5. Вершы аб жыцці

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

1025     НЕ ПРЫЧЫНА

 

Прыгожая, але цыгарка ў роце,

Такую як пяшчотнаю назваць?

Няўжо паганай, хоць агульнай модзе,

Красу юнацтва трэба аддаваць?

 

Тытунь дадаць не здатны прыгажосцi,

Бязглузда ад яго дабра чакаць,

Калi такую пакахае хтосьцi,

Тытунь на вуснах будзе цалаваць.

 

Бо антыпод жаноцкасцi цыгарка,

Парфумай нiкацiну не схаваць,

Краса ад тытуню мiнае шпарка.

А непрыгожых будзе хто кахаць?

 

Неверагодна, што такая мода,

Сустрэне свет народжаных курцоў,

Ды немаўлят невiнаватых шкода.

Няўжо атрута – матчына любоў?

 

Прыемна, як прыгожая жанчына,

Краса натхненне здольна дараваць,

Ды прыгажосць, вядома, не прычына,

Цыгарку каб без сораму смактаць.

 

24.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1031     ЧАС СТАЛАСЦI

 

Ужо апошнi скончыўся урок,

Жыццё другое будзе пачынацца,

Наш развiтальны празвiнеў званок:

«Да пабачэння, любае юнацтва!»

 

Наперадзе жыцця вялiкi шлях,

Суровае выпрабаванне долi,

Расчуленасцi слёзы у вачах,

Час развiтання не забыць нiколi.

 

Нам па семнаццаць, светлая пара,

Калi амаль адно дабро вядома,

Калi ў вачах агеньчыкi гараць,

Ў душу яшчэ не завiтвла стома.

 

Час сталасцi – цудоўны ўзнёслы дар,

Калi жыве на шчасце спадзяванне,

Час летуценняў i чароўных мар,

Час расквiту сапраўднага кахання.

 

Пайшлi ў нябыт юнацкiя гады,

У сталасцi што доля нам гатуе?

Мы школу пакiдаем назаўжды,

Цяпер хто ад памылак нас ўратуе?

 

28.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1047     ВЕЛАСIПЕД

 

Iмчыць стралою мой веласiпед,

Наперадзе спакуслiвыя далi,

Гляджу, не трапiць часам каб ў кювет,

Бо моцна нацiскаю на педалi.

 

Прыемна i цiкава назiраць,

Бясконца як бягуць веласiпеды,

Двухколы транспарт трэба паважаць,

Экалагiчна чысты для планеты.

 

Бясспрэчна, што камфортней мерседэс,

Але веласiпед не выйшаў з моды,

На iм па сцежцы завiтаеш ў лес,

I вельмi лёгка пройдзеш праз балоты.

 

Вакол мяне веласiпедны свет,

Бо для яго ёсць добрыя умовы,

Зусiм малы або паважны дзед,

Усе iмкнуцца сесцi на два колы.

 

Ляцiць, як птушка, мой веласiпед,

Кучары толькi развiвае вецер,

Заўжды веласiпедам ехаць след,

Бо гэта самы лепшы транспарт ў свеце.

 

4.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1062     ЗНАЙДУ ЛЕПШАЕ

 

На падыходзе дзевяноста шосты,

Яго прыходу невыказна рад,

Бо для мяне ён не будзённа-просты:

Мне ў дзевяноста шостым – шэсцьдзесят.

 

Усё жыццё ў нялёгкiм марафоне,

Але iмкнуўся к лепшаму дарма,

У вынiку бязлiтаснай пагонi

На фiнiшы прывабнага няма.

 

Ды я ў жыццёвым моры не згубiўся,

Не стану аб мiнулым шкадаваць,

Шырокi выбар прада мной адкрыўся,

I часу досыць лепшае шукаць.

 

Наперадзе адкрыты мой рахунак,

Знiмай з яго разважлiва гады,

Калi ад лёсу будзе падарунак,

I ў шэсцьдзесят, як ў трыццаць, малады.

 

Таму па лёсу з радасным натхненнем

I творчымi намерамi iду,

Чакаю год адметны з нецярпеннем,

Абавязкова лепшае знайду.

 

9.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1069     ЛЕТНI ДЗЕНЬ

 

Радасны i светлы дзень

Зранку разгараўся,

Смелы сонечны прамень

У пакой ўварваўся.

 

Кажа, што пара ўставаць,

Сонейка ўжо ўстала,

Сёння можна пагуляць,

Бура мiнавала.

 

Вельмi сонейка люблю,

Бо ласкава свецiць.

Мама! Хутка я ўстаю,

На двары ўжо дзецi.

 

Пабягу i я гуляць,

Як наемся кашы,

Мяне могуць пачакаць

Трошкi дзецi нашы.

 

Чмель над кветкамi гудзе,

Матылькоў лаўлю я,

Лета звонкае iдзе,

Радасць нам даруе.

 

12.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1121     НЕ ЗРАЗУМЕЛI

 

Не проста людзям Бог сказаў пладзiцца,

Ён не казаў нiчога без падстаў,

Магла каб воля Боская адбыцца,

Для поспеху Ён сродак моцны даў.

 

Бог людзям падарыў агонь кахання,

Ды не на час, каб род свой прадаўжаць,

Як напаўняць Зямлю даваў заданне,

Зрабiў умовы, каб сям'ю ствараць.

 

Каб муж да жонкi моцна прыляпiўся,

Каб добра ўсiм было, задумаў Бог,

Але намер цудоўны не адбыўся,

Нiчога нават Бог зрабiць не змог.

 

Грашаць ад сатварэння свету людзi,

Грэх кiнуць i патоп не дапамог,

Грэх быў, грэх ёсць i далей, пэўна, будзе,

Бо Боскiх не трымаемся дарог.

 

Як i раней, не слухаемся Бога,

Як што – адразу хуценька развод,

Не зразумелi Боскага нiчога,

Таму i маем шмат ў жыццi нягод.

 

10.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1140     ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ

 

Днi свят – як быццам зорачкi на небе,

Ўпрыгожыць каб будзённае жыццё,

Ёсць неабходнасць у такой патрэбе,

Без свят было бы шэрае жыццё.

 

У кожнага дзён светлых небагата,

I мы заўжды чакаем вельмi iх,

Бо хораша, як завiтае свята,

Душы дасць шмат iмгненняў залатых.

 

Змяняюцца часы, знiкаюць святы,

Але адно нязменнае заўжды,

Дзень нараджэння свой сустрэць мы рады,

Ён, як зязюля, лiчыць нам гады.

 

Ды радасна, калi яшчэ iх мала,

I свята здатна шчасце дараваць,

Калi зязюля шмат накукавала,

Прыходзiцца i ў свята сумаваць.

 

Шмат розных свят iснуе ў белым свеце,

Дзень нараджэння ўсё ж мiлей для нас,

Ўсё роўна цi дарослыя, цi дзецi,

Чакаем сваё свята цэлы час.

 

23.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1260     ЖЫЦЦЁВЫЯ БУРЫ

 

О буры! Жыццёвыя буры!

Ад вас шмат вялiкай бяды,

I выгляд занадта пануры,

I настрой паганы заўжды.

 

Бясконца вы грозна шумiце,

Прыносiце сум у душу,

Шалёны напор сунiмiце,

Не рвiце мне сэрца, прашу.

 

Чаго вельмi вам намагацца?

Хай стомлены вецер спачне,

Як трэба к чамусьцi чапляцца,

То ветрык хай працу пачне.

 

Ён вее занадта ласкава,

Прыемней, чым нават ў цiшы,

Яго б мне даволi хапала,

Мне ветрык такi па душы.

 

Не трэба жыццёвай мне буры,

Нiколi б яе не было!

Каб вецер не пёк маёй скуры,

Каб ветрык даў сэрцу цяпло.

 

12.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1274     НОВЫ 1995

 

Прайшоў яшчэ адзiн няўдалы год,

Дзесяты год пасля перабудовы,

Ды лепей жыць цяпер не стаў народ,

Не скiнуў з сябе цяжкiя аковы.

 

Краiна незалежная даўно,

Знайсцi не можам шлях свой разумнейшы,

Жывем мы, нiбы ў казцы ўсё раўно:

Наступны год становiцца страшнейшы.

 

Ў жыццi сустрэць прыйшлося шмат нягод,

Нялёгкае яно было вякамi,

I зноў цяпер няшчасны мой народ,

Амаль усiх зрабiлi жабракамi.

 

Прыходзiць дзевяноста шосты год,

Не бачна выйсця i няма надзеi,

Парабавалi ўласны свой народ

Саноўныя злачынцы i зладзеi.

 

Мiнула паўстагоддзя ад вайны,

Жывем мы зараз нiбы ў сорак пятым,

Няўжо з сябе не скiнем кайданы,

I далей будзе лёс для нас праклятым?

 

16.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1303     H2O

 

Аш два o i снег, i лёд,

Дождж, туман, iмглiца.

Колькi вiдаў розных вод:

Хмара i крынiца,

 

Рэчкi сiнiя бягуць,

Плешчуцца азёры,

I раса блiшчыць, як ртуць,

Бездань вады ў моры.

 

Значна болей акiян,

Больш вады, чым сушы,

В калi адкрыеш кран,

Твар памыеш, вушы.

 

Вада – смачны суп i чай,

Малако i кава,

Ўсюды, дзе не пашукай,

Ёсць вады нямала.

 

Мы з вадой сябры заўжды,

Нам яна так трэба!

Немажлiва без вады,

Горай, чым без хлеба.

 

30.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1307     МАЛАДЫ ЗАЎЖДЫ

 

Год надышоў зусiм звычайны, просты,

Ды ў сэрцы выклiкае пачуццi,

Iдзе па свету дзевяноста шосты,

Шасцiдзесяты год ў маiм жыццi.

 

Ўжо ззаду шэсць дзесяткаў, хоць нямала,

Ды, як вiхор, пранеслiся гады,

Зязюля колькi iх накукавала

Не ведаю, душой я малады.

 

Хоць людзi называюць часта дзедам,

Ды адчуваю: я яшчэ не дзед,

Што песня мая цалкам не прапета,

Не можа душой старыцца паэт.

 

Паэтам стаў, хоць вершы не друкую,

Ды з радасцю бясконца iх пiшу,

Жыццё, як ў маладосцi, бачу, чую,

Бо маю паэтычную душу.

 

I долю сваю дзякую за гэта,

Што шэсцьдзесят – ды я, як малады,

Што дала ў рукi мне пяро паэта,

Каб доўжыліся ўзнёслыя гады.

 

1.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1309     КОНI НА ПЕРАПРАВЕ

 

Каней на пераправе не мяняюць,

А што рабiць, калi не цягне конь?

Найлепшага настойлiва шукаюць,

Каб ён прайсцi ваду мог i агонь.

 

За працу конь не хоча болей брацца,

Хоць разам з iм даўно, яго шкада,

Ды трэба з iм рашуча расставацца,

Агонь яго пужае i вада.

 

Зусiм нiчога конь цяпер не прагне,

А цяжкi воз цягнуў раней заўжды,

Як нават запражэш, амаль не цягне,

Хаця яшчэ гадамi малады.

 

Iнакшая была спачатку справа,

Але трыванню надышоў канец,

Ў жыццi бывала перапраў нямала,

Бо быў выдатны моцны жарабец.

 

Другога зараз жарабца шукаю,

Каб не пужаўся цяжкiх парапраў,

Былога з сваёй стайнi адпраўляю,

Бо нават воз без грузу не цягаў.

 

2.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1332     СУМНЫЯ ДАТЫ

 

Жыццё – не суцэльныя святы,

Хоць хочацца ў радасцi жыць,

Прыходзяць i сумныя даты,

I сэрца ад суму балiць.

 

Сумуецца з цяжкай нагоды,

Ў мiнулае думкi бягуць,

Хоць горкая дата заўсёды,

Прыемнае можна адчуць.

 

Паволi ўсё будзе мiнулым,

I пойдзе павек ў небыццё,

Ды ў сэрцы адкрытым i чулым

Прадоўжыцца здатна жыццё.

 

Пакуль блiзкiх мы ўспамiнаем,

Ляглi хоць яны пад крыжы,

Пачуццi да iх зберагаем,

Жывуць яны вечна ў душы.

 

Калi прыйшла сумная дата,

Як снегу ў душу намяло,

Няхай будзе iх небагата,

Каб святаў паболей было.

 

14.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1336     МАЛАДОСЦЬ НЕ ЗГАСЛА

 

Хоць шэсцьдзесят – як ў дваццаць адчуваю,

Натхненне не сканчаецца ў душы,

Як у юнацтве, горача кахаю,

Але цяпер яшчэ пiшу вершы.

 

I творчая крынiца не змаўкае,

Яшчэ бурлiць майго жыцця рака,

Астылая душа ўжо не кахае,

Яна – як быццам скрыпка без смычка.

 

Хоць шэсцьдзесят – спеў музы добра чую,

Не ведаю, дзе старасцi мяжа,

Душу заўжды мець можна маладую,

Гадам не падуладная душа.

 

Як маладосць надзейна захавалась,

Зусiм невызначальныя гады,

Бо да жыцця вялiкая цiкавасць,

Калi душой бясконца малады.

 

Няхай старэе, як належыць, цела,

Але натхненне трэба зберагаць,

Не хочацца, жыццё каб цiха тлела,

Лепш з маладой душою памiраць.

 

17.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1380     СВЯТЫ

 

Я з радасцю чакаю кожны дзень,

Усе яны цяпер мне – нiбы святы,

Прымус на iх больш не кiдае цень,

Ад свят суцэльных радасцю багаты.

 

Вавёрка ў коле круцiцца ўвесь час,

Здавалась, будзе так ў жыццi заўсёды,

Пагоня нечакана знiкла ўраз,

Даволi атрымаў сабе свабоды.

 

Пенсiйны час. Каб вынiкi падбiць

Ўсяму жыццю, цяпер хапае часу.

Прыемна аднаму свабодным быць,

Другi свабоду ўспрыме, як абразу.

 

Мне – па душы, бо волi я хачу,

Не вынашу прыгону ад маленства,

Людзей як абражаюць, не маўчу,

Бушуе у маёй душы шаленства.

 

Я задаволен доляю сваёй,

Бо ад свабоды любай вельмi рады,

Заўсёды вольным быць хачу душой,

Ўсе запар днi цяпер мне – нiбы святы.

 

6.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1383     ШЛЯХ У СТАЛАСЦЬ

 

«Да пабачэння!» – школьныя гады,

Апошнi школьны вальс нас раз'яднае,

Павек цяпер мы сёстры i браты,

Хоць сёння развiтанне нас чакае.

 

Пранеслася стралою плынь гадоў,

Яшчэ нядаўна селi мы за парты,

Час сталасцi, нарэшце, к нам прыйшоў,

Нам па семнаццаць – сталы ўзрост, не жарты.

 

Нам школа веды для жыцця дала,

Характар гартавалi тут i сiлы,

I першая любоў ў душу прыйшла,

I для палёту набывалi крылы.

 

Юнацтва нашы светлыя гады,

Падводзiць школьны вальс пад iмi рыску,

Запомнiм сваю школу назаўжды,

Пяшчотную i любую калыску.

 

«Да пабачэння!» – школе гаварым,

Сваё юнацтва ў ёй мы пакiдаем,

Яно мiнула хутка, нiбы дым,

У сталасць шлях працяглы адкрываем.

 

7.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1386     РАЗГУБIЎСЯ

 

Ужо жонку выбiраць

Мне пара настала,

Дзеўку лепшую кахаць

Мацi наказала.

 

Дзевак безлiч, але як

Ў справе разабрацца?

Глядзеў гэтак, глядзеў так,

Каб мне закахацца.

 

Вельмi цяжка выбiраць,

Не iдзе каханне.

Як з iх лепшую пазнаць,

Выканаць заданне?

 

Разглядаю дзевак я

Спераду i ззаду.

Ну, якая з iх мая?

Зноў знаходжу ваду.

 

Цалкам страцiў я спакой,

Мне цяпер не спiцца.

Адна лепшая другой,

Як не разгубiцца?

 

8.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1425     ВЫЙСЦЕ З ТУПIКА

 

Жыццё дае найлепшыя урокi,

Палашчыць трохi, а пасля паб'е,

Палёт то нiзкi або звышвысокi,

Вышёйшы пiлатаж яно дае.

 

Нiхто нiколi навучыць не можа

Па гранi невядомага прайсцi,

Ды ў iншых справах добра дапаможа

Парада – ратавальны круг ў жыццi.

 

Жыццё – настаўнiк вельмi справядлiвы,

Калi яго урокi забываць,

Наперад хутка пойдзе час iмклiвы,

Хто не вучыўся – трэба даганяць.

 

Свой вопыт лепей iншага заўсёды,

Ды час вучобы надта дарагi,

I ад памылак не зазнаць каб шкоды,

Прыемней ведаць, як зрабiў другi.

 

Жыццё паб'е, але i дасць параду,

Бо не iснуе лепей маяка,

Ён свецiць дабрынёй не па загаду,

Падкажа добра выйсце з тупiка.

 

21.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1438     ЯКIМ ТЫ БЫЎ

 

Ёсць анекдот, iм трэба кiравацца,

Раней было так, тое ж ў нашы днi,

Не трэба без падтрымкi намагацца

Iсцi на пакарэнне вышынi.

 

Цi можа сын палкоўнiка сапраўды

Стаць генералам? Ўсiм правы даны.

Не стане, i шукаць не трэба праўды,

У генералаў ёсць свае сыны.

 

На цуд не трэба вельмi спадзявацца,

Не след занадта думкай багацець,

Якiм ты быў, такiм лепш заставацца,

Знаёмую бясконца песню пець.

 

Ў наменклатурнай хеўры месца мала,

Лепш не шукаць, каб ўлезць ў яе, дзiру,

Бо смешна, каб табе яна аддала

Свой мерседэс i чорную iкру.

 

Бясспрэчна, праўду кажуць анекдоты:

Тым будзеш, да чаго даўно прывык,

Бясконца добра помнiць трэба, хто ты,

У печнiка сын будзе зноў пячнiк.

 

27.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1530     МАШЫНIСТЫ

 

Машынiсты, машынiсты,

Кожны дзень чакае пуць,

Па душы яны турысты,

Хаця едуць, не iдуць.

 

Машынiсты, машынiсты,

Зайздрю вельмi вам даўно,

Звiняць рэйкi, як манiсты,

За акном iдзе кiно.

 

Машынiсты, машынiсты,

З годнасцю на вас гляджу,

Позiрк маеце iскрысты

I прыгожую душу.

 

Заўжды маеце нагоду

Зарадзiць сябе дабром,

Хаця позiрк на прыроду

Падзяляецца акном.

 

На чыгунцы як бываю,

Цеплавоза чую свiст,

Паздароўкацца жадае

Добры чулы машынiст.

 

19.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1532     ГАНАРУСЬ МАЛАДОСЦЮ

 

Час маладосцi крочыць ад мяне,

Але яшчэ не адчуваю гэта,

Пакуль агонь у сэрцы не мiне,

Пакуль каханню песня не прапета.

 

Лiчыць сябе старым няма прычын,

Па выгляду хаця i скажа хтосьцi,

З натхненнем пазiраю на жанчын,

Таксама, як здаралась ў маладосцi.

 

Яны хвалююць моцна i заўжды,

Мужчынскую прыроду адчуваю,

Хоць маладосцi скончылiсь гады,

Але пяшчотна я яшчэ кахаю.

 

I пра каханне пiшуцца вершы,

Эротыка занадта часта снiцца,

Дае каханне радасць для душы,

Каханне – любай творчасцi крынiца.

 

Няма тугi, што ўжо за шэсцьдзесят,

Бо адчуваю я сябе на трыццаць,

Хаця гады i не iдуць назад,

Ды маладосцю здатны ганарыцца.

 

19.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1534     НЕТАПТАНАЯ ДАРОГА

 

Нетаптанаю дарогай

Цяжка кожнаму iсцi,

Бо калдобiн надта многа,

Нiбы шпалаў на пуцi.

 

Як направа пойдзеш – яма,

Злева – гразкая дрыгва,

Калi схочаш iсцi прама,

Там шляху зусiм няма.

 

Хоць шляхоў даволi многа,

Кожным я пайсцi бы рад,

Але вольная дарога

Для мяне заўжды назад.

 

Я iмкнусь упарта ў неба,

Без калдобiн там шляхi,

Ды мне кажуць, што не трэба,

Бо пайшоў ужо другi.

 

Нетаптанаю дарогай

Крочу доўгiя гады,

Не дамогся я нiчога,

Так здараецца заўжды.

 

19.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1539     КЛIЧА ДАРОГА

 

Зноў далёкая дарога,

Рэек гулкi перастук,

Ад яе натхнення многа,

Хоць даволi цяжкiх мук.

 

Але радасць на аблiччы,

Вандраваць заўжды хачу,

Нiбы цуд, дарога клiча,

Як на крылах, я лячу.

 

Зноў прыгожыя малюнкi

Назiраю праз акно

I гляджу ва ўсе кiрункi,

А вакол iдзе кiно:

 

Гарады i рэчак нiткi,

Луг, азёры i лясы,

Цi пейзаж зусiм някiдкi,

Або эталон красы.

 

Вандраваў даволi многа,

Маю сталыя гады,

Калi клiча ў цуд дарога,

Зноў душою малады.

 

20.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1540     СТАЯЦЬ АБЕЛIСКI

 

Як на могiлкi прыйдзеш, там зоркi гараць,

Спачываюць спакойна салдаты,

Многа год тут бязвусыя хлопцы ляжаць,

Гэта нашы афганскiя страты.

 

Каля зорак пасадкi з дубоў i бяроз,

Галаву нахiлiла рабiна,

Час iдзе, ды не высушыў матчыных слёз,

Ёй i горка, i цяжка без сына.

 

I навошта народу такая вайна?

Сэрцы многiя зараз у скрусе,

Зорак могiлкам шчодра прынесла яна,

Спяць салдаты па ўсёй Беларусi.

 

Нам зусiм не патрэбны далёкi Афган,

Але гiнулi нашы салдаты,

Подласць толькi была i ганебны падман.

Так хацелась вярнуцца дахаты!

 

Iм бы жыць, усмiхацца, дзяцей гадаваць,

Радасць мець ля дзiцячай калыскi,

Iм бы жонак кахаць, цалаваць, абдымаць,

Ды над iмi стаяць абелiскi.

 

20.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1549     ДЗЯЎЧАТЫ Ў СТРАЮ

 

Цяжка хоць iсцi ў салдаты,

Ды служыць лягчэй тады,

Як каханыя дзяўчаты

Пачакаюць два гады.

 

Два гады у восемнаццаць –

Нiбы цэлае жыццё,

Вельмi вабна закахацца,

Моцна ранiць забыццё.

 

Як каханая далёка,

Ды iдуць яе лiсты,

Адчуваецца палёгка,

Хоць салдат i малады.

 

Стараслужачым салдатам

Лiст цяжар здымае з плеч,

Хутка iм iсцi дахаты,

З любай хочацца сустрэч.

 

Без кахання цяжка часам

Службу выканаць сваю,

Не адзiн салдат, бо разам

I дзяўчаты у страю.

 

21.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1566     ЛЕПЕЙ ПОТ

 

Адзiн пралье крывавы пот,

Як-небудзь каб жыццё трывала,

А iншы дурань, нiбы бот,

Багацце у яго i слава.

 

Жыццё – таемны негатыў,

Як быццам у бiблейскiм вершы:

Ў вучэннi хто апошнiм быў,

Становiцца ў жыццi той першы.

 

Убок ссуваецца мараль:

Як маеш нейкую загану,

То будзеш кiраўнiк, на жаль,

Але не стаць iм без падману.

 

Сумленне мае хто, заўжды

Дурыць не набываў ахвоту,

Праз ўсе жыццёвыя гады

Пралiў той ў працы мора поту.

 

Але хай будзе лепей пот,

Хай дурасць баль ў жыццi спраўляе,

Таму што генетычны код

Падлюгай быць не дазваляе.

 

30.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1568     ШЧАСЦЕ ЦI БЯДА?

 

Складаю вершы я чатыры лета,

Ў сталiцу еду, трэба паспытаць:

Нарэшце, стану хоць малым паэтам

Цi буду творы для сябе складаць?

 

Паэтаў, пэўна, вельмi многа стала,

Што нельга нават верш надрукаваць,

Не змог бы стаць вядомым i Купала,

Каб яго творы не маглi чытаць.

 

Пiшы цудоўна – ўсё дарэмна гэта,

Хай будзе паэтычных шмат удач,

Нiколi не удасца стаць паэтам:

Паэтаў здатны нараджаць чытач.

 

Мне верш складаць прыемна i цiкава,

Ды колькi можна для сябе пiсаць?

Каб творчае натхненне не прапала,

То трэба часам верш надрукаваць.

 

Не ведаю, сустрэну што ў сталiцы,

Пад камень не цячэ сама вада.

Таму патрэбна трохi варушыцца,

Чакае шчасце там цi зноў бяда?

 

1.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1572     БОЛЕЙ НЕ ЯЗДОК

 

Сталiца вабiла мяне,

Як жураўля блакiт i неба,

Здавалась, дапамогуць мне,

Хутчэй ў сталiцу ехаць трэба.

 

Сюды я болей не яздок,

Кажу аб вынiку не першы,

Мiраж убачыўся здалёк,

Здавалась, будуць трэба вершы.

 

Як цяжка верш надрукаваць!

Жадаў, каб стрэнулась прадвесне,

Каб вершы пачалi гучаць

Ў цудоўнай беларускай песнi.

 

Ды спадзяваўся я дарма,

Бо непрыдатная там глеба,

Павагi к аўтарам няма,

Нiякiх вершаў iм не трэба.

 

Ў сталiцу больш не еду я!

Навошта горыч мне такая?

Няхай паэзiя мая

Свой зорны час яшчэ чакае!

 

4.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1595     АФГАНЦЫ I ЧЭЧЭНЦЫ

 

Зусiм няма злачынцам спраў,

Што iншым робяць безлiч шкоды,

Каму сумлення Бог не даў –

Знiшчаюць вольныя народы.

 

Саюз манiў бясконца нас,

Што ён за мiр на цэлым свеце,

А сам вёў войны доўгi час.

Якой яны служылi мэце?

 

Працяглым вельмi быў падман,

Народ трымалi ў лiхаманцы,

Ўвялi салдат ў Афганiстан,

Iх сталi называць «афганцы».

 

Цяпер Расiя – у Чэчнi,

Былыя не прайшлi замашкi,

I чорныя пачалiсь днi,

Лёс у народа надта цяжкi.

 

Жыццё зноў страцiла цану,

Адных другiя нiшчаць людзi,

Злачынец там вядзе вайну.

Названы мо «чэчэнцам» будзе?

 

12.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1601     ДОБРЫЯ ДУШЫ

 

Амаль заўсёды людзi – як глухiя,

Калi патрэбна нешта папрасiць,

Iх душы зачарствелыя, благiя,

Хоць вельмi лёгка к iншым добрым быць.

 

Амаль заўсёды – не зусiм заўсёды,

Здараецца, што часам папрашу,

Хоць зручнай не складаецца нагоды,

Ды сустракаю добрую душу.

 

Хоць зрэдку, але ёсць такiя людзi,

Хто iншых шчыра здатны паважаць,

У iх i часу лiшняга не будзе,

Прыемна iм другiм дапамагаць.

 

Папросiш мала – прапануюць многа,

I зробяць без адмовы i маны,

Святлейшаю становiцца дарога.

Як хораша, што ў свеце ёсць яны!

 

Жыццё бяжыць, нiбы цягнiк iмклiвы,

Дабро душы не згасне праз гады,

Хто быў у цяжкi час бясконца мiлы,

У сэрцы застаецца назаўжды.

 

16.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1625     900 ГАДОЎ

 

Вельмi вабны фон чырвоны,

Лук, зараджаны стралой,

Пiнск быў вартай абароны,

Ваяўнiчы герб меў свой.

 

Старажытнi герб здзiўляе,

Пiнск – старэйшы з гарадоў,

Сваё свята сустракае,

Дзевятсот сваiх гадоў.

 

Прыпяць тут бяжыць i Пiна,

Дзве цудоўныя ракi,

Iм гiсторыя павiнна,

Горад што паўстаў такi.

 

Хоць пачатак быў далёка,

Пiнск – бясконца малады,

Шэраг гмахаў вабiць вока,

Стаў ён лепшы праз гады.

 

Свята! Радаснае свята

Сустракаем мы i ён,

Дзевятсот гадоў – багата,

Прастаiць яшчэ мiльён.

 

26.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1633     IВАН

 

Памяцi бацькi

 

Найлепшае з iмён – Iван,

На iм зямля заўжды трымалась,

Але цяпер змянiўся стан,

Час доўгi iмя не давалась.

 

Iван i сеяў, i араў,

I цалаваў салодка дзеўку,

I на гармонiку iграў,

I на гулянцы пiў гарэлку.

 

I за варштатам ён стаяў,

Да рознай працы быў ахвочы,

Памногу дзетак гадаваў,

Ён селянiн быў i рабочы.

 

Сваю Радзiму баранiў,

Iшоў, як трэба, у салдаты,

Там, дзе цяжэй, заўсёды быў,

З вайны прыйшоў дамоў дахаты.

 

Найлепшае з iмён – Iван,

Гучыць узнёсла i прыгожа,

Ды з часам памяняўся стан:

Сын – Анатолiй, ўнук – Сярожа.

 

28.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1636     ЧАСЫ I IМЁНЫ

 

Памяцi дзеда Самуiла

 

Прыгожа вельмi нашых продкаў звалi,

Iмёны не дайшлi з сiвых даўнiн,

Усё, было што блiзкiм, адкiдалi,

Каб кожны стаў хутчэй хрысцiянiн.

 

Здаецца, беларускiя да болю

Iван ды Мар'я, Тiт, Язэп, Пятрок,

Нiхто не мог даваць ў iмёнах волю,

Iх з Бiблii ўсе бралi незнарок.

 

Замацаваць каб у народзе веру,

Язычнiцва каб назаўжды забыць,

То прымушалi нават i не ў меру:

Як беларус мог Самуiлам быць?

 

Ды веру атэiсты нiшчыць сталi,

То хлопцаў звалi Сталiнiт i Вiл,

Дзяўчынак Пяцiгодкай называлi,

Сацыялiзм з iмёнаў жах рабiў.

 

Язычнiцтва не так было пагана,

Каб з тых часоў iмя хто хлопцу даў,

То не была б вялiкаю загана,

Не Самуiл каб дзед быў, а Мсцiслаў.

 

28.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1647     УДЗЯЧНЫ ЛЁСУ

 

Гляджу на Львоў з птушынага палёту,
Хаця высотны дом не хмарачос,
Ды ў сэрцы адчуваю я маркоту,
Бо расставацца прымушае лёс.

 

Даўно у грудзі стукае Радзіма,
Правёў у Львові лепшыя гады,
Таму не пройдзе ён праз сэрца міма,
Са мной цяпер Львоў любы назаўжды.

 

Жыцця палова разам з ім пражыта,
Мне блізкі мілы, цалкам родны Львоў,
Але Радзіма сэрцам не забыта,
Адна на двух цяпер мая любоў.

 

Я – Украіны сын і Беларусі,
Няздатны сваё сэрца падзяліць,
Як затужу, у Львоў хутчэй прымчуся,
Мой лёс такі, абодвух каб любіць.

 

Радзіма кліча сціпла, ды упарта,
Але дае ў жыцці натхненне Львоў,
Прыйшоў час, на Радзіму ехаць варта,
Ды ўзячны лёсу: ў любы край прывёў.

 

30.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1658     ПАКУЛЬ АДЗIНЫЯ

 

Крумкач iншаму вока не выдзяўбе,

Зграя разам, i супраць цябе,

Без надзеi, што ў вока iм выцяў бы,

Сiл нiхто б не аддаў барацьбе.

 

Яны разам камандам пакорныя,

Па чарзе цябе моцна дзяўбуць,

Iх багата, аж неба ўсё чорнае,

Атакуюць, спачыць не даюць.

 

Крумкачы разам моцныя, смелыя,

Дазваляюць багата сабе,

Пападзецца варона iм белая,

Згiне ў цяжкай яна барацьбе.

 

Крумкачы разам – сiла нямалая,

Нiбы плот, ўсе крыло да крыла,

Барацьба калi б была трывалая,

Сiлу чорную з свету зжыла.

 

Але зараз пакуль што адзiныя

Паўстаюць ў барацьбе супраць iх,

Таму зграя нябёс не пакiнула,

Не даюць яны скрыўдзiць сваiх.

 

4.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1680     ЗАЎЖДЫ ЦIКАВА

 

Мне мiлей няма нiчога,

Чым па свеце вандраваць,

Вабiць сцежка цi дарога,

Каб натхненне атрымаць.

 

Не заўсёды ехаць ў змозе,

I на месцы больш сяджу,

Ды сумую па дарозе,

Грэюць ўражаннi душу.

 

Ехаць вабна i цiкава,

Бо знаёмстваў вельмi шмат,

Вандраваў ужо нямала,

Але зноўку ехаць рад.

 

Стукаюць па стыках колы,

Нiбы косцi дамiно,

Пра жыццё iдуць размовы,

Што нялёгкае яно.

 

Суразмоўнiкаў шукаю,

Хачу ведаць, што ў душы,

А пасля ужо складаю

Пра iх лёс свае вершы.

 

8.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1681     ПРЫГОЖЫЯ ЗАНЯТКI

 

Ў жыццi намеры ў кожнага свае,

Але бывае вельмi рознай доля,

Яна заняткi кожнаму дае,

Каб для душы знаходзiлась патоля.

 

Адзiн гарэлку з асалодай п'е,

Другому лепш душэўныя размовы,

А трэцi ў дамiно бясконца б'е

Цi тэлевiзар паглядзець гатовы.

 

Хто мае паэтычную душу,

Аб гэтых справах не ўзнiкае згадкi,

Бо перавагу аддаюць вершу,

Паэзiя – прыгожыя заняткi.

 

Хоць верш малы, але вялiкi змест,

Не па старонках цэннасць трэба мераць,

Верш сцiслы, ды дакладны вельмi тэст,

Свае каб думкi з iншымi мог зверыць.

 

Аматары паэзii. Душа

У iх шукае радаснай нагоды,

Натхненне ад цудоўнага верша

Жадаюць атрымаць яны заўсёды.

 

8.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1769     БЫЦЬ ВЕРШУ

 

Як схлусяць мне – пра шчырасць iдзе мова,

Заплача хто – пра слёзы напiшу,

Ў маiх вершах працягнецца размова,

Як слова моцна закране душу.

 

Распавядаюць пра зiгзагi долi,

Душой яны ўспрымаюцца заўжды,

Уражанняў жыццё дае даволi,

Бо пакiдае кожнае сляды.

 

Запалiцца пачутае iскрынкай,

I пра жыццё складае верш душа,

Ураз сляды становяцца сцяжынкай,

Прасёлак пабяжыць, пасля шаша.

 

Жыццё дае уражанняў мне многа,

Што хопiць iх на доўгiя гады,

Выдумлiваць не трэба ўжо нiчога,

Ў жыццi шмат шчасця, яшчэ больш бяды.

 

Знаходжу адмысловую падзею,

Што закранае востра за душу,

Ды рыфмы да яе знайсцi умею,

Была падзея – быць з яе вершу.

 

30.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1827     ХIСТАЕЦЦА ВАГА

 

Хiстаецца жыццёвая вага,

Бясконца яе змены адчуваю,

На цыферблаце то адна туга,

То радасцю зашкалiць аж да краю.

 

Вага у хуткiм русе цэлы час,

Абставiнам дакладна адэкватна,

Змянiцца здатна нечакана ўраз,

Бо iншай быць яна нiяк не здатна.

 

I дзень, i ноч здараюцца ў душы,

Праходзяць так жыццёвыя дарогi,

То сонейка заззяе без мяжы,

То месяц разгартае свае рогi.

 

Iначай i не можа нават быць,

Як кепска – трэба не звяртаць увагi,

Жыццёвая дарога хай бяжыць,

Па-iншаму не будзе раўнавагi.

 

Хiстаецца жыццёвая вага,

I стрэлка адхiляецца да краю,

Мiнаюць хутка радасць i туга,

Жыццёвы шлях няроўна пралягае.

 

16.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1900     НЕПАМЕТНЫ ГОД

 

Амаль скончыўся год непаметны,

Ўсё блiжэй iснавання мяжа.

А калi ўжо сустрэнем адметны,

Каб спявала ад шчасця душа?

 

Калi станем i мы жыць, як людзi,

Стала годнасць адчуем сваю.

Мо часоў такiх болей не будзе,

Абыдуць бокам нашу зямлю?

 

Нам не трэба багата, хай мала,

Ды жаданы парадак такi,

Жорсткай каб не была зноў дзяржава,

Каб не жылi мы, як жабракi.

 

Людзям робяць вялiкую подласць,

Б'юць i плакаць зусiм не даюць,

Калi страцiм апошнюю годнасць,

Яе зноўку нялёгка адчуць.

 

Можа прыйдзе зноў год непаметны,

Але зменам здарыцца пара,

Бо чакаем, каб быў год адметны,

Дараваў людзям болей дабра.

 

18.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1905     НОВАЕ ЖЫЦЦЁ

 

Ўжо не пабачыш дах з саломы,

I, нiбы цуд, цяпер пляцень,

Больш лапцi людзям невядомы,

Абутак носяць кожны дзень.

 

Не паляць для святла лучыны

I болей палатна не ткуць,

Жыццё змяняецца няспынна,

I талакна ўжо не ядуць.

 

Асфальт ляжыць замест прасёлку,

I ток бяжыць па правадах,

Ўсе нiткi маюць ды iголку,

I газ прыродны у дварах.

 

Змен у жыццi ужо багата,

Ў быту сялянскiм менш скрухi,

Цяпер, як ў горадзе, i хата,

I выгляд вонкавы другi.

 

Аўтобус ў вёску часта ходзiць,

Нязменны на стале абрус,

Ўсё ж новае ў жыццё прыходзiць,

Жыве лепш сёння беларус.

 

20.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1917     ЮБIЛЕI

 

Пражылi мы з табою год выдатны,

Было ў iм нам па шэсцьдзесят гадоў,

Як ў маладосцi, сэрцы бiцца здатны,

Як ў маладосцi, грэе нас любоў.

 

Яна не згасла, як бывае часам,

Хоць цяжкасцей было шмат i нягод,

Ад першага кахання мы ўжо разам

Цудоўных юбiлейных сорак год.

 

За сорак год шмат што было, вядома,

Цябе не бачу, засумую зноў,

Душу бясконца спапяляе стома,

I вельмi моцна хочацца дамоў.

 

Каханне наша з часам не старэе,

Як сорак год таму, яно гарыць,

Амаль усе сустрэлi юбiлеi,

У юбiлей з каханнем добра жыць.

 

Наступны юбiлей цяпер чакаем,

Стралой ляцяць няўмольныя гады,

Як мы кахалi, i далей кахаем,

Няхай так будзе доўжыцца заўжды.

 

25.12.1996

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz