7. Вершы аб лёсах і долях

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

6025     ЗIГЗАГI ДОЛI

 

Калi сканчаецца дарога,

Сцяжынкай прыйдзецца iсцi.

 

 

6040     ЛЁС I КАХАННЕ

 

Бяда, як рэйкi разбягуцца, цягнiку,

Бяда каханню, як разбеглiсь лёсы.

 

 

6050     УРАЖАННЕ

 

Здаецца, сам прывабны выбраў шлях,

Яго ж упарта вызначае доля.

 

Home Page     Змест

 

6106     ЗАБЛУКАЛА

 

Заходзiла ў сунiчны бор,

Ды апынулася у нетрах.

 

 

6111     СIЛА ЛЁСУ

 

Хоць клiчуць зоры, вабiць Месяц,

Але не адарвацца ад Зямлi.

 

 

6121     УСМЕШКI ЛЁСУ

 

Занадта чорны небасхiл ўначы,

Хоць дзе-нiдзе, ды ярка ззяюць зоркi.

 

Home Page     Змест

 

6128     ШУКАЦЬ У САБЕ

 

Свой кожны сам руйнуе лёс,

Ды не жадае праўду бачыць.

 

 

6131     ШЛЯХ ЛЁСАЎ

 

Нiбы насенне дзьмухаўца,

Ляцяць i лёсы шляхам невядомым.

 

 

6136     СТРАЧАНАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ

 

Няўдалы i гаротны лёс жанчын,

Калi каханне затуляла вочы.

 

Home Page     Змест

 

6155     СПАНТАННАСЦЬ

 

Свавольнiк лёс не слухае мяне,

То кiне ў вiр, то панясе па плынi.

 

 

6167     ЦЯЖКI ВЫБАР

 

Ў клубок пераплялiся ўсе сцяжынкi:

Якой iсцi, не ведаю сама.

 

 

6168     УМОЎНЫ ЛАД

 

Жыццёвы шлях праходзiць па пустыне,

А бегчы мог заўжды сярод прысад.

 

Home Page     Змест

 

6173     РОЗНЫЯ ШЛЯХI

 

Ў жыццi бываюць розныя шляхi:

Ў тупік вядзе адзiн, ў абшар – другi.

 

 

6198     ЗОРНАЕ ЖАДАННЕ

 

Хацелась лёс прыдбаць мне стромкi:

Душу гнятуць яго абломкi.

 

 

6242     РОЗНЫЯ ЛЁСЫ

 

Не ўсе шляхi вядуць на магiстраль,

Сканчаецца iх частка тупiкамi.

 

Home Page     Змест

 

6253     ЗIГЗАГI ЛЁСУ

 

Не вельмi яркiм быў усход,

Святлом затое ззяе захад.

 

 

6263     БЫЦЬ ГАТОВЫМ

 

Не будзе роўнай, як страла, дарога,

Ўсё роўна зробiць лёс круты зiгзаг.

 

 

6293     КЕПСКI ВЫБАР

 

У нетры завяла дарога,

Бо нельга выбiраць з нiчога.

 

Home Page     Змест

 

6294     ВIНАВАЦIЦЬ СЯБЕ

 

Калi зрабiў памылак воз,

Не трэба скардзiцца на лёс.

 

 

6301     СIНУСОIДЫ ЛЁСУ

 

Жыццёвы шлях – як райскi сад,

Падчас – бязводная пустыня.

 

 

6318     НЕПАЗБЕЖНАСЦЬ

 

Заўсёды хвалi бераг б'юць,

Iх лёс такi, iнакшага не будзе.

 

Home Page     Змест

 

6346     НЕЧАКАНАСЦЬ ЛЁСУ

 

Як роўны шлях наперадзе – ўсё ясна,

Ды невядома, што хавае паварот.

 

 

6393     ВЫБАР ЛЁСУ

 

Грымяць па рэйках цягнiкi.

Як зведаць, сесцi на якi?

 

 

6394     ЦЯЖКАЕ ПЫТАННЕ

 

Ласкавы будзе лёс цi грубы?

Да шчасця пойдзе цi да згубы?

 

Home Page     Змест

 

6404     ПЫТАННЕ

 

Вянок вянчальны лепей ўсiх вянкоў.

Але чаму ён вельмi хутка вяне?

 

 

6426     ПЭЎНАСЦЬ

 

Лёс невядомы у драбнiчках,

Ў галоўным – ўсiм вядомы лёс.

 

 

6428     СПАКОЙ

 

Калi зусiм зляцець з нябёс,

Прывабней значна стане лёс.

 

Home Page     Змест

 

6431     НАДЗЕЙНАЯ АПОРА

 

Лягчэй тады удары лёсу,

Калi iх ёсць чым сустракаць.

 

 

6440     ТУПIК

 

Не здатны выпраўляць памылкi лёс,

Як назбiраўся iх вялiкi стос.

 

 

6441     УДАР ЛЁСУ

 

Спявала б аб шчасцi бяроза,

Ды сук ёй зламаў ураган.

 

Home Page     Змест

 

6449     РАЗГУБЛЕНАСЦЬ

 

Хаця прайшла пара завей,

Як праз сумёты рухацца далей?

 

 

6461     ШАНЦ

 

Лёс заўжды дае шырокi выбар,

Трэба навучыцца выбiраць.

 

 

6464     СВАВОЛЬНЫ ЛЁС

 

Лёс – як баксёр, калi жадае,

То б'е бязлiтасна заўжды.

 

Home Page     Змест

 

6521     НЕПАЗБЕЖНАСЦЬ

 

Шлях выбiраў, каб крочыць ў рай,

А ён вядзе упарта ў пекла.

 

 

6530     ПАДАРАК ЛЁСУ

 

Прыемна, як нiчога не чакаў,

А лашчыць сэрца вабная пяшчота.

 

 

6547     ВЕРАГОДНАСЦЬ

 

Не заўсёды будзе рэшка,

Бо у лёса ёсць арол.

 

Home Page     Змест

 

6602     ПАМЫЛКА

 

Чакала дождж – здарыўся град,

Але шляхоў няма назад.

 

 

6640     ВЫПАДКОВАСЦЬ

 

I нават вопытны баксёр

Папасцi можа у накаут.

 

 

6649     ЦЯЖКI ВЫБАР

 

Калi адзiны шлях прамы – ўсё ясна,

А як на ростанях напрамак выбiраць?

 

Home Page     Змест

 

6690     ТРАГIЧНЫ ВЫБАР

 

Як памылiцца грамада,

Чакае чорная бяда.

 

 

6691     ЖЫЦЦЁВЫЯ СЦЯЖЫНКI

 

На шлях не ўсе вядуць сцяжынкi,

Шмат да балота iх бяжыць.

 

 

6698     НЕДАСТАТКОВАСЦЬ

 

Не дазволiць зносiн кладка,

Як высокая вада.

 

Home Page     Змест

 

6699     ЗГУБНАЯ ЗАЛЕЖНАСЦЬ

 

Калi знаходзiцца кумiр,

Закруцiць небяспечны вiр.

 

 

6732     УСЁ ПРАХОДЗIЦЬ

 

Кацiла рэчка мора слёз,

Пакуль скаваў яе мароз.

 

 

6734     РАДАСНЫ ЧАС

 

Сонечны зайчык жыцця

Знiкне, як сонейка зайдзе.

 

Home Page     Змест

 

6772     ЦЯЖКI ВЫБАР

 

Сцяжынак шмат, ды дзе твая,

Каб не зайсцi падчас у пекла?

 

 

6782     ЛЕПШ ПАМЯРКОЎНАСЦЬ

 

У лёсе небяспечныя заўсёды

Крутыя вельмi павароты.

 

 

6804     БЕЛАЕ I ЧОРНАЕ

 

Не толькi лёс знаходкi здатны даць,

Ён вымагае часам несцi страты.

 

Home Page     Змест

 

6806     АГУЛЬНЫ ЛЁС

 

Сплятуцца лёсы, нiбы каранi,

Не раз'яднацца iм ужо без болю.

 

 

6813     СЛУШНЫ ПАДЫХОД

 

Лепш небяспеку абысцi,

Чым выпрабоўваць лёс на моцнасць.

 

 

6819     БЯСПЕЧНЫ ШЛЯХ

 

Як мудрасцi не хопiць, лёс

Упасцi пад адхон у змозе.

 

Home Page     Змест

 

6825     ЗАГАРТАВАНАСЦЬ

 

Горка, як спаткалася няўдача,

Ведаць трэба – не апошняя яна.

 

 

6827     УКОЛЫ ЛЁСУ

 

Не плач, што адляцелi жураўлi,

Вяртацца трэба iм абавязкова.

 

 

6830     НЕСПАДЗЯВАНАСЦI ЛЁСУ

 

I жвавы, нiбы ртуць, ручай

Калiсьцi можа перасохнуць.

 

Home Page     Змест

 

6831     МАРНАСЦЬ

 

Галiнкi страчаныя дрэва шкадавала,

Ды пiлаваць ужо пачалi ствол.

 

 

6832     ПРЫЗНАЧЭННЕ

 

Без руплiвай мужчынскай рукi

Засумуе зямля i жанчына.

 

 

6859     РОЗНЫЯ ЛЁСЫ

 

Хоць свецiць сонейка для ўсiх,

Сагрэць душу не ў змозе кожны.

 

Home Page     Змест

 

6861     ЖОРСТКАСЦЬ

 

Калоссе залатой пшанiцы

Без жалю жорстка рэжа серп.

 

 

6866     ВЫКРУНТАСЫ ЛЁСУ

 

Хацела слухаць салаўя,

Ды ён ў суседнi лес падаўся.

 

 

6872     ЗМЕНЛIВАСЦЬ ЛЁСУ

 

Вiр здатны зацягнуць на дно,

Як нават можаш добра плаваць.

 

Home Page     Змест

 

6876     ШЛЯХ У НIКУДЫ

 

Не заўсёды ёсць канец дарогi:

Ад пачатку шлях iшоў ў тупiк.

 

 

6879     НЕЧАКАНАСЦЬ

 

На чыстай, нiбы белы снег, дарозе

Упасцi можна ў надта чорны бруд.

 

 

6888     УЛАСНЫ ВАБАР

 

Калi зайшоў ў сасновы лес,

Iглiца будзе пад нагамi.

 

Home Page     Змест

 

6895     ЗНОЎ ПРАСЁЛАК

 

Заўжды клубiцца слупам пыл,

Як магiстраль ў жыццi згубiў.

 

 

6918     РАТУНАК

 

Як часам лёс вывальвае ў гразi,

Пунсовыя ратуюць ветразi.

 

 

6935     НЕБЯСПЕКА

 

Бясконцыя сур'ёзныя пагрозы,

Што рознымi шляхамi пойдуць лёсы.

 

Home Page     Змест

 

6946     ЖЫЦЦЁВЫ ВОПЫТ

 

Хто не зведаў суровасцi лёсу,

Той не ведае нораў жыцця.

 

 

6955     ПРЫЗЕМЛЕНАСЦЬ

 

Не кожнаму па сiлах вышыня,

Таму iдуць далiнаю штодня.

 

 

6982     УСМЕШКА ЛЁСУ

 

Хаця лёс суровы i грозны,

Ды часам ўсмiхнецца i ён.

 

Home Page     Змест

 

6997     НЕЧАКАНАСЦЬ

 

Ў жыццi нiколi не чакаеш драму,

Як на шляху, заўжды раўнюткiм, яму.

 

 

7000     СВАБОДА ВЫБАРУ

 

Ёсць для людзей у Бога розныя шляхi,

Прайшоў адзiн – Ён дасць ўзамен другi.

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz