4. Вершы аб жаночай прыгажосці

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

6024     ВЫДАТКI АМАТАРАЎ КРАСЫ

 

Калючая заўсёды прыгажосць,

Трываць патрэбна, калi вабяць ружы.

 

 

6041     КРАСА МIНАЕ

 

I ружы з часам адцвiтуць,

Ды будуць дапякаць калючкi.

 

 

6209     НЕБЯСПЕЧНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Хоць шкодзiць зрок элекразварка,

Прыемна паглядзець на прыгажосць.

 

Home Page     Змест

 

6248     ЛЕПШ БЯСПЕЧНАСЦЬ

 

Для многiх – ружы па душы,

Але ж рамонкi – без калючак.

 

 

6278     НЕПАТРАБАВАЛЬНАСЦЬ

 

Калi не вельмi прыглядацца,

I знiчка можа зоркай здацца.

 

 

6304     НЕБЯСПЕЧНАЯ КРАСА

 

Усе прыгожыя грыбы,

Але не кожны можна з'есцi.

 

Home Page     Змест

 

6306     ВЫДАТКI ПРЫЕМНАСЦI

 

Хаця калючыя шыпулькi,

Цудоўны водар у смалы.

 

 

6319     СВОЕЧАСОВАСЦЬ

 

Як ў час не зрэзаць баравiк,

На коранi счарнее без карысцi.

 

 

6324     ПАДВОЙНАЯ БЕЗПАДСТАЎНАСЦЬ

 

Хаця шыпчына i не ружа,

Ды больш калючак у яе.

 

Home Page     Змест

 

6325     ПАДМАНЛIВАСЦЬ

 

Здалёк – як шаўкавiстая трава,

А зблiзку цяжка выбраць сабе месца.

 

 

6360     САКРЭТ ПРЫГАЖОСЦI

 

Усмешка упрыгожыць сцiплы твар,

Красуню хмурнасць робiць непрыгожай.

 

 

6365     ВАБНАСЦЬ

 

Краса кiдаецца у вочы,

I кожны да яе ахвочы.

 

Home Page     Змест

 

6381     ПОКЛIЧ

 

Як сонечны зайчык, усмешка

Паклiкала ў сонечны край.

 

 

6439     КРОХКАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Цудоўны вельмi кубак з шкла,

Ды можа ў друзачкi разбiцца.

 

 

6510     ПАДМАН ЗРОКУ

 

Заўжды прыгожы лес здалёк:

Не бачна пнёў i буралому.

 

Home Page     Змест

 

6535     НЕДАСТУПНАСЦЬ

 

Святлом цудоўным вабяць зоркi,

Ды iх нiколi не прыдбаць.

 

 

6544     ПАГРОЗА

 

Здалёк – звычайная зялёная трава,

Але пячэцца моцна крапiва.

 

 

6545     ПАДМАННАЯ ВАБНАСЦЬ

 

Мох на дрыгве – як аксамiт,

Адведаць яго клiчуць журавiны.

 

Home Page     Змест

 

6566     ПРЫРОДУ НЕ ПАДМАНIШ

 

Ў красунi сэрца – як замок,

Ды к кожнаму замку iснуе ключык.

 

 

6581     ЗНАДВОРНАЕ I ЎНУТРАНАЕ

 

У яблыкаў хоць вабны выгляд,

Але важлiвей значна смак.

 

 

6619     СТАЛАЯ КРАСА

 

Заўжды прыгожыя сасновыя лясы,

Спякотным летам i халоднаю зiмою.

 

Home Page     Змест

 

6624     МОЦНЫ ЎПЛЫЎ

 

Цуд стварыць у змозе прыгажосць:

Распасцерцi крылы для палёту.

 

 

6641     СТРАЧАНЫ ШАНЦ

 

Прыгажосць – як моцная гармата,

Ды асечку капсуль можа даць.

 

 

6647     ЖОРСТКАСЦЬ ПРЫГАЖУНI

 

Прыгожая маланка – як краса,

Знiшчае жорстка, як траву каса.

 

Home Page     Змест

 

6683     СПРЫЯЛЬНЫ ЎПЛЫЎ

 

Калi няма навокал прыгажосцi,

Душа нiяк не здатна добрай стаць.

 

 

6733     БЫСТРАЦЕЧНАСЦЬ

 

Iмгненна днi гартае календар,

Кладзе маршчыны i тугу на твар.

 

 

6777     МАРЫ I ЖЫЦЦЁ

 

У марах – сiнявокая красуня,

Але няма на ўсiх такiх красунь.

 

Home Page     Змест

 

6828     ШЧАСЛIВЫ ВЫПАДАК

 

I нават залатая рыбка

Калiсьцi ў сетку пападзе.

 

 

6836     САПРАЎДНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Твар аздабляе макiяж,

Ды вабiць значна больш усмешка.

 

 

6857     МОЦНАЯ АБАРОНА

 

Магутнасць ўсёй жаночай зброi

Бярэ не кожнага ў палон.

 

Home Page     Змест

 

6891     КРАСА I БОЛЬ

 

Не бывае ружы без калючак:

За прыгожосць патрэбна заплацiць.

 

 

6936     ВАДЫ ПРЫГАЖОСЦI

 

У сонечны i цёплы дзень

Ёсць чорны i халодны цень.

 

 

6937     ХIТРЫКI ЧАСУ

 

Красу, найлепшую з украс,

Руйнуе i знiшчае час.

 

Home Page     Змест

 

6967     ПРАЯВА ПРЫГАЖОСЦI

 

Прыгажосць – як сонейка на небе:

Ззяе, як на твары хмар няма.

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz