7. Вершы аб лёсе і долі

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

3009     ЗМЕНЛIВЫ ЛЁС

 

Лёс нябачны, але ён iснуе заўжды,

I дае людзям розныя долi,

Каму шчасця налье, каму кубак бяды,

Ён – як быццам магнiтнае поле.

 

Каму радасць дае, хто ў знямозе ад слёз,

Вельмi розны яго пацалунак,

Як магнiтнае поле, няўстойлiвы лёс,

Здатны нават змяняць свой кiрунак.

 

Вядзе кожнага лёс праз жыццё, праз гады,

Не знiкае зусiм ён нiколi,

Ды напружанасць здольны змяняць ён заўжды,

Лёс такi, як магнiтнае поле.

 

21.02.1999

 

Home Page     Змест

 

3193     СЛОДЫЧ СЛОЎ

 

Не ведаю, зрабiць якiя крокi,

Ды вырашальны час ужо прыйшоў,

Закрыты шлях у горы пад аблокi,

I застаецца крочыць толькi ў дол.

 

А хочацца заўжды блiжэй да сонца,

Каб на душы быў светлы майскi дзень,

Ды доля толькi ў дол вядзе бясконца,

Хоць там вiльготна i ад дрэваў цень.

 

Аднолькавы прад ўсiмi шлях шырокi,

Ды ўзнёслы тэзiс – толькi слодыч слоў,

Не ведаю, зрабiць якiя крокi,

Ды прыйдзецца iсцi, напэўна, ў дол.

 

22.05.1999

 

Home Page     Змест

 

3204     СЛЕД АД ЗНIЧКI

 

Знiчкi вельмi падобны на зоркi,

Надта вабяць i ярка гараць,

Але лёс у iх цяжкi i горкi,

Бо не здатны яны iснаваць.

 

Як заззяе сапраўдная зорка,

З яе льецца заўсёды святло,

Калi знiчка – пустая гаворка,

Ўраз згарае, i ззянне прайшло.

 

I няма больш аб ёй успамiнаў,

Толькi сум i туга ад надзей,

След ад знiчкi ў душы боль пакiнуў,

Бо быў значна, чым зоркi, ярчэй.

 

29.05.1999

 

Home Page     Змест

 

3206     НАЦЯГНУТЫ КАНАТ

 

Жыццёвы шлях – нацягнуты канат,

А кожны чалавек – канатаходзец,

Складана вельмi павярнуць назад,

Наперад цяжка слушны крок знаходзiць.

 

Бо памылiцца можна незнарок,

Зрабiць адзiны толькi рух нялоўкi,

Ды гэта будзе ўжо фатальны крок,

Няма нiколi у жыццi страхоўкi.

 

Таму не кожны долi сваёй рад,

Смех рэдкi госць, часцей бываюць слёзы,

Жыццёвы шлях – нацягнуты канат,

Бязлiтасна ламае людзям лёсы.

 

30.05.1999

 

Home Page     Змест

 

3263     ЗНЯНАЦКУ

 

Не да спадобы вынiк для мяне,

Калi ён атрымаецца знянацку,

Лёс болем або радасцю кране,

Ды з пыхай лiчыць толькi ўсiх за цацку.

 

Хоць лёс магутны вельмi уладар,

Але душа нахабства не трывае,

Калi ён робiць жудасны кашмар,

Як кошка з мышкай, доляю гуляе.

 

Знянацку хоча здзейснiць лёс удар,

Ды мне не па душы такiя спробы,

Прыемна, калi сам я гаспадар,

Раблю заўсёды, што мне да спадобы.

 

26.06.1999

 

Home Page     Змест

 

3306     ПАГАДЗIЦЦА З ЛЁСАМ

 

Наперад немажлiва ведаць лёс:

Ўзлёт да вяршынь i жорсткiя падзеннi.

Жыццё – па невядомай трасе крос,

Ў iм кепскiя i добрыя здарэннi.

 

Лёс кожнаму прызначан назаўжды,

З яго ужо не вырвацца нiколi,

Цi надта кепскi, або залаты,

Лёс – як вавёрка у замкнёным коле.

 

Хоць часам клiчуць мары-мiражы,

Ды немагчыма iм ажыццявiцца,

Ад iх i боль, i смутак на душы,

Адразу лепей з лёсам пагадзiцца.

 

24.07.1999

 

Home Page     Змест

 

3535     ЦЯЖКА РАЗАБРАЦЦА

 

Не плакаць трэба, а смяяцца,

А чутны толькi горкi плач.

Бо вельмi цяжка разабрацца,

Чаму, як чорны хлеб, калач?

 

Штодзённа хлеб, як вата, белы,

I ўсё для iншых ёсць патрэб,

Ды ён здаецца падгарэлы,

Нясмчны, як блакадны хлеб.

 

Не трэба шмат прасiць у долi,

Той знемагае ад вымог,

Бяды не бачыў хто нiколi,

Пакутных не прайшоў дарог.

 

8.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3589     ПАТЭНЦЫЯЛ

 

Яшчэ вялiкi ёсць патэнцыял,

Хаця гады мiнулi залатыя,

Магу зрабiць даволi розных спраў,

Бо i душа, i цела маладыя.

 

Хоць Бог мажлiвасць мне такую даў,

Ды людзi не даюць зрабiць i кроку,

Высокi вельмi мой патэнцыял,

Ды ланцуга няма, няма i току.

 

Навуку i паэзiю люблю,

Нялёгка мне з бяздзеяннем змiрыцца,

Замкну патэнцыял свой на зямлю,

Напружання каб моцнага пазбыцца.

 

25.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3679     НЯГОДЫ

 

Нялёгка ад нягоды адпачыць,

Бо сэрца, як падраненае, б'ецца,

Душа, як захварэлая, балiць,

Як клоун на арэне, лёс смяецца.

 

Калi прыходзiць цяжкi час нягод,

Ад iх не удаецца баранiцца,

Бо надыходзiць цэлы карагод.

Мо лепей скласцi рукi i скарыцца?

 

Але змянiць патрэбна лёсу стан,

Рабiць упарта зноў за спробай спробу,

Каб ў сэрцы не было нiколi ран,

I у душу не дапускаць хваробу.

 

7.03.2000

 

Home Page     Змест

 

3725     ПАВЕТРАНЫ ЗАМАК

 

Хоць мроя птушкаю ляцiць,

Паветраны будуе замак,

Ды цяжка лёс перамянiць

I новы даць яму напрамак.

 

Прылiп ён моцна, нiбы клей,

З абдымкаў моцных не пакiне,

Трымае з кожным днём мацней,

Iдзе па звыклай каляiне.

 

Што спроба – ў вынiку кур'ёз,

Бо гразкi шлях i безлiч ямак,

Здабыць не ў сiлах новы лёс,

Не збудаваць з паветра замак.

 

25.03.2000

 

Home Page     Змест

 

3740     ШЧАСЛIВЫ ЛЁС

 

Раве за шыбай вецер, нiбы звер,

А нам з табой утульна, як нiколi,

Бо ёсць у нас пяшчота i давер,

Для шчасця цалкам гэтага даволi.

 

Б'е ў шыбы, нiбы ашалелы, снег,

Але не замiнае нам навала,

Твой шчыры звонкi i лагодны смех

Да шчасця дадае яшчэ нямала.

 

Лютуе моцна студзеньскi мароз,

Мяцелiца i ветру завыванне,

Спаткаў нас добры i шчаслiвы лёс,

Бо грэе душы палкае каханне.

 

29.03.2000

 

Home Page     Змест

 

3828     СВАЕ ПАМЫЛКI

 

Нiколi лёс не хоча даць аванс,

Каб радасць струменiлась урачыста,

Спаткаецца хаця нялепшы шанс,

Жыццё пiсаць прыходзiцца начыста.

 

Ды вельмi цяжка добра напiсаць,

Бо кожны крок наперад – адмысловы,

I вымушае лёс пакутаваць,

Бо вынiк часта надта памылковы.

 

Чужы лёс вывучаць – амаль дарма,

Бо ён вядомы толькi па урыўках,

На жаль, другiх шляхоў зусiм няма,

Вучыцца трэба на сваiх памылках.

 

15.05.2000

 

Home Page     Змест

 

3842     АДЗIНЫ ЛЁС

 

Спрачацца трэба з лёсам або не?

Павесцi барацьбу або скарыцца?

Бо той лёс, што сустрэўся, не мiне,

Такiм, што ёсць, патрэбна ганарыцца.

 

Бо шчасце можна ў малым адшукаць,

Ператварыць у годнасць трэба вады,

Галоўнае – аддана пакахаць,

Бо марныя багацце i пасады.

 

Не трэба ганьбiць свой адзiны лёс,

Бо зайздрасць можа прыклад даць паганы,

I ад яе пральецца мора слёз,

Ад барацьбы на сэрцы будуць раны.

 

21.05.2000

 

Home Page     Змест

 

3901     МЕЛIНА

 

Карабель прыгожы i магутны

Часам сустракае мелiну,

Можа лёс здарыцца болей смутны:

Пойдзе ад прабоiны ка дну.

 

Нiбы карабель ў адкрытым моры,

Здатна цяжкi лёс сустрэць любоў,

Недарэчы горкiя дакоры,

Бо знiкае сэнс мiнулых слоў.

 

Сум прыдбае i душа, i вочы,

Невядома, ў чым была вiна?

Але часта горкi лёс дзявочы,

Бо ў любвi сустрэлась мелiна.

 

16.05.2000

 

Home Page     Змест

 

3927     НЕ ЗДАРЫЛАСЬ

 

Магло здарыцца, але не здаралась,

Мо трэба так, так вымагае лёс,

Бо побач шчасце любае iмчалась,

Ужо такiх здарэнняў цэлы стос.

 

А хочацца, каб лепшае спаткала,

Бо кепскае здараецца заўжды,

Ды лепшага чамусьцi вельмi мала,

Затое лёс даць здатны шмат бяды.

 

Што шчасце прыйдзе з часам, цвёрда веру,

Не зараз, няхай нават праз гады,

Не трэба вельмi многа, лепей ў меру,

Бо небяспечна лёс мець залаты.

 

28.06.2000

 

Home Page     Змест

 

3973     БЯЛЮТКI ВЕТРАЗЬ

 

Як снег, у мар юнацтва ветразi,

Надзьмуты толькi ветрам спадарожным,

Ды з часам пашарэюць ад гразi,

Абвiснуць, так лёс робiць амаль з кожным.

 

Таму юнацтва – той дзiвосны час,

Якi дае i радасць, i натхненне,

Калi няма пакуты ад абраз,

Ды час цудоўны доўжыцца iмгненне.

 

Каб сумная пара не пачалась,

I доля не была нiколi злою,

Бялюткiм трэба зберагаць ветразь,

Каб вецер напiнаў яго сабою.

 

16.07.2000

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz