6. Вершы аб каханні

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

6002     ЛЕПШ МIЛАВАЦЦА

 

Сказаць не удаецца горкiх слоў,

Калi рот затуляюць пацалункам.

 

 

6009     ГАЛОЎНАЕ

 

Няз'едзены абед – i не бяды,

Бяда, калi праспанае каханне.

 

 

6012     ХЦIВЫ ПОЗIРК

 

Я позiркам цябе люблю,

Ў жаданнi ты не можаш мне адмовiць.

 

Home Page     Змест

 

6013     ПУСТЫННАЯ ДУША

 

Засохне без дажджу зямля,

Душа пустыняй стане без кахання.

 

 

6019     НУЛЯВЫ ВЫНIК

 

На жаль, ты пакахала жураўля,

Ды страцiла i сцiплую сiнiцу.

 

 

6045     КIРУНАК ЖЫЦЦЯ

 

Каханне – лепшы компас у жыццi,

Бо нельга без яго знайсцi кiрунак.

 

Home Page     Змест

 

6060     НЕ ЗДАРЫЛАСЬ

 

Сляды ў душы пакiнула i знiкла,

А я чакаў, што сцежку пракладзеш.

 

 

6064     ЗАЎЖДЫ З КАЛЮЧКАМI

 

Каханне – цуд дзiвосны ружы,

Але калючкi драпаюць праз час.

 

 

6077     НЕБЯСПЕКА

 

Ў каханнi ўсе – канатаходцы:

Яго знiшчае памылковы крок.

 

Home Page     Змест

 

6090     СКАРАСПЕЛАЕ КАХАННЕ

 

Занадта хутка кветкi адцвiлi,

I скончылiся ягадкi кахання.

 

 

6095     КРЫЛЫ КАХАННЯ

 

Душа лятаць у змозе ў вышынi,

Калi каханне ёй падорыць крылы.

 

 

6096     ЧЫСТАЕ КАХАННЕ

 

Чысцей няма, напэўна, i крынiц:

Чысцейшае каханне без адказу.

 

Home Page     Змест

 

6099     ЗДРАДА

 

Бяжыць сцяжыначка кахання,

Пакуль не стрэнецца шаша.

 

 

6102     ГАЛОЎНЫ РУХАВIК

 

Пачуццяў шмат i добрых, i благiх,

Ды светам рухае каханне.

 

 

6105     ЧАРЫ ПОЗIРКУ

 

Твой позiрк моцны, як ланцуг,

Схапiў i адпускаць не хоча.

 

Home Page     Змест

 

6132     АГОНЬ ДУШЫ

 

Агонь пяшчотнага кахання

I ў сцюжу змерзнуць не дае.

 

 

6152     ПАСПЕШНАЯ АДМОВА

 

Каханне шчодра кожнага кране,

Але яго мы самi абмiнаем.

 

 

6157     ПАДЛЕГЛАСЦЬ

 

Кахаю, па слядах тваiх iду,

Ты пакахаеш, i за мною пойдзеш.

 

Home Page     Змест

 

6158     ЦЕПЛЫНЯ ПАЧАТКУ

 

Вясна кахання цёплая заўжды,

Халодным стаць у змозе нават лета.

 

 

6166     СЦЕЖКА КАХАННЯ

 

Ласкавы позiрк пракладае сцежку,

Па ёй каханне бегла каб ў душу.

 

 

6169     НЯПРОСТЫ АДКАЗ

 

Што лепей: кепскае каханне

Цi адзiноты горкi смак?

 

Home Page     Змест

 

6188     НАДЗЕЙНАСЦЬ

 

Ў каханнi вельмi важны парытэт,

Бяда, калi знiкае раўнавага.

 

 

6267     ВАБНАЯ ПЕРШАСНАСЦЬ

 

Сяброўства паўтарыцца i любоў,

Ды копiя не лепш арыгiналу.

 

 

6326     ПЕРШАСНАСЦЬ

 

Хто першы быў для сэрца дарагiм,

Не ў змозе стаць ужо нiяк другiм.

 

Home Page     Змест

 

6328     КАМПРАМIС

 

Схiляць магчыма галаву,

Калi каханне вымагае.

 

 

6350     НЕЦЯРПЛIВАСЦЬ

 

Масток к каханаму шукала,

Не дачакалась – ўброд пайшла.

 

 

6353     ПАЛЫМЯНАЕ КАХАННЕ

 

Душа палае ад кахання,

Яно падобна на гульню з агнём.

 

Home Page     Змест

 

6386     РАТУНАК

 

Каханне лёс напоўнiла журбой,

Хачу ляцець, хмурыначка, з табой.

 

 

6399     ПРЫЕМНЫЯ ПАКУТЫ

 

Пакуты ад кахання лепей мець,

Чым радасць ад удалай вельмi помсты.

 

 

6416     ЦЯЖКАЕ ЗАДАННЕ

 

Каханне зберагаць цяжэй,

Чым лес i поле пераходзiць.

 

Home Page     Змест

 

6435     ПРЫВАБНАЯ ЦЯЖКАСЦЬ

 

Каханне – вельмi цяжкi груз,

Ды кожны хоча яго несцi.

 

 

6467     СВАЯ ВIНА

 

Каханыя не вiнаваты,

Што не змаглi iх утрымаць.

 

 

6480     ПРАГА ЖАДАННЯ

 

Ў каханнi часам – як у моры без пiтва:

Вады ёсць шмат, але знiшчае смага.

 

Home Page     Змест

 

6481     ВАБНЫ ПАЖАР

 

Знiшчаюць, як полымя, страсцi,

Ды вельмi прыемна гарэць.

 

 

6533     ПАМЫЛКА

 

Заўжды здаецца: новая дарога

Не мае нi калдобiн, анi ям.

 

 

6549     ВЫМУШАНАСЦЬ

 

Цудоўны кволы цень кустоў,

Калi няма навокал дрэва.

 

Home Page     Змест

 

6554     САДРУЖНАСЦЬ

 

Каб не гнулась ад ветру бяроза,

Побач дуб быць павiнен заўжды.

 

 

6555     ДАБРОТЫ ЧАСУ

 

Бура у бярозы сук зламала,

Час трэба рану зацягнуць карой.

 

 

6562     НЯЎМОЛЬНЫ ЧАС

 

Любоў трымае моцна, як ланцуг,

Але, на жаль, карозiя iснуе.

 

Home Page     Змест

 

6622     ДРАМА

 

Калi каханне не прыйшло,

Жыццё становiцца нiкчэмным.

 

 

6685     РАБЫ ПАЧУЦЦЯ

 

I гордых, непрыступных, як скала,

Каханне стаць прымусiць на каленi.

 

 

6700     БЕСКАРЫСНЫЯ НАМАГАННI

 

Не ўтрымаць у рэшаце вады,

Не стрымаць iмкненне закаханых.

 

Home Page     Змест

 

6709     НЯШЧАСНАЕ СЭРЦА

 

Трывожыць сэрца будуць раны,

Калi ў каханнi лёс паганы.

 

 

6722     ЗНАХОДКА

 

Як позiрк з позiркам сальюцца,

Не трэба больш нiякiх слоў.

 

 

6738     МIНУЛАЕ

 

Знiкае хутка бляск вачэй,

Калi няма былых начэй.

 

Home Page     Змест

 

6769     ГРУНТОЎНАСЦЬ

 

Краса – абгортка для кахання,

Але каштоўней ў кнiзе змест.

 

 

6783     ПОКЛIЧ ПРЫРОДЫ

 

Як спапяляюць моцна страсцi,

Ўсё роўна прыйдзецца упасцi.

 

 

6791     СВАВОЛЬСТВА ЧАСУ

 

Трымаць каханне здатна, як ланцуг,

Але праз час метал iржа з'ядае.

 

Home Page     Змест

 

6808     МIНУЛАЕ

 

Каханне знiкла, толькi рэха

Яшчэ лунае, як уцеха.

 

 

6817     НЕВЯДОМАЯ БУДУЧЫНЯ

 

Плыве па хвалях карабель кахання,

Цi не патопiць яго люты шторм?

 

 

6820     ПАРАДА

 

Каханне можна утрымаць

Не дапяканнем, а каханнем.

 

Home Page     Змест

 

6847     МОЦ ГАРМОНАЎ

 

Ад кахання няма паратунку,

Моцнай плынi нiчым не стрымаць.

 

 

6871     ПАДМАН ЗРОКУ

 

Калi душы бясконца любы,

Не памячаюць безлiч вад.

 

 

6900     ПАЖАР

 

Агонь кахання лёгка запалiць,

А пагасiць яго не вельмi проста.

 

Home Page     Змест

 

6922     ПРЫЧЫНА

 

З'яўляецца заўжды расчараванне,

Калi знiкае, як мiраж, каханне.

 

 

6960     ВЫРАТАВАЛЬНЫ АГОНЬ

 

Агонь кахання як яшчэ не згас,

I горыч лёсу падсалодзiць час.

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz