30. Вершы аб філасофіі жыцця

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

4020     ВЯСНОЙ ПРЫЕМНЕЙ

 

Магутныя зялёныя лiсты,

Ды вельмi хутка стануць залатымi,

На дол спадуць ад ветру назаўжды,

I долi iх апынуцца благiмi.

 

Расцi яны iмкнулiся скарэй,

Лiст кожны – як старонка дзiўнай кнiжкi,

Вясной прыемней безлiч мець надзей,

Як толькi яшчэ покаюць пупышкi.

 

27.07.2000

 

Home Page     Змест

 

4112     ДАРОГА

 

Дарога без канца i краю ўецца,

Iмпэту досыць, настрой малады,

I мiмаволi незнарок здаецца,

Што будзе так працягвацца заўжды.

 

Хаця дарога цягнецца бясконца,

Ды з часам значна карацейшы крок,

Хоць паабапал вечна свецiць сонца,

Наперадзе чакае толькi змрок.

 

21.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4127     МАЛЕНСТВА I СТАРАСЦЬ

 

Чысцюткiя, як аблачыны, мары,

Душу чужы боль расхвалюе ўраз,

Наперадзе яшчэ кахання чары,

Цудоўны у жыццi малентва час.

 

Як цуд пабачыць скончылась жаданне,

I стаў амаль нязначным боль чужы,

Ды прагарэла, як касцёр, каханне,

То старасць ўе сабе гняздо ў душы.

 

27.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4129     ГАДЫ ЖЫЦЦЯ

 

Вецер зрывае з галля лiст абразлiва,

Кiдае ў твар, гонiць прэч каля ног,

Хоць яшчэ жыць мог у кроне ён шчаслiва,

Бо быў зялёны, расцi яшчэ мог.

 

Лiсце упалi, не стаўшы пажоўклымi,

Бег жыцця ў iх супынiўся i згас,

Могуць гады у жыцця быць нядоўгiмi,

Iх абрывае бязлiтасны час.

 

28.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4136     БЕЛЫ ТУМАН

 

Зямля ўтапiлася ў тумане,

Вакол шмат восеньскiх прыкмет,

Але хлусiць вясна не стане:

Бялее поруч вiшнi цвет.

 

Калi ў жыццё прыходзiць восень,

Адразу бачны сумны стан,

Хоць на душы, як летам, просiнь,

На скронi белы лёг туман.

 

30.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4137     ХУТКIЯ ГАДЫ

 

Гады мчацца, як хуткiя конi,

Для iх летам супынку няма,

Нават пугi не маю ў далонi,

Хутка будзе прыпынак «Зiма».

 

Шлях жыццёвы бяжыць пад капыты,

Перайшлi бы хай конi на крок,

Перашкод няма, шлях iм адкрыты,

«Зiма» ззаду, наперадзе «Змрок».

 

30.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4140     ПАЧАТАК I КАНЕЦ

 

Заўжды ўрачысты, нiбы гiмн, пачатак,

Душу хвалюе, дзiўна вабiць слых,

I нi аб чым няма паганых згадак,

Цудоўны шлях жыццёвы для дваiх.

 

Але чаму канец такi паганы?

Чаму заўсёды згадкi пра бяду?

I сэрца ные цяжка, як ад раны,

Канец ў душу прыносiць пустату.

 

1.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4161     ЖЫЦЦЁ ЛЮДЗЕЙ

 

Жыццё людзей – пасудзiна з вiном,

Спярша вiно iскрыцца маладое,

П'юць добрае вiно, пакуль над дном

Яно ужо з асадкамi, благое.

 

Вiно п'янiць у сталыя гады,

Ды збан праз час становiцца парожнi,

Асадак застаецца ў iм руды,

Бо старасць крочыць па жыццёвай пожнi.

 

7.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4170     НЕЖЫВОЕ

 

Глядзiш на дзiўны свет i думаеш парой,

Бо думак не пазбегнуць i не сцерцi,

Якое хараство прыроды нежывой,

Нi барацьбы не ведае, нi смерцi.

 

Вяршынi дзiкiх гор i неба сiнь i шыр,

Iх не кране нiколi скарацечнасць,

Ад барацьбы жывых зацягвае у вiр,

А нежывое ўвасабляе вечнасць.

 

10.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4201     ВОЛАТ

 

Ранiшнiя цёмныя гадзiны,

Хоць за даляглядам б'е перун,

Зорачкi, як быццам журавiны,

Месяц, як разрэзаны кавун.

 

Вельмі моцным волатам здаецца,

Той, што у адлегласцi на крок,

Ды ўдалечыню як прыглядзецца,

Волат там, нябачны Ён здалёк.

 

16.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4231     ЖЫЦЦЁВЫ СОК

 

Хвалiлась iншым яблынька лiсткамi

I кветкамi бялюткiмi вясной,

А восенню – прыгожымi пладамi,

Яны да твару вельмi былi ёй.

 

Прыемныя, цудоўныя iмгненнi,

Красою выхвалялася што крок,

Але зусiм забыла пра карэннi,

З якiх пiла ўвесь час жыццёвы сок.

 

24.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4284     ВЕЧНЫ РУХ

 

Бяжыць кудысьцi хуткая рака,

За гарызонт спяшаюцца аблокi,

Дарэмна намагаюсь адшукаць

У вечным русе нейкi сэнс высокi.

 

I людзi шлях трымаюць ў небыццё,

На фiнiшы душа у цяжкай скрусе,

Не выключэнне з правiла жыццё,

Прырода ўся заўжды у вечным русе.

 

6.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4287     ПАКАЛЕННЕ

 

Пападала асенняя лiстота,

Адзiн лiсток вiсiць ў галлi рудым,

Але яго турбуе адзiнота,

I ён жадае ў залаты кiлiм.

 

Пайшло ў нябыт шчаслiвае iмгненне,

I радасць, i натхненне, i любоў,

Калi ўжо пахавана пакаленне,

Калi адзiн жывеш да ста гадоў.

 

7.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4294     ПАГОНЯ

 

Час ляцiць або бяжыць, як конi,

Вабiць яго хуткая хада,

Не падставiш пад яго далонi,

Жвавы ён, як ў рэшаце вада.

 

Ад такой бязлiтаснай пагонi

Час iмклiвым робiць i жыццё,

Вельмi хутка кiне снег на скронi

I з сабой паклiча ў небыццё.

 

8.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4343     ВЯСНОВЫ СНЕГ

 

Расталi, як вясновы снег, гады,

I збеглi па далiнах ручаямi,

Iмклiвай не стрымаць нiчым вады,

Не ўтаймаваць магутнымi валамi.

 

Плынь ручая слабее кожны дзень,

Што скончацца гады, мацней пагрозы,

І хутка кволы пабяжыць струмень,

Апошнiмi збягуць жалобы слёзы.

 

18.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4356     ВОСЕНЬСКI ЛЕС

 

Сярод пажоўклай восеньскай лiстоты

Цi ў дзiўных кветках познiх верасоў

Прыемна я здзiўляюсь ад нагоды,

Калi знайду сям'ю баравiкоў.

 

Вялiкая i мудрая прырода!

Ад прыгажосцi восеньскiх лясоў

Прыходзяць i здзiўленне, i пяшчота,

А ў сэрцы да яе Тварца любоў.

 

20.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4418     НАБАТ БЯДЫ

 

Жыццё збягае, як вада,

Па кроплях капаюць iмгненнi,

Ды з часам менш яго шкада,

Бо страцiць трэба значна меней.

 

Губляць бязглузда вельмi шмат,

Але не страшна страiць трохi,

Калi праб'е бяды набат

Няма нi страху, нi трывогi.

 

30.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4434     АПОШНI РАЗ

 

Здарыцца шмат чаго у першы раз,

Бо разнастайны у жыцця малюнак,

I ад каханай «Так» пачуць ў адказ,

I атрымаць свой першы пацалунак.

 

Ўсё здатна паўтарыцца шмат разоў,

То жыта сееш, то iдзеш па пожнi,

Абновяцца сяброўства i любоў,

У смерцi толькi першы раз – апошнi.

 

2.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4474     АПОШНЯЕ IМГНЕННЕ

 

Iдзем мы па жыццю ад матчыных калысак,

Пачуццi ярка асвятляюць шлях,

Загасне вогнiшча, ачахне хутка прысак,

I попел разляцiцца па палях.

 

Iдзе ў нябыт за пакаленнем пакаленне,

Спачатку радасць свецiцца ў вачах,

Але заўжды прыйдзе апошняе iмгненне,

Калi касцёр жыцця зусiм ачах.

 

7.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4538     КРЫЖЫ

 

Крыжы, крыжы, адны крыжы навокал,

Прытулак любых мне i дарагiх,

Крыжоў так шмат, што не пабачыць вокам,

Цяпер крыжы заўжды вартуюць iх.

 

Гараць, як кроў, чырвоныя рабiны,

I лiст бярозы залатым стаў зноў,

Сюды мы ўсе праз час прыйсцi павiнны,

Пад абарону зорак i крыжоў.

 

13.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4672     СВЕТ ЗГАДАК

 

Узнёслы стан ад светлых мар

Пад дзiўны звон вясельных чарак,

Гарэла свечка, як лiхтар,

Застаўся ад яе агарак.

 

Прабеглi хуткiя гады,

Жыву цяпер у свеце згадак,

Канец чакае там заўжды,

Дзе ў мары вабны быў пачатак.

 

30.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4699     УСПАМIН ДАЎНIНЫ

 

Нам вулiца была Айчынай,

Што змейкай прайшла праз сяло,

Мы жылi грамадай адзiнай,

I шчасце, i гора было.

 

Цяпер спарахнелыя хаты,

Як добры ўспамiн даўнiны,

Палеглi суседзi за краты,

На могiлках разам яны.

 

3.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4748     ЗУСIМ ЗАБЫЛI

 

Паздымалi яблыкi з галля,

Ды адно схавалась ў вершалiне,

Халады лютуюць спакваля,

Яблыня ад замаразкаў стыне.

 

Хаця яблык i жывы яшчэ,

Пра яго зусiм усе забылi,

Не мароз, а боль душу пячэ,

Як суседзi ўсе даўно ў магiле.

 

10.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4757     ДОЎГI ЦЕНЬ

 

Цудоўны час, калi кароткi цень,

З нябёс збягаюць залатыя нiцi,

Наперадзе яшчэ працяглы дзень,

Бо ў сiнiм небе сонейка ў зенiце.

 

На захад пойдзе сонейка праз час,

I знойдзе у душы прытулак сцюжа,

Бо старасць пра сябе заявiць ўраз,

Бо доўгiм цень становiцца задужа.

 

14.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4766     БАКI МЕДАЛЯ

 

Кожны зведаць iмкнецца бясконца

Толькi лепшае, толькi хутчэй,

Хоць спякотней паўднёвае сонца,

Але чорнае неба начэй.

 

Два бакi ёсць заўжды у медаля:

Бок для радасцi i для тугi,

Як дадасца да радасцi цаля,

Значна большым бок стане другi.

 

16.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4771     ВЫСОКI ПАЛЁТ

 

Удзень знiкаюць ранiшнiя росы,

Ад спёкi вяне к вечару трава,

Зусім непадуладны мроям лёсы,

Ад суму iдзе кругам галава.

 

Імкнуўся палка у палёт высокi,

За вышынёй была зноў вышыня,

Але ўгару рабiць няпроста крокi:

Спявае вецер рэквiем штодня.

 

17.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4784     ТРЫМАЦЦА НА ЗЯМЛI

 

Прыхоўваюць вяршынi небяспеку,

Калi узлез – то волат i герой,

Не удалося – робяць недарэку,

Нiкчэмнасць памiж небам i зямлёй.

 

Мо лепей на Алiмп не спадзявацца,

Нiколi каб пакуты не прыйшлi?

Ў далiне лепш упэўнена трымацца

Абедзвюма рукамi на зямлi.

 

21.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4785     КАШТОЎНЫ ЧАС

 

Зусiм няма цаны вясне i лету,

Збягаюць безтурботныя гады,

Ды восень дасць каштоўнасцi прыкмету:

Лiст назаўжды спадае залаты.

 

Гады iмчацца хутка, нiбы конi,

Заззяў дыван асеннi, потым згас,

Кiдаюць серабро гады на скронi,

Быў безтурботным – стаў каштоўным час.

 

21.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4808     БЫЦЦАМ НЕ ХАДЗIЛI

 

Бяжыць дарога ў нiкуды,

Не вабiць у жыццi нiчога,

Ды лiчыць хуткiя гады

Мая жыццёвая дарога.

 

Iду дарогаю дзядоў,

Праўнукi прадзедаў забылi,

Не будзе i маiх слядоў,

Час знiшчыць – быццам не хадзiлi.

 

25.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4975     ПАКАЛЕННЕ ПАГОДКАЎ

 

Ужо даўно серп зрэзаў каласы,

Аж пачарнела золата на пожнi,

I ад былой нябачанай красы

Стаяць застаўся каласок апошнi.

 

Ён думаў: «Для якой мэты жыву?»

Загiнуць згодны ў кожнае iмгненне,

Схiлiў, як небарака, галаву,

Пайшло ў нябыт пагодкаў пакаленне.

 

21.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4976     ПЕКЛА ПАЧАКАЕ

 

Крок за крокам, крок за крокам

Рушу ў небыццё,

Ды да могiлак далёка,

Бо люблю жыццё.

 

Хоць яно няшчадна секла,

Ў даль шляхi вялi,

Пачакае яшчэ пекла,

Рай мне на зямлi.

 

21.01.2001

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz