3. Вершы аб думках, разважаннях, парадах

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

34     ЦЯЖКIЯ ЧАСЫ

 

Смелы ветрык наляцеў здалёк,

Загулi ўраз дрэвы у далiне,

Хвалi лiжуць залаты пясок,

На рацэ нябачна нават плынi.

 

Ветрык надта нежаданы госць,

Бо ён сiлу набiраў iмклiва,

Знiкла люстраная прыгажосць

I прапала казачнае дзiва.

 

Вельмi хутка пагаршаўся стан,

Ветрык ветрам шпарка стаў магутным,

I пачаўся грозны ураган,

Час для дрэў быў страшным i пакутным.

 

Берагi цярпелi шмат бяды,

Паднiмалiсь, нiбы горы, хвалi,

I пясок прыгожы залаты

Ў рэчышча бязлiтасна змывалi.

 

Ураган у дрэў ламаў сукi

I, бязвiнным, ён наносiў раны,

Цалкам знiклi ў хвалях паплаўкi,

Для рыбалкi час зусiм паганы.

 

Калi ў стан спакою i красы

Уварвецца сiла нечакана,

Наступаюць цяжкiя часы,

I ў душы з'яўляецца загана.

 

25.10.1992

 

Home Page     Змест

 

46     ДЗЕД I БАБА

 

Глянуць – аж захопiць дух,

Дзеўкi ўсе – дарма бы,

Ды iдзе звычайны рух:

З дзевак будуць бабы.

 

Праз гады не хлопец ты,

Дзедам ўжо завешся,

Час мiнае залаты,

З бабай застаешся.

 

Як спакойна дзед сядзiць

I адпачывае,

Ў бабы аж душа гарыць:

Спраў яму шукае.

 

Як няма рабiць чаго,

Цяжка пагадзiцца,

Баба тузае яго,

Толькi б прычапiцца.

 

I нявесткi хоць няма,

I жыццё – не скруха,

Баба лае нездарма,

Бо ў душы – свякруха.

 

Дык сагнiся, галубок,

Што цяпер журыцца?

Бо зрабiў рашучы крок:

Вырашыў жанiцца.

 

13.11.1992

 

Home Page     Змест

 

49     СВАБОДА

 

Чужая справа – цёмны лес,

Ужо здаўна так кажуць людзi,

Як сам ў сваю душу улез,

То цемры i ў чужой не будзе.

 

Як чалавек прыходзiць ў свет,

Яму рашыць задачу трэба:

Хто ён, якi жыцця сакрэт,

Ляжыць дзе iснавання глеба?

 

Я сэнс жыцця ў жыццi шукаў,

Задачу гэту ўсе рашаюць,

Як досыць ёсць у iх падстаў,

Як да яе цiкавасць маюць.

 

Але кароткае жыццё,

I хутка трэба разбiрацца,

Каб не спаткалась небыццё,

I без адказу не застацца.

 

Ды кожны сам ў сваiм жыццi

Цуд аптымальны выбраць можа,

Каб шлях свой з радасцю прайсцi,

Лёс iншых справе дапаможа.

 

Каб невядомае пазнаць,

Патрэбна вельмi шмат работы,

Цудоўна радасць атрымаць,

Бо веды – тоеснасць свабоды.

 

16.11.1992

 

Home Page     Змест

 

55     ГОРА АД РОЗУМУ

 

Няма ў душы нi кроплi хараства,

Нi дабрынi, нi жалю анi ласкi,

Такой ментальнасць ў нас заўжды была,

Ды пра сябе расказываем казкi.

 

Чаму так ёсць i так было павек,

Такому як мажлiва адбывацца,

Што нiшчыць чалавека чалавек,

Чаму павiнен ён за зброю брацца?

 

Як хтосьцi згiне ад благiх падзей,

У душах адгукнецца ўраз бядою,

А калi гiнуць тысячы людзей,

Нiшто не зрушыць сталага спакою.

 

Гiсторыю калi паназiраць,

Ўсё пра вайну, як данясенне з бою,

Бы не iмкнулiсь сеяць i араць,

А толькi ваявалi мiж сабою.

 

Мо, розум людзям дадзены дарма:

Упарта вельмi разрабляем зброю,

Нiбы зусiм другiх задач няма,

Усё жыццё гатуемся да бою.

 

I генiй чалавечы не драмаў,

Ствараў упарта атамную сiлу,

Ды сам цяпер яе заложнiк стаў,

Вядзе нас розум ў брацкую магiлу.

 

1.12.1992

 

Home Page     Змест

 

56     ЭВАЛЮЦЫЯ

 

З навукаю нi кропелькi не ў згодзе,

Як казка, эвалюцыя гучыць,

Алхiмiя дваццатага стагоддзя,

Агульнай доля iх павiнна быць.

 

Хто верыць ў эвалюцыю надалей,

Шукае камень фiласофскi свой,

Алхiмiкi даўней яго шукалi,

Лепш занялiся б справаю другой.

 

Iм не абрыдла паўтараць бясконца,

Што чалавек вядзе ад малпы род,

Быў час: вакол Зямлi хадзiла Сонца,

Як выявiлась – ўсё наадварот.

 

Тэорыi стваралiся у свеце

I хутка распаўсюджвалiся ўшыр,

Праходзiў час, i апынулiсь ў Леце,

Няздатны моцным мыльны быць пузыр.

 

Бо застаюцца зноўку ўсе такiмi,

Якiмi iх бацькi раней былi,

Нiколi людзi не былi другiмi

Ад самага стварэння на Зямлi.

 

Калi у свет ўглядацца, зразумела:

Няздатна эвалюцыя ствараць,

Каб новае узнiкла i саспела,

Павiнна рэвалюцыя лунаць.

 

2.12.1992

 

Home Page     Змест

 

59     ГIМН ЖЫЦЦЮ

 

У далеч космасу мы думкi скiравалi

Калiсьцi там яны ужо былi,

Цывiлiзацыi заўсёды iснавалi,

Ў сусвеце людзi i раней жылi.

 

А, мо, цяпер цывiлiзацый ёсць мiльёны?

Няздатны рэчаў стан дакладна знаць,

Але агульныя сусветныя законы

Падставы для высновы могуць даць.

 

Усеагульная матэрыi будова,

Калi яна хоць раз дала жыццё,

Яно загiнуць не павiнна, ёсць аснова,

Каб не пайсцi павек у небыццё.

 

Стварыць патрэбна адпаведныя умовы,

Што былi ў час ўтварэння на Зямлi,

I ў iншым месцы здатны цыкл пачацца новы,

Прыродай людзi створаны былi.

 

Умоў такiх не абмiнуць, хоць мала веры,

Але бязмежны ў часе наш сусвет,

Таксама мае неабсяжныя памеры

I безлiч, як Зямля, такiх планет.

 

Няхай занадта верагоднасць нiзкай будзе,

Цудоўнай з'яве ўсё ж належыць быць,

Мадэль, што будуць у сусвеце вечна людзi,

Як гiмн жыццю у космасе гучыць!

 

6.12.1992

 

Home Page     Змест

 

65     ПРЫРОДА ПРЫГАЖОСЦI

 

Заўжды пытанне паўстае

Пра прыгажосць: яна якая?

Каб добра зразумець, яе

З красою кветак параўнаем.

 

Звычайных кветак палявых,

Не лiрыку, а проста прозу,

I ружы, шмат калючак ў iх,

Ўяўляе прыгажосць пагрозу.

 

Лепш палявыя кветкi браць,

Прызнаць да iх павагу мушу,

Не прыйдзецца пакутаваць

Ад болю, як схапiць за ружу.

 

След назаўсёды зразумець,

Ў выснове цвёрдая ёсць глеба,

Як прыгажосць жадана мець,

Аплачваць па рахунках трэба.

 

Каб страцiць не прыйшлось спакой

I не цярпець душэўнай мукi,

Лепш не чапаць красу рукой,

Не сумаваць каб ад навукi.

 

Бо тоiць прыгажосць падман,

Праявы гнюсныя нярэдкi,

Пазбегнуць ўраз сардэчных ран

Памогуць палявыя кветкi.

 

10.12.1992

 

Home Page     Змест

 

67     БIЯПОЛЕ

 

Тэорый многа ёсць аб бiяполi,

Яно iснуе цi яго няма?

Аб дзiўнай з'яве ведаў недаволi,

Падкажа сiтуацыя сама.

 

Калi iсцi вясновым светлым лесам

I слухаць розных птушак галасы,

Глядзець на iх з вялiкiм iнтарэсам,

Лунае радасць ў сэрцы ад красы.

 

Як побач прапаўзе змяя iмгненна,

Хаця не зроблен небяспечны крок,

Але знiкае настрой, несумненна,

I пройдзе па спiне ўраз халадок.

 

Нiхто ад бiяполя несвабодны,

Хоць першы раз кагосьцi ўбачыў ты,

Ды сэрца адчувае лёд халодны

Цi хвалi цеплынi i дабраты.

 

Цудоўна мець аднолькавыя долi,

Любы з любым зусiм няздатны жыць,

Ад тым апавяшчае бiяполе,

Што трэба толькi тоесных любiць.

 

Заўсёды поле ёсць ў любой прасторы,

Няўладны мы над псiхiкай сваёй,

Таму i, незалежна ад тэорый,

Лунае бiяполе над зямлёй!

 

11.12.1992

 

Home Page     Змест

 

69     НЕ СКАНЧАЦЬ СПРАВЫ

 

Што можа лепей быць, калi прырода

Паволi абуджаецца ад сну?

Цудоўна, як наперадзе нагода

Сустрэць сваю жыццёвую вясну.

 

Як крочыць восень, ад зiмы пагрозы,

Лiст залаты даўно на дол апаў,

Ў душы гасцююць першыя марозы,

I скронi шчодра белы снег заслаў,

 

Прыходзiць адчуванне: часу мала,

Бо трэба вельмi шмат яшчэ зрабiць,

Няскончанай як засталася справа,

След значна лепей шпаркi час цанiць.

 

Хутчэй замiнак трэба скiнуць путы,

Бо праца зачакалася тварца,

I, каб не адчуваць пасля пакуты,

Зрабiць патрэбна справы да канца.

 

Не дапiсаў калi у творах штосьцi,

Абавазкова трэба дапiсаць,

Не дакахаў кагосьцi ў маладосцi,

Бясспрэчна, трэба будзе дакахаць.

 

Як скончацца усе, нарэшце, справы,

Здаецца: лёг бы ўжо i памiраў,

Як справы ёсць, няма такой падставы,

Няхай бясконцым будзе шэраг спраў!

 

13.12.1992

 

Home Page     Змест

 

73     АГОНЬ У ДУШЫ

 

Душу гадоў груз не пячэ,

Свет навакольны сэрцу мiлы,

Не згасла маладосць яшчэ,

Хоць спакваля знiкаюць сiлы.

 

Мiнуў жыццёвы доўгi шлях,

Прайшлi i радасцi, i мукi,

Ды ззяюць iскаркi ў вачах,

Хаця павырасталi ўнукi.

 

Бо ранавата ў небыццё,

Як здатны да нябёс узняцца,

Бо прадаўжаецца жыццё,

Як здольны сэрцам хвалявацца.

 

Хай серабро даткнулась скронь,

Гады павагу выклiкаюць,

Але ў душы гарыць агонь,

Жыццё сiлком не адбiраюць.

 

Каб доўга i шчаслiва жыць

I з маладосцю заставацца,

Не целам трэба даражыць,

Душой ў нябёсы узнiмацца.

 

Натхненне зведаць як прыйшлось,

Жыццё цiкавiць, нiбы казка,

Ў душы вiруе маладосць,

Бо ў ёй жыве любоў i ласка.

 

17.12.1992

 

Home Page     Змест

 

74     ДУМКI

 

Чаму раблю так, з чым нязгодны

I не раблю, як захачу?

Ды ў думках, як арол, свабодны,

Па свеце з iмi я лячу.

 

Хачу, свой кантынент пакiну

Цi прэзiдэнтам магу стаць,

А пажадаю i дзяўчыну

Любую буду абдымаць.

 

Мы ў кайданах не час ад часу,

Бясконца, з ног да галавы,

А ў думках вольны я адразу

I безтурботны, як малы.

 

Мець думкi – важнае уменне,

Нiчым хаду iх не ўтрымаць,

Спаткае радасць i натхненне,

Сабе ўсё можна пажадаць.

 

Ды думкi розныя быаюць:

Натхненне сэрцу надаюць,

Тугу i смутак наганяюць

Цi, як цяжар, душу гнятуць.

 

Плывуць, як караблi па моры,

Бо думкi – хобi у мяне,

Таму i ў радасцi, i ў горы

Прыемней з iмi жыць ўдвайне.

 

18.12.1992

 

Home Page     Змест

 

76     СIЛА РОЗУМУ

 

Сумненне – моцны рухавiк прагрэсу,

Працуе добра стала ён таму,

Што дзiвакi, сабе для iнтарэсу,

Пытанне задаюць заўжды: чаму?

 

На свеце ёсць такiх людзей багата,

Якiя толькi з думкай здатны жыць,

Яна – як хлеб надзённы, як прынада,

Бо моцна клiча новае зрабiць.

 

Таму, як шлях iдзе к жаданай мэце,

Без думкi вышыню не пакарыць,

Было ўсё думкай створана на свеце,

I думка далей будзе ўсё рабiць.

 

Нiколi iншай не знайсцi дарогi,

Бо пройдуць намаганнi задарма,

Не зробяць рукi нават анi трохi,

Калi на месцы галавы няма.

 

Выдатныя мазгi дае прырода,

Дарэмна непатрэбна iх губiць,

Мазгi – багаты скарб ўсяго народа,

Таму умовы трэба iм стварыць.

 

Як вока, берагчы разумных трэба,

Мазгi iх – фонд дзяржавы залаты,

Надзённага народу хопiць хлеба,

Як будзе розум у цане заўжды.

 

20.12.1992

 

Home Page     Змест

 

79     РАДАСЦЬ ЖЫЦЦЯ

 

Як ў сэрца радасць завiтае,

I хочацца спяваць душы,

Ўраз непрыемнае знiкае,

Ўсе людзi любы без мяжы.

 

Калi iдуць флюiды з неба,

Здабыць узнёслы лёгка стан,

Бо вельмi многага не трэба,

Нябачным стане ўраз падман.

 

З каханнем ў сэрцы, несумненна,

Вяршынi здатны пакарыць,

Каханне – моцны поклiч генаў,

Iнакш няздольны людзi жыць.

 

Праз час здарыцца могуць змены:

Вяршынi, як раней, стаяць,

Але не клiчуць болей гены,

Каб з радасцю жыццё ўспрымаць.

 

Як ў справу надта закаханы,

Пашанцавала справе той,

Бо назаўсёды ёй адданы,

Яна на ўсё жыццё з табой.

 

Любоў да справы – не забава!

Дасць змогу новае стварыць,

Калi па сэрцу будзе справа,

З ёй радасна на свеце жыць.

 

21.12.1992

 

Home Page     Змест

 

91     ГАЛОЎНАЕ ПАЧУЦЦЕ

 

Знайсцi жаданага свайго,

Якi крытэрый браць да ўвагi?

Кахання хопiць аднаго

Цi ёсць другiя перавагi?

 

Каханне – быццам мiражы:

Цудоўнасць надае адлегласць,

Ды хутка, як няма мяжы,

Ператварыцца ў процiлегласць.

 

Каханне вабiць – як аванс,

Бо абяцае даць багата,

Ажыццявiць няпроста шанс,

Каб доўжылась бясконца свята.

 

Каханне – дзiўная яда,

Нiбы iкру кладуць на лусту,

Спаткае горкая бяда,

Калi сапраўднасць не па густу.

 

Кахання дзiва – пачуццё,

Якое ўсiм патрэбна людзям,

Мэта жыцця – ствараць жыццё,

Мэты важней зусiм не будзе.

 

Адказнасць за сваiх дзяцей

Заўжды – галоўнае пачуцце,

Тым лепей, чым яно мацней,

Каб не было ў iм каламуцi.

 

17.07.1993

 

Home Page     Змест

 

100     ЦУДОЎНАЯ ПРЫНАДА

 

Цудоўны выгляд у бяроз,

Ды шлях жыцця заўжды суровы,

Не песцiў iх нiколi лёс,

Бо добрыя з бярозы дровы.

 

К таму, хто значна горай ўсiх,

Не прыйдзе горкая часiна,

Не пранясецца вабны слых:

Жыве без клопату асiна.

 

Нож жвава знойдзе баравiк,

Iмгненна ён спаткае гора,

Бо кожны смачна есцi звык,

Не закране нож мухамора.

 

Касу вядзе касца рука,

Дзе ў мураву зраслiся травы,

Жыве без страху асака,

Заўжды ў парадку яе справы.

 

Страшэнна вынiшчаць кусты,

Як спее дзiўная малiна,

Ды ад калючак шмат бяды,

Таму нязмятая ажына.

 

За якасць i за прыгажосць

Вялiкая патрэбна плата,

Загiнуць дрэнi не прыйшлось,

Краса – цудоўная прынада.

 

2.09.1993

 

Home Page     Змест

 

101     IСЦIНА

 

Бог утварыў зямлю i неба,

Сувет бязмежны Ён стварыў,

Яго дзей сутнасць ведаць трэба,

Якiм Тварэц магутным быў.

 

I Дух Святы якая сiла,

Што ўдасканальвае сусвет,

Як забяспечыць рух мажлiва

Сузор'яў, зорак i планет.

 

Багоў – як зорак у сусвеце,

I цяжка разабрацца ў iх,

Ёсць вельмi шмат рэлiгiй ў свеце,

Ўсе хочуць мець багоў сваiх.

 

Адзiнства Бога зразумела,

Ды еднасцi ў людзей няма,

Каб знаць, дзе праўда месца мела,

Iмкнуцца высвятляць дарма.

 

Адзiнства Бога – аксiёма,

Хоць непрымальная яна,

Ды з фiласофii вядома:

Iснуе iсцiна адна.

 

Сваю рэлiгiю шукаю,

Здаецца, што знайсцi ўжо змог:

Душою Бога адчуваю,

Прырода – мой Вялiкi Бог!

 

2.09.1993

 

Home Page     Змест

 

102     СПЯШАЦЦА

 

Мiнаюць хутка поры года,

Жыццё, як шпаркi конь, бяжыць,

Кiдаем шэраг спраў на потым,

Ды толькi сёння трэба жыць.

 

Тады i шкадаваць няварта,

Што не даеў цi не даспаў,

Не прыгалубiў дзе упарта,

Дарэмна дзе не цалаваў.

 

I адкладаць таму нягожа,

Як здатны што-небудзь зрабiць,

Каб днi праходзiлi прыгожа,

След любых песцiць i любiць.

 

Калi спяшацца, то дарога

Ў жыццi працягнецца, як гмах,

Як не зрабiў амаль нiчога,

Скароцiцца жыццёвы шлях.

 

Нiколi ўзрост не вызначае

Ужо пражытыя гады,

Той, хто усюды паспявае,

Бясконца будзе малады.

 

Мiльгаюць хутка поры года,

Ды часам трэба даражыць,

Як ёсць iмпэт, прыйдзе нагода,

Каб паўнакроўна толькi жыць.

 

2.09.1993

 

Home Page     Змест

 

110     ТВОЙ УЗРОСТ

 

Так прыказка кажа старая,

Што столькi гадоў можна даць,

Як вонкавы выгляд стварае,

Такiмi i след выглядаць.

 

Але, ўсё ж, папраўка малая

Павiнна да прыказкi быць:

Узрост шэраг спраў вызначае,

Што здатны узорна зрабiць.

 

Бо лёс неаднолькавы з кожным:

Ў душы як квiтнеюць сады,

Па пашпарту крочыш па пожнi,

Але сапраўды малады.

 

Iмгненне спынiць, ўсё ж, магчыма,

Iмчацца няспынна гады,

Ды старасць праносiцца мiма,

Душою калi малады.

 

Вядзе маладосцi дарога,

Працяглая будзе яна,

Каб радасць жыцця маладога

I ў старасцi зведаць спаўна.

 

I, каб маладым быць, папросту

След ссунуць старэння мяжу,

Хоць зменiцца цела ад ўзросту,

След мець маладую душу!

 

6.09.1993

 

Home Page     Змест

 

124     БОСКАЕ ТВАРЭННЕ

 

Мiнаюць ўраз iмклiвыя вякi,

Павольней лiчаць час тысячагоддзi,

А чалавек як быў, i ёсць такi,

Не можа адбывацца змен ў прыродзе.

 

На ўсiм тварэннi Боская рука,

Стварыў Бог ўсiх адразу без маркоты,

Iм створаны цудоўны ДНК,

Таму жывыя розняцца iстоты.

 

Тварэнне – не працэсы развiцця,

Ураз усё стварылась на планеце,

Малекула – цаглiнка для жыцця,

Ўсе атамы падобныя ў сусвеце.

 

Утвораны ўсе рэчывы былi:

Жывыя, з iмi нежывыя разам,

Здзiўляе разнастайнасць на Зямлi,

Яна не можа знiкнуць нават з часам.

 

Тварэнне немагчыма паўтарыць,

Калi жывому стрэнуцца нягоды,

Умоў няма, каб род свой аднавiць,

Ў нябыт трымаюць сумны шлях iстоты.

 

Глядзець на дзiўны Боскi свет люблю,

Натхненне дае кожнае iмгненне,

Як пiльна назiраць вакол зямлю,

Адразу бачна Боскае тварэнне.

 

13.09.1993

 

Home Page     Змест

 

127     ЦАРСТВА ПРЫГАЖОСЦI

 

Чаруе прыгажосцi царства

I цягне позiрк, як магнiт,

Бо ад красы няма лякарства,

Чаруе дзiўны краявiд.

 

Бязмерна да красы ахвочы,

Таму люблю лугi, лясы,

Ды, як красуня гляне ў вочы,

Нямее сэрца ад красы!

 

Цудоўна, што краса iснуе,

Яна – зусiм нярэдкi госць,

Краса i песцiць, i даруе

Ў душы мець стала маладосць,

 

Трымае настрой у мажоры,

Красе шмат велiчы дано,

Яна – круг ратавальны ў моры,

Каб камнем не пайсцi на дно.

 

Не прамiну красу нiколi,

Гарачыня душу пячэ,

Хаця красы вакол даволi,

Ды стала хочацца яшчэ.

 

Чаруе прыгажосцi царства,

Збягаюць хуткiя гады,

Хай ад красы нама лякарства,

Хачу быць хворым назаўжды!

 

13.09.1993

 

Home Page     Змест

 

138     ЗМЕСТ I ФОРМА

 

Чаму прыгожае прыгожа?

Натхненне што заўжды дае?

Цуд форма даць нiяк не можа,

Няма як зместу у яе.

 

Заўсёды вызначаны модай

Аб'ёмнасць, колер i памер,

Што створана здаўна прыродай

Цi утварылася цяпер.

 

Пытанне задаецца вечна:

Галоўней форма або змест?

Яно, магчыма, недарэчна,

Што зменiцца ад змены месц?

 

Заўсёды разам змест i форма

Красою здатны чараваць,

Ад iх ўтварыцца тая норма,

Што здатна радасць выклiкаць.

 

Занадта падыход фармальны,

Чаму лепш першынство аддаць?

Уплыў заўсёды iнтэгральны,

Iх разам трэба успрымаць.

 

Змест разам з формаю iмкнуцца

Стварыць ў адзiнстве добры верш,

Магло каб шчыра адгукнуцца

Ў душы пачуцце перш-наперш.

 

16.09.1993

 

Home Page     Змест

 

142     ДАЙСЦI – НЕ ПЕРАЙСЦI

 

Паэт да сутнасцi дайшоў,

Да самай прама,

Каму i слодыч, i любоў,

Камусьцi – драма.

 

Як лепей абдурыць сям'ю,

У вершах мова,

А як заўжды кахаць сваю,

Няма нi слова.

 

I не такi чытач прасцяк,

Каб разбiрацца,

Рукамi як, нагамi як

Пераплятацца.

 

Хоць секс ў жыццi вышэй ўсяго,

Ды ёсць пагрозы,

Што у каханых ад яго

Пальюцца слёзы.

 

Калi ўжо сутнасць зразумеў,

Асцярагайся,

На тых, хто СНIДам захварэў,

Не натыкайся.

 

Заўжды здарэнне ёсць ў жыццi,

Што лёс пашкодзiць,

Ды лепш да сутнасцi дайсцi,

Не пераходзiць.

 

17.09.1993

 

Home Page     Змест

 

157     СНЫ I МIРАЖЫ

 

Заўсёды дзейснасць мае вады,

Прыемней сны i мiражы,

Цудоўней не знайсцi прынады,

Як цяжкi смутак на душы.

 

Хоць пару радасных хвiлiнак,

Каб iснасцi пакiнуць бруд,

Душы цудоўны адпачынак

Даць ў змозе вiртуальны цуд.

 

Зусiм хай кепскай будзе справа,

Туга знiшчае сапраўды,

Мiраж цi сон глядзець цiкава,

Унiкнуць хоць на час бяды.

 

Шчаслiвым кожны быць ахвочы,

Як шчасця не даруе лёс,

Закрыць iмгненна можна вочы

I ўраз узняцца да нябёс,

 

Каб ўспомнiць маладосцi мары,

Адкiнуць прэч сапраўдны стан,

У думках шчасным зробяць чары,

Хоць вiртуальнасць – як туман.

 

Бо знiкне, нiбы дым, без следу,

Ды ўяўленню няма мяжы,

Няхай плывуць бясконца ў Лету

I сны мае, i мiражы.

 

20.09.1993

 

Home Page     Змест

 

168     ДУМКI I ВЕРШЫ

 

Бягуць свабодна, як аблокi, думкi

I, быццам зоркi ў небе, зiхацяць,

Чароўныя адкрыюцца малюнкi,

Што нават i пяром не апiсаць.

 

Аблокi-думкi у радок збяруцца,

Страфу-хмурынку каб стварыць затым,

А строфы ў хмарку кволую сальюцца,

I верш дажджом спадае залатым.

 

Заззяе ярка верш ў праменях сонца,

Яго аздобiць радугi дуга,

Бо думкi былi светлымi бясконца,

Iнакшы верш, калi ў душы туга.

 

Бо сонейку заззяць няма нагоды,

У думках-хмарах няма ўзнёслых слоў,

I лiўнi дзiўны верш без перашкоды

Зальюць тугой раптоўна да краёў.

 

Калi ў душы магутны рокат буры,

Ён падымае ў думках ураган,

I гнеўны верш пераадолiць муры,

Такi радок, якi душэўны стан.

 

Хачу, каб сэрца не зазнала шкоды,

Аблокi-думкi каб заўжды плылi,

Каб хмары разышлiся назаўсёды,

А вершы толькi светлымi былi.

 

22.09.1993

 

Home Page     Змест

 

171     НIКЧЭМНЫ ВЫНIК

 

Вабна гучаць трэлi салаўёў

У гаi, як у канцэртнай зале,

Ў сэрцы разгаралася любоў,

Як яны узвышана спявалi.

 

Салаўiны спеў – любоў мая,

Ў гай хадзiў паслухаць песнi зрэдку,

Вырашыў: злавiць след салаўя,

Пасадзiць у залатую клетку.

 

Ды не змог ажыццявiць мэты,

Хоць не раз прымаў рашуча меры,

Пад рукою верабей заўжды,

Ён, як салавей, малы i шэры.

 

Верабей у клетцы залатой

Цэлы год спяваць вучыўся трэлi,

Мой, нарэшце, страцiўся спакой:

Намаганнi поспеху не мелi.

 

Працы страцiў на вучобу шмат,

Даў урокаў безлiч, без падлiкаў,

Вынiкам нiкчэмным быў не рад:

Верабей, як i раней, цырыкаў.

 

Бо вядома кожнаму даўно:

Штучна не змянiць нiяк прыроды,

Богам ў падарунак што дано,

Для таго не будзе перашкоды.

 

23.09.1993

 

Home Page     Змест

 

176     ЗАЛАТАЯ СЯРЭДЗIНА

 

Дрэннае iмкненне першым быць,

I апошнiм кепска быць таксама,

Першынство магчыма ўраз згубiць:

На шляху сустрэцца можа яма.

 

I апошнi замiнае ўсiм,

Бо мазолiць ён бясконца вочы,

I бяды набрацца можна з iм,

Ды бяду нiхто мець не ахвочы.

 

Лепей быць ў сярэдзiне заўжды,

Бо яна, як кажуць, залатая,

З ёй цярпець не прыйдзецца бяды,

Хоць дарога да мэты крутая.

 

Шмат ў жыццi iснуе перашкод,

Ў казцы не апiшаш ўсё, нi ў вершы,

Дастаецца больш таму нягод,

Пад руку хто пападае першы.

 

I апошнi болю шмат нясе,

Хоць яго учынак i нязначны,

Маюць радасць iншыя усе,

Бо iх дзеi быццам бы нябачны.

 

Крайнiм – толькi цемра, як ўначы,

А сярэднiм ярка ззяе сонца,

Ў барацьбе сябе каб зберагчы,

Лепей быць ў сярэдзiне бясконца.

 

24.09.1993

 

Home Page     Змест

 

187     ЦI ДАВАЦЬ ПАРАДЫ?

 

Як хто на крок цi два, цi болей

Пабачыць можа, чым усе,

Нiхто не дзякуе нiколi,

Прадбачанне iм боль нясе.

 

Прарокi дзе ў сваёй Айчыне?

Iх жорстка гналi вон здаўна,

Няма iх i цяпер ў памiне,

Бо iм – мiзэрная цана.

 

Яны ў Айчыне ёсць i ў хатах,

Ды доля iх – як i ў Хрыста:

Не церпяць ўсе парад багата,

Парада для людзей – лухта.

 

Няхай i значна горай будзе,

Сам зробiць горкую бяду,

Парады не даруюць людзi,

Не даравалi i Хрысту.

 

Таму не трэба намагацца

Парады добрыя даваць,

Бо проста ўраз пераканацца:

Нiхто не будзе iх прымаць.

 

I ясна хоць, зрабiць як зграбна,

Дакладны оптымум знайсцi,

Парада iншым непрывабна,

I будуць, як раней, iсцi.

 

28.09.1993

 

Home Page     Змест

 

199     ПЛАЦIНА I ПАВОДКА

 

Паводку стрымаць не па сiлах плацiне,

У плынi вясновы iмпэт,

Размые напор вады выхад у глiне,

Плацiны не знойдзецца след.

 

Калi надыходзiць вялiкая сiла,

Напору яе не спынiць,

Каб меншай па сiле не стэлась магiла,

Праход трэба ёй адчынiць.

 

Паводка нявечная, скончыцца з часам,

Бязглуздая з ёй барацьба,

Агульную мову знайсцi лепей разам,

Прыняўшы аблiчча раба.

 

Калi пранясуцца па лёсе вiхуры,

Дубы больш пазнаюць пагроз,

На трэскi сукi разляцяцца ад буры,

Ды мяккiя косы бяроз.

 

Яны, нiбы флюгер, кладуцца па ветры,

Так робяць зусiм нездарма,

Час пройдзе, i цiша пануе ў паветры,

Вялiкай пагрозы няма.

 

Магутны напор не стрымае плацiна,

Шырокi праход зрабiць след,

Калi стрымаць ў дзеях бацькi хочуць сына,

Яго пераможа iмпэт.

 

1.10.1993

 

Home Page     Змест

 

215     ЗАЛАТОЕ ПРАВIЛА

 

Як свет стварыўся, з самага пачатку,

З далёкiх, незапамятных часоў,

Заўжды шукалi людзi праўду-матку,

Каб iснаваць ёй, не знайшлось умоў.

 

Яе заўжды, як папялушку, гналi,

Шмат гора учынялi ёй i зла,

За праўду праўдзе шану не складалi,

Бо крыўда гаспадыняю была.

 

Гартае хутка час тысячагоддзi,

Ды не змяняе i на кроплю стан,

Бо лiхалеццю не накажаш: «Годзе!»

I за падманам доўжыцца падман.

 

Ды многiя разбiць жадалi муры,

Рабiлi шмат безвынiковых спроб,

Iмчалiся гiсторыi вiхуры,

I змагары зноў разбiвалi лоб.

 

Без вады праўда чыстая, як неба,

Але для многiх – страшная ганьба,

Чаго няма, таго шукаць не трэба,

Заўжды пустая з мурам барацьба.

 

Хто правiла не ведаў залатое,

Шукаў бясконца праўду зноў i зноў,

Чаго няма, шукаць не трэба тое,

Там толькi праўда, дзе ёсць больш правоў.

 

7.10.1993

 

Home Page     Змест

 

219     ДАПАМОГА

 

Калi жабрак сам, босы, голы,

I цемра ў сэрцы, як ўначы,

Няма падставы i асновы

Ў бядзе другiм дапамагчы.

 

Калi магчымасцяў ёсць многа,

Лепш ашчаслiвiць небарак,

Не шкадаваць для iх нiчога,

Iм дапамога – добры знак.

 

Бо можна хутка страцiць змогу

Даброты iншаму дарыць,

Час цяжкi прыйдзе, дапамогу

Самому прыйдзецца прасiць.

 

Як дапамога – толькi слова,

Яго з пяшчотаю скажы,

Бо спачування цуд – умова,

Застацца каб ў людской душы.

 

Бягуць жыццёвыя дарогi,

У стос складаюцца гады,

Але ад шчырай дапамогi

Прыемнасць на душы заўжды.

 

Ў жыццi каб добры след пакiнуць,

I позiрк iншых ззяў ярчэй,

След пару слоў спагады кiнуць,

Дапамагчы ў бядзе хутчэй.

 

8.10.1993

 

Home Page     Змест

 

225     ГОРКI ВЫНIК

 

Бяжыць рака, i залацiцца дно,

Бо ў рэчышчы пяску шмат залатога,

Б'е хваля ў грудзi берагу даўно,

I скончылась трываць пакуты змога.

 

Глыбокiм было рэчышча здаўна,

Але ўтварылiсь астравы i мелi,

Была малая ў берага вiна,

Ды хвалi стала ў бераг бiць хацелi.

 

I спакваля спаўзаў на дно пясок,

Хоць берагi далей бяду трывалi,

Ды да яе застаўся толькi крок,

Бо страцiлi зусiм магутнасць хвалi.

 

У рэчышчы ўтварылась мелiна,

I зруйнавалiсь берагi дашчэнту,

Заплачана вялiкая цана,

Бязглузды рэзультат эксперыменту.

 

Бо бегла плынь, вакол цвiлi лугi,

I ў рэчцы глыбiнi было даволi,

Цяпер сумуюць цяжка берагi,

Не ўдасца аднавiцца iм нiколi.

 

Не будзе болей i магутных хваль,

Хоць горда падымалiсь, нiбы сокал,

Ды вынiк вельмi горкi быў, на жаль,

Бо разбурылась цалкам ўсё навокал.

 

10.10.1993

 

Home Page     Змест

 

231     ПОСПЕХ

 

Iдзе занадта кепска справа,

Прычыны зацягнуў туман,

Заўжды даведацца цiкава,

Чаму такi ганебны стан?

 

Якую трэба даць данiну,

Каб сутнасць iсную знайсцi,

Хутчэй каб адшукаць прычыну

I шлях без цяжкiх страт прайсцi.

 

Каб ў добрым ўсё было парадку,

Заўжды так робяць мудрацы:

Шукаць патрэбна у пачатку,

Знайсцi не ўдасца у канцы.

 

Не будзе i малога толку,

Як робiць хуткая рука,

Хай думка зробiць падрыхтоўку,

Каб не рабiць нашармака.

 

Страла ляцець амаль няздатна,

Калi аслабне цецiва,

Ды як нацягнута выдатна,

У цэль дакладна б'е страла.

 

Мець трэба падыход умелы,

Каб чорнай не сустрэць бяды,

Дакладна каб ляцелi стрэлы,

I поспех мець ва ўсiм заўжды.

 

12.10.1993

 

Home Page     Змест

 

235     АСЁЛ I ЖАРАБIЦА

 

Была вялiкай гаспадарка,

Там шмат знаходзiлась жывёл,

Павольна час iшоў цi шпарка,

Жанiцца вырашыў асёл.

 

А маладая жарабiца

Ўжо шыю выгнула дугой,

Яна прыемней, чым аслiца,

Асла паклiкала з сабой.

 

Ды нелюбоў асла чакала,

Iмпэт у жарабiцы згас,

Пагараваў асёл нямала

I горка плакаў ад абраз.

 

Iм гаспадар даваў заўсёды

У яслi сена i аўса,

Ды ў жарабiцы няма шкоды,

Ёй трэба для другiх краса.

 

Сама наесца, колькi трэба,

Што застанецца, дасць аслу,

Чакаў кахання ён, як хлеба,

Не да пяшчот цяпер яму.

 

Хто ад дабра дабра шукае,

Калi пара любiць прыйшла,

Хай сцiпла пару выбiрае,

Каб не спаткаўся лёс асла.

 

17.10.1993

 

Home Page     Змест

 

236     МАЎЧАННЕ – ЗОЛАТА

 

Хоць праўда, ды прычына болю,

Калi яе казаць штодня,

Каб субяседнiк меў патолю,

Яму мiлей заўжды хлусня.

 

Каб добрым быць, хлусiць больш трэба

I камплiменты гаварыць,

Пашану ўзносiць ўсiм да неба

I славу ўяўную дарыць.

 

Бо падабаецца лiслiвасць,

А словы праўды – як нажы,

Ды людзям лепш няпраўды мiласць,

Спакой i радасць для душы.

 

I нездарма ў народзе слова

Пачалi срэбрам велiчаць,

Як срэба, любая размова,

Ды золата – заўжды маўчаць.

 

Маўчанне не прыносiць стому,

Пакут i здзекаў ад абраз,

Лепш праўды не казаць нiкому,

Не стаў каб кепскiм настрой ўраз.

 

Маўчаць заўсёды i бясконца,

Дзе мог сказаць, лепш прамаўчаць,

Жыццё каб грэла, нiбы сонца,

Каб радасць ў сэрцы адчуваць.

 

17.10.1993

 

Home Page     Змест

 

239     ЗБЕРАГЧЫ ЗЯМЛЮ!

 

Прырода зроблена цiкава,

Ды невядома, як было:

Пад Сонцам як Зямля паўстала,

Жыццё на ёй як расцвiло?

 

Ў сусвеце ярка зоркi ззяюць

На цёмным небе уначы,

Яны к сабе не падпускаюць,

Каб таямнiцу зберагчы.

 

Зямля – прыродная скарбнiца,

Жыццё вакол iдзе на ёй,

Прыдатны грунт, вада срабрыцца,

I слой паветра над зямлёй.

 

Зямля! Чароўная планета!

Стварыў яе, бясспрэчна, Бог,

Любоўю Боскаю сагрэта.

Жыццё другi стварыць хто б змог?

 

Вакол цудоўны скарб каштоўны,

След шанаваць яго заўжды,

Каб вынiк нашых дзей адмоўны

Не нарабiў Зямлi бяды.

 

Прырода-мацi нарадзiла

Людзей на створанай Зямлi,

Каб шчасце вечна ўсiм дарыла,

Каб цуд дзiвосны збераглi.

 

20.10.1993

 

Home Page     Змест

 

270     СIЛА Ў СЛАБАСЦI

 

Няпроста нарадзiцца не мужчынай,

Ды, калi лёс такi, патрэбна жыць,

Заўсёды трэба быць пластычнай глiнай,

Чакаць, каго з цябе пачнуць ляпiць.

 

Ды значна горай, калi так здарыцца,

Што глiна непатрэбнаю ляжыць,

Бо з часам камень можа утварыцца,

Каб ўраз душу дзявоцкую ссушыць.

 

Калi ўласцiва годнасць чалавеку,

I назалежнасць хочацца любiць,

Здараецца, што прыйдзецца давеку

У адзiноце жаласнай пражыць.

 

Ды не заўжды няшчасныя жанчыны,

Пакласцi можам моцны пол ля ног,

Напэўна, самi у бядзе павiнны,

Хто з нас мужчыну утрымаць не змог.

 

Даўно вядома: слабасць – наша сiла,

Заўсёды памяркоўнай лепей быць,

Каб доля толькi горача любiла,

Быць трэба глiнай, дазваляць ляпiць.

 

Бо розум i краса не вызначаюць,

Няшчаснай цi шчаслiвай быць ў жыццi,

Пяшчота з ласкай толькi сiлу маюць,

Каб разам з любым па жыццю iсцi.

 

4.11.1993

 

Home Page     Змест

 

273     АНАЛIТЫКА

 

Я аналiтыку люблю i паважаю,

У шэраг факты мне цiкава расстаўляць,

Бо iнфармацыяй ўраз вынiк адкрываю,

Якi нiхто i нiзашто нязгодны даць.

 

Калi расставiць добра факты ў рад цудоўны,

З iх пiрамiду ведаў можна збудаваць,

I кожны здатны зразумець iх сэнс асноўны:

З вяршынi добра наваколле назiраць.

 

Шлях да вяршынь заўжды без таленту закрыты,

Да зорак з ведаў збудаваць няпроста гмах,

Ды цяжкай працай вабны плён калi набыты,

Адкрыты таленту цудоўны ясны шлях.

 

Ўсё бачна, як ступiць на пiрамiду ведаў,

Бо адкрываецца шырокi далягляд,

Хто тайны цуд, упершыню адкрыты, зведаў,

Нiколi больш ужо не вернецца назад.

 

Я аналiтыку бясконца паважаю,

Бо здатна веды адшукаць на самам дне,

Ад добрых вынiкаў цуд шчасця адчуваю,

Яна чароўнае натхненне дорыць мне.

 

Не дасць яна мне напiсаць верш, як папала,

Каб была логiка, iмкнецца цэлы час,

Дасюль ў навуцы ёй не вызначылась справа,

Але у вершы ўдзел яе пакуль не згас.

 

4.11.1993

 

Home Page     Змест

 

282     ГАРМОНIЯ

 

Прырода дзiўная чароўна!

Падставы для жыцця дае,

Хоць бачыў цуд, хачу ўсё роўна

Глядзець бясконца на яе.

 

Душу натхняе вiд цудоўны

I нараджае пачуццё,

Але ў стварэннi цуд галоўны –

Звышразнастайнае жыццё.

 

Краса здзiўляе i дакладнасць,

Жыццё ў гармонii заўжды,

Да абароны мае здатнасць,

Каб не спаткаць яму бяды.

 

I рытм, i тэмп у аднаўленнi,

Каб быць адвечна на Зямлi

За пакаленнем пакаленне

Сабе iстоты набылi.

 

Жыццё чароўнае, як казка,

Лепш, чым дакладны механiзм:

У iм i злагада, i ласка,

Ў душы лунае аптымiзм.

 

Такой гармонii прыроды,

Бясспрэчна, дамагчыся мог,

Каб не зрабiць нiкому шкоды,

Адзiны i магутны Бог.

 

13.11.1993

 

Home Page     Змест

 

286     БРАТЫ МЕНШЫЯ

 

Бiфштэкс – кавалак добры мяса з кроўю,

I з'есцi яго кожны ў смак гатоў,

Не пахне ён братэрскаю любоўю,

Знiшчаем стала меншых мы братоў.

 

Ды нiшчаць ўсе яны другiх таксама,

Бо харчу болей iншага няма,

I доўжыцца ў жыццi бясконца драма,

Iмкнуцца прыпынiць яе дарма.

 

Жывое ўсё – цудоўная прырода,

Не хочацца ахвяраваць сабой,

Бо кожнаму сваёй асобы шкода,

Ўсе за жыццё вядуць няшчадны бой.

 

Ды для жывога лепшыя умовы,

Найгорай абарона у раслiн,

Ад ворагаў ўцякаюць ўраз жывёлы,

Ад траў на лузе – толькi успамiн.

 

Каб жыць, заўжды знiшчаць другога трэба,

Спрадвеку ўладкавана так жыццё,

Iнакшага няма ў прыродзе хлеба,

Харч для адных – для iншых небыццё.

 

Братэрская любоў гучыць, як казкi,

Iначай нельга дзейнiчаць нiяк,

Хоць меншыя браты, няма к iм ласкi,

Бо у бiфштэксу вельмi добры смак.

 

14.11.1993

 

Home Page     Змест

 

304     ЧУЖЫЯ I СВАЕ ДУМКI

 

Хоць вабяць асабiстыя учынкi,

Ды вопыт iншых трэба вывучаць,

Адкрыецца мажлiвасць без замiнкi

Складаныя пытаннi вырашаць.

 

Чужыя думкi вывучаем ў школе,

I добра вучыць доўгi час жыццё,

Але заўсёды ведаў недаволi,

Далейшае патрэбна набыццё.

 

Як веды ёсць, з любой альтэрнатывы

Мажлiва выбраць добры варыянт,

Каб лёс спаткаць прывабны i шчаслiвы,

Не дапаможа школьны фалiянт.

 

Таму заўжды мудрэйшых слухаць трэба,

Бо не пашкодзiць шэраг думак мець,

З-пад ног нябачна ўраз знiкае глеба,

Як думак не ўдалося зразумець.

 

Лепш пагадзiцца з думкаю разумнай,

Паслухаць – за плячамi не насiць,

Душа не будзе ад няшчасця сумнай,

Бо вопыт iншых здатны цуд рабiць.

 

Ўсе вольныя, як птушкi у палёце,

Ды ведаць трэба шлях, куды ляцець,

Хаця з чужымi думкамi быць ў згодзе

Прыемна, ды свае патрэбна мець.

 

25.11.1993

 

Home Page     Змест

 

317     НЕПАКОРАНЫЯ ВЯРШЫНI

 

Не трэба пакараць вяршынi,

Бо вельмi мала ёсць вяршынь,

Удачы прывiд ўраз пакiне,

Ды надта цягне да вышынь.

 

Бо шлях на пiк не вельмi роўны,

А фiнiш – толькi вастрыё,

Ды выпадак ў жыццi цудоўны,

Цярпенне зведаць каб сваё.

 

На цяжкi шлях патрэбна сiла,

Вяршыня – не паўднёвы пляж,

Хаця мэта заваражыла,

Наперадзе адзiн мiраж.

 

Пiк мае месца вельмi мала,

А дасягнуць жадаюць ўсе.

Рамантыкi! Iх клiча слава

Ў яе нязведанай красе.

 

Прыйдзе расчаравання лiха,

Вяршынi хай сабе стаяць,

Паспрабаваў, пакiне пыха,

Вяршынi лепей абмiнаць.

 

Высока ўлез – балюча падаць,

На пiк не ўзлезцi, трэба знаць,

Лепш жыць спакойна ўсiм на радасць,

Вяршынь не трэба пакараць.

 

1.12.1993

 

Home Page     Змест

 

326     ШАНАВАЦЬ ЖЫЦЦЁ

 

Усё адносна вельмi ў белым свеце,

Залежна ад таго, з чым параўнаць,

I эталон якi мець на прыкмеце,

Адказ няпэўны можна атрымаць.

 

Таму, жыццё заўжды было каб добрым,

Яго праявам быў бясконца рад,

Жыццё няхай застанецца падобным,

Змянiць нуль трэба у каардынат.

 

Ў квадранце перш знаходзiўся адмоўным,

Ў дадатны ўмомант можна перайсцi,

Без змен жыцця зрабiлась ўсё цудоўным,

Каб радасць шчасця лёгка мог знайсцi.

 

Не трэба плакаць, як ў жыццi пагана,

Бо значна горай можа быць яшчэ,

Ў квадранце iншым стрэнецца нiрвана,

Ў ёй сэрца боль нiколi не пячэ.

 

Хоць кепска, але радасна заўсёды,

Ў любых умовах можна добра жыць,

Але такiя людзi ад прыроды,

Не хоча кожны горш за iншых быць.

 

Цудоўна, што на свеце ўсё адносна,

Шчаслiвым ў адзiн момант можна стаць,

Як не глядзець на лёс нiколi злосна,

Наяўнае бясконца шанаваць.

 

3.12.1993

 

Home Page     Змест

 

331     УЛАСНЫ ГОЛАС

 

Чаму прыемна парадыстам

Чужыя думкi рыфмаваць

Цi пераймальнiкам артыстам

Няўласным голасам спяваць?

 

Калi асвоена складанне,

Уласны лепей верш складаць,

Рабiць навошта перайманне,

Лепш з ўласнай песняй выступаць.

 

Складаць верш проста, ды самому,

Напэўна, талент трэба мець,

Цяжэй, чым пераймаць, другому

Уласным голасам запець.

 

Ды тэхнiцы адной замала,

Бо неба талент раздае,

Але пародыя трывала

Надзённы з маслам хлеб дае.

 

Не пiшуць вершы парадысты,

Хаця i могуць рыфмаваць,

Не надта добрыя артысты,

Як будуць iншых пераймаць.

 

Каб творчай працаю займацца,

Патрэбна справу разумець

I пераймаць не намагацца,

А добры ўласны голас мець.

 

5.12.1993

 

Home Page     Змест

 

335     ТАЯМНIЦА

 

Чаму няпроста таямнiцу утрымаць?

Чаму яна сама на волю рвецца?

I феномен яе сам кожны мог пазнаць,

Што зберагчы сакрэт не удаецца.

 

Чаму яна душу хвалюе палка так

I не дае нi кропелькi спакою?

Вядзе бясконца шэраг жудасных атак,

Хутчэй зусiм каб развiтацца з ёю.

 

Чаму верадзiць так душу заўжды яна?

Бо ноша, як цяжар, сцiскае грудзi,

Як расказаць пра таямнiцу ўсё да дна,

Спакой душы зноў здабываюць людзi.

 

Вiну за плёткi як ўскладаюць на людзей,

Яны ў бядзе амаль невiнаваты,

Хаця пляткар, ды не заўзяты лiхадзей,

Душу ад таямнiц палегчыць рады.

 

I значна лепей таямнiц зусiм не знаць,

Бо для душы занадта груз вялiкi,

Або нiкому iх зусiм не даваяраць,

Каб не здаралiсь горкiя пралiкi.

 

Шмат таямнiц, каб захаваць надзейна iх,

Бясконца трэба мець ў душы турботу,

Не ведаць лепш таму ўсiх таямнiц чужых,

Каб не пусцiць ў сваю душу нудоту.

 

7.12.1993

 

Home Page     Змест

 

360     ЧАГО ЧАКАЦЬ?

 

Жадаць не трэба зоркi ў небе,

Бо недасяжная яна,

Лепш не стаяць на хiсткай глебе,

Каб радасцi пазнаць спаўна.

 

Ўзляцець да зорак – летуценне,

I немажлiва зорку зняць,

Хоць мроя – светлае iмгненне,

Лепш дасягальнае кахаць.

 

Глядзець на прыгажосць рэальна

I толькi сцiплых выбiраць,

Жыццё каб доўжылась нармальна,

I боль душы не адчуваць.

 

Хоць неба аздабляюць зоркi,

Але не вельмi многа iх,

Расчаравання прысмак горкi:

Не хопiць зорачак для ўсiх.

 

Ў руках лепш сцiплая сiнiца,

Чым неба ў зорках жураўлёў,

Хай летуценне толькi снiцца,

А прыйдзе моцная любоў.

 

Не трэба марна намагацца,

Каб зорку ў дзейснасцi дастаць,

Рэальна трэба жыць старацца,

А зоркi ў небе хай гараць.

 

23.12.1993

 

Home Page     Змест

 

363     ЗАБЫЦЬ ДРУГАРАДНАЕ

 

Як згасне палкае жаданне,

Галоўны стрыжань пачуцця,

Развеецца, як дым, каханне,

Адвечны рухавiк жыцця.

 

Пакуль агонь любвi палае,

Далёкi хай, як мiражы,

Ды стала толькi ён стварае

Святло i радасць для душы.

 

Сачыць няспынна пiльна трэба,

Нiколi каб агонь не згас,

Бо ён адкрые велiч неба,

Душа ў палёце цэлы час.

 

Няма важнейшага задання,

Агонь душы каб утрымаць,

Бо без агню няма кахання,

I нельга шчасця прычакаць.

 

Таму жыццёвыя праблемы

На потым трэба пакiдаць,

Трымацца ўпарта мудрай схемы:

Важней ўсiх спраў ў жыццi – кахаць.

 

Каб не пазбавiцца жадання,

Агонь душы не пагасiць,

Каб вечна доўжылась каханне,

След другараднае забыць.

 

26.12.1993

 

Home Page     Змест

 

364     АДМЕТНАЕ АБЛIЧЧА

 

Патрэбна мець адметнае аблiчча,

Каб, хоць на час, пакiнуць бачны след,

Iнакш чытач ў паэты не залiчыць,

Забудуцца, што быў такi паэт.

 

Складаць радкi прыемна i цiкава,

Душа адпачывае перш-наперш,

Не кожнаму па сiлах гэта справа,

Не пiшацца нiяк цудоўны верш.

 

Але, калi верш пiшацца спантанна,

Бо ўласнай думкай скласцi верш не мог,

Радкi спадаюць, нiбы з неба манна,

З-пад ручкi строфы кацяць, як гарох.

 

Складаю хутка, ды даю заруку,

Бо ведаю дакладна вельмi я,

Нiводны верш не пападзе да друку,

Як здань, жыве паэзiя мая.

 

Яе няма i ёсць адначасова,

Яна адразу – iснасць i падман,

Але гучыць узнёсла маё слова,

Хай нават лiчаць, што я графаман.

 

Не трэба знаць тэорыi патаннi,

Шэдэўры каб цудоўныя ствараць,

Каб атрымаць прафесарскiя званнi,

Пасля пачнуць шэдэўры вывучаць.

 

27.12.1993

 

Home Page     Змест

 

365     БРЫЛЬЯНТ

 

Ляжыць валун вялiкi некаштоўны,

Замiнка плугу кожную вясну,

Брыльянт маленькi, вабны i цудоўны,

Ды мае найвышэйшую цану.

 

Як адчынiць чароўную скарбонку,

Брыльянт заззяе гранямi ураз,

Хаця яго амаль нябачна звонку,

З'яўляецца ён лепшаю з украс.

 

Таксама ў словах, як iх надта многа,

Ды годнай думкi кропелькi няма,

А ў грукаце не зразумець нiчога,

Казаць i слухаць iх зусiм дарма.

 

Хай слоў ў гаворцы будзе вельмi мала,

Кароткая i ясная яна,

I думкi ў ёй азначылiсь трывала,

У iх заўжды найбольшая цана.

 

Душы прыемна будзе ад размовы,

Каштоўнасцi яе няма цаны,

Брыльянтамi калi заззяюць словы,

Не будуць гнесцi, нiбы валуны.

 

I верш пiсаць лепш коратка i ясна,

Ў радках каб гранi ззялi, як брыльянт,

Каб радасць струменiлася нязгасна,

Вялiкi без патрэбы фалiянт.

 

29.12.1993

 

Home Page     Змест

 

367     РЭЦЭНЗЕНТ

 

Трымаюць моцна рэчку берагi,

А плынь бясконца iх размыць iмкнецца,

Адзiн спачатку, а пасля другi

Магутнай плынi хутка паддаецца.

 

Не ў змозе ёй накiнуць ланцугi,

Бо не стрымаць iмпэт вады нiколi,

Не хоча плынь цуд страцiць дарагi,

Застацца без жаданай любай волi.

 

Свабодзе плынi можна зрабiць скон,

I плынь шалець больш, як раней, не будзе,

Бо рэчышча ўраз закуюць ў бетон,

Калi паўстануць супраць волi людзi.

 

I будзе бегчы рэчка, як раба,

Бо ёй зрабiлi жудасную ваду,

Былая з берагамi барацьба

Ўжо незваротна засталася ззаду.

 

Калi свабоды ў творчасцi няма,

Бо рэцэнзент кладзе бетон упарта,

Змагаюцца за волю нездарма,

Каб жыць было на белым свеце варта.

 

Бетонны бераг плынь знiшчае ўшчэнт,

Бетон накiнуць кайданы умее,

Заўсёды iснаваў каб рэцэнзент,

Яшчэ была б сiстэма Пталамея.

 

30.12.1993

 

Home Page     Змест

 

379     ФОРМУЛА СПАКОЮ

 

Спакойнага жыцця пакуль няма,

Напэўна, i не будзе ўжо нiколi,

I намаганнi прыкладаць дарма,

Заўжды спакою будзе недаволi.

 

Нi радасцi, нi шчасця ад сяброў,

Ў адносiнах бясконцая напятасць,

Ад некалькiх, не вельмi кепскiх, слоў

Страчаецца ў душы надоўга радасць.

 

Даўно спакою формулу знайшоў:

Маўчаць, якiя не былi б нагоды,

Яе я парушаю зноў i зноў,

Адсюль мае душэўныя нягоды.

 

Спакою трэба – сцiпла лепш маўчаць,

Прымаць чужыя думкi як падаркi,

Каб хiсткi мiр бясконца зберагаць,

А гэта значна лепей шумнай сваркi.

 

Хоць формула даўно вядома мне,

Ды не магу дасюль ёй карыстацца,

Трывога ў маiм сэрцы не мiне,

На поспехi дарэмна спадзявацца.

 

Хачу спакою, але ўсё ж грашу,

I не жадаю нават супынiцца,

Таму i цяжкi боль ў грудзях нашу,

Бо мне спакой жаданы толькi снiцца.

 

14.10.1994

 

Home Page     Змест

 

413     ПАЭТ ЦI ПЕРАКЛАДЧЫК?

 

Прызнаны як паэт, ды ў творчасцi мяжа,

Аб чым пiсаць, нiяк не адшукае,

Бо не складаюцца нiяк радкi верша,

А статус з яго плёну вымагае.

 

Пагарды цень яму спакою не дае,

Жадае, каб пяро не замаўкала,

Але, калi душа маўчыць i не пяе,

Жадання аднаго занадта мала.

 

I знакамiтасць для паэта – нiбы прэс,

Але ён вершы болей не складае,

Ды, каб няспынна творчы доўжыўся працэс,

Другiх паэтаў плён перакладае.

 

Але навошта забiраць у iншых хлеб?

Хай перакладчык робiць сваю справу,

Належыць талент для другiх зусiм патрэб,

Няхай паэту здабывае славу.

 

Перакладаць – ў зямлю свой талент закапаць,

Няхай шэдэўры дзiўныя стварае,

I хай да донца ўсё аддасць, што можа даць,

Ў нiкчэмнасцi без сэнсу не згарае.

 

Бо скласцi добры верш – не рыфму падабраць,

Няхай яе у вершы i не будзе,

Паэт павiнен за душу людзей кранаць,

Каб пачыталi яго вершы людзi.

 

30.11.1994

 

Home Page     Змест

 

433     ХТО ПРАВЫ?

 

Мараль Хрыста даволi зразумела:

Каб шчасце здабываць, не мець скрухi,

Хоць на душы занадта накiпела,

Ды людзям трэба дараваць грахi.

 

Прыемна, зразумела, ды не можа

Нiхто нiколi выканаць яе,

Пакiнуць грэх нiшто не дапаможа,

Змянiць няздатны звычкi мы свае.

 

Бо зывчкi або ўчынкi заўжды будуць

Такiмi, як заклаў спачатку Бог,

Сваiх пачуццяў людзi не забудуць,

Змянiць сваю душу нiхто не змог.

 

Вялiкi Бог жыццё даў чалавеку,

Ды ўбачыў, што на грэшны шлях ён стаў,

Таму i на скрыжалях ўсiм адвеку

Ён дзесяць запаветаў запiсаў.

 

Закон даў: зуб за зуб, за вока вока,

Заўсёды робiць кожны толькi так,

Наперад бачыць Бог заўжды далёка.

Хто сам шчаку падставiць пад кулак?

 

Ад Бога ўсе практычныя парады,

Хрыстос у запаветах мару даў,

Ды не змянiць iснуючы парадак,

Бог ведае, бо Ён людзей ствараў.

 

9.12.1994

 

Home Page     Змест

 

439     СВАЯ МАРАЛЬ

 

Нялёгка думку зразумець другога,

Бо людзi розныя, аднолькавых няма,

У кожнага ў жыццi свая дарога,

Прывабiць iншаю не ўдасца нездарма.

 

Заўжды учынкi кожнага такiя,

Хутчэй каб змог свой падыход ажыццявiць,

Для справы думкi хай зусiм благiя,

Па-свойму толькi кожны хоча ўсё рабiць.

 

Увогуле, рабiць як ўсiм патрэбна?

Як фармiруецца грамадская мараль?

Як адразнiць, дзе добра, дзе ганебна?

Пакуль няма такiх крытэрыяў, на жаль.

 

Адным што добра, для другiх пагана,

Таму для ўсiх адзiных норм не можа быць,

Ў адзiн час люба i непажадана,

Заўжды па-свойму толькi кожны хоча жыць.

 

Мараль пануе ў кожнага такая,

Што ў генах ў спадчыну ад продкаў атрымаў,

Таму парада, нават залатая,

Не будзе прынята для паляпшэння спраў.

 

Па-рознаму сябе паводзяць людзi,

Мараль сваю, бясспрэчна, будуць выбiраць,

Што ў генах ёсць, такою яна будзе,

I невядома, як яе пераўтвараць.

 

12.12.1994

 

Home Page     Змест

 

448     ПРАЦЯГЛАСЦЬ ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё iдзе i дзень на дзень складае,

Працяглым цi кароткiм можа быць,

Уражанняў ў жыццi як не хапае,

То днi памiж сабой не адразнiць.

 

Няхай жыццё фiзiчна доўгiм будзе,

Ды ў дзень адзiн складаецца яно,

Гады зусiм не адразняюць людзi,

Жыццё – аднасерыйнае кiно.

 

Калi ў жыццi уражанняў багата,

Знаходзяцца адметныя гады,

Калi сярод будзенных дзён ёсць свята,

Ўсплывуць ўспамiны любыя заўжды.

 

Падзей жыцця iмклiвае шаленства,

Кароткае яно, ды не падман,

Не вельмi многа доўжылась маленства,

Але дзяцiнства – цэлы акiян!

 

Каб доўга жыць, жыццё напоўнiць трэба,

Уражаннi ў душы павiнны быць,

Патрэбна ёй вiдовiшча i хлеба,

Iначай, нiбы знiчка, ўраз згарыць.

 

Калi жыццё праходзiць разнастайна,

Працяглымi становяцца гады,

Ў працягласцi гадоў схавана тайна,

Становiшся душою малады.

 

14.12.1994

 

Home Page     Змест

 

458     АБ ВЕЧНАСЦI

 

Няма нiчога вечнага на свеце,

Таму раней i не было Зямлi,

Як час прыйшоў, стварыцца каб планеце,

Шляхi яе да Сонца прывялi.

 

Чароўная планета утварылась,

Яна паўстала хутка з небыцця,

Жыццё на ёй адразу зацяплiлась,

Бо склалiся умовы для жыцця.

 

I з тых часоў жыццё iдзе бясконца,

Яго Прырода зачала сама,

Але нiчога вечнага пад Сонцам

Нiколi не было, цяпер няма.

 

Ўсё, што калiсьцi свой пачатак мела,

Жыве або iснуе пэўны час,

Прыйдзе пара, жыццё пакiне цела,

Цi iснае мiнулым стане ўраз.

 

Зямля – як цуд, ды вечнаю не будзе,

Хаця рэсурс вялiкi у яе,

Таксама пойдзе у нябыт, як людзi,

Пакiне толькi атамы свае.

 

Няма нiчога вечнага на свеце,

Бо вечнага зрабiць нiхто не змог,

Змяняецца бясконца ўсё ў сусвеце,

Заўсёды вечны i нязменны Бог.

 

18.12.1994

 

Home Page     Змест

 

465     ПЕРШЫ ГЕНЕТЫК

 

Генетыка – навука веку,

Ды ведаюць даўно яе,

Бо зерне добрае адвеку

Жаданы ураджай дае.

 

Ды, каб насенне не звялося,

Патрэбны гены тых сартоў,

Якiх раней i не вялося,

Карысная другая кроў.

 

Бо як раслiны, так i людзi,

Як ад някемлiвых бацькоў,

Нашчадкаў добрых век не будзе,

Паўтораць падабенства зноў.

 

Пытанне, дасягнуць як мэту,

З далёкай паўстае пары,

Людзей ў краiну з ўсяго свету

Пачалi запрашаць цары.

 

Бо зразумелi: толькi праца

Майстроў не можа добрых даць,

Таму i лёд пачаў кранацца,

Як сталi мудрых запрашаць.

 

Здаўна генетыку заўсёды

Цанiлi лепей iншых спраў,

Каб не зрабiць народу шкоды,

Генетыкам Пётр Першы стаў.

 

19.12.1994

 

Home Page     Змест

 

468     БЯСКОНЦАСЦЬ ФIЛАСОФII

 

Ўсе iсцiны адвечны на Зямлi,

Нiчога нельга выдумаць другога,

Яны павек такiмi i былi,

Бо да людзей iх сэнс прыйшоў ад Бога.

 

I новага не можа быць ў жыццi,

Хоць думка доўгi час яго шукала,

Нiчога нельга iншага знайсцi,

Бо ўсё ужо калiсьцi iснавала.

 

Шмат пакаленняў па жыццю прайшло,

Нязменныя ў адносiнах асновы,

Раней таксама, як цяпер, было,

Каханым кажам зноў такiя ж словы.

 

Найноўшай фiласофii няма,

I нават быць яе зусiм не можа,

Iнакшага шукаць ў жыццi дарма,

Хаця мадэлi i гучаць прыгожа.

 

Шмат думак ёсць, ды правiльна адна,

Хоць кожны лiчыць важнаю задачай

Пайсцi ў адзiнай iсцiне да дна,

Здаецца: ўсё павiнна быць iначай.

 

Таму i фiласофiя павек

Задачы мае, будзе жыць бясконца,

Пакуль iснуе ў свеце чалавек,

Ззяць будзе для яе ласкава сонца.

 

20.12.1994

 

Home Page     Змест

 

478     АДКУЛЬ СУСВЕТ?

 

Здалёк прыгожа зоркi зiхацяць,

Як золата на чорным аксамiце,

Цудоўна поўны месяц назiраць

Цi ззянне сонца дзiўнага ў зенiце.

 

Складана надта створаны сусвет,

Адкуль ён, нам нiхто не растлумачыць,

Ў iм безлiч яркiх зорак i планет,

Вялiкi Боскi цуд прыемна бачыць.

 

Пытаннi непазбежна паўстаюць

У кожнага аб часе i прасторы:

Чаму дакладна зоркi так iдуць?

Хто iх трымае ў неаглядным моры?

 

Як утварыўся вечны рухавiк,

Якi ў сусвеце зоркi пасувае?

Бо кожны з нас да сталай думкi звык:

Рухавiкоў адвечных не бывае.

 

Пытанняў шмат, адказаў ўсё няма,

Нiколi у далейшым iх не будзе,

Шукаць пачатак Боскага дарма,

Хоць марна сiлы вытрачаюць людзi.

 

Сусвет адказ дакладны можа даць,

Якая сiла дзiўны цуд ўтварыла:

Як ноччу пiльна зоркi назiраць,

Ў iх Боская дакладна бачна сiла.

 

24.12.1994

 

Home Page     Змест

 

488     ГIСТОРЫЯ I ФIЛАСОФIЯ

 

Гiсторыi прыкметныя здарэннi

I вынiкi, што склалiся ад iх.

Адкуль прыходзяць да людзей iмкненнi?

Ва ўчынках чым кiруюцца сваiх?

 

Ва ўсе часы, як сёння, чалавеку

Пачуццi ў справах компасам былi,

Яны ў душы людзей жылi адвеку,

Ад самага стварэння на Зямлi.

 

Пачуццi фiласофiю складаюць,

Таму яна – соль моцная жыцця,

Дакладна, без праблем, адпавядае

Праявам чалавечага быцця.

 

Гiсторыя – як быццам з мыла пена:

Паднялася, заззяла, ўраз лягла,

А сутнасць фiласофii нязменна,

Яе асновы – моцная скала.

 

Празаiкаў багата i паэтаў,

Гiсторыю хто шчодра праслаўляў,

Ды творы цалкам канулi у Лету,

Нiхто нiколi iх не ўспамiнаў.

 

Аб вечным фiласофскi верш складаны,

Ў iм словы трэба у метал адлiць,

Ды густ i талент як паэту даны,

Верш, нiбы помнiк, у вяках стаiць.

 

27.12.1994

 

Home Page     Змест

 

504     НАША ДОЛЯ

 

Нiчога вечнага няма на белым свеце,

Бо не адвечным Бог сусвету цуд ствараў,

Старэюць людзi, хоць былi калiсьцi дзецi,

Такая доля вабных зорак i дзяржаў.

 

Хада гiсторыi дакладна паказала:

Дзяржавы моцныя стваралiсь i жылi,

Было iмперый ў свеце створана нямала,

Ды без слядоў ў свой час у Лету паплылi.

 

Саюз Савецкi ўсiм заўжды здаваўся вечным,

Краiна моцная стаяла, як скала,

Ды ў будучыню шлях быў тупiком канечным,

Краiна рад павольна к смерцi падышла.

 

Але жывуць, як i раней тут жылi, людзi,

Няма дзяржавы, нiбы нават не было,

Калi дзяржава турбавацца пра iх будзе,

Не зробяць людзi для сваёй дзяржавы зло.

 

Цяпер стварылiсь незалежныя дзяржавы,

Ды надта кепска ў тых краiнах людзям жыць,

З такой палiтыкай яны не знойдуць славы,

Прыйдзецца долю iм Саюза паўтарыць.

 

Заўжды дзяржава моцнай каб была i вечнай,

Патрэбна ёй народ любiць i шанаваць,

Быць для людзей прывабнай, добрай i сардэчнай,

Такой дзяржаве у вяках скалой стаяць.

 

2.01.1995

 

Home Page     Змест

 

508     АДХIЛIЦЬ КАТАСТРОФУ

 

Дзiўныя раслiны, што стаяць у полi,

Травы, што займаюць вабныя лугi,

З нежывой прыроды не ўзрастуць нiколi,

Толькi пераходзiць вiд адзiн ў другi.

 

Чалавек умовы стала паляпшае,

За рахунак iншых хоча добра жыць,

Пад сябе прыроду ўраз ператварае,

Не жадае iншых вiдаў баранiць.

 

I нiхто увагi нават не звяртае,

Што чакае час, i грознай быць бядзе,

Колькасць жывых вiдаў, як iльдзiнка, тае,

Доўгi час працэс руйнуючы iдзе.

 

Зрабiць сабе лепей знойдзем мы нагоду,

Клопату аб iншых i далей няма,

I бясконца чыняць людзi Зямлi шкоду,

Мiласэрнасць нават прывiваць дарма.

 

Бог людзям даў розум, каб ўсё разумелi,

Як у вабным мiры можна ў свеце жыць,

За рахунак iншых людзi жыць хацелi,

Бiямасу iх ў сябе ператварыць.

 

Не стварыць нiколi новай бiямасы,

Тая, што iснуе, будзе i павек,

У жывёльным свеце знiкнуць вiды, класы,

Цалкам бiямасай стане чалавек.

 

6.01.1995

 

Home Page     Змест

 

509     ЦЫВIЛIЗАЦЫЯ

 

Мiльёны год ужо Зямля такая,

Жыццё стварылась амаль ўраз на ёй,

Яго старонкi хутка час гартае,

Дасюль жыццё лунае над Зямлёй.

 

Раней i людзi жылi, як жывёлы,

Хаця ужо разумнымi былi,

Ды род людскi яшчэ быў надта кволы,

Магутнасць паступова набылi.

 

Даў толькi розум чалавеку сiлу,

Каб мог цывiлiзацыю ствараць,

Шмат iншых вiдаў адышло ў магiлу,

Не склалася умоў, каб iснаваць.

 

Пяць тысяч год таму цi трохi болей

Цывiлiзацыя пачала узнiкаць,

Згубiлi людзi вiдаў ўжо даволi.

Далей прыродзе можна што чакаць?

 

Стваралi людзi для сябе умовы,

Ды iншым вiдам стала горай жыць,

Бо руйнавалi вечныя асновы,

Адзiнствам не жадалi даражыць.

 

Прыроду ўжо грунтоўна разбурылi,

Жывёльны свет як будзем шкадаваць,

Калi яшчэ свой вiд не палюбiлi,

Працягваем бязглузда ваяваць.

 

6.01.1995

 

Home Page     Змест

 

511     ЛЕПШАЕ

 

Цi можа быць жаданага даволi,

Iснуе задавольвання мяжа?

Мэта як ззаду, мець iмкнемся болей,

Пабудавана так ў людзей душа.

 

Ў iмкненнi стан заўжды неаптымальны,

На жаль, мэта на месцы не стаiць,

Яна – як гарызонт недасягальны:

Наблiзiшся, а ён далей бяжыць.

 

Бясконца невядомае хвалюе,

Яго заўсёды хочацца пазнаць,

I чалавек няспынны поклiч чуе,

Каб новае пазнаць i паспытаць.

 

Душа не супакоiцца нiколi,

Здавалась: прага згасла на гады,

Ды добрага ўсё роўна недаволi,

Бо мроi клiчуць к лепшаму заўжды.

 

Да новага чаму такая цяга?

Незадаволен iсным чалавек,

Закладзена ў душы прыродай прага,

I вабiць невядомае павек.

 

Бясконца толькi лепшага жадаем,

На iснае не хочацца глядзець,

Ды, каб не страцiць тое, што трымаем,

Не трэба надта вабнага хацець.

 

9.01.1995

 

Home Page     Змест

 

538     ПОСТУП ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё на сэрцы робiць раны

I чынiць здзекi над душой,

Як настрой кепскi цi паганы,

Адразу холад будзе ў ёй.

 

Але жыццё не толькi шкодзiць,

Шчаслiвы будзе той, хто змог

Даброты у жыццi знаходзiць

I ў сэрцы хто цяпло збярог.

 

Жыццё, як i медаль, заўсёды

Два мае розныя бакi,

Адзiнства – сутнасць iх прыроды

Бясконца, ў момант будзь якi.

 

Таму не вельмi след здзiўляцца,

Як надта моцна б'е жыццё,

У меру лепш супрацiўляцца,

Каб не пайсцi у небыццё.

 

Хаця бясконца час паганы,

Ды лепшы можа надысцi,

Каб загаiлiсь ў сэрцы раны

I пачала душа цвiсцi.

 

Не след заўжды глядзець сурова

На факт, калi паб'е жыццё,

Бо сiнусоiда – аснова:

Iдзе па хвалях развiццё.

 

25.01.1995

 

Home Page     Змест

 

540     МЕЦЬ ЦЯРПЛIВАСЦЬ

 

Паэт iмя меў, за сумленнасць,

Запал якой ў душы не згас,

Ён атрымаў ў жыццi адменнасць:

Жыў, дзе Макар цялят не пас.

 

Мець трэба сiлу i адвагу

Пiсаць, як нельга друкаваць.

Нiхто не мог пад ўплывам страху

Паэта прозвiшча назваць.

 

Працяглы час ужо вядома,

Што рукапiсы не гараць,

Паэт прыйшоў з турмы i дома

Стаў вершы зноў публiкаваць.

 

Ды трэба мець якую волю,

Каб асабiстасць зберагчы!

Каб не расслабiцца нiколi

I чалавекам быць змагчы.

 

Заўсёды трэба мець цярплiвасць,

Гасiць мэту публiкаваць,

Бог дасць, i будзе Яго мiласць,

Галоўнае – каб верш складаць.

 

Таму не трэба намагацца

Да друку вершы пасылаць,

Лепш долi шчаснай дачакацца:

Час прыйдзе, каб iх друкаваць.

 

27.01.1995

 

Home Page     Змест

 

547     АДНОСНАСЦЬ ЧАСУ

 

Па-рознаму свет бачыцца ад часу,

I выпадак аднолькавы хаця,

Iстотна ён змяняецца адразу

У розныя перыяды жыцця.

 

Дзень нараджэння радасны дзiцячы,

Жаданы, самы лепшы з усiх свят,

Ды з часам успрымаецца iначай,

Бо святу асабiстаму не рад.

 

Зафарбуе толькi марнасць свята,

Спаткаюць калi сталыя гады,

Святочнага у свяце небагата,

Было iнакш, калi быў малады.

 

Як дачакаўся старасцi далёкай,

I шмат гадоў ў жыццi ужо прайшло,

Не радуе амаль зусiм нiчога,

I лепей дня такога б не было.

 

Бо пачынаюць бегчы днi няроўна,

Адразу бачна, што адносны час,

Залежыць моцна вынiк, безумоўна,

Калi дзень нараджэння быў у нас.

 

Днi нараджэння лiчаць час бясконца,

Бягуць неўтаймаваныя гады,

Дзень асаблiвы ззяе, нiбы сонца,

Пакуль яшчэ занадта малады.

 

2.02.1995

 

Home Page     Змест

 

551     ГАЛОЎНАЕ

 

Што здатна радасць дараваць ў жыццi:

Прыгожая жанчына i каханне.

Цi iншыя каштоўнасцi знайсцi,

Каб адчувалась радасць iснавання?

 

Грашэй калi багата у цябе,

Ўсё будзе, ды душа чаму ў пакуце?

Жыццё iдзе ў турботах i журбе,

Як ў сэрцы не запалiцца пачуцце.

 

I гаспадарка будзе хай свая,

Калi адзiн – у ёй занадта цiха,

Патрэбна, побач каб была сям'я,

Бо без жанчыны ў хаце жыве лiха.

 

Як шмат дабра i безлiч ёсць сяброў,

I нават ад iх радасцю багаты,

Ды прыйдзе вечар, трэба з сумам зноў,

Як кожны дзень, iсцi да цёмнай хаты.

 

Прыемна, калi ўсё ў дастатку ёсць:

Сябры i грошы, хата, гаспадарка,

Але ў душы знаходзiць месца злосць,

Жыццё не дасць жаданага падарка.

 

Бязрадасна бягуць жыцця гады,

Ды лёд у сэрцы ад цяпла растане,

Калi каханне прыйдзе назаўжды,

Галоўнае – жанчына i каханне.

 

6.02.1995

 

Home Page     Змест

 

555     УПЕРШЫНЮ

 

Было раней так, ўсё старое, нiбы свет,

Якiя б грамаду не хвалявалi тэмы,

Як толькi возьме у руку пяро паэт,

Прад iм ўзнiкаюць надта цяжкiя дылемы.

 

Пiсаць на тэму верш цi лепей не пiсаць,

Бо ўсё раней паэты добра апiсалi?

Сказаць аб сказаным яшчэ цi не сказаць,

Бо цалкам аб усiм ужо даўно сказалi?

 

Хоць факты iншыя, ды вынiкi адны,

Калi звычайна вершы пiшуцца аб вечным.

Дзе думкi новыя? Раней былi яны,

Як верш прысвечаны адносiнам сардэчным.

 

Калiсьцi людзi, што любiлi, ўжо жылi,

Яны свет дзiўным адчувалi i нятленным,

Хоць час iдзе, ўсё вельмi стала на Зямлi,

I гэтак сама далей будзе ўсё нязменным.

 

Як мы кахаем, будуць iншыя кахаць,

Што пра пачуццi можна новага адзначыць?

Таму аб новым немагчыма напiсаць,

Бо хуткi час iдзе, ды новага не ўбачыць.

 

Што зараз ёсць, раней калiсьцi ўжо было,

Ды невядома для людзей нiколi гэта,

Пад вечным небам шмат разоў усё прайшло,

Ды ўпершыню яно сустрэлась для паэта.

 

11.02.1995

 

Home Page     Змест

 

563     ВЫНIКI

 

Прыхозяць розныя жыццёвыя адзнакi,

Ёсць ўсеагульныя i любыя, свае,

Дзень нараджэння лепш, чым iншы усялякi,

Заўжды нагоду для высноў жыцця дае.

 

Настаў, нарэшце, мой ўжо пяцьдзесят дзявяты,

Шмат год мiнула, як прыйшоў на белы свет,

У васемнаццаць адышоў з бацькоўскай хаты,

Я iнжынерам быў раней, цяпер паэт.

 

Належным чынам нашы веды не цанiлi,

Хаця не кожны iнжынер багата знаў,

За веды нам амаль нiчога не плацiлi,

Таму i кожны адпаведна працаваў.

 

Змянiў я справу, доўга грыз гранiт навукi,

Вучыўся шмат, не апускаў бязвольна рук,

Ды аказалiсь цалкам марнымi ўсе мукi,

Зусiм артыкулы мае не бралi ў друк.

 

Хоць ведаў шмат прыдбаў, стаў, як кароль, багаты,

К вяршыням новым каб яны мяне вялi,

Ды гэтай вельмi цяжкай справе зноў не рады,

Бо на палiцу працы ўсе мае ляглi.

 

Каб волю думцы даць, цяпер складаю вершы,

Пiшу iх смела, як iду ў апошнi бой,

Ў друк верш не возьмуць, але я iзгой не першы,

Шукаю выхад, не прапаў каб талент мой.

 

15.02.1995

 

Home Page     Змест

 

565     РОЗНЫЯ ТВОРЦЫ

 

Прыгожы вельмi свет прырода утварыла,

I лепей нават уявiць нiхто не мог,

Усё навокал выглядае, нiбы дзiва,

Таму што творцам быў адзiн вялiкi Бог.

 

I позiрк вабiць ўсё, што створана прыродна,

Яно сучаснае, ў iм ззяе прыгажосць,

Прыроднае было ва ўсе стагоддзi модна,

Бо толькi Боскае ў яго аснове ёсць.

 

Як чалавек стварае штосьцi сваёй воляй,

I ён у стане цуд дзiвосны учынiць,

Ды лепш прыроднага не атрымаць нiколi,

Хоць прыгажосць ў людскiх тварэннях можа быць.

 

Не толькi прыгажосць рука людзей стварае,

Iснуе кепскага багата на Зямлi,

Зямля начшасная i ад пакут трывае,

Сабе як людзi справу Боскую ўзялi.

 

Зямля ў гармонii жыла багата часу,

Пакуль яшчэ цывiлiзацый не было,

Цывiлiзацыя Зямлi амаль адразу

Чынiць пачала для прыроды Боскай зло.

 

Працяглы час сваю Зямлю руйнуюць людзi,

Ды цi Зямля бясконца можа дараваць?

За Бога творыць хто, шчаслiвы той не будзе,

Цывiлiзацый шлях адзiны – памiраць.

 

16.02.1995

 

Home Page     Змест

 

571     ДУАЛIЗМ ЦЫВIЛIЗАЦЫI

 

Як думка моцна не свiдруе, цуд нябачна,

Здаецца: свет такiм для нас павiнен быць,

Прыкласцi толькi намаганне, хоць нязначна,

I можна хутка, без праблем, усё зрабiць.

 

Заўсёды чалавек к найноўшаму iмкнецца,

З часоў, як жыць пачаў, ён новае ствараў,

Што мудры творца чалавек, яму здаецца,

Ды думкi цуд для нас наперад Бог заклаў.

 

Ёсць немагнiтных шмат планет ў сiстэме Сонца,

Зямля зусiм каб немагнiтнаю была,

Страшэнны змрок царыў на ёй тады б бясконца,

Не атрымалi б электрычнага святла.

 

У нетрах ёсць аж сто чатыры элементы,

Каб чалавек праблемы з поспехам рашаў

I мог без цяжкасцей рабiць эксперыменты,

Хутчэй каб шлях да дабрабыту адшукаў.

 

Матэрыялаў надта шмат, яны ўсе зменны,

Ствараць каб новае заўжды мог чалавек,

Хоць многа ёсць, але рэсурс iх незаменны,

Не хопiць цалкам для нашчадкаў iх павек.

 

Цывiлiзацыя нясе дабро заўсёды,

Але i ў будучае шмат нясе бяды,

Яшчэ хоць зараз не прымецiць яўнай шкоды,

Цывiлiзацыя – дарога ў нiкуды.

 

20.02.1995

 

Home Page     Змест

 

573     ЛЮБIЦЬ, ШТО ЁСЦЬ

 

Такiм быў чалавек ад самага пачатку,

Яму заўжды здаецца iснае благiм,

Смуткуе, што няма нiдзе нi ў чым парадку,

Незадаволены становiшчам сваiм.

 

Як вельмi горача – бясконца вабiць холад.

Як надта суха, чаму дожджыку няма?

I кволы целам хоча моцным быць, як волат,

Жаданняў шмат, ды мрояць людзi нездарма.

 

Высокi марыць, каб нiжэйшым быць заўсёды,

Бландзiнкай снежнаю брунетка хоча стаць,

Жадаць магчыма, ды iснуюць перашкоды,

Бо запар ўсё амаль няздатны памяняць.

 

Што стала ёсць, не падабаецца нiколi,

Расчараванне цяжкi сум ў душу нясе,

Заўсёды iснага для многiх недаволi.

Чаму да лепшага iмкнуцца амаль ўсе?

 

А, мо, таму, што з'елi вабны плод пазнання

Адам i Ева ў час бiблейскi у раю?

Бясконца новага шукаем адчування,

Душу турбуем без патрэбы зноў сваю.

 

Не мець нiколi каб ў душы благой пагоды,

Патрэбна iснае любiць i зберагаць,

I не шукаць нiколi лiшнiя прыгоды,

Бязглузда надта ад дабра дабра шукаць.

 

22.02.1995

 

Home Page     Змест

 

596     ШТО ТРЭБА?

 

Хай будзе муж хоць залаты,

Не трэба жонцы i нагоды,

Хоць ён стараецца заўжды,

Незадаволена заўсёды.

 

Хоць зарабляе многа ён,

Але няма зусiм спакою,

Хай атрымае хоць мiльён,

Не стане жонка залатою.

 

Няхай не курыць i не п'е,

Не будзе мiру i павагi,

Няма спакою у яе,

Бо раздражняе крок ўсялякi.

 

Хай даглядае муж дзяцей,

У хаце ёй дапамагае,

За помач ён, ўсяго хутчэй,

Пяшчоты зноў не атрымае.

 

Магчыма быць, што курыць, п'е,

I не стараецца нiколi,

I грошы ўсе не аддае,

Ды не пазнае горкай долi.

 

Бо ў хаце будзе мiр тады,

Для сварак прападзе прычына,

Як будзе муж ўвесь час, заўжды

Не толькi муж, яшчэ мужчына.

 

5.03.1995

 

Home Page     Змест

 

610     ГОЛАС НЕБА

 

Бясконца лепшае iмкнемся адшукаць,

Але крытэрыi дакладна невядомы.

Як можна оптымум у дзеяннях жадаць,

Калi параметры задач амаль знаёмы?

 

Задач нялёгкiх надта многа ёсць ў жыццi,

Ў такiх умовах i камп'ютэр не дасць рады.

Бо невядома, як да справы падысцi?

Як вырашыць хутчэй? Адкуль чакаць парады?

 

Працяглы час iснуюць людзi на Зямлi,

Бясконца доўжылiсь у iх адны праблемы,

Шляхоў шмат розных у жыццi яны прайшлi

I аптымальныя распрацавалi схемы.

 

Патрэбна ўпарта чужы вопыт вывучаць,

Зусiм нiколi тупiка ў жыццi не будзе,

Набату гора ў лёсе звонка не гучаць,

Бо выйсце без праблем знайсцi у змозе людзi.

 

Як добрых ведаў ў дастатковасцi няма,

Знаёмых i сяброў парады слухаць можна,

Ды, большай часткай, прагучаць яны дарма,

Бо падыходзяць к iм занадта асцярожна.

 

Магчыма лепшае рашэнне адшукаць,

Але уважлiва душу паслухаць трэба,

Яна цудоўна здатна з небам размаўляць,

Каб правiльна рашаць, бо чуе голас неба.

 

10.03.1995

 

Home Page     Змест

 

654     ДАЎЖЫНЯ ЖЫЦЦЯ

 

Калi ў вандроўках быць не намагацца,

Жыццё амаль аднолькава iдзе,

Гады бягуць, як хвалi па вадзе,

Няма прыкмет, маглi каб вылучацца.

 

Бягуць бяскнонца чарадою хвалi,

Ды адразнiць не вельмi проста iх,

Не распазнаць таму гадоў сваiх,

Калi гады уражанняў не далi.

 

Калi б мiнулы час не ўспамiналi,

Адзiны быў бы вобраз у вады,

Асобных хваль сцiраюцца сляды,

Злiваюцца гады ў вялiкай хвалi.

 

Жыццё працягласць дзiўную набудзе,

Калi збярэцца успамiнаў шмат,

Iх памяць можа адкруцiць назад,

I кожны год адметным надта будзе.

 

Запомнiцца дзiвоснае здарэнне,

Калi багата радасных прычын,

Ёсць ўзнёслы i прыемны успамiн,

Жыццё iначай – як адно iмгненне.

 

Патрэбна змены мець ў жыццi заўсёды,

Каб доўга жыць, цiкава трэба жыць,

Прыкметны час iмгненна не бяжыць,

Бо бачны хвалi ўсе без перашкоды.

 

21.03.1995

 

Home Page     Змест

 

672     БОСКIЯ КРЫНIЦЫ

 

Дзе невядомага гранiцы?

Цi можа з часам ўсё вядомым стаць?

Дзе руху вечнага крынiцы?

Хто гэтым рухам здатны кiраваць?

 

Чаму адвечны рух ў сусвеце?

Ў прасторы хто дакладна рух вядзе?

Хто iмпульс руху даў камеце?

Куды, з якой мэтой яна iдзе?

 

У атамаў свае законы,

Усiм вядома, што яны жывуць,

Бо па арбiтам электроны

Бягуць i збоеў не даюць.

 

Не можам вырашыць загадку,

Не ведаем таксама рух планет,

Не дакапалiсь да пачатку,

Амаль зусiм не ведаем сусвет.

 

Не можам распазнаць асновы,

Нiхто стварэння апiсаць не змог.

Цi для пазнання ёсць умовы,

Як дзiўны свет стварыў магутны Бог?

 

Навука веды атрымала,

Ды ў ведаў невялiкая цана,

Бясконца ведаў людства мала,

Пазнаць крынiцы Боскiя да дна.

 

28.03.1995

 

Home Page     Змест

 

684     ПАДАБАЦЦА ЖАНЧЫНАМ

 

Як надта малады i ганарлiвы,

Наперадзе яшчэ жыцця гады,

Прынц прыгажун, цудоўны ды iмклiвы,

Жанчынам падабаецца заўжды.

 

Капрызам каб бясконца патуралi,

Былi нiжэй травы, цiшэй вады,

Аддана каб i горача кахалi,

Жанчынам падабаецца заўжды.

 

Каб камплiменты толькi гаварылi

I ў сэрца не прыносiлi бяды,

Букеты руж зiмою каб дарылi,

Жанчынам падабаецца заўжды.

 

Памылкi каб без лiку даравалi,

I вельмi смела бралi гарады,

Каханне для адзiнай зберагалi,

Жанчынам падабаецца заўжды.

 

I шчодрымi, i шчырымi каб былi,

Ды не хадзiлi з дому нiкуды,

I нават працу хатнюю рабiлi,

Жанчынам падабаецца заўжды.

 

Як доўгае жыццё ужо пражылi,

А муж душой застаўся малады,

Каханне каб былое не згубiлi,

Жанчынам падабаецца заўжды.

 

1.04.1995

 

Home Page     Змест

 

687     ЛЕПЕЙ ГАРЭЦЬ

 

Калi сабраць ў касцёр сырыя дровы,

А тонкiх i сухiх амаль няма,

Стварацца непрыдатныя умовы,

Распальваць – сiлы вытрачаць дарма.

 

Як дроў сухiх накласцi, але грубых,

Таксама iх нялёгка падпалiць,

Калi накласцi тонкiх дроў, то люба:

Запалку кiнуў, i агонь гарыць.

 

Аналагiчна i кастры кахання:

Як грубая душа, i хiбы ёсць,

Агонь здабыць – складанае заданне,

Каханне будзе, як нязваны госць.

 

Як тонкая душа i марыць можа,

Ёй без агню кахання не пражыць,

Ў жыццi каханне моцна дапаможа

Мець радасць i бясконца шчасным быць.

 

Калi ж сырыя дровы загарацца,

Такi касцёр працяглы час чадзiць,

Што запалае, лепш не спадзявацца,

З душой нясталай цяжка палюбiць.

 

Як якасныя дровы ў кастры будуць,

Цяплом каханне здатна шчодра грэць,

Калi галлё – такi касцёр забудуць,

Ды лепей ўсё ж, хоць хутка, ды гарэць.

 

3.04.1995

 

Home Page     Змест

 

709     ПАМЯРКОЎНАСЦЬ

 

Нiчога абсалютнага няма,

Ўсё iснае ўяўляецца адносна,

Таму, калi жыццё iдзе дарма,

Здаецца: з намi лёс паводзiць злосна.

 

Бо у суседа лепей можа быць,

Ўсё хочацца прыдбаць сабе таксама,

Спакой жаданы можна ўраз згубiць,

I нечакана узнiкае драма,

 

Калi свой лёс з найлепшым параўнаць.

Хто мудры, яго з горшым параўнае,

Не знойдзецца зусiм на што злаваць,

I толькi радасць сталая чакае.

 

Нiхто няздатны долю ўраз змянiць,

Ды не пазнаць ў жыццi каб цяжкай шкоды,

Зайздросным непатрэбна надта быць,

А памяркоўным лепей быць заўсёды.

 

Заўжды ў лагодных добрае жыццё,

Што ёсць, не трэба да таго нiчога,

Пакора – дарагое набыццё,

Ёй к шчасцю пракладаецца дарога.

 

Нiчога абсалютнага няма,

Не след глядзець праз плот к другiм нiколi,

Не папсаваць каб вабны лёс дарма,

Наяўнага павiнна быць даволi.

 

9.04.1995

 

Home Page     Змест

 

732     БУДЗЕ ЧАС

 

Раней я вершы не складаў,

Яшчэ чакала справа гэта,

Ды ўзнёслаю душой паэта

Жыццё дакладна адчуваў.

 

Зрабiў ў навуцы шэраг спраў,

Ды вынiкам нiхто не верыў,

Што талент ёсць, радком праверыў,

Багата вершаў наскладаў.

 

Аддаў навуцы многа сiл,

Ляжаць ўсе працы на палiцы,

Ў iх ведаў новыя крынiцы,

Ваду у iх не замуцiў.

 

Цяпер рукой на iх махнуў,

Мо, надрукую пры нагодзе?

У дваццаць першае стагоддзе

У iх рашуча зазiрнуў.

 

Што вынайшаў веласiпед,

Так нада мной рабiлi здзекi,

Не пакараў бы ведаў Мекi,

Каб знаў, адразу б быў паэт.

 

Але ўсяму свой будзе час,

Зрабiў i там, i тут багата,

Ды не адразу прыйдзе свята,

Нiшто не робiцца ураз.

 

17.04.1995

 

Home Page     Змест

 

733     КАМПРАМIСЫ

 

Каб мець спакой жаданы у жыццi,

Патрэбна, каб ў душы былi ўсе рысы,

Як неабходна, каб заўжды знайсцi

Прыемныя для сэрца кампрамiсы.

 

Калi стаяць упарта на сваiм,

Ды iншаму не саступаць нiчога,

То цяжкасцi спаткаюць разам з iм,

Разыдзцца агульная дарога.

 

Каб прынцыпы не разбураць свае,

То кожны саступiць хоць крыху можа,

Бо вынiкi уступчывасць дае,

Ў душы бясконца ад яе прыгожа.

 

Не трэба па драбнiцах спрэчкi мець,

Няма чаго па дробязi сварыцца,

Бо iншага патрэбна зразумець,

Своечасова лепей супынiцца.

 

Не трэба погляд толькi свой любiць,

I крыўд уласных след не помнiць спiсы,

Заўсёды талерантным лепей быць,

Для злагады iснуюць кампрамiсы.

 

Цудоўна, што iснуе кампрамiс!

Нялёгка, ды знаходзiць яго варта,

Каб цяжка сум душу пасля не грыз,

Як толькi на сваiм стаяць упарта.

 

18.04.1995

 

Home Page     Змест

 

772     НЕВЯДОМАЕ I ДУМКI

 

Што цiкавасць дае, што хвалюе заўжды?

Толькi тое, ў жыццi што не зведаў,

Прабягаюць, як хвалi, няўмольна гады,

Ды ўвесь час не хапае мне ведаў.

 

Я да новага стала няспынна iмкнусь,

Бо натхненне ў душы адчуваю,

Як за новую справу з ахвотай бярусь,

Невядомае мне адкрываю.

 

Невядомае вельмi цiкава пазнаць,

Што нiхто i нiколi не ведаў,

Палёт думкi чароўна заўжды адчуваць,

Думкi к нам прылятаюць з сусвету.

 

Збудаваны цудоўна быў мозг у людзей,

Бо нябачнае ён уяўляе,

Разабрацца у змозе у бегу падзей,

Ўраз мiнулае мозг аднаўляе.

 

Проста ў будучы час здатны мозг зазiрнуць,

Думка здольна ляцець у прасторы,

Перашкоды ёй лёгка без страт абмiнуць:

Акiяны, пустынi i горы.

 

Невядомае клiча няспынна к сабе,

Я яго адпаведна шукаю,

Заўжды думкi людскiя былi ў барацьбе,

Ў барацьбу з старой думкай ўступаю.

 

28.04.1995

 

Home Page     Змест

 

776     З ЧАСАМ

 

Шлюць далёкiя зоркi святло на Зямлю,

Iх святло праз стагоддзi даходзiць,

Я на сцверджаннi вабным з надзеяй стаю:

Чытача паэт з часам знаходзiць.

 

Таму вершы упарта бясконца пiшу,

Яны самi прыйсцi ў свет спяшацца,

Iмi я пасылаю уцеху ў душу,

Друкаваць не хачу намагацца.

 

Бо, калi пажадаў слабы шанц паспытаць,

Падайсцi каб к падножжу Парнаса,

Крылы кволыя сталi мне ўраз падсякаць,

Каб бяскрылым пакiнуць Пегаса.

 

Ды не ссеклi нахабна мне крылы зусiм,

Але сiлы яшчэ больш надалi,

I хаця заставаўся з Пегасам сваiм,

Але болей ўзлятаць не жадалi.

 

Не хачу таму вершы свае друкаваць,

Прыйдзе час iх, i ззяць яны будуць,

Трэба трохi, напэўна, яшчэ пачакаць,

Пакуль вершы больш моцы набудуць.

 

Шчодра зоркi святло сваё шлюць на Зямлю,

Калi самi ужо памiраюць,

Спадзяваюсь, што лiрыку з часам маю

Чытачы без мяне пачытаюць.

 

30.04.1995

 

Home Page     Змест

 

778     ПРАВА НА ЖЫЦЦЁ

 

Жыццё! Яно бясцэннае заўсёды,

Яго нiяк не ўдасца паўтарыць,

Няма iстот элiтных у прыроды,

Аднолькава усе павiнны жыць.

 

Прырода жыццё хутка утварыла,

Ўсе з небыцця прыйшлi на свет ураз,

Жыццё прырода шчодра падарыла,

Ды ўжо няма шмат вiдаў у наш час.

 

На жаль, багата вiдаў смерць спаткала,

Не засталося нават iх слядоў,

Хоць на жыццё дала прырода права,

Але належных не было умоў.

 

Каб жыць, другiх бязлiтасна з'ядалi,

Жыццё i смерць адзiнымi былi,

Адны сабе каб ежу атрымалi,

Другiм не стала месца на Зямлi.

 

Жыццё здалёк здаецца безтурботным,

Ды доля вельмi жорсткая ва ўсiх,

Ўсе хочуць iншых загубiць ахвотна,

Калi не ўдасца, то загубяць iх.

 

Жыццё! Яно аднолькава бясцэнна,

Выключных праў не мае чалавек,

Але прысвоiў права ён нязменна

Губiць жыццё амаль усiх павек.

 

1.05.1995

 

Home Page     Змест

 

786     ВЕДАЦЬ АДКАЗ

 

Ўсё даравала для людзей прырода:

Руду i вугаль, нафту i алмаз,

Яны ў зямлi ўтваралiсь год за годам,

Трывалым надта быў стварэння час.

 

Зямля i кормiць, i абагравае,

Натхненне прыгажосцю нам дае,

I для жыцця умовы утварае,

Для поспеху ўсё ў нетрах у яе.

 

Iдэi пазычаем у прыроды,

Як новае патрэбна утварыць,

Па сiлах нам любыя перашкоды,

Прырода здатна шчодра ўсё дарыць.

 

Ў дастатку дзiўны дар прырода мае,

Ды людзi здатны толькi стала браць,

Зямля рэсурсаў больш не памнажае,

Цывiлiзацыi iх трэба спажываць.

 

Хаця ўбiрацца ў аптымiста тогу,

Але, калi бясконца толькi браць,

Багацце памяншаецца патроху,

Што скончыцца праз час, нам след чакаць.

 

У будучыню мала заглядаем,

А што далей чакае ўсiх людзей?

Адказ пакуль прыдатны не шукаем,

А трэба добра ведаць ход падзей.

 

5.05.1995

 

Home Page     Змест

 

790     НА РОСТАНЯХ

 

Ў жыццi заўжды такi бывае час,

Як лёсу шлях на ростанi прыходзiць,

Прымаць рашэнне трэба спешна ўраз,

Але няпроста лепшы шанц знаходзiць.

 

Складаныя пытаннi паўстаюць,

А часу ёсць адзiнае iмгненне,

Спакой знаходзiць думкi не даюць,

Патрэбны ў справе веды i уменне.

 

Задач, што не рашаюцца, няма,

Раней ўжо людзi мелi такi попыт,

Памылка каб прытулку не знайшла,

Патрэбна вывучаць дадатны вопыт.

 

Як свет iснуе, з тых сiвых часоў,

Аднолькавыя у людзей задачы,

Але рашаюць iх бясконца зноў,

Хоць быць не можа у жыццi iначай.

 

Таму жыццё патрэбна вывучаць,

Каб цяжкай не было альтэрнатывы,

Вучыцца ненавiдзець i кахаць,

Каб выбраць шлях на ростанях шчаслiвы.

 

Дапамагаюць веды у жыццi,

Яны ратуюць, як маяк на моры,

Каб шлях жыццёвы радасна прайсцi,

Каб знаць, рабiць што ў радасцi i горы.

 

6.05.1995

 

Home Page     Змест

 

813     УСЁ АДНОСНА

 

Правы Эйнштэйн, наогул, ўсё адносна,

Бягуць з iнакшай хуткасцю гады

У старасцi, калi жыццё нязносна,

I ў час, калi занадта малады.

 

Калi шчаслiвы, час ляцiць, як вецер,

Няшчасным месяц цягнецца, як год,

Аднолькава жывуць яны на свеце,

Ды болей той, хто мае шмат нягод.

 

Як малады, гады жыцця мiльгаюць

Адзiн за водным, iх не адразнiць,

Але павольна бег заўжды сцiшаюць,

I з часам час удасца супынiць.

 

На белым свеце жыць заўжды цудоўна,

Тым лепей будзе, чым даўжэй жыццё,

Адносны час змяняецца чароўна,

Чым больш бяды – далей тым небыццё.

 

Таму не трэба наракаць на долю,

Што шчасце не прыйшло, хаця стары,

На ўсё затое часу будзе ўволю,

Бяды i ўзросту сцiплыя дары.

 

Каб доўга жыць, не трэба шчасця многа,

Не трэба, каб быў вельмi малады,

Бо не каштуе абсалют нiчога,

Эйнштэйн правы: адносна ўсё заўжды.

 

16.05.1995

 

Home Page     Змест

 

815     НЕАБХОДНА ЎЗЛЯТАЦЬ

 

Пара настала – крылы адраслi,

I буслы у паветра узлятаюць,

Вакол адкрылась прыгажосць зямлi,

Вялiкае здалёку аглядаюць.

 

Гняздо рашуча кiнулi яны,

Пара свабоды хутка надыходзiць,

Для ўзлёту крылы моцныя даны,

Каб месца у жыццi сваё знаходзiць,

 

Бо па зямлi хадзiць i крылы мець

Невабная для птушак перспектыва,

Прыемна у блакiт нябёс ўзляцець,

Бо вышыня чаруе, нiбы дзiва.

 

Яна дае магчымасць адчуваць

Узнёсласць i натхненне ад прыроды,

Як крылы ёсць, след шпарка узлятаць,

Нягледзячы на страх i перашкоды.

 

Каб шчасце стала адчуваць ў жыццi,

Выкарыстоўваць неабходна крылы,

Ляцець прыемней значна, чым iсцi,

Ды на палёт знайсцi патрэбна сiлы.

 

Патрэбна буслам ўвышыню ляцець,

Каб бачыць невядомае дакладна,

Як крылы ёсць, грэх на зямлi сядзець,

Ўзлятаць i неабходна, i выдатна.

 

17.05.1995

 

Home Page     Змест

 

818     ПIШУ АБ ВЕЧНЫМ

 

Знiкаюць i дзяржавы, i народы,

Змяняецца ландшафтны лад Зямлi,

Ды зрушыць сутнасць у людской прыроды

Нiяк тысягоддзi не змаглi.

 

Якiм быў чалавек, такiм застаўся,

Збярог упарта рысы ўсе свае,

Хоць звонку iншым часам i здаваўся,

Ды ДНК змянiцца не дае.

 

Як i раней, цяпер кахаюць людзi,

I ненавiдзяць, як было заўжды,

Пачуццяў шэраг напаўняе грудзi,

Непадуладны iх змянiць гады.

 

Таму, хто пiша вершы пра дзяржавы,

А не пра навакольнае жыццё,

Не прынясуць яны жаданай славы,

Дзяржавы хутка крочаць ў небыццё.

 

Цудоўных вершаў надзвычайна шкода,

Бо напiсалi iх правадыру,

I песня беларускага народа

Не прагучыць ў сучасную пару.

 

Таму пiсаць аб вечным толькi трэба,

Пачуццяў шэраг у людской душы,

Не згасне ў творах пра жыццё патрэба,

Таму аб вечным я пiшу вершы.

 

18.05.1995

 

Home Page     Змест

 

830     У МЕРУ

 

Любы зыход ад колькасцi залежыць,

Заўсёды ў меру трэба ўсё ўжываць,

Калi не ўстанавiць належна межы,

I добрае паганым можа стаць.

 

Калi зямля ад спёкi засыхае,

I дождж па шыбах кропелькамi б'е,

Душа пяе i радасць адчувае,

Як музыка, натхненне бой дае.

 

Як дождж спадае тыдзень або болей,

Спакутавацца можна ад вады,

I радасцi не з'явiцца нiколi,

I музыка заглухне назаўжды.

 

Хаця i не псуецца каша маслам,

Ды, калi нават добрым злоўжываць,

Ад шчасця можна цалкам стаць няшчасным,

I ад кахання можна раскахаць.

 

У кожнай справе трэба ведаць меру,

Не след пераступаць яе мяжу,

К нястрыманым амаль няма даверу,

Лепш не забрудзiць чыстую душу.

 

Няхай заўжды ўсё толькi ў меру будзе:

Дождж i спякота, шчасце i любоў.

Абмежаваць сябе павiнны людзi,

Каб радасць у жыццi спаткала зноў.

 

22.05.1995

 

Home Page     Змест

 

831     ПАТРЭБНА ЧАКАЦЬ

 

Гудуць вятры, i дождж спадае нудны,

I не ўсмiхнецца сонейка з нябёс,

У непагадзь настрой заўжды паскудны,

Здаецца, што спаткаў няшчасны лёс.

 

Ды не змянiць нiчым хады прыроды,

Хоць надакучыў нудны дождж даўно,

Чакаю ўпарта сонечнай пагоды,

Ды кроплi б'юць няшчадна мне ў акно.

 

Але чаму ў маёй душы маркота?

Напэўна, зажурыўся я дарма,

Не лепей стане, як прыйдзе спякота,

Зусiм надвор'я кепскага няма.

 

Зямлю напояць шчодра ўдосталь воды,

Дарункам Божым трэба даражыць,

Каб не прынесцi непапраўнай шкоды,

I фауна, i флора маглi жыць.

 

Ў адносiнах людзей здарыцца можа,

Як непагадзь, пара пакут i дум,

Ды процiлегласць з часам пераможа,

I знiкне, як туман, трывожны сум.

 

Не след занадта гнуцца ад маркоты,

Ў душы пагоду зноў палепшыць час,

I шчасце расквiтнее ад пяшчоты,

Чкаць патрэбна, каб iмпэт не згас.

 

22.05.1995

 

Home Page     Змест

 

834     СIЛА I РОЗУМ

 

Дзе сiла ёсць, там розуму не трэба,

Ды ў справах сапраўды зусiм не так,

Надзённага сабе не знойдзеш хлеба,

Калi паводзiць будзеш, як прастак.

 

Хаця хвалiлi рукi залатыя,

Але яны – нiшто без галавы,

Што розуму не трэба, кажуць тыя,

Хто сам, як быццам возчык ламавы.

 

Увогуле, як чалавек не цямiць,

То сiла шкоду толькi можа даць,

Бо ў галаве блукае стала замець,

А рукi здатны жорстка разбураць.

 

Без галавы не зробяць справу рукi,

Без думкi ўсё мажлiва сапсаваць,

Не зробiш добра працу без навукi,

Належна розум трэба паважаць.

 

Дзе залатыя рукi адступаюць,

Хоць справу будуць ведаць i любiць,

То галаву пакорна запрашаюць,

Ўсё здольна сiла розуму зрабiць.

 

Дзе розум ёсць, i сiлы там не трэба,

Бо толькi розум здатны цуд ствараць,

Як дзiўны дар спадае шчодра з неба,

Заўжды рукам параду можа даць.

 

24.05.1995

 

Home Page     Змест

 

852     РАЗНАСТАЙНАСЦЬ

 

Мне разнастайнасць падабаецца заўжды,

Аднолькавасць занадта прыгнятае,

Бо разнастайныя даўжэйшыя гады,

Ад навiзны душа ўгару ўзлятае.

 

Як вельмi добра, непрыметнае дабро,

Бо аднастайнасць з часам надакучыць,

Калi ёсць стала у дастатку серабро,

Па золату туга упарта мучыць.

 

Чаго няма, заўсёды хочацца здабыць,

Калi удасца выканаць заданне,

Былую прагу хутка прыйдзе час забыць,

Да iншага саспела ўжо жаданне.

 

У дождж халодны надта хочацца цяпла,

Шукаем непрыемнасцi крынiцу,

Ды следам спёка як няшчадная прыйшла,

То з радасцю чакаем навальнiцу.

 

Душа людзей жадае прагна толькi змен,

Знiшчаюць аднастайнасцi аковы,

Хаця не надта саладзей за рэдзьку хрэн,

Але затое выгляд мае новы.

 

Цiкава надта зведаць змены у жыццi,

Каб задаволiць навiзною прагу

I для душы заўсёды вабнае знайсцi,

На разнастайнасць лепш звярнуць увагу.

 

3.06.1995

 

Home Page     Змест

 

864     ПРАЦА I ЖЫЦЦЁ

 

Ад цяжкай працы будзе ў мышцах стома,

Але душа ад радасцi пяе,

Каму пачуцце шчасця невядома,

Не выкарыстаў сiлы той свае.

 

Ды мышачная радасць вабна цешыць,

Як праца апынулась па душы,

I выканана будзе, як належыць,

Прыемна браць любыя рубяжы.

 

Цудоўна, як няма зусiм ляноты,

Як ёсць заўжды гатоўнасць працаваць,

Як не пужаюць нават перашкоды,

Лягчэйшай значна справа можа стаць.

 

Хоць чалавека праца не стварыла,

Бо чалавек такiм адразу быў,

Ды доля працаваць прыгаварыла,

Каб жыць, патрэбна, кожны каб рабiў.

 

Рабiць заўжды iстоце кожнай трэба,

Умовы каб жыццёвыя стварыць,

Надзённага напрацаваць каб хлеба,

Праз працу к дарабыту шлях ляжыць.

 

Ад працы нiкуды ў жыццi не дзецца,

Павiнна быць магутнаю рука,

Без працы пры нагодзе, як прыдзецца,

Не выцягнеш i рыбкi з азярка.

 

9.06.1995

 

Home Page     Змест

 

877     ПIРАМIДА ВЕДАЎ

 

Каб ў невядомае прарвацца,

На пiрамiду ведаў трэба стаць,

Але, каб на яе ўзабрацца,

Патрэбна вельмi многа працаваць.

 

Як здатны здолець пiрамiду,

Крок можна ў невядомае ступiць,

Калi няма на сутнасць вiду,

Нiяк высновы добрай не зрабiць.

 

Ўгару iмкнецца вынаходнiк,

Здаецца, нiбы аўтар ён ўсяго,

Ды можа так казаць нягоднiк,

Паўстала пiрамiда да яго.

 

Па кроплях пiрамiду будавалi,

Як жыць пачалi людзi на Зямлi,

Бо продкi веды новыя ўкладалi,

Нашчадкi карыстацца каб маглi.

 

Няцяжка новае знаходзiць,

А цяжка пiрамiду пакараць,

Нiколi веды не зашкодзяць,

Але зусiм няпроста iх прыдбаць.

 

Навуку робяць калектыўна,

Хоць думкi толькi аднаму прыйшлi,

Бо пiрамiда эфектыўна

Стваралась тымi, што раней жылi.

 

16.06.1995

 

Home Page     Змест

 

881     РОЗНЫЯ ПАРАДЫ

 

Усiм нам цяжкасцi знаёмы,

Бо самi робiм iх сабе,

Каб потым знемагаць ад стомы,

Змагацца з iмi ў барацьбе.

 

Жыццё каб не ставала жахам

I радасным было заўжды,

Рашаць не трэба адным махам,

Прыводзiць шпаркасць да бяды.

 

Падумаць, пэўна, не пашкодзiць

Рашэнне добрае прыняць,

Ды цяжка шлях к яму знаходзiць,

Заўжды лепш iншага спытаць.

 

Але каго спытацца можна?

Паслухаеш – не будзеш рад.

След падыходзiць асцярожна,

Занадта многа ёсць парад.

 

Быць могуць добрыя парады,

Як iх разумны здатны даць,

Як дурань – абвастрацца вады,

А поспеху не след чакаць.

 

З разумным значна лепей страцiць,

Чым з дурнем што-небудзь знайсцi,

I можна назаўжды парадзiць:

Услед за дурнем не iсцi.

 

17.06.1995

 

Home Page     Змест

 

883     МIНУЛАЕ I БУДУЧАЕ

 

Не трэба аб мiнулым шкадаваць,

Яно назад не вернецца паволi,

Як раскахаў, паўторна пакахаць

Амаль не удаецца больш нiколi.

 

Як што прайшло, мiнае назаўжды,

Назад хоць часам цягне аглянуцца,

Вядома, як збяжыць паток вады,

Ў яго не удаецца акунуцца.

 

Бяжыць таксама i жыццёвы час,

Iмклiва вельмi i заўжды наперад,

I вымушае не вяртацца нас,

А вернешся – заўжды чакае нерат.

 

Што ззаду, хай iдзе ў нябыт хутчэй,

Зноў вабныя уражаннi навокал,

Жыць з iмi i прыемней, i лягчэй,

Яны схаваны поруч, недалёка.

 

Калi жыццё, як бурная рака,

Хай плынь нясе, знаць новае ахвота,

Каб рэчышча было без астаўка,

Як стане плынь, утворыцца балота.

 

Iмклiва хай рака жыцця бяжыць,

Нiколi каб балота не ўтварылась,

Мiнулае не трэба варушыць,

Каб ў будучым чароўнае здарылась.

 

18.06.1995

 

Home Page     Змест

 

892     ПАРАДА

 

Каб не спаткацца з цяжкай скрухай,

Эмоцый лепш не браць ў сябры,

А розум свой халодны слухай,

З душой па душах гавары.

 

Аналiз спраў не па урыўках,

А цалкам трэба вызначаць,

Вучыцца на чужых памылках

Выгодна, час каб не страчаць.

 

Наспех рабiць пагана справы,

Каб мець параду з мудрых слоў,

Лепш ведаць меркаванне сталых,

Каб выбраць вабную з высноў:

 

Дабро рабiць людзям бясконца,

Ў адказ нiчога не жадаць,

Цяпло сваёй душы да донца

Каханым шчыра аддаваць.

 

I спачуванне хай прачнецца,

Яно – крынiца дабраты,

Дабро заўсёды адгукнецца

Ў адказ больш ў сто разоў заўжды.

 

Лёс трэба будаваць прыстойна,

Сям'я – галоўнае ў жыццi,

Бо з ёй надзейна i спакойна

Па бурнаму жыццю iсцi.

 

22.06.1995

 

Home Page     Змест

 

908     ДАРОГА КЛIЧА

 

Быць прыемна ў працяглай дарозе,

Бо жыве навiзною душа,

Калi ехаць кудысьцi у змозе,

Як наперадзе пуць цi шаша.

 

Прабягаюць абапал пейзажы,

Сенажацi, палi  i лясы,

Рэкi надта магутныя нашы,

Ў сэрцы радасць ад дзiўнай красы.

 

У душы не паселiцца стома,

Калi ўражанняў ў ёй цераз край,

Непатрэбна знаходзiцца дома,

Перавагу дарозе аддай.

 

Хоць нялёгкай бывае вандроўка,

Ды я вынiк выдатны цаню,

Спеў цудоўны душы – падрыхтоўка,

Каб ўзнiмалась яна ўвышыню.

 

Клiча ўпарта наперад дарога,

Каб дзiвоснасць жыцця адчуваць,

Для натхнення няма лепш нiчога,

Часам трэба таму вандраваць.

 

2.07.1995

 

Home Page     Змест

 

911     ВЫБАР

 

Як выбар ёсць, цудоўна жыць заўсёды!

Рабiць не трэба вымушаны ход,

Як абысцi мажлiва перашкоды,

Пазбегнуць непатрэбных шмат нягод.

 

Не будзе непрыемнасцей нiколi,

Iх iншым ходам можна унiкаць,

Бо цяжкасцей i так ў жыццi даволi,

I непатрэбна лiшнiя шукаць.

 

Калi заўсёды ёсць альтэрнатыва,

Магчыма зберагчы сабе спакой,

Калi няма – жыццё душы нямiла,

Бо кожны ход найгоршы будзе твой.

 

Як выбар ёсць, ёсць вабная свабода,

Нiчога ў свеце лепшага няма,

Якая б не здарылася прыгода,

Душу не ўразiць, гараваць дарма.

 

Нясе адсутнасць выбару няволю,

Цугцвангам толькі будзе любы ход,

Бо цяжка мець бязвыбарную долю,

Яна – пралог няшчасцяў i нягод.

 

Малы няхай хоць, але выбар будзе,

Каб мець спакой i волю для душы,

Няшчаснымi iначай будуць людзi.

Цудоўна, як ёсць выбар без мяжы!

 

3.07.1995

 

Home Page     Змест

 

912     МАГЧЫМАСЦI ДУМАК

 

Збягаюць думкi, як марскiя хвалi,

Супынкi iм няма i перашкод,

З'яўляюцца, калi iх не чакалi,

Незразумелы iх таемны ход.

 

Яны заглянуць ў будучыню здольны

Або пайсцi ў мiнулае гуляць,

Бясконца кожны ў сваiх думках вольны

Глядзець наперад або ўспамiнаць.

 

Цiкава надта думкi ў цуд заводзяць,

Ў чароўныя i радасныя сны.

Дзе толькi думкi тэмы сноў знаходзяць?

Бо часам вельмi дзiўныя яны.

 

А творчай думкi ход пазнаць як можна,

Адкуль выток яе крынiцы б'е?

Пытаннi задае такiя кожны,

Ды здольнасцi не ведаем свае.

 

Уплыў вялiкi думак на пачуццi,

Няма для думкi хоць якой мяжы,

Глыбока вельмi здатны як адчуць iх,

Пачуццi нараджаюцца ў душы.

 

Бягуць яны няспынна i бясконца,

Цудоўнае людское набыццё!

У душах ярка ззяюць, нiбы сонца,

Праз думкi адчуваецца жыццё.

 

4.07.1995

 

Home Page     Змест

 

915     МАСТАК

 

Як скакуна няздатны асядлаць,

Зусiм за справу непатрэбна брацца,

Бо прыйдзецца ўвесь час з сядла спадаць,

I людзi будуць з коннiка смяяцца.

 

Шукаць патрэбна справу па сабе,

Калi мастак – пашана i павага,

Страчаць не трэба сiлы ў барацьбе,

У мастакоў заўсёды перавага.

 

У кожнай справе трэба свой мастак,

I сваю справу след выдатна ведаць,

Бо хто няздатны, робiць ўсё не так,

Ды якасцi у вынiку не зведаць.

 

Складаную работу каб рабiць,

Не пацярпець ганебнага фiяска,

Квалiфiкацыя павiнна быць,

За добры вынiк прычакае ласка.

 

Па сiлах толькi трэба працу браць,

Каб розуму i спрытнасцi хапала,

Бо нават, як спатрэбiцца кахаць,

То кепска, калi будзе сiл замала.

 

Цудоўна, як стрымаеш скакуна,

Ён мастаку з павагай пакарыцца.

Калi мастак – шчаслiвая яна,

Бо бестурботна i спакойна спiцца.

 

4.07.1995

 

Home Page     Змест

 

917     ПЛАНЕТА I СОН

 

Цiкава вельмi створана жыццё:

Яно паўстала, як былi ўжо ночы,

Такi шлях выбiрала развiццё,

Што ноччу кожны адпачыць ахвочы.

 

Бо ў час, як утваралася Зямля,

Узнiклi цалкам сутачныя цыклы,

I для iстоты кожнай ўжо пасля

Стаў для жыцця такi парадак звыклы.

 

Цудоўна як, што круцiцца Зямля!

Каб не вярцелась, то не зналi б ночы,

Астыў бы адзiн бок нiжэй нуля,

З другога Сонца асляпляла б вочы.

 

Усё дакладна вельмi на Зямлi,

Чароўнае каб дзеянне адбылась,

Умовы ўсiм выдатна падышлi,

Жыццё каб разнастайнае ўтварылась.

 

З сiвых часоў мiльёны год прайшлi,

Ды сталыя стварылiся умовы,

Таму жывуць iстоты на Зямлi,

Хоць месцамi ёсць клiмат i суровы.

 

Цудоўны i магутны шар зямны,

Праз суткi ён дакладна ноч вяртае,

Таму ёсць сон, i сняцца людзям сны,

Планета для жыцця нас зберагае.

 

5.07.1995

 

Home Page     Змест

 

924     ПАЛЮБIЦЬ ПРЫРОДНАЕ

 

Ад спёкi мяккi стаў асфальт, як вата,

I хочацца да рэчкi, да вады,

Як чаго-небудзь буде забагата,

Ў тым небяспека тоiцца заўжды.

 

Iдуць па сiнусоiдзе працэсы,

Не цягнецца нiводны доўга час,

Асноўныя кранаюць iнтарэсы,

Усё змянiцца здатна моцна ўраз.

 

Хоць кепска, час мiнае некаторы,

I значна лепей справа можа быць,

Жывем бясконца ў пэўным калiдоры,

Каб ўмомант звыклы рэчаў стан змянiць.

 

Ад крайнасцi к другой шлях недалёкi,

I здавальнення не адчуць заўжды,

Як знемагаюць ад магутнай спёкi,

Мiнулыя прыемней халады.

 

Што маем ўдосталь – ўсё не слава Богу,

Бо лепшае бясконца хочам мець,

Чаму незадаволення дарогу

Мы выбiраем? Цяжка зразумець...

 

Надвор'е быць такiм, як ёсць, павiнна,

Бо сiл няма прыроднае змянiць,

Ўспрымаць патрэбна стан такi няспынна,

Згадзiцца з iм i нават палюбiць.

 

10.07.1995

 

Home Page     Змест

 

934     УМОЎНЫ ЛАД

 

Умоўны лад не можа быць ў жыццi,

Ёсць шлях адзiн: чысцюткi або брудны,

I па яму прыходзiцца iсцi,

Бо iншы шлях у гэты час адсутны.

 

Пасля магчыма ясна зразумець,

Калi надзея кволая здарылась,

Хацелась бы яе зусiм не мець,

Бо горка, што яна ў жыццi адбылась.

 

Але ў жыццi няма чарнавiка,

Яго пiсаць начыста толькi трэба,

Не выкрэслiць нiводнага радка,

Як нават ёсць вялiкая патрэба.

 

Рашэнне хутка прыйдзецца прымаць,

Якое могуць дапусцiць умовы,

Пра iншае не трэба ўспамiнаць,

Умоўны лад – зусiм пустыя словы.

 

Не трэба аб мiнулым шкадаваць,

Яно тваё, i нiкуды не дзецца,

Мiнулае магчыма паважаць,

Як добра i дакладна прыглядзецца.

 

Шляхоў ў жыццёвым лёсе вельмi шмат,

Але адзiны толькi выбiраем,

I, на сваю бяду, умоўны лад

Дарэмна горкiм часам ўспамiнаем.

 

16.07.1995

 

Home Page     Змест

 

947     МАГУТНАСЦЬ I ВЕЛIЧ

 

Зорка ў неба гляджу, зоркi свецяцца ясна,

I раз-пораз мiж iмi ўнiз знiчкi ляцяць,

Зоркi свецяць ўначы, i святло iх нязгасна.

Як такую красу ад душы не кахаць?

 

Загадковы сусвет, чым пiльней углядаюсь,

Тым мацней адчуваю бязмежнасць яго,

Ад пытання: «Дзе ж межы?» далей аддаляюсь,

Бо выходжу за пункт разумення майго.

 

Адчуваю магутнасць вялiкай прыроды,

Што стварыла дакладны чароўны сусвет,

Дасканаласць сусвет атрымаў назаўсёды,

I знайшлось месца ў iм для цудоўных планет.

 

Каб планет не было, i не ззяла каб Сонца,

Не было б нашай любай планеты Зямлi,

Хоць сусвет iснаваў ды iснуе бясконца,

Людзi здатнасць Тварца ацанiць не змаглi.

 

Бог, стварыўшы Зямлю, ведаў: знойдуцца людзi,

Што пабачаць тварэння Яго прыгажосць,

Што бясконцасць сусвету трывожыць нас будзе,

I зрабiў, каб адказу у нас не знайшлось.

 

Таму Божай красой лепш заўжды любавацца,

Каранi утварэння бязглузда шукаць,

Пiльна ў неба начное з натхненнем ўглядацца,

Каб магутнасць i велiч Тварца адчуваць.

 

21.07.1995

 

Home Page     Змест

 

952     КАРЫСНАЕ I МОЦНАЕ

 

Ля плоту жылi клён i абрыкос,

Калi яны яшчэ малыя былi,

То кожны безтурботна вольна рос,

Зусiм iм шкоды людзi не рабiлi.

 

Але прамчаўся непрацяглы час,

Яны памiж сабою адразнялiсь,

Бо нечакана, як маланка, ўраз

На абрыкосе кветкi распускалiсь.

 

Раней раслi, не ведаўшы бяды,

Iх ветрыкi з пяшчотаю гайдалi,

На абрыкосе добрыя плады

Тым часам паступова саспявалi.

 

Клён вырас i магутным вельмi стаў,

Яго нiколi людзi не чапалi,

Ды абрыкос, карысць што дараваў,

Бясконца i бязлiтасна ламалi.

 

Хто моцны, не чапаюць ўсе яго,

А хто карысны, ды не мае сiлы,

Не абаронiць iмiджу свайго,

I будзе для людзей заўжды нямiлы.

 

Карыснае i моцнае стварыць

Змагла для нас вялiкая прырода,

Але карысць не хочацца цанiць,

Наперадзе яе чакае шкода.

 

24.07.1995

 

Home Page     Змест

 

958     ЛЮБАЯ КРЫНIЧКА

 

Калi да спраў адносiшся сур'ёзна,

Любую здатны з iх апанаваць,

Ў любым узросце пачынаць не позна

Пiсаць вершы, вучыцца цi кахаць.

 

Як здольны, то ўсе справы падуладны,

Цiкава вельмi новае ствараць,

Абавязкова поспех будзе ладны,

Як кажуць, справы у руках гараць.

 

Ў душы не будзе роспачы нiколi,

I месца не знаходзiцца журбе,

Бо спраў цiкавых ёсць заўжды даволi,

Як адшукаеш справу па сабе.

 

У кожнага iснуе талент нейкi,

Каб любай справай змог пакiнуць след,

Патрэбна адкрыць вочы, падняць вейкi,

Уважлiва глядзець на белы свет.

 

Абавязкова вабная ёсць справа,

Бо талент непаўторны маюць ўсе,

Адкрыецца як ён, душы нямала

Iмпэту i натхнення прынясе.

 

Шукаць патрэбна любую крынiчку,

Каб стала шчасце пiць з яе ў жыццi,

Бог талент даў, ды не паставiў тычку,

Якой сцяжынкай да яе прыйсцi.

 

27.07.1995

 

Home Page     Змест

 

998     ТАК БЫЛО ЗАЎСЁДЫ

 

Калi задумацца, то велiчнасць прыроды

Ўражае дзiвам i спакою не дае,

Жыццём напоўнены зямля, паветра, воды,

Наўкол жыццё карэннi кiнула свае.

 

Куды нi глянь, раслiн, iстот жывых замнога,

Як эвалюцыя магла iх падарыць?

Ўсё, што iснуе на Зямлi, тварэнне Бога,

Iнакш нiяк такога цуду не стварыць.

 

Усе iстоты жыццё разам пачыналi,

Умовы трэба было мець, каб разам жыць,

Ды цягу да жыцця, каб хутка не сканалi,

Для аднаўлення палка каб маглi любiць.

 

У кожнага душа пачуццямi багата,

Iх можна толькi ад стварэння атрымаць,

Нiколi на Зямлi жыццю не справiць свята,

Iстоты як былi б няздатны адчуваць.

 

Патрэбных функцый каб iстоты не прыдбалi,

Прыйшло б у пешым пакаленнi небыццё,

Каб iснаваць маглi, яны кахаць жадалi,

Таму бясконца прадаўжаецца жыццё.

 

Калi задумаўся аб каранях прыроды,

Хоць не адразу, ды рашэнне ўсё ж прыйшло:

Якое ёсць цяпер, жыццё было заўсёды,

I эвалюцыi нiколi не было.

 

14.08.1995

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz