3. Вершы аб жаданнях

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

1081     НЕ ЖАДАЮ ЦIШЫ

 

Якая цiшыня! Нiшто не парушае

Цудоўны загадковы стан такi,

I нават плынь ракi на кроплю не гайдае

Застыўшыя ў чаканнi паплаўкi.

 

Трывае доўгі час чароўная прырода,

За цiшай невядома што iдзе.

Мо будзе зноўку вельмi добрая пагода

Цi ураган адчынiць шлях бядзе?

 

Як чалавек заўжды адкрыта размаўляе,

Намеры ўсе вядомыя яго,

А як маўчыць працягла, цiша утамляе,

Заўсёды невядомасць горш ўсяго.

 

Нiколi цiшы невядомай не жадаю,

Яе цяжар маю душу гняце,

Ад спеву птушак радасць ў сэрцы адчуваю,

Люблю, як чмель прыветлiва гудзе.

 

Прыемна слухаць, як смяюцца шчыра дзецi,

Святлей ад слоў каханых на душы.

Прыроды гукi! Яны лепшыя у свеце,

Няхай гучаць, бо цяжка у цiшы.

 

15.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1088     ХАЧУ БАЧЫЦЬ ЗОРКI

 

Зоркi ў небе. Даўно iх не бачна,

Толькi хмары iдуць чарадой,

Я заўсёды iм вельмi удзячны,

Калi ззяюць яны над зямлёй.

 

Бо люблю вераснёвае неба,

Зоркi ярка на iм зiхацяць,

Для душы лепей шчасця не трэба,

Iх бясконца магу назiраць.

 

Як надоўга яны захавалiсь,

Пачынаю заўжды сумаваць,

I хачу, каб хутчэй загаралiсь,

Маё сэрца маглi мiлаваць.

 

Любы мне вераснёвыя ночы,

Як ў палатцы ляжу над ракой,

Ў бездань неба глядзець я ахвочы,

На душы ад натхнення спакой.

 

Прыгажосць здатна радасць прыносiць,

Хоць гляджу ў неба досыць гадоў,

Ды душа вабнай радасцi просiць,

Таму зоркi хачу бачыць зноў.

 

18.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1137     БЯСХМАРНАЕ ЖЫЦЦЁ

 

Як чорнай хмарай доля накрывае,

Не бачна нават слабага святла,

Душа ад змроку плача i рыдае,

Жадае, хмара каб хутчэй прайшла.

 

А хмары ад жаданняў не залежаць,

Адна за воднай жудасна плывуць,

Душу няма сагрэць чым i уцешыць,

Прабiцца сонцу хмары не даюць.

 

Абрыдлi цэлы дзень на небе хмары,

Бо хочацца блакiту i цяпла,

Яны душу змяняюць, нiбы чары,

Не плакаць, а смяяцца каб магла.

 

З адносiнах блакiт мне да спадобы,

Ў душу пускаць я хмары не магу,

А хмары закрыць сонца робяць спробы

I выклiкаць нязваную тугу.

 

Душа у хмарах церпiць ад пакуты,

Мне хочацца бясхмарнага жыцця,

Каб доля не падносiла атруты,

Каб горкага пазбегнуць пачуцця.

 

21.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1261     ПАРВУ КАЙДАНЫ!

 

Душу знiшчаюць кайданы,

I не знайсцi супакаенне,

Няма спакою на iмгненне.

Навошта былi мне яны?

 

Ды вiнаватая сама,

Што замуж выйшла без кахання,

Мо прыйдзе, тлела спадзяванне,

Яго ж, як не было, няма.

 

У думках я заўжды з другiм,

Пяшчотна любага кахала,

Ды замуж вельмi пажадала,

Бясконца я тужу аб iм.

 

Таму такi няўдалы лёс,

Лiчыла, будзе ўсё iначай,

Мая душа нястрымна плача.

Наколькi хопiць горкiх слёз?

 

Для шчасця долi ўсiм даны,

Каб ад жыцця мець асалоду,

А я знайшла адну маркоту.

Парву, нарэшце, кайданы!

 

12.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1353     ХАЧУ НАДРУКАВАЦЦА

 

Складаю вершы, напiсаў iх стосы,

Але яны ляжаць, як моцны лёд,

Усё вышэй ўздымаюцца таросы,

Ды не даходзiць слова у народ.

 

Мо зрушыцца праз час лядовы панцыр,

Каб хоць адзiны верш надрукаваць?

Ад радасцi пусцiўся б, пэўна, ў танцы,

Стаў песнi развясёлвя спяваць.

 

Стае ўсё шырэй ледзяное поле,

Ды талай не ўтвараецца вады.

Няўжо не надрукуюся нiколi,

I вершы ў стосах будуць назаўжды?

 

А творчая крынiца б'е зухвала,

Бо для мяне пiсаць – сапраўдны рай,

Ужо я вершаў наскладаў нямала,

Ды ў творчасцi пакуль не бачу край.

 

Але, як ўсе, хачу надрукавацца,

Маглi каб мае вершы пачытаць,

Цi з сцiплым кампазiтарам спаткацца,

Радкi маглi каб песняй прагучаць.

 

27.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1355     НОЧ

 

Спакой душы нялёгка зберагчы,

Як цяжкая i горкая размова,

Хоць цёмна i халодна уначы,

Ды трэба патрываць, бо ноч часова.

 

Ноч хутка, нiбы знiчка, праляцiць,

I прыйдзе зноў жаданы сэрцу ранак,

Душу не будзе цемра верадзiць,

I настрой дасць чароўны спеў заранак.

 

А мо патрэбны цяжкасцi начы,

Каб болей шанаваць прыгожы ранак?

Задачу каб рашыць дапамагчы,

Што лепей: сцюжа цемры цi свiтанак?

 

Так хочацца прыемнага цяпла!

Але заўжды ў жыццё прыходзяць ночы,

Вось i цяпер ноч на душу лягла,

Сустрэцца з ёю не зусiм ахвочы.

 

Хай хутка расплываецца iмгла,

Туман да ранку вочы выядае,

Адзнака ў сэрцы ёсць, што ноч была,

Хоць будзе яна нават залатая.

 

28.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1371     ЖАДАЮ СПАДАБАЦЦА

 

Я жадаю табе спадабацца

I не ведаю, што мне рабiць,

Каб таксама ты мог закахацца,

Без цябе цяжка сэрца балiць.

 

Без цябе я бясконца сумую,

Цябе бачыць заўсёды хачу,

Калi клiч, вабны сэрцу, пачую,

Я на крылах к табе прылячу.

 

Ды спаткацца не маю нагоды

I здалёк толькi бачу цябе,

Ад кахання хачу асалоды,

I з жаданнем ўвесь час ў барацьбе.

 

Я бясконца з сабою змагаюсь,

Але болей трываць не магу,

Ды, напэўна, рашусь i спаткаюсь,

Каб развеяць на сэрцы тугу.

 

Вельмi змучылась я ад чакання,

Не сканчаецца нешта яно,

Хачу шчасце здабыць ад кахання,

Спадабацца жадаю даўно.

 

2.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1377     ЛЕПЕЙ НIЧОГА

 

Хоць кажуць, што сiнiца лепш заўжды,

Ды многiм журавель бясконца трэба,

Хоць марна, але многiя гады

Яны ўзлятаць жадаюць толькi ў неба.

 

Бо неба моцна вабiць iх душу,

Трымаць ў руках сiнiцу вельмi мала,

Па небу я працяглы час тужу,

Ды доля крыл магутных мне не дала.

 

Хачу лятаць ўгары, як жураўлi,

Ўзлятаць i далей буду намагацца,

Часы для ўзлёту, пэўна, не прыйшлi,

Дагэтуль не магу яшчэ падняцца.

 

Хаця i не пабачу вышынi,

Але няхай яна прыемна снiцца,

Бязрадасна пакуль праходзяць днi,

Але не ўцеха для мяне сiнiца.

 

Нiчога лепей хай не буду мець,

Ды ўсё жыццё у неба буду рвацца,

Прыемна велiзарнага хацець,

На дробязi не згодны размяняцца.

 

6.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1395     ЛЕПЕЙ ШАФЁР

 

Я марна час свой страцiў у жыццi,

Вучыцца звышупарта намагаўся,

Жадаў узнёсласць для душы знайсцi,

Але дарэмна: вельмi ашукаўся.

 

Вучыцца цяжка, шмат бывала мук,

За школай – iнстытут, аспiрантура,

У трыццаць два быў кандыдат навук,

Без блату не прабiў ў навуку мура.

 

Над доктарскай багата працаваў,

I сведкi ў намаганнi – Бог i неба,

Але нiхто мяне не друкаваў,

Нiкому мой парыў зусiм не трэба.

 

Ды мая здатнасць рвецца iз душы,

Бо нiкуды ад здольнасцей не дзецца,

Дыктуюцца прыгожыя вершы,

Ды iх надрукаваць не удаецца.

 

Хоць шэсцьдзесят – iмкнусь да гэтых пор

Пiсаць, чытаць, вучыцца i мець муку.

Мо быў бы лепш замалада шафёр?

Пляваў бы шчодра тройчы на навуку.

 

11.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1418     ХАЧУ СПАДЗЯВАЦЦА

 

Стук дажджу, лямант ветру ў камiне,

Адчуванне трывогi ў душы,

Даўно шчасця няма i ў памiне,

Як на могiлках, ў сэрцы крыжы.

 

Дабрынi няма, знiкла пяшчота,

Толькi жорсткi навокал падман,

Нават жыць часам больш не ахвота,

Вельмi цяжкi душэўны мой стан.

 

Ў сэрцы боль, i адчай, i маркота,

Няма радасцi, цяжка тужу,

Адзiнота прыйшла, адзiнота,

I яна разбурае душу.

 

Ды аб шчасцi з'явiлiся мары,

Ратавальны круг кiнулi мне.

Можа пройдуць бясконцыя хмары,

Горкi смутак ў душы прамiне?

 

На надзею хачу спадзявацца,

Пэўна, радасцi вернуцца зноў,

Зноў пяшчотна хачу закахацца,

Каб мой час адзiноты прайшоў.

 

19.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1428     ЖАДАЮ ЛЮБIЦЬ

 

Калi радасць я зноўку адчую,

Калi прыйдзе яна з забыцця?

Я без любага зноў пакутую,

Зусiм шчасця няма ад жыцця.

 

Бо хачу, каб душа узлятала,

I каб песнi магла я спяваць,

Мая доля цяпер – спрэс навала.

Няўжо буду павек гараваць?

 

Збеглi поўнасцю горкiя слёзы,

I душа цалкам ссохла да дна,

Сум бясконцы i жах ад пагрозы,

Што застанусь без пары адна.

 

Я не ведаю, дзе мне падзецца,

Не прыдумаю больш, што рабiць,

Ды iмкнуся душою сагрэцца

I жадаю аддана любiць.

 

Я кахання ад лёсу чакала,

Ды яно за каменнай сцяной,

Дзесьцi ў лесе глухiм заблукала,

Вельмi цяжка i горка адной.

 

22.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1441     НЕ СТУКАЙ У СЭРЦА

 

Я вершаў не складаў у маладосцi,

Не браў адпавядальнасць на душу,

Ды музы часцяком прыходзяць ў госцi,

Спяваюць песнi мне, а я пiшу.

 

Спачатку мне працэс здаваўся вабным,

Але прыход муз строгi, як закон,

Настойлiвым быць можа i нахабным,

Ўначы прыходзяць, забiраюць сон.

 

Хоць творчасць i дае натхнення крылы,

Каб малады iмпэт ў душы не згас,

Ды вымагае аддаваць ёй сiлы,

I цалкам забiрае вольны час.

 

Шукаюць музы толькi добрай глебы,

Забралi мяне цалкам у палон,

У iншых справах больш няма патрэбы,

А iх ёсць у сапраўднасцi мiльён.

 

Не стукай ў сэрца, адчапiся, муза,

Iдзi к другому, я цябе прашу,

Пакуты мне ад цеснага саюза,

Верадзь цяпер ты iншую душу.

 

28.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1453     БУДУ ЧАКАЦЬ

 

Вясна iдзе, а шчасце заблукала,

I сэрца, як каменнае, маўчыць,

Я кожную вясну любоў гукала,

Ды ад мяне яна, як цень, бяжыць.

 

А быць заўсёды хочацца шчаслiвай,

Ды лёс чамусьцi шчасця мне не даў,

Хачу, каб называў мяне ён мiлай,

Каб да сябе пяшчотна прыгартаў.

 

Для шчасця мне патрэбна вельмi мала:

Каб ўсё ж, нарэшце, ён мяне знайшоў,

Дарэмна столькi вёснаў я чакала,

Ды нешта не сустрэлася любоў.

 

Цвiтуць сады, стаяць ў адзеннi белым,

Душу дзяўчыны iм не зразумець,

Гляджу на iх, i вельмi закарцела

I мне сукенку белую адзець.

 

Не ведаю, што лёс мне прапануе,

Ды буду больш настойлiва чакаць,

Калi каханы палка пацалуе,

Жадаю шчасця i хачу кахаць.

 

1.05.1996

 

Home Page     Змест

 

1491     АДЧУЮ ПЯШЧОТУ

 

Пакуль рака паэзii цячэ,

I для мяне прыемна вельмi гэта,

Мой лепшы верш наперадзе яшчэ,

Так думаць – аксiёма для паэта.

 

Iнакш не трэба болей i пiсаць,

На творчасць марна трацiць безлiч часу,

Ды ёсць надзея лепшы верш чакаць,

Чакаю, не складзецца ён адразу.

 

Шырокая тэматыка мая,

Але пра што раскажа верш галоўны?

Складаю пра пачуццi творы я,

Мо пра каханне будзе верш чароўны?

 

Ды ведаю, такi верш напiшу,

Ў паэзii не будзе нават следу,

Калi не ўкласцi ў кожны верш душу,

Iначай нельга працаваць паэту.

 

Хоць лепшы верш у марах бачны мне,

Але к таму сваю любоў адчую,

Не самы лепшы хай ён будзе, не,

Верш той, якi я першым надрукую.

 

17.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1627     НЕВЯДОМЫЯ ДАРОГI

 

Зайздросцяць птушкам, iм мяжы няма,

Бо лета адзвiнела гучнай лiрай,

Не падыходзе лютая зiма,

А iм ужо адкрыты шлях у вырай.

 

Ды не для кожнай птушкi па душы

Далёкiя праз моры пералёты,

Хоць для яе зусiм няма мяжы,

Але пужаюць цяжкiя нягоды.

 

Не вабiць прыгажосцю дзiўны край,

Бо шкода месца пакiдаць i хатку,

Хоць за марамi i сапраўдны рай,

Даступны ўсiм жаданы рог дастатку.

 

Пачала марыць аб жыццi сасна:

«Каб у мяне былi, як ў птушак, крылы,

Ад халадоў, пакуль прыйдзе вясна,

Заўсёды б адлятала ў вырай мiлы».

 

Так невядомых хочацца дарог!

Хаця на месцы камень абрастае,

Але сухi i нiзкарослы мох

Маiм жаданням не адпавядае.

 

26.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1650     АБРЫДЛА БАРАЦЬБА

 

Нялёгка плыць ў жыццёвым моры,

Як ветры грозныя равуць,

Бушуюць хвалi, нiбы горы,

I ветразi на часткi рвуць.

 

А ў штыль не мае човен ходу,

Бясконца трэба веславаць,

Няўмольны лёс дае нагоду

На моцнасць волю паспытаць.

 

То плынь насустач, то завалы,

Здарыцца што-небудзь заўжды,

Як будзе капiтан бывалы,

I той смуткуе ад бяды.

 

Аўральны стан, вакол нягоды,

Напружаны, трывожны час,

Ды добрай хочацца пагоды,

Каб настрой плыць зусiм не згас.

 

Абрыдла барацьба бясконца,

Няма канца, хоць галасi,

Хачу, каб ярка ззяла сонца,

I ветрык дзьмуў у ветразi.

 

1.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1661     НЕ ДЛЯ МЯНЕ

 

Калi згрызае болем адзiнота,

Яна сваiм крылом душу кране,

Няўпэўненасць вiруе i маркота,

Бяда другiм, але не для мяне.

 

Пачнецца часам выпадкова сварка,

Хачу спакою, час благi мiне,

Такога не патрэбна мне падарка,

Ён выпадковы, i не для мяне.

 

Як нават настрой здарыцца паганы,

Няшчадны боль я не таплю ў вiне,

Трываю, як мне сыпяць соль на раны,

Мо пiць прыемна, ды не для мяне.

 

Прыходзiць ў сэрца новае каханне,

Не назаўжды, а толькi па вясне,

Дае яно ад шчасця хваляванне,

Цудоўны ўзлёт, але не для мяне.

 

Я не цярплю, калi ў душы трывога,

Хоць толькi кропля, хоць на самым дне,

Я не люблю паганага нiчога,

Яно iснуе, ды не для мяне.

 

5.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1666     СПАКОЮ I КАХАННЯ

 

Змарылась цалкам ад чакання

I знемаглася ад бяды,

Хачу спакою i кахання,

Ды сняцца мне яны заўжды.

 

Жыць цяжка з доляю такою,

Душа зчарствела ад скрухi,

З табою не знайсцi спакою,

Хоць быў калiсьцi дарагi.

 

Ды марна ўспамiнаць каханне,

Ў душы былое варушыць,

Яно блукае, нiбы зданi.

Цi здатны п'яны муж любiць?

 

Гады ляцяць, жыццё мiнае,

Ды думы цяжкiя гнятуць,

Душа кахаць яшчэ жадае,

I мары светлыя бягуць.

 

Хачу спакою i кахання,

Адсуну ўбок сваю бяду,

Ўжо знемаглася ад чакання,

Я, пэўна, iх сабе знайду.

 

6.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1729     ЖАДАННЕ

 

Жаданага калi напiўся мёду,

То слодычы далей чакаць дарма,

Жадаў, але як здолеў перашкоду,

Здаволiўся, iмпэту больш няма.

 

Жаданне – як глыток вады ў пустынi,

Няма вады – жаданая вада,

Ды, калi цалкам доля ў ваду кiне,

Цана глытку вады заўжды бяда.

 

Жаданне – святло радаснае сонца,

Але яно праз час пачне пячы.

Пакуты ад агню гнятуць бясконца,

Агонь пагасне – холад, як ўначы.

 

Ахвяру за жаданне даць гатовы,

Любую здатны перайсцi мяжу,

Напiўся мёду – зменяцца умовы,

Спакой прыходзiць сталы у душу.

 

Салодкi мёд не трэба пiць уволю,

Прыйдзе перанасычання падман,

Ды ў малых дозах дасць душы патолю,

Не згасне ўсё жыццё жадання стан.

 

18.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1750     СПУСТАШЭННЕ

 

Чаго няма, бясконца тое вабiць,

Яго абавязкова трэба мець,

Жаданне, чым наяўнасць, лепей мабыць,

Бо тым, што ёсць, душу не абагрэць.

 

Душа жадае лепшага другога,

Даступнае – як дадзена дарма,

Iмкненне мець – бясконцая дарога,

Канца i краю ёй амаль няма.

 

Мэта занадта памнажае сiлы,

Запальвае агеньчыкi ў вачах,

А дасягненне падразае крылы,

Далей бяжыць нявызначаны шлях.

 

Жаданне моцна у жыццi трымае,

I, калi час жаданняў не прайшоў,

Сканцэнтраваць ўсе сiлы вымагае,

Дае натхненне спробы рабiць зноў.

 

Прыйшло перанасычання iмгненне,

Спаўна жаданай дасягнуў мяжы,

Душу ўраз запаўняе спусташэнне,

Жыць сумна без жаданняў у душы.

 

26.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1759     ТЭМПЕРАТУРА ДУШЫ

 

Радасць душу, як агонь, сагравае,

Ды, як прыйдзе час бяды,

Вечную сцюжу душа адчувае,

Студзяць яе халады.

 

Як душа змерзне, касцёр не нагрэе,

Бо прамень радасцi згас,

Добрае слова сказаць хто умее,

Здыме з душы боль ураз.

 

Хоць душу пекла працягла знiшчала,

Вызвалiць радасны рай,

Калi душа крыху цёплаю стала,

Ў ёй пяе сонечны май.

 

Сэрца пачне вельмi радасна бiцца,

Прэч абсыпаецца ржа,

Ўдосталь пяшчоты дасць шчасця крынiца,

Як сагравае душа.

 

Хочацца, каб не здаралiсь нiколi

Болей ў душы халады,

Цяжка без радаснай светлай патолi,

Шчасця жадаю заўжды.

 

27.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1934     ПУНСОВЫЯ ВЕТРАЗI

 

Прасi у Бога дапамогi, не прасi,

Збягае час упарта ды iмклiва,

Гады плывуць за гарызонт, як ветразi,

Спынiць цi затрымаць iх немажлiва.

 

Iдуць ў нябыт гады жыцця, як караблi,

Цi мала будзе iх, або багата?

Хачу, каб ветразi пунсовымi былi,

А караблёў – вялiкая армада.

 

Каб толькi сонца ярка ззяла на шляху,

На даляглядзе не збiралiсь хмары,

Iду к мэце, ды дамагчыся не магу,

Няма наяве, няхай будзе ў мары.

 

За далягляд пайшло багата ветразёў:

Пунсовых, чорных, значна болей шэрых,

Iх вельмi шмат яшчэ узняць удасца зноў,

Упэўнены i ў поспех шчыра веру.

 

Але хачу, каб чорных болей не было,

Пунсовы будзе хай ветразь апошнi,

Шмат ветразёў за гарызонт ужо сплыло,

Бо шлях кладзецца па жыццёвай пожнi.

 

11.01.1997

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz