Анатолій Балуценка
5005
ГЛУХIЯ НЕТРЫ
Спатканне зацягнулася да рання,
Туманы распаўзлiся па зямлi,
Сцяжыначкi пяшчотнага кахання
Мяне ў глухiя нетры завялi.
25.01.2001
5019
ВОЧЫ КАХАНАГА
Жыццё падарыла мне цуд,
I шлях стаў цудоўным дзявочы,
Ад цемры няма больш пакут:
Мне свецяць каханага вочы.
29.01.2001
5031
ШЛЯХI КАХАННЯ
Вядзе каханне шляхам ўзлёту
Або нязносных цяжкiх ран,
Бо лёс на шлях кiдае слоту,
Дождж, снег, пранiзлiвы туман.
31.01.2001
5042
ПЛЫНЬ КАХАННЯ
Прыйдзе каханне калi да пары,
Цяжка прайсцi яго школу:
Плынi нiяк не адолець гары,
Толькi збягае да долу.
2.02.2001
5061
УЛАСНАЯ ВIНА
Каханне – жыцця прыгажосць i аснова.
Ззяць будзе яно цi мiне?
Прыходзiць заўсёды ў душу выпадкова,
Знiкае па ўласнай вiне.
5.02.2001
5073
НАЙЛЕПШАЕ ПАЧУЦЦЕ
Ад спраў натхненне маю i ад слоў,
Бо ззаду засталося лiхалецце,
Бо грэе, нiбы вогнiшча, любоў,
Найлепшае з усiх пачуццяў ў свеце.
6.02.2001
5086
ПАЛАЦ З ЛЁДУ
I палац, i долю з мёду
Абяцаў каханы мой,
Апынуўся палац з лёду,
Бо кахаў мяне зiмой.
9.02.2001
5106
ЗАЛАТЫ ЧАС
Маладосць даўно за паваротам,
I яе уцех не паўтарыць,
Лепш не пакiдаць любоў на потым,
Залаты час даны, каб любiць.
13.02.2001
5115
КАХАННЕ ЎДАЛЕЧЫНI
Павернецца калi лёс бокам чорным,
Без зорак ночы i без сонца днi,
Стаць можна абыякава-пакорным,
Але каханне ўжо ўдалечынi.
15.02.2001
5116
ПРАЙСЦI ПА КАНАТУ
Лёс зменлiвы i непадобны ў каханнi,
Кахаць – па канату прайсцi,
Высока ляцiць журавель у чаканнi,
Сiнiца даецца ў жыццi.
15.02.2001
5129
ХАПАЛА СВЯТЛА
Былi буры i туманы,
Ды хапала нам святла,
Ад твайго кахання п'яны,
Хоць зiма ў жыццё прыйшла.
17.02.2001
5130
ЛАНЦУГI ШЛЮБУ
Да мяне каханне тлее,
Хай бы лепш кахаў другi,
Ды душа не разумее,
Што ёсць шлюбу ланцугi.
18.02.2001
5133
ПАВАРОТЫ ЖЫЦЦЯ
Жыццё на паваротах ставiць вехi,
I нават праз гады iх не забыць,
Ды больш той паварот дае уцехi,
Якi дазволiў песцiць i любiць.
18.02.2001
5136
ПЯШЧОТНЫ ПАЦАЛУНАК
Я не прашу твайго кахання, не прашу,
Як i раней, iдзi сваiм кiрункам,
Ды зберажы ад халадоў маю душу,
Сагрэй яе пяшчотным пацалункам.
19.02.2001
5155
БАЛЬЗАМ НА РАНУ
Каханне прыйдзе нечакана,
Аб гэтым не ведаеш сам,
Душа, як адкрытая рана.
Цi будзе ёй даны бальзам?
21.02.2001
5159
СЛЯДЫ КАХАННЯ
Сляды кахання снегам замяло,
I я не пазнаёмiўся з табою,
Чакаю, каб хутчэй прыйшло цяпло,
Хачу яшчэ сустрэць цябе вясною.
22.02.2001
5160
ЖАДАНАЕ ДА БОЛЮ
Каханне – нiбы кайданы,
Страчаеш канчаткова волю,
Але яму няма цаны,
Яно – жаданае да болю.
22.02.2001
5162
СУХI ЛIСТ
Любоў закружыць, нiбы лiст сухi,
Якi плыве бязвольна ўнiз па плынi,
Бязгрэшнай можа быць i мець грахi,
Ды рэчышча ўсё роўна не пакiне.
22.02.2001
5163 СПАКУСА
Спакусы. Іх безлiч ў жыццi,
Бясконца мiж iмi блуканне,
Ды каб асалоду знайсцi,
Адну трэба выбраць – каханне.
22.02.2001
5164
ЦАНА КАХАННЯ
Каханне падобна вiну,
I цягне к сабе, як прынада,
Ды хутка страчае цану,
Як надта яго забагата.
22.02.2001
5165
НЯЛЁГКАЯ НОША
I замець прыйдзе, i пароша,
Не ўсё ў гаi спеў салаўя,
Каханне – нялёгкая ноша,
Ды цягнуць яе, бо свая.
22.02.2001
5167
ЗГАС АГОНЬ
Рана вiхуры прынеслi марозы,
Iх адчувае далонь,
Лёдам становяцца думкi i слёзы,
Згас у кахання агонь.
23.02.2001
5169
НАВАЛЬНIЦА
Часта вясна сэрцу любая снiцца,
Подыхi цёплых вятроў,
Бо нечакана прыйшла навальнiца
I разбурыла любоў.
23.02.2001
5172
КВЕТКА КАХАННЯ
Хадзiла лясамi, палямi, лугамi,
Каб кветку кахання знайсцi,
Шмат кветак стаптала ў шляху пад нагамi,
Здараецца так у жыццi.
23.02.2001
5173
ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА
Я чула аб дзiўнай, як цуд, асалодзе,
I ў нетры кахання зайшла,
Каб папапраць-кветку знайсцi пры нагодзе,
Спаткалась адна крапiва.
23.02.2001
5177
ЖЫЦЦЯЗДОЛЬНАСЦЬ
Чаму каханне гiне, як трава?
Бо зберагаць не ўмеў або не ўмела,
Яно павiнна жыць не год, не два,
Такiм быць жыццяздольным, нiбы дрэва.
24.02.2001
5178
ДБАЙНЫ КОМПАС
Каханне – дбайны компас у жыццi,
Каб аптымальны вызначыць напрамак,
Ўсё роўна, без яго куды iсцi,
Бо на шляху калдобiн шмат i ямак.
24.02.2001
5179
АХВЯРА БЕЗАДКАЗНАСЦI
Як без кахання згодная да шлюбу,
Сям'я не здатна быць магутнай парай,
А загадзя гатуецца на згубу,
Каб стаць ад безадказнасцi ахвярай.
24.02.2001
5282
ВЯСНОВЫ ДОЖДЖ
Дождж вясновы пралiваўся з хмары,
Сонца ззяла, не было тугi,
Халады змянiлi цалкам мары,
Сум ў душы, калi iдуць снягi.
13.03.2001
5189
ЧАРОМХАВЫ ХОЛАД
Бэз адцвёў, чаромха халадзiла,
Сэрца знемагае ад тугi,
Бо сваё каханне я згубiла,
Цвет яго зламаў сабе другi.
26.02.2001
5192
СПАЗНIЛАСЬ
Як ссохла ўсё ад спёкi, дождж пайшоў,
Ды ўжо бяда вялiкая здарылась,
Не здатна ашчаслiвiць i любоў,
Калi яна бяссорамна спазнiлась.
26.02.2001
5207
НЯСТРЫМНАЕ ЖАДАННЕ
Што лепей: восень, лета цi вясна?
Вясну прырода дала для кахання,
Пачуццi здатна абудзiць яна
I выклiкаць нястрымнае жаданне.
28.02.2001
5211
ПРЫГАЖЭЙШЫ
Дубы, як волаты, стаяць,
Ды вабiць моцны i вышэйшы,
Каханых проста выбiраць:
Хвалюе сэрца прыгажэйшы.
1.03.2001
5213
КАСЦЁР КАХАННЯ
Каханне урок дасць суровы
Цi ўзнёсласць ўздымае душу,
Ў кастры яго добрыя дровы
Або абэрэмак лаўжу.
1.03.2001
5214
ПАДАРУНАК
Дарую табе неба i лугi,
Шэпт рэчкi, ранкам сонечнае ззянне,
Багацце можа здатны даць другi,
Мой падарунак – палкае каханне.
2.03.2001
5215
ДЗЕВЯТЫ ВАЛ
Пачуццяў у душы – як хваль у бурным моры,
Але мацней усiх дзевяты вал,
Хвалюе моцна вельмi ў радасцi i горы,
Ды лепш, каб ён ў каханнi накрываў.
2.03.2001
5223
ЦI ПАКАХАЮЦЬ?
Шчасце схавалася дзесьцi ў тумане,
Як прамень сонца кране,
То туман хутка без следу растане.
Цi пакахаюць мяне?
2.03.2001
5228
АЗБУКА ЛЮБВI
Аднолькавая азбука любвi,
Ды iншую цяпер цалуе першы,
З другiм паўторна азбуку прайшлi,
Ён пiша прозу, дзе складалiсь вершы.
4.03.2001
5233
ХМЕЛЬ МЕДАВУХI
Я долю рашуча змяняю,
Больш квас журавiнны не п'ю,
Бо палка i шчыра кахаю,
Бо хмель медавухi люблю.
5.03.2001
5234
ЖАДАЛА СЭРЦА
Каханню свайму была рада,
Ды выбралi шмат аднаго.
У чым я цяпер вiнавата,
Што сэрца жадала яго?
5.03.2001
5238
ХОД ДУМАК
З добрых слоў сплятаюцца карункi,
Ў iх няма i ценю ад нягод,
Ды зусiм iнакшыя кiрункi
У каханнi мае думак ход.
6.03.2001
5244
ЗОРАЧКА
Зорачка, любая, мiлая
Вабiла цудам здалёк,
Доля прыйшла нешчаслiвая,
Нiшчыць агнём незнарок.
6.03.2001
5252
ЦУДОЎНЫ ПОСПЕХ
Сякерай не ладзяць гадзiннiк,
Каб поспех цудоўны прыйшоў,
Iнакшы спатрэбiцца чыннiк,
Пяшчоты жадае любоў.
8.03.2001
5258
ЗНЯВАГА
Душа пакутуе ад жорсткай знявагi,
Ад горкiх няправедных слоў,
Ды горай, калi не звяртае увагi
Каханы зусiм на любоў.
9.03.2001
5278
НЕАДКЛАДНАЯ СПРАВА
Пакiдаем каханне сваё на пасля –
Псiхалогiя кепская, стратная,
Муж пайшоў, хоць раней быў заўсёды каля,
Таму справа кахаць – неадкладная.
12.03.2001
5289
КРЫЛЫ КАХАННЯ
Нясуць, як лёгкi пух, кахання крылы,
Ды не заўжды прыходзiцца iх мець,
Пачуцце згасне, i не будзе сiлы
На вышыню жаданую ўзляцець.
14.03.2001
5290
ЦУД ПРЫРОДЫ
Агонь ў грудзях – сапраўдны цуд прыроды,
Калi яму палаць прыйшла пара,
Ён абыдзе любыя перашкоды,
Сагрэе або спапялiць да тла.
14.03.2001
5291
СЦЯЖЫНАЧКА КАХАННЯ
Вясна. Душа ў знямозе ад чакання,
Бо вёсны толькi дадаюць гады,
Вядзi мяне, сцяжыначка кахання,
Пайду, хаця не ведаю куды.
14.03.2001
5296
ПОДЛАСЦЬ
Жыццёвы шлях у нетрах заблукаў,
Ды неабходна разысцiся годна,
Кахаў, ды вельмi подла ашукаў,
Хай ненавiдзiць лепш высакародна.
15.03.2001
5301
КРЫЛЫ ЎЗНЁСЛАСЦI
Мне каханне прынесла i боль, i тугу,
Закахацца шчаслiва складана,
Адпачну i яшчэ зрабiць спробу змагу,
Складаць крылы узнёсласцi рана.
16.03.2001
5303
ЗАКОНЫ ПРЫРОДЫ
Ад кахання няма абароны,
Як i мураў для радыёхваль,
Ды вялiкай прыроды законы
Разбураюцца часам, на жаль.
16.03.2001
5321
ЖАДАНЫ НЕСПАКОЙ
Хоць кажаш «Не», як песня голас твой,
Лаўлю губамi палкае дыханне,
Прыйшоў да нас жаданы неспакой,
Здараецца заўжды так ад кахання.
17.03.2001
5338
ЗЗЯЛI ЗОРАЧКI
Ззялi зорачкi ўначы,
Слалася калоссе,
Ды каханне зберагчы
Мне не удалося.
20.03.2001
5339
УРОК КАХАННЯ
Каханне вельмi жорсткi дасць урок,
Ды сэрца прагна ў другi раз кахае,
Так да святла iмкнецца матылёк,
Хоць полымем i крылы абпякае.
20.03.2001
5340
IСКАРКА
Не запалiць запалкай дроў сырых,
Ад iскаркi сухiя загарацца,
Пяшчота ззяе у вачах тваiх,
Агонь ў душы прымусiць закахацца.
20.03.2001
5359
БЕРАГI КАХАННЯ
У кахання, як ў вялiкай рэчкi,
Ля вытокаў амаль разам берагi.
Плынь гадоў i хвалi бурнай спрэчкi
Аддаляюць бераг першы i другi.
24.03.2001
5362
МIЖ КРЫГ
Хiсткi човен у кахання,
Бо вяслуюць удваiх,
Здатны даць расчараванне,
Калi шлях iдзе мiж крыг.
25.03.2001
5370
ТОЛЬКI ПОПЕЛ
Хоць полымя i грэе, i натхняе,
Ля вогнiшча пабыць прыемна зноў,
Ды з часам толькi попел пакiдае,
Як полымя, гарачая любоў.
26.03.2001
5373
ЛIСТЫ КАХАННЯ
На душы цяпер спакой i цiша,
Хваляваў раней, як бура, ты,
Полымя лiсты кахання лiжа,
Любыя, пяшчотныя лiсты.
27.03.2001
5374
НIБЫ ЛЕТУЦЕННЕ
Спее непаметна за iмгненне,
Не пабачыць i не патрымаць,
Ды каханне, нiбы летуценне,
Здатна непаметна i знiкаць.
27.03.2001
5375
НЕ ГАРАЧЭЙ
Даўно прайшлi часы лучыны,
Ёсць электрычнасць для начэй,
Не печы грэюць, а камiны,
Ды не кахаем гарачэй.
27.03.2001
5393
БЕЛАЯ ГАЛУБКА
Белая галубка, голуб шэры
У блакiце разам з ёй ляцiць,
Трэба мець пяшчоты шмат i веры,
Каб галубку белую любiць.
30.03.2001
5399
ДЗЯКУЮ ПРЫРОДУ
Сады квiтнеюць, шчасця асалоду
З гарачых вуснаў, нiбы з кветак, п'ю,
I за вясну я дзякую прыроду,
Магчымасць дала мне сказаць: «Люблю».
30.03.2001
5405
ПАХОДНЯ КАХАННЯ
Нi лiтасцi няма, нi спачування,
Халодны позiрк, хоць блакiт ў вачах,
Паходня згасла палкага кахання,
Што асвятляла мой жыццёвы шлях.
31.03.2001
5408
ВОГНIШЧА ЎНАЧЫ
Каханне i пяшчоту зберагчы
Заўжды дапамагаюць ночы значна,
Палае зырка вогнiшча ўначы,
А ўдзень яго амаль зусiм нябачна.
31.03.2001
5412
ЗАЛАТЫ НАРОГ
Араць глыбока к шчсцю або гору?
Душою без аратага знямог,
На сэрцы ты праклала мне разору,
Бо у кахання залаты нарог.
1.04.2001
5425
НЕДАСТАТКОВЫ АРГУМЕНТ
Калi развод сям'ю руйнуе ўшчэнт,
Сякуць пад корань i без хвалявання.
А мо недастатковы аргумент,
Мiнулым каб зрабiць сваё каханне?
2.04.2001
5450
ВЫПРАБАВАННЕ
Заўсёды лёс дае выпрабаванне,
Бо шчасце здабываюць ў барацьбе.
Адбудзецца пяшчотнае каханне
Або, як быццам, не было цябе?
4.04.2001
5456
НЕЧАКАНАЕ КАХАННЕ
Ляглi маршчыны на душу i на чало,
Але цяпер душа, як ў маладосцi,
Ка мне каханне нечаканае прыйшло,
Не ведае, што я кахаю, хтосьцi.
5.04.2001
5459
IСКРЫНАЧКА
Гарыць iскрыначка пачуцця,
Але аб полыме тужу,
Бо цеплыню хачу адчуць я,
Каб грэла вогнiшча душу.
6.04.2001
5460 ЛЮСТЭРКА НА ВАДЗЕ
Шчасце – як люстэрка на вадзе,
Толькi што ў iм блiкi сонца ззялi.
Ды спакой жаданы дзеўся дзе?
Разбурылi гладзь дашчэнту хвалi.
6.04.2001
5462
ЦЯЖКIЯ ПЫТАННI
Жыццё ставiць цяжкiя пытаннi,
I на iх няпроста даць адказ,
Ўсе яны – пра вады у каханнi,
Ды кахаць нiхто не вучыць нас.
6.04.2001
5471
ЛЮБОЎ
Не прадказаць i не суняць любоў,
Яна, як сонца ўлетку, ярка ззяе,
Цi тлее, як касцёр без добрых дроў,
Згасае i паволi дагарае.
7.04.2001
5472
ПАЖАРЫ КАХАННЯ
Забудуцца розныя справы i твары
Знаёмых калiсьцi людзей,
Не згаснуць былога кахання пажары
У хвалях бягучых падзей.
8.04.2001
5473
НIКОЛI
Бязмерна стан вабiць, i грудзi, i губы,
I хочацца шлях к iм шукаць,
Нiколi не станеш жаданы i любы,
Як будзе другога кахаць.
8.04.2001
5481
ГОРКIЯ ЎРОКI
Жыцця урокi горкiя вучу:
Той непрыгожы быў, той надта грубы.
Кахання, нават сцiплага, хачу,
Цяпер любы жаданы мне i любы.
9.04.2001
5485
ПЛЫНЬ КАХАННЯ
Як паводка – плынь кахання,
Бо здараецца вясной.
Дачакаюся прызнання
Або быць далей адной?
10.04.2001
5487
ПАВУЦIНКА
Заўжды здараецца замiнка,
Як на прыкмеце любых шмат,
Каханне – нiбы павуцiнка.
А як зрабiць з яе канат?
10.04.2001
5497
СВЕТ КАХАННЯ
Свет кахання, нiбы сонца, яркi,
Ў iм цяпла хапае i святла,
Дорыць ён чароўныя падаркi,
Толькi б сцюжа болей не прыйшла.
11.04.2001
5499
АБАВЯЗКОВЫ ПРЫСУД
Каханне – як дыктатар i тыран,
Улiчваць не збiраецца умовы,
Каб сэрца не пякло ад цяжкiх ран,
Прысуд яго заўжды абавязковы.
11.04.2001
5500
ВЕРШЫ АБ ШЧАСЦI
Каханне часам – нiбы ланцугi,
А хочацца пачуць аб шчасцi вершы,
Бо, як вясна, ў душу прыйшоў другi,
А цела у абдымках мае першы.
11.04.2001
5514
ЛЮБОЎНЫЯ IМГНЕННI
Не ведае прырода выключэннi,
Каханне трэба, як надзённы хлеб,
Чароўныя любоўныя iмгненнi
Датычацца i стойкiх незачэп.
13.04.2001
5521
ЦУДОЎНАЯ ЗНАХОДКА
Вясна падымае у грудзях паводку,
I музыка льецца без слоў,
Цудоўную даць яна ў змозе знаходку,
Якая завецца любоў.
14.04.2001
5522
ДЗIЎНЫ ЦУД
Каханне блукае далёка ў дарозе,
Душу можа з часам сагрэць,
Але уварвацца у сэрца не ў змозе,
Калi дзiўны цуд не сустрэць.
14.04.2001
5523
БЕЗ АГЛЯДКI
Вясна, убiраюцца ў кветкi раслiны,
Цвiтуць без аглядкi сады,
Няма лепш цябе больш на свеце жанчыны.
Мо сэрца адкрыеш мне ты?
14.04.2001
5537
САЛОДКАЯ ЗГАДКА
Любоў прайшлась, як па траве каса,
Салодкую пакiнула мне згадку,
Хоць мёду непазнаная краса,
Як чай папiў я з цукарам ўпрыглядку.
15.04.2001
5540
СУЧАСНАЕ
Сучаснае становiцца мiнулым
Ўжо праз хвiлiны, месяцы, гады,
Ды палкае каханне ў сэрцы чулым
Сучасным застаецца назаўжды.
16.04.2001
5543
ПУСТАЦВЕТ
Вясна, але сiвер такi, як зiмою,
I вiшням квiтнець бы не след,
Таксама змярзае каханне з табою,
Асыпецца, як пустацвет.
16.04.2001
5546
НЕЎМIРУЧА ЖЫВЕ
Не стрымаць забаронай каханне,
Бо яно неўмiруча жыве,
Перашкода не дасць спадзявання,
Моц паводкi плацiну прарве.
17.04.2001
5547
АГОНЬ КАХАННЯ
Агонь не толькi грэе, а знiшчае,
Калi спантанна ён пачне палаць,
Руiны за сабою пакiдае.
Агонь кахання. Як iм кiраваць?
17.04.2001
5548
МIЛЫ СЭРЦУ
Бязмэтна гiнуць матылькi ў агнi,
Бо абгараюць у iх крылы,
Ды ночы вабяць значна больш, чым днi,
Агонь кахання сэрцу мiлы.
17.04.2001
5550
ЖАДАННЕ ПАГРЭЦЦА
Дагарае вогнiшча кахання,
Полымя ў вугольчыках бяжыць,
Ды пагрэцца ёсць яшчэ жаданне,
Час прыйшоў агонь паварушыць.
17.04.2001
5552
ЗАПЫТАННЕ
Каб не мець расчаравання,
Боль душы не адчуваць,
Лепш адкрыта пра каханне
Прыгажуню запытаць.
17.04.2001
5555
«ТАК»
Была зiма, ты мне казала «Не»,
I моцнай сцюжай веяла у грудзi,
Ды хутка ўжо вясна цяплом дыхне,
I можа «Так» гучаць цудоўна будзе.
17.04.2001
5558
ЗОРНАЕ КАХАННЕ
Гаснуць зоркi, як прыходзiць ранне,
Хаця ярка ззялi уначы,
Нават вельмi зорнае каханне
Толькi ночы здатны зберагчы.
18.04.2001
5563
ПРЫЗЕМЛЕНАЯ ЛЮБОЎ
Ад воблака узнёсласць, не ад хмары,
Бо пойдзе дождж, вада збяжыць у роў,
Заўсёды не такая, як у мары,
Прыземлена ў сапраўднасцi любоў.
18.04.2001
5564
ГРОЗНЫЯ ВIХУРЫ
Няхай нясуцца грозныя вiхуры,
Галлё няхай ламаюць у дубоў,
Нiколi не руйнуецца ад буры
Сапраўдная пяшчотная любоў.
18.04.2001
5567
ПУСТАЦВЕТ
Вясна падарыла каханне i летам
Чакала салодкiх пладоў,
Але апынулась яно пустацветам,
З падманных складалася слоў.
19.04.2001
5572
УСМЕШКА
Усмешка – добры падарунак,
Не трэба лепшага шукаць,
Яна i палкi пацалунак
Каханне здатны зберагаць.
19.04.2001
5595
ЦЕНЬ НА ДУШЫ
На душу ляглi густыя ценi,
Хоць буяе кветкамi вясна,
П'ю тугу пакуты, тым не меней,
Бо ў каханнi чорная мана.
21.04.2001
5609
ЧАРОЎНЫ АКIЯН
Прыйдзе час, адкрыецца прастора
Ў радасны чароўны акiян,
Ён дасць змогу зведаць вельмi скора,
Што каханне – здрада i падман.
24.04.2001
5623
ГОРКА
Хай будзе цiкаваю праца,
Шмат добрых, адданых сяброў,
Ды горка адной заставацца,
Нiчым не заменiш любоў.
26.04.2001
5635
ЧАКАЮ
Мая душа напоўнiлась пяшчотай,
I грэе, нiбы сонейка, яе.
Чакаю з нецярпеннем i турботай,
Цi сонейка тваю душу кране.?
28.04.2001
5637
АГОНЬ ПАХОДНI
Ты позiркам паходню запалiла,
А вогнiшча не хочаш запалiць,
Агонь палае жвава i iмклiва,
Але паходня хутка прагарыць.
28.04.2001
5639
ПОКЛIЧ ПРЫРОДЫ
Як моцны поклiч у прыроды,
Сумненне пройдзе, знiкне страх,
Нягледзячы на перашкоды,
Праб'е каханне сабе шлях.
28.04.2001
5640
БАГАТЫ
Магчымы знаходкi i страты,
Ўсё можа здарыцца ў жыццi,
Ды станеш сапраўды багаты,
Як зможаш каханне знайсцi.
28.04.2001
5644
РУБIКОН
Каханне не прымае забарон,
Яго парыў мацней вясновай плынi,
Свой кожны пераходзiць Рубiкон,
У нетрах або сонечнай далiне.
29.04.2001
5645
ЦАНА КАХАННЮ
Саспеюць цi не плады дзiўныя летам?
Раскiнула кветкi вясна.
Цi цвет упадзе на зямлю пустацветам?
Якая каханню цана?
29.04.2001
5649
НАДЗЕЯ НА КАХАННЕ
Бясконца вабiць ўсё, чаго няма,
Хоць час змяншае моцнае жаданне,
Iдзе ў душу суровая зiма,
Не скончыцца надзея на каханне.
30.04.2001
5650
ПАМЫЛКА Ў КАХАННI
Памылак шмат ў дыктантах i ў жыццi,
Ў двух соснах часам доўжацца блуканнi,
Ды можна цяжкi лёс сабе знайсцi,
Калi памылка стрэнецца ў каханнi.
30.04.2001
5657
КРЫЛЫ КАХАННЯ
То ўсмешкай ласкавай запалiш надзею,
То позiрк халодны, як лёд,
На крылах кахання я лётаць умею.
Цi будзе сумесным палёт?
1.05.2001
5658
БЯЛЮТКIЯ КВЕТКI
Раскiнула вiшня бялюткiя кветкi,
Iх вецер псуе i мароз,
Ў каханнi шчаслiвы канец вельмi рэдкi,
Руйнуе яго жорсткi лёс.
1.05.2001
5712
СЛЯДЫ ПЯШЧОТЫ
Цвiтуць цяпер маёй вясны сады,
Пялёсткаў белы цуд пасля чакання,
Пяшчоты першай вабныя сляды
Перараслi ў сцяжыначку кахання.
8.05.2001
5724
ВЯСНОВАЕ КАХАННЕ
Вясной здавалась рэчка морам,
Але ў душу прыйшоў адчай,
Вясновае каханне з горам,
Бо мора стала, як ручай.
9.05.2001
5746
АДЗIНСТВА
Адзiн для аднаго на свет прыйшлi,
Бо быць iначай проста не павiнна,
Iснуюць у адзiнстве на Зямлi
Цудоўная жанчына i мужчына.
12.05.2001
5755
СЭРЦА ЗАКАХАНЫХ
Хоць ведаюць, што скончыцца паганым,
Бо прыклады падставы не даюць,
Непадуладна сэрца закаханым,
Замужжа клiча, i таму iдуць.
14.05.2001
5768
ЧАС ЗАВЯДАННЯ
Вясна падарыла каханне,
Ўраз лета пранеслась затым,
Яно ў смутны час завядання
Спадае лiстом залатым.
15.05.2001
5772
КВЕТКI КАХАННЯ
Цвiтуць амаль бясконца кветкi ружы,
I на купалле папараць ўначы,
Адных каханне безупынна кружыць,
Другiм яго нiяк не зберагчы.
16.05.2001
5782
СЦЕЖКА КАХАННЯ
Да шчасця сцежка або да бяды?
Iду, але наперад невядома,
Якiм каханне будзе праз гады.
Цi радасць прыйдзе, цi ад смутку стома?
18.05.2001
5785
ШТЫЛЬ
Зруйнаваць каханне здатна муры,
Каб адрэзаць свайго шчасця скрыль,
Бо яго мацуюць толькi буры,
Вельмi небяспечны яму штыль.
19.05.2001
5793
РУЖЫ КАХАННЯ
Мiнулi у маёй душы спаўна
Дажджы, вятры, мяцелiцы i сцюжы,
Душу сагрэла сонейкам вясна,
I расквiтнелi ў ёй кахання ружы.
19.05.2001
5798
РАКА КАХАННЯ
Няма нават астраўка,
Здзейснiлiсь жаданнi,
Паўнаводная рака
У маiм каханнi.
19.05.2001
5821
КЛЕЙ КАХАННЯ
Лёс раскалоўся на кавалкi
Ад доўгiх студзеньскiх завей,
Знайду вясною для папраўкi
Пяшчотнага кахання клей.
23.05.2001
5832
НЯМА АБАРОНЫ
Ад лома няма абароны,
Руйнуе любыя замкi,
Таксама мужчына ўлюбёны
Упарты ў каханнi такi.
25.05.2001
5853
ПАЦАЛУНАК
Цалаваў мяне палка другi,
Але быў, як цудоўны дарунак,
Сапраўды для душы дарагi
Сцiплы, iншы зусiм, пацалунак.
29.05.2001
5861
ДЗIВОСНАЯ ЛЮБОЎ
Iдзем зачараваныя па пожнi,
Квiтучая вясна вярнулась зноў,
Пакуль жывеш, не можа быць апошняй
Дзiвосная чароўная любоў.
29.05.2001
5867
ЧЫСТЫ ГУК
Гучыць ў душы чароўная струна,
Ёй чысты гук дае заўжды каханне,
Ды з часам рвецца цi хлусiць яна,
Нязванае прыйдзе расчараванне.
30.05.2001
5882
НЯПРОСТАЕ ЗАДАННЕ
Калi разбурыцца каханне,
Душу пачне агнём пячы,
Не вельмi простае заданне
Сваё каханне зберагчы.
1.06.2001
5886
ШЛЯХ КАХАННЯ
Заўжды сканчаюцца калiсьцi ўсе шляхi,
Такi канец любога пачынання,
Шкада, як скончыцца для сэрца дарагi
Цудоўны, як вясёлка, шлях кахання.
1.06.2001
5889
ВЫТОК
Ласкавы позiрк i усмешка, нiбы сонца,
Пяшчотных нават не патрэбна слоў,
Заўжды цяплом душу ахутваюць да донца,
Яны – выток, з яго плыве любоў.
2.06.2001
5912
ЦАНА КАХАННЯ
Усё каханне можна выпiць ўраз да дна,
Каб ўтаймаваць хутчэй ад спёкi прагу,
Але павольнаму каханню больш цана,
Яму аддаць надзейней перавагу.
4.06.2001
5920
ГАРАЧЫЯ ВIХУРЫ
Расплавiцца i камень можа ўраз,
Як хопiць у агня тэмпературы,
Ў каханнi сэрца пакарыць не час,
А моцныя гарачыя вiхуры.
5.06.2001
5948
ШЛЯХ ДА ЗОРАК
Ляцець да зорак цяжка i складана,
Бо добра бачны толькi шлях ўначы,
Хто пакахае шчыра i аддана,
Няшчадна крылы можа абпячы.
10.06.2001
5952
МАЛАНКI ПОЗIРКАЎ
Вясна, няма рамонак, выбраў рэшку,
Маланкi тваiх позiркаў лаўлю
I шчырую прыгожую усмешку,
А вусны самi шэпчуць: «Я люблю».
10.06.2001
5961
ПАВУЦIНКА
I ў моцнага кахання ёсць замiнка,
Ды ад яе пазбаўлюся наўрад,
Прыцягвае яно, як павуцiнка,
Лепш каб цягнула моцна, як канат.
11.06.2001
5966
НОВАЕ КАХАННЕ
Мiнулага кахання боль нашу,
Было нядобрым вельмi развiтанне,
Ачысцiць ў змозе ад пакут душу
Не слёз паток, а новае каханне.
11.06.2001
5967
ВЯСНОВЫ ГРОМ
Як гром вясновы, першае каханне
Душу хвалюе шчасцем зноў i зноў,
Пайшло ў нябыт зiмовае чаканне,
Наперадзе пяшчотнасць дзiўных слоў.
11.06.2001
5974
ПАЛЁТЫ Ў МАРАХ
Палёты ў марах я люблю,
Ды зноў пакуль што не лятаю,
З нябёс спусцiўся на зямлю,
Ты мне сказала: «Не кахаю».
12.06.2001
5977
ПАДЗЯКА
Хай падаюць камнi з нябёс,
Няхай ажываюць вулканы,
Ды я буду дзякаваць лёс,
Бо стаў ад кахання, як п'яны.
12.06.2001
5994
ХОЧАЦЦА КАХАННЯ
Як хлеба, хочацца кахання,
Душы пяшчотнай i рукi,
Змарылась цяжка ад чакання,
Пакуль яшчэ няма мукi.
15.06.2001
Апошні верш тэмы
Home Page Змест