5. Вершы аб імкненнях і жаданнях

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

3005     ПАЧЫНАЮ ШЛЯХ

 

Шлях наперадзе доўгi чакае,

На вандроўку патрэбна гады,

Ды надзея душу акрыляе

Ў дасягненнi жаданай мэты.

 

Ў шлях далёкi упэўнена рушу,

Ёсць iмкненне на фiнiш дайсцi,

Хоць праз сiлу, але iсцi мушу,

Каб мець радасны настрой ў жыццi.

 

Смелы крок таму мой i упарты,

Цi дайду, закрадаецца страх,

Шмат гадоў трэба крочыць – не жарты,

Пачынаю без роздуму шлях.

 

19.02.1999

 

Home Page     Змест

 

3246     ЖЫЦЦЁВЫ ПУЦЬ

 

Калi жыццёвы пуць заўжды ў парадку,

Трымае моцна шчасце за руку,

Бяда, зрабiць як трэба перасадку,

I драма – апынуцца ў тупiку.

 

Прыемна заспяваюць песню рэйкi,

Калi на ўсiх парах iдзе цягнiк,

Ад перасадкi сум кранае нейкi,

I цяжкi боль душы дае тупiк.

 

Цудоўна, як не будзе перасадкi,

I не сустрэне драма тупiкоў,

Пуць мець хачу, нiбы люстэрка, гладкi,

Няхай спяваюць рэйкi пра любоў.

 

21.06.1999

 

Home Page     Змест

 

3294     ЗДАБЫЦЬ РАДАСЦЬ

 

Здавалась, пакарыцца ўвесь абшар,

I справу зробiш голымi рукамi,

Але заўжды памылак ёсць цяжар,

Ружовымi намеры былi снамi.

 

Iмкненне моцна клiча да мэты,

Рабiць не раз, не два патрэбна спробы,

Каб не спаткаць у вынiку бяды,

Каб апынулась справа да спадобы.

 

Вяршыню надта цяжка пакарыць,

Папрацаваць упарта вельмi трэба,

Ды можна радасць для сябе здабыць,

Калi рукамi дакрануцца неба.

 

12.07.1999

 

Home Page     Змест

 

3347     ВЯРШЫНI КЛIЧУЦЬ

 

Вяршынi вельмi цяжка пакарыць,

Не кожнаму такое удаецца,

Ды кожнаму ад зайздрасцi карцiць,

Бо кожны толькi першым стаць iмкнецца.

 

I лезуць на вяршынi без падстаў,

Але для ўсiх там месца вельмi мала,

Адзiны толькi пераможцам стаў,

А iншых доля горка пакарала.

 

Ўсё розумам магчыма зразумець,

Ды сэрца нiяк мары не пакiне,

Бо хочацца заўжды адметнасць мець,

Таму i клiчуць стромкiя вяршынi.

 

23.08.1999

 

Home Page     Змест

 

3507     ЖЫЦЦЁВЫЯ ШЛЯХI

 

Малыя i вялiкiя шляхi,

Iх у жыццi заўжды даволi многа,

Ды болей той шлях сэрцу дарагi,

Дзе ў вынiку чакае перамога.

 

Ды трапiць на яго нiяк не змог,

I па шляхах жыцця яшчэ блукаю,

Хаця б маленькiх сцiплых перамог

I дацяпер настойлiва чакаю.

 

Хоць поспехаў няма – няма тугi,

Iду наперад i сцiскаю зубы,

Мае шляхi, жыццёвыя шляхi,

I кожны з iх бясконца сэрцу любы.

 

17.12.1999

 

Home Page     Змест

 

3524     ПАКАРЭННЕ МЭТЫ

 

Ў душы ёсць палкае iмкненне

Дайсцi, нарэшце, да мэты,

Не пакарыць яе ў iмгненне,

Патрэбны доўгiя гады.

 

А час бяжыць, змяншае свечку,

Што ў цемры, як маяк, гарыць,

Ды у скарбонкi шчасця вечку

Не удаецца адчынiць.

 

Жадаў мэту крануць адразу,

Не хоча лёс яе дарыць.

Жыццёвага цi хопiць часу,

Мэту сваю каб пакарыць?

 

3.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3550     ШЛЯХ ДА МЭТЫ

 

Жыццёвы шлях шмат мае розных ямак,

Знямога прыйдзе часам ад хады,

Галоўнае – трымаць адзiн напрамак,

Каб не блукаць i дасягнуць мэты.

 

Але таму, хто са шляху саб'ецца,

Да перашкод жыццёвых хто не звык,

Мэты i дакрануцца не ўдаецца,

Бо шлях вядзе у прорву цi ў тупiк.

 

Лягчэй, як сталы на шляху кiрунак,

Каб пазбягаць i болю, i бяды,

Жыццёвы шлях бяжыць, як падарунак,

Упарта наблiжае да мэты.

 

11.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3692     ЖОРСТКI ЗАКОН

 

Калi iмкнешся жвава да мэты,

Уздым душы, як ў казцы, небывалы,

I не цiкавiць больш нiшто тады,

Хоць iншыя i неблагiя справы.

 

Ўсе сiлы справе адданы адной,

I хочацца яе рабiць што змогi,

Яна стае – нiбы апошнi бой,

I нельга абысцiсь без перамогi.

 

Бо доля свая ставiцца на кон,

Ды ў падыходзе тоiцца загана,

Бо вельмi жорсткi у гульнi закон:

Мiзэрнасць жабрака цi лаўры пана.

 

11.03.2000

 

Home Page     Змест

 

3763     ХАЧУ ЛЯТАЦЬ

 

Ляцяць i птушкi, i аблокi,

У iх цiкавы вельмi лёс,

Яны пазнаюць край далёкi,

Iм добра бачна ўсё з нябёс.

 

I зайздрасць белая ўзнiкае,

Бо чалавек не мае крыл,

Вандроўка моцна прывабляе,

Ды лёс ганебна абдурыў.

 

Хоць па зямлi раблю я крокi,

I ведаю: не палячу,

Але, як птушкi i аблокi,

Лятаць ў нябёсах я хачу.

 

6.04.2000

 

Home Page     Змест

 

3809     СПАТКАННЕ З МЭТОЙ

 

Здавалiся рэальнасцю надзеi,

Бо да мэты застаўся толькi крок,

Па-iншаму складалiся падзеi,

Жыццё дало яшчэ адзiн урок.

 

Зафарбавала настрой мой вясёлка,

Дайшоў у марах да сваёй мэты,

Ды апынулась кепскай падрыхтоўка,

Шлях перамог i цяжкi, i круты.

 

Прыгожае, як песня, спадзяванне,

Ды да яго працяглы вельмi шлях,

З мэтой тады адбудзецца спатканне,

Калi яе трымаеш у руках.

 

4.05.2000

 

Home Page     Змест

 

3810     ЗАЛАЦIСТЫ ЯБЛЫК

 

Прынеслi добры ураджай сады,

Хаця на словах дзiўны скарб цанiлi,

Ды не дайшлi да спажыўца плады,

I яблыкi цудоўныя пагнiлi.

 

Але цвiце вясной упарта сад,

I ззяе цвет яго на сонцы белы,

Мажлiвасцi такой бясконца рад,

Каб кожны яблык добры быў i спелы.

 

Няма працэсу ўзнёсламу канца,

Ды ў сада лёс туманны ды iмглiсты.

Цi знойдзе калi-небудзь спажыўца

Духмяны смачны яблык залацiсты?

 

4.05.2000

 

Home Page     Змест

 

3844     СТАРТ I ФIНIШ

 

Заўсёды фiнiш значна горш, чым старт,

Хай нават ў нагароду – перамога,

Як снег вясновы, прападзе азарт,

Не фiнiш клiкаў, вабiла дорога.

 

Здавалася вялiкаю мэта,

Яна давала сiлы i натхненне,

Ды знiкла, як вясновая вада,

Бо перамога доўжыцца iмгненне.

 

Заўжды так адбываецца ў гарах,

Час пройдзе – радасць перамог пакiне,

I сiлы, i натхненне дае шлях,

Упарта клiчуць новыя вяршынi.

 

22.05.2000

 

Home Page     Змест

 

3877     ПЕРАМОЖНЫ ФIНIШ

 

Хоць цяжкi шлях, i лёс, нiбы знарок,

Складаныя дае выпрабаваннi,

Заўжды лягчэй апошнi будзе крок,

Бо цяжкасцi знiкаюць, нiбы зданi.

 

Душа пакутавала ад нягод,

Бо вельмi неласкавая дарога,

Але, чым небяспечней пераход,

Тым радасней чакае перамога.

 

Хай шлях ўвесь час на раны сыпаў соль,

Але, як ад знямогi не астынеш,

Не гледзячы, што быў пякельны боль,

Пакуты знiме пераможны фiнiш.

 

3.06.2000

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz