5. Вершы аб імкненнях і жаданнях

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

2112     ВАБЯЦЬ ВЯРШЫНI

 

Сваiх яблык у садзе нямала,

Але дзiўна устроены свет,

Бо даведацца вельмi цiкава,

За парканам што мае сусед.

 

Робяць людзi бясконцыя спробы

Невядомага сутнасць пазнаць,

Бо чужое заўжды да спадобы,

Чужых нават iмкнуцца кахаць.

 

Хоць сваё i прыгожа, i зграбна,

Ды спакою няма у душы,

Хай хужэй, але надта прывабна,

Як чужая або як чужы.

 

Ўсё даступна ў цудоўнай далiне,

Колькi хочаш – даволi бяры,

Але вабяць заўсёды вяршынi,

Каб пазнаць, што iснуе ўгары.

 

28.06.1997

 

Home Page     Змест

 

2170     БЛАГI ВЫБАР

 

Вакол раўнiна, але вабяць горы,

I плынь прыгожай рэчкi нездалёк,

Яшчэ сiней вада здаецца ў моры,

Жаўцей i значна гарачэй пясок.

 

Аблокi ў небе белыя, як вата,

I не бывае навальнiц i хмар,

Ва ўяве розных вобразаў багата,

Прыемна на душы ад светлых мар.

 

Усё сваё таму здаецца брудам,

I вабiць сэрца вобраз дарагi,

Нарэшце, каб канец прыйшоў пакутам,

Шлях выбiраю у жыццi другi.

 

Упарта клiчуць горныя вяршынi,

Бясконца вабяць вечныя снягi,

Здавалась, кепска ў роднай жыць далiне,

Падняўся, ясна: выбар быў благi.

 

25.07.1997

 

Home Page     Змест

 

2331     ЯК ДАЦЬ РАДУ?

 

Жаданне. Час для цела вельмi цяжкi.

А як такiя кожны дзень часы?

Ад iх як пазбаўляюцца манашкi,

I як не памячаюць iх ксяндзы?

 

Не здатны нiяк iншай мець прыроды,

Магчымасць нам такая не дана,

Душа i цела не знаходзяць згоды,

Калi жывеш адзiн або адна.

 

Працяглымi тады здаюцца ночы,

I цёмнымi, як ночы, стануць днi,

Ды сумнымi бясконца будуць вочы,

Бо ў марах – дзiўны бор, наяве – пнi.

 

Прыемна ў целе адчуваць жаданне,

Ды цяжка быць з душою ў барацьбе,

Свабоду замiнае мець каханне.

Як раду пры жаданнi даць сабе?

 

28.10.1997

 

Home Page     Змест

 

2403     ЖАДАННЕ

 

Iдзе жаданне следам, нiбы цень,

I робiць, што захочацца, са мною,

Яно ўначы турбуе, мучыць ўдзень,

Гарыць агонь i не дае спакою.

 

Няўжо гарэць застанецца павек?

Абрыдне надта вечная трывога,

Ды створаны такiм быў чалавек,

Жаданне iм атрымана ад Бога.

 

Цi добра мець жаданне або не?

Ў iм моцы лепей мала мець цi многа?

Калi яго няма, то горш ўдвайне,

Бо не цiкавiць больш зусiм нiчога.

 

Як уначы жаданне ёсць i ўдзень,

То шкадаваць аб iм няма прычыны,

Як крочыць яно побач, нiбы цень,

Прывабным можна здацца для жанчыны.

 

12.02.1998

 

Home Page     Змест

 

2471     НА РАЗДАРОЖЖЫ

 

Заблытана ўсё надта у жыццi,

У варыянтах цяжка разабрацца,

Адразу шлях да шчасця не знайсцi,

Прыходзiцца бясконца памыляцца.

 

Мэта упарта клiча ў шлях iсцi,

Здаецца, добра ўсё, няма маркоты,

Ды дрэнныя дарогi i пуцi

Заводзяць ў тупiкi або балоты.

 

Надзея запалае ў iншы раз,

Ў душы узнёсласць доўга не знiкае,

Хаця ляцiць стралой няўмольны час,

Ды шлях да шчасця, як раней, блукае.

 

Праз сiлу, ды настойлiва iду,

Здаецца, к шчасцю крок раблю апошнi,

Ды сустракаю на шляху бяду,

У роздуме стаю на раздарожжы.

 

17.03.1998

 

Home Page     Змест

 

2533     ЖЫЦЦЁ – ГУЛЬНЯ

 

Жыццё – гульня, ды з ёй не жарты,

Няма каму рабiць дакор,

Калi iдуць благiя карты:

Цi недабор, цi перабор.

 

Нiяк ачко не выпадае,

Удачы доўгi час няма,

То карта трапiцца не тая,

Або паснуць прыйшлось дарма.

 

Ды недасяжны банк упарты,

А клiчуць вабныя часы,

Як пойдуць значна лепей карты,

I пападуцца два тузы.

 

Жаданне мучыць, як хвароба,

Але каму рабiць дакор,

Калi iдзе за спробай спроба:

То недабор, то перабор.

 

11.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2553     УСЁ НЯМIЛА

 

Цячэ рэчка – няма броду,

Ды здарылась так ў жыццi,

Што хачу знайсцi нагоду

На той бераг перайсцi.

 

Непагана тут жывецца,

Ды прывабны бераг той,

Перайсцi не удаецца,

Пайду следам за вадой.

 

Мо сустрэнуся з удачай

I, нарэшце, мост знайду,

Можа будзе там iначай,

Шчасце стрэну цi бяду?

 

Бо усё душы нямiла,

Што раблю, за што бярусь,

Мне здаецца, ўжо б паплыла,

Ды пакуль яшчэ баюсь.

 

20.04.1998

 

Home Page     Змест

 

2627     ГОРКI МЁД

 

Адчуваўся водар мёду

Ў час узнёслы залаты,

Ды цяпер даруе шкоду

Палыновы смак бяды.

 

Горкi смак – такую моду

Памяняць няма надзей,

Дапякае год ад году,

Быць не хоча саладзей.

 

Мёду вуснамi крануцца

Раблю спробу не адну,

Ды да мрой не дацягнуцца,

Маю зноў смак палыну.

 

Непрыемна мучыць горыч,

Знемагаю ад нягод,

Хочацца заўжды мець поруч,

Хоць i горкi, але мёд.

 

22.05.1998

 

Home Page     Змест

 

2746     IДУ НАПЕРАД

 

За крокам крок iду наперад,

Чарговую каб здолець вышыню,

Магчыма, шлях вядзе у нерат,

Таму ўсё меней спрыту i агню.

 

Але iмкнусь iсцi паволi,

Бо iншых не магу знайсцi шляхоў,

Хоць цяжка быць ў няўдзячнай ролi,

Ўзяў вышыню, бяру другую зноў.

 

Навошто вабныя вяршынi,

Мо лепш не браць iх, сталы мець спакой?

Iмпэт пакуль мой не астыне,

Iду упарта сцежкаю крутой.

 

Мо выйсця з нерату не будзе?

Даведаюсь, ды трэба пачакаць,

Хада дае цяпло у грудзi,

Таму лепш ў нерат крочыць, чым стаяць.

 

23.08.1998

 

Home Page     Змест

 

2808     ТУГА

 

За днямi хутка крочаць днi,

Але ў душы няма спакою,

Гняце абрыдласць мiтуснi,

Ды долю не змянiць другою.

 

Падзей узвышаных – анi,

Штодзённасць выклiкае шкоду,

Хоць вабiць велiч вышынi,

Няма умовы для палёту.

 

Бескаляровыя гады,

Ў iх рэчышчы цяпер плыць мушу.

Прыйшла мо шэрасць назаўжды,

Спакой больш не спатолiць душу?

 

Я па узвышаным тужу,

Што пройдзе мiтусня, чакаю.

Як перайсцi журбы мяжу?

У вышыню ўзляцець жадаю.

 

11.10.1998

 

Home Page     Змест

 

2895     НОВЫ ШЛЯХ

 

Ад будзённасцi ў сэрцы нудота,

Няма iскаркi шчасця ў вачах,

Звыклым шляхам iсцi не ахвота,

Вабiць новы, нязведаны шлях.

 

Новы шлях расхвалюе заўсёды,

Што ў канцы яго можна чакаць:

Ад нянавiсцi прыйдуць нягоды

Або будуць пяшчотна кахаць?

 

Невядома, ды трэба рашацца,

Бо жыццё прабягае дарма,

Шчасце новае можа спаткацца,

Бо старога нi кроплi няма.

 

Мне будзённасць душу дапякае,

Не ўтапiць яе нават ў вiне,

Новы шлях гарызонт пашырае,

Невядомасцю вабiць мяне.

 

1.01.1999

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

Сайт создан в системе uCoz