3. Вершы аб жаночай прыгажосці

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

2129     ЗДАЛЁК

 

Як вабiць сонца i як клiчуць зоры!

Але па iм не зробiш нават крок.

А ноччу след ад месяца на моры!

Краса заўжды бяспечная здалёк.

 

Нiколi сэрца радасць не пакiне,

Бо выгляд прыгажосцi дарагi,

Здалёк цудоўны айсбергаў вяршынi,

На горных схiлах вечныя снягi.

 

Ў душы ад прыгажосцi ўздым няспынны,

Ды побач здатна даць краса урок,

Ўсяго мiлей прыгожыя жанчыны,

Але, калi на iх глядзець здалёк.

 

Краса заўсёды зблiзку небяспечна,

Няўтульна яе побач адчуваць,

Душу краса хоць моцна вабiць вечна,

Яе здалёк прыемней назiраць.

 

11.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2130     ПРЫГАЖОСЦЬ ЖАНЧЫН

 

Прыгажосць жанчынам робiм мы, мужчыны,

Iм прыемна позiрк хцiвы адчуваць,

Як сланечнiк к сонцу, голавы павiнны

Паварочваць хутка, каб красу ствараць.

 

Было б вельмi сумна, каб не памячалi

Як iдзе красуня ў лепшыя часы,

Прыгажосць жанчыны каб не адзначалi,

У жанчын, напэўна, менш было красы.

 

I жанчыны многа пацярпелi б лiха,

Зброя iх паблякла б, боль бы быў ў душы,

Ёсць як хцiвы позiрк, з'явiцца i пыха,

Прыгажосць ствараем, нiбы мiражы.

 

Нiкуды не дзецца, але ёсць рэальнасць,

Прыгажосць чаруе, нібы маг, мужчын,

Прыгажосць жанчыны – толькi секуальнасць,

Позiркi ствараюць прыгажосць жанчын.

 

11.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2141     КОЗЫР

 

Хвалююць сэрца сцёгны або твар,

Яшчэ мацней прываблiваюць грудзi,

Чароўны i цудоўны божы дар

Уздзеяннем нябожчыка разбудзiць.

 

Глядзiш, глядзiш i хочацца глядзець,

Ад асалоды дух перахапiла,

Калi, як у Венеры, грудзi мець,

Нястрымная у iх схавана сiла.

 

Любога вельмi проста пакарыць,

Было бы толькi у жанчын жаданне,

Бо здатны сэрцу радасць падарыць

I запалiць пякельнае каханне.

 

Жанчынам трэба ведаць козыр свой,

I сцёгны падабаюцца, i твары,

Ды грудзi – наймацнейшы козыр той,

Што ў душах здатны запалiць пажары.

 

18.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2321     ЧАРОЎНЫЯ РУСАЛКI

 

Гляджу я не на кожную жанчыну,

Але, калi ўжо паглядзець прыйшлось,

То атрымаю радасцi данiну,

Бо бачу прыгажосць яе наскрозь.

 

Не замiнае позiрку адзенне,

Як нават ў шубу ўхутала зiма,

Няма зусiм нiякага значэння,

Адзенне ёсць, або зусiм няма.

 

З'яўляецца чароўная русалка,

Выходзiць, нiбы здань, з марской вады,

Брыльянту не патрэбная апраўка,

Ад бляску ў сэрцы грукат малады.

 

Не памячаць красу няма прычыны,

Бо позiркам не перайсцi мяжу,

Цудоўныя анёльскiя жанчыны

Даюць уздым i ўзнятасць у душу.

 

24.10.1997

 

Home Page     Змест

 

2388     АДЗЕННЕ

 

Адзенне шчыльна затуляе

Красу жанчын – цудоўны дар,

У шубе позiрк заблукае,

Бо бачны толькi мiлы твар.

 

Калi сукенка на жанчыне,

Хвалюе ўжо грудзей абрыс,

Ахвяру позiрк не пакiне,

Бяжыць па сцёгнах хутка ўнiз.

 

Прыемна бачыць ножкi ў мiнi,

На ўсю iх даўжыню амаль,

Цудоўней назiраць ў бiкiнi,

Ды iх не носяць скрозь, на жаль.

 

Адзенне не дае спакою,

Бо вельмi хочацца заўжды

Жанчыну уявiць такою,

Як Афрадзiту ля вады.

 

22.01.1998

 

Home Page     Змест

 

2402     ЖАНОЧЫ ПОЗIРК

 

Пранiзваць здатны позiрк, як бураў,

Калi глядзiць у вочы маладзiца,

Нiколi такой моцы не чакаў,

Бо нельга ад яго абаранiцца.

 

Бо позiрк цiсне, як магутны прэс,

I ад яго страчаецца свядомасць,

Здаецца, д'ябал у душу залез,

I клiча адпраўляцца ў невядомасць.

 

Упарта позiрк за сабой вядзе,

I не дае навокал азiрнуцца,

I дум няма аб будучай бядзе,

А хочацца з iм побач апынуцца.

 

Або стары, цi надта малады,

Жаночы позiрк – не занадта многа,

Але такi ён моцны, што заўжды

Павесцi здатны за сабой любога.

 

10.02.1998

 

Home Page     Змест

 

2475     ПРЫГАЖУНI I ПАПЯЛУШКI

 

Шмат прыгажунь, к iм прыкiпаюць вочы,

I папялушак шмат сярод жанчын,

А кожны мець прыгожую ахвочы,

Не хоча непрыгожых нi адзiн.

 

Ды не даецца разам ўсё у рукi,

I добрая душа, i прыгажосць,

Без дабрынi чакаюць толькi мукi,

Ад iх любоў змяняецца на злосць.

 

Каб ад турбот не вельмi хвалявацца,

I мець заўсёды шчасце i спакой,

Лепш не цудоўным тварам любавацца,

А чулаю i добраю душой.

 

Хоць к прыгажуням вочы прыкiпаюць,

Ды з iмi каб пасля не гараваць,

Няхай прыгожых iншыя шукаюць,

Прыемней папялушак выбiраць.

 

19.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2518     КРАСА ЖАНЧЫН

 

Няма сяброў на густ i колер,

Яшчэ на водар i на смак,

Каму мiлей лугi i поле,

Каму дубровы i сасняк.

 

Каму бландзiнка цi брунетка,

Каму чароўная кума,

Або прыгожая суседка,

Адзiных поглядаў няма.

 

Хто лезе на вяршынi ў горы,

Хто хоча паглядзець здалёк,

Каму мiлей купацца ў моры,

Бо вабiць залаты пясок.

 

Як на мяне, то ўсё цудоўна,

Перабiраць няма прычын,

Шмат прыгажосцi, безумоўна,

Але люблю красу жанчын.

 

3.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2536     ВЯСНА СПАЗНIЛАСЬ

 

Вясна, праменi сонца кiне,

Зазелянее ўраз мурог,

Навокал будзе безлiч мiнi,

I шмат прыгожых стройных ног.

 

Натхненне прыйдзе да мужчыны,

Любоў прыродаю дана,

Ў тым вiнаватыя жанчыны,

Зусiм не сонца i вясна.

 

Нiколi сэрца не астыне,

Не з'есць ушчэнт пачуццi ржа,

Як хваляванне ёсць ад мiнi,

Як любiць прыгажосць душа.

 

Вясна, жанчыны, мiнi, ногi,

Ад iх не адарваць вачэй,

Але вясна спазнiлась трохi,

Няхай iдзе яна хутчэй.

 

13.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2541     УСЁ РАЗАМ

 

Лепей ногi або грудзi,

Сцёгны цi прыгожы твар?

Калi разам усё будзе –

Для мужчын цудоўны дар.

 

Часам вабяць толькi ногi,

Больш прывабнасцяў няма,

Спадабацца будзе трохi,

Ды кахаць такiх дарма.

 

Калi грудзi – як прыгоркi,

Стома ад любоўных мук,

У кахання прысмак горкi,

Абдымаць не хопiць рук.

 

Трэба, каб ўсё мелась разам,

Лепей нечага шукаць,

Бо такую, пэўна, з часам

Можна песцiць i кахаць.

 

15.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2542     ТРОЙЧЫ «НЕ»

 

Ў адказ хай нават тройчы скажа: «Не»,

Але ў палон душу маю забрала,

Няхай не будзе шанцаў у мяне,

Ды бачыць постаць вабную цiкава.

 

Як сонейка, пяшчотай свецiць твар,

Як зорачкi, яскрава ззяюць вочы,

Ў маёй душы пачаў палаць пажар,

Бо iскру кiнуў позiрк ёй дзявочы.

 

Мне сумна, як яна ўдалечынi,

Хачу быць побач хоць адно iмгненне,

Каб даравалi радасныя днi

Маёй душы цудоўнае натхненне.

 

Каметай хай натхненне прамiне,

Ды для душы прыемная нагода,

Хай тройчы у адказ мне скажа: «Не»,

Ды клiча на красунь глядзець прырода.

 

15.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2546     ПРЫЦЯЖЭННЕ МIНI

 

Ад прыгажосцi сэрца не астыне,

Хоць скронi снегам густа замяло.

О мiнi, мiнi! Прыцяжэнне мiнi,

Вас у маiм юнацтве не было.

 

Калi вясна з жанчын адзенне скiне,

I сэрца палыном не зарасло,

Ў любым узросце расхвалююць мiнi,

Цудоўна, як натхненне не прайшло.

 

I радасць, як паводка, ўраз нахлыне,

Як быццам паднiмаюсь на крыло,

Глядзець бясконца хочацца на мiнi,

Да iх жаданне позiрк прывяло.

 

Хай мода цуд чароўны не пакiне,

Каб сэрца ад красы заўжды гуло.

О мiнi, мiнi! Прыцяжэнне мiнi,

Вас у маiм юнацтве не было.

 

18.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2550     КАЗАЧНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Глядзiш – як прыгажуня з казкi,

Вачэй нiяк не адарваць,

Няма такой нiводнай краскi,

Красу з чым можна параўнаць.

 

Ў душу закралася трывога,

Яе няпроста ўтаймаваць,

Краса прызначана ад Бога.

Як мне такую пакахаць?

 

Няма мяжы майму адчаю,

Але вагацца не прыйшлось,

Здаецца, я ужо кахаю,

Чакаць не здатна маладосць.

 

Занадта казачны пачатак,

Далей сумленнасць цi мана?

Шмат ў казцы чараў i загадак,

Чым можа скончыцца яна?

 

19.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2551     МАЛАЯ БЕЛАРУСАЧКА

 

                                       Юлi

 

Блакiт вачэй – у летнiм полi лён,

Валоссе – нiбы белая кудзеля,

А шчокi, як чырвоналiсты клён,

I галасочак – салавейкi трэлi.

 

Малая беларусачка мая,

Краса яе чароўная адкрыта,

Такiмi наша поўнiцца зямля,

Iх з iншымi нiяк не пераблытаць.

 

Ў вачах таiцца сiнь азёрных вод,

На твары – прыгажосць ад заранiцы,

I бровы паразбеглiся ўразлёт,

А губы ўзялi чырвань у сунiцы.

 

Яе краса – вясновы светлы май,

На вуснах ззяе добрая смяшынка,

Яна ўжо прадстаўляе родны край,

Хаця яшчэ маленькая дзяўчынка.

 

20.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2573     ЛЮБIМЫЯ ВОЧЫ

 

Глядзеў бы бясконца ў глыбокiя вочы,

Жадаю ўтапiцца у iх ужо я,

Таму раблю вывад занадта прарочы,

Што ты цяпер доля, бясспрэчна, мая.

 

Даўно твае вочы былi мне знаёмы,

Ды меней была тады ў iх глыбiня,

Цяпер сэрца млее чамусьцi ад стомы,

Ты стала блiжэй для мяне, чым радня.

 

Глядзеў бы цяпер ў твае вочы бясконца,

Кахання нектар я з крынiц дзiўных п'ю,

Яны ў свет нязнаны мне свецяць, як сонца,

Я вочы твае назаўсёды люблю.

 

Вачэй вельмi многа дзявочых на свеце,

Твае толькi вабяць мяне глыбiнёй,

Яны доўгi час у мяне на прыкмеце,

Скакаць у iх згодны, як ў вiр, з галавой.

 

27.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2578      ШТО ЗАСТАНЕЦЦА?

 

У столь накiраваны грудзi,

Твар – нiбы сонейка усход,

У сарнаў ног такiх не будзе,

Было так у семнаццаць год.

 

Ды дадае гады зязюля,

I прападае бляск былы,

Была дзяўчына – ўжо матуля,

Цяпер галоўнае – малы.

 

Сабе ўжо не хапае часу,

I, як ранковая раса,

Чароўнасць прападзе адразу,

Бывай, дзявочая краса.

 

Ад працы вены спсуюць ногi,

Перааруць маршчыны твар,

Абвiснуць грудзi да падлогi.

А што застанецца ад мар?

 

29.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2785     СКАРЫСТАЦЦА Ў ПАРУ

 

Як зорачка, як ягадка была,

I каб яе красу хвалiлi, звыкла,

Ды час iдзе, туга ў душу прыйшла,

Бо прыгажосць, як снег вясновы, знiкла.

 

А прыгажосць – найлепшая з украс,

Таму ў пару ёй трэба скарыстацца,

Яе не зберажэ няўмольны час,

Як ёсць яна, патрэбна закахацца.

 

Калi ў каханнi шмат перабiраць,

Спаткаюць з часам i туга, i скруха.

Бо хто захоча палка пакахаць,

Калi не дзеўка ўжо, а векавуха?

 

Як пераспее ягадка – згнiе,

Згарыць iмгненна ў цёмным небе знiчка,

Краса на ўзлёце вабны шанц дае,

Ёй карыстацца быць павiнна звычка.

 

29.09.1998

 

Home Page     Змест

 

2955     ДЗIЎНЫЯ МАЛЮНКI

 

Якiя дзiўныя малюнкi!

Заззяе сонейка ўгары,

Вясна, каханне, пацалункi,

Прыемней не знайсцi пары.

 

Цудоўны настрой не пакiне,

I закiпае ў жылах кроў,

Бо растрывожаць сэрца мiнi,

Таму каханне прыйдзе зноў.

 

Хвалюе безлiч ног бясконца,

I усмiхнешся без прычын.

Вясну прыносiць мо не сонца,

А вабны выгляд у жанчын?

 

Якiя дзiўныя малюнкi!

Вясна адлiчвае гады,

Каханне зноў i пацалункi,

Было i будзе так заўжды.

 

26.01.1999

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz