7. Вершы аб каханні

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

1007     ПРЫЕМНАЯ ПАГОДА

 

Дождж iдзе, як з вядра, а мы шпарка бяжым,

Ад яго нам нiдзе не схавацца,

Хоць прамоклi да нiткi, ды тут пастаiм,

Каб не змерзнуць, давай прытуляцца.

 

Не было каб дажджу, згоды ты б не дала,

К шчасцю непагадзь можа здарацца,

Ты мяне за руку надта сцiпла ўзяла,

Час прыйшоў пад дажджом цалавацца.

 

Дождж iдзе ўсё спарней, мы не бачым яго,

Для мяне моцны дождж – вынiк цуду!

Бо напрамак ён вызначыў лёсу майго,

Я нiколi яго не забуду.

 

Не заўжды i не ўсiм падабаецца стан,

Як дажджыць, iншым толькi маркота,

А для нас ў дождж пачаўся любоўны раман,

Дождж – прыемная вельмi пагода.

 

Дождж прыносiць дабро, сябрам можа ён быць,

Ў дождж танчэй i чысцей адчуванне,

Моцны дождж, як з вядра, будзем верна любiць,

Падарыў ён нам лiвень кахання.

 

17.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1008     ЗАХАВАЦЬ КРЫШТАЛЁВЫМ

 

Мiнулае прыемна ўспамiнаць,

Душу што да асновы хвалявала,

Хоць хораша пяшчотна пакахаць,

Здараецца каханне, як навала.

 

Прызнанне лепей хутка не казаць,

Балючае каханне без адказу,

Бязглузда шчасця сцiплага чакаць,

Няпроста зносiць горкую абразу.

 

Не скрыўдзiць цяжка каб сваю душу,

Не трэба прызнавацца у каханнi,

Бо вельмi лёгка перайсцi мяжу,

Дзе толькi кепскiм будзе адчуванне.

 

Прыемна i салодка радасць мець,

Калi каханне на крутым узлёце,

Бо, нiбы птушцы, хочацца ляцець,

Ў блакiтным небе лепей, чым ў балоце.

 

Каханне каб сваё не прызямлiць,

Павек каб захавалась крышталёвым,

Каханым лепш аб iм не гаварыць,

Каб лёс не стаў трывожным i суровым.

 

17.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1011     КАБ БЫЛО ЦIКАВА

 

Калi няма аб чым больш размаўляць,

Адчужанасцi спее адчуванне,

I цяжка слова добрае сказаць,

Хоць разам, але скончылась каханне.

 

Каханне хутка ў гiблы стан прыйшло,

Бо, нiбы скарб, яго не зберагалi,

Было, ды, як вясновы цвет, прайшло,

Як быццам бы нiколi не кахалi.

 

А без кахання ў сем'ях цяжка жыць,

На прыкладзе не будзе выхавання,

Калi з дзяцiнства чуйнасць не прывiць,

Дзяцям не зберагчы свайго кахання.

 

Здаецца, што каштоўнасцей ёсць шмат,

Увагi на каханне не звяртаюць,

Ды, як пачне гусцi бяды набат,

Вiноўнiкаў не там заўжды шукаюць.

 

Нiхто каб долi цяжкай не зазнаў,

I каб ў сям'i было заўжды цiкава,

Патрэбна, каб аддана ён кахаў,

Пяшчотна каб яна яго кахала.

 

18.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1013     НЕ РАСКIДАЦЬ КАХАННЕ

 

Цудоўны водар восенi наўкол,

Як малако, ранковыя туманы,

Даўно прайшла вясновая любоў

I летнiя нядоўгiя раманы.

 

Прырода ўжо гатуецца да сну,

Зiму каб перажыць, сябе рыхтуе,

Наступную каб сустракаць вясну,

Калi каханне зноў яна адчуе.

 

Прырода здатна цыкламi кахаць,

Па-iншаму зусiм кахаюць людзi,

Адзiнага стараюцца шукаць,

Няветлiвай iначай доля будзе.

 

Краса бясконца можа чараваць,

Каханне здатна заблукаць у пастках,

Адным яго прыемней аддаваць,

Чым многiм раздзяляць па дробных частках.

 

Чым больш адданасць – тым мацней любоў,

Танчэй пяшчоты вабнай адчуванне,

Час радасцi каб назаўжды прыйшоў,

Не трэба раскiдаць сваё каханне.

 

19.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1021     КАХАЦЬ У СТАЛАСЦI

 

Як хораша, што я цябе спаткаў!

Яшчэ цудоўней, што мы не рассталiсь,

Аддана i пяшчотна пакахаў,

Хоць цяжкасцi кахання сустракалiсь.

 

Кахання кубак праз гады пранёс,

Ён поўны, бо нiдзе не разлiваўся,

Хоць часам i здаралась мора слёз,

Ды кубак толькi для адной дастаўся.

 

Пранёс сваё каханне праз жыццё,

I ад юнацкiх год яно не згасла,

Не канула iмгненна ў небыццё,

Хоць часам падлiвалi ў агонь масла.

 

Яшчэ прыемней ў сталасцi кахаць,

Хоць быць адданым ўсё жыццё няпроста,

Ды маладосць мажлiва зберагаць,

Бо не залежаць страсцi ад узросту.

 

Цудоўна жыць i радасць адчуваць,

Душа пяе i цела маладое,

З каханнем, пэўна, будзем сустракаць

Мы праз гады вяселле залатое.

 

23.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1035     ЯК ДРУГIЯ

 

Дзе каханне маё? Не прыходзiць яно,

Я стамiлась зусiм ад жадання,

Толькi попел халодны у сэрцы даўно

Замест зыркай паходнi кахання.

 

I не ведаю, дзе для трывання мяжа,

Доля шчасця жадае пазбавiць,

Нiбы птушка у клетцы, ў пакутах душа,

Без кахання нiшто не цiкавiць.

 

Без яго немагчыма на свеце пражыць,

Не знайсцi нават сцiплай патолi,

Вельмi цяжка надзею на шчасце згубiць,

Ўзлёт цудоўны не зведаць нiколi.

 

Мне складаныя цяжка задачы рашаць,

Пакахаю цi не – невядома,

Хоць мяне i жадаюць пяшчотна кахаць,

Ды ў душы маёй сцюжа i стома.

 

Нежаданы зрабiць i мне прыдзецца крок:

Мае мары былi залатыя,

Без кахання не выйду – давала зарок,

Ды пайду, як выходзяць другiя.

 

29.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1039     Я КАХАЮ

 

Я кахаю даўно, не саромлюсь зусiм

Табе ў палкiм каханнi прызнацца,

Ты мяне пакарыў добрым словам сваiм

I падставу мне даў закахацца.

 

Я кахаю, узнёслае шчасце прыйшло,

Вольнай птушкай сябе адчуваю,

Што ўзнялася з гнязда ўпершыню на крыло,

У блакiтных нябёсах лятаю.

 

Я кахаю, надзейна i ўтульна з табой,

Адкрываюцца светлыя далi,

Мне бяспечна, я – як за каменнай сцяной,

Мы каханне для шчасця спаткалi.

 

Я кахаю, мне сонейка ззяе ў жыццi,

Знiклi сум i трывога iмклiва,

Шлях кахання з табой хачу цалкам прайсцi

I пазнаць радасць вабнага дзiва.

 

Я кахаю, хачу цяпер вечна кахаць,

Бо iначай жыцця не ўяўляю,

Будзем шчасце упарта сваё будаваць,

Ёсць падмурак: я палка кахаю.

 

1.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1043     СЛОЎ НЕ ТРЭБА

 

Як тваёю мяне стаць малiў,

То казаў: «Я цябе не пакiну!»

Дык чаму ж смак малiны згубiў,

На губах толькi горыч палыну?

 

Хутка светлыя беглi гады,

Пакаралi мы ўсе перашкоды,

I, здавалась, не стрэнем бяды,

Бо кахаеш мяне назаўсёды.

 

Ды каханне растала, як дым,

Цеплыня паступова знiкала,

Хоць не вельмi ты быў маладым,

Спакваля насувалась навала.

 

I каханне спаткаў згубны час,

Не змаглi мы ў юнацтве застацца,

Паступова агонь цалкам згас.

Як ты ў iншую мог закахацца?

 

Шчыра верыла iснасцi слоў,

Давяраць iм не трэба нiколi,

Як кахання агонь не прашоў,

Слоў не трэба: кахання даволi.

 

2.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1090     ЗБЕРАГАЦЬ КАХАННЕ

 

Калi каханне у мiнулым,

Больш нават шчасця не чакай,

Набат трывожны страшным гулам

Душу напоўнiць цераз край.

 

Засохне радасцi крынiца,

I пеклам стане вабны рай,

Каханне будзе толькi снiцца,

Таму каханне зберагай.

 

Не толькi радасць дасць каханне,

Яно даруе i бяду,

Ды ў час прыемны мiлавання

Забудзеш боль i гаркату.

 

Пакуль жадаеш i кахаеш,

Цудоўна i цiкава жыць,

Пачуццяў шэраг адчуваеш,

Хаця няроўны шлях бяжыць.

 

Калi ў каханнi ёсць нягоды,

I чорна будзе на душы,

Прыходзяць цяжкасцi заўсёды,

Няма надвор'я без iмжы.

 

19.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1101     ШТО БУДЗЕ?

 

Душу трывожыць першае спатканне,

Цудоўны, ды нялёгкi важны крок,

Прыйшло юнацтва, разам з iм каханне,

I трэба першы браць яго урок.

 

Ў душы i хваляванне, i турбота,

Шпаргалкi немагчыма напiсаць,

Пакажа што кантрольная работа?

Рашэнне як прыдатнае шукаць?

 

Багата дысцiплiн мы вывучалi,

Але адказ у iх шукаць дарма,

Нi кроплi пра каханне не сказалi,

Нiякiх ведаў ўвогуле няма.

 

Бо пра жыццё мы кнiгi не чыталi,

Ўсе пачынаюць з чыстага лiста,

Адразу непiсьменнымi ўраз сталi,

Таму чакае на шляху бяда.

 

Iду я ў рэчку, вельмi ў ёй глыбока,

Што будзе: мёду смак або палын,

Плынь моцная цi гразкая затока,

Цi рэчаiснасць, цi аб ёй ўспамiн?

 

26.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1117     ПЕРШЫ КРОК

 

Запаланiлi душу маю мроi,

Ў сэрца прынеслi тугу,

Я зачакалась спаткання з табою,

Жыць без цябе не магу.

 

Вось i са мною каханне здарылась,

Бачыць цябе зноў хачу!

Я б да цябе, любы мой, прытулiлась,

Ды, як пабачу, маўчу.

 

Вось i мяне доля шчасця спаткала,

Шчасце сваё я цаню,

Крылы душа нечакана прыдбала,

Рвецца цяпер ўвышыню.

 

Доўга чароўнага стану чакала,

Ведала: прыйдзе ў душу,

Што не кахаю, мяне хвалявала,

Зараз па любым тужу.

 

Мроілась: радасць падорыць каханне,

Але ў душы толькi змрок,

Мне неабходна для шчасця спатканне,

Першы сама зраблю крок.

 

9.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1145     ПРАЙШЛА МIМА

 

Адзiнокая – нiбы трава пры дарозе,

Непрыемна, ды недзе прытулку шукаць,

Баранiць добра гонар асобы не ў змозе,

Кожны здатны, як хоча, яе растаптаць.

 

Бо адной на душы надзвычайна трывожна,

Час iдзе, сэрца хоча пяшчотна кахаць.

Дзе каханне сустрэць, дзе знайсцi яго можна,

Хто запалку запалiць, кастру каб палаць?

 

Днi мiнаюць бязглузда, турбуе чаканне,

Душа ў смутку, i сэрца бясконца балiць,

Завiтае як сiняю птушкай каханне,

Не пужаць яе трэба, а хутка лавiць.

 

Прылятала не раз, але я не пазвала,

Бо лiчыла, што будуць бясконца лятаць,

Пакуль лепшую з птушак сабе выбiрала,

Выпадкова i iншых прыйшлось адпужаць.

 

Засталася адна i сумую без пары,

Сэрца хоча кахання, жадае цяпла,

Бо цудоўна пазнаць яго тайны i чары,

Магла шчасце знайсцi, але мiма прайшла.

 

25.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1152     ПЕСНI КАХАННЯ

 

Колькi песень каханню прапета!

Бо каханне у кожнай душы,

Няма нават такога паэта,

Каб не склаў аб каханнi вершы.

 

Пра каханне заўсёды пiсалi,

Бо прыемна душы ад красы,

Пра каханне ўжо вершы складалi

Ў дабiблейскiя нават часы.

 

А бiблейскiя песнi кахання

Песняй песняў завуць нездарма!

У паэтаў вастрэй адчуванне,

Без кахання паэта няма.

 

Пра каханне ўсе вершы складаюць,

I далей заўжды будуць складаць,

Пакуль людзi жывуць i кахаюць,

Будуць песнi кахання гучаць.

 

Няма новага ў свеце нiчога,

Ў душы кожны каханне нясе,

Бо адзiная к шчасцю дарога,

I праходзяць ў жыццi яе ўсе.

 

28.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1154     ЯК ПАКАХАЦЬ?

 

Я ў твае вочы з радасцю гляджу,

Пабачыць каб агеньчыкi кахання,

Ды абыякавасць напоўнiла душу,

Маё было дарэмным спадзяванне.

 

Цябе пабачыў, спадабалась ты,

Прыйшло каханне, нiбы гром, адразу,

Дажджу няма, гром вабны быў пусты,

Каханне засталося без адказу.

 

Няпроста пераносiць для душы

Замест кахання горкую абразу.

Як не кахаеш, ласкавей скажы,

Цi на размову не хапае часу?

 

Не ведаю, як будзе у жыццi,

Але жадаю стаць табе шчаслiвай,

Я мроiў i тваю любоў знайсцi,

Была б маёй галубкай шызакрылай.

 

Не адбылося, буду шкадаваць,

Падрэзала майму каханню крылы.

Як мне цяпер другую пакахаць,

Мо буду зноўку для яе нямiлы?

 

29.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1168     ПАКАХАЕ Ў АДКАЗ

 

Не вельмi проста атрымаць адказ ў каханнi,

Мне iншую не хочацца кахаць,

Хай застаецца хоць малое спадзяванне,

Чым мары назаўсёды адлятаць.

 

Бясконца я на прыгажосць глядзець ахвочы,

Чакаю, можа зменяцца часы?

Мяне прыцягваюць, нiбы валошкi, вочы,

I залатыя вабяць валасы.

 

Даўно кахаю, не рашаюся прызнацца,

Бо шчасце можа разбурыцца ўраз,

Зрабiць прызнанне значна лепей, чым баяцца,

Ды можна горкi атрымаць адказ.

 

Пакуль кахаю сцiпла, радасна, аддана,

Пяшчотнасць мне напоўнiла душу,

Кахаць бясконца без адказу мне складана,

Час прыйдзе, аб каханнi ёй скажу.

 

Свой зорны час пакуль з надзеяю чакаю,

Хачу ў адказ каханне атрымаць,

Маўчу упарта, бо ўпрыглядку я кахаю.

Яна мо пажадае пакахаць?

 

3.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1170     СПАТКАЛА БЯДУ

 

Мне пра каханне не кажы,

Табе я болей не паверу,

Бо вельмi цяжка на душы,

Бо давяралася не ў меру.

 

Гучаў пяшчотна голас твой,

Прыемныя кахання гукi!

Чужыя мы цяпер з табой,

Ў душы абразлiвыя мукi.

 

Цудоўна ў радасцi кахаць,

Была надзея: будзем разам

Сваё каханне калыхаць,

Ды спадзяванне знiкла з часам.

 

Каханне каб не разбурыць,

Не трэба вельмi давярацца,

Як у каханнi сцiплай быць,

Адной ў адчаi не застацца.

 

У адзiноце я тужу,

Бо цалкам, што магла, аддала,

Сваю не слухала душу,

Бяду сапраўдную спаткала.

 

5.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1180     ПРЫЗНАННЕ БЕЗ СЛОЎ

 

Мне радасна, калi я бачу вас,

Ад шчасця трапяткое сэрца млее,

Хачу ў каханнi прызнавацца ўраз,

Але язык чамусьцi камянее.

 

Як словы вам пяшчотныя скажу?

Хачу сказаць, пабачу – i не смею,

Мо, калi сэрца трохi астужу,

Язык, наадварот, цяплом сагрэю?

 

Бо сцiплымi каханне робiць нас,

Хоць без кахання былi Дон-Жуаны,

Але прыходзiць незабыўны час,

Што ад кахання будзеш, нiбы п'яны.

 

З жанчынамi размовы весцi звык,

Але каханне мову забiрае,

Зусiм не пакараецца язык,

Хто сцiплы, той заўжды мацней кахае.

 

Хоць не кажу нiчога i маўчу,

Вiруе ў сэрцы палкае каханне,

Але без слоў я голасна крычу

Для вас сваё пяшчотнае прызнанне.

 

11.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1182    КРЫНIЦА КАХАННЯ

 

Як i раней, па выгляду – крынiца,

Дзе прагу мог сваю гасiць заўжды,

Але з яе цяпер больш не напiцца:

Не засталось нi кропелькi вады.

 

Ўсё той жа зруб, вядро, ланцуг i ворат,

Так да спадобы мне была яна!

А як ваду стаў чэрпаць цэлы горад,

То паступова высахла да дна.

 

Здавалась ёй: даволi ўсiх напоiць,

Прасiла, каб напiлiся, сама,

А зараз ў душы прагу не загоiць,

Паiць няма чым, бо вады няма.

 

Так i ў жыццi здарацца часта можа,

Калi ў душы агонь кахання згас,

Ужо нiхто бядзе не дапаможа,

Хоць пiў раней з крынiчкi цэлы час.

 

З сваёй крынiчкi пiць заўжды цудоўна,

Ды не спаткала каб ў жыццi бяда,

Як iншы будзе пiць, то, безумоўна,

У ёй заўчасна скончыцца вада.

 

12.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1183     КАХАЦЬ САЛДАТА

 

Не плач, спазнiлась, мне не трэба плачу,

Каханне ты сваё не зберагла,

Ў тваiх вачах агеньчыкаў не бачу,

Пара кахання, як вясна, прайшла.

 

Мне абяцала, што ты пачакаеш,

Пакуль служу, пакуль прыйду дамоў,

Ды час мiнуў, ты iншага кахаеш,

Не аднавiць цяпер кахання зноў.

 

Я ў чысцiне збярог сваё каханне,

Чаму слоў не стрымала, лепш скажы?

Не здейснiлась на шчасце спадзяванне,

I толькi цяжкi боль жыве ў душы.

 

Да пабачэння, недарэчы слёзы,

Як сталь, павiнна цвёрдым слова быць,

Каб здрады нават не было пагрозы,

Не проста хоць салдата палюбiць.

 

Каханне – промень сонца для салдата,

Каб з лёгкасцю свой тэрмiн адслужыць,

Яго чакае радаснае свята,

Калi нявеста шчасцем даражыць.

 

12.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1184     МОЦНЫ АРГУМЕНТ

 

Не пераб'е бiзун абух нiколi,

Хоць колькi намагацца яго бiць,

Не абысцi таксама сваёй долi,

Калi настаў час палка палюбiць.

 

Нявеста родным як не падыходзiць,

Каханне аргументы б'е ушчэнт,

Хоць вадаў шмат ў красунi хай знаходзяць,

Каханне – самы моцны аргумент.

 

Нiколi не пагодзiцца каханне,

Калi яго жадаюць разбурыць,

Зусiм не трэба цешыць спадзяванне,

Вадой ўлюбёных нават не разлiць.

 

Як пакахаў, то радзiць надта позна,

Каханне па жыццю само вядзе,

Калi забаранiць каханне грозна,

Здараецца вялiкай быць бядзе.

 

Магутнай не iснуе ў свеце сiлы,

Што здатна нават кропельку змянiць,

Хто замiнае, будзе век нямiлы,

Бiзун абух не можа перабiць.

 

12.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1185     ПАЎТАРАЦЬ ПРЫЗНАННЕ

 

Ты кажаш шмат пяшчотных слоў,

Я звыкла, жыць без iх не здатна,

Калi гарыць ў душы любоў,

Жыццё iдзе заўжды выдатна.

 

Бо без кахання цяжка жыць,

Дакладней, нельга жыць папросту,

Каханнем трэба даражыць,

Яно – скарб для любога ўзросту.

 

Так збудаваны чалавек,

Няма мiлей ў жыццi нiчога,

Каханне атрымаў павек,

Як падарунак, ён ад Бога.

 

Цудоўна горача кахаць,

Прыемна, як цябе кахаюць,

Бо словы музыкай гучаць,

Калi прызненне паўтараюць.

 

Яно – як шчасце для жанчын,

Iдуць пяшчоты словы ў душы,

Даўно вядома для мужчын,

Што шлях кахання – цераз вушы.

 

12.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1189     ЛЮБОЎНЫЯ ПЕСНI

 

Я песнi складаю, i прыйдзе чарга,

Народ iх яшчэ заспявае,

У песнях каханне, журба i туга,

Пачуццямi iх напаўняю.

 

Пачуццi вiруюць, iх шмат у душы,

Адно сярод iх, як прадвесне,

Таму пра каханне складаю вершы,

Каб лiлiся лёгка, як песнi.

 

Бо рытмы музычныя ў песнях маiх,

Калi напiшу i чытаю,

Мне музы спяваюць, напеў iх не сцiх,

I я разам з iмi спяваю.

 

Тэм многа каханне дае, без мяжы,

Пiшу пра каханне заўсёды,

Каб водгук знайшоўся у кожнай душы,

Цi шчасце, цi горыч нягоды.

 

Я песнi складаю i буду складаць,

Пачнецца вясна за прадвеснем,

Бо людзi кахалi i будуць кахаць,

Iм трэба любоўныя песнi.

 

14.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1195     СIНIЦА I ЖУРАВЕЛЬ

 

Уважлiвей у вочы паглядзi,

Адразу бачна: я цябе кахаю,

Праходзiш мiма да другой. Iдзi.

Яшчэ ёсць час, цябе я пачакаю.

 

Спачатку здатны ўсе перабiраць,

Бо не сiнiца, журавель iм трэба,

Ды жураўля не проста адшукаць,

Прыгожыя глядзяць бясконца ў неба.

 

Праносяцца няўмольныя гады,

I журавель радзей начамi снiцца,

У вырай адлятае ён заўжды,

I з часам падабаецца сiнiца.

 

Бо кожнай не хапае жураўлёў,

На iх не трэба нават спадзявацца,

Юнацтва час каб марна не прайшоў,

Мо лепей у сiнiцу закахацца?

 

Навошта шчасця марнага чакаць,

Мо лепей на надзейнае згадзiцца?

Заўсёды будзе дома зiмаваць

I шчасце дасць цудоўная сiнiца.

 

17.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1201     МЯЖА ДАЗВОЛУ

 

Прайшоў запал сустрэч кароткiх,

Ўвесь шлях ўдалося нам прайсцi,

Жадаю сноў табе салодкiх,

Кахання шчырага ў жыццi.

 

Ў жыццёвым моры заблукалi,

Забудзь мяне цяпер, прашу,

Мы целам моцна пакахалi,

Халоднай збераглi душу.

 

Душа каб ярка зiхацела,

Сустрэлiсь шчасце i спакой,

Недастаткова ўцехi цела,

Кахаць патрэбна i душой.

 

Цудоўна, як душа кахае,

Ды целу як чакаць душу?

Калi яно кахаць жадае,

Дазволу перайдзе мяжу.

 

Але мяжа дазволу, можа,

Не вельмi кепская мяжа?

I целам пакахаць прыгожа,

Хаця халодная душа.

 

19.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1209     ПЕРАКАНАЎЧЫ ДЫЯЛОГ

 

– Ты адкажы мне на каханне.

– Не, не чакай, не адкажу.

– А падавала спадзяванне.

– Не прыставай, не лезь ў душу.

 

– Была надзея: станеш мiлай...

– Надзея кепскаю была.

– Жадаў, мяне каб палюбiла.

– Любоў другому аддала.

 

– Цяпер мне часта будзеш снiцца...

– Табе навошта тыя сны?

– Хацеў любвi тваёй напiцца.

– Чакай цяпер другой вясны.

 

– Другую я не пакахаю.

– Прыйдзе к табе каханне зноў.

– Твайго кахання я чакаю.

– Ты не кажы мне ўзнёслых слоў.

 

– Мо перадумаеш ты часам?

– Я бачу, можаш ты кахаць...

– Павек, магчыма, будзем разам?

– Навошта iншага шукаць!

 

22.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1210     ЦЯЖКА НА ДУШЫ

 

Прыйшло каханне на бяду маю,

Душа гарыць, яе ты запалiла,

Цяпер начамi доўгiмi не сплю,

Бо не жадаеш стаць маёю мiлай.

 

А мо яно на шчасце мне дано?

Жыццё маё змянiла надта крута,

Красу тваю прыкмецiў я даўно,

Не ведаў, што сустрэнецца пакута.

 

Ды праз пакуту прыйдзе чысцiня,

Хоць ты не закахалася адразу,

Цябе пабачыць хочацца штодня,

Станоўчага чакаю я адказу.

 

Не ведаў, што сустрэну я тугу,

Што перажыць мне прыйдзецца абразу,

Свет без цябе ўявiць больш не магу,

Кахаю, хоць няма пакуль адказу.

 

Нялёгка ад кахання на душы,

Каханне у палон мяне забрала,

Чакаю i прашу: хутчэй скажы,

Што ты мяне пяшчотна пакахала.

 

22.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1215     РАЗАБРАЛАСЬ

 

Ў каханнi вельмi цяжка разабрацца:

Дазволiць цалаваць сябе цi не?

Парады ў вабны момант не спытацца,

Ну што ж, няхай цалуе ўжо мяне.

 

Не зразумела: цi душа, цi цела

Удзел павiнны у каханнi браць?

Сама я нечакана захацела

Яго таксама моцна цалаваць.

 

Лiчыла: цалавацца толькi будзе,

Нiчога больш не буду дазваляць,

Але ужо прыемна песцiць грудзi,

Самой цудоўна, цяжка адмаўляць.

 

I трапяткiя рукi, хоць няўмела,

Ўжо абдымалi мой гарачы стан,

Нарэшце, вiдавочна зразумела,

Без цела – не каханне, а падман.

 

Хоць ведала ў каханнi надта мала,

Ды хутка разабралась ўсё адно,

Што, як пяшчотна палка пакахала,

Два целы аб'яднаюцца ў адно.

 

23.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1217     ДУША КАБ НЕ АСТЫЛА

 

Пара кахання светлая заўжды,

Пяшчотна кожны пакахаць ахвочы,

Але, як марна прабягуць гады,

Яна занадта цёмная, як ночы.

 

Бо цяжка без каханага тужыць,

Маё каханне дзесьцi заблукала,

Ды вельмi кепска бессэнсоўна жыць,

Гняце бесперастанная навала.

 

I радасцi не знойдзецца нiдзе,

Рабiць жаданай справы не цiкава,

Няма каму паспачуваць бядзе,

Не раз ў падушку слёзы ўжо хавала.

 

Як ягадзе, дзяўчыне ёсць свой час,

Зялёная – не кiдаецца ў вочы,

Як не сарвалi – пераспее ўраз,

I марна прападае лёс дзявочы.

 

Спяшацца трэба, каб не празяваць,

Каб светлаю пара кахання была,

Своечасова лепш заўжды кахаць,

Душа каб ў адзiноце не астыла.

 

25.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1218     ШКОЛА ПАЧУЦЦЯЎ

 

Чаму нястрымна вабiць прыгажосць?

Не твайго поля ягада, вядома,

Ды моцна закахацца як прыйшлось,

Ў душы не радасць, а бяда i стома.

 

Каханне платанiчнае, няхай,

Але кругом ў каханнi перапоны,

Сустрэч i развiтанняў не чакай,

Ў каханнi надта жорсткiя законы.

 

Але душа iмкнецца да красы,

Пасрэднасцi нiколi не жадае,

Пачуцце на працяглыя гады

Ў душы шляхетнасць толькi пакiдае.

 

Не атрымаў ў каханнi хто адказ,

Не зведаў i сапраўднага кахання,

Калi ў душы стан прагi цалкам згас,

Прыходзiць хутка беднасць адчування.

 

Пачуццяў школа добрая заўжды,

Калi было каханне платанiчным,

Адказу не было – i не бяды.

Якiм было каханне паэтычным!

 

26.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1219     ЗАСТАЛАСЯ НЕНАВIСЦЬ

 

Прайшло каханне нават без слядоў,

Але турбуюць горкiя хвiлiны,

Хоць збегла, як вада збягае ў роў,

Ды цяжкiя засталiся ўспамiны.

 

Цябе так падабалася кахаць!

Было каханне чыстае, без бруду,

Ды пажадала iншага шукаць,

Абразу я нiколi не забуду.

 

Было каханне палкае ў душы,

Было, ды цалкам ўсё перагарэла.

Што не хапала для цябе, скажы?

Спакой сямейны разбурыць пасмела.

 

Прайшло каханне, як i не было,

Душа, як ураган, расхвалявалась,

Але к табе пачуцце не прайшло:

Замест кахання ненавiсць засталась.

 

Ты вабрала не лепшую з дарог,

Мая душа мо з часам боль забудзе?

Я не суддзя, хай судзiць толькi Бог,

Хто вiнаваты, добра бачаць людзi.

 

26.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1244     РАМАНТЫКА Ў КАХАННI

 

Каханне платанiчнае. Што болей

Прынесцi можа для душы дабра?

Даступнасцi да цела як даволi,

Сканчаецца рамантыкi пара.

 

Душа быць без рамантыкi не можа,

Высокае ёй трэба пачуццё,

Кахаць душой чароўна i прыгожа,

Бо здатны пакахаць на ўсё жыццё.

 

Душу пара юнацтва напаўняе

Рамантыкай цудоўнай цераз край,

Цярплiва цела хай свой час чакае.

Рамантыкi сябе не пазбаўляй!

 

Як не каханне будзе, а распуста,

Адбудзецца благое набыццё,

Калi ў душы, як у пустыне, пуста,

Дарослае як пачынаць жыццё?

 

Ў юнацтве хто рамантыку пазнае,

Той шчасце здатны сталае здабыць,

Хто целам без разбору ўсiх кахае,

Не суджана яму шчаслiвым быць.

 

6.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1246     З ТАБОЙ

 

Ты да спадобы мне, цябе хачу кахаць,

Мяне упарта ты не памячаеш,

Табе каханне я iмкнусь хутчэй аддаць,

А ты чамусьцi iншую шукаеш.

 

Ў прыемных думках кожны дзень цяпер з табой,

Спаткання выпадковага чакаю,

Сама не ведаю, здарылась што са мной,

Бо без цябе жыцця не уяўляю.

 

Ў пяшчотных марах, як на крылах, я лячу,

Ты значыш для мяне цяпер так многа!

Але прызнацца сiл няма i ўсё маўчу,

Пабачу, не магу сказаць нiчога.

 

Сама табе аб болю сэрца не скажу,

Ў маiх вачах ты поклiч прачытаеш,

Гарыць каханне, каб сагрэць тваю душу,

Упэўнена, мяне ты пакахаеш.

 

К табе iмкнуся, ды трываць яшчэ магу,

Спаткаемся, прызнаюся адразу,

З табой забуду боль i даўнюю тугу,

Збудуем шчасце трапяткое разам.

 

7.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1248     ЦЯБЕ КАХАЮ!

 

Кахання словы трэба гаварыць,

Бо у душу шлях словы пракладаюць,

«Цябе кахаю!» – музыкай гучыць,

I не бяда, калi iх паўтараюць.

 

Прыемна словы ўзнёслыя казаць,

Ў адказ такiя ж атрымаць цудоўна,

Калi працягла шчаслiва кахаць,

Прыемна сэрцу iх пачуць ўсё роўна.

 

Паслухаць словы хочацца заўжды,

Калi сказаць iх знойдзецца нагода,

Цi малады, цi ўжо немалады,

Але яны гучаць, як нагарода.

 

Сказаць як можна, лепей не маўчы,

«Цябе кахаю!» – вымавiць не шкода,

Каб назаўжды каханне зберагчы,

Бо у кахання тонкая прырода.

 

«Цябе кахаю!» Хораша сказаць

Таму, каханы хто табе i мiлы,

Iх след з пяшчотай шчыра паўтараць,

Каб захаваць каханне да магiлы.

 

8.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1249     ПРАШУ РУКI

 

Мяне ў палон ты захапiла,

А мо наўмысна здаўся сам?

Дакладна ведаю: згубiла

Мяне дзявочая краса.

 

Не устаiць нiхто нiколi

Перад дзявочаю красой,

Я захапiўся мiмаволi,

Зачараваны ўраз табой.

 

Я непрыступны быў мужчына,

Ты мне ў душу ўдыхнула жар,

Агонь у позiрках – прычына,

Што ўзняўся у грудзях пажар.

 

Не меў малога спадзявання,

Што будзем разам ты i я,

Палае вогнiшча кахання,

Ты – доля любая мая.

 

Мяне ў палон павек узяла,

Я стаў пакорлiвы такi,

Бо ўдзячны, што ты пакахала,

Цяпер прашу тваёй рукi.

 

8.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1252     ГРЭЕ ДУШУ

 

Забыць цябе ўжо немагчыма,

Ты сэрца мне разварушыў,

Глядзiш халоднымi вачыма,

Чаму мяне не палюбiў?

 

Бо ад кахання пакутую,

Няўжо я горшаю была?

Ды выбраў ты зусiм другую,

А я бяду сабе знайшла.

 

Бо ад кахання сэрца плача,

Не ў сiлах я яго суняць,

Не да мяне прыйшла удача.

Як без адказу мне кахаць?

 

У сэрцы горыч адчуваю,

Не ведаю цяпер, як быць,

Каханне жорсткае бывае,

Бо не магу цябе забыць.

 

Ў душы i боль, i радасць маю,

Каханне у грудзях нашу,

Хоць без адказу, ды кахаю,

Каханне грэе мне душу.

 

9.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1253     ПАДМАННАЕ КАХАННЕ

 

Загад не ў змозе сэрцу даць,

Таму пяшчотна пакахала,

Але бяда мяне чакала,

Прыйшоў час слёзы пралiваць.

 

Такой наiўнаю была,

Бо ты аддана глядзеў ў вочы,

Да пацалункаў быў ахвочы,

Табе каханне аддала.

 

Ты абудзiў маю душу,

I я кахаць цябе хацела,

Табе ж было патрэбна цела,

Цяпер у роспачы тужу.

 

Каханне крылы мне дало,

Але маркотны лёс дзявочы,

Да цела кожны быў ахвочы,

Душы маёй – як не было.

 

Душа iмкнецца пакахаць,

Але падманнае каханне,

Каб не прыйшло расчараванне,

Магчыма, лепей пачакаць?

 

9.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1264     ЦУДОЎНЫМ ШЛЯХАМ

 

Знайшоў сваю я залатую жылу,

Бо пра каханне вельмi шмат пiшу,

Цудоўны вынiк ад яго уплыву:

Перапаўняе радасцю душу.

 

Бясконцую знайшоў, нарэшце, тэму

Пра ўзнёслы стан кахаючай душы,

I, безумоўна, вырашыў дылему:

Складаць мне або не складаць вершы?

 

I нiву паэтычную ўзнiмаю,

Складаць мне люба пра каханне верш,

У лiрыцы сваю я нiшу маю:

Даследваю пачуццi перш-наперш.

 

Я цераблю ў паэзii дарогу,

Якой раней праходзiлi усе,

Бо апiсаць пачуццi маю змогу

Ў гармонii цудоўнай i красе.

 

Пiшу пра ўзнёслы стан душы не першы,

Пра лепшае пачуцце у жыццi,

Складаю пра каханне свае вершы,

Цудоўным шляхам радасна iсцi.

 

12.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1266     ХАЧУ КАХАЦЬ

 

Зiма прыгожая, але пякельны холад

Ўшчэнт вабную руйнуе прыгажосць,

Тым, хто душою вельмi моцны, нiбы волат,

Пакутаваць ад холаду прыйшлось.

 

Прыемна ўлетку бачыць сосны залатыя,

Зялёныя, як дзiўны цуд, ў бары,

Але зiмой яны становяцца другiя:

Ствол ў золаце i крона ў серабры.

 

Таму к сасне пяшчотна ўжо не прытулiцца,

Кара яе халодная, як лёд,

Хоць ў серабры на кронах сонейка iскрыцца,

Не раздзялiць з сасной сваiх нягод.

 

Чаруе прыгажосць, яна патрэбна людзям,

Ды хочацца, было каб i цяпло,

Калi халодная краса, цяпла не будзе,

Спаткаецца няпрошанае зло.

 

Калi душой, як лёд, халодная красуня,

Цяпла другой душы не здатна даць,

З гарачынёй ў душы, хаця не прыгажуня,

Ды за цяпло яе хачу кахаць.

 

13.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1270     ПАКIНУТАЯ

 

Сцiскаецца сэрца ад болю,

Душа ад пакуты гарыць,

Сабе не ўяўляла нiколi,

Як цяжка пакiнутай быць.

 

Душа атрымала абразу,

А ў сэрцы агонь не пагас,

Бо сэрца не здатна адразу

Каханне забыць ў той жа час.

 

Не ведала, горка як будзе,

Бязлiтаснай доля была,

Каханне хвалюе мне грудзi,

Нянавiсць яшчэ не прыйшла.

 

Мая чалавечая годнасць

Раздаўлена ўшчэнт назаўжды.

Як мне перажыць цяпер подласць,

Пазбавiцца як ад бяды?

 

Нянавiсць хай зменiць каханне,

Душой каб мацнейшаю стаць,

Лягчэй каб адчуць расставанне,

Пакiнутай цяжка кахаць.

 

15.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1273     ШТО РАБIЦЬ?

 

Я на цябе з пяшчотаю гляджу,

Глядзець гатовы ў любы твар бясконца,

Ўдыхнула ты каханне мне ў душу,

Ты для мяне цяпер другое сонца.

 

Табе я пра каханне не скажу,

Каханне ўпершыню мяне спаткала,

Я часта i сумую, i тужу,

Хачу, каб i мяне ты пакахала.

 

Пачуцце незнаёмае прыйшло,

I свет вакол цяпер такi прыгожы,

Хачу, каб водгук у цябе знайшло,

Прайсцi усё жыццё мы разам можам.

 

Бясконца я хачу з табою быць,

Каханне ты маё не памячаеш,

Мая душа, як вогнiшча гарыць.

Мо i мяне ты хутка пакахаеш?

 

Не ведаю я нават што рабiць?

Ў душу прыйшло мне першае каханне,

Напэўна, ўсё ж смялейшым трэба быць,

Рашыцца i зрабiць сваё прызнанне.

 

16.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1277     САЛАДЗЕЙ МЁДУ

 

Пачуццяў колькi! Як iх палiчыць?

Зусiм не вельмi простае заданне,

Але адно ў душы, як гiмн, гучыць:

Вялiкае пяшчотнае каханне.

 

Яго няма з чым нават параўнаць,

Не зразумела i яго прырода,

Ды, як цудоўна палка пакахаць,

Душу бясконца грэе асалода.

 

Каханне здольна надта розным быць,

Прыемна вельмi, як душа кахае,

Прызнання словы хоча гаварыць,

I да нябёс ад радасцi ўзлятае.

 

Каханне для душы – ў блакiт палёт,

I ад яго становiшся мацнейшы,

Салодкае каханне, нiбы мёд,

Ды з часам мёд цудоўны саладзейшы.

 

Каб вабны мёд ў жыццi бясконца пiць,

Каханне зберагаць упарта трэба,

Душы пяшчотна хочацца любiць,

Як целу кожны дзень патрэбна хлеба.

 

17.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1278     АДЗIНЫ АДКАЗ

 

Не трэба свабода, навошта яна?

Хачу падуладнай я долi,

Бо зведаў прывабнасць свбоды спаўна,

Яна больш не трэба нiколi.

 

У сэрца, нарэшце, каханне прыйшло,

I страцiць яго вельмi шкода,

Раней ў жыццi волi даволi было,

Далей мне навошта свабода?

 

Каб шчасце сямейнае нам захаваць,

Ў палон табе сам я здаюся,

Свабоды нiколi не буду шукаць,

Без волi ў жыццi абыдуся.

 

Свой лёс асабiста магчыма рашаць:

Прывабней палон цi свабода?

Агульны адзiны адказ трэба даць,

Як справа аб волi народа:

 

Заўсёды свабода! Нiколi палон!

Свабода даецца ад Бога,

Навошта народам даваў волю Ён?

Не трэба ў няволi нiчога.

 

17.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1281     ВЕЧНАЕ ЦВIЦЕННЕ

 

Пупышкi яблынi надзейна захаваны,

Зiмой такiя сцiплыя яны,

Але, калi прыходзiць час вясны,

Iх прыгажосцю надта свет зачараваны.

 

Заўсёды так, калi пара кахаць прыходзiць,

То кветкаю пупышка стане ўраз,

Натхнёны i чароўны светлы час,

Прырода строi ўсiм любоўныя знаходзiць.

 

Кахання ўзнёслы час для сэрца надта мiлы,

Каханне здольна ўраз жыццё змянiць,

Душы цвiценне яблынь падарыць,

Ды для палёту летуценняў моц i крылы.

 

Калi кахаеш, у ружовым ўсё тумане,

Ў душы цвiтуць вясновыя сады,

Чароўна свет змяняецца заўжды,

Прынцэсай нават папялушка хутка стане.

 

Бо вельмi шчодра прыгажосць дае каханне,

Хоць iншым непрыкметная яна,

Ў кахаючых ў душы пяе вясна,

I яблынь вечнага цвiцення адчуванне.

 

19.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1300     ПАКАХАЮ З ЧАСАМ

 

Хоць кажуць: з мiлым рай i ў шалашы,

Бравада гэта i пустыя словы,

Не будзе шчасця поўнага ў душы,

Як для кахання кепскiя умовы.

 

У шалашы зусiм няма умоў,

Ды iх не зробiш, хоць аддай шмат працы,

Спаткае вельмі моцная любоў,

Як любы сэрцу, ды яшчэ ў палацы.

 

У шалашы кахання не ўтрымаць,

Як нават вельмi моцна намагацца,

Нядрэнна толькі ночку пераспаць,

Як надакучыць прыгажосць палаца.

 

Таму бясконца цяжка выбiраць,

На крок апошнi боязна рашацца,

З кiм лёс свой лепей назаўжды звязаць:

Рай ў шалашы мець цi красу палаца?

 

Не стаў каб вельмi хутка пеклам рай,

Палац, а не шалаш я выбiраю,

Мне гаспадар нялюбы, i няхай,

Яго я палка з часам пакахаю.

 

28.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1326     ЦУДОЎНЫ КАСЦЁР

 

Бывае вельмi рознае каханне:

Палонiць паступова або ўраз,

Сканчаецца iмгненна хваляванне

Або жыве ў душы працяглы час.

 

Калi каханне раскрывае крылы,

Душу ў палёт чароўны панясе,

Адзiны чалавек для сэрца мiлы,

Прыгожыя хаця навокал ўсе.

 

I немагчыма нават разабрацца,

Што можна ад сваёй душы чакаць,

Шырокi выбар ёсць, каб закахацца,

Ды сэрца хоча аднаго кахаць.

 

Сваiм каханнем кiраваць не здатны,

Касцёр запалiць, як прыйдзе пара,

Агню кахання ўсе мы падуладны.

Цяпло цi попел будзе ад кастра?

 

Цудоўна мець пяшчоту ад кахання,

Як ёсць каму агеньчык запалiць,

Каб не спаткаць ў душы пахаладанне,

Касцёр цудоўны зырка хай гарыць.

 

10.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1327     ДУБЛЁР

 

Прыйшло каханне хутка, як навала,

Ды ад яго бясконца цяжка мне,

Душу маю, як маг, зачаравала,

Але не кажаш мне нi «так», нi «не».

 

Памучыла мяне ты ўжо нямала,

Што закахаўся, шкадаваў не раз,

Гуляеш ты са мной, як кошка з салам:

Наелась i трымае пра запас.

 

Тваёй красой адразу паланёны,

Цяпер з сваiм каханнем ў барацьбе,

Яму хоць пасылаю ўсе праклёны,

Ды ўсё мацней кахаю я цябе.

 

Няпроста у каханнi быць дублёрам,

Хаця цудоўна любую кахаць,

Але не пакараецца прастора,

Ёсць крылы, ды не прыйдзецца лятаць.

 

Не радасць ад кахання, толькi гора,

Калi не кажуць «так», не кажуць «не»,

Бо роля непрыемная ў дублёра,

Няхай хутчэй каханне прамiне.

 

11.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1340     ДЗIЦЯЧАЕ КАХАННЕ

 

Ўсе ўзросты пакараюцца каханню,

Яно прыемна для душы заўжды,

Тым, хто iдзе да цемры развiтання,

I хто яшчэ занадта малады.

 

Ды лепш ўсяго дзiцячае каханне,

Хоць гнанае яно ва ўсе часы,

Натхненне дасць i дасць расчараванне,

Яно чысцей, чым кропелькi расы.

 

Ды пралятае хутка, нiбы знiчка,

Цяпло ўсё ж пакiдае на гады.

У iншых ёсць чаму дурная звычка,

Святло кахання затушыць заўжды?

 

Каханне беззаганнага анёла

Душы дае натхненне i уздым,

Неасцярожна сказанае слова –

I ад пачуцця застаецца дым.

 

Ўсе ўзросты пакараюцца каханню,

Ёсць на каханне права i ў дзяцей,

Ў дзяцiнстве пройдзе хто выпрабаванне,

Кахаць дарослым будзе гарачэй.

 

19.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1345     УДЗЯЧНЫ Я

 

Удзячны я, чароўная, ўвесь час,

Што ты жывеш, што побач ты iснуеш,

Касцёр кахання мой к табе не згас,

Як любасцi дагэтуль не адчуеш?

 

Касцёр цудоўны трэба берагчы,

I на яго ласкава толькi дзьмухаць,

Бо можна моцна сэрца абпячы,

Пачаць як без патрэбы яго рухаць.

 

Няхай сабе ён радасна гарыць,

Цудоўна шлях жыццёвы асвятляе,

Цяпло душы ён здатны падарыць,

Як бура дроў у iм не раскiдае.

 

Не трэба буры грознай i вятроў,

Няхай шугае полымя заўсёды,

Бо шчасце – як гарыць ў душы любоў,

Няма на свеце лепей асалоды.

 

Удзячны я, чароўная, табе,

Мне трэба значна болей мець трывання,

Душу ты не спячы агнём сабе,

Не разбурай касцёр майго кахання.

 

22.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1348     ТОК КАХАННЯ

 

Ты далонь на далонь мне паклала,

I мiж намi пабег моцны ток,

Нам для шчасця спатрэбiлась мала,

Як пры празе вадзiцы глыток.

 

Няма лепей ў жыццi адчування,

Вабны ток аб'яднаў разам нас,

I дагэтуль бяжыць ток кахання

Вельмi моцны, як быў ў першы раз.

 

Варта толькi цябе дакрануцца

Да грудзей цi да губ, цi да рук,

Не паспееш яшчэ азiрнуцца,

Ток стварыў электрычны ланцуг.

 

I бяжыць любы ток, не сцiхае,

Не знiжаецца патэнцыял,

Калi разам ён нас аб'яднае,

Хутка знiкне бясследна напал.

 

Паўтараецца ток хай упарта,

Бо з каханнем так хораша жыць!

Мець бясконца напружанне варта,

Ток кахання хай вечна бяжыць!

 

25.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1349     УЦЕХI

 

Уцех багата вельмi у жыццi

Для радаснай душы або для цела,

Нiчога лепш кахання не знайсцi,

Калi яно яшчэ не прагарэла.

 

Калi каханне назаўжды прайшло,

Хоць шмат на аднаўленне страцiць працы,

Яму не жыць, багата ўцех было,

Ды лепшую пашкодзiлi эрзацы.

 

Каму каханне – лепшая з уцех,

Прыходзiцца ад iншых адмаўляцца,

Каб не рабiць каханню цяжкi здзек,

Гарэлкаю не трэба захапляцца.

 

Альтэрнацiва знойдзецца заўжды,

Уцешыць чым сваю душу i цела,

Але, не дачакацца каб бяды,

Уцехi трэба выбiраць умела.

 

Уцех багата розных у жыццi,

Але зусiм няпростае заданне

Праз ўсё жыццё з галоўнаю прайсцi

I не згубiць пяшчотнае каханне.

 

25.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1357     ЛЮБОЎ I РОЗУМ

 

Любоў – дарадчык дрэнны у жыццi,

Бо кажуць нездарма – яна сляпая,

Не той дарогай трэба ёй прайсцi,

Цi возьме i ў двух соснах заблукае.

 

Любоў штурхае на няўдалы крок,

А падыход павiнен быць цвярозым,

Патрбны, горкi каб не мець урок,

Агонь у сэрцы i халодны розум.

 

Пакласцiся на сэрца як адно,

Прыдатнага яно не дасць адказу,

Хаця пачуцце моцнае дано,

Яно хавае горкую абразу.

 

Любоў павiнна трохi прагарэць,

Як вогнiшча – набраць даволi жару,

Ў жыццi каб шчасце, безумоўна, мець,

То розумам шукаць патрэбна пару.

 

Як з розумам любоў – няма бяды,

Пад сiлу ёй любыя перашкоды,

Жар ад яе – на доўгiя гады,

Бо вогнiшча любвi гарыць заўсёды.

 

28.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1367     ЧАКАЮ

 

Спаткаў расчараване,

Разбiла сэрца зноў,

Апошняе каханне,

Апошняя любоў.

 

Iду па жухлай пожнi,

Зноў кепскi ураджай,

Не ведаў, што апошнi,

Апошнi, i няхай.

 

Не высiлiлась глеба,

Рунець пачне ралля,

Араць зноў цяжка трэба,

Заўжды араты я.

 

Было ў душы каханне,

Ды звяла хутка ўраз,

Пустое спадзяванне,

Згубiў свой марна час.

 

I зноўку я чакаю

Свой колас залаты.

Калi ўжо пакахаю

Пяшчотна назаўжды?

 

1.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1368     ЦЯБЕ ЧАКАЮ

 

Я чакаю цябе ўжо даўно,

Маё сэрца для шчасця саспела,

Ты спаткаешся мне ўсё адно,

Каб душу мне каханне сагрэла.

 

Лёгкi смутак мне лёг на душу,

Як дайсцi да цябе, дарагая?

Часам горка ад суму тужу,

Бо цябе безупынна шукаю.

 

Дзе знайсцi цябе, доля мая?

Дзе ты зараз, куды ты схавалась?

Без цябе апусцела зямля,

Я жадаю, каб ты адшукалась.

 

Я не маю спакою i сну,

Мне верадзiць душу хваляванне,

Хутка зноў сустракаем вясну,

Заблукалася дзесьцi каханне.

 

Незнаёмая, лёс мройны мой!

Я амаль што цябе ўжо кахаю,

Я жадаю спаткання з табой,

Я цябе з нецярпеннем шукаю!

 

1.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1382     ШЛЯХАМ МАРАЛI

 

Чаму каханне, нiбы цягнiкi:

Прыйсцi i адысцi калiсьцi здатна?

Чаму характар у яго такi,

I для людзей чаму не падуладна?

 

Спаткае ўраз, нiбы на ўсё жыццё,

Ды можа, як туман, растаяць з часам,

Яно паволi крочыць ў небыццё,

Быць без кахання немажлiва разам.

 

Калi гарыць касцёр, а потым згас,

То кастравы быў пры кастры паганы,

Так i каханне здатна згаснуць ўраз,

Каханаму пакiне ў сэрцы раны.

 

Каб горычы нiколi не пазнаць,

Каханне каб душу не пакiдала,

Яго пяшчотна трэба зберагаць,

Нiкуды каб яно не прыблукала.

 

Каб назаўсёды зберагчы любоў,

Iсцi патрэбна па шляху маралi,

Iначай развiтанне прыйдзе зноў.

Цi будзе цягнiк iншы на вакзале?

 

7.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1385     ПРАЗ ВЯСЁЛКУ

 

Ты з кожным днём становiшся чароўней,

Красы тваёй раней не памячаў,

Свет для мяне адразу стаў цудоўней,

Калi цябе я палка пакахаў.

 

Па дзесяць раз на дзень цябе я бачыў,

Ды не казаў зусiм пяшчотных слоў,

Пяшчота я цяпер, i не iначай,

Змянiла цалкам мне душу любоў.

 

Я пакахаў знянацку нечакана,

Вясёлкай каб жыццё зафарбаваць,

Хачу, каб ты была маёй каханай,

Жыць радасна, як час прыйшоў кахаць.

 

Пабачыць дзесяць раз – мне вельмi мала,

Хачу, каб побач ты была заўжды,

Ты ўсю душу маю апанавала,

З табой мы пойдзем разам праз гады.

 

Цi ёсць ў душы пяшчотнае каханне?

Каб адказаць, не трэба шмат прыкмет,

Змяняецца карэнна адчуванне,

Бо толькi праз вясёлку бачны свет.

 

8.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1389     КАХАЦЬ АДЗIНАГА

 

З адным цалавалась пад клёнамi,

Гадала, што замуж пайду,

Любоў аказалась зялёнаю,

Кахала сабе на бяду.

 

З другiм цалавалась пад вязамi,

Каханне ка мне не прыйшло,

Нядоўга былi з гэтым разам мы,

Ды што было, тое было.

 

Спаткалася з трэцiм пад соснамi,

Кахання не стала чакаць,

Як ўспомню, становiцца млосна мне,

Ўжо лепей зусiм не кахаць.

 

Чацвёрты нiяк не знаходзiцца,

Куды я яго прывяду?

Кахання няма, жыццё коцiцца,

Ды долю сваю не знайду.

 

Мiнае надзея апошняя,

Жадала любоў параўнаць,

Цяпер апынулась на пожнi я,

Адзiнага трэба кахаць.

 

9.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1390     ТОЛЬКI КВЕТКI

 

Было каханне моцным, як навала,

Як смерч, як навальнiца, ды цяпер

Ўсё, што цвiло, амаль паадцвiтала,

Нябачны раздзяляе нас бар'ер.

 

Хаця з табою пад адным мы дахам,

Але хачу кахаць бясконца я,

Ды мой парыў ўспрымаецца са страхам,

Таму i доля горкая мая.

 

Раней i я уяўлення не мела,

Што ёсць зусiм нябачная мяжа,

Не ведала патрэбы свайго цела,

Цябе кахала палкая душа.

 

Я так пяшчотна горача кахала!

Ды вельмi часта ад бяды тужу,

Кахаць ўсiм сэрцам мне бясконца мала,

Каханню трэба цела i душу.

 

Было, як цвет садоў, у нас каханне,

Але пялёсткi хутка адцвiлi,

Ў маю душу iдзе расчараванне,

Хачу, заўжды каб кветкi ў ёй былi.

 

10.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1393     СТАЛАЕ КАХАННЕ

 

Маладое вiно моцна бродзiць,

Ды няма смаку, як прыгубiць,

З яго бурбалак безлiч выходзiць,

Як яго у фужэры налiць.

 

Маладосць вiна сiлай iграе,

Каб празрыстым яму з часам быць,

Нават корак з бутэлькi зрывае,

Як яе вельмi рана закрыць.

 

Трэба час, каб вiно настаялась,

Каб i водар, i смак у iм быў,

Каб вiно ад душы спадабалась,

Як яго у фужэры налiў.

 

Значна меней яго выпiць трэба,

I прыемней фужэр прыгубляць,

Бо празрыстасць яго – як у неба,

Колер з ружаю лепш параўнаць.

 

I каханне таксама такое,

Асалоду даць здатна яно

Не ў той час, як яшчэ маладое,

Але ў сталасцi – нiбы вiно.

 

11.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1394     САСТАЎНЫЯ КАХАННЯ

 

Як хочаш есцi – што перабiраць,

Паесцi можна сала або хлеба,

Як вытанчанасць хочацца шукаць,

То бутэрброд з iкрою есцi трэба.

 

Так i ў каханнi – нiбы у ядзе:

Ёсць нiзкi ўзровень, толькi ўзровень цела,

Ды асалоды поўнай не прыйдзе,

Як вытанчанасць месца там не мела.

 

Каб асалоду зведаць без мяжы,

Не след спяшацца есцi хлеб i сала,

Каханне трэба адчуваць ў душы,

А флiрт для цела – надзвычайна мала.

 

Ды кожны сам свой выбiрае шлях,

Флiрт падыходзiць, калi ў душах беднасць,

Збудуе той кахання моцны гмах,

Хто мае у сваёй душы шляхетнасць.

 

Каханне з двух складаецца палоў:

Душа i цела утвараюць брацтва,

Як дзее толькi цела – не любоў,

Банальнае бяссорамнае ... .

 

11.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1397     ПАКАХАЛА

 

Мне прыемна, што крочым мы поруч,

Па-другому ўявiць не магу,

Слодыч значна прыемней, чым горыч,

Пакладзi на плячо мне руку.

 

Мне утульна з табой i зацiшна,

Бо цудоўна каханне знайсцi,

Я цяпер, як вясновая вiшня,

Мне пара белым цветам цвiсцi.

 

Ноч прайшла, пачынаецца ранак,

Невядомасцi знiкне туман,

Ад цябе не чакаю падману

I сардэчных няпрошаных ран.

 

Для мяне ты цяпер замест сонца:

Даеш радасць, цяпло i святло,

Я хачу, каб свяцiў ты бясконца,

Каб каханне у нас не прайшло.

 

Ты спаткаўся – вакол ўсё заззяла

I напоўнiла шчасцем душу,

Бо цудоўна, што я пакахала,

Аб любвi ўсяму свету скажу.

 

12.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1398     ВIБIРАЦЬ КАХАНУЮ

 

Каханне сохне, вiдавочна вестка.

Ад скрухi як яму не засыхаць?

Бо я цяпер – нялюбая нявестка

I не магу пяшчотна больш кахаць.

 

Кахаю я i любiць сына мацi,

Як падзялiць каханне памiж нас?

Замест кахання рэўнасць толькi ў хаце,

I ад яе выток кахання згас.

 

Хачу кахаць, але не удаецца,

Не да кахання, бо на дзвюх адзiн,

А над каханнем горка лёс смяецца,

Пазнаць прыйшлося шмат лiхiх гадзiн.

 

Каханаму нiяк не разарвацца,

Хоць будзе нават ён душой анёл,

Пячэ i там, i тут – не утрымацца,

Бо ён заўсёды памiж двух агнёў.

 

Ды трэба мужнасць, каб рашыць дылему:

З кiм разам быць, каго з дваiх кахаць?

Рашыць не цяжка вечную праблему:

Каханую для шчасця выбiраць.

 

13.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1403     ВАЛЯНЦIНКI

 

Надыходзяць валянцiнкi,

Сэрца замiрае,

Хачу ведаць без замiнкi,

Хто мяне кахае?

 

Пройдуць дзе мае сцяжынкi,

Дзе знайсцi рахманых?

Валянцiнкi, валянцiнкi –

Свята закаханых.

 

Вельмi хочацца кахання,

Ды пакуль без толку,

Але маю спадзяванне,

Што прышле паштоўку.

 

Валянцiнкi, валянцiнкi –

Свята закаханых,

Ды ў душы пакуль хмурынкi:

Дзе знайсцi адданых?

 

З неба падаюць сняжынкi,

Доўжыцца чаканне,

Спадзяваюсь, валянцiнкi

Прынясуць каханне.

 

14.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1408     БОЛЬШ НЕ ТУЖУ

 

Мы з табой выпадкова сустрэлiсь,

Бо сустрэчы магло i не быць,

Ды пачуццi ў душы загарэлiсь,

Лёс каханне нам змог падарыць.

 

Бо ад лёсу нiдзе не схавацца,

Чаму быць – ўсё здарыцца заўжды,

Час жаданы прыйшоў закахацца,

Любы мой, шчыры мой, залаты!

 

Я цябе вельмi доўга чакала,

Ды агонь спадзявання не згас,

Сэрца кажа, што я пакахала,

Доля зробiць шчаслiвымi нас.

 

Выпадкова цябе я пазнала,

Не чакаў ты, што стрэнеш мяне,

Я хачу, каб каханне палала,

Хай нiколi яно не мiне.

 

Шчасце, радасць i светлыя мары

Мне каханне прынесла ў душу,

Ад пакут я стамiлась без пары,

Я кахаю i больш не тужу

 

16.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1409     ЗIМОВАЯ КАЗКА

 

Белым пухам сняжынкi бясконца ляцяць,

А ў душы i пяшчота, i ласка,

Хоць мароз, ды цудоўна цябе цалаваць,

Не зiма, а зiмовая казка.

 

Як каханне ў душы, не зашкодзiць мароз,

Я цяпер – як вясновая краска,

Не iснуе зiмой для кахання пагроз,

Калi прыйдзе зiмовая казка.

 

Мы стаiм, аж сумётамi нас замяло,

Утварылась сапраўдная пастка,

Небяспекi няма, бо ў душы ёсць цяпло,

Сагравае зiмовая казка.

 

Вясна зараз ў душы, хоць навокал зiма,

Хай не поўнасцю, хай яе частка,

Ногi змерзлi, ды сцюжы у сэрцы няма,

Ў iм лунае зiмовая казка.

 

Пакахаць добра нават суровай зiмой,

Бо прыходзяць пяшчота i ласка,

Падарыла цябе, нарачоны ты мой,

Разам з снегам зiмовая казка.

 

16.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1412     КЛIНАМ КЛIН

 

Я цябе сярод тысячы бачу,

У кахання багата прыкмет,

На адзiным табе, не iначай,

Клiнам збегся цяпер белы свет.

 

Ты са мною ва ўзвышаных марах,

Бо у сэрца ўвайшоў i ў душу,

Вясна крочыць, кахаюць па парах,

Я адна аб каханым тужу.

 

Не магу пагасiць ў сэрцы прагу,

Ад яе не схавацца нiдзе,

Я стамiлась, i спаць калi лягу

Сон нiяк да мяне не iдзе.

 

Вельмi цяжка даецца каханне,

Калыхаць мне няпроста яго,

Ды ад прагi мацней адчуванне,

Боль ў душы ад пачуцця майго.

 

Сярод тысяч адзiн толькi вабiць,

Клiнам клiн трэба мне выбiваць,

I прызнацца яму лепей, мабыць,

Без адказу нялёгка кахаць.

 

17.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1413     САГРАВАЕ КАХАННЕ

 

Дагарае агнямi рабiна,

На калiне – чырвоны пажар,

Быць марозу удзячна павiнна,

Што табе кiнуў чырвань на твар.

 

Твае шчокi – чароўныя ружы,

Ззяюць ярка, як гронкi рабiн,

Нам кахання агонь грэе душы,

Як не здатны касцёр не адзiн.

 

Прыйшло шчасце, i здзейснiлiсь мары,

Хаця срэбра прыкметна ля скронь,

Загарэлiсь у душах пажары,

Сагравае кахання агонь.

 

Хай бясконца ў душы ён палае,

З iм не страшны жыцця халады,

Вельмi добра таму, хто кахае,

Бо ў душы будзе цёпла заўжды.

 

Твае шчокi, як чырвань калiны,

Не ад сцюжы яскрава гараць,

Iх каханне пажарам няспынным

Будзе вечна цяпер саграваць.

 

17.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1423     СЦЯЖЫНКI КАХАННЯ

 

Як кепска, калi ўсё ужо ў мiнулым,

Калi фанфары болей не гучаць,

Валодае хто сэрцам вельмi чулым,

Таму бясконца хочацца кахаць.

 

Пара не прыйдзе, каб спраўляць дажынкi,

Калi агонь нязгасны у вачах,

Каханне – не ў мiнулае сцяжынкi,

А ў будучыню вабны светлы шлях.

 

Бо без кахання ў радасцi супынкi,

Душа каб пела, як аркестра медзь,

Павiнны у каханне быць сцяжынкi,

Каханую для сэрца трэба мець.

 

Каханне не залежыць ад узросту,

Зязюля не куе яму гады,

Цi ёсць яно, або няма папросту,

А калi ёсць – душою малады.

 

Каханню уласцiвы перашкоды,

Прыемна вельмi сэрцы пакараць,

Хачу, каханне каб магло заўсёды

У будучыню сцежку пракладаць.

 

20.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1426     ЗАСТАНЕЦЦА ЖАБРАК

 

Каханне! Хто не зведаў яго мовы!

Каханне – надзвычайны феномен,

Яго пазнаў, хто целам вельмi кволы,

Спаткаў яго i дужы супермэн.

 

Заўжды каханне кожнага знаходзiць,

Не абмiнуць яго, не абысцi,

Яно, як ветрык радасны, прыходзiць,

Ад шчасця каб магла душа цвiсцi.

 

Нiхто яшчэ не зведаў паратунку

I не знайшоў нейтральную мяжу,

Каханне найвышэйшага гатунку

Без барацьбы ў палон бярэ душу.

 

К любому птушка шчасця прылятае,

Ды як яе знянацку не спужаць?

Аддана i пяшчотна хто кахае,

Надзейна здатны шчасце утрымаць.

 

Каханне – вельмi тонкая праява,

Спугнеш яго – i не здабыць нiяк,

Хто у жыццi пужаў яго нямала,

Той застанецца ў вынiку жабрак.

 

21.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1429     КАХАННЕ ЎПРЫГЛЯДКУ

 

Я вачамi цябе радздяваю,

Для мяне ўжо сакрэтаў няма,

I ты ведаеш, што адчуваю,

Ад мяне затуляцца дарма.

 

Без адказу аддана кахаю,

Мне магчымасць такая дана,

Я з табой сустракацца жадаю,

Ў маiм сэрцы ты толькi адна.

 

Недатыка заўжды ты са мною,

Не знаходжу спакою нiдзе.

Напаiла б любоўнай вадою,

Можа прага паволi спадзе?

 

Я кахаю цябе ўсёй душою,

Знемагаю з сабой ў барацьбе,

Будзь пяшчотней, хоць трохi, са мною,

Раздзяваць больш не буду цябе.

 

А пакуль што пяшчоты не маю,

Вельмi цяжка ўпрыглядку кахаць,

Раздзяваю цябе, раздзяваю,

Каб тваю прыгажосць разглядаць.

 

23.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1432     КАХАЮ АБОДВУХ

 

Мне каханне вясна падарыла,

А мо гэта зусiм не вясна?

Ты – маё сiнявокае дзiва,

Лёсам ты мне вясною дана.

 

Шчодра ўзнёслае шчасце мець ў змозе,

Без кахання тужыў доўга я,

Ты цяпер на жыццёвай дарозе,

Сiнявокая радасць мая.

 

Ў жыццi лепей сезона не знаю,

Расцвiтае вясною зямля,

Я цябе ўжо пяшчотна кахаю,

К нам каханне прыйшло спакваля.

 

Мы цяпер назаўжды будзем разам,

Аб'яднала надзейна вясна,

Не дапусцiм зiму ў душы з часам,

Вып'ем кубак кахання да дна.

 

Я цябе вельмi шчыра кахаю,

Ды кахаю цябе не адну,

Бо абедзвюх к сабе прыгартаю:

I цябе, i красуню-вясну.

 

24.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1433     НЕ ВIНАВАТА

 

Я цябе так аддана люблю!

Для мяне ты, як сонейка, мiлы,

Аб адным толькi Бога малю,

Каб каханне не страцiла сiлы.

 

Ўсё адкiнула гора убок,

Не цiкавiць нi ежа, нi праца.

I як толькi падумаць ты мог,

Што я з iншым магла пакахацца?

 

Маё сэрца ў глыбокай журбе,

Яму болю зрабiў вельмi многа,

Я кахаю пяшчотна цябе,

Мне нiколi не трэба другога.

 

Жалю ў сэрцы халодным няма,

Безпадстаўныя толькi пагрозы,

Прашу верыць, стараюсь дарма,

Дай спакой мне i ўцеш мае слёзы.

 

Прабачэння не буду прасiць,

Я i так выбачалась багата,

Немагчыма адданей любiць,

Я нi кропелькi не вiнавата.

 

24.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1434     ЦЯЖКА ЧАКАЦЬ

 

Я раней i падумаць не мог,

Што ты станеш ўладаркаю мар,

Ды зусiм без цябе я знямог,

Разгарэўся у сэрцы пажар.

 

Бо не бачыў цябе я даўно,

Быццам ўжо прамiнулi гады,

Ты ва ўяве прад мной, як ў кiно,

Голас чую ласкавы заўжды.

 

Зведаў боль без цябе i тугу,

I табе ўдалеч з сумам крычу:

«Без цябе болей жыць не магу,

Цябе побач пабачыць хачу».

 

Без цябе апусцела Зямля,

Хоць навокал багата другiх,

Назаўжды ты красуня мая,

Толькi ты адна ў думках маiх.

 

Я чакаю цябе, прыязджай,

Бо вясна заклiкае кахаць,

Я кахаю, i ты пакахай,

Я знямог, вельмi цяжка чакаць.

 

25.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1436     СКАЛА

 

Хвалi прыходзяць i зноўку уходзяць,

Плешчыцца толькi прыбой,

Часта каханне па частках знаходзяць,

Мне дастаткова адной.

 

Цэлае з частак, вядома, збiраюць,

Лепей без частак заўжды,

Трэшчыны цэлае ўсё ж раздзяляюць,

Ёсць разбурэння сляды.

 

I, невядома, яшчэ колькi частак

След для сябе здабываць,

Трэба шмат працы i добры участак,

Каб дзiўны гмах збудаваць.

 

Трэшчын няма у каханнi мiж намi,

Толькi адну я кахаў,

Наша каханне прыйшло, як цунамi,

Ў сэрцы яго захаваў.

 

Я задаволены, хвалi кахання

Доля пазнаць не дала,

Ператварыць яго нельга у зданi,

Моцна стаiць, як скала.

 

26.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1443     РАЗЛУКА

 

Зноўку голас выразна твой чую,

Бачу рысы каханых вачэй,

У разлуцы з табой пакутую

I кахаю яшчэ гарачэй.

 

Бо каханне мацней маё з часам,

Як касцёр звар'яцелы, гарыць,

Вельмi хочацца быць толькi разам,

Цябе песцiць i палка любiць.

 

Для кахання патрэбна разлука,

Праз яе шлях да шчасця пралёг,

Як ў юнацтве, ў душы боль i мука,

Бо вялiкае бачна здалёк.

 

Забываюцца сваркi i кпiны,

I другiх недарэчнасцяў шмат,

Ўспамiнаецца слодыч малiны,

Зноў адчуць яе буду я рад.

 

Бо няшчадна разлука стамiла,

Бо нялёгка ў разлуцы кахаць,

Бруд з кахання ўвесь цалкам адмыла.

Так жадаю цябе зноў спаткаць!

 

15.03.1996

 

Home Page     Змест

 

1459     ВЫБЯРЭ КАХАННЕ

 

Хвалюе моцна процiлеглы пол,

Застацца халастым няма прычыны,

Чакаю я сапраўдную любоў,

Ды любай не знайшоў яшчэ дзяўчыны.

 

Здаецца, што знаходзiцца яна,

I сэрца, i душа бясконца рады,

Ды для кахання не прыйшла вясна,

Бо нават у красунь iснуюць вады.

 

Дагэтуль супынiцца не магу,

Бясконца ўпарта я перабiраю.

Якая ж развядзе маю тугу,

Якую з iх, нарэшце, пакахаю?

 

Але бяжыць iмклiва хуткi час,

З каханаю сустрэцца мне ахвота,

Жадаў i ажанiцца ўжо не раз,

Бо жудасна абрыдла адзiнота.

 

Дзяўчат ёсць шмат, як зорак уначы,

Знайсцi сваю – не лёгкае заданне,

Свабоду не жадаю зберагчы,

Хай любую мне выбярэ каханне.

 

30.05.1996

 

Home Page     Змест

 

1463     НЕ ЦАЛАВАЎ

 

Як мог цябе я цалаваць!

Але лёс стан змянiў упарта,

Было дарэмна мне кахаць,

Кахання ты была не варта.

 

Праводзiш сёння час з адным,

А заўтра маеш ўжо другога,

Тваё каханне нiбы дым,

I лёсу хiбная дарога.

 

Ды я другую не шукаў,

Душу ты мне запаланiла,

Твайго кахання ўсё чакаў,

Бо ты была бясконца мiлай.

 

Цябе, на жаль, не цалаваў

I словы не казаў прызнання,

Але удзячны, што пазнаў,

Як ранак, чыстае каханне.

 

Была хоць стомленай душа,

Ды не было у ёй i бруду,

Не есць майго кахання ржа,

Яго нiколi не забуду.

 

25.06.1996

 

Home Page     Змест

 

1464     МАЯ БАГIНЯ

 

На душы ад радасцi цудоўна,

Вось i я, нарэшце, пакахаў,

Вабiла каханне, ды ўсё роўна

Шчасця, нiбы ў мары, не чакаў.

 

Я яшчэ з табой не сустракаўся,

За руку цябе яшчэ не браў,

Ды ужо аддана закахаўся,

Хоць здалёк за любай назiраў.

 

Цалкам ты мой лёс перавярнула,

Без цябе жыць болей не магу,

Мне ў душу рашуча зазiрнула,

Шчасцем замянiла ў ёй тугу.

 

Я спаткання хуткага жадаю,

Невядома, колькi мне чакаць?

Словы пра каханне ў стос складаю,

Каб прызнанне лепшае сказаць.

 

Хай каханне цягнецца бясконца,

За яго табе удзячны я,

Ты святло нясеш мне, нiбы сонца,

Бо багiня ты цяпер мая.

 

29.06.1996

 

Home Page     Змест

 

1468     ЦЯЖКА АДНОЙ

 

Дзе мая любоў блукае,

Як спаткацца з ёй магу?

Яна хутка адбягае,

Следам я за ёй бягу.

 

Пра любоў пяе гiтара,

Клiча ўсiх кахаць вясна,

Ўсе дзяўчаты ўжо па парах,

Толькi я яшчэ адна.

 

Дзе iголка, там i нiтка,

Ды не так ў мяне цяпер,

На яго глядзець мне брыдка,

Трэба iншы кавалер.

 

Прынца я сабе шукаю,

Але дзе яго знайду?

Хоць i брыдка, пакахаю,

Замуж за яго пайду.

 

З доляй я сваёй не згодна,

Ды прапаў i брыдкi мой,

Быць адной зусiм не модна,

Вельмi цяжка быць адной.

 

29.06.1996

 

Home Page     Змест

 

1471     КАЛI КАХАЕШ

 

Даўно каханне захапiла нас,

I з той пары годоў прайшло нямала,

Не к лепшаму людзей змяняе час,

Ды для мяне ты прыгажэйшай стала.

 

Агонь душы прыемна зберагчы,

Цудоўна адчуваць далонь ў далонi,

Нам i цяпер каханне па плячы,

Хаця у нас ужо сiвыя скронi.

 

Жыццё iмклiва к фiнiшу бяжыць,

Трымаем маладосць сваю упарта.

Калi кахаеш, так прыемна жыць!

А без кахання маладосць не варта.

 

Кахаць прыемна ў сталыя гады,

Каханне не абрыдне мне нiколi,

Як ў прагу, хоць адзiн глыток вады,

П'ю цуд кахання, мне ўсё не даволi.

 

Калi кахання ў маладых няма –

Зiма ў душы, хаця пара для лета,

Кахае хто – iснуе не дарма,

Бо песня ўся каханню не прапета.

 

12.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1483     КАХАЮ АД ДУШЫ

 

Зноў мяне ты падманула,

На спатканне не прыйшла,

Вясну сэрца маё чула,

А цяпер у iм зiма.

 

Ты са мной – як кошка з мышкай,

Можаш з'есцi, можаш не,

Я хачу, каб замуж выйшла

Ты, нарэшце, за мяне.

 

Зацягнулася каханне,

Колькi я магу чакаць?

Мне абрыдла быць ў падмане,

Трэба справу вырашаць.

 

Пераборлiвая дужа,

Зноў сканчаецца вясна.

Або хочаш сабе мужа,

Цi застанешся адна?

 

Калi замуж не жадаеш,

Так адкрыта i скажы,

Бо мне сэрца разрываеш,

Я ж кахаю ад душы.

 

15.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1489     ЛIСТ КАХАННЯ

 

Не гавары больш «Не», скажы мне лепей «Так»,

Як без цябе жыццё сваё збудую?

Я закахалася зусiм не абы-як,

А ты глядзiш чамусьцi на другую.

 

Мне вельмi цяжка, бо стамiлася чакаць,

Як крыж, нясу пяшчотнае каханне,

А ты зусiм мяне не хочаш прымячаць,

Не клiчаш на жаданае спатканне.

 

Не пакiдай мяне, аб тым цябе малю,

Не падразай больш для палёту крылы,

Будзь толькi мой, цябе шчаслiвым я зраблю,

Ты для мяне цяпер бясконца мiлы.

 

Не дачакалась i лiста табе пiшу,

Хаця адкрыць няпроста сваю мэту,

Але iнакш не супакоiць мне душу,

Кахаю, не раблю зусiм сакрэту.

 

Прыйдзi, каханы мой, ка мне, хутчэй прыдзi!

Бо без цябе ў трывозе знемагаю,

Вазьмi за рукi i у вочы паглядзi,

Пабачыш ў iх, як я цябе кахаю!

 

17.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1503     ШКАДУЮ АБ СТРАЧАНЫМ

 

Я не збярог сваё каханне, не збярог,

Здавалась, лепшых ёсць вакол нямала,

Не разумею, як забыць былое мог,

Яно надзейна у жыццi трымала.

 

Меў шчасця ўдасталь i было цудоўна жыць,

Але адкуль бралiсь абразы словы?

Прыемна духам, нiбы волат, моцным быць,

Але цяпер я стаў, як хворы, кволы.

 

Як грэе вогнiшча сямейнае, заўжды

Каля яго набрацца можна сiлы,

Бо згасне вогнiшча, чакае час бяды,

Душа зусiм не разгартае крылы.

 

Мужчына мужны і шчаслівы чалавек,

Калi ў душы кахання б'е крынiца,

З вытокаў Богам прадугледжана: павек

Павiнен ён да жонкi прыляпiцца.

 

Але чамусьцi выбраў горшую з дарог,

I як я выбраць мог сабе такую?

Ды не збярог сваё каханне, не збярог,

Аб страчаным шкадую i сумую.

 

8.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1521     ЗАЛАТАЯ ПАРА

 

Серабро пакрыла скронi,

Назбiралiся гады,

Як далонь ляжыць ў далонi,

Для кахання не бяды.

 

Чым старэй – мацней каханне,

Нiбы старае вiно,

Бо прайшло выпрабаванне,

Не зруйнуецца яно.

 

Ў маладых гадах, бывала,

I цягнулась цецiва,

Каб з атрутай вылятала

З лука горычы страла.

 

Ды цяпер Амур, нарэшце,

Свае стрэлы захаваў,

«Вы сваiм каханнем цешцесь» –

Нам аднойчы зашаптаў.

 

Серабро пакрыла скронi,

Але сталаю парой

I далей далонь ў далонi:

Пара стала залатой.

 

18.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1527     НЕ БЕЛЫ ВАЛЬС

 

Кружымся ў вальсе з табой,

Хоць гэты вальс i не белы,

Нешта здарылась са мной,

Я запрасiць захацела.

 

Можа, каханне прыйшло?

Смелаю вельмi я стала,

Сорамна трошкi было,

Як я сама запрашала.

 

Мы пазнаёмiлiсь ўраз,

Будзем цяпер сустракацца,

Мне дапамог вельмi вальс,

Ёсць у каго закахацца.

 

Кружымся ў вальсе ўвесь час,

Каб ён зусiм не сканчаўся,

Хочацца, каб яшчэ раз,

Бы незнарок прыцiскаўся.

 

Станеш каханы ты мой,

Шчасце таму, хто быў смелы,

Кружымся ў вальсе з табой,

Хоць гэты вальс i не белы.

 

19.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1533     РАЗЛУКI I СПАТКАННI

 

Радасна мне, што я зноўку з табой,

Хоць не працяглаю была разлука,

Але упарта стралу за стралой

Добры Амур выпускаў ў сэрца з лука.

 

I на адлегласцi добра кахаць,

Бо цуд дзiвосны мець ў сэрцы каханне,

Хоць ў адзiноце нялёгка чакаць,

Але прыемней хвiлiны спаткання.

 

Дзеюць ў каханнi законы свае,

Як вельмi доўга заўсёды быць разам,

Яно нягожыя збоi дае,

Можа таму i спрачаемся часам.

 

Сварка малая няхай, не бяды,

Ды не згрызае душу адзiнота,

Разам жадаю з табой быць заўжды,

Зведаць разлуку не вельмi ахвота.

 

Ды, калi трэба, паеду я зноў,

Выканаць здатны любое заданне,

Бо надта цёпла на сэрцы ад слоў,

Што любы сэрцу пры кожным спатканнi.

 

19.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1535     КАБ НЕ ГАРАВАЦЬ

 

Справы розныя бываюць:

Вельмi важныя цi не,

Але цалкам сэнс страчаюць,

Як каханне прамiне.

 

Улагоджана як справа,

Добра поспех адчуваць,

Ды натхненне каб спаткала,

Трэба горача кахаць.

 

Вабiць у сям'i каханне

Ды пяшчотнасць добрых слоў,

Бо iнакш сям'я – як зданi,

Карабель без ветразёў.

 

Дзе каханне – там i справы

Будуць лепшымi заўжды,

Сям'я любай i трывалай

На працяглыя гады.

 

Таму справам перавагу

Не патрэбна аддаваць,

А каханню – ўсю увагу,

Каб ў сям'i не гараваць.

 

20.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1546     СТРЫЖАНЬ ЖЫЦЦЯ

 

Як цудоўна пяшчотна кахаць!

Калi ёсць для душы нехта мiлы,

У нябёсах прыемна лунаць,

Бо каханне вырошчвае крылы.

 

Як каханне прайшло цi няма,

Засумуе бясконца iстота,

Бо жыццё прабягае дарма,

I нiчога рабiць не ахвота.

 

Каб прайсцi небяспекi мяжу,

Трэба пару знайсцi пастарацца,

Каб пяшчота вярнулась ў душу,

Трэба палка яшчэ закахацца.

 

Бо каханне на радасць дано,

Бо народзяцца любыя дзецi,

Бо жыцця стрыжань моцны яно,

Няма лепей пачуцця на свеце.

 

I таму не патрэбна чакаць,

Не кахаць – для сваёй душы здрада,

Радасць мець, калi верна кахаць,

Быць пад вабнай Эрота уладай.

 

21.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1551     КАХАННЕ I БОЛЬ

 

Не трэба цяжкага кахання,

Хай будзе лёгкае яно,

Прайшоў каб боль расчаравання,

Каб грэла моцна, як вiно.

 

Ад спрэчак не патрэбна болю,

Пяшчота толькi будзе хай,

Для сэрца лепей мець патолю,

Каб радасць бiла цераз край.

 

Каханне з болем недарэчна,

Мёд ад кахання трэба пiць,

Але не кожны дзень, бясспрэчна,

Салодка вельмi можа быць.

 

Каханне з болем крочыць разам,

Дазволь памучыць, не дазволь,

Калi каханне пройдзе з часам,

Мiнае ад яго i боль.

 

Мець лепей лёгкае каханне,

Ды вучаць доўгiя гады,

Яно – мiраж, надзеi, зданi,

Каханню з болем быць заўжды.

 

22.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1558     ЧАРОЎНЫ ВАЛЬС

 

Вальс чароўны гучыць у душы,

Я выразна мелодыю чую,

Ты кажы пра каханне, кажы,

Мы з табою яшчэ патанцуем!

 

Сваю радасць не ў сiлах суняць,

Ты бясконца мне любы i мiлы.

Як цудоўна ўзаемна кахаць!

Адрастаюць анёльскiя крылы.

 

Як прыгожа з каханнем мне жыць!

Хутка стану ўжо жонкай законнай,

Вальс павольны няспынна гучыць,

Лепей вальса ўсё ж марш Мэндельсона.

 

Мы з табою цяпер назаўжды,

Ты кахаеш, i я пакахала,

Ды хачу, каб далей, праз гады

Мне мелодыя вальса гучала.

 

Як чароўна спявае душа!

Ноты спеву не сталi каб фальшам,

Так хачу, каб мiж намi мяжа

Ўсё жыццё руйнавалася вальсам!

 

26.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1559     ПРАЗ УСЁ ЖЫЦЦЁ

 

Паспрабаваў ў жыццi хто каньяку,

Не стане захапляцца самагонкай,

Патрапiла як iншым пад руку,

Не будзе ўжо нiколi добрай жонкай.

 

Не часта ўдасца спрабаваць каньяк,

Хоць ад яго душы прыемна дужа,

Ўспамiнаў вабных не забыць нiяк,

Бо хлебны квас прыходзiцца пiць з мужам.

 

Цудоўны секс, i вабiць ён заўжды,

Магутнаму прыемны да магiлы,

Юнацтва хутка прабягуць гады,

Калi не толькi сексам людзi жывы.

 

Ды здавальнення ў сексе больш няма,

Калi зрабiць з мiнулым параўнанне,

Ўсе намаганнi прападуць дарма,

Каб зберагчы пяшчотнае каханне.

 

Як не прыходзiў хмель ад каньяку,

То да спадобы будзе кубак з квасам,

Каханага трымаць каб пад руку,

Праз ўсё жыццё прайсцi з каханнем разам.

 

26.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1561     ЗЕЛЛЕ НАГАВОРНАЕ

 

Даўно любага кахаю,

Ды доля не зорная,

Пабягу i пашукаю

Зелле нагаворнае.

 

Я малюсь, а ён не чуе

I не хоча пакахаць.

Можа зелле прычаруе,

Пажадае цалаваць?

 

Ад кахання сэрца сохне,

Доля горкая мая,

Яго ўбачу – сэрца ёкне.

Можа зелле знайду я?

 

Ды не ведаю, якое,

Чым яго прываражыць?

Што знайшоў ва мне благое?

Ад мяне чаму бяжыць?

 

Ад кахання знемагаю,

Без адказу як кахаць?

Зелле, пэўна, адшукаю,

Каб яго прычараваць.

 

27.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1562     ПЕРШЫ ЎРОК

 

Я за ёй назiраю здалёк,

Заўжды гордая, нiбы царыца,

Ды насустрач зрабiць толькi крок

Не магу я пакуль што рашыцца.

 

У адным вырасталi двары,

Разам ў розныя гульнi гулялi,

А цяпер дачакаўся пары,

Што амаль незнаёмымi сталi.

 

На яе я бясконца гляджу,

I пяшчоту ў душы адчуваю,

Як я ёй аб каханнi скажу,

Нават ў думках яшчэ не ўяўляю.

 

Якi цуд нарабiла вясна!

Кроў у скронях ўсхвалёвана б'ецца,

Можа буру адчуе яна,

I на позiрк ласкава ўсмiхнецца?

 

Самы першы ў каханнi урок,

У душы ўзнёслы ўздым адчуваю,

Вельмi цяжкi, але зраблю крок

I прызнаюсь: «Пяшчотна кахаю!»

 

28.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1563     БУДЗЕШ КАХАЦЬ

 

Ты красой мяне здзiвiла,

Сэрца я не змог стрымаць,

Такi позiрк падарыла,

Што не змог не пакахаць.

 

Ты цяпер мая жар-птушка,

Але як цябе злавiць?

Закахаўся ў цябе дужа,

Сэрца полымем гарыць.

 

Ды высока ты лятаеш,

I на перьi тваiм жар,

Мо таму не адчуваеш

У маёй душы пажар?

 

Лепей я лавiць не буду,

Бо магчымасцi няма,

Я чакаю палка цуду:

Побач сядзеш ты сама.

 

I каханне прыйдзе з часам,

Толькi трэба пачакаць,

Назаўсёды будзем разам,

Будзеш ты мяне кахаць.

 

28.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1564     ДА СПАДОБЫ АДНА

 

Зорку сваю мне прыемна пабачыць,

Ззяе святлом у акне,

Я сярод iншых яе змог адзначыць,

Бачу яе часта ў сне.

 

Зорак багата, адну прымячаю,

Вабная зорка мая!

Можа ёсць лепей, ды я не шукаю,

Бо задаволены я.

 

Зорка мая для душы дае слодыч,

Лепей яе не знайсцi!

Я адчуваю чароўную побач,

Лепшую зорку ў жыццi.

 

З ёю не страцiш нiколi кiрунак,

Лёгкi i радасны шлях,

Зорка мая – для душы паратунак,

Радасць цяплiцца ў вачах.

 

Зорка мая! Як цябе я шаную!

Бачу цяпер не з акна,

Ў сэрцы каханне магутнае чую,

Ты да спадобы адна.

 

29.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1565     ДВА СЛОВЫ

 

Слоў добрых i кепскiх багата у мовы,

Iх ў радасцi кажуць, ў журбе,

Але гучаць музыкай толькi два словы:

Кахаю! Кахаю цябе!

 

Калi словы ўзнёслыя сэрца хвалююць

I радасць даруюць заўжды,

То згода i шчасце у сэрцы пануюць,

Падставы няма для бяды.

 

Калi загучаць зусiм iншыя словы,

Цудоўнае шчасце прайшло,

Не знойдзецца слоў для прыемнай размовы,

Каханне з вадою сплыло.

 

Хаця iншых слоў ў мове вельмi багата,

Але шукаць ўзнёслых дарма,

Нiколi душы не сустрэнецца свята,

Як слоў пра каханне няма.

 

Шмат слоў, ды заўжды, як надзённага хлеба,

Як зерня раллi пры сяўбе,

Два словы пачуць для душы толькi трэба:

Кахаю! Кахаю цябе!

 

30.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1584     ВОДАР КАХАННЯ

 

Нясмелыя спробы раблю

Хаця б за руку яе ўзяцца,

Сябе зноў на думцы лаўлю:

Нядрэнна б ў яе закахацца.

 

Чароўная вельмi каса,

Прыгожыя сiнiя вочы,

Любоў выклiкае краса,

Заўжды да яе я ахвочы.

 

Ў палоне кахання ўжо я,

Яе вельмi бачыць жадаю,

Цудоўная радасць мая,

Красуню цяпер называю.

 

Каханне прыйшло, моц яго

Адчуў i сустрэчы чакаю,

Шалёны ад шчасця свайго

У марах яе абдымаю.

 

Кахаю i веру: яна

Таксама мяне пакахае,

Мы вып'ем каханне да дна,

Я водар яго адчуваю.

 

9.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1592     ХОЧАЦЦА КАХАЦЬ

 

Чаму такое хуткае каханне,

Чаму яно ламаецца заўжды?

Было, ды засталіся толькi зданi,

Не хоча зберагацца на гады.

 

Спачатку яго травеньская ружа

Пялёсткi пачынае адкiдаць,

Спадзе апошнi – i няма больш мужа.

Як новае каханне адшукаць?

 

Каханне – вельмi тонкая iстота,

Як знiкне – не дурманiць галавы,

Каб не прыйшла замест яго маркота,

Заўсёды з iм патрэбна быць на «Вы».

 

Калi, як ружу, даглядаць каханне,

Яно не звяне, будзе доўга жыць,

Ў адносiнах павiнна быць трыванне,

Бо след сваiм каханым даражыць.

 

Нядобра, як жанчына – нiбы ружа,

Ды трэба па жыццю адной iсцi,

Балюча сэрцу быць без ласкi мужа,

Бо ружы ярка хочацца цвiсцi.

 

11.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1598     НЕДАТЫКА

 

Недатыкаю была,

Ды цяпер шкадую,

Ў пару замуж не пайшла

I адна сумую.

 

Адмаўляла сто разоў

Хлопцам закаханым,

Зараз згодна на любоў

Хоць з якiм паганым.

 

Куды мне цяпер пайсцi

I куды падацца,

Каб каханага знайсцi,

Не адной туляцца?

 

Недатыкай люба быць?

Вучыць час – не дужа,

Бо няма каго любiць,

Бо не маю мужа.

 

Каб жыццё зноў пачала,

То ужо б нiколi

Нiзавошта не была

Недатыкай болей.

 

15.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1599     КАБ РАЗАМ

 

Не вельмi проста без кахання жыць,

Бадай усё ёсць – ды для душы замала,

Мой час прыйшоў, нарэшце, палюбiць,

Прыйшло каханне, ды лягчэй не стала.

 

Нялёгка, як ўзаемнасцi няма,

Бо ад пакуты болей сэрцу болю,

Прыйшло каханне вабнае дарма,

Не атрымала любую патолю.

 

З каханнем цяжкiм горш, чым без яго,

У кайданах яно мяне трымае,

Не чуе сэрца розуму майго,

Хоць без адказу – горача кахае.

 

Стамiлася ад роспачы душа,

Я часта ноччу у падушку плачу,

Няхай трыванню скончыцца мяжа,

I сэрца хай застукае iначай.

 

Жадаю, каб мой мiлы пакахаў,

Каб шчасце да мяне прыйшло паволi,

I за руку мяне пяшчотна ўзяў,

Каб крочыць разам па жыццёвым полi.

 

16.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1607     ЦI СТАНЕ?

 

Ты не кажы апошнiх слоў,

Хай сцежка памiж намi ўецца,

Хаця мiнулая любоў

У сэрцы толькi застаецца.

 

Як палка ты мяне кахаў!

Якое я каханне мела!

Чаму нас лёс такi спаткаў?

Каханне хутка прагарэла...

 

Дзе памылялiсь я i ты?

Каханне знікла, вельмi шкода,

Вось, дачакалiся бяды,

А радасць мець была нагода.

 

Няма агеньчыкаў ў вачах,

Як нават вельмi пастарацца,

Але душу турбуе страх:

Я не хачу адной застацца.

 

Ты не кажы апошнiх слоў,

Сцяна мiж намi стала гмахам.

А мо каханне прыйдзе зноў,

Сцяжынка з часам стане шляхам?

 

20.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1609     ЛЮБОЎНАЕ МОРА

 

Час кахання цудоўны, жаданы

Ўпершыню ў маё сэрца прыйшоў,

Ад любоўнай пяшчоты – як п'яны,

Пра каханне сказаць – няма слоў.

 

Свет каханне змяняе адразу,

Не пазнаць ў час цудоўны сябе,

Губы шэпчуць адзiную фразу:

«Я кахаю, кахаю цябе!»

 

Ў сэрцы радасць бушуе прыгожа,

Дзяўчат многа, ды вабiць адна,

Наглядзецца мой позiрк не можа,

Бо яна – маладая вясна.

 

Мёд кахання, яго асалода

П'янiць, як ад старога вiна,

Каштаваць мне мёд вабны ахвота,

Хаця б чарачку выпiць да дна.

 

Ад кахання i радасць, i гора,

Калi мёд не прыходзiцца пiць,

Ды ступiў крок ў любоўнае мора,

Прыйдзе час мёду ў кубак налiць.

 

21.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1614     IМЯ – КАХАННЕ

 

Не знойдзеш як яго зусiм,

Стамляе цяжкае чаканне,

Як пройдзе хутка, нiбы дым,

Яшчэ вастрэй перажыванне.

 

Як ёсць яно – ў душы уздым,

Нiколi радасць не праходзiць,

А як няма – зайздросцiш тым,

Каго яно заўжды знаходзiць.

 

З iм – як за каменнай сцяной:

Спакой чароўны i пяшчота,

А без яго – нiбы iзгой,

Жыць нават часам не ахвота.

 

Яно даруе прыгажосць,

I для палёту дае крылы,

Як з iм сустрэцца не прыйшлось,

Зусiм няма жыццёвай сiлы.

 

З iм шчасце стрэнецца ў жыццi,

А без яго жыццё – як зданi,

З iм добра праз жыццё прайсцi,

Жыве ў душы, iмя – Каханне.

 

23.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1620     НЕ ВЕДАЮ

 

Стаю на скрыжаваннi

Нязведаных шляхоў:

Дзе будуць толькi зданi,

Сустрэне дзе любоў?

 

Куды пайсцi, дзе доля,

Цi рэшка, цi арол?

Знайду шлях, дзе патоля

I моцная любоў?

 

Дзе шчасця ёсць даволi,

Два вабяць жанiхi?

А, можа, гора болей,

Ўсе кепскiя шляхi?

 

Сур'ёзнае пытанне,

Не ведаю, як быць,

Няпэўнае каханне.

Каго мне з iх любiць?

 

Змарыла раздарожжа,

Няма патрэбных слоў.

Хто выбраць дапаможа

Пяшчоту i любоў?

 

25.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1623     ВЕРНЕМСЯ НАЗАД?

 

Калi б лёс ведалi спачатку,

Трымалiсь iсцiны святой:

З кахання не зрабiлi згадку,

Ў душы б не гуў набат бядой.

 

Што мелi, тое не цанiлi,

I не жадалi зберагаць,

Сябе больш любага любiлi,

Працягла нельга так кахаць.

 

Каханне доўга ў душах спела,

Але пражылi толькi год,

Бо з iм паводзiлiсь няўмела,

Таму сустрэлi шмат нягод.

 

Здавалась: проста закахацца,

Пачаць жыццё другое зноў,

Я не знайшла, кiм захапляцца,

I ты каханай не знайшоў.

 

Што мелi, цалкам ўсё згубiлi,

Не стукаў ў сэрца каб набат,

Каб разумнейшымi мы былi,

Мо лепей вернемся назад?

 

25.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1629     НЕ РАЗДРАБЛЯЦЬ КАХАННЕ

 

Хто ў цвёрдых цел сярэдзiну знайшоў?

Як раскалоць, то будзе яна краем,

Калi драбiць бясконца зноў i зноў,

Сярэдзiну у цел не адшукаем.

 

Бясконца можна бачыць толькi край,

Сярэдзiна ж у рукi не даецца,

Заўжды здаецца там Эдэмскi рай,

А з краю д'ябал з жартамi смяецца.

 

Зусiм не вабiць тое, што наўкол,

Ў чужых руках цяжэй буханка хлеба,

Здаецца, саладзей другiх любоў,

Ад той, што поруч ёсць, любвi не трэба.

 

Ўсе спробы цуд дзiвосны адшукаць

У вынiку апынуцца пустыя,

Падобна, як каменне разбiваць:

Сярэдзiны няма, паверхнi ж тыя.

 

Але часцiнкi меней кожны раз,

I з'явiцца падману адчуванне,

Нiколi каб ў душы агонь не згас,

Не трэба раздрабляць сваё каханне.

 

26.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1644     ПАКАХАЮ

 

Навошта цябе цалаваў?

Бяда ад пяшчоты здарылась,

Цябе я зусiм не кахаў,

Але ты сама пагадзiлась.

 

Мне шкода цябе i сябе.

Навошта мне горкiя слёзы,

Навошта мне жыць ў барацьбе?

Прыемней любоў без пагрозы.

 

Калi i прыйшлось цалаваць,

Жанiцца зусiм не павiнны,

Не трэба вiноўных шукаць:

Вiноўныя толькi жанчыны.

 

Не цяжка зусiм адразняць,

Калi клiча толькi жаданне,

Але ёсць надзея чакаць,

Як разам з iм прыйдзе каханне.

 

Не ведаю, што мне рабiць,

Пачуццi свае вызначаю:

Цябе немажлiва забыць,

Напэўна, цябе пакахаю.

 

30.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1645     ДАРЫЦЬ РАДАСЦЬ

 

Каханне разнастайнае, як мора,

I столькi ў iм заўсёды ёсць праблем!

Каханне – сплаў i радасцi, i гора,

Таму для вершаў ёсць бясконцасць тэм.

 

Прыгожым вершам нi канца, нi краю,

Але нiколi не напiшаш ўсiх,

Пiшу не пра сябе, як я кахаю,

А большай часткай вершы пра другiх.

 

Пiшу i пра жаночае каханне,

Пра горычы i слодычы яго,

Казаць за iншых – цяжкае заданне,

Хапае ўсё ж уяўлення майго.

 

Пра прыгажосць складаю верш упарта,

Як люба позiрк дзiўны сустракаць,

Што шанаваць жанчын чароўных варта,

Бо ёсць за што iх горача кахаць.

 

Як часам верш прысвечаны мужчынам,

Ў iм аб каханнi ёсць сэнс гаварыць,

Каб толькi камплiмент зрабiць жанчынам,

Каб ўзнёслым вершам радасць падарыць.

 

30.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1646     КАХАЎ ЗАЎЖДЫ

 

Па-першае: жанiх каб быў прыгожы,

I па-другое: каб быў малады,

Па трэцяе: каб меў аўто i грошы,

Ну, а яшчэ, кахаў мяне заўжды.

 

Такога жанiха сабе шукаю,

Бо не хачу мець горкую бяду,

I нават, як зусiм не пакахаю,

Ўсё роўна замуж за яго пайду.

 

А мо пайду, як будзе непрыгожы,

I нават, як не вельмi малады,

Да выгляду я звыкну з часам можа,

Але, каб ён кахаў мяне заўжды.

 

А мо пайду, як не заробiць грошы,

I будзе не занадта малады,

I нават, калi вельмi непрыгожы,

Ды толькi, каб кахаў мяне заўжды.

 

Як замуж хочаш, трэба вельмi мала,

Бо, як цягнiк, няўмольны час мiне,

Хачу, яго каб палка пакахала,

I ён пяшчотна каб кахаў мяне.

 

30.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1656     ПАЧУЦЬ ХАЧУ

 

Пачуць хачу, скажы, што пакахала,

I лепшая ажыццявiцца з мрой,

Што нас ужо каханне аб'яднала,

I што, нарэшце, будзеш ты маёй.

 

К табе хачу пяшчотна прыгарнуцца,

Жадаю ў вусны палка цалаваць,

Ў зямным раю хутчэй каб апынуцца,

Нялёгка для кахаючых чакаць.

 

Табе аддаў я сэрца назаўсёды,

Красой зачаравала ты мяне,

Сустрэць шукаю радаснай нагоды,

Як не спаткаю, бачу ў вабным сне.

 

Пяшчотай ты душу запаланiла,

Каханне адчуваю i тугу,

Хачу, хутчэй каб сэрца адчынiла,

Жыць без цябе цяпер я не магу.

 

У мроях цалаваў цябе даволi,

Знямогся з сабой ў цяжкай барацьбе,

Хачу пяшчоты, ласкi i патолi,

На ўсё жыццё я пакахаў цябе.

 

4.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1662     КЕПСКА КАХАЮЦЬ

 

Моладзь ў коле карагода

На лугах каля вады,

Звычку надзвычайна шкода,

Яна знiкла назаўжды.

 

Справа добрая прапала

Ўжо даўно, з сiвой пары,

Быў раней Iван Купала,

Не згасалi ноч кастры.

 

Як нявесту выбiралi,

Беглi голымi ў расе,

Замет ЗАГСу там кахалi,

Так жанiлiся усе.

 

А цяпер на тыя святы

Ў ваду кiдаюць вянкi,

Ходзяць ў вопратцы дзяўчаты,

Цел не бачаць юнакi.

 

Зараз часта пакупаюць

Для сябе ката ў мяху,

Таму кепска i кахаюць,

У сям'ю нясуць скруху.

 

5.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1663     НОЧ НА IВАНА КУПАЛУ

 

Цяпер бы называлi iх нудысты,

Яны ў той час язычнiкi былi,

Iх звычай i прыгожы, i квяцiсты,

Каб голымi пабегаць па зямлi.

 

Як шлюбная пара ужо настала,

Збiралiся юначкi, юнакi,

Iх Богам шлюбу быў Iван Купала,

I зараз адзначаюць дзень такi.

 

Шукалi кветку-папараць заўсёды,

Шчаслiвы, хто яе сабе знайшоў,

Бо не было чароўнейшай нагоды,

Каб пачалася ў гэту ноч любоў.

 

Бо пару сабе хлопцы выбiралi,

Скакалi ноччу разам праз кастры,

I гульбiшчы цудоўныя трывалi,

Цягнулась свята шлюбу да зары.

 

Нудыстамi цяпер бы iх назвалi,

Каб цалкам адбялiць мараль сваю,

Так нашы продкi ў ноч любвi кахалi,

Стваралi вельмi моцную сям'ю.

 

5.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1669     ПАТРЭБНА, НIБЫ СОНЦА

 

Жыццё стварыў Бог i цудоўна, i цiкава,

Яно трывае доўгiя гады,

I каб сама сябе Прырода аднаўляла,

Каханне трэба для яе заўжды.

 

Кахаць – зусiм не здавальненне, не распуста,

А неабходнасць, каб на свеце жыць,

Яно патрэбна для жыцця, як хлеба луста,

Наканавана ўсiм ў жыццi любiць.

 

Кахаюць палка ўсе жывёлы, птушкi, змеi,

I галаву губляюць па вясне,

Каханне клiча ўсiх кахаць, як хто умее,

Кахання цуд нiкога не мiне.

 

Нам цяжка ведаць, што жывёлы адчуваюць,

Але каханне клiча iх, як нас,

Вугры упарта акiян пераплываюць,

Каб род iх працягнуўся i не згас.

 

Пачуцце светлае, чароўнае бясконца,

Жывому свету даражэй ўсяго,

Патрэбна вельмi для жыцця яно, як сонца,

Ды людзi ўсё саромяцца яго.

 

6.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1671     ЧАКАЮ

 

Аддаю сваё каханне,

Не жадаеш яго браць,

Хоць казаў табе прызнанне,

Хочаш iншага кахаць.

 

Да цябе ў душы пяшчота,

Жыць iначай не магу,

Разам быць гарыць ахвота,

Ты ж даруеш мне тугу.

 

Iдзi замуж, спрабуй мёду,

Буду я цябе чакаць,

Лёс калiсьцi дасць нагоду,

Мяне зможаш пакахаць.

 

Ўсё зусiм не так, як трэба,

Недарэчнасцi ў жыццi.

Чаму стаў я непатрэба?

Чаму ўбок мне адысцi?

 

Я кахаў, цяпер кахаю,

Буду горача кахаць,

Свайго часу пачакаю,

Калi буду цалаваць.

 

6.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1677     БЫЦЬ ЗОРКАЙ

 

Безлiч ў небе зорак ходзiць,

Многа ў свеце ёсць жанчын,

Ды душа адну знаходзiць,

Не мяняе без прычын.

 

Ад кахання дзе падзецца?

Яно джалiць, як пчала,

Як яе любоў прачнецца,

Закружыцца галава.

 

Бо каханая трымае

Моцна, нiбы кайданы,

Душа iншых не шукае,

Хоць прыгожыя яны.

 

Вельмi яркiя ёсць зоркi,

Ды найлепшая – свая,

I аб iх няма гаворкi,

Бо сваю кахаю я.

 

Ўсё залежыць ад мужчыны,

Як умее ён любiць,

Ды прыемней для жанчыны,

Калi зоркай здатна быць.

 

8.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1686     БЕЗ ДУШЫ

 

Раней дзяўчаты ў час любоўнай стомы,

Каб прагу i жаданне пагасiць,

Пiсалi вершы любыя ў альбомы

Пра тое, як цудоўна палюбiць.

 

Але часы змянiлiсь дакарэнна,

Пайшлi альбомы цалкам ў небыццё,

Каханне вывучаць было нядрэнна,

Цяпер каханню вучыць ўжо жыццё.

 

Праводзяцца практычныя заняткi,

Хаця прыемным можа быць i секс,

Ды ад кахання застаюцца згадкi,

Страчаецца рамантыка i сэнс.

 

Бо моцна памянялась з часам мода,

Не трэба ўжо любоўныя лiсты,

А толькi, як з'яўляецца нагода,

То моцна вабiць голы секс заўжды.

 

Раней дзяўчаты ў час любоўнай стомы

У свой альбом запiсвалi вершы,

А зараз, хоць яшчэ амаль знаёмы,

Кахаюць целам, але без душы.

 

9.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1698     РАННЯЕ КАХАННЕ

 

Каханне ў душы маладой саспявае,

Спантанна, калi не чакаў,

Ды кожны каханне упарта хавае,

Як быццам ганебна украў.

 

Бо здзек над каханнем заўжды чыняць людзi,

Што iх на шлях кепскi вядзе?

Спакой закаханым не быў i не будзе,

Няма iм прытулку нiдзе.

 

Каханне прачнулась ў душы вельмi рана,

Не будзе ад шчасця бяды,

Калi душа спiць, значна болей загана,

Бо марна збягаюць гады.

 

Кахаюць узнёсла i радасна дзецi,

Бо радасць – каханне ў душы.

Што здатна быць лепш яго цуду на свеце?

Каханым складаюць вершы.

 

Пазнаў хто ў дзяцiнстве чароўнасць кахання,

Пяшчотна кахае ўвесь час,

Ды горка, калi зацягнулась чаканне

I кволы агонь душы згас.

 

12.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1715     ТОНКАЕ КАХАННЕ

 

Каханне тонкае, як кубак з хрусталю

З аздобаю цудоўнай фiлiграннай,

Як выпадкова упадзе ён на зямлю,

Ўраз разаб'ецца – i няма каханай.

 

Калi каханне вельмi крохкае, як шкло,

Нялёгка зберагаць яго заўсёды,

Калi даўно пяшчоты вабнай не было,

Наперадзе чакаюць перашкоды.

 

Вiна кахання поўны кубак як налiць,

Чароўна тонкi кубак выглядае,

Бо ў кожнай гранi ярка сонейка гарыць,

Каханым мора шчасця абяцае.

 

Не проста тонкае каханне зберагаць,

Ды здатна ўмацаваць яго пяшчотнасць,

Бясконца можна сваю любую кахаць,

Калi душы сумленне дае годнасць.

 

Як граней шмат i кубак тонкi – не бяды,

Ён шчасце атрымаць дае нагоду,

Бо з кубка без алмазных граней праз гады

Не пiць любвi жаданай асалоду.

 

14.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1718     ЛЮБОЎНАЕ МОРА

 

Эол! Калi мне ветрыку дасi?

Працяглы час жаданага чакаю!

Рамантыкай напоўню ветразi,

Ў любоўным моры шчасця пашукаю.

 

Ўдалечынi цудоўная мяжа,

Ў каханнi мы становiмся рабамi,

Каб радасцю напоўнiлась душа,

У плаванне выходжу з ветразямi.

 

Эол! Няхай прыйдзе з табой Амур!

Я буду у каханнi вельмi смелы

I растаплю таўшчэзны з лёду мур,

Мо дапамогуць мне кахання стрэлы?

 

Мне цяжка, я нявопытны плывец,

Ды не пужае больш мяне дарога,

Бо бачу нерашучасцi канец,

Упэўнены: чакае перамога.

 

Але, каб не было фiяска зноў,

Ў любоўным моры буду больш умелы,

Хай ў ветразi дасць ветрыку Эол,

Падорыць хай Амур кахання стрэлы.

 

15.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1720     ТРЭБА ПАЧЫНАЦЬ

 

Калiсьцi час прыходзiць пачынаць,

I загадзя патрэбна гатавацца,

Бо трэба ведаць, лепей як кахаць,

I калi першы раз пацалавацца.

 

Каб не паверыць гуку вабных слоў,

I не шукаць пасля бяды прычыну,

Каб зведаць толькi чыстую любоў,

Не спрабаваць каб горкi смак палыну.

 

Так радасна каханне сустракаць!

Пазнаць яго тугу i асалоду,

Ды трэба ведаць, шчасце як спаткаць,

Напiцца ад кахання ўдосталь мёду.

 

Яшчэ далёка вабная мяжа,

Калi каханне прывядзе да шлюбу,

Патрэбна, чыстай каб была душа,

Каб д'яблу не прадаць яе на згубу.

 

Прыход кахання нельга затрымаць,

Яго яшчэ ў дзяцiнстве сустракаем,

Саспее час – патрэбна пачынаць,

Бо радасць б'е ў душы, калi кахаем.

 

15.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1732     У КАХАННI СIЛА

 

Калi ў душы каханне ёсць,

Жыве ў ёй любая пяшчота,

На белы свет мінае злосць,

Ў руках спарней гарыць работа.

 

Калi каханне не прыйшло,

Амаль няма жыццёвай сiлы,

На ўсiх ў жыццi вiруе зло,

Свет белы – шэры i нямiлы.

 

I праца не iдзе да рук,

Звычайны стан душы – лянота,

На сэрцы боль ад дум i мук,

Гняце бясконцая маркота.

 

Каханне – шчасця пачуццё,

З iм iснаванне мае сутнасць,

Шчаслiвым каб зрабiць жыццё,

Патрэбна i яго прысутнасць.

 

Бо хочацца, каб доўгi час

Ў душы каханне гаманiла,

Запал жыццёвы каб не згас,

Ў каханнi – моц душы i сiла.

 

19.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1733     ЯК I РАНЕЙ

 

Няўмольна плынь жыцця бяжыць,

Гады сплываюць ўнiз па плынi,

Ды радасна на свеце жыць,

Калi каханне не пакiне.

 

Калi яго касцёр гарыць,

Хоць старасць i кранулась цела,

Ды маладосць ў душы кiпiць,

Таму кахаць магчыма смела.

 

Цiкавасць цела здатна даць,

Ды гэта вокладка, паперка,

Мэта душы – заўжды кахаць,

Душа – салодкая цукерка.

 

Таму i здатна пакахаць

Не вельмi маладое цела,

Бо досведу – не пазычаць,

Душа кахае больш умела.

 

Ляцяць няўмольныя гады,

I цела выгляд свой змяняе,

Ды, як душою малады,

Яна, як i раней, кахае.

 

19.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1734     ЭРЗАЦ

 

Варыянтаў у жыццi багата:

Часам здатна дараваць палац,

Любая i звыклая каб хата

Выглядала кепска, як эрзац.

 

Можна ў хаце жыць, ды лепш iначай,

Але ўсiм палаца не было,

I душа бясконца горка плача,

Ды ў нябыт мiнулае пайшло.

 

Хочацца, каб зноў душа спявала,

Ды пакуль мелодыi няма,

Хаця хата цела сагравала,

Палац думку цешыў нездарма.

 

Як душы i целу добра будзе –

Шчасце дакранулася крылом,

Толькi цела як любоў набудзе,

Шчасце ўраз апынiцца ў былом.

 

Як кахаюць i душа, i цела,

Думка здольна збудаваць палац,

Як душа ад шчасця не трымцела,

Ад любвi астанецца эрзац.

 

19.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1754     КАБ ПАЛАЛА ЗАЎЖДЫ

 

Каханне, нiбы вогнiшча, палае,

Ды пiльна яго трэба зберагаць,

Загасне хутка або прагарае,

Калi агонь пагана даглядаць.

 

Бо лёгка запалiць агонь кахання,

Але не вельмi проста зберагчы,

Калi ён згасне, застаюцца зданi

I прыцемкi ў душы, як уначы.

 

Але раздздьмухваць як яго бясконца,

Агонь няшчадным вельмi здатны быць,

Хоць грэе ён магутна, нiбы сонца,

Ды надта хутка цалкам прагарыць.

 

Без вогнiшча кахання не сагрэцца,

Без полымя халодная душа,

Пакутаваць пакорлiва прыйдзецца,

Душу знiшчае паступова ржа.

 

Каб вогнiшча кахання шчасце дала,

А не пайшло знянацку ў небыццё,

Патрэбна, каб яно заўжды палала,

Пяшчотай сагравала ўсё жыццё.

 

26.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1755     ЛЮБОЎНАЯ ДАРОГА

 

Чаму i боль, i радасць ў адзiн час?

Ў каханнi ёсць дваiстая прырода:

Каб у душы запал яго не згас,

Павiнна супярэчка быць i згода.

 

Ў каханнi роўных не знайсцi шляхоў,

I нават доўгi шлях яго шчарбаты,

Хоць цiша можа быць, ды потым зноў

Iдзе вайна, i моцна б'юць гарматы.

 

Амаль заўжды так i павiнна быць,

Вайна мiне, i мiр пануе з часам,

Галоўнае ў жыццi – не разлюбiць,

Прайсцi жыццё да скону толькi разам.

 

Хай б'юць гарматы, доўжыцца вайна,

Але салодкi потым мiр прыходзiць,

Каханне як не выпiта да дна,

Бакi бясконца будуць мiр знаходзiць.

 

Каханне – не цудоўная шаша,

Ў калдобiнах любоўная дарога,

Але, калi агнём гарыць душа,

Каханне шчасця вабнага дасць многа.

 

26.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1772     ПАЛОВА АД КАХАННЯ

 

Каханне здатна пераблытаць долю,

I выйсце вельмi цяжка адшукаць,

Ганебную iграць патрэбна ролю,

Бо кепска жыць, пяшчотна як кахаць.

 

Але кахаць каханага чужога,

На дзвюх адно каханне падзялiць,

Няма у лёсе добрага нiчога,

Але каханне у грудзях гарыць.

 

Хоць розум кажа: так кахаць пагана,

А сэрца ўсё не хоча забываць,

Бясконца ные, нiбы на iм рана,

Не хораша жанатага кахаць.

 

Мiж сэрцам i душой жыве нязгода,

Яны няспынна ў жорсткай барацьбе,

Каханага аддаць бясконца шкода,

I цалкам нельга захапiць сабе.

 

Я на бяду пяшчотна пакахала,

Бо сэрца не жадае больш чакаць,

Палова ад кахання – вельмi мала,

Ды i яе не хочацца страчаць.

 

31.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1793     ВЫВЯДЗЕ КАХАННЕ

 

Заблукала ў трох саснах

I стаю, гукаю,

Бо няпроста знайсцi шлях,

Сэрцам адчуваю.

 

Каб былi i дзве сасны,

Цяжка разабрацца,

Ў розны бок вядуць яны,

Можна ашукацца.

 

Нават, як сасна адна,

Страх ёсць памылiцца.

Мо вартуе там мана?

Кепска з шляху збiцца.

 

Шлях патрэбна выбiраць,

Лёс такi дзявочы.

Куды позiрк скiраваць?

Бо разбеглiсь вочы.

 

I стаю, трымае страх,

Змучыла чаканне,

Заблукала ў трох саснах:

Вывядзе каханне.

 

5.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1808     КАХАННЕ ЗБЕРАГЛОСЯ

 

Гадоў багата разам ўжо пражыта,

Але дагэтуль, як раней, штодня,

Пачуцце маладосцi не забыта:

Ў душы каханне, ў сэрцы цеплыня.

 

Зусiм не астываюць сэрцы з часам,

Агонь кахання полымем гарыць,

Бо не абрыдла быць бясконца разам,

Прыемна аб каханнi гаварыць.

 

У сталасцi каханне – лепш чым казка,

Ды многiм ўжо прыйшлось яго забыць,

Ў адносiнах калi любоў i ласка,

Лёс здатны радасць светлую дарыць.

 

Псаваць самiм сабе не трэба лёсы,

Дзе не змаглi каханне зберагчы,

Гняце журба, на сэрцы боль i слёзы,

I цемра на душы, як уначы.

 

Каб кожны дзень быў радасны, як свята,

I не спаткаў пякельны цяжкi час,

Абодвум трэба сiл аддаць багата,

Агонь кахання каб ў душы не згас.

 

9.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1809     ЯК ЗРЭНКУ

 

Знайсцi каханне – вельмi актуальна,

Ды зберагчы цяжэй у сто разоў,

Для закаханых мо гучыць банальна,

Праўдзiва тым, дзе скончылась любоў.

 

Душу пячэ журба, а часам гора,

I холад, нiбы ў ёй жыве зiма,

Вакол людзей – хвалюючае мора,

А палавiнкi для цябе няма.

 

I на душы ад адзiноты стома,

Бо цяжка спадзявацца i чакаць,

Калi удача прыйдзе, невядома,

А час iдзе, i хочацца кахаць.

 

Хто адчуваў пакуты ад нядолi

I плакаў у падушку уначы,

Адзiн iшоў хто па жыццёвым полi,

Каханне будзе пiльна берагчы.

 

Лепш не сустрэць ў жыццi выпрабаванне,

Прыемней мора шчасця атрымаць,

Калi прыйшло чароўнае каханне,

Як зрэнку вока, трэба зберагаць.

 

10.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1812     НЕ ДАКАХАЛА

 

Думы смутку, думы болю

Мне вярнулiсь праз гады,

Не гадала я нiколi,

Што чакае час бяды.

 

Як каханне зiхацела!

Душа лётала ўгары,

А цяпер ўсё прагарэла,

Толькi попел у кастры.

 

Душа хоча абагрэцца,

Не дарэчы халады,

Лёс ганебна зноў смяецца.

Няўжо будзе так заўжды?

 

Цалкам ўсё датла згарэла,

Як касцёр зноў запалiць?

Рвецца да кахання цела,

Ды душа пакуль маўчыць.

 

Штыль ў душы, яго мне мала,

Хочацца магутных хваль,

Я яшчэ не дакахала,

Так здараецца, на жаль.

 

11.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1826     ЗНАЙДУ ШЛЯХI

 

Ўраз, калi цябе пабачу,

Сэрца моцна б'ецца зноў,

Я злавiць хачу удачу,

Спадзяваюсь на любоў.

 

Ты мяне не памячаеш,

Я ж сама пакуль маўчу.

Можа iншую кахаеш?

Я ж цябе кахаць хачу.

 

Як зрабiць каханне явай,

Як цябе прываражыць?

Мо заняцца цёмнай справай:

Ўзяць i зелля наварыць?

 

Ад кахання я згараю,

Цябе толькi бачу ў сне,

Калi вочы закрываю,

Палка песцiш ты мяне.

 

Мне каханне – як навала,

Небяспеку абыду,

Вельмi моцна пакахала,

Да цябе шляхi знайду.

 

16.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1837     ХАДЖУ АДНА

 

Душа балiць, i сэрца цяжка ные,

Утаймаваць не ў змозе больш тугу,

Як ёсць хамут, знаходзiцца i шыя,

Ды свой хамут знайсцi я не магу.

 

Хаджу адна, свой вабны лёс шукаю,

Абрыдла пiльна па баках глядзець,

Хоць шыю, як лябёдка, падстаўляю,

Але хамут няма каму надзець.

 

Хай шыю трэ хамут i ў дол згiбае,

Ды мне не любы адзiноты лёс,

Надзея ёсць, што з часам пакахае,

Хаця пасля чакае цяжкi воз.

 

Цяжэйшым будзе хай мой воз не свеце,

Яго хутчэй мне хочацца прыдбаць,

Бо пасядаюць ў воз вялiкi дзецi,

Таму хамут жадаю атрымаць.

 

Хаджу адна, каханага шукаю,

Хоць шыя лебядзiная мая,

Ды хамута свайго пакуль не маю.

Тугу утаймаваць магу як я?

 

19.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1842     УЗНАГАРОДА ШЧАСЦЕМ

 

Зведаць ўсё не здатны у жыццi,

Без падставы марнае жаданне,

Але не ўдаецца абысцi

I мiнуць жаданае каханне.

 

Ўсе кахаюць: дрэвы i жукi,

Ды пяшчотней ўсiх кахаюць людзi,

Поклiч ў сэрцы тоiцца такi,

Кожнаму каханне песцiць грудзi.

 

Вельмi нечаканае заўжды,

Вабная цудоўная навала,

Сталы надта або малады,

Кожнага ў палон няшчадна брала.

 

Мы сабой няздольны кiраваць,

Як ў душу ўрываецца каханне,

Здатна яно нас перамагаць,

Барацьба з iм – цяжкае задане.

 

Ды зусiм не трэба барацьбы,

Бо каханне – шчасцем ўзнагарода,

Радасцi крынiца i журбы:

У кахання жорсткая прырода.

 

21.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1843     КАХАЦЬ АДНУ

 

Калi не падабаецца дарога,

Каб у жыццi зусiм не заблукаць,

Па ёй iсцi лепш, хоць кiрункаў многа,

Бо вельмi цяжка лепшы адшукаць.

 

Але, калi няма ўжо болей змогi,

Здаецца, што ў другiм напрамку рай,

Упарта клiчуць iншыя дарогi

Ў нязведаны цудоўны вабны край.

 

Ды выявiцца, што благая мроя

Убок з дарогi добрай павяла

I горкi жарт зрабiла над табою,

А лепшага нiчога не дала.

 

Не трэба ў невядомасцi бадзяцца

I аб мiнулым цяжка шкадаваць,

На звыклы шлях iмклiва лепш вяртацца,

Бо толькi ён спакой у змозе даць.

 

Не трэба збочваць са сваёй дарогi,

Як цяжка – лепей трохi патрываць,

Чакае час жаданай перамогi:

Адну прыемней горача кахаць.

 

22.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1854     ПРАГА КАХАННЯ

 

Ад суму сэрца як пачне пячы,

То кроў стае адразу гарачэй,

Бо вельмi цяжка для адной ўначы,

Бывае, не стулю зусiм вачэй.

 

Раней давала крылы мне любоў,

Ды многа год жыву ужо адна,

А хочацца палёту зноў i зноў,

Ды слёзы даўно высахлi да дна.

 

Ўжо хутка ранак, не прыходзiць сон,

Здаецца, што трываць больш не змагу.

Дзе мiлы мой, зусiм мо побач ён?

Няхай бы разагнаў маю тугу.

 

Адной i цяжка, i няўтульна жыць,

Як замкнутае кола разарваць?

Ды цягнiком няўмольны час бяжыць,

Як i раней, мне некага кахаць.

 

Далей што будзе, цяжка уявiць,

Ў пакутах цела i душа мая,

Хачу кахання, кроў агнём гарыць.

Мо прагу спаталю, нарэшце, я?

 

28.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1855     ЛЮБОЎНЫЯ ГУЛЬНI

 

Калi ў душы гарыць агонь кахання

Цi нават не забыты цалкам секс,

Не страцiла жыццё зачаравання,

Яшчэ высокi ў iм iснуе сэнс.

 

Як гульнi ўжо любоўныя ў мiнулым,

То стрыжань паламаецца ў жыццi,

Хоць сэрца застаецца яшчэ чулым,

Але душы патолi не знайсцi.

 

Iнтымнага саромiмся заўсёды,

Але жыццё згасае без яго,

Няўмольна настае час цяжкай шкоды,

Любоў для цела даражэй ўсяго.

 

Прыходзiць разуменне толькi з часам,

Нагода даравала шанц любiць,

Здавалась, любоў будзе iншым разам,

Шкада ўсяго, прыйшлося што згубiць.

 

Калi сказаць сваё патрэбна слова,

Каб выбраць з двух адказаў: «Так» цi «Не»,

Сказаць патрэбна «Так» абавязкова,

Не замiнаць любоўнай каб гульне.

 

29.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1864     КАХАННЕ I НЯНАВIСЦЬ

 

Нянавiсць як ператварыць ў любоў?

Складаней i цяжэй няма задання,

Але прасцей, чым назбiраць грыбоў,

Нянавiсць хутка атрымаць з кахання.

 

Знiкае любы i пяшчотны стан,

Хоць шмат гадоў пражылi ў згодзе разам,

Ў адносiны ўрываецца падман,

Бо здатна ўсё паразбурацца з часам.

 

Калi пяшчота згасне незнарок,

Каханню утрымацца немажлiва,

Бо зроблены к няшчасцю першы крок,

Нянавiсць набiрае моц iмклiва.

 

Ў каханне як яе ператварыць?

Калi яшчэ ёсць для кахання глеба,

Каханне будзе вечна ў сэрцы жыць,

На самацёк пускаць яго не трэба.

 

I вонкавых прычын не след шукаць,

Нянавiсцi не прыйдзе адчуванне,

Калi бясконца песцiць i кахаць,

Нянавiсцi няма там, дзе каханне.

 

2.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1867     ПЯШЧОТА I ПАТОЛЯ

 

Хоць маладосцi пройдзена пара,

Ды хочацца пяшчоты i патолi,

I шчырага душэўнага дабра,

Не пройдзе, пэўна, вабны час нiколi.

 

Бо здатны стан палёту радасць даць,

I зменьшыць ўраз жыццёвыя нягоды,

Ў любым узросце хораша кахаць,

Каханне не выходзiць з часам з моды.

 

Калi агонь кахання цалкам згас,

Выразна хто яго не адчувае,

Свайго жыцця бязглузда трацiць час,

Жабрак душой заўжды, хто не кахае.

 

Каханне – для душы чароўны стан,

Яно дае натхненне, моц i крылы,

Кахаць мажлiва, гэта не падман,

Ад першага кахання да магiлы.

 

Кахання ўзрост – няма яму мяжы,

Кахаць, як есцi, зноў i зноў ахвота,

Прыемна вельмi, як жывуць ў душы

Жаданыя патоля i пяшчота.

 

3.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1876     ХАЧУ КАХАЦЬ

 

Больш змагацца я не маю змогi,

Хоць каханне палкае гашу,

Ды яно не зменшылась нi трохi,

Полымем пячэ маю душу.

 

Я сабе на гора пакахала,

I з табой спаткалась на бяду,

Аднаго спаткання вельмi мала,

Для душы спакою не знайду.

 

Доўгай ноччу болей мне не спiцца,

Ўдзень таксама надта сумна мне,

Пра каханне сон, як казка, снiцца,

Ты – праменьчык сонца для мяне.

 

Пакахала моцна i адразу,

Ды цяпер сумую i тужу,

Бо няма жаданага адказу.

Зараз як цябе прываражу?

 

На змаганне страцiла ўсе сiлы,

Не магу нi плакаць, нi рыдаць.

Да мяне прыходзь хутчэй, мой мiлы!

Я стамiлась, я хачу кахаць!

 

6.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1884     КАПРЫЗНЫ ГОСЦЬ

 

Каханне – надзвычайна рэдкi госць,

Не кожнаму наносiць ён вiзiты,

Камусьцi з iм сустрэцца не прыйшлось,

У многiх ён бываў, ды ўжо забыты.

 

Як прыйдзе госць, не вельмi лёгка з iм,

Ды без яго горш ў сто разоў адразу,

Пакiне госць – шукаць яго бяжым,

Жыццю дае ён радасць i украсу.

 

Капрызны вельмi госць такi заўжды,

Здараецца, бывае жорсткiм часам,

Ды без яго на сэрцы больш бяды,

Хоць цяжка з iм, ды значна лепей разам.

 

Як госця надта доўгi час няма,

Яго з надзеяй палкаю чакаюць,

Душу знiшчае лютая зiма,

Сагрэць яе пяшчотаю жадаюць.

 

Як завiтае зноў капрызны госць,

Каб доўга быў i не пайшоў зарана,

Каб шчасце мець, забыць патрэбна злосць,

Увага яму трэба i пашана.

 

11.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1885     НЕ ПАДУЛАДНА ЧАСУ

 

Маладосць, яе здабыць жадаюць,

Як яна амаль зусiм прайшла,

Або нават часам забываюць,

Што яна калiсьцi i была.

 

Час iдзе, старэе значна цела,

Ды забыцца шчасце не прыйшлось,

Каб яно няспынна зiхацела,

Ў сэрцы не знiкае маладосць.

 

Як душа засталась маладою,

Не кранула старасцi iржа,

Ў ёй бясконца, як было вясною:

Да кахання здатная душа.

 

Бо чаруе ў сталасцi каханне,

Як яго не вычарпаў да дна,

Як яно – сапраўднасць, а не зданi,

З часам у кахання больш цана.

 

Не адчуеш горкую абразу,

Калi не мiнае маладосць,

Як душа не падуладна часу,

I каханне – любы сталы госць.

 

12.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1886     ПАЖАР ДУШЫ

 

Каханне нечакана, як пажар,

Знянацку хутка з iскаркi ўзнiкае,

I ззяе, нiбы сонца, сярод хмар,

Гарыць яно, пакуль не прагарае.

 

Каханне не ўдаецца затушыць,

Хоць можна залiваць пажар вадою,

Ды як на папялiшчы потым жыць,

Калi душа напоўнiлась бядою?

 

Каханнем немажлiва кiраваць,

Душа ў агнi ад краю i да краю,

Пажар душы нiколi не суняць,

Хто тушыць, сам ў яго агнi згарае.

 

Агонь кахання бурна хай гарыць,

Цяплом яго сагрэцца кожны рады,

Яго не удаецца разбурыць,

Як будуць нават слушныя парады.

 

Агонь кахання жорсткiм здатны быць,

Бо ён душы зусiм непадуладны,

Пакуль ўвесь жар на попел прагарыць,

Нiхто пажар душы суняць не здатны.

 

12.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1887     ЛЮБАЯ ТЭМА

 

Любоў – як Сонца ў сонечнай сiстэме,

Жывому здатна даць яна жыццё,

Я прысвячаю вершы важнай тэме,

Яна бясконца мае развiццё.

 

Няма для тэмы нi канца, нi краю,

Яна глыбей i шырай iншых тэм,

Хоць вершаў пра каханне шмат складаю,

Ды ўсiх яшчэ не высветлiў праблем.

 

З усiх пачуццяў лепшае – каханне,

Бо вечным яно робiць жывы свет,

Пiсаць аб iм заўжды бярэ заданне

I мэтр, i пачынаючы паэт.

 

Хапае месца кожнаму паэту,

Як ёсць пра што бяры пяро, пiшы,

Тэматыка – падобная сусвету:

Бязмежна можна ў ёй складаць вершы.

 

Таму вершам няма канца i краю,

Люблю складаць такiя вершы я,

Больш iншых тэм каханне паважаю,

Каханне – тэма любая мая.

 

12.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1888     ПАНУЕ ЗГОДА

 

Ўзнёслы, любы сэрцу час прыйшоў,

Бо пануе згода памiж намi,

Бо цудоўны штыль збярог любоў,

Ззаду ўжо страшэнныя цунамi.

 

Але iх магло зусiм не быць,

Каб упарта зберагалi норму,

У каханнi каб спакой здабыць,

Не патрэбна жудаснага шторму.

 

Што было – быллём ўжо парасло,

Як маглi, каханне зберагалi,

Хоць па плынi часам i плыло,

Ды не разбурылi яго хвалi.

 

Час iдзе, каханне ўсё мацней,

Цяжкае прайшло выпрабаванне,

Стала яшчэ нават гарачэй,

Грэе, нiбы першае каханне.

 

Хто святло кахання не збярог,

Вiнаваты ў тым, бясспрэчна, самi,

Кожны з нас зрабiць таксама мог,

Ды пануе згода памiж намi.

 

12.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1890     САГРАВАЕ КАХАННЕ

 

Пануе у душы зiма,

Пякельная кусае сцюжа,

Адкуль чакаць цяпла няма,

Душы трываць пагана дужа.

 

I чым яе не сагравай,

Не дасягнуць мэты нiколi,

Хоць сто адзеж паадзявай,

Ды iх заўсёды не даволi.

 

Бо грудзi снегам замяло,

Гнятуць калючыя марозы,

Дзе ўзяць жаданае цяпло,

Каб шчасцю не было пагрозы?

 

Калi душу пячэ мароз,

I вецер вые, як зiмою,

Яна пакрыўджана да слёз,

Сустрэчы хочацца з вясною.

 

Бо шчасце шчодра, як вясна,

Цяплом душу перапаўняе,

Як печ, гарачая яна:

Каханне моцна сагравае.

 

14.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1891     БЕЛЫ ВАЛЬС

 

Ты непаметна глядзiш на мяне,

Любага я зачакалась,

Вельмi прыемна i радасна мне,

Пэўна, табе спадабалась.

 

Ў танцы з табою хачу я кружыць,

Трэба зрабiць крок мне смелы,

Музыка вальса чароўна гучыць,

I гэты вальс будзе белы.

 

Цяжка рашыцца цябе запрасiць,

Сцiпласць пакуль замiнае,

Ды ў душы яркi агеньчык гарыць,

Сэрца цябе выбiрае.

 

Трэба рашэнне iмгненна прымаць,

Каб не разбеглiся долi,

Як не рашуся цябе запрашаць,

То не пабачу нiколi.

 

Не адрываеш блакiтных вачэй,

Я гляджу ў любыя вочы,

Трэба рашацца мне зараз хутчэй,

Белы вальс – танец дзявочы.

 

14.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1921     КЛIЧА КАХАННЕ

 

З табой я мару ранак сустракаць,

Жадаць штовечар шчыра: «Добрай ночы!»

Пяшчотна за руку цябе трымаць,

I закахана пазiраць у вочы.

 

Разлук зусiм часовых не хачу,

Утульна i зацiшна мне з табою,

Дзе трэба, я заўсёды памаўчу,

Нiколi не сустрэцца каб з бядою.

 

Прыемна мне з табою гаварыць,

I слухаць я люблю цябе заўсёды,

Штодня ты здатна радасць падарыць,

Як нават для таго няма нагоды.

 

Здаецца, без цябе я поўны нуль,

Мяне ты цэнiш, часам i нямала,

Ды ад'язджаць прыходзiцца пакуль,

Але цябе заўсёды не хапала.

 

Чакаю, калi прыйдзе дзiўны час,

Каб сустракаць з табой заўсёды ранне,

Запал маёй душы яшчэ не згас,

Бо клiча разам быць мяне каханне.

 

26.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1924     ЛЮБОЎНЫ ТРОХКУТНIК

 

Ад няўдачы душа засмуткуе,

Як пасля ёй патолю знайсцi?

Калi любую iншы цалуе,

Няма большага смутку ў жыццi.

 

Утварыўся трохкутнiк вядомы,

Памiж двух трэба ёй выбiраць,

Адзiн сумны ад болю i стомы,

Ў вусны можа другi цалаваць.

 

Мо трохкутнiкаў быць не павiнна,

Бо нявест вакол многа заўжды,

Ды трохкутнiк iснуе няспынна,

Адбiрае у шчасця гады.

 

Бо трымае ў iм моцна каханне,

Выйсце трэба хутчэй адшукаць,

Хоць i цяжка стрываць развiтанне,

Ды трохкутнiк пара разбураць.

 

Снег раскiнулi першыя вiшнi,

Нечакана пачалась вясна,

Дзе два трэцi, бясспрэчна, быў лiшнi,

Добра там, дзе ёсць ён i яна.

 

28.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1974     ВЯСНА КАХАННЯ

 

Сэрца мне вясна хвалюе зноў,

Зiмнi смутак зняла, як рукою,

Першы цвет, як першая любоў,

Нельга ад яго знайсцi спакою.

 

Прыгажэйшым стаў навокал свет,

Ад красы заўжды мякчэюць душы,

Вiшнi вабны выкiнулi цвет,

Як нявесты, ў белых строях грушы.

 

Радуе прыроды навiна,

I блакiт нябёс, i ззянне сонца,

Дорыць цуд чароўная вясна,

Ды не можа доўжыцца бясконца.

 

Дастаткова у вясны украс,

Лёс дае цудоўную нагоду

Марна не згубiць чароўны час,

Майскага напiцца ўдосталь мёду.

 

Прыйдзе i наступная вясна,

Невялiкi тэрмiн развiтання,

Толькi у жыццi яна адна,

Вясна майго першага кахання.

 

7.03.1997

 

Home Page     Змест

 

1991     СОНЕЙКА КАХАННЯ

 

Вясна, ды зноў вяртаецца зiма,

Як ў студзенi, мяце яшчэ завея,

Жаданага цяпла зусiм няма,

Высока сонца, ды пагана грэе.

 

Вясновага надвор'я не прыйшло,

Абрыдлi i завеi, i марозы,

А хочацца, каб песцiла цяпло,

I не было ад халадоў пагрозы.

 

Здараецца нярэдка i ў жыццi:

Нягоды паўтараюцца упарта,

Але спакою хочацца знайсцi,

Бо без цяпла ў душы i жыць не варта.

 

Цудоўна, як жыве ў душы вясна,

I халадам прыйсцi няма нагоды,

Пяшчотны ён, пяшчотная яна,

Няма ў жыццi найлепшай асалоды.

 

Мець хочацца цяпло ў душы заўжды,

Вялiкае, ды сцiплае жаданне,

Каб не змаглi вярнуцца халады,

Каб моцна грэла сонейка кахання.

 

18.03.1997

 

Home Page     Змест

 

1994     ЗНАЙСЦI КАХАННЕ

 

Як горкi у жанчыны лёс,

Адразу паўстае пытанне:

Чаму ён шчасця не прынёс,

Iснуе або не каханне?

 

Чакаць шчаслiвы лёс дарма,

Хаця ёсць кволая надзея,

Калi каханага няма,

Жыццё заўсёды ледзьве тлее.

 

Душу гняце бясконцы сум,

Бо ява не падобна мары,

Яна ўспрымаецца, як глум,

Калi адна без любай пары.

 

Каханне трэба адшукаць,

Упарта за яго змагацца,

Бо шчасце можна атрымаць,

Калi удасца закахацца.

 

Ураз заззяе шчасцем твар,

Жыццё сэнс вабны аднаўляе,

Ў душы запалiцца пажар,

Каханне знойдзе, хто шукае.

 

20.03.1997

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz