ

 

Калi нагрэеш дастаткова,

Падатлiвай становiцца i сталь.

 

 

6219     СКАРЫСТАЦЬ ШАНЦ

 

Пакуль бяжыць ручай вясновы,

Патрэбна чэрпаць ў iм ваду.

 

 

6223     УЗАЕМАСУВЯЗЬ

 

Капаць глыбока трэба студню,

Каб была чыстаю вада.

 

Home Page     Змест

 

6232     ПРОЦIЛЕГЛАСЦI ЗМЫКАЮЦЦА

 

Мець хочацца што-небудзь, як няма,

Калi праз меру ёсць, то зноў нядобра.

 

 

6334     НЕПРАЎДЗIВАСЦЬ

 

Прыгожым мыльны быў пузыр,

Ды нельга да яго крануцца.

 

 

6236     АБМЕЖАВАНАСЦЬ

 

Ключ быў на iншыя падобны,

Ды адчыняў адзiн замок.

 

Home Page     Змест

 

6245     КАШТОЎНАСЦЬ

 

Што цяжэй ўсяго ў жыццi даецца,

Значна болей цэнiцца заўжды.

 

 

6254     ПУСТОЕ СПАДЗЯВАННЕ

 

Калi таптаная дарога,

На ёй не вырастуць грыбы.

 

 

6258     МУДРЫ ПАДЫХОД

 

Хай побач няма мора цi ракi,

Ўсё роўна трэба плаваць навучыцца.

 

Home Page     Змест

 

6259     СВАБОДА ПРЫЙДЗЕ

 

Якой бы не была свякруха,

Яна на шмат гадоў старэй.

 

 

6269     ЗАКАНАМЕРНАСЦЬ

 

Калi навокал жвава ходзяць хмары,

Шукаць прытулак трэба ад дажджу.

 

 

6271     ВЫМУШАНАСЦЬ

 

Як есцi хочацца даўно,

I жытнi хлеб не горай, чым пшанiчны.

 

Home Page     Змест

 

6275     ДАКЛАДНЫ РАЗЛIК

 

Не след далёка заплываць,

Як на зваротны шлях не хопiць сiлы.

 

 

6276     ПЛАНКА ГОДНАСЦI

 

Як першы раз табе заплацяць,

Такая i твая цана.

 

 

6280     КАНЧАТКОВЫ ВЫНIК

 

Не кветкi, а саспелыя плады

Смак iсны выявяць заўжды.

 

Home Page     Змест

 

6281     ПУСТАСЛОЎЕ

 

Агонь гарыць не ад прыгожых слоў,

Але шугае, як падкiнуць дроў.

 

 

6285     НЕ ЎТАIЦЬ

 

Калi хадзiць на дыбачках заўжды,

Ўсё роўна пакiдаюцца сляды.

 

 

6288     НЕ ПА ЗУБАХ

 

Цудоўны яблык ў вершалiне,

Але не дацягнуцца да яго.

 

Home Page     Змест

 

6291     ВЫМУШАНАСЦЬ

 

Хай нават цёплая вада,

Ды ўтаймаваць ёй можна смагу.

 

 

6292     СТАЛЫ СПАКОЙ

 

Спакой ва ўсiм лепш мець заўжды,

Ад хвалявання – шмат бяды.

 

 

6296     НЕЖАДАНЫ ДАДАТАК

 

Нiхто не марыць аб калючках,

Iх ружа прынясе з сабой.

 

Home Page     Змест

 

6298     СТАЛАЕ НАТХНЕННЕ

 

Нiколi не сканчаецца дарога,

Як хобi – хуткая хада.

 

 

6302     ЛЕПШ ПАВОЛI

 

Як будзе надта ўзлёт круты,

Магчыма з штопару не выйсцi.

 

 

6303     ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ

 

Няхай вядзе цудоўны шлях наперад,

Быць трэба пільным, каб не трапіць ў нерат.

 

Home Page     Змест

 

6308     ЖАДАНАЯ ЦЕМРА

 

Ноч цемрай прыкрывае вады,

Таму для многiх люба ноч.

 

 

6314     НЕЧАКАНАСЦЬ

 

Здараецца, што добрыя шляхi

Ў мясцiны кепскiя прыводзяць.

 

 

6315     СПАДЧЫННАСЦЬ

 

Калючы цёрн нiяк не ў змозе

Красуню слiву нарадзiць.

 

Home Page     Змест

 

6327     КАРЫСНАСЦЬ РУХУ

 

Дзе плынь бяжыць,

Не будзе тванi.

 

 

6332     ГРУНТОЎНАСЦЬ

 

Лепей раз пракласцi кладку,

Чым заўжды шукаць абход.

 

 

6334     НЕАБХОДНАСЦЬ

 

Як вельмi моцна мучыць смага,

З балота будзеш пiць ваду.

 

Home Page     Змест

 

6337     СКАРАСПЕЛАСЦЬ

 

Як яблык унутры грызе чарвяк,

То ён заўжды саспець хутчэй iмкнецца.

 

 

6339     ПЕРААЦЭНКА

 

Вачыма хутка робiцца усё,

Так жвава працаваць не ў стане рукi.

 

 

6343     ПРЫЕМНЫЯ ЦЯЖКАСЦI

 

Заўжды не вельмi лёгкi выбар,

Ды горш, як выбару няма.

 

Home Page     Змест

 

6349     РОЗНЫ ГУСТ

 

Кагосьцi вабiць хлеба луста,

А зайца – морква i капуста.

 

 

6351     СПАЗНЕННЕ

 

Калi шугае полымя пажару,

Агонь ужо вадою не залiць.

 

 

6355     АДНОСНАСЦЬ

 

Гара высокая заўжды,

Як назiраць яе з далiны.

 

Home Page     Змест

 

6356      СЛАБАСЦЬ МОЦНЫХ

 

I дубу цяжка утрымацца,

Калi вада падмые каранi.

 

 

6357     ВАБНАСЦЬ

 

Калi жардзiну выбiраюць,

Крывое дрэва не ссякуць.

 

 

6359     ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ

 

Заўжды паснедаць лепей зранку,

Бо познiм можа быць абед.

 

Home Page     Змест

 

6366     ПАДМАНЛIВАСЦЬ

 

Хоць свецiць сонейка ласкава,

Але у змозе абпячы.

 

 

6367     ЗДАВОЛЕНАСЦЬ МАЛЫМ

 

Калi навокал толькi цемра,

То як дарунак – i адзiн прамень.

 

 

6369     НЯСТРЫМАНАСЦЬ

 

Маланка быць не можа таямнiцай:

Абавязкова выдасць гром.

 

Home Page     Змест

 

6370     ВЫМУШАНАСЦЬ

 

Заўжды абставiны мацней,

Яны – як рэчышча для плынi.

 

 

6372     ВЫДАТКI СПАКОЮ

 

Хоць цiша i дае спакой заўсёды,

Але напяць не здатна ветразi.

 

 

6373     ФАТАЛЬНАЯ ПАМЫЛКА

 

Адзiн не ў тым напрмку крок

Дае на ўсё жыццё урок.

 

Home Page     Змест

 

6375     ДВАIСТАСЦЬ

 

Не толькi вабiць лес красой,

А нетрамi упарта страшыць.

 

 

6376     ЗАЛЕЖНАСЦЬ

 

Не будзе крышталёвай плынь,

Калi выток яе ў балоце.

 

 

6377     ЗАЛАТАЯ КРЫНIЦА

 

Зямля, як вугаль, чорная заўжды,

А колас нараджае залаты.

 

Home Page     Змест

 

6378     НЕ СТРАЧАЦЬ ПIЛЬНАСЦЬ

 

Імгнення хопіць, каб упасцi,

А падымацца трэба доўгі час.

 

 

6382     СЛУШНЫ ВЫБАР

 

Хай зрэжа лепей любая пiла,

Бо горай будзе, як ссячэ сякера.

 

 

6384     РЭАЛЬНАСЦЬ

 

Усiм прыемней водар ружы,

Ды хтосьцi нюхае палын.

 

Home Page     Змест

 

6387     БЕССЭНСОЎНАСЦЬ

 

Калi знiшчае сiлы барацьба,

То пiррава чакае перамога.

 

 

6390     ЗМЕНЫ

 

Праз час цудоўная уцеха

Ў душы гучыць, як ў лесе рэха.

 

 

6397     ТАКАЯ IСНАСЦЬ

 

Вярблюд зусiм не вiнаваты,

Што нарадзiўся ён гарбаты.

 

Home Page     Змест

 

6406     ЗБЕРАГАЦЬ ЛЮБАЕ

 

Ключа няма – не да чаго замок,

Таму страчаць не трэба любы ключык.

 

 

6410     ГАТОЎНАСЦЬ

 

Калi не разгуляўся апетыт,

Сядаць за стол абедзены не трэба.

 

 

6412     ПРЫКМЕТА

 

Адной гара нiколi не бывае:

За ёй заўсёды цягнецца ланцуг.

 

Home Page     Змест

 

6418     ЦАНА ЖАРТАЎ

 

Падчас зусiм пустыя жарты

Болей глыбокiх думак варты.

 

 

6423     СВОЕЧАСОВАСЦЬ

 

Заўжды патрэбна смажыць рыбу,

Пакуль што свежая яна.

 

 

6424     ДВА БАКI МЕДАЛЯ

 

Штыль вабiць цiшынёй цудоўнай,

Ды абвiсаюць ветразi.

 

Home Page     Змест

 

6430     ГЛЯДЗЕЦЬ У КОРАНЬ

 

Хоць добра працавала барана,

Аддаць галоўны гонар трэба плугу.

 

 

6436     ЗАЛЕЖНАСЦЬ

 

Шчадроты каб не дала неба,

То ссохла б поўнасцю зямля.

 

 

6443     АДПАВЕДНАСЦЬ

 

Як пара запрагаецца у воз,

Адзін яго не ў змозе нават зрушыць.

 

Home Page     Змест

 

6470     ВУЧЫЦЬ ЧАС

 

Калi сканчаецца урок,

Яшчэ не будзе поўных ведаў.

 

 

6471     ЦЯЖКI ПОШУК

 

Ва ўсiм ёсць зерне залатое,

Ды толькi як яго знайсцi?

 

 

6472     ДОБРЫ ПАДМУРАК

 

Каб стала нiва залатой,

Абавязкова трэба гной.

 

Home Page     Змест

 

6493     ВАЖКАЯ ПРЫЧЫНА

 

Дуб упадзе, як пад касой трава,

Як абсячы яму карэнне.

 

 

6505     ЛЕПШЫ ВЫБАР

 

Не заўжды па густу перамога,

Часам вабiць у палон дарога.

 

 

6506     АДНАВЕКТАРНАСЦЬ

 

Калi глядзець упарта ў корань,

Не бачна шатаў прыгажосць.

 

Home Page     Змест

 

6516     У ЧАС

 

Як не сабраць духмяныя сунiцы,

Яны згнiюць сярод iглiцы.

 

 

6519     ПЭЎНА

 

Цi можна крочыць ў правiльным напрамку,

Як з iншымi шагаеш не ў нагу?

 

 

6531     АШУКАНСТВА

 

Вады прыхаваць магчыма

Толькi на кароткi час.

 

Home Page     Змест

 

6536     АДПАВЕДНАСЦЬ

 

Не толькi рай, iснуе пекла,

Таму павiнны быць грахi.

 

 

6541     АСНОВА

 

Хоць безлiч кветак, шмат нектару,

Ды толькi пчолы створаць мёд.

 

 

6543     ЗМЕНЫ

 

Ласкавае маленькае цяля,

Але з яго бык вырастае грозны.

 

Home Page     Змест

 

6550     ПРЫЕМНАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ

 

Хоць сагравацца хораша цяплом,

Ды робяць фортачкi для свежага паветра.

 

 

6563     СХАВАНАЯ СУТНАСЦЬ

 

Пад фарбай iснасцi не бачна,

Стаць значным здатна, што нязначна.

 

 

6571     СТАРАЯ КАЛЯIНА

 

Калi знаёмая мясцовасць,

Без компаса не заблукаць.

 

Home Page     Змест

 

6579     ПАДМАННАСЦЬ

 

Шырокай можа быць, як мора, плынь,

Ды глыбiня ў ёй – курам па калена.

 

 

6580     СПАДЧЫННАСЦЬ

 

Элiтнае калi спiлуюць дрэва,

Магутны застаецца пень.

 

 

6585     УПЛЫЎ СТАНУ

 

Калi няшчадна палiць сонца,

Крынiчнай стане i балотная вада.

 

Home Page     Змест

 

6587     УЗАЕМАСУВЯЗЬ

 

Як робiш справу пад прымусам,

Непаслухмяная рука.

 

 

6588     НЕПАЗБЕЖНЫЯ ВАДЫ

 

I у вялiкай прызнанай ракi

Плынь часам разразаюць астраўкi.

 

 

6596     ШЧОДРАЯ РУКА

 

Даваць заўсёды лепей, чым прасiць,

Таму, як змога ёсць, заўжды давайце.

 

Home Page     Змест

 

6598     ЧАС ЛЕЧЫЦЬ

 

I бiтая занадта сцежка

Травою здатна зарасцi.

 

 

6604     ВАБНАЯ СЦIПЛАСЦЬ

 

Часам лепей месячная ноч,

Чым дажджлiвы цёмны дзень пахмурны.

 

 

6606     ДАНАСЦЬ

 

Як ранак мудрасцi не даў,

Вячэрняю парой не дачакацца.

 

Home Page     Змест

 

6608     ПАДМАННЫ ВЫГЛЯД

 

Хоць шэры i маленькi салавей,

Але спявае значна лепш, чым певень.

 

 

6612     ПЕРАБОР

 

Калi салодкага занадта,

То вельмi горкiм будзе смак.

 

 

6621     ВАБНАЯ ЛIСЛIВАСЦЬ

 

Стаў важаком магутны леў,

Iмкнуўся чуць асанны спеў.

 

Home Page     Змест

 

6628     НЕСУМЯШЧАЛЬНАСЦЬ

 

Знаходiць нельга з дурнем скарб:

У вынiку багата страцiш.

 

 

6631     СКАРЫСТАЦЦА ДАРАМ

 

Калi даны прыродай крылы,

То трэба к сонейку лятаць.

 

 

6633     СЛУШНЫ ВЫБАР

 

Без ветру не след ставiць ветразi,

Упарта трэба налягаць на вёслы.

 

Home Page     Змест

 

6636      ДАКЛАДНЫ ПАДЫХОД

 

Бездапаможны грубасць або сiла,

Вядзе пяшчота шляхам перамог.

 

 

6639     ПА МАГЧЫМАСЦI

 

Зiмой пайсцi не здатны вабны дождж,

Таму заўсёды хмары сыплюць снегам.

 

 

6643     НЕ МIТУСIЦЦА

 

Калi пачаўся моцны лiвень,

Намокнеш, бегчы цi стаяць.

 

Home Page     Змест

 

6648     ВАБНЫ КIРУНАК

 

Не замiнаў каб вецер руху,

Старацца трэба, каб напяў ветразь.

 

 

6651     АДНОСНАСЦЬ

 

Гара заўжды малой здаецца,

Як ззаду да вяршынi шлях.

 

 

6653     ТОЛЬКI АДЗIНСТВА

 

Калi матыў падобны плеснi,

З прыгожых слоў не будзе песнi.

 

Home Page     Змест

 

6660     УМЕННЕ СЛУХАЦЬ

 

Ў любой размове лепшая украса –

Кароткая, як хвост у зайца, фраза.

 

 

6667     РОЗНЫЯ ЯКАСЦI

 

Спаталiць вада у змозе смагу,

I яна ж у стане утапiць.

 

 

6669     СПАРЫШЫ

 

Спрачалiся сякера i пiла,

Хто лепш, але яны абое – каты.

 

Home Page     Змест

 

6680     ВЫПРАБАВАННЕ

 

Хоць бура робiць безлiч шкоды,

Ды ўрокi якасцi дае.

 

 

6684     ПАГАНЫ ЎПЛЫЎ

 

Зiхацiць на сонцы аблачына,

Ды яна чарнее сярод хмар.

 

 

6688     РАШУЧАСЦЬ

 

Змяя не частавала каб атрутай,

Ёй трэба наступаць на галаву.

 

Home Page     Змест

 

6692     АПТЫЧНЫ ПАДМАН

 

Часам нельга давяраць вачам,

Бо нават бачнае не бачна.

 

 

6693     РАЗНАСТАЙНЫЯ МАГЧЫМАСЦI

 

Агонь сагрэе, зварыць ежу,

Ды спапялiць ўсё здатны ўшчэнт.

 

 

6695     ЦУДОЎНАЕ АДЗIНСТВА

 

Як страчаны маленькi ключ,

Замок вялiкi без патрэбы.

 

Home Page     Змест

 

6701     СЛУШНАЯ ЎМОВА

 

Хаця iдзеш iмклiва ўперад,

Назад патрэбна добра помніць шлях.

 

 

6703     ПАМЫЛКОВАЕ ЎРАЖАННЕ

 

Здавалась: рэчка па калена,

Ды пад вадою безлiч ям.

 

 

6704     СТРАТА РЭАЛЬНАСЦI

 

Калi салодкага празмерна,

Гарчынкай аддае яно.

 

Home Page     Змест

 

6705     ДУРАСЦЬ

 

Не утрымаць запрудай плынь:

Вада падымецца да краю.

 

 

6706     ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ

 

Падняцца на гару – паўсправы,

А як з яе пасля сысцi?

 

 

6710     ПРАФАНАЦЫЯ

 

Саням калёсы дакаралi,

Што iм патрэбна колы мець.

 

Home Page     Змест

 

6712     БЯСПЕКА

 

Прыемна хутка набiраць разгон,

Важлiвей ведаць шлях для тармажэння.

 

 

6719     НЕСПАДЗЯВАНАСЦЬ

 

Чырвоны яблык здзiваваны:

Кавун чырвоны унутры.

 

 

6730     ВАБНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Безлiч колераў мае вясёлка,

Да жалобнага, к шчасцю, няма.

 

Home Page     Змест

 

6731     РОЗНЫ ВЫБАР

 

Лепш сустрэча або развiтанне?

Ўсё залежыць дзе, з кiм i калi.

 

 

6740     ВАБНАЕ

 

Таго стрыгуць, хто мае воўну,

Зайздросцiў кабану баран.

 

 

6746     АСНОВЫ МАГУТНАСЦI

 

Была каб моцнаю рака,

Ёй мець патрэбна шмат прытокаў.

 

Home Page     Змест

 

6747     ГРУНТОЎНЫ ПОШУК

 

Заўсёды iсцiна адна,

Калi пакорпацца да дна.

 

 

6748     СХАВАНАЯ IСЦIНА

 

Заўжды знаходзiцца прычына,

Ды вiнавата не яна.

 

 

6749     ЗЛАЧЫННАЯ МЯККАСЦЬ

 

Як дараваць заўжды грахi,

Яны абаваязкова паўтарацца.

 

Home Page     Змест

 

6767     ГАТОЎНАСЦЬ

 

Калi чакаеш небяспеку,

Бяспечней значна будзе шлях.

 

 

6771     АГУЛЬНЫ ШЛЯХ

 

I для вельмi хiтрай рыбкi

Ёсць дасведчаны рыбак.

 

 

6774     УВАЖЛIВАСЦЬ

 

Заблытацца магчыма ў двух саснах,

Калi глядзець бясконца у нябёсы.

 

Home Page     Змест

 

6776     МУДРАСЦЬ ПРЫРОДЫ

 

Галоўны ўклад зрабiлi птушкi,

Каб лётаў ў небе самалёт.

 

 

6784     ГЛЯДЗЕЦЬ У КОРАНЬ

 

Хоць кажуць, што губа не дура,

Належыць выбар языку.

 

 

6785     ВЫДАТКI БЕРАЖЛIВАСЦI

 

Не трэба зберагаць хвiлiнку,

Бо можна страцiць шмат гадзiн.

 

Home Page     Змест

 

6786     РАЗНАСТАЙНАСЦЬ

 

У кожнага каштоўнасцi свае,

Агульнымi зрабiць iх немагчыма.

 

 

6787     СВАЯ ФIЛАСОФIЯ

 

Цанiць патрэбна думкi iншых,

Ды жыць лепш розумам сваiм.

 

 

6788     ТОЛЬКI НАПЕРАД

 

Гiсторыi вечнае кола

Круцiць немагчыма назад.

 

Home Page     Змест

 

6796     СЛАБАЕ СУЦЯШЭННЕ

 

Цудоўныя, як казка, дынi,

Але далёка Бухара.

 

 

6797     МУДРАСЦЬ

 

Радавацца трэба i малому,

Бо большага, магчыма, не здабыць.

 

 

6801     ЗМЕНЫ ГУСТУ

 

Абрыдне з часам i блакiт,

Зноў вабяць белыя аблокi.

 

Home Page     Змест

 

6809     ЛЕПШ ГАЛАВОЙ

 

Ад працы будуць мазалi,

Калi рабiць яе рукамi.

 

 

6839     КОЖНАМУ – СВАЁ

 

У птушак – поўная свабода,

Ды розныя iм месцы па душы.

 

 

6852     СХАВАНАЯ ЯКАСЦЬ

 

Хоць белая кара бярозы,

Ды дзёгаць робiцца з яе.

 

Home Page     Змест

 

6862     ВЫНIК НЕДАХОПУ

 

I соль здавацца будзе мёдам,

Яе як доўга не было.

 

 

6865     ПРАКТЫЧНАСЦЬ

 

Калi няма у рэчцы рыбы,

Не трэба вуды закiдаць.

 

 

6868     ПРОЦIЛЕГЛЫ ВЫНIК

 

Калi салодкае заўжды,

Яно здаецца горш бяды.

 

Home Page     Змест

 

6875     ГОРКАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ

 

Не дапамогуць акуляры,

Калi няма на што глядзець.

 

 

6887     АБАЧЛIВАСЦЬ

 

Калi благое дно у лодкi,

Спускаць яе не трэба на ваду.

 

 

6893     АГУЛЬНАЯ ГРЭШНАСЦЬ

 

I нават чыстая паверхня

Амаль нябачны мае пыл.

 

Home Page     Змест

 

6896      РАЗЫХОДЖАННЕ

 

Не заўжды духмяны водар

Вызначае добры смак.

 

 

6897     СПАЗНЕЛЫ СПАКОЙ

 

Пранеслась злая бура над сасной,

Зламала ствол. К чаму цяпер спакой?

 

 

6909     УМОВА

 

Грыб не вырастае на асфальце,

Трэба, хаця кволы, але лес.

 

Home Page     Змест

 

6912     ШКОДА ВЕДАЎ

 

Мо лепш не ведаць вельмi шмат,

Не адчувалась каб пакута?

 

 

6913     ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ

 

Калi прыходзiш на вакзал,

То трэба на цягнiк садзiцца.

 

 

6914     НЕ ЎСЁ СТРАЧАНА

 

I ў вялiкай кучы гноя

Знойдзеш зерне залатое.

 

Home Page     Змест

 

6916     ЗАКОНАМЕРНАСЦЬ

 

Не здатны хто здаволiцца малым,

Нiколi не здаволiцца вялiкiм.

 

 

6917     ПАДМАННАЯ ВЕЛIЧ

 

Хоць ўсiх вышэй растуць таполi,

Ды не цанiлi iх нiколi.

 

 

6924     НЕ СПАЗНIЦЦА

 

Калi бярэш занадта познi старт,

На фiнiшы не будзе перамогi.

 

Home Page     Змест

 

6934     НЯЗВЕДАНАЕ

 

Рашучы ў невядомасць крок

Заўжды карысны дасць урок.

 

 

6948     ПАЧАЦЬ З СЯБЕ

 

Спачатку навучы сваiх сыноў,

А потым зробiш i маiм заўвагу.

 

 

6950     ПАМЫЛКI ШЛЯХЕТНАСЦI

 

Нема чорная крычыць на белым кропка,

На чорным непаметна чарнаты.

 

Home Page     Змест

 

6951     ЦЯЖКАЯ НЕЧАКАНАСЦЬ

 

Хай дрэва лепей упадзе у буру,

Чым знянацку ў ясны цiхi дзень.

 

 

6963     ТРАГIЧНАЯ ПАМЫЛКА

 

Не заўжды там iсцiна ляжыць,

Дзе яе шукаць жадае большасць.

 

 

6966     ЖЫЦЦЁДАЮЧАЯ КРЫНIЦА

 

Хаця славуты працаю нарог,

Прыбытак ўсё ж стварае толькi Бог.

 

Home Page     Змест

 

6973     ПРЫЕМНАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ

 

Калi б аблокаў не было i хмар,

Абрыдла б нават сонца сваiм ззяннем.

 

 

6974     МУДРАСЦЬ

 

Як ведаеш: на фiнiш не дайсцi,

Не трэба нават i на старт выходзiць.

 

 

6975     РАННЯЕ ЗГАСАННЕ

 

Жыццё – як свечка на вятры:

Не заўжды дашчэнту дагарае.

 

Home Page     Змест

 

6990     БЕЗ ПРАЦЯГУ

 

Хоць i прайшоў пушысты першы снег,

Дыван бялюткi ляжа не заўсёды.

 

 

6994     ВЫНIК

 

Калi сальюцца дзве ракi,

Два лiшнiх будуць берагi.

 

 

6998     ЭРЗАЦ

 

I штучных кветак шмат прыгожых,

Ды не ляцiць на iх пчала.

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz