6. Вершы аб імкненні, мары, надзеі

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

9     МАЛАЯ НАДЗЕЯ

 

Малая надзея, як цуд, ўсё адно,

Надзея калi не пакiне,

Яна не дае апусцiцца на дно,

Хоць цяжка паплыць супраць плынi.

 

Бо моцная плынь панясе хутка ўнiз,

Закруцiць магутнай вадою,

Надзея – цудоўны прыемны сюрпрыз,

Дазволiць змагацца з бядою.

 

Здаецца: трымаешся толькi амаль,

Сканчаюцца кволыя сiлы,

Ды веру надзея дае – нiбы сталь,

Бо вырастуць моцныя крылы.

 

А крылы у змозе узняць да нябёс,

Душэўная пройдзе завея,

Зноў стане цудоўным паранены лёс:

Яго ўратавала надзея.

 

Хапаць за саломiнку трэба заўжды,

Калi больш не будзе нiчога,

Малая надзея пазбавiць бяды,

I знiкне былая трывога.

 

Калi паспытаць лёсам гора дано,

Спаткае палоса благая,

Каб камнем не кануць у вечнасць на дно,

Ўратуе надзея малая.

 

28.09.1992

 

Home Page     Змест

 

78     ХВАЛI

 

Хаця бягуць за хваляй хваля,

Бег iхнi ў буру не стрымаць,

Хай памiж iмi будзе цаля,

Нiколi iншай не дагнаць.

 

Хоць нават з усiх сiл старацца

I волю у кулак збiраць,

Нiколi iм не абдымацца

I ў вусны нельга цалаваць.

 

Мiнае попусту пяшчота,

Хоць хваль прыгожых вельмi шмат,

Ды замiнае адзiнота,

Сустрэцца доля дасць наўрад.

 

Шмат ёсць людзей, ды дзе мой любы?

Мы з iм падобны бегу хваль:

Мог песцiць, цалаваць у губы,

Ды незнаёмы мне, на жаль.

 

У кожнага свая сцяжынка,

Мо, дзе скрыжуюцца яны?

Ды для знаёмства ёсць замiнка,

Чакаю будучай вясны.

 

Раскiнуць дрэвы лiст зялёны,

I стане на душы цяплей,

Мяне сустрэне мой ўлюбёны,

У хваль не так, як у людзей.

 

21.12.1992

 

Home Page     Змест

 

98     РУЖОВЫЯ МАРЫ

 

Здалёк здаецца: ўсё ў дастатку радам,

Грыбоў i ягад ў лесе цэлы воз,

I сыпацца у кошык будуць градам,

У лес пайшоў – нiчога не прынёс.

 

Здаецца: рыбы ў рэчцы ёсць даволi,

I будзе юшка добрая з яе,

Але ў мяне не бралася нiколi,

Мець сталы поспех рыба не дае.

 

Здаецца, што вакол ёсць шмат дзiчыны,

I стрэльба, i сабака ёсць ў мяне,

Ды лес не аддае сваёй данiны,

I добры поспех кожны раз мiне.

 

Здаецца: ўсё само расце на дачы,

Ды корпаюсь штодзённа, нiбы крот,

Бо самi не рашаюцца задачы,

Патрэбна праца цяжкая i пот.

 

Вядуць упарта ў край цудоўны мары,

За час i ўменне след плацiць цану,

Ды прыйдзецца купляць ўсё на базары:

I рыбу, i грыбы, i дзiчыну.

 

Ажыццявiцца надта цяжка марам,

Ў ружовых марах скрыта шмат пагроз,

За морам i цялушка амаль дарам,

Ды дарагi занадта перавоз.

 

1.09.1993

 

Home Page     Змест

 

116     SOS!

 

Як гнеўна лёс за борт кiдае,

Здарыцца можа так ў жыццi,

Саломiнка дзе будзе тая,

На дно каб камнем не пайсцi?

 

Калi зусiм святла не будзе,

Хаця б з далёкiх маякоў,

Не дапамогуць ў пару людзi,

Жыццёвы шлях амаль прайшоў.

 

I кожны, хто ужо загiнуў,

I хто цяпер на дно iдзе,

Меў сябра, што яго пакiнуў

Змагацца аднаго ў бядзе.

 

Але, калi бяда здарылась,

I небяспечная яна,

Ды дапамога запазнiлась,

Нялёгка выбрацца са дна.

 

Хоць, як саломiнка, надзея,

Ды сiлы ад яе прыйдуць,

Рашучасць у змаганнi спее

Жаданы бераг дасягнуць.

 

Як доля злосна пасмяецца,

Бо вельмi многа награшыў,

Бог з дапамогай адгукнецца,

Як будзе SOS гучаць ў душы.

 

9.09.1993

 

Home Page     Змест

 

177     ЧАРОЎНАЯ АСНОВА

 

Ў рэальнасцi затоена пагроза,

Што мара не ўзлятае да нябёс,

Ў рэальнасцi iснуе толькi проза,

Паэзiю у мар знiшчае лёс.

 

У вынiку любоўнага экстазу

Ўзнiкае летуцення дзiўны стан,

I непрыметна iсцiна адразу,

Што мара расплывецца, як туман.

 

Здавалась: было стала шчасце поруч,

Ад слодычы расчульвалась душа,

Ды на праверку засталася горыч,

З туману утварылася iмжа.

 

Як хораша было для сэрца разам!

Казаць аб шчасцi не хапала слоў,

Паэзiя пацiху знiкла з часам,

А з прозай не стыкуецца любоў.

 

Рамантыка – чароўная аснова,

Як вабяць мроi, мары, мiражы!

Бо нерэальнасць – важная умова,

Каханне каб палала у душы.

 

Прыемна ад любоўнага пажару,

Няхай бягуць няўмольныя гады,

Як зберагаць ў душы бясконца мару,

Каханне зберажэцца назаўжды.

 

24.09.1993

 

Home Page     Змест

 

188     РЭАЛЬНАСЦЬ I МАРЫ

 

Я ад рэальнасцi бягу,

З бядою каб не сустракацца,

Ўцячы пакуль што не магу,

Ад лёсу нельга адарвацца.

 

Трымае ён, як ланцугi,

Хаця не адчуваю скруху,

Бясконцыя раблю кругi,

Але няма наперад руху.

 

Хаця няма благiх пагроз,

Чакаць не след суровай кары,

Але трымае моцна лёс,

Не дазваляе жыць у мары,

 

Каб бачыць яркае святло

I толькi у блакiце неба,

Ды так нiколi не было,

Цярпець жыцця рэальнасць трэба.

 

Дае бясконца лёс урок,

Знiшчае цалкам летуценнi,

Ўбок не дазволiць зрабiць крок,

Здабыць каб вабныя iмгненнi.

 

Боль прапануе i тугу,

Каб iх стрываць, патрэбны сiлы,

Я ад рэальнасцi бягу,

Лепш паляцець, былi каб крылы.

 

29.09.1993

 

Home Page     Змест

 

220     ВУЧОНЫЯ I ПАЭТЫ

 

Дапамагчы занадта проста,

I даць саломiнку ў бядзе,

Але душэўная кароста

Не бачыць небарак нiдзе.

 

Як альпiнiст стаiць трывала,

Надасць ўраз дапамогу ён,

Бо без яе жыццё б прапала,

Такi цудоўны ў гор закон!

 

Ў навуцы працаваў нямала,

Ды на вяршыню не ўзышоў,

Бо ўнiз скiдалi мяне стала,

Хоць лез на горы зноў i зноў.

 

I стаў халодны да навукi,

На лепшы час яе адклаў,

Ды цалкам нечакана ў рукi

Паэта лiру атрымаў!

 

Мне спадабалась справа гэта,

Я вершы любыя пiшу.

Мо, доля лепшая паэта,

Не будзе больш студзiць душу?

 

Хай будзе вецер, нават бура!

Штыль, болей сэрца не грызi!

Эол! Вазьмi з сабой Амура,

Моц ветру дай у ветразi!

 

8.10.1993

 

Home Page     Змест

 

288     НАДЗЕЯ ДУШЫ

 

Ў жыццi ўсё пройдзе, як i не было,

Сцiрае памяць тонкасцi падзей,

Але душу ў стан iншы прывяло:

Змяняецца ментальнасць у людзей.

 

Як лёс бясконца i няшчадна б'е,

Няма падстаў здаволiцца сабой,

Душа ў няшчаднай жорсткай барацьбе

За годнасць уступае ў цяжкi бой.

 

Нiколi не бывае перамог,

Руйнуецца душа у барацьбе,

Нiхто лбом мур прабiць яшчэ не змог,

Ды толькi гузы набiваў сабе.

 

Збягуць гады, i цяжкасцi мiнуць,

I зноў заззяе ярка зорны час,

Але душу нялёгка ўскалыхнуць,

Калi iмпэт чароўны цалкам згас.

 

Ахвяры лепей не рабiць з душы,

Боль прымае няхай толькi цела,

Душа каб зберагалася ў цiшы,

Непатрэбных пакут не цярпела.

 

Ўсё пройдзе, нiбы ранiшнi туман,

Ў душу не трэба дапускаць бяды,

Калi ў душы жыве узнёслы стан,

Надзея будзе жыць у ёй заўжды.

 

17.11.1993

 

Home Page     Змест

 

294     ВОГНIШЧА НАДЗЕI

 

Загарэлась вогнiшча надзеi,

Полымя пячэ маю душу,

Ды пакуль не радуюсь падзеi,

Лёс са мною лепшым быць прашу.

 

Полымя ўзлятае аж да неба,

Ды няма яшчэ жаданых спраў,

Вельмi многа мне зусiм не трэба:

Хочацца, каб любы пакахаў.

 

I на сэрцы сталая трывога,

З iм сустрэнусь, нiбы незнарок,

Спадзяванняў маю надта многа,

Але ён глядзiць у iншы бок.

 

Вясной вiшнi распусцiлi шаты

I пялёсткi сыпяць на зямлю,

З парамi чароўныя дзяўчаты,

Без адказу толькi я люблю.

 

Маё сэрца ад пачуцця млее,

Але прыйдзе i мой зорны час,

Запалала вогнiшча надзеi,

I пакуль iмпэт душы не згас!

 

Адрастаюць ад кахання крылы,

Веру цвёрда: горкi час мiне,

Прыйдзе шчасце, i жаданы мiлы

Пакахае палка i мяне.

 

21.11.1993

 

Home Page     Змест

 

296     ЛЕТУЦЕННIКI

 

Шмат летуценняў ўзнёслых i прыемных,

Яны – знаходка вабная душы,

Няма нiколi летуценняў дрэнных.

Ўсю прозу прэч! Няхай гучаць вершы!

 

Хаця што крок чакае непрыемнасць

Або бяда сустрэнецца ў жыццi,

У летуцення добрая адменнасць:

З iм цуд дзiвосны можна ўраз знайсцi.

 

Жыццё няспынна прапануе шкоду,

Знiкае хутка радасць назаўжды,

А летуценне дорыць асалоду,

Нясе душу ў квiтучыя сады,

 

I ад бяды яе абараняе,

Дае ў уяве добрае пазнаць,

Душа цяпло i шчасце атрымае,

I лёд абразы стане адтаваць.

 

Прыходзiць ў сэрца жорсткасць чалавеку,

Калi ён ў дзiўных марах не лятаў,

А летуценнiк добрым быў спрадвеку,

Гуманнасцi нiколi не губляў.

 

Няхай часцей лунаюць летуценнi,

Было каб болей шчасця на Зямлi,

Святло душы рашуча знiшчыць ценi,

Яны вытокам жорсткасцi былi.

 

22.11.1993

 

Home Page     Змест

 

302     МЭТА ЦI ШЧАСЦЕ?

 

Адным жыццё – шырокая дарога,

А iншым нават сцежкi не знайсцi,

Жывуць на свеце ўсе не вельмi многа,

Ды трэба шлях да фiнiшу прайсцi.

 

Лепш ношу выбiраць сабе па сiлах,

Пад цяжаром яе каб не стагнаць,

Шукаць па сэрцы, не па твары мiлых,

Якiя будуць горача кахаць.

 

Прасцей задачы i лягчэй рашэннi,

I меней на шляху жыцця бяды,

Парадуюць цудоўныя iмгненнi,

Складуць яны шчаслiвыя гады.

 

Калi ў мэце высока ставiць планку,

Не пераскочыць мiгам праз яе,

Хаця скакаць ад самага свiтанку

Да ночы, мэта шчасця не дае.

 

Калi душа жаданага шукае,

Ды можна задаволiць яе ўраз,

То шчасце ў цёмным лесе не блукае,

Чым менш мэта, тым больш шчаслiвы час.

 

Жыццёвы шлях, як цуд, прыемным будзе,

Як паднябеснай не жадаць мэты,

Высокую мэту як ставяць людзi,

То шчасця не знаходзiцца заўжды.

 

24.11.1993

 

Home Page     Змест

 

340     СМЕЛЫ КРОК

 

Плыве ў нябыт за годам год,

Лёс прапануе толькi мукi,

Душа стамiлась ад нягод,

А шчасце не даецца ў рукi.

 

Ляцiць, як птушка, ўвышынi,

Ды зблiзку любага не бачу,

Iдуць бязрадасныя днi,

Чакаю кволую удачу.

 

Але яе дасюль няма,

Без шчасця жыць зусiм пагана,

Бо прабягаюць днi дарма,

А сэрца ные, нiбы рана.

 

Надзею не страчаю я,

Што знiкнуць боль душы i гора,

I доля зменiцца мая,

Здабуду, ўрэшце, шчасця мора.

 

Спаўна прайшла бяды урок,

Не буду больш чакаць нагоды,

Зраблю да шчасця смелы крок,

Каб ачмурэць ад асалоды.

 

Няхай ляцяць ў нябыт гады,

Шукаць не буду апраўданне,

Больш ў сэрца не пушчу бяды,

Няхай пануе ў iм каханне!

 

8.12.1993

 

Home Page     Змест

 

345     ВЯСНОВАЯ НАДЗЕЯ

 

Час зiмнi скончыўся суровы,

Снег ручаямi збег даўно.

Вясна. Цудоўны цвет вiшнёвы

Глядзiць цяпер ў маё акно.

 

Вiльготная чарнее глеба,

I на шляхах не сохне гразь,

А праз акно я бачу неба

I белы, нiбы снег, ветразь.

 

Вясной цудоўная нагода

Квiтнеючы пабачыць сад,

Ад паху ў сэрцы асалода,

Чаруе дзiўны вiшань рад.

 

Жыццё увесну – нiбы казка,

Вакол здзiўляе навiзна,

А на душы краса i ласка,

Iх шчодра дорыць ўсiм вясна.

 

Зiмой амаль пачуцце тлее,

Але вясна вярнулась зноў!

I ажыла ў душы надзея,

Што прыйдзе палкая любоў.

 

Хачу пачуць кахання словы,

Казаць не буду болей: «Не!»

Вясна. Цудоўны снег вясновы

Спадае хай пад ногi мне.

 

9.12.1993

 

Home Page     Змест

 

369     НАДЗЕЯ ПАКАХАЦЬ

 

Калi пачаў гарэць касцёр кахання,

Лепш даць магчымасць для яго палаць,

Бо не занадта цяжкае заданне,

Сачыць за iм i пiльна зберагаць.

 

Калi не даць кастру сваю ахвяру,

Ён хутка без нагляду прагарыць,

Як зберагаць, ў дастатку будзе жару,

Цяпло кахання ў змозе ён дарыць.

 

Але ў жыццi бывае дождж i вецер,

I вогнiшча размые без слядоў,

Пачуцце згасне лепшае на свеце,

Не часта нараджаецца любоў.

 

Касцёр кахання без турботы згасне,

Не дасць ён нi святла, анi цяпла,

Была мажлiвасць зведаць мiр i шчасце,

Была, ды незаўважанай прайшла.

 

Хоць зараз не здарылася, не шкода,

Не след занадта моцна сумаваць,

Час прыйдзе, i зноў з'явiцца нагода,

Касцёр кахання можа запалаць.

 

Пяшчотаю ён сэрца абагрэе,

Чароўным стане навакольны свет,

Як не згасае палкая надзея,

Чакаць яе ажыццяўлення след.

 

27.07.1994

 

Home Page     Змест

 

391     СВАБОДА ВЫБАРУ

 

Свабода выбару! Здаецца: ёсць яна!

Ды выбар кожны раз пакуль няўдалы,

Таму што у яе нязначная цана,

Бо выбар ёсць, але няма падставы.

 

Направа пойдзеш, хутка трапiш у тупiк,

Налева звернеш – пападзецца яма,

Хаця назад вярнуцца можна, ды не звык,

Ды прорва на шляху, як крочыць прама.

 

Хоць добры выбар ёсць, але яго няма,

I крочаць ўсе панура, як iзгоi,

Iмкнуцца выбраць светлы любы шлях дарма,

Iснуе стала ён ў цудоўнай мроi.

 

Ствараць прыемна вiртуальны ўзнёслы свет,

У летуценнi крочу я не першы,

Жыве цiкава i насычана паэт,

Бо мроi хутка можна ўплесці ў вершы:

 

Цi ў дзiўных марах дасягнуць вышынь нябёс,

Цi апусцiцца ў мора на глыбiнi,

Чаруе шчасцем вiртуальны светлы лёс,

Яно душу нiколi не пакiне.

 

Свабода выбару! Яе няма для нас,

Бо ўзнёслым мроям шлях заўжды закрыты,

Яны – як электрон, якi на нейкi час

Зрываецца з прызначанай арбiты.

 

13.11.1994

 

Home Page     Змест

 

442     НАДЗЕЯ НА ДАПАМОГУ

 

Калi душа пачне радком спяваць,

Пачуццяў таямнiцу ўраз раскажа,

Душа паэта здатна адчуваць

I сум, i радасць, што на сэрца ляжа.

 

Складаю вершы ад iмя жанчын,

I нават ад iмя маленькiх дзетак,

Бо адчуваю пералiк прычын,

Чаму ў душы бывае так i гэтак.

 

Не ведаю, цi правiльна пiшу,

Бо мне чытач пра вынiк толькi скажа.

Мо, прыйдзе яшчэ час майму вершу,

Калiсьцi на чытацкi стол ён ляжа.

 

I зборнiку хацелась назву даць

Па-простаму: «Размова з чытачамi».

Цi будуць вершы ўяву хваляваць,

Цi глянуць ў тэкст халоднымi вачамi?

 

Багата пра пачуццi я пiшу,

Ды з друкам вынiкае перашкода,

Жадаю сэрца ўкласцi i душу

У вершы, што складаю для народа.

 

Каго аб дапамозе папрашу?

Няма прарока у сваёй Айчыне...

А, можа, жыць яшчэ майму вершу,

Мо, з Божай дапамогай не загiне?

 

13.12.1994

 

Home Page     Змест

 

572     МАРА

 

Цудоўна, як распусцiць крылы мара,

Упарта ўперад па шляху жыцця вядзе,

Каб далягляд не затуляла хмара

I небяспеку пiльна бокам абыдзе.

 

Нялёгкi шлях становiцца лягчэйшым,

Душу больш моцна перашкоды не гнятуць,

Бо ясна, што спатрэбiцца ў далейшым,

Заўсёды мары сiлы шчодра дадаюць.

 

У думках мара дзiўная лунае,

Яна падобна на мiраж або на дым,

Ды цуд вялiкi мара утварае,

Бо зробiць сэрца чалавека маладым.

 

I адгадуе для палёту крылы,

Каб ў вабных думках ў паднябессе узляцець,

Свет навакольны дзiўны стане мiлы,

Каб добрым позiркам з пяшчотаю глядзець.

 

Быць сталым летуценнiкам цiкава,

Хоць нават мара надта марнаю была,

Ў руках гарыць ад мар цудоўных справа,

Без iх у смутак ўраз дарога б пралягла.

 

Пакуль жывы, як хлеб, патрэбны мары,

Ад iх душа пяшчотнай вельмi можа стаць,

Палаюць ў ёй цудоўныя пажары,

Без ўзнёслай мары немагчыма пакахаць.

 

21.02.1995

 

Home Page     Змест

 

577     ЖАДАННI

 

Жаданнi! Iх заўжды ў душы багата,

Ляцяць яны, як птушак чарада,

Калi ажыццявiць жаданне – свята,

Iначай цiсне на душу бяда.

 

Жаданняў шмат, яны за гарызонтам,

Калi, на шчасце, здзейснiцца адно,

То iншыя iдуць шырокiм фронтам,

Не пусцiш ў дзверы, лезуць у акно.

 

Жаданнi стала рухаюць наперад,

Цiкавасцi працуе пачуццё,

Бо без жадання шлях iдзе у нерат,

Адвечны рух i ёсць само жыццё.

 

Жадання дасягнуць заўжды цудоўна,

Ды новае ўраз стане на парог,

Як лёс не дасць здабыць яго, ўсё роўна

Прайсцi прыемна вабных шмат дарог.

 

Жыццё украсу мае ад жадання,

З жаданнем лёгка i цудоўна жыць,

Галоўнае ў жыццi – знайсцi каханне,

Яго жаданне здатна падарыць.

 

Няхай жаданняў будзе вельмi многа,

Без iх iмпэту – шлях у небыццё,

Прыгожая, як майскi сад, дарога,

Па ёй вядуць жаданнi у жыццё.

 

23.02.1995

 

Home Page     Змест

 

591     ПРАМЕННЕ

 

Заззяў прамень цудоўны i пагас,

Здавалась: усмiхнецца шчодра доля,

Але спаткаў зусiм iнакшы час:

Пайшлi надзея, радасць i патоля.

 

Хмурынкi заглянулi мне ў душу,

Хоць толькi ззяння сонейка ахвота,

Прыйшлось трываць халодную iмжу,

Абрыдла вельмi жудасная слота.

 

Хай нават моцны прыпячэ мароз,

I шлях жыццёвы занясе завея,

Што стрэну вабны i цудоўны лёс,

Зноў тлее незгасальная надзея.

 

Але яна мацнее кожны дзень

I распраўляе паступова крылы,

Каб зноў заззяў прываблiвы прамень,

Па сэрцу зноўку прыглянуўся мiлы.

 

Ад роспачы няма начамi сну,

У цяжкiх думах сустракаю ранне,

Хачу спаткаць хутчэй ў душы вясну,

А разам з ёй пяшчотнае каханне.

 

Але пакуль зiмовыя снягi,

Сняжыначак халодных шапаценне,

Хачу, каб любы, сэрцу дарагi

Змог запалiць ў маёй душы праменне.

 

2.03.1995

 

Home Page     Змест

 

592     НЕВЯДОМАСЦЬ

 

Мне невядомасць хочацца пазнаць,

Бо таямнiца вельмi моцна вабiць.

Кастру жадання проста запалаць,

Ды спёку як нязносную аслабiць?

 

Мэту патрэбна хутка дасягнуць,

Iнакш нiколi не знайсцi спакою,

Бясконца думкi спелыя iдуць,

Быжыць надзея моцнаю ракою.

 

I абяцае добрае заўжды,

Але адбыцца можа i благое,

Ды смелым пакарацца гарады,

У невядомасць iх штурхае мроя.

 

Iснуюць летуценнiкi ў жыццi,

У невядомасць што шляхi праклалi,

Наперад ўраз гатовыя iсцi

У свет, яшчэ дзе людзi не бывалi.

 

Каб навiны цуд для людзей адкрыць

I шчасця мець ад поспеху без меры,

Каб рэч арыгiнальную стварыць,

Iдуць у невядомасць iнжынеры.

 

Камусьцi невядомасць горш нягод,

I не глядзяць ёй смела у аблiчча,

Шукаць жадаюць iншыя прыгод:

У невядомасць iх натхненне клiча.

 

3.03.1995

 

Home Page     Змест

 

594     ПЕРШАПРАХОДЦЫ

 

Быць летуценнiкам заўжды шукаў нагоды,

Каб марных безлiч нараджаць iдэй,

Дабра ад iх няма, але няма i шкоды,

А проста жыць становiцца лягчэй.

 

Бо, як няма ў жыццi зусiм нiякай мары,

Нябачна сэнсу, для чаго i жыць,

Бо радасцi няма, душу гнятуць цяжары,

Яна ў палёт узнёслы не ляцiць.

 

Любая мара ў першы час амаль пустая,

Яе не здзейснiць за адно жыццё,

Ў далейшым будзе, нiбы жыла залатая,

Яна штурхае людства развiццё.

 

Да смелых мар бярэ напрамак шлях навукi,

Ляцiць за марай думка у палёт,

Ды мара хутка не даецца людзям ў рукi,

Iсцi да мары трэба многа год.

 

Пустая мара, але моцны дасць фундамент,

На iм цывiлiзацыя стаiць,

I летуценнiкаў паставяць на пастамент,

Першапраходцам вельмi добра быць.

 

Прыемна надта на душы ад вабнай мары,

Душа у летуценнiкаў пяе,

Заўсёды радасць ў ёй, i не гасцююць хмары,

Бо мара сiлы для жыцця дае.

 

4.03.1995

 

Home Page     Змест

 

604     IМКНЕННЕ

 

Дарма не сказана, што кожнаму – сваё,

Панаядацца адным ўдосталь дастаткова,

Я не хачу такiм жыццё зрабiць маё,

Ды iснаваць падобна, як жыве жывёла.

 

Хто сыты, п'яны, стала нос у тытуню,

Жыццём сваiм той задаволены заўсёды,

Але нiколi не пабачыць вышыню,

Ад рамантычнай адмаўляецца нагоды.

 

Як нiзкая мэта, яе ўраз проста ўзяць,

I шчасця дасягнуць ў жыццi без перашкоды,

Калi у неба стала хочацца ўзлятаць,

Заўжды чакае кпiнаў вельмi шмат i шкоды.

 

Хай будзе шкода, толькi ў неба зноў хачу,

Хто задаволены, парыў не падзяляе,

Бо не ўяўляе, для якой мэты лячу,

Калi ён на зямлi ўсё ўдосталь атрымае.

 

Не намагаюсь многа мець зямных даброт,

Хачу ў нябёсы страсна, ўгору рвусь што сiлы,

Даўней адправiўся б ужо у свой палёт,

Ды не даюць пакуль расправiць моцна крылы.

 

Амаль усё жыццё ў блакiт нябёс iмкнусь,

Але мяне бясконца сiлай прызямляюць.

Мо, прыйдзе час такi, што з сiламi збярусь

I больш мяне нiяк нiчым не затрымаюць.

 

7.03.1995

 

Home Page     Змест

 

611     РОЗНЫЯ ЖАДАННI

 

Жаданнi! Iх бясконца можна мець,

Пакуль жыццё ў грудзях патроху тлее,

На свет як зацiкаўлена глядзець,

То сэрца бiцца радасна умее.

 

Але жаданняў надта шмат ў душы,

Iх выклiкаюць розныя прычыны,

Да найвышэйшай блiзяцца мяжы,

Калi ўражае прыгажосць жанчыны.

 

Калi цiкавiць навакольны свет,

Знаходзяць ад яго натхненне людзi,

Але, калi няма красы прыкмет,

Жаданне не такiм гарачым будзе.

 

Як смачна есцi хочацца i пiць,

А прыгажосць нiколi не цiкавiць,

Хаця на свеце можна доўга жыць,

Жаданне клiча, ды яно зняславiць.

 

Да ежы абыякавы калi,

Ды сэрца у грудзях з iмпэтам б'ецца,

Жаданнi бескарысна не прайшлi,

Натхняцца можна iмi i сагрэцца.

 

Каб мець, як цуд, цiкавае жыццё,

Патрэбна, мела каб душа жаданне,

Было каб моцным ў сэрцы пачуццё,

Яго даруе палкае каханне.

 

11.03.1995

 

Home Page     Змест

 

628     УДАЧА ПРЫЙДЗЕ!

 

Цi смяецца душа, або плача,

Жыццё буду бясконца любiць,

Веру, прыйдзе калiсьцi удача,

Без надзеi ў душы цяжка жыць.

 

Ў жыццi моцна надзея трымае

I жыццёвыя сiлы дае,

Кожны шчасця упарта чакае,

Сiла моцная ёсць у яе.

 

Шчасце. Сцiпла чакаць яго трэба,

Спадзяванне не згасне няхай,

Шчасця хочацца стала, як хлеба,

Яно сэрца напоўнiць праз край.

 

Жыццё здатна чынiць перашкоды,

Шчасце зменiцца станам бяды,

Не сагнуцца ад цяжкай нягоды,

Як заўсёды душой малады.

 

Шлях жыццёвы занадта складаны,

Не iдзе ён заўжды па шашы,

Як надзеi бясконца адданы,

Вечна будзе ззяць радасць ў душы.

 

Хай смяецца душа, а не плача,

Прыйдзе вабнае шчасце праз час,

Бо спаткацца у змозе удача,

Як праменьчык надзеi не згас.

 

15.03.1995

 

Home Page     Змест

 

635     ЗАЛАТОЕ ДЗIВА

 

Дарослым быць жадаецца заўсёды!

Чаруе цалкам невядомае жыццё,

Хоць на шляху сустрэнуць перашкоды,

Ды сталасць – вабнае для сэрца набыццё.

 

Дарослым стаць жыве iмкненне ў мары,

Упарта клiча незнаёмы любы гмах,

Пачнуць палаць любоўныя пажары,

Здалёк здаецца дзiўнай казкай ў сталасць шлях.

 

Хаця дарослых мучаюць турботы,

I марнасць грудзi напаўняе цераз край,

У юным сэрцы не згасiць ахвоты

Пазнаць дарослага кахання дзiўны рай.

 

Дзяцей жыццё дарослых моцна вабiць,

Бо спее лепшае у сэрцы пачуццё,

Спяшаюцца пазнаць каханне, мабыць,

Зафарбаваць вясёлкай радаснай жыццё.

 

Жыццё дарослых тайнае такое!

Куды спяшацца? Паступова прыйдзе час.

Юнацтва – нiбы дзiва залатое,

Не трэба з золатам развiтвацца ураз.

 

Дарослым стаць жадаюць ўсе заўсёды,

Хай будуць цяжкасцi наперадзе чакаць,

I шторм жыцця падорыць мора шкоды,

Ды цуд кахання хутчэй хочацца пазнаць.

 

17.03.1995

 

Home Page     Змест

 

645     СВЕТЛЫ МАЙ

 

Мне прыемна, калi на душы светлы май,

А не цёмны заснежаны студзень,

Крылы хутка растуць, хоць ў паветра ўзлятай,

I тугi зусiм ў сэрцы не будзе.

 

Дзiва шчасця душу ўраз напаўнiць праз край,

I каханне паселiцца ў грудзi,

Ад жыцця толькi светлай дарогi чакай,

Пэўны сэнс iснаванне набудзе.

 

Пралятае iмгненна чаруючы май,

Ды i ў студзенi жыць будуць людзi,

Зiмнi холад ў душу лепш зусiм не пускай,

Бо яна цалкам шчасце забудзе.

 

Не схавацца, як лёд завiтае ў душу,

Абсячэ ён у радасцi крылы,

Пераступiць душа асалоды мяжу,

Будзе ў ёй страшны холад магiлы.

 

Але месяцаў кола няспынна бяжыць

I надзею душы пакiдае,

А з надзеяй прыемна i радасна жыць,

Бо апошняй яна памiрае.

 

Студзень скончыцца, зноў надыдзе светлы май,

Адрастуць ў душы новыя крылы,

Каб яшчэ пры жыццi адчуць радасны рай,

Светлы час дарагi, сэрцу мiлы.

 

19.03.1995

 

Home Page     Змест

 

664     ШТО ЛЕПЕЙ?

 

Як вышыня жыццёвая твая

Наперадзе яшчэ, яшчэ не ўзята,

Больш працаваць патрэбна удвая,

Бо вынiк вымагае сiл багата.

 

Вяршыня вабiць, клiча ўпарта ў бой,

I не дае нi кропелькi спакою,

Калi незадаволены сабой,

Дамоклаў меч завiсне над табою.

 

Мэта натхняе сэрца, як любоў,

Бо шлях лягчэй, калi жыццё з мэтою,

Як здасца вышыня, то i слядоў

Мэты не будзе. Доля стане злою.

 

Чакае ў жыццi прэснае меню,

Калi пабыў ужо на сёмым небе,

Iмкненне пакарыць зноў вышыню,

Нiбы патрэба аб надзённым хлебе.

 

Але, на вышыню сваю зайсцi

Не кожнаму паўторна удаецца,

I будзе зноў благi цяжар ў жыццi,

Зноў доля вельмi горка пасмяецца.

 

У выпадку любым ў душы бяда,

Не ўзяць вяршыню або ўзяць – пагана,

Калi яшчэ наперадзе мэта,

Заўсёды значна меншая загана.

 

25.03.1995

 

Home Page     Змест

 

714     ЖАДАННI КАХАННЯ

 

Жаданнi! Iх заўжды занадта многа,

Пакуль жывы, прыемна i жадаць,

Але, як больш не хочацца нiчога,

Журботная пара прыйшла канаць.

 

Жаданнi клiчуць ўперад, як паходня,

Натхненне шчодра для душы даюць,

Каб здзейснiць сэрцу любае сягодня

I радасць небывалую адчуць.

 

Жаданнi – механiзм душы выдатны,

Пачуццi ў змозе ён ажыццявiць,

Каб адчуваць магутны поклiч, здатны

Жаданнi стан узнёслы падарыць.

 

Пачуцце i жаданне крочуць разам,

Кахаеш, то жадаеш цалаваць,

Калi душу знявечвае абраза,

Жадаеш адэкватна адказаць.

 

Шляхетнае i нiзкае жаданне,

Змяшчае iх без клопату душа,

Але, калi ў душы жыве каханне,

Ад нiзкага скранаецца мяжа.

 

Гарыць агонь жадання да каханай,

Каб радасць ёй бязмежна дараваць,

I сэрца саграваць сваёй выбранай,

Яе аддана назаўжды кахаць.

 

11.04.1995

 

Home Page     Змест

 

770     КРЫЛЫ НАДЗЕI

 

Не удалося. Можа, i не трэба,

Без мар спакойней значна ў свеце жыць,

Ў навуцы пажадаў ўзляцець у неба,

Але не далi крылы распусцiць.

 

Ды, калi часам крылы распускалiсь,

Не дазвалялi вышыню набраць,

Заўсёды ўсюды страсна намагалiсь

Пад корань жорстка крылы падсякаць.

 

Чаму палёту мне не дазвалялi?

Бясспрэчна, месца ў небе хопiць ўсiм,

Адразу крылы моцны цень кiдалi,

Пад сонцам месца мець хацелась iм.

 

Цяпер пра ўзлёт не пешчу болей мары,

Прыходзiла хоць мара шмат разоў,

Але ўдаралi кожны раз па твары,

А мне ўзляцець хацелась зноў i зноў.

 

Нарэшце, я змянiў надзеi крылы,

I выраслi яны iмгненна ўраз,

Махаю стала iмi што ёсць сiлы,

Нясе мяне пяшчотна мой Пегас.

 

Ўсiх ў неба не пускаюць, я не першы,

Заўсёды так было, i ў наш так час,

Цяпер я для душы складаю вершы,

Рашуча падымаюсь на Парнас.

 

27.04.1995

 

Home Page     Змест

 

784     ПАМIРАЕ АПОШНЯЙ

 

Хоць здаецца: няма ўжо звароту,

Бо дайшоў да апошняй мяжы,

Але выйсце даруе пяшчоту,

Як надзея тлець будзе ў душы.

 

Моц надаць можа толькi надзея

Каб жыццёвыя сiлы збiраць,

Бо яна вельмi добра умее

На плаву у жыццi утрымаць.

 

Як надзея у сэрцы не згасла,

Недарэмна праходзяць гады,

Складаць моцныя крылы заўчасна,

Пазбаўленне прыйдзе ад бяды.

 

Прыказка нездарма ёсць такая,

Што з надзеяй яшчэ можна жыць,

Што апошняй яна памiрае,

I таму яе страшна згубiць.

 

Як надзея ў душы стала будзе,

Хутка прыйдзе i помач яе,

Ёсць надзея, i сэрца забудзе

Ўсе нягоды i беды свае.

 

Калi ззяе праменьчык надзеi,

Хоць стаяць ля апошняй мяжы,

Прыгнятаюць няшчадна падзеi,

Радасць будзе ў астылай душы.

 

4.05.1995

 

Home Page     Змест

 

810     МАРА I ЯВА

 

Я малаваў каханую у марах,

Пара мая, нарэшце, надышла,

I апынуўся у дзявочых чарах,

Наяве мара да мяне прыйшла.

 

Каханне ўраз мяне запаланiла,

Сапраўднасцi i мар не параўнаць,

Агонь ў душы каханне запалiла,

Не мог агню я ў марах уяўляць.

 

Прыйшло каханне, замянiла мару,

Такога шчасця нават не чакаў,

Не ведаў я любоўнага пажару,

Бо першы раз пяшчотна пакахаў.

 

Каханне мне душу узварушыла,

Нiчым не загасiць яго агню,

I крылы душа моцныя набыла,

Каб узлятаць ад шчасця ўвышыню.

 

Жадаю мець каханне назаўсёды,

Наяве ў неба хочацца лятаць,

Каханню не замiнка перашкоды,

Калi пяшчотна любую кахаць.

 

Хачу, мацнелi каб кахання крылы,

I каб каханне яваю было,

Ў палёце парным нам хапала сiлы,

Нiколi каб каханне не прайшло.

 

15.05.1995

 

Home Page     Змест

 

817     ЛЯЦЕЦЬ К МЭЦЕ

 

Прыемна дакрануцца да мэты

У творчасцi, у справах цi каханнi,

Бо поспех дае стымулы заўжды,

Каб значна павялiчыць намаганнi.

 

Ды вынiкаў калi зусiм няма,

I замiнаюць моцна перашкоды,

Стараннасць цалкам прападзе дарма,

Ды розныя здараюцца нагоды.

 

Хто духам слабы, той здаецца ўраз,

Калi мэты ў жыццi не дасягае,

А моцны здатны вельмi доўгi час

Ляцець к мэце, хаця не далятае.

 

Як трэба, крылы прыйдзецца змянiць,

Бо пер'е з крыл жадаюць вырваць буры,

Ды моцны не складае крыл, ляцiць,

I не страшаць нi безданi, нi муры.

 

Хоць поспеху няма, вядзе мэта,

I як душэўнай дастаткова сiлы,

Не супыняе горкая бяда,

Калi нахабна падразаюць крылы.

 

Душы прыемна ўвышынi ляцець,

Мэта далёка, але вабiць неба,

Цудоўна на мэту здалёк глядзець,

Знаходзiцца ў палёце, колькi трэба.

 

18.05.1995

 

Home Page     Змест

 

922     IМКНУЦЦА ДА ЗОРАК

 

Да зорак немажлiва даляцець,

Мо i не трэба нават намагацца?

Калi занадта многага хацець,

То без нiчога прыйдзецца застацца.

 

Але упарта клiча вышыня,

I недасяжнасць, як каханне, вабiць,

Да зорак дацягнуцца – не гульня,

Бязглуздасцю хаця здаецца, мабыць.

 

Цiкава непазнанае пазнаць,

Адчуць, чаго яшчэ не адчувалi,

Каб новаму дарогу пракладаць,

На ростанях каб людзi не стаялi.

 

Давалi мары добрыя плады,

У космас летуценнiкi прарвалiсь,

Да зорак не iмкнулiсь каб заўжды,

У першабытным ладзе заставалiсь.

 

У кожнага свая ёсць вышыня,

О, як нялёка на яе ўзбiрацца!

Няма спакою ад яе штодня,

Але цудоўна ў зоркi закахацца!

 

Прыемна, як парыў ў душы не згас

Да зорак вабных угару цягнуцца,

Не кожнага чакае зорны час,

Але да зорак радасна iмкнуцца.

 

9.07.1995

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz