3. Паэзія аб вершах. Вершаскладанне.

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

4037     ЧУЮ I ПIШУ

 

Як ў сне або як ў летуценнi,

Iдзе прыдатных слоў падбор,

I за нязначныя iмгненнi

Ствараецца спантанна твор.

 

Спадаюць словы, нiбы з неба,

Дакладна у маю душу,

Над вершам працаваць не трэба,

Я чую словы i пiшу.

 

1.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4085     АПРАНУТАЯ ДУМКА

 

Гляну вокам цi ў думках адзначу,

Цi струна загучыць у душы,

I тады мая думка, няйначай,

Апранаецца хутка ў вершы.

 

Падбiраюцца рыфмы i словы,

Каб мне тэмы прыйшлi, не прашу,

Заўжды верш выдаецца гатовы,

Толькi я на паперы пiшу.

 

14.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4202     НАГАРОДА

 

Радасна, як добры сон прыснiцца,

Ды i кепскi душу не мiне,

Сноў цудоўных дзiўная крынiца

Б'е i не сканчаецца у сне.

 

Ці спявае залатое лета,

Або шэпча восень у цiшы,

Сны – як нагарода для паэта,

Бо у iх ствараюцца вершы.

 

16.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4203     ОПТАМ

 

Цвёў сад, гулi ў iм пчолы мiлагучна,

Пладам адмовiць нельга у красе,

Згнiюць, як буду гандляваць паштучна,

Падараваць iх лепей оптам ўсе.

 

Пiшу вершы, iду упарта к мэце,

Ды на шляху сустрэлась шмат нягод,

Як кожны дзень верш друкаваць у газеце,

На гэта пойдзе больш, як дзесяць год.

 

16.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4250     ТЭМА ВЕРША

 

Верш пачынаю толькi ад радка,

I за радком радок ураз ўзнiкае,

Хоць пiша хутка жвавая рука,

Але за думкай ўсё ж не паспявае.

 

А тэма высвятляецца пасля,

Радкi бягуць, як па гасцiнцу конi,

Пад капытамi аж дрыжыць зямля,

I новы верш трымаю у далонi.

 

27.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4264     СПАНТАННЫ ПРАЦЭС

 

Штодзённа саспявае новы верш,

Як малако ў пародзiстай каровы,

Бяру аловак ранкам перш-наперш,

I цыркаюць ў даёнку хутка словы.

 

Яны бягуць, становяцца ў радкi,

I з часам узнiкае верш жаданы,

Як ў дойцы, трэба толькi моц рукi,

А ў iншым ўвесь працэс амаль спантанны.

 

1.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4581     ГЕРОI ВЕРША

 

Мае героi – горы i далiны,

Лес, поле, луг i берагi ракi,

Квiтучыя сады i журавiны,

У восеньскiх барах баравiкi.

 

I ў золаце цудоўныя бярозы,

I раннiя сумёты хрызантэм,

Таму няма маркоты i пагрозы,

Што не знайду для верша болей тэм.

 

17.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4665     ВЕРШАПЛЁТ

 

Калi чытыры колы – то машына,

Як два крылыбясспрэчна, самалёт,

Высокiм слова ў вершах быць павiнна,

Не здейснiць з нiзкiм словам верш палёт.

 

Не толькi рыфма, рытм, а трэба словы,

Каб верш пачаў спяваць знянацку рот,

Як словы вельмi нiзкiя у мовы,

Паэт не лiрыктолькi вершаплёт.

 

29.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4781     РАТАВАННЕ АД БОЛЮ

 

Калi душа у iншых пакутуе,

Каб боль хутчэй пераставаў пячы,

Скажу хоць слова, мо яно ўратуе,

Чым-небудзь лепш бядзе дапамагчы.

 

Чытаю вершы, паўстае здача,

Раблю, напэўна, недарэчны крок,

Але як слова не на месцы плача,

Ад болю ўратаваць імкнусь радок.

 

20.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4801     СВАЯ ФIЛАСОФIЯ

 

Не любы мне любыя ланцугi,

Нi ў чым я не хацеў мець нiколi,

Мне да спадобы стыль зусiм другi:

Абсягу цераз край i ўдосталь волi.

 

Я маю фiласофiю сваю,

Адцяць заўсёды крылы здатна норма,

Увагу ў вершах зместу аддаю,

Ўсё роўна мне, якая будзе форма.

 

24.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4892     НА ГРАНI

 

Мне вершы складаюцца ў сне,

На гранi  мiж сном i няспаннем,

Але не ўсе помняцца мне,

Калi прачнусь ноччу цi раннем.

 

Здаецца: бяры i пiшы,

Выдатна iх чую i бачу,

Ды цяжка суняць мiражы,

Па згубленых вершах не плачу.

 

9.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4908     КРЫЛЫ ПЕГАСА

 

Хачу, каб магутныя крылы

Прыдбаў мой няшчасны Пегас,

Знайшлiсь каб натхненне i сiлы,

Галоп каб цудоўны не згас.

 

Грымяць капыткi аб дарогу,

Як быццам вязе цяжкi воз,

Хачу, каб Пегас знайшоў змогу

На крылах ўзляцець да нябёс.

 

11.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4951     НЯЗДАТНЫ ДА ЗДРАДЫ

 

Мае героi – буры i вятры,

Блакiт у небе, белыя аблокi,

Лес, поле, луг, рака – мае сябры,

I стыль верша аб iх заўжды высокi.

 

Адданы iм, яны адданы мне,

Для iх няма спакуслiвай прынады,

Хай у сяброўстве безлiч год мiне,

Яны няздатны да ганебнай здрады.

 

18.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4969     ЧЫТАЦКАЯ ДУША

 

Калi радкi ўсхвалёўваюць душу,

I кроў iмгненна прылiвае ў шчокi,

Напэўна, рыфмаплётствам не грашу,

Ў вершах псiхалагiчны сэнс высокi.

 

Аб дурасцi у вершах не пiшу,

Таму мой верш ўсхвалёвана ўспрымаюць,

Чытацкую даследжую душу,

Як людзi ненавiдзяць i кахаюць.

 

20.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4982     УКОЛ ШПАГАЮ

 

Страфы дзве, небагата слоў,

Як пачытаю пры нагодзе,

Верш, нiбы шпагаю укол,

Бо раздзявае пры народзе.

 

Ўсе таямнiцы на далонь,

Як маг цудоўны, выкладае,

Пульс, нiбы метраном, ля скронь,

I чырвань шчокi залiвае.

 

22.01.2001

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz