5. Вершы аб жыцці

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

6030     ПАМЫЛКА

 

Iшла ў квiтучыя вясновыя сады,

Як аглянулась – апынулась ў цёрне.

 

 

6035     ПАДМАННАЕ ЎРАЖАННЕ

 

Блакiт вачэй – нiбы нябёсы ў студнi,

Але у ёй амаль няма вады.

 

 

6055     УСПАМIН

 

Не дае спакою папялiшча,

Бо верадзiць велiччу былой.

 

Home Page     Змест

 

6067     БЕЗАБАРОННАЯ

 

Зусiм невiнаватая трава,

Што топчуць менавiта яе ногi.

 

 

6109     ВЫБАР  ЗРОБЛЕНЫ

 

Зусiм другая можа лепш дарога,

Але яна вядзе у iншы бок.

 

 

6125     МАЎЧАННЕ – ЗОЛАТА

 

Гудуць бясконца правады,

Ды iх нiхто не слухае нiколi.

 

Home Page     Змест

 

6139     СТАЛАСЦЬ

 

Хоць хораша спяваюць салаўi,

Ды толькi вераб'i вакол узiмку.

 

 

6148     ЧАРОЎНЫ СВЕТ

 

Чаруе прыгажосцю свет

I вабiць сваёй дзiўнай таямнiцай.

 

 

6172     ЭКСТРЭМАЛЬНЫЯ ЎМОВЫ

 

Здараецца, што i глыток вады,

Каштоўней, чым усё багацце свету.

 

Home Page     Змест

 

6175     АДНАСТАЙНАСЦЬ

 

Бясконца як адно i тое,

Аскома з'явiцца праз час.

 

 

6176     РАЗНАСТАЙНАСЦЬ

 

Траве не толькi трэба ззянне сонца,

Ёй неабходны хмары i дажджы.

 

 

6187     ВАБНЫ ЧАС

 

Спадае хутка яблынь цвет,

Спяшацца трэба зведаць асалоду.

 

Home Page     Змест

 

6190     ПАРАЗУМЕННЕ

 

Як крочаць па дарозе двое,

Адзiн павiнен кiраваць.

 

 

6200     СВАБОДА ВЫБАРУ

 

Спяваць асанну – самы горшы лёс,

Якi быць толькi можа у паэта.

 

 

6225     ВАБНАСЦЬ ПРЫГАЖОСЦI

 

На коранi зжаўцелую траву

I вострая каса касiць не хоча.

 

Home Page     Змест

 

6235     ПАМЫЛКА

 

Цудоўна ззяла, як вясёлка,

Аптычны чараваў падман.

 

 

6238     НЕПIСЬМЕННАСЦЬ

 

Жыццё дае ўсё новыя урокi,

Хоць вучышся упарта ўсё жыццё.

 

 

6250     САКРЭТНЫ СОН

 

Такое часам вабнае прыснiцца,

Што стане нават больш, чым таямнiца.

 

Home Page     Змест

 

6342     СЛОДЫЧ

 

Хай сняцца, хоць зрэдку, салодкiя сны.

Мо, яву сабой падсалодзяць яны?

 

 

6401     НАДЗЕЙНАСЦЬ

 

Хаця нябёсы i люблю,

Але трымаюсь за зямлю.

 

 

6405     НЕВЯДОМАСЦЬ

 

Аб мiнулым розныя ёсць згадкi,

Вабяць, што засталiсь, як загадкi.

 

Home Page     Змест

 

6411     ЗАНАДТА

 

Чакалi надта сонечныя днi,

Але ад сонейка хаваюцца ў цянi.

 

 

6427     ЗОРНАЯ ХВАРОБА

 

На пiк нялёгка падымацца,

Яшчэ цяжэй на iм трымацца.

 

 

6438     АБАЧЛIВАСЦЬ

 

Не трэба хутка разганяцца:

Шлях можа крута павярнуць.

 

Home Page     Змест

 

6448     ПАВОЛЬНАСЦЬ

 

Не заўжды ў жыццi спяшацца трэба,

Бо iснуе шлях на эшафот.

 

 

6452     ГОРКАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ

 

Хачу людзей ўсiх добрымi лiчыць,

Але рэальнасць не дае падставы.

 

 

6473     ПРОЦIЛЕГЛАСЦЬ

 

Ляцяць, як птушкi, хутка думкi,

Паўзе павольна справа, як чарвяк.

 

Home Page     Змест

 

5474     ДУРАСЦЬ

 

Навошта сеяць столькi многа,

Што нельга ураджай сабраць?

 

 

6478     ВАБНАЯ НЕДАСТУПНАСЦЬ

 

У рэчкi вельмi стромкi бераг,

Вады ёсць шмат, ды як папiць?

 

 

6483     АДНАСТАЙНАСЦЬ

 

I зайцу абрыдне капуста,

Як морквы нi кроплi няма.

 

Home Page     Змест

 

6484     ВАДЫ ВАБНАГА

 

Прыемна вельмi быць у лесе,

Але не бачна паднябессе.

 

 

6537     УЛАСЦIВАСЦЬ

 

Мужчына – нiбы электрон:

Iмкнецца на часовую арбiту.

 

 

6538     УСЁ МIНАЕ

 

Няхай iдзе калючы снег,

Цяплом пацягне, ён растане.

 

Home Page     Змест

 

6539     ВЫНIК

 

Хвалебныя паслухаць можна словы,

Ды лепш на справы паглядзець.

 

 

6546     РОЗНАЕ ПРЫЗНАЧЭННЕ

 

Ад позiрку хавае прыгажосць,

Але ад жаху беражэ адзенне.

 

 

6556     ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ

 

Каб цень прыемны мець у спёку,

Патрэбна дрэва пасадзiць.

 

Home Page     Змест

 

6557     ПАДАБЕНСТВА

 

Ў грамадстве – як на курасаднi:

На нiжнiх падае памёт.

 

 

6577     НЕПРАДБАЧЛIВАСЦЬ

 

Знiшчае спёка, нiшчыць смага,

Крынiчаньку шукаюць, каб папiць.

 

 

6589     ПРЫЦЯГАЛЬНАСЦЬ

 

Калi прывабны агарод,

Не дапаможа нават плот.

 

Home Page     Змест

 

6590     НЯЎЗГОДНЕНАСЦЬ

 

Кароткi, нiбы хвост у зайца, дзень,

Ды шэраг спраў даўжэй, чым хвост лiсiцы.

 

 

6591     БЕЛАЕ I ШЭРАЕ

 

На дзве паловы дзелiцца жыццё:

На свята да вяселля i на буднi.

 

 

6594     НЕЧАКАНАСЦЬ

 

Здараецца, што i каваны конь

На роўным месцы можа спатыкнуцца.

 

Home Page     Змест

 

6620     СIНЕКУРА

 

Глядзелi колы з зайздрасцю на вось:

Рух мае, ды не трэба ёй круцiцца.

 

 

6635     ПРОЦIЛЕГЛАСЦЬ

 

Адзiнкам ўцешна дрэва пасадзiць,

Але бяздушна большасць iх ламае.

 

 

6638     НЕВЯДОМА

 

Рашэнне час прыйшоў прымаць,

Спяшацца трэба цi чакаць?

 

Home Page     Змест

 

6652     ПАМЯЦЬ

 

I праз шмат гадоў старыя пнi

Нагадаюць аб былым магутным лесе.

 

 

6658     МАГУТНЫ ПАТРОН

 

Як моцныя у дрэва каранi,

Страшэнны ураган яму не шкодзiць.

 

 

6662     IДЭАЛ

 

Не шкодзiць выбiраць бясконца,

Ды плямы мае нават сонца.

 

Home Page     Змест

 

6672     НЕПРЫСТАСАВАНАСЦЬ

 

Калi бясконца лашчыць слава,

Здаецца прорваю канава.

 

 

6673     ТЭАРЭТЫКI

 

Ўсе выяўляюць мужнасць i адвагу,

Пакуль не трэба галаву пакласць на плаху.

 

 

6696     ГОРКI ВЫНIК

 

Калi згiбацца цэлы час,

Ад стомы можна i зламацца.

 

Home Page     Змест

 

6697     ТУРБАВАННЕ МОЦНЫХ

 

Сцiскаць спружыну не патрэбна,

Бо небяспечны дасць адказ.

 

 

6711     НЕАДПАВЕДНАСЦЬ

 

Шампанскае страчае смак,

Як пiць яго звычайнай шклянкай.

 

 

6716     АБЫЯКАВАСЦЬ

 

Глухая грамада, як цёмны лес:

Пiлуюць дрэва, а другiм – ўсё роўна.

 

Home Page     Змест

 

6721     ЦУД РАНКУ

 

Зара, як казку, прыгажосць

Раскiдаць здатна у нябёсах.

 

 

6743     КЕПСКI ЎПЛЫЎ

 

Бяруць зусiм нягожыя урокi

Ад чорных хмар бялюткiя аблокi.

 

 

6768     НА АДЛЕГЛАСЦI

 

Як жыць далёка ад свякрухi,

Мацней любоў, бо меней скрухi.

 

Home Page     Змест

 

6773     АДПЛАТА

 

Добры ураджай дасць цалiна,

Хаця ўзнiмаць яе нялёгка.

 

 

6778     ВЫДАТКI КАРЫСНАСЦI

 

Хай вецер к долу вецце гне,

Але прыносiць дажджавыя хмары.

 

 

6789     ПРОЗА ЖЫЦЦЯ

 

Пяшчотным пальчыкам падчас

За бруд прыходзiцца кранацца.

 

Home Page     Змест

 

6790     СУМНЫ ВЫНIК

 

Як непадзельнае дзялiць,

Яно заўсёды сапсуецца.

 

 

6792     ШЛЯХ ДА IДЭАЛУ

 

Заўжды, каб лепшае знайсцi,

Рабiць патрэбна толькi спробы.

 

 

6798     ЗВЫЧКА

 

Ад злодзея не абаронiць плот,

Калi зладзейства не ганьбiць народ.

 

Home Page     Змест

 

6799     IНШАЯ СУТНАСЦЬ

 

I лужына крынiцай можа быць,

Як ў спёку надта хочацца папiць.

 

 

6803     АСЦЯРОЖНАСЦЬ

 

Не пераходзiць лепш там рэчку ўброд,

Дзе дно дакладна не знаёма.

 

 

6805     БЕСКАРЫСНАСЦЬ

 

Калi цябе не заўважаюць,

Нагадваць не патрэбна аб сабе.

 

Home Page     Змест

 

6810     ШКАДА

 

Парой у птушкi не хапае сiл,

Данеслi крылы каб яе у вырай.

 

 

6824     НЕ СХАВАЦЦА

 

Як замятаць сляды мятлою,

Ўсё роўна застаецца след.

 

 

6835     СТАЛАСЦЬ

 

Заўжды салёна-горкi пот,

Бо ён не здатны быць салодкiм.

 

Home Page     Змест

 

6846     ВАБНЫ ВЫНIК

 

Калi ёсць моц у плынi ручая,

Вада на дне каменьчыкi варушыць.

 

 

6858     КЕПСКАЯ ЧАСОВАСЦЬ

 

Як шлях на час паходня асвятляе,

То потым горш у цемразi iсцi.

 

 

6860     УПЭЎНЕНАСЦЬ

 

Мароз не вельмi дакучае,

Як ў хаце добра грэе печ.

 

Home Page     Змест

 

6864     ГОРА АД РОЗУМУ

 

Варон нiхто не памячае,

Лябёдка коле вочы ўсiм.

 

 

6877     МАСТАК

 

Як мае музыкант вялiкi талент,

Сыграе добра на адной струне.

 

 

6882     ПОШУК ЛЕПШАГА

 

На месцы камень абрастае,

Але на iм малы i ссохлы мох.

 

Home Page     Змест

 

6885     ЖЫЦЦЁВЫ ВАКЗАЛ

 

Заўжды лепш ехаць ў першым цягнiку,

Другога можна i не дачакацца.

 

 

6898     ПЕРШАПАЧАТАК

 

Пракласцi цяжка першы след,

Пасля iдзе шлях, як па маслу.

 

 

6932     НЕПРЫСТАСАВАНАСЦЬ

 

Куст ружы там расцi не змог,

Дзе пышна рос i цвёў быльнёг.

 

Home Page     Змест

 

6933     ПРАМАЯ ЗАЛЕЖНАСЦЬ

 

Толькi ўгноеная глеба

Даць ў змозе ўдосталь хлеба.

 

 

6954     ЗНIЖЭННЕ ЎЗРОЎНЮ

 

Як смага дапякае цэлы час,

Не да таго, каб адшукаць крынiцу.

 

 

6956     ЗРАЗУМЕЛАЯ НАВУКА

 

Заўсёды вучыць лепш бiзун,

Чым ўзнёслае настаўнiцкае слова.

 

Home Page     Змест

 

6965     ВЫДАТНЫ ВЫНIК

 

Зямля там здатна маннай з неба пасыпацца,

Дзе ўкладзены ў яе i пот, i праца.

 

 

6969     ЦУДОЎНЫ ВЫПАДАК

 

Як снег, бялюткi саду цвет,

Хоць зрэдку, ды ўпрыгожыць свет.

 

 

6976     ЧАСОВАСЦЬ

 

Бяжыць ў паводку шмат вады,

Яна праз час сыдзе заўжды.

 

Home Page     Змест

 

6987     ПАКУТНIЦА

 

Безабаронная прырода,

Калi нахабны чалавек.

 

 

6996     НЯЯСНАСЦЬ

 

Жыццё бяжыць, як з кроснаў палатно,

Цi будзе белым цэлы час яно?

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz